Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!
🎤 «Дзень Перамогі» ў аўтобусе: калі ўжо не кантралёр, а забаўляльнік сістэмы
Пакуль краіна поўзe ў цемру, цэны растуць, заробкі стаяць, а людзі ўцякаюць —
Магілёўаблтранс запускае новы фармат “патрыятычнага сэрвісу”.
Цяпер кантралёр не толькі правярае білеты, але і спявае «День Победы» так,
што нават аўтобус глухне ад сораму.
Бо калі няма ні дарог, ні камфорту, ні перспектывы —
застаецца толькі спяваць пра былую славу, якой сёння прыкрываюць галечу.
І ўсё гэта пад вобраз «народнай еднасці».
Хаця выглядае, як крынж і дысананс.
Мая Краіна Беларусь
🚛 Казловічы: калі чарга на мяжы — гэта ўжо спорт
На беларускім памежным пераходзе Казловічы кіроўцы фур зладзілі бойку.
Не падзялілі месца ў чарзе — бо стаяць па некалькі дзён, без умоваў, без нармальнай інфармацыі і з поўнай нявызначанасцю.
Месца ў чарзе — гэта сёння новая валюта. Нервы не вытрымліваюць, кулакі ідуць у ход.
Бруд, мат, крыкі — і ўсё пад сцягам «інтэграванай і стабільнай Беларусі».
Гэта ўжо не лагістыка. Гэта — выжыванне на мяжы.
Насамрэч, новы від спорту: хто праедзе — той і перамог.
Мая Краіна Беларусь
Ці могуць беларусы жыць без расейшчыны?
Беларусы масава выходзяць на вуліцу. Але не каб змагацца за лепшае жыццё, а каб стаяць у чаргах, каб трапіць на канцэрт расейскага музыкі Сяргея Лазарава. І гэты расейскі музыка не з'яўляецца адзіным, які збірае натоўпы беларусаў, не толькі ў Беларусі.
На фоне незалежных даследаванняў, якія паказваюць далей высокую прарасейскасць беларусаў, такія навіны прымушаюць задумацца, ці беларусы - гэта еўрапейцы ці ўсё ж такі расейцы, для якіх расейшчына як паветра?
Мая Краіна Беларусь
Расстраляны за адмову быць «гарматным мясам». Прысвячаецца ўсім, хто ўсё яшчэ «чакае Расію»
Ураджэнец Беларусі Павел Глухаў быў расстраляны расейскімі вайскоўцамі за адмову ўдзельнічаць у «мясным штурме» на Данбасе. Глухаў, які адбываў пакаранне ў расейскай калоніі, быў завербаваны ў 1437-ы полк, вядомы выкарыстаннем зняволеных у самых небяспечных аперацыях без належнага абсталявання і падтрымкі. Тых, хто адмаўляецца выконваць загады, часта караюць смерцю.
Гэта не асобны выпадак. Гэта — сістэма. Гэта — твар Расіі, якая «вызваляе» і «брацка любіць».
І калі нехта ў Беларусі ўсё яшчэ марыць пра «адзін народ», «адзіную гісторыю» і «адзіную будучыню» з Расіяй — паглядзіце на лёс Паўла. Паглядзіце на яго смерць, якая стала вынікам адмову быць часткай расейскай ваеннай машыны. І спытайце сябе: ці хочаце вы такой будучыні для сваіх дзяцей?
Расія не нясе міру. Яна нясе смерць, катаванні і знішчэнне.
Мая Краіна Беларусь
У Беларусі як у Расіі (ужо даўно)
У Гомелі "Расейскі дом" ("Русский дом") масава раздае расейскія "георгиевские" стужкі - паведамляе "Флагшток".
Самае цікавае, што дзяржаўныя чыноўнікі, у тым ліку ідэолагі - маўчаць. Такім чынам лукашэнкаўцы ўжо нават не скрываюць, што нічога не могуць зрабіць супраць волі іх паноў гаспадароў - расейцаў. Нават нейкіх актывістаў. Хаця раней чырвона-зялёны лагер спрабаваў дыстансавацца ад гэтага расейскага сімвалу.
Адметна таксама, што прадстаўнік "Расейскага дома" у кантэксце стужак і СССР сказаў: "Сражались все в одной стране за одну победу". Гэта адзін з многіх прыкладаў, як русский мир моцна трымаецца не на нейкім прыдуманым фашызме, а канкрэтна на савеччыне.
