mkbelarus | Unsorted

Telegram-канал mkbelarus - Мая Краіна Беларусь

20052

Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!

Subscribe to a channel

Мая Краіна Беларусь

Накіпела.
Што ж гэта за рыса такая — пры першай жа памылцы разарваць чалавека на кавалкі? Вось і цяпер — выказаўся Сяргей Ціханоўскі няўдала пра «няправільных беларусаў», маўляў, сабралі толькі тысячу еўра замест двухсот тысяч…
Так, гэта памылка, безумоўна. Пяць гадоў у інфармацыйнай ізаляцыі — даюць пра сябе ведаць. Але замест таго, каб зразумець ці растлумачыць, пачалося шоу: «Акела прамахнуўся!» І ўсё — палезлі са сваіх куткоў эксперты, крытыкі, абражаныя за гады, і — панеслася: «А вось і ён! Цяпер мы яго дабіваем, зальём брудам, вывернем усё, што накіпела».

Але не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць.

Сапраўды, шмат хто сёння за мяжой — без пашпартоў, без падтрымкі, без надзеі. І гэта балюча. Але і Ціханоўскі пяць гадоў прабыў у пекле, у нелюдскіх умовах. І калі пасля смерці Навальнага я, як і многія, падумаў, што Сяргей можа быць наступным — то тое, што ён наогул жывы, што яго выпусцілі — гэта ўжо цуд.

І вось — адна няўдалая фраза, адна эмоцыя — і ўсё? Людзі адварочваюцца, кажуць: «Не, больш мне такая барацьба не патрэбная».

Дык, можа, праўда такая — што многія ўжо даўно змірыліся, што застануцца тут, за мяжой, і ім тая Беларусь ужо асабліва не патрэбная? Бо тут — жыцьцё наладжанае, ёсць даход, бяспека, будучыня для дзяцей.
А Ціханоўскі ўсё яшчэ жыве ў 2020-м. Ён там — у думках, у сэрцы, у позірку. І калі я гляджу на яго, я бачу чалавека, які не здаўся. А мы?

Дык гэта ўсё? Мы здаліся? І будзем цяпер проста чакаць, пакуль памруць Пуцін, а потым Лукашэнка? Думаеце, тады ўсё зменіцца? Не. На іх месцы прыйдуць новыя — такія ж.

Успамінаю радок з песні, якая гучала яшчэ ў 2006 годзе:

За краіну крыўдую, а ў героі не рвусь,
Бо не цэніць герояў мая Беларусь…

Можа, таму і няма герояў, што мы самі іх топчам, варта ім толькі раз спатыкнуцца?

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

💥 Пілігрымы з усёй Беларусі ідуць у Будслаў — да Нацыянальнага санктуарыя, дзе 4–5 ліпеня пройдзе Будслаўскі фэст.

Гэта адна з найбуйнейшых каталіцкіх падзей у краіне, куды людзі штогод ідуць пешшу з розных куткоў — з Віцебску, Гродна, Ліды, Мінску і нават з Гомеля.

⛪️ У цэнтры — вобраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі беларускага народа.
🙏 Людзі ідуць з верай, надзеяй, просьбамі, падзякамі, з малітвамі — за сябе, за сваіх блізкіх, за Беларусь.

📍 Будслаў — гэта не толькі рэлігійнае, але і культурнае, нацыянальнае, супольнае месца сілы, дзе збіраюцца тысячы людзей з розным лёсам, але адной надзеяй.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🧨 Келаг абверг Лукашэнку: “папрацаваць над Украінай” я не абяцаў

🎙 Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг пацвердзіў, што сустрэча з Лукашэнкам сапраўды была, але сэнс размовы зусім не такі, як падае беларускі кіраўнік.

💬 «Мы размаўлялі пра поўнае і безумоўнае спыненне агню. І любыя абмежаванні ў дзеяннях Украіны маглі разглядацца толькі ў выпадку крокаў з боку Расіі. Я ніколі не абяцаў «папрацаваць» над паводзінамі Кіева», — напісаў Келаг у X.

