Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!
🎉 15 ліпеня — дзень нараджэння Цёткі
Сёння святкуем 149 гадоў з дня нараджэння адной з найяскравейшых постацей у беларускай гісторыі.
👩🏫 Паэтка, асветніца, рэвалюцыянерка, дзяячка.
Цётка — жанчына, якая смела змагалася за беларускую мову, свабоду і правы мясцовых людзей. Яна пісала пра лёс жыхароў нашай краіны, пра годнасць і свабоду. Алаіза Пашкевіч паходзіла са шляхецкай сям’і.
📚 Уваходзіла ў рэдакцыю «Нашай Долі», пісала для «Нашай Нівы». Падпольна выдавала школьныя падручнікі па-беларуску. Прайшла праз выгнанне, хваробы і забароны, але не здрадзіла свайму шляху.
"Хто любіць край свой родны,
Хто не палохацца працы —
Таму й дарога вольна
У светлае, яснае шчасце!"
🕯 4 гады без свабоды: Вясна пад ціскам, але не зламана
14 ліпеня спаўняецца роўна чатыры гады з моманту затрымання праваабаронцаў "Вясны" — Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча. Усе яны асуджаныя паводле палітычна матываваных абвінавачванняў і застаюцца за кратамі.
Да гадавіны FIDH, OMCT і яшчэ больш за 40 міжнародных і нацыянальных праваабарончых арганізацый заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць сябраў "Вясны", а таксама ўсіх праваабаронцаў, затрыманых за сваю дзейнасць.
📢 Заява арганізацыяў падкрэслівае, што пераслед, гвалт і транснацыянальныя рэпрэсіі супраць праваабаронцаў мусяць быць спыненыя. Бо дапамога людзям — не злачынства.
🎗 «Вясна» жыве, пакуль жывое імкненне да справядлівасці.
Мая Краіна Беларусь
ГУБАЗіК і «пашпарты Новай Беларусі»: чарговая пастаноўка? 🎭
ГУБАЗіК рапартуе пра «затрыманне» двух магілёўцаў, якія, маўляў, спрабавалі вярнуцца ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі. Імёны — не агучваюцца, адзін нібыта пад вартай, другі — пад падпіскай.
Але нават павярхоўны погляд на «дакументы» ў кадры выклікае шмат пытанняў. 📄
На вокладцы — проста іншы дызайн пашпарту, той, што кабінет Сьвятланы Ціханоўскай дэманстраваў у сацсетках. А на стале, дзе ўсё гэта здымалі, ляжыць і класічная “Рэспубліка Беларусь” — са старымі дзяржаўнымі гербамі і бланкамі. 🤷
То ці не чарговая спроба зляпіць «злосных нацыяналістаў» з падручных матэрыялаў і фантазій?
🎬 А што, тэлевізар любіць такое.
Мая Краіна Беларусь
🎭 У Зэльве прайшоў парад — фрыкаў або артыстаў?
На вуліцах райцэнтра — каскад пёстрага дзівацтва. Ці то парад фрыкаў, ці то выступ мясцовых тэатральных калектываў, дзе бюджэт на касцюмы — як на школьны канцэрт у 90-х. Але ж імкненне да творчасці не спыніць, нават калі матэрыялу хапіла толькі на пэт-бутэльку, фальгу і добры настрой.
Мая Краіна Беларусь
🗓 13 ліпеня 1863 — бой пад Пінскам: крывавы след паўстання
⚔️ У гэты дзень атрад Рамуальда Траўгута, аднаго з кіраўнікоў Паўстання 1863–1864 гадоў, трапіў у засаду пад Пінскам. Паўстанцы панеслі цяжкія страты — многія загінулі, астатнія былі схоплены або вымушаны адступіць.
Гэтая дата — нагадванне пра тое, што шлях да свабоды Беларусі пралягаў праз балоты, лес і кроў. Пад Пінскам змагаліся не за імперыі, а за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі.
🕯 Іх ахвяра — не проста эпізод з гісторыі, а частка нашай нацыянальнай памяці.