👑 Дзень памяці Жыгімонта III Вазы — нагода задумацца пра складаную гісторыю Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Жыгімонт III меў значны ўплыў на лёс Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і беларускіх зямель. Ягоная эпоха — гэта час супярэчнасцяў: культурны росквіт і інтэграцыя ў еўрапейскую палітычную прастору, нарастанне канфліктаў, канфесійных супярэчнасцяў і выклікі для беларускай ідэнтычнасці.
Для беларусаў фігура Жыгімонта III Вазы — гэта не толькі частка агульнадзяржаўнай гісторыі, але і напамін пра нашу ролю ў вялікіх геапалітычных працэсах. Яго праўленне суправаджалася развіццём адукацыі, друку, прававых інстытутаў, што пакінула глыбокі след у гісторыі ВКЛ. Але разам з тым гэта час, калі пытанні мовы, веры і культурнай самасвядомасці набылі асаблівую вастрыню — пытанні, што застаюцца актуальнымі і сёння. Памяць пра Жыгімонта III — гэта нагода паглядзець на мінулае без ідэалізацыі, але з разуменнем яго ўплыву на фарміраванне беларускай нацыянальнай свядомасці.
Мая Краіна Беларусь
«У дзяцінстве я марыў быць ваяром…»
«Па матчынай лініі я — з роду ваяроў: мой дзядуля быў ваяром, яго бацька таксама. Бацька ж быў афіцэрам расейскага войска. На шчасце, ён не дажыў да гэтых падзей. Думаю, ён мог бы апынуцца на баку зэтнікаў, і тады наша камунікацыя была б страшнай... Можа, увогуле сустрэліся б на полі бою.»
Глядзіце новы выпуск праграмы «Ваяры і валанцёры» на Белсаце, прысвечаны ваяру Палка Каліноўскага з пазыўным Салам.
З Магілёва — прама ў Маскву ✈️
Усё сімвалічна. З горада, які ўвесь час цярпеў ад маскоўскіх набегаў, гарэў у вайнах і гераічна трымаў абарону — цяпер паляцяць самалёты... у Маскву.
⠀
Не ў Еўропу, не ў свет — назад, да «старэйшага брата».
⠀
Магілёў, які трымаўся супраць царызму, супраць нацызму — цяпер трымае новы курс: на Шараговую саюзную будучыню.
На фоне TikTok'а з песняй 🎵 "Матушка земля-а-а..." — і чарговы рэйс узлятае разам з рэшткамі гістарычнай памяці.
Цяпер тут не месца для подзвігу — толькі для транзіту.
Мая Краіна Беларусь
Адным расейскім голасам за пакістанскіх мігрантаў?
Пакуль лукашэнкаўцы супакойваюць і піяраць праект завозу 150 тыс. пакістанцаў у Беларусь, ім (не)чакава падтаківаюць некаторыя зусім не лукашэнкаўскія асяродкі і асобы. Напрыклад у профілі праекту Куку можам прачытаць запіс з клопатам аб "ксенафобіі і расізме" беларусаў. Адныя і другія праміграцыйныя наратывы гучаць на расейсккай мове (нічым некалі тыя ў абарону расейцаў і расейскамоўных), зразумела. Адна з "прагрэсіўных" жанчын выказалася:
Уровень ксенофобии, шовинизма и истерики вокруг этой новости заставил мои волосы встать дыбом (...) кто будет защищать самих мигрантов, когда на них обрушится волна ксенофобии в Беларуси?
Яны [улады] выціскаюць з краіны рэпрэсіямі сваіх жа суграмадзян сотнямі тысяч, для таго каб потым замяніць іх сотнямі тыс. іншаземцаў, гэта злачынства.
🏆 Магілёўшчына на дошцы гонару: за што?
Магілёўская вобласць трапіла на дзяржаўную дошку пашаны.
За перадавыя дасягненні: уцякаюць людзі, закрываюцца фабрыкі, заробкі — як у музейнай экспазіцыі.
Затое справаздачы — як з казкі: усё расце, кветнее і пахне (асабліва каля гноішчаў).
Вось так і будуецца новы "поспех": у нас — дошка, у людзей — трывога і білеты ў адзін канец.
Але ж "электарат" рады, бо ўсё выглядае так, як трэба. Не важна, што ў рэальнасці. Галоўнае — як прыгожа выглядаеш на стэндзе.