🤷 Лукашэнка ж, як заўсёды, ператварыў палітычную размову ў сваю персанальную фантазію пра міратворчасць, дзе ён — адзіны, хто разумее, як «спыніць вайну», і ўсе яму нешта абяцаюць.

🎭 У выніку: адна сустрэча — дзве версіі, адна з якіх жыве на БелТА, а другая — ў рэальным свеце.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🧠 А вам было б цікава?

Сябры, наша рэдакцыя плануе запусціць серыю кароткіх інтэрактыўных апытанак пра беларускую культуру і гісторыю. Без лекцый і нудоты —толькі з жывымі пытаннямі аб нашае нацыянальнае ідэнтычнасці.

Пакідайце сваю думку — нам важна ведаць, ці ёсць каму задаваць правільныя пытанні.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🏖 Менчукі на Мінскім моры: бо іншае — па-за межамі дазволенага

🚉 У выхадны дзень Мінскае мора — як нацыянальны курорт стабільнасці. Людзі едзяць, загараюць, сядзяць у чарзе на шашлыкі. Не таму, што лепшага месца няма. А таму, што на іншае мора — беларусам шлях перакрыты.

🛂 Дзякуй палітыцы "жывём у пад’ездзе без вайны", цяпер літоўскія ўзбярэжжы і нават Чорнае мора — як казкі з іншага свету. Бо калі ты — не набліжаны, не спартсмен, не хакеіст і не ў элітным спісе "надзейных", то тваё мора — тут, пад Мінскам. І ніякіх відаў на шэнген.

🌍 Выйшла так, што палітыка забрала ў людзей не толькі правы, але і пляжны крэм з відам на Еўропу. А тым часам тыя, хто гэтую палітыку і ствараў — спакойна купаюцца ў Адрыятыцы.

🚧 Мінскае мора — цяпер не месца адпачынку, а сімулятар свабоды перамяшчэння. Глядзіш на ваду і ўяўляеш, што далей — Партугалія. Але далей — плот і пашпартны кантроль

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🙏 Святар з ЗША, які любіць Лукашэнку: новая серыя міжнароднага цырку

📢 На БелТА чарговы перл: «Священнослужитель из США» прызнаўся, што любіць слухаць Лукашэнку, бо той, маўляў, «вельмі шчыры чалавек».
Ну вядома, такой шчырасці яшчэ пашукаць: то ты народны бацька, то «я вас не трымаю», то «мы вам не дадзім». Гэта ж не палітыка — гэта маналогі ў духу позняга Чапліна.

🧠 Спадар святар, а па сумяшчальніцтве — Віктар Бандарэнка (дужа тыповае амерыканскае імя), выказаў здзіўленне, што ў ЗША прадаюцца рэчы з нацысцкай сімволікай. І адразу ж – спасылка на неабходнасць слухаць Лукашэнку, бо ён "правільныя рэчы" кажа.

📺 Гэта ўсё нагадвае серыю "Добры амерыканец у Мінску", дзе кожны замежнік раптам пачынае казаць словамі БТ, а ў канцы, магчыма, атрымлівае падзяку ад губернатара і торбачку з сімволікай “Белая Русь”.

🎭 Карацей: Лукашэнка — "шчыры", Бандарэнка — "амерыканец", а ўсё разам — чарговы праект у стылі «Гавары праўду, але па сцэнары».

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🧵 Фальшывая вышыванка — сапраўдная прапаганда з пялёнак

👶 Да "Дня незалежнасці" беларускія ўлады вырашылі ісці ў народ — і пачалі... з радзільняў. Пад эгідай БРСМ і мясцовых чыноўнікаў мамам нованароджаных уручалі "падарунак ад дзяржавы" — вышыванку для немаўляці. Але не спяшайцеся расчульвацца.