Мая Краіна Беларусь
🕯 13 ліпеня — дзень памяці Канстанціна Тышкевіча (1806–1868)
Сёння ўспамінаем аднаго з пачынальнікаў беларускай археалогіі, гісторыка, краязнаўцу, грамадскага дзеяча і сапраўднага энтузіяста беларускай спадчыны — Канстанціна Тышкевіча.
📚 Скончыў Віленскі ўніверсітэт, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю і самакіраваннем, але галоўным сэнсам жыцця для яго сталі археалогія і краязнаўства.
🏛 Разам з братам Яўстахам заснаваў Лагойскі музей старажытнасцей — адзін з першых музеяў на нашых землях. Даследаваў сотні курганоў, гарадзішчаў, запачаткаваў тапаграфічнае вывучэнне гістарычных мясцін.
🚣 У 1856 годзе здзейсніў навуковую экспедыцыю па Віліі, якая стала асновай яго фундаментальнай працы «Вілія і яе берагі».
🧭 Канстанцін Тышкевіч стаў адным з першых, хто навукова асэнсоўваў мінулае краю.
🕯 Памятаем, шануем, натхняемся.
Мая Краіна Беларусь
ПРОСТЫЯ СЛОВЫ
Дарагія расейскамоўныя беларусы! Не, вы не «страляеце ў беларускі народ», як ляпідарна выказаўся адзін геніяльны мысьліцель сучаснасьці.
Вы пакідаеце незамкнёнымі дзьверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў і рабаўнікоў. І няважна, як вашу расейскамоўнасьць ацэньваеце вы або я, важна — як яны.
І — ніхто нікога не прымушае і не падганяе. Гэта проста момант, каб падумаць пра культуру і цывілізацыю.
🍄 Ураджай года ў Гарадзенскай вобласці!
Мясцовыя грыбнікі назбіралі 78 кілаграмаў лісічак — і гэта толькі афіцыйна 😯
Здаецца, лета сапраўды ўдалае: лес шчодра частуе, а кошыкі трэшчаць па швах.
Лісічка ідзе пакараць рынкі, а затым — патэльні ўсёй краіны 😋.
Мая Краіна Беларусь
📅 12 ліпеня — дзень святых апосталаў Пятра і Паўла — адзін з найважнейшых хрысціянскіх святаў летняга перыяду.
🙌 Пётр і Павел — апосталы, што адыгралі ключавую ролю ў станаўленні ранняга хрысціянства. Пётр — адзін з найбліжэйшых вучняў Ісуса, "скала", на якой, паводле Евангелля, пабудавана Царква. Павел — колішні ганіцель хрысціян, які стаў адным з найплённейшых прапаведнікаў Евангелля.
🕊 У народным календары беларусаў гэта таксама дзень, які сімвалізуе вяршыню лета: канец Пятроўскага посту, пачатак жніва, а таксама перыяд вяселляў.
“Святы Пятруша ў жыта заглянуў — гаспадар сярпок гатуй.”
🌾 Для многіх гэты дзень быў нагодай наведаць царкву, памаліцца за добры ўраджай і здароўе сям’і.
Мая Краіна Беларусь
🐸🇧🇾 Берасьцейскі водны дэсант
На прасторах Берасьця заўважаны мужык на гідраматоры з чырвона-зялёным сцягам, які ляцеў пад «Матушку зямлю», разразаючы хвалi, быццам рыхтаваўся да пасадкі ў падземны бункер саюзнай дзяржавы.
Ці то выпрабаваньне новай транспартнай схемы “Брэст-Масква праз Днепр”, ці то проста выхадны патрыёта з вадзяной душой 💦
Мая Краіна Беларусь
На здымку мастак Алесь Пушкін з карцінай Яўгена Жыхара
Беларускі мастак і нацыяналіст Алесь Пушкін, які не цураўся беларускай мовы і лозунга "Беларусь перадусім!" ды выступаў супраць расеізацыі, быў асуджаны па справе нібыта "рэабілітацыі нацызму". Яна мела праяўляцца між іншым партрэтам Яўгена Жыхара. А кім быў Жыхар?
Яўген Жыхар быў беларускім антысавецкім партызанам. У суседніх Польшчы, Латвіі, Літве і Украіне змагары за свабоду з камуністамі з'яўляюцца героямі. У Беларусі ў якой далей сотні помнікаў Леніну і вуліц Савецкіх - гэта злачынцы. Жыхара забілі саветы. Пушкіна забілі неасавецкія нашчадкі, выхаваныя савецкай сістэмай homo sovieticus.