Беларусь — краіна, дзе галоўнае — не як ты жывеш, а як прыгожа выглядаеш на стэндзе.
Мая Краіна Беларусь
🌍 ШОК: расійскія турысты нечакана даведаліся, што Беларусь — гэта замежжа!
Яшчэ ўчора думалі, што едуць “у сваю правінцыю”, а тут — іншая мова, іншыя грошы і нават нейкія свае законы.
На мяжы — пашпарты правяраюць! У крамах — цэны не ў расійскіх рублях! А беларусы, уявіце сабе, размаўляюць не толькі па-руску!
Асобны шок: дзяўчына з Кургана была здзіўлена, што ў нас спакойна працуюць еўрапейскія і амерыканскія брэнды, якія ў Расіі ўжо даўно пад санкцыямі.
“Як гэта так? У нас усё забаранілі, а тут — жыве!”
Ну што, браты, віншуем: Беларусь — гэта не падворак для імперыі. Тут свае правілы
Мая Краіна Беларусь
🎙 9 траўня ў стылі крынжу: як улады "святкуюць" перамогу
У Беларусі перад 9 траўня бюджэтнікаў прымушаюць спяваць песні часоў Другой сусветнай — і ўсё гэта здымаюць на камеру.
Не хочаш — "патлумачаць", што патрыятызм вымяраецца колькасцю дубляў.
Замест шчырай памяці — крынж перад аб'ектывам. Замест гонару — стрэс і сорам.
Краіна, дзе перамогу шануюць прымусам, атрымлівае не свята, а фарс на паказ.
Бо калі ўсё навокал тоне ў штучнасці, нават спевы становяцца мемам.
🕯 Дзень памяці Кірыла Тураўскага — гэта асаблівая дата для ўсіх, хто адчувае сябе часткай беларускай духоўнай і культурнай традыцыі. Святы Кірыла, якога называюць “Златавустам зямлі Рускай”, нарадзіўся і тварыў на нашай зямлі — у Тураве, горадзе, што ўжо ў XII стагоддзі быў важным духоўным цэнтрам. Яго спадчына — гэта не проста помнік старажытнай літаратуры, гэта жывы голас нашай зямлі, прасякнуты любоўю да чалавека, праўдай, мудрасцю і глыбокім роздумам пра духоўны шлях народа.
Кірыла Тураўскі стаў адным з першых, хто фармуляваў ідэю духоўнай самастойнасці і маральнай адказнасці, што стала часткай беларускай ідэнтычнасці. У яго словах — павага да роднай зямлі, да мовы, да праўды як асновы жыцця. Яго спадчына і сёння натхняе беларусаў вяртацца да сваіх каранёў, шанаваць сваю гісторыю і будаваць будучыню на аснове тых каштоўнасцей, якія ён прапаведваў. Памяць пра яго — гэта памяць пра нашу духоўную вытокавасць і сілу нацыянальнага характару.
Мая Краіна Беларусь
🌪 Пах селядца сярод лета — у Беларусі гэта не пра рыбу. Гэта пра тое, што вецер з Балтыкі прынёс перамены.
Калі ў паветры пахне салёным — ведай: у цябе ёсць трыццаць хвілін, каб знайсці прытулак.Бо разам з ветрам прыйдуць новыя пастановы, новыя забароны, новыя выбары без выбару.Хто не паспеў — той прачнецца ў іншай краіне. Яшчэ больш халоднай, яшчэ больш глухой.
Прыслухайся да ветру. Ён шэпча: "Хавайся, беларус, прыйшла чарговая бура..."
Мая Краіна Беларусь
🌾 Віцебшчына: працоўны дэсант пад лозунгам "Не хочаце чужых — працуйце самі!"
Пакуль у Віцебскай вобласці людзі хвалююцца за сваю будучыню і культуру, Лукашэнка знайшоў "геніяльнае" рашэнне: запрасіць працоўных мігрантаў. Кажа проста: "Не хочаце чужых — самі ідзіце працаваць!"
Шмат гадоў дзяржава зганяла моладзь у горад, знішчала вёскі, а цяпер здзіўляецца: "А дзе ж людзі?". І замест таго, каб ствараць умовы для жыцця беларусаў — рыхтуе новыя паказушныя "планавыя запаўненні" вёскаў.
Народ — у шоку. Улада — у звыклым шчасці. Беларусь — у чарговым сацыяльным эксперыменце.