🧢 На справе, гэта не вышыванка, а каптурык з дзяржаўным чырвона-зялёным прынтам, зробленым на фабрыцы, дзе слова “традыцыя” чулі толькі на нарадах. Этыкетка кажа “мастацкія вырабы”, але выглядае ўсё гэта як “мэтавая прапаганда для немаўлят”.

🎨 У сапраўднай беларускай вышыванцы — белы, чырвоны і часам чорны. Зялёны — толькі калі немаўля ўжо з'яўляўся на святло з партбілетам у кішэні. Але ж не, трэба з самага нараджэння прывучаць да правільных колераў. Каб пазней не пераблытаў — хто ты і пад якім сцягам.

🧠 Гэта ўжо нават не "дзяржаўнае выхаванне", а дзіцячая ідэалагічная прашыўка. Нібыта з каптурыкам адразу і інструкцыю да жыцця даюць: любіць дзяржаву — як ёсць, без пытанняў.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🚌 Ад Менску да Харкава - падарожжа XXI стагоддзя (у абыход здаровага сэнсу)

🚂 Раней было проста: цягнік — і ты ў Харкаве. Спакойна, прама, без гістэрыкі. А сёння? Каб дабрацца, трэба прайсці маршрут, які нагадвае кругі геапалітычнага пекла:
Менск → Берасце → Польшча → Кіеў → Запарожжа → Днепр → Харкаў.

🧭 Гэта ўжо не паездка, а геастратэгічны квэст. Ты не падарожнічаеш — ты правяраеш цярпенне, граніцы і логіку міжнароднай ізаляцыі.

💥 І ўсё гэта — таму што Беларусь сёння саўдзельніца вайны. Не па волі свайго народа, які хоча міру, сяброўства і свабоды перамяшчэння. А па волі аднаго звар’яцелага дыктатара, які запхнуў краіну ў канфлікт, што нам не належыць.

🌍 Тая самая краіна, якая магла быць мастом — стала шлагбаўмам.
І кожны аўтобус у аб'езд — гэта напамін, куды завёў нас “стабільны лідар”.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Чаму не варта адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня

📅 3 ліпеня — не пра незалежнасць.
У гэты дзень у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нацыстаў і адначасова заняты саветамі. Гэта дата не мае дачынення да самастойнасці Беларусі як дзяржавы.

🗓 Сапраўдная незалежнасць — 27 ліпеня 1990 года.
Менавіта тады была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце. Але рэжым вырашыў, што танкі і парады — больш выгадная “незалежнасць”.

🎭 Парад замест свабоды.
3 ліпеня — гэта шоу з салютамі, дзе забыліся на галоўнае: незалежнасць — гэта права выбару, а не сцэна з аркестрам.

❌ Таму 3 ліпеня — гэта не Дзень незалежнасці. Гэта дзень дзяржаўнай міфалогіі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎖 Хрэнін з кветкамі, Лукашэнка на ўзвышшы — кожнаму свая вышыня

🌺 Генерал Хрэнін ускладвае кветкі да помніка — усё як па сцэнары: марш, строгі позірк, стабільнасць у вінках. Дзень “незалежнасці” па-лукашэнкаўску — калі ўсе ведаюць, што адзначаюць, але не зусім разумеюць, чаму менавіта сёння.

🗺 А дзе ж галоўны герой свята? Лукашэнка не забыўся, проста адзначае па-царску — на Кургане Славы. Вышэй, далей, каб уся краіна бачыла, што “незалежнасць” — гэта не народ, а пагляд зверху. Пажадана з мікрафонам, трактаром і вянком у 3 метры.

🤹‍♂️ Так выглядае дзяржаўны падзел працы: адзін — кветкі, другі — курган. І ўсё гэта пад гукі аркестра, што грае па нотах з 1944 года.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

💌 Сапраўдны lifehack ад мудрага дзядзькі

🎓 Да выпускніц падышоў мужчына — не з праверкай, не з дэкрэтам №... а з парадай! І не аб якой «стабільнасці», а сапраўднай:
«Не выходзьце замуж за міліцыянтаў і юрыстаў — выбірайце скромных і прыгожых аднагрупнікаў».