Аспект, які неабходна асэнсаваць і зразумець беларусам, калі хочуць мець вольную краіну і сваю дзяржаву.
"Без усведамлення сабе, што такое Курапаты, у нас няма будучыні (...) Лукашэнка — гэта лагічны працяг нераскаянага камунізму. Акрэсціна — гэта заканамерны вынік неасэнсаваных Курапатаў, не асуджаных злачынцаў" - Зміцер Дашкевіч.
🕯 11 ліпеня — дзень памяці Алеся Пушкіна (1965–2023)
🎨 Алесь Пушкін — не проста мастак. Ён быў чалавекам, які ператварыў сваё жыццё ў мастацтва, а мастацтва — у супраціў. Сваімі палотнамі, перформансамі і прамоўленымі словамі ён сведчыў пра праўду, якой баяўся рэжым. За гэта яго і зняволілі.
📍У 2021 годзе Алеся арыштавалі за карціну з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву. У 2023-м ён памёр у зняволенні. Па словах жонкі, Алесь быў цяжка хворы, але своечасовай дапамогі яму не аказалі.
🎤 Ён казаў:
«Я не зброя, я — мастак. Але і мастак можа быць зброяй»
Славянский Позор от Лукашенко / В Беларуси украли песни мировых звезд
https://youtu.be/aJ5w6haqotU
БелЖД "выбивала" оплату услуг по перевозке российских войск и военных грузов через суды
Российские фирмы-прокладки ООО "Промдеталь" и ООО "Пульсар", выступившие заказчиками перевозок российских войск и боеприпасов для вторжения в Украину, не спешили рассчитаться с БелЖД за услуги.
Россияне воспринимали услуги беларусских железнодорожников как "братскую помощь" за которую не надо платить.
В результате Московский арбитражный после 26 месяцев тяжбы ... стал на сторону БелЖД в лице ООО "Белинтертранс-Москва".
К началу мая 2025-го россияне рассчитались за перевозки 2022 года.
🌴🇦🇪Менск - сталіца ЗША, а Магілёў - галоўны Эмірат?
Афрыканскі турыст, пабываўшы ў Магілёве, не стрымаў эмоцый: «Тут такая чысціня, што хоць з падлогі еш! Гэта вам не проста горад — гэта сапраўдны беларускі эмірат!»
Магілёўцы, трымайцеся — здаецца, вам пагражае павелічэнне турыстычнага патоку і шыльда «Welcome to the Emirates of Belarus» 😄
Мая Краіна Беларусь
🔒 У Бярозе затрымалі вядомага «недатыкальнага»
Міхаіл Казека — чалавек, якога шмат хто ў Бярозе называў адным з мафіёзі горада. Усе бачылі, як жыве ён і яго сям’я, але добрыя сувязі з КГБ доўгі час забяспечвалі яму спакой.
Цяпер — усё. Два тыдні таму Казека быў затрыманы. Абвінавачваецца ў карупцыі. Падрабязнасцей пакуль няшмат, але сам факт кажа многае: нават самым «ахоўваемым» калісьці даводзіцца адказваць.
Мая Краіна Беларусь
Нацыя пачынаецца з дзяцей
Нацыя — гэта не толькі межы ці гісторыя, але і душа народа, якая жыве ў яго дзецях. Менавіта ў іх галовах і сэрцах будуецца будучыня Беларусі. А як лепш за ўсё пасеяць любоў да сваёй краіны? Праз казкі і мастацтва, якія натхняюць! 🌟
Беларуская мастачка Алена Лось ведала гэта, як ніхто. Яе ілюстрацыі да народных казак — гэта не проста малюнкі, гэта вокны ў беларускую душу. Яе кветкі, намаляваныя з любоўю, вучаць дзяцей бачыць прыгажосць у простым — у палявой рамонцы ці шыпшыне. Кожны яе малюнак — гэта гісторыя пра нас, пра нашыя карані. 🌼
Гэта і ёсць будаўніцтва нацыі — праз казкі, праз мастацтва, праз любоў да роднага. Калі мы чытаем дзецям такія кнігі, яны растуць з пачуццём «гэта маё». 💖
Давайце вучыць нашых дзяцей ганарыцца сваім праз казкі і малюнкі, якія стварала Алена Лось. Яны — нашы цаглінкі ў будучыню моцнай, свядомай нацыі!
