mkbelarus | Unsorted

Telegram-канал mkbelarus - Мая Краіна Беларусь

20052

Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!

Subscribe to a channel

Мая Краіна Беларусь

🚂 “Цягнік перамогі”: трэш-падрыхтоўка да 9 траўня

Да 9 траўня ў Беларусі стварылі чарговы шэдэўр — “цягнік перамогі”. Спяваюць там школьнікі, якіх спецыяльна вызвалілі ад фізкультуры… бо спяваць пра “подзвігі” лягчэй, чым рабіць практыкаванні.

Ідэя простая: абматаць вагоны сцягамі, запусціць гучную папсу пра вайну і прымусіць дзяцей махаць рукамі пад рытм. Толькі заместа памяці атрымалася сумесь самадзейнасці і паказухі.

Выглядае гэта ўсё як: “Мы не ведаем, што святкуем, але святкуем гучна!”

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

☢️ Памяць праз мяжу

На мяжы паміж Украінай і Беларуссю з’явіліся два інфармацыйныя білборды, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі.
Там, дзе калісьці радыяцыя не ведала межаў, цяпер праўду пра тую бяду нагадваюць словы і вобразы.

Чарнобыль — гэта агульны боль беларусаў і ўкраінцаў. Боль, які не спыняецца разам з новымі катастрофамі і замоўчваннямі.
Пакуль нехта ставіць білборды памяці — іншыя працягваюць будаваць новыя зоны маўчання.

Памятаем. Не забываем. І нагадваем.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

☢️ Чарнобыль: трагедыя, якая працягваецца

26 красавіка 1986 года выбух на Чарнобыльскай АЭС назаўсёды змяніў Беларусь. Амаль 70% радыяцыйных ападкаў — на нашай зямлі.
Савецкая ўлада спачатку маўчала, потым хлусіла. Людзі працягвалі працаваць на заражанай зямлі, дзяцей гналі на дэманстрацыі пад радыяцыйным дажджом. І ўсё — “у імя светлай будучыні”.

Прайшлі дзесяцігоддзі, а метады засталіся.
Як тады хавалі радыяцыю, сёння хаваюць праўду пра рэпрэсіі. Як тады гналі людзей на “святы” у небяспечных умовах, так і сёння гоняць на выбары без выбару. Як тады людзей ахвяравалі для ідэалогіі, так і цяпер іх ахвяруюць дзеля ўлады.

Чарнобыль навучыў беларусаў не верыць тэлевізару.
Але сёння нам трэба памятаць: хлусня, як і радыяцыя, спачатку нябачная — але заўсёды смяротная.

Чарнобыль працягваецца. І пакуль праўда пад забаронай — мы ўсё яшчэ жывем у зоне забруджвання

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Тот народ не той народ

Если мы хотим сохранить свою страну, сохранить наш народ, быть суверенными, независимыми, строить Музей истории белорусской государственности и нашего народа и любоваться, какими мы были и сколько веков мы живем, в основе должна лежать экономика. А это - люди. Если мы хотим работать, управлять процессами, никакого страха нет, что к нам приедут [мигранты].

- заявіў дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках кампаніі прыгатавання беларусаў у Беларусі на хвалю пакістанцаў.

Вельмі красамоўна выглядаюць словы пра захаванне "нашага народу". Можна скласціся ўражанне, што неасавецкая адіністрацыя вельмі любіць казаць пра "наших" ці "наш народ" у кантэксце не беларусаў, а розных замежнікаў, не толькі расейцаў.

Варта прыгадаць, што раней савецкія акупанты замянялі ў Беларусі беларусаў на расейцаў, а цяпер неасавецкія ўлады хочуць замяніць іншых "іншадумных" беларусаў на пакістанцаў. Адметным таксама з'яўляецца наратыў пра эканоміку на першым месцы. З пакістанцамі яна будзе расці, а з беларусамі - не? Зрэшты, падобнымі наратывамі пра эканоміку панад усё апраўдваўся працяг расеізацыі і адсутнасць беларусізацыі, у тым ліку "ваша мова - потом".