💼 Бо міліцыянт можа арыштаваць, юрыст — развесці, а вось скромны хлопец з лекцыі — і дапаможа, і запісы дасць, і гарбаты налье.

😂 Рамантыка ў эпоху спецпратаколаў! Пакуль адзін "карае і бароніць", другі — проста прыносіць шакаладку і не пытае, за каго ты галасавала.

🕊 У краіне, дзе нават каханне часам правяраюць на лаяльнасць, такая парада — як глыток свежага паветра і вера ў тое, што не ўсе яшчэ выбралі форму і дубінку.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎤 Влад БелАЗ: рэп, які зламаў сцэну (і крыху сэнс)

🇷🇺 На прасторах Валагодскай вобласці з’явіўся герой — расеец, які прысвяціў рэп не каму-небудзь, а... баксёру Ўладу БелАЗу. Так, вы ўсё правільна зразумелі: цяпер БелАЗ — гэта не толькі самазвал, але і чалавек з прапіскай у рынгу і турбанабіванымі кулакамі.

🥊 Рэп — брутальны, як бой без правілаў і сэнсу. «БелАЗ б’е — не жартуе», «Кулак — як ковш», «Супернікі — як асфальт»... Карацей, тэкст нібы напісаны паміж трэніроўкай і пераменай у ПТВ. Магчыма, нейрасетка на дысках "Рэп па-беларуску для патрыётаў".

🎧 Сам трэк — гэта як калі б самазвал зачытваў пад біт: гучна, цяжка, крыху гарчыць дызелем. Але шчыра! І дзе яшчэ вы знойдзеце сумесь гіперпатрыятызму, машынабудавання і баявых мастацтваў у адной асабе?

🚧 Чакаем працяг: «Вольга МАЗ — каратэ і гідраўліка»

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🕊 Памілаваны 16 палітвязняў: жэст міласэрнасці ці палітычны разлік?

⚖️ Улады заявілі пра памілаванне яшчэ 16 палітвязняў: 8 жанчын і 8 мужчын. Сярод іх — людзі старэй за 50, з хранічнымі хваробамі і інваліднасцю. Дзевяць маюць непаўналетніх дзяцей. Здаецца, крытэрый памілавання — гэта ўжо не артыкул, а ступень уразлівасці.

🤕 З турмаў выпускаюць не таму, што віны не было, а таму, што людзі ўжо зламаныя, хворыя, вычарпаныя. Так выглядае «міласць» ад тых, хто сам і пасадзіў.

🎭 Рэжым працягвае гуляць у добрых і дрэнных следчых: спачатку садзяць за налепку, рэпост або думку, а потым з гучным апломбам «памілуюць», як быццам зрабілі вялікі дабрачынны ўчынак.

🙃 Але мы ўсё памятаем. Гэта не памілаванне. Гэта прызнанне таго, што вы самі зрабілі людзей палітвязнямі. А выпусціць — не значыць дараваць.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Патологический лжец Лукашенко превзошел самого себя. В ночь с 9 на 10 августа 2020 года я был генеральным директором Купаловского театра и своими глазами видел зарево от огненных взрывов гранат над центром Минска, когда по его приказу начали убивать и издеваться над беларусами. А единственное здание, которое охраняла «Альфа» КГБ, была одна из его -надцати резиденций, в которой он спрятался и дрожал от страха от людского несогласия и протеста.

Страх не отпускает диктатора до сих пор.

Хотя мне представляется, тут не комментарий этому монологу диктатора следует давать, а диагноз ставить надо.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

⚡️ Беларусь — “ўгалок” стабільнасці пад мірным небам без чэргаў на памежжы

⏳ У Польшчу — чарга па 36 гадзін! Людзі цярпліва стаяць, быццам на спаборніцтве па вынослівасці. Пераход мяжы — нібы марафон з элементамі медытацыі і чакання.