Мая Краіна Беларусь
🕯 14 ліпеня — дзень памяці Алены Лось
🎨 Алена Лось — выбітная беларуская мастачка, дзякуючы якой народныя матывы і традыцыі загучалі ў выяўленчым мастацтве з новай сілай.
Яна працавала ў галіне графікі і станковага жывапісу, але асабліва вядомая стала як ілюстратарка кніг, стваральніца эстэтыкі, натхнёнай беларускім фальклорам, народным адзеннем і арнаментамі.
📚 Яе творы — гэта не проста мастацтва, гэта памяць і дух нацыі, перанесеныя на паперу і палатно.
🖌 Ілюстравала беларускую літаратурную класіку — Купалу, Коласа, Багдановіча. Яе стыль — лёгка пазнавальны: акварэльны, тонкі, далікатны — але з выразным беларускім тварам.
Алена Лось адышла 14 ліпеня 2013 года, але яе творы працягваюць жыць у падручніках, кнігах і сэрцах тых, хто вырас разам з яе мастацтвам.
"Мастак – гэта не той, хто проста малюе. Гэта той, хто захоўвае душу свайго народа ў фарбах."
Мая Краіна Беларусь
🏳️🌈🏴☠️ Менскі Dana Mall: калекцыя сцягоў перайшла на манахром
Калісьці на пляцоўцы каля Dana Mall узвышаліся сцягі ўсіх краін сьвету — быў сабе такі маленькі ААН. А цяпер ужо колькі гадоў запар — шыхтуюцца больш за 💯 флагштокаў з чырвона-зялёнымі.
Магчыма, так выглядае геапалітычная карта ў галаве некаторых чыноўнікаў.
Мая Краіна Беларусь
🍔 Ціханоўскі запускае кулінарны стартап?
Меней чым праз месяц пасьля вызваленьня з турмы Сяргей Ціханоўскі ўжо спрабуе сябе ў бізнэсе. На фэсце Tutaka частаваў гасцей фірмовымі катлетамі і прапаноўваў уключыць іх у меню беларускім установам гастрабізнэсу.
Шыльда над ягонай лаўкай кажа: "Katlety pa-Cichanoŭsku"👨🍳
Мая Краіна Беларусь
🍽 Ціханоўскі насмажыў катлет на «Tutaka» 😋
Былы палітвязень і "першы джэнтльмен" Беларусі нечакана пераўтварыўся ў галоўнага кухара фэсту «Tutaka» — асабіста смажыў катлеты і частаваў гасцей з усмешкай на твары 🥰
Над лаўкай — шыльда "Katlety pa-Cichanoŭsku" на беларускай лацінцы. Падыходзіш — і не ведаеш, ці гэта палітычны перформанс, ці кулінарны майстар-клас. А пах — як перад выбарамі: насычаны і з намёкам на надзею.
Урэшце, катлеты смажыць — гэта вам не правай цыцкай карміць. Тут патрэбны агонь, дух і трошкі веры ў лепшае 🍔🔥
Мая Краіна Беларусь
🎤🌍 Славянскі базар: усё больш не славянскі!
Афрыканка з Нігерыі спявае «Белавежскую пушчу» — і трэба сказаць, выдатна! Шчырыя авацыі, слёзы радасці… Але ўзнікае лагічнае пытанне: калі ўдзельніца ўжо духоўна з намі і ідэнтыфікуе сябе як беларуска — дзе вышыванка? 🤔
Пакуль самі славяне дэкларатыўна маўчаць, спяваюць за іх далёкія народы. Інтэрнацыяналізм перамагае.
Мая Краіна Беларусь
📅 12 ліпеня 1934 года быў заснаваны лагер у Бярозе-Картузскай — адно з найбольш трагічных месцаў у гісторыі Заходняй Беларусі міжваеннага часу.
