nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі

Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

https://nashaniva.com/371238

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371238

Читать полностью…

Наша Ніва

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Наталля Нячаева атрымала хатнюю хімію.

https://nashaniva.com/370983

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370983

Читать полностью…

Наша Ніва

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі

Зусім нядаўна пара з Магілёва згуляла вяселле. Яшчэ да дня Х будучыя маладыя звярнуліся да гасцей з незвычайнай просьбай: не дарыць на вяселле раскошныя букеты.

https://nashaniva.com/371231

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371231

Читать полностью…

Наша Ніва

У Японіі пакаралі смерцю «забойцу з твітара». Яго адвакаты настойвалі, што ён проста дапамагаў дзяўчатам, якія хацелі памерці

Упершыню з 2022 года ў Японіі прывялі ў выкананне смяротны прысуд. Пакараны Такахіра Сіраісі, які ў 2017 годзе забіў дзевяць чалавек. У асноўным гэта былі дзяўчаты ва ўзросце ад 15 да 26 гадоў.

Ён запрашаў іх у сваю кватэру непадалёк ад Токіа, а затым душыў і расчляняў.

https://nashaniva.com/371225

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371225

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус, які вярнуўся з працоўнага рабства ў Маскве, памёр

Нядаўна ў тыктоку разляцелася гісторыя 69-гадовага беларуса Аляксандра Катлярова, які быў у Расіі ў рабстве ў «працоўным доме». Яго сустрэлі ў Маскве валанцёры і набылі квіток да роднага Гомеля. Але пасля мужчына знік.

https://nashaniva.com/371209

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371209

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пекін падпісалі гандлёвае пагадненне

«Мы толькі ўчора падпісалі пагадненне з Кітаем. У нас вызначаюцца выдатныя ўгоды. У нас можа насоўвацца здзелка з Індыяй. Вельмі буйная», — сказаў прэзідэнт ЗША.

https://nashaniva.com/371216

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371216

Читать полностью…

Наша Ніва

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

У Беларусі будуць змены пра пакупцы некаторых тавараў. Ужо з 1 ліпеня для ўсіх крам краіны ўводзіцца абавязковае правіла па сканаванні спецыяльных QR-кодаў на пэўных прадуктах. Новаўвядзенне закране не толькі касіраў, але і карыстальнікаў кас самаабслугоўвання.

https://nashaniva.com/371210

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371210

Читать полностью…

Наша Ніва

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных

Згодна з новым даследаваннем французскіх вучоных, у шкляных бутэльках з газіроўкай, ліманадам, півам ці халоднай гарбатай у 5-50 разоў больш мікрапластыку, чым у напоях у пластыкавай або металічнай тары. У чым прычына?

https://nashaniva.com/371065

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371065

Читать полностью…

Наша Ніва

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду

Былы віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін да нядаўняга часу быў паслом Беларусі ў Малдове.

https://nashaniva.com/371205

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371205

Читать полностью…

Наша Ніва

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

У Падмаскоўі на два месяцы арыштавалі беларуса, абвінавачанага ў замаху на забойства двухгадовага дзіцяці.

https://nashaniva.com/371200

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371200

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

Пасля працяглага перапынку турэцкія дроны зноў пачалі ваяваць супраць расійскіх акупантаў.

https://nashaniva.com/371201

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371201

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну

Журналістка Бі-бі-сі Міраслава Пеца падзялілася ўражаннямі ад размовы з Дональдам Трампам на саміце ў Гаазе, дзе на прэс-канферэнцыі прэзідэнт ЗША перадаў прывітанне яе мужу, які ваюе на фронце.

https://nashaniva.com/371199

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371199

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі стаў праблемай: што здарылася / Зварот да Лукашэнкі: людзі не вытрымалі

Сяргей Ціханоўскі дзейнічае: што робяць беларускія спецслужбы? Беларусы звярнуліся да Лукашэнкі: хто просіць дапамогі і чаму? Не стала вядомага рэжысёра і знакамітай мадэлі. Адпачынак беларуса скончыўся бядой: што здарылася? Ігар Лосік: 5 гадоў за кратамі. «Беларусбанк» уводзіць абмежаванні для сваіх банкаўскіх картак. Маштабная крымінальная справа ў Беларусі: затрымалі 11 чалавек. Сілавікі Лукашэнкі і пенсіянеры: што адбываецца? Гіганцкія чэргі ў Мінску. Беларуская міліцыя звярнула ўвагу на праблему: што будзе далей?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=Y4o_gY8N34E

Читать полностью…

Наша Ніва

«Свой нос з Беластока яны не высоўваюць». Беларусы Падляшша скардзяцца, што беларусы новай хвалі эміграцыі не зацікаўленыя супольнымі справамі

З 2020 года сотні тысяч беларусаў не па сваёй волі апынуліся ў Польшчы. Ці нясе гэтая сітуацыя нейкі пазітыў і ці дае яна новыя шанцы этнічным беларусам у Польшчы і беларускай дыяспары? Юрка Каліна, прадстаўнік беларускай нацменшасці ў Польшчы, гаворыць, што тэарэтычна так павінна быць, але на практыцы атрымліваецца па-рознаму.

https://nashaniva.com/371194

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371194

Читать полностью…

Наша Ніва

У Ляхавічах школьнік проста падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова

Як яму гэта ўдалося?