🌿 А ў Беларусь — ўголак стабільнасці, мяжа пустая. Ніхто не вяртаецца, бо тут усё так “добра”, што нават выхаду няма.

🤫 Хочаш сапраўднай стабільнасці? Ведай — тут яе шукаюць, і менавіта тут яна застаецца… пад мірным небам, канешне ж.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎤 3 ліпеня, афіцыйнае мерапрыемства.

На сцэне хлопец з вачамі поўнымі шчырасці выконвае… Юру Шатунова. Тыповая расейская папса — і ніводнай ноты ў цэль.

Гучыць, як саўндтрэк да стану дзяржавы. "Ружовае неба" пераўтвараецца ў закат над балотам —
няўпэўненыя акорды, чужая песня, і глухое рэха, што ўжо нікога не чапае.

Пафасу шмат — сэнсу нуль.
Але гэта, мабыць, і ёсць галоўны трэк свята.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎥 У TikTok трапіла відэа з учорашніх урачыстасцяў на Кургане Славы, дзе з’явіўся і Лукашэнка — але, як часта бывае, усё пайшло не па сцэнары.

Замест “лідара на фоне народу” — на відэа больш касцюмы чыноўнікаў, спіны аховы і кадры зусім не з таго ракурсу. Лукашэнка то знікае, то праскоквае ў кадры, нібы другарадны герой у фільме пра савецкія пінжаки.

📱 Гэта той выпадак, калі TikTok выпадкова паказвае больш, чым задумвалася: чыноўніцкі пратакол, пусты фармалізм, і сцэна, дзе “галоўны герой” выглядае як статыст.

Гэта ўжо не «кіраўнік», а фігура, сярод фігур, мізансцэна з учарашняга мінулага, што грае саму сябе.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

❗️ВНИМАНИЕ!

Спецслужбы РБ (или РФ) создали фейковый сайт Сергея Тихановского и пытаются собрать анкетные данные кандидатов в волонтёры.


Не заходите на сайт под доменом:

***tsikhanouski.org***

И не заполняйте анкеты с этого сайта.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

А вось такое навучанне праходзяць у Беларусі.
Сапраўдныя IT-курсы XXI стагоддзя! Красноў Ю.Э. (тры зоркі, без жартаў) у ТЦСАН Ленінскага раёна вучыць карыстацца смартфонам — пераважна бабуль, каб яны, нарэшце, перасталі пытацца: «А дзе тут гэты ваш інтэрнэт?»

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🛸 Беларусь пригласили участвовать совместно с Китайской Народной Республикой в Лунной программе

Часть наших наработок представляет интерес не только для околоземной орбиты, но и для будущей станции на Луне


- сказал председатель президиума Национальной академии наук Беларуси Владимир Караник.

Прорыв или фантазии?

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Лукашэнкаўцы клапоцяцца за сваю расейскую мову

Мы ведь знаем страны постсоветского пространства, где молодые люди скорее уже говорят на английском, нежели на русском.

- заявіў лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітры Жук ці дакладней Дмитрий.

Лукашэнкаўцы і расейцы, так што галоўныя прадстаўнікі русского мира, выдатна разумеюць, што расейская мова (русский язык) - гэта база расейскага свету ды галоўны элемент уплыву і кантролю Расіі над рознымі народамі і краінамі.

Добра было б, каб нарэшце зразумелі гэта таксама некаторыя многія беларусы, у тым ліку новыя палітычныя дзеячы, якія далей моцна трымаюцца за расейшчыну ды часам яе бароняць. Усё на фоне ўзмоцненай расеізацыі Беларусі і вайны Расіі з Украінай, у якой першая адкрыта кажа аб патрэбе вяртання пазіцыі расейскай мовы ды вынішчае мясцовую ўкраінскую мову, нічым беларускую ў Беларусі.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Беларуская мова ў беларускім тэатры? Тяжело, сложно.

