nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Дзярждэпартаменце ЗША будуць радыкальна скарачаць структуры, занятыя правамі чалавека

У прыватнасці, заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа, будзе расфармаваны аддзел, які займаецца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека ў замежных краінах, ваенных злачынстваў і генацыду. Ён назваў гэты аддзел «платформай левых актывістаў для вядзення вендэт» супраць кансерватыўных лідараў.

https://nashaniva.com/366423

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366423

Читать полностью…

Наша Ніва

Чыноўнікі забаранілі праводзіць салодкія сталы на выпускных у дзіцячых садах

Фатографа паклікаць можна, але таксама няпроста.

https://nashaniva.com/366406

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366406

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў публікацыю Financial Times аб размове Уладзіміра Пуціна са спецпасланніком ЗША Уіткафам у Пецярбургу

У матэрыяле выдання адзначаецца, што прэзідэнт Расіі агучыў прапанову спыніць украінскі канфлікт па цяперашняй лініі фронту.

«Цяпер публікуецца шмат фэйкаў, у тым ліку іх публікуюць і паважаныя выданні, таму слухаць трэба толькі першакрыніцы», — заявіў Пяскоў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 22 красавіка

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна? «Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?» «Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў. «Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі

Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце. Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага. Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»

Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот

У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us

Читать полностью…

Наша Ніва

На чыгуначным вакзале ў Мінску паставілі аптэку-робата

У асартыменце будуць каля 300 безрэцэптурных лекаў айчыннай вытворчасці.

https://nashaniva.com/366411

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366411

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША заўтра прапануюць Украіне і Еўропе прызнаць Крым расійскім

Украінскія і еўрапейскія чыноўнікі, якія прыедуць у сераду на перамовы ў Лондан, сутыкнуцца з ціскам ЗША з мэтай дабіцца прызнання анексіі Крыма Расіяй і замарожвання лініі фронту ў рамках мірнага пагаднення. Пра гэта піша The Washington Post на падставе сведчанняў некалькіх крыніц, знаёмых з унутранымі абмеркаваннямі.

https://nashaniva.com/366410

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366410

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінабароны Расіі сцвярджае, што арсенал ва Уладзімірскай вобласці ўзарваўся з-за «парушэння патрабаванняў бяспекі»

Расійскія ўлады, паведамляючы, што ва Уладзімірскай вобласці выбухнуў 51-ы арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны, не хочуць прызнаваць, што гэта вынік працы ўкраінскіх беспілотнікаў.

https://nashaniva.com/366409

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366409

Читать полностью…

Наша Ніва

Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна

Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Гэтаму кардыналу не зусім чужая беларуская праблематыка, і на нядаўняй сустрэчы з беларускімі іерархамі ён дэманстраваў вялікую абазнанасць, што ў нас робіцца.

https://nashaniva.com/366407

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366407

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?

Хто стаіць за ініцыятывай — незразумела.

https://nashaniva.com/366400

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366400

Читать полностью…

Наша Ніва

Серыя магутных выбухаў адбылася на складзе расійскай арміі ў Кіржацкім раёне, Уладзімірская вобласць

Уладзімір — гэта горад на паўночны ўсход ад Масквы. Ад яго да мяжы Украіны па прамой каля 600 км.

https://nashaniva.com/366399

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366399

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мы не кітайцы, мы тайцы»

Наглядчыка нацыянальнага парку ў Тайландзе звольнілі пасля таго, як у яго адбыўся канфлікт з расійскімі турыстамі. Яны павіталі яго на кітайскай мове, сказаўшы: «ні хаа». Відэа з іх дыялогам стала вірусным у інтэрнэце. 

https://nashaniva.com/366392

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366392

Читать полностью…

Наша Ніва

Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага

Паводле Polymarket, найбольшыя шанцы маюць кардыналы П'етра Паралін (35%) і Луіс Антоніа Гокім Тагле (23%).

https://nashaniva.com/366389

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366389

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускія турысты прыехалі на мора ў ААЭ, але мясцовыя пляжы аказаліся ў мазуце

Для беларускіх турыстаў, якія адправіліся ў сярэдзіне красавіка ў эмірат Фуджэйра ў ААЭ, адпачынак пачаўся зусім не так, як яны планавалі.

https://nashaniva.com/366382

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366382

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі

Паводле Вадзіма Гігіна, гэта будуць асобы, якія не выклікаюць супярэчнасцяў у розных палітычных груп.