🕳 Лагер быў створаны санацыйнымі ўладамі для ізаляцыі "небяспечных элементаў". Першапачаткова — для польскіх палітычных ворагаў і ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, пераважна ўкраінцаў, але таксама некаторых беларусаў.
🧱 Умовы ў лагеры былі надзвычай жорсткія: катаванні, прымусовая праца, здзекі. Асуджаных трымалі без тэрміну і вінавачання. Лагер стаў сімвалам палітычных рэпрэсій II Рэчы Паспалітай.
📚 Паводле ацэнак, за пяць гадоў існавання праз Бярозу-Картузскую прайшло да 3 тысяч чалавек.
Мая Краіна Беларусь
Расейская мова - база русского мира
Тым часам кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў моўны языковой указ. Згодна з ім рэалізацыя моўнай палітыкі Расіі павінна ўмацаваць пазіцыі расейскай мовы ў свеце.
Ее цель — сохранение, развитие и поддержка русского языка, государственных языков республик России и других языков, а также продвижение русского языка в мире (...) именно русский язык в значительной мере определяет гражданскую идентичность, является одной из основ российской государственности.
Мігранты скардзяцца: “Дэпартуюць з Польшчы — зноў у Беларусь! Гэта катаванне!”.
“Мы ж ехалі на Захад, а не па кругу!” — скардзіцца адзін з дэпартаваных, спрабуючы пераканаць памежнікаў, што ягоны пашпарт проста «згарэў на вогнішчы свабоды».
“Лепш бы ўжо на Мадагаскар, чым зноў у Беларусь”, — дадае іншы, прыхоўваючы польскія шкарпэткі на памяць.
Паводле чутак, некаторыя ўжо вучаць літоўскую, каб зрабіць выгляд, што яны не адсюль.
Мая Краіна Беларусь
Месяц да канферэнцыі «Новая Беларусь» 2025! Які план?
Шмат пытанняў — мала адказаў? Думаеш, у дэмакратычных сілаў няма адзінага бачання, што далей? Хочаш спраўдзіць, ці ёсць рэальны план — і ці гатовы хтосьці яго адкрыта абмяркоўваць?
9–10 жніўня ў Варшаве — розныя эксперты, адкрытыя дэбаты, супрацьлеглыя пазіцыі. Без пустых словаў і абяцанняў: толькі канкрэтныя ідэі, дыскусіі і рашэнні, якія могуць сфарміраваць будучыню Беларусі.
– Упершыню — публічныя дэбаты апанентаў;
– Стратэгіі на будучыню;
– Адказы на нязручныя пытанні.
Не прапусці!
Поўная праграма канферэнцыі.
📌 Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
📚 11 ліпеня — дзень нараджэння Янкі Чабора (сапр. Іван Патаповіч, 1911 — 1943?) — беларускага паэта, публіцыста і змагара за незалежную Беларусь.
✊ Адзін з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, арганізатар «Літаратурнага фронту» і рэдактар падпольнага часопіса «Літаратурная старонка». За сваю дзейнасць быў асуджаны польскімі ўладамі, а пазней — забіты ўжо ў сталінскім ГУЛАГу.
📖 Ён пісаў з болем, верай і гневам:
«Не хачу я ні славы, ні золата,
Дайце толькі Радзіму маю!»
Полацкі рынак у Віцебску. Маркетынг 80 lvl:
Гаспадыня кіёску ўзлятае на дзьмухаванага дыназаўра, у касцюме амазонкі, разрывае на грудзях цішотку з назвай вядомага “ягаднага” расейскага маркетплэйсу — і з гонарам выкрыквае:
«Кроксы — па 30 рубёў, але з душой!» 🦖👡💥
Рынак стаіць. Пакупнікі — у экстазе. Магчыма, нават сам дыназаўр расчуліўся.
Мая Краіна Беларусь
Ці могуць беларусы жыць без расейшчыны?
Большасць прыезджых гаворыць па-расійску, па-маскоўску. Для нас гэта проста жах, я не магу гэтага слухаць. Гэта таксама выклікае адчужанасць. Мы, праўда, таксама не лепшыя, гаворым па-польску. Але мы прывыклі. А тая маскоўшчына ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!