Нічога асаблівага і незвычайнага для Беларусі. Проста маладыя акцёркі Коласаўскага тэатра расказваюць пра тое, як ім цяжка выступаць па-беларуску.

Хутка беларуская мова для беларусаў будзе цяжей за латышскую. Можа варта змяніць тэатр імя Коласа на Колоса, або ўвогуле Пушкіна ці Леніна?

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🌾 Матушка-земля і калгасная стабільнасць

🎉 Калектыў калгасу «Советская Белоруссія» з Рэчыцкага раёна адсвяткаваў Дзень незалежнасці па-сялянску — з віншаваннямі, калектыўным энтузіязмам і саўндтрэкам «Матушка земля». Класіка жанру: трохі патрыятызму, трохі настальгіі і вельмі шмат калгаснай аўтэнтыкі.

🎶 Выбар песні невыпадковы: калі ўжо незалежнасць не ад Савецкага Саюза, дык хоць песня такая, каб душа адчула — мы ўсё яшчэ там. Дзе трактары спяваюць, каровы слухаюць, а начальнік райвыканкама ганарова стаіць у першым радзе.

🚜 Калгас “Советская Белоруссія” ведае, што сапраўдная незалежнасць — гэта калі можна ўключыць «Матушку», гучна прачытаць загад зверху і ўсёй фермай зрабіць селфі пад сцягам.

🥔 Незалежнасць "па-белорусску": калі зямля — "матушка", калгас — Радзіма, а вольны чалавек — той, хто добра стаіць у шэрагу.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🕊️ Жанчыны на свабодзе: вызваленыя з няволі, але не з памяці

✨ Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні:

Людміла Ліхачэўская
Наталля Антонава
Таццяна Макеева
Карына Маліноўская

❤️ Кожная з іх прайшла праз рэпрэсіі, страх і ціск — толькі за погляды, словы ці ўчынкі, што не ўпісаліся ў сцэнар “стабільнасці”. Іх вызваленне — не “жэст добрай волі”, а напамін, колькі людзей ніколі не павінны былі туды трапіць.

🗝️ Чакаем наступных. Бо пакуль у краіне застаюцца палітвязні — свабода ёсць толькі напалову.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎉 Са святам вызвалення Менска! 💥

3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.

Historyja | Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🕍 Бабруйск танчыць: традыцыі жывыя!

💃 У габрэйскім цэнтры ў Бабруйску прайшлі сапраўдныя танцы жыцця — людзі таньчылі традыцыйныя габрэйскія танцы, з усмешкамі, з энергіяй і з душой. Ніводнай палітыкі — толькі рытм, спадчына і чалавечае цяпло.

🎶 Пад гукі клезмерскай музыкі, з замкнёнымі коламі і запаленымі вачыма — гэта была не проста падзея, а жывое сведчанне: культура — мацнейшая за страх, танец — мацнейшы за забароны.

🌍 У свеце, дзе часта імкнуцца падзяліць, тут проста трымалі рукі і таньчылі разам. Без лозунгаў, але з сэнсам.

🕯 І пакуль адны каранаюць спецслужбы і змагароў на YouTube, іншыя — памятаюць, кім яны з'яўляюцца, і што такое сапраўдная супольнасць.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🔥 Палітычны серыял працягваецца: новы сэзон — новыя сцэнары! [дапаўненьне]

🎤 Лукашэнка заявіў, што ў 2020 годзе… Латушка нібыта планаваў падпаліць будынак і зжэч у ім Святлану Ціханоўскую!
Так-так, вы не памыліліся — гэта ўжо не палітыка, а сцэнар трэш-хорару з элементамі тэатру абсурду.