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

☢️ Радыяцыйныя землі ў сельскай гаспадарцы Беларусі: традыцыя рэжыму

На працягу ўсяго часу правлення Лукашэнкі ўлада выкарыстоўвае заражаныя радыяцыяй землі для сельскай гаспадаркі. Заместа таго, каб бяспечна дэактываваць гэтыя тэрыторыі, іх працягваюць выкарыстоўваць для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Гэта палітыка, якая ўжо даўно стала нормай, нягледзячы на тое, што з кожным годам усё больш беларусаў хварэюць на рак. Радыяцыя не толькі забруджвае зямлю, але і ўплывае на здароўе людзей, якія спажываюць прадукты з гэтых заражаных тэрыторый.

Чыноўнікі працягваюць заяўляць, што гэта не прыносіць небяспекі, але рэальнасць іншая — і яна сур'ёзная.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Албанія нечакана ўводзіць візы для беларусаў

У нечаканым павароце падзей, Албанія вырашыла ўвесці візы для грамадзян Беларусі. Раней беларусы маглі наведваць краіну без візы на тэрмін да 90 дзён, але з апошнім рашэннем уладаў гэтая магчымасць была адмянена.

Нягледзячы на тое, што Албанія раней падтрымлівала беларусаў у цяжкі час, гэты крок стаў сюрпрызам для многіх, хто спадзяваўся на свабодныя падарожжы і магчымасці ў гэтай краіне. Цяпер беларусам трэба будзе атрымліваць візу, што можа ўскладніць планы на паездкі ў Албанію.

Албанія тлумачыць сваё рашэнне неабходнасцю выканання міжнародных патрабаванняў і зменамі ў палітыцы міграцыі, але шмат хто з беларусаў спачувае гэтаму рашэнню, лічычы яго нечаканым і несправядлівым.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

📚 Настаўніца, што вучыць з душой: як мова становіцца жывой

У адной з беларускіх школ настаўніца вырашыла, што "вучыць мове" — гэта значыць запальваць сэрцы. Яна не чытае нудныя правілы са старых падручнікаў. Яна праводзіць квізы і інтэрактывы з дзецьмі. І — дзіва! — дзецям падабаецца!

Бо калі мова жывая — яна не толькі на ўроку. Яна на перапынку, у тэлефоне, у гульнях і татуіроўках. Яна становіцца сваёю.

Беларуская — гэта не толькі “традыцыі” і “вышыванкі”. Гэта спосаб думаць і адчуваць.

І вельмі важна, каб менавіта маладыя яе ведалі. Не з абавязку — а з любові.

Бо калі мова жыве ў дзецях, яна будзе жыць заўсёды.

🗣 І так, беларуская мова мусіць быць дзяржаўнай — не для “галачкі”, а таму што гэта мова нашага сэрца.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🕵️‍♂️ Знікненне ў стылі шпіёнскага дэтэктыва

У Польшчы таямніча знік былы кандыдат у Каардынацыйны савет і экс-член партыі «Народная грамада». Паводле «Еўрарадыё», ён падазраецца ў сувязях з КДБ.​

Магчыма, ён проста вырашыў узяць адпачынак ад палітыкі і знікнуць у стылі сапраўднага шпіёна. Ці, можа, гэта новая серыя «Місія: Немагчыма» па-беларуску?​

У любым выпадку, гісторыя набывае абароты, і мы чакаем, калі з'явіцца новы герой у плашчы і з капялюшом.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Раман Скірмунт: адзін з будаўнікоў беларускай дзяржаўнасці

Раман Скірмунт быў адным з найбольш яркіх дзеячаў нацыянальнай інтэлігенцыі, пач. ХХ ст. Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Беларускага народнага камітэту, імкнуўся да аднаўлення беларускай незалежнасці і абароны нацыянальных інтарэсаў. Як адзін з лідараў БНР, прыкладаў намаганні для ўмацавання нацыянальнай аўтаноміі ў міжваенны перыяд.

Асаблівым аспектам