https://nashaniva.com/371189

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371189

Читать полностью…

Наша Ніва

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей

«Гэта першы крок, і цяпер ён будзе прасіць каву ў ложак, потым гульнявую прыстаўку, потым яшчэ нешта. Вельмі неспакойна мне ад гэтага».

https://nashaniva.com/371239

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371239

Читать полностью…

Наша Ніва

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

«Калі я з'язджала, па-мойму, яна зноў была ў ШІЗА», — расказвае былая выкладчыца МДЛУ Наталла Дуліна.

https://nashaniva.com/371232

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371232

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер ні ад каго афіцыйна не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка

Юліяна Леановіч рабіла штотыднёвыя інтэрв'ю з тэлезоркамі і дзеячамі культуры. Кожнага распытвала пра «ўрокі» 2020 года. Аднак цяпер экс-журналістка знайшла іншы занятак.

https://nashaniva.com/371183

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371183

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

Яму ставілі ў віну два артыкулы, звязаных з так званай «садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці». Крымінальная справа была звязана з «справай Гаюна».

https://nashaniva.com/371222

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371222

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі забаранілі збіраць чорныя лісічкі

Што гэта за дзіўныя грыбы?

https://nashaniva.com/371218

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371218

Читать полностью…

Наша Ніва

У чылійскай Атакаме — самай сухой пустыні ў свеце — выпаў снег

Паводле звестак абсерваторыі ALMA, якая апублікавала відэа, такое адбываецца тут упершыню за апошнія 10 гадоў.

https://nashaniva.com/371211

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371211

Читать полностью…

Наша Ніва

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»

Вядучая працавала на тэлеканале з 2013 года.

https://nashaniva.com/371203

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371203

Читать полностью…

Наша Ніва

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 18-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram

Кірыла Балахонаў заахвочваў беларусаў далучацца да палка Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесці ў турму.

Ён расказаў @radiosvaboda, як ставяцца ў зняволенні да маладых, пра мяшаныя пачуцці ад вызвалення і што ён хоча рабіць далей.

https://nashaniva.com/371206

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371206

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў

31-гадовы гамельчук Кірыл Семяняка паспеў у юнацтве адсядзець за наркотыкі. Цяпер ён жыве ў Польшчы і называе сябе «галоўным гангстарам Варшавы». Хлопец бязбоязна прапаноўвае ў сацсетках свае паслугі па падробцы правоў кіроўцы і любых іншых дакументаў.

«Наша Ніва» таксама знайшла яшчэ адзін яго акаўнт, у якім ён публікуе відэа з працэсам крадзяжу адзення з брэндавых крам. «Гэта ўсё шоу для лайкаў», — клянецца Семяняка.

https://nashaniva.com/371160

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371160

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак

«Заробку хапае на выплату іпатэкі, аўто і рэстараны», — прызнаецца Яўген Луцкі.

https://nashaniva.com/370966

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370966

Читать полностью…

Наша Ніва

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор

Юрка Каліна на хвалях Беларускай службы Польскага радыё раскрытыкаваў беларускую дыяспару ў Польшчы (тых, хто эміграваў з Беларусі пасля 2020 года). Маўляў, беларускай справай не займаюцца, з беларускай меншасцю на Падляшшы не інтэгруюцца, і ўвогуле не апраўдалі чаканняў.

Яму адказаў у фэйсбуку адзін з членаў гэтай беларускай дыяспары, які з 2021 года жыве ў Беластоку — краязнаўца з Глыбоччыны Кастусь Шыталь.

https://nashaniva.com/371195

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371195

Читать полностью…

Наша Ніва

Прагноз паляпшаецца, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі

Сярэдняя зарплата ў Мінску пераваліла за 1000 даляраў на рукі, ЕАБР павысіў прагноз росту ВУП, а Нацбанк — стаўку рэфінансавання.

Эканамістка Анастасія Лузгіна расказала @NashaNiva, што насамрэч адбываецца з беларускай эканомікай.

https://nashaniva.com/371150

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371150

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення

Пра сустрэчу Ціханоўскага з беларусамі Варшавы стала вядома ўсяго некалькі дзён да таго, а невядомыя спрабавалі заблытаць актывістаў ды выпытаць іх персанальныя звесткі. Тым не менш былы палітзняволены выступіў перад вялікім натоўпам беларусаў — расказаўшы пра беларускія турмы і свае планы на будучыню.

https://nashaniva.com/371190

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371190

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

Google у лідарах на рынку картаграфічных сэрвісаў у Беларусі, але стабільна губляе аўдыторыю — карыстальнікаў адваёўвае «Яндэкс». Пра гэта гаворыцца ў даследаванні RocketData, піша @devby.

https://nashaniva.com/371185

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371185

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 26 чэрвеня

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адправіліся ў першы сумесны візіт — у Польшчу. Ціханоўскі на мітынгу ў Варшаве: Я зламаю гэты рэжым!

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу. А відэа з камеры Ціханоўскага, якое паказвалі на фоне чутак пра яго смерць у зняволенні, было старое

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Ключавым драйверам эканамічнага росту Еўропы стала Ірландыя. Вось у чым крыніца яе поспеху

Памерла 47-гадовая мадэль Алена Запекіна

4, 14 ці 114? У Кобрыне не могуць разабрацца з нумарам дома на фасадзе

Схаваная ядзерная крэпасць Ірана, да якой не даляцяць бомбы ЗША

Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце

Кацярына Ціханава — не проста дачка Пуціна. Яе лічаць магчымай пераемніцай

Читать полностью…
Subscribe to a channel