Мая Краіна Беларусь
👑 Каранацыя Стэфана Баторыя — важная старонка ў гісторыі Беларусі і ВКЛ. У 1576 годзе Стэфан Баторы стаў каралём польскім і вялікім князем літоўскім, адной з найвыбітнейшых постацей у гісторыі РП. Гэта быў новы этап ва ўмацаванні і ваенна-палітычнай стабільнасці ў рэгіёне. Для нашых зямель гэта быў час развіцця самакіравання гарадоў і падтрымкі адукацыі — у тым ліку стварэння Віленскага ўніверсітэта, які стаў цэнтрам інтэлектуальнага жыцця.
Стэфан Баторы быў вядомы як таленавіты палкаводзец і прагрэсіўны кіраўнік, які імкнуўся ўмацаваць дзяржаву праз рэформы і падтрымку розных этнічных і рэлігійных супольнасцяў. У ягонай палітыцы адчувалася павага да шматкультурнасці ВКЛ, і менавіта ў гэты перыяд беларуская шляхта актыўна ўдзельнічала ў дзяржаўным жыцці. Каранацыя Баторыя — гэта сімвал перыяду, калі беларускія землі былі не перыферыяй, а цэнтрам палітычнай і культурнай інтэграцыі, дзе фарміраваліся падмуркі нашай дзяржаўнай традыцыі і нацыянальнай самасвядомасці.
Мая Краіна Беларусь
❗️Юрась Зяньковіч выйшаў на волю.
Аб яго вызваленні паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
🐕 Сабака - антытэрарыст, або пенсія ў стылі 2025
У Гародні пенсіянер вырашыў «разабрацца» з суседам... па-баявому. Не праз суд, не праз сход ЖЭСа — а праз самаробную бомбу. Усё як у добрым фільме пра Блізкі Усход. Толькі гэта — Беларусь, 2025.
Справу выратаваў сабака. Так, сабака. Бо дзяржава не абараняе, суды не працуюць, законы — гумовыя, а вось сабака — шчыры, беларускі, не карумпаваны. Пачуў чужога — забрахаў. Выратаваў жыццё гаспадару.
Тым часам пенсіянеру свеціць крымінал. У краіне, дзе дзяржава вучыць нас выжываць самастойна, ён проста вырашыў: раз усё трэба рабіць самому — дык і «змаганне за справядлівасць» таксама.
Мая Краіна Беларусь
9 траўня: дзяцей — у гімнасцёркі, думкі — у мінулае, краіну — у вар’яцтва
Дзеці, якія яшчэ не вывучылі табліцу множання, ужо ў страі — у вайсковай форме, пад марш, з драўлянымі вінтоўкамі. Яшчэ ўчора вучылі літары, а сёння ўжо «будучыя героі».
⠀
Міністэрства адукацыі замест ведаў — дае парады. Замест навукі — прапаганда. Замест будучыні — сцэнарыі з савецкіх фільмаў.
⠀
І ўсё гэта адбываецца на фоне жахлівай вайны ва Украіне, у якой рэжым зрабіў з Беларусі саўдзельніка. Сённяшнія дзеці — не памяць пра перамогу, а закладнікі новай змрочнай гісторыі.
⠀
Хочаце міру? Тады спыніце вучыць дзяцей вайне. Дзеці не салдаты. Іх не трэба гнаць у страі, імі не закрываецца ідэалагічная пустата.
⠀
Гэта не павага да подзвігу — гэта збабленне над памяццю.
Мая Краіна Беларусь
Лукашэнка — «за мір»? Як каты — за правы чалавека.
Рэжым, які ператварыў Беларусь у стартовую пляцоўку для расійскіх ракет, цяпер піша лісты ў ААН пра «ўрэгуляванне канфліктаў» ✉️. Маўляў, спыніце пастаўкі зброі Украіне — і настане мір.
⠀
Цынізм зашкальвае.
⠀
З нашай зямлі ляцелі ракеты па мірных украінцах. З нашых чыгунак ішлі эшалоны танкаў. Мы ўсё яшчэ трымаем расійскія войскі на сваёй тэрыторыі.
⠀
І гэты чалавек — які душыць свой народ дубінкамі і камерамі, — цяпер «міротворац»?
⠀
Гэта не мір. Гэта здрада, дапамога агрэсару і спроба схаваць крымінальную адказнасць за вайну.