🧨 Пакуль людзі стаяць у чэргах на мяжы, эканоміка чхае, а краіна жыве ў рэжыме “ўсё стабільна, але баліць”, улада выпускае новы хіт прапаганды: “Латушка і вогненная пастка”. Рэкамендавана да прагляду ўсім, хто стаміўся ад рэальнасці.

🎬 Можа, ужо час адразу здымаць фільм? Назва гатовая: “Спецаперацыя: Сіні дым і чырвоны герб”. У галоўных ролях — вечна малады правадыр, здраднікі, і абавязкова нейкі чароўны вораг з Захаду.

🧠 Тым часам беларусы працягваюць шукаць праўду не ў навінах, а ў здаровым глуздзе. Бо тут нават «спецслужбы» пачынаюць выглядаць як сцэнарысты на натхненні.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🙏 2 ліпеня — каранацыя іконы Маці Божай Вастрабрамскай

🌟 У гэты дзень вернікі адзначаюць асаблівую падзею — каранацыю іконы Маці Божай Вастрабрамскай, адной з найбольш шанаваных святыняў у каталіцкай традыцыі Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. Ікона, вядомая таксама як Острабрaмская, з’яўляецца сімвалам апекі і надзеі для многіх пакаленняў.

👑 Каранацыя — гэта ўрачыстае прызнанне асаблівай духоўнай ролі іконы, як мацярынскага аблічча Божай Міласэрнасці. Яна не проста вобраз, а знак еднасці і веры.

📍 У Беларусі Вастрабрамскую Маці Божую асабліва шануюць у Гродне, Ваўкавыску, Берасці — і не толькі. Гэта не толькі рэлігійны, але і культурны сімвал, які пераадольвае мяжы.

🕊 І вось такая ціхая, але моцная сіла — побач. Без спецаперацый, «гарпунаў» і прапаганды. Толькі малітва, святло і годнасць.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

😏"Эфектыўнасць" па-пакістанску: Будоўлі сталі месцам для адпачынку?

🚧 У беларускай інтэрнэт-прасторы ходзяць чуткі пра "выдатных" пакістанскіх спецыялістаў на нашых будоўлях. Кажуць, яны замест цяжкай працы аддаюць перавагу "стратэгічнаму адпачынку" з тэлефонам у руках. Выглядае, працоўная этыка ў іх асаблівая: галоўнае — знайсці зручную паверхню для ляжання, а праца пачакае.

📱 Калі верыць назіранням, нашы будаўнічыя пляцоўкі ператварыліся ў цудоўныя зоны адпачынку, дзе замест кіркі і лапаты ў прыярытэце смартфон. Ці то яны асвойваюць новыя тэхналогіі, ці то проста "медытуюць" над планамі забудовы. А вось тэрміны здачы аб'ектаў... ну, яны, напэўна, таксама "ў тэлефоне".

🤔 Цікава, ці ведаюць пра гэтыя "працоўныя метады" тыя, хто запрашаў гэтых "кваліфікаваных" спецыялістаў? Ці, можа, гэта новы, інавацыйны падыход да будаўніцтва, які мы проста яшчэ не зразумелі? Чакаем, калі нашы будаўнікі пачнуць будаваць дамы сілай думкі ці праз сацыяльныя сеткі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🦢 Гомельскія навіны: бусел — новы гурман горада!

🍽 У Гомелі бусел не проста праляцеў міма — ён наўпрост падыйшоў да альтанкі адпачываючых і, не церпячы голаду, аб’еў іх са стала! Падумайце толькі — нават буслы прызналі, што тутешняя кухня заслугоўвае асаблівай увагі.

😲 Людзі ў шоку: «Мы прыйшлі адпачыць, а атрымалі гастранамічны шок!» Ну што ж, мабыць, час змяніць меню, калі нават птушкі выбіраюць Беларусь як месца для дэгустацыі.

🤷‍♂️ Хто ведае, можа гэта новы від турызму — “Дэгустацыя з буслом”?

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…
Subscribe to a channel