https://nashaniva.com/366376

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366376

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт бойкі замежнікаў у Гомелі

https://nashaniva.com/366370

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366370

Читать полностью…

Наша Ніва

Сыраварня ў Копысі, якую ўчора інспектаваў Лукашэнка, належыць Сяргею Цяцерыну

Але, відаць, гэта не надта яго радуе, піша @reformby.

https://nashaniva.com/366403

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366403

Читать полностью…

Наша Ніва

Коміка Славу Камісаранку па ініцыятыве ФСБ пазбавілі расійскага грамадзянства

Таксама расійскае грамадзянства забралі ў коміка Дзмітрыя Раманава, ураджэнца Украіны. Ім абодвум забаронены ўезд у Расі. Зрэшты, яны не надта і збіраліся, бо знаходзіліся ў вышуку.

https://nashaniva.com/366421

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366421

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Украіна юрыдычна не прызнае акупацыю Крыма, ёсць Канстытуцыя

«Ціск патрэбны ўсяму свету, перш за ўсё Амерыцы. Мы падтрымалі ініцыятыву прэзідэнта Трампа па безумоўным спыненні агню. Але спроба «дамовіцца пра ўсё адразу ў адзін дзень» не спрацуе».

https://nashaniva.com/366417

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366417

Читать полностью…

Наша Ніва

⚡️ Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту

Пра гэта Пуцін паведаміў Стыву Уіткофу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, сцвярджае Financial Times са спасылкай на тры крыніцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?»

Стваральнік «Чыстага кіта» Іван Шыла салідарызаваўся з пакістанскімі мігрантамі.

https://nashaniva.com/366412

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366412

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Новае рашэнне Лукашэнкі напалохала беларусаў: падрабязнасці / Звальненне міністра і яго новая праца

Галоўныя навіны дня. Гучная заява Лукашэнкі і яе наступствы: беларусы хвалююцца, сілавікі абяцаюць праблемы, Азаронак супакойвае народ. Спачатку Віцебская вобласць, цяпер Магілёўская: гастролі Лукашэнкі і яго прапанова. Пратэсты пад Мінскам: што здарылася і што робяць улады? Нежынскі камбінат і старыя новыя праблемы. У беларусаў новая мода: пра што гаворка? Што не зразумеў кіраўнік справамі Лукашэнкі?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=UTREiUgmjIA

Читать полностью…

Наша Ніва

Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа

Самая зорная беларуская біятланістка Дар’я Домрачава даволі рэдка з’яўляецца ў інстаграме. У нядзелю яна зрабіла выключэнне, каб падзякаваць расійскаму мастаку Нікасу Сафронаву за свой партрэт.

https://nashaniva.com/366402

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366402

Читать полностью…

Наша Ніва

Паказалі партрэт Трампа, які яму ў сакавіку падарыў Пуцін

Аўтар партрэта — расійскі мастак Нікас Сафронаў, а перадаў яго Пуцін праз спецыяльнага пасланніка Трампа Стыва Уіткафа.

https://nashaniva.com/366405

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366405

Читать полностью…

Наша Ніва

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот

Днямі стала вядома, што недалёка ад Жодзіна пачалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка для каналізацыйных адкідаў з Мінска, што выклікала абурэнне ў мясцовых жыхароў. Улады спрабуюць перашкодзіць людзям арганізавацца і робяць нечаканыя крокі.

https://nashaniva.com/366398

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366398

Читать полностью…

Наша Ніва

Паездка ў аэрапорт — ад 90 да 150 рублёў. Беларускі канкурэнт «Яндэкс-таксі» агучыў тарыфы

Мабільны аператар А1 запускае сэрвіс таксі. Плануецца, што ён запрацуе 1 мая.

https://nashaniva.com/366386

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366386

Читать полностью…

Наша Ніва

Жонка беларуса, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, расказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне

Вось якія ў яе аргументы, расказвае @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/366385

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366385

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы

https://nashaniva.com/366384

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366384

Читать полностью…

Наша Ніва

Расіяне скінулі авіябомбу на шматпавярховік у Запарожжы

22 чалавекі параненыя, сярод іх трое дзяцей, адна жанчына загінула.

Таксама расіяне нанеслі 12 удараў шахедамі па Харкаве. Трое параненых.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген

Бліжэйшыя некалькі дзён могуць стаць для алергікаў сапраўдным кашмарам.

https://nashaniva.com/366369

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366369

Читать полностью…

Наша Ніва

Начная пагоня адбылася ў Мінску

Кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў, шэсць патрульных машын.

https://nashaniva.com/366367

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366367

Читать полностью…
Subscribe to a channel