⠀
Хочаш міру — вывядзі войскі, выпусці палітвязняў і сыдзі сам.
Мая Краіна Беларусь
Беларускае войска: грозна грыміць… на вучэннях
⠀
Штогод — вучэнні, стральбы, марш-кідкі і тэлерэпартажы пра тое, як “сіла і слава” абараняюць Айчыну 🫡.
⠀
Але ад каго? Ад змагароў у Telegram? Ад сцягоў на балконах? 🎯
⠀
Рэальнага бою войска не бачыла — затое ўнутраныя “ворагі” на мілітарным радыё перамагаюцца штодня.
⠀
А саюзнікі — дык сапраўдная зала славы:
🇰🇵 Паўночная Карэя — брат па метадам
🇮🇷 Іран — эксперт па “мірным” дыялогу
🇳🇬 Нігер — там хаця б шчыра ўсміхаюцца
⠀
Міжнародны клуб “Дыктатар+” адкрыты для новых сяброў! Умовы простыя: ніякіх свабод, затое шмат парадаў, медалёў і вечна смутных твараў на трыбуне.
⠀
🎖️ Беларускае войска — моцнае, як парад. І небяспечнае… для ўласнага народу.
Мая Краіна Беларусь
150 тысяч пакістанцаў і шлях Беларусі: ці ёсць у нас будучыня?
Ігнат Абдзіраловіч у эсэ «Адвечным шляхам» заклікаў Беларусь шукаць свой шлях, незалежны ад імперыяў, шлях, заснаваны на нацыянальнай самасвядомасці, культуры і духу. Але сёння ўсё больш становіцца відавочна: мы губляем гэты шлях.
150 тысяч пакістанцаў — гэта не толькі эканамічнае рашэнне, гэта пагроза нашай нацыянальнай самабытнасці. Нам прапануюць чужую працоўную сілу, але дзе ў гэтым наш дух, наша гісторыя, наша мова?
Беларусь павінна быць моцнай нацыяй, якая выбірае свой шлях і не залежыць ад чужых інтарэсаў. Калі мы не будзем абараняць сваю культуру, сваю мову, свае традыцыі, хутка знікнем як нацыя.
Ці гатовы мы стаяць за Беларусь, за яе будучыню і годнасць? Ці дазволім ператварыць нашу зямлю ў чужое поле для працы?
Мая Краіна Беларусь
“Сі Трэйдынг” кінуў? Запішы відэа Лукашэнку! (Або не)
Калі вас абдурыла будаўнічая кампанія “Сі Трэйдынг” — у нас цяпер як заведзена: на каленях і з відэазваротам да “бацькі” 📹.
⠀
Але сапраўдныя беларусы ведаюць: на паклон не ходзяць ✊.
Бо годнасць не мяняюць на пустыя абяцанкі перад камерай 🎭.
⠀
У краіне, дзе суды працуюць толькі на паперы 📜, а правы чалавека — у фантазіях чыноўнікаў 🏛️, зварот да Лукашэнкі — гэта ўжо нават не спадзяванне, а проста шоў.
⠀
Хто хоча быць свабодным — шукае праўду, а не “міласці”.
Мая Краіна Беларусь
Мігранты ўжо прыглядаюцца да беларускіх дзяўчат
⠀
Пакуль беларусы масава з’язджаюць ✈️, чужынцы выбіраюць сабе беларускіх нявест.
Нашы дзяўчаты — прыгожыя, працавітыя, але кінутыя ўласнай дзяржавай. І вось цяпер на іх ужо прыкідваюць вочы тыя, хто ніколі не меў дачынення да нашай зямлі.
⠀
Замест моцнай, годнай нацыі — танны рынак нявест. Замест будучыні — чарговая падмена паняццяў.
Няўжо так выглядае «адраджэнне Беларусі»?
⠀
Нас цяпер вучаць радзіцца, кахаць і жыць па чужых правілах. А мы? Мы ўсё яшчэ верым у сябе і сваю зямлю.
Беларусь — гэта не дошка гонару і не гандлёвы павільён. Гэта наш дом!
Мая Краіна Беларусь
🕌 150 тысяч новых суседзяў: гісторыя паўтараецца, толькі без інтэграцыі
Калісьці ў Беларусь ужо прыязджалі цэлыя супольнасці замежнікаў — татары, стараверы... Але яны асвойвалі мову, адаптаваліся і стваралі частку мясцовага жыцця.
Сёння ўлады плануюць завезці 150 тысяч пакістанцаў — толькі не для культурнага ўзаемабагачэння, а каб папоўніць дэфіцыт працоўнай сілы.
Толькі вось праблема: інтэграцыя цяпер нікому не цікавая. Патрэбныя не грамадзяне, а рабочыя рукі. І чым менш пытанняў — тым лепш.
Беларусь зноў робяць чужой для сваіх і чужой для чужых. І здаецца, гісторыя ўжо не паўтараецца як трагедыя. Цяпер яна паўтараецца як дрэнная адміністрацыйная інструкцыя.
Мая Краіна Беларусь
БЕЛАРУСЬ І ЎКРАІНА Ў РАСЕЙСКАЙ ВАЙНЕ
1. Беларусь для Расеі, якая як дзяржава існуе за кошт агрэсіўнай вайны, разглядаецца найперш як стратэгічны плацдарм, як выгадная тэрыторыя, захапіўшы якую, можна пагражаць Польшчы, Латвіі, Летуве, Украіне і ўсёй Эўропе.
2. Перад нападам на Украіну ў 2022 годзе расейцы, фактычна, акупавалі Беларусь шляхам гібрыднай вайны, выкарыстаўшы разгром беларускіх пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі ў 2020 годзе і дамову аб вайсковых вучэньнях.
3. Напад на Украіну 24 лютага 2022 г. стаў магчымы толькі пасьля расейскага вайсковага заходу на тэрыторыю Беларусі і пасьля поўнага палітычнага падпарадкаваньня Лукашэнкі, які здрадзіў народу, стаў маскоўскім згоднікам, марыянэткай і пасобнікам агрэсіі.
4. На працягу трох гадоў вайны, нягледзячы на ціск з боку Крамля, так і ня быў адкрыты паўночны фронт Украіны, і Беларусь не ўцягнулі ў вайну. Дзейнікі: -- антываенная пазыцыя беларускага народа і арміі. Практычна, усё беларускае грамадзтва катэгарычна настроена супраць удзелу Беларусі ў любой расейскай вайне супраць суседзяў Беларусі.
5. Пазыцыю беларускага грамадзтва адлюстроўвае таксама армія, якая складаецца, у асноўным, з вайсковага тэрміновага прызыву. Існуюць два меркаваньні сярод сярэдняга і ніжняга кадравага складу: -- калі пагоняць у наступ, то трэба перайсьці на бок украінцаў і здацца. (Існуюць міжнародныя законы, якія ахоўваюць правы такіх людзей.) І другая пазыцыя (схаваная) -- выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі.
6. Становішча ў арміі і антываенная пазыцыя беларускага народа вядомыя Лукашэнку, прымушаюць яго супраціўляцца ціску Масквы і не ўступаць у вайну, бо яму зразумела, што грамадзтва можа рэзка і масава адрэагаваць на пачатак вайны, ўспыхнуць дэманстрацыі і пратэсты з ужываньнем сілы. У выніку сатрап рызыкуе страціць уладу.
Страх перад народам і небясьпека страціць уладу трымае Лукашэнку ў напружаньні і засьцерагае яго ад рашэньня пачаць вайну супраць Украіны на баку Расеі.
7. Беларускі народ, усё грамадзтва ў сваёй антываеннай пазыцыі аб'ектыўна ёсьць натуральным саюзьнікам Украіны. Але найлепш тое разумеюць якраз маскоўскія спэцслужбы, выведка і прапагандысты. Уся шматлікая расейская агентура ва Украіне накіравана на ахайваньне беларусаў быццам бы ад імя украінцаў. Задача выклікаць рэакцыю нянавісьці ў адказ. Антыбеларуская агентурная прапаганда ідзе валам. Але, на шчасьце, заўважных вынікаў не дае. Беларусы не паддаюцца. (Тут мушу дадаць, што маскоўцы, у прынцыпе, не разумеюць эўрапейцаў-беларусаў, апрыёры раўняючы іх па сабе.)
8. Шкодную ролю, на жаль, тут адыгрываюць палітыкі Эўразьвязу, у пэўных аспэктах салідарызуючыся з маскоўскай антыбеларускай прапагандай праз Украіну, абклаўшы беларускі народ агульнымі эканамічнымі санкцыямі у тым ліку на тавары першай неабходнасьці і народнага спажываньня, а ўскосна, -- на магчымасьць працаваць, гандляваць, адчыняць фірмы і г. д.
9. Практычную салідарнацьць з украінцамі праявілі патрыятычныя беларусы ў 2022 годзе сваімі партызанскімі дыверсіямі на чыгунцы, калі маскаль гнаў цягнікі са зброяй і дапамогай на Кіеў. Таксама, нягледзячы на перашкоды, шмат беларускіх дабраахвотнікаў змагаецца з расейскімі агрэсарамі ў розных вайсковых аддзелах ва Украіне, пачынаючы з 2014 года. Найбольш вядомае злучэньне – гэта Полк імя Кастуся Каліноўскага.
Ваярам ва Украіне дапамагаюць беларускія валанцёры з Пальшчы (НВР «Вольная Беларусь»), Канады, Бельгіі, Нямеччыны, Нідэрляндаў, ЗША і інш.
10. Як Украіна, так і Беларусь у значнай ступені робяцца ахвярамі левай глабалісцкай палітыкі эканамічных і сацыяльных інтарэсаў дзяржаўных саюзаў і вялікіх краін.
4 красавіка 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
💩 Краіна ўгнаенняў: на Гродзеншчыне смярдзючая перамога над экалогіяй
У вёсцы Баяры пад Гродна жыхары задыхаюцца ад гноішча, якое расцягнулі проста па полі.
Пах такі, што нават каровы, здаецца, збіраюць рэчы і шукаюць эміграцыю.
Замест росквіту сельскай гаспадаркі — вонючае балота, замарочаныя людзі і нуль адказнасці.
Бо навошта развіваць сучаснае аграрнае вытворчасць, калі можна проста высыпаць усё на зямлю і зрабіць выгляд, што так і задумана?
Экалогія? Чыстае паветра? Не, не чулі. Затое “план па ўгнаеннях” выканалі на ўсе 200%.
Мая Краіна Беларусь
🇷🇺⚡ Калі хочаш зразумець сапраўднае стаўленне Расіі да Беларусі — успомні Жырыноўскага.
Яшчэ ў 2020 годзе лідар ЛДПР прапаноўваў павесіць Святлану Ціханоўскую ў цэнтры Мінска.
Без суда. Без расследавання. На плошчы.
І гэта — не проста словы аднаго палітычнага шоўмэна. Гэта сімвал таго, як у Маскве глядзяць на беларусаў: не як на народ, а як на маўклівую масу, якую можна страшаць і караць.
Прайшло 5 гадоў. А філасофія “падавіць, пасадзіць, павесіць” у адносінах да Беларусі нікуды не падзелася. Яна толькі мацней пераплялася з уладай.
Мая Краіна Беларусь
🌍 Беларусь для мігрантаў, а не для беларусаў
Замест таго, каб вярнуць сваіх выгнаных грамадзян, улады рыхтуюцца прывезці 150 тысяч пакістанцаў.
Тыя, хто любіць сваю зямлю, прымушаны жыць у эміграцыі, а тых, хто проста шукае заробак, — сустракаюць з адкрытымі абдымкамі.
Улада выбрала: лепш чужыя без пытанняў, чым свае са свабоднымі думкамі.
Беларусь усё менш нагадвае дом для беларусаў — і ўсё больш рабочую зону для тых, каго прасцей кантраляваць.
Мая Краіна Беларусь
🔌 "Будучыня" ў Беларусі: тэхналогіі на паперы, цэнзура ў рэальнасці
Пакуль дзяржаўныя СМІ рапартуюць пра «электратранспарт», «біятэхналогіі» і «разумныя гарады», у рэальнасці ўсё выглядае як чарговы савецкі фальстарт.
⚡️ Электратранспарт — электробусы, якія без зарадкі далёка не з'едуць.
🧬 Біятэхналогіі — рэестры генаў на паперы, а на палетках усё тыя ж савецкія трактары.
🏙 Разумныя гарады — гэта хутчэй новыя камеры відэаназірання, чым сучасныя сэрвісы.
🤖 Штучны інтэлект — не для інавацый, а для лепшага кантролю над грамадзянамі.
Пакуль у справаздачах будуюць "Беларусь будучыні", у жыцці людзі працягваюць стаяць у чаргах і шаптаць на кухнях.
Бо ў Беларусі нават будучыню загадзя запісваюць у пратакол.
Мая Краіна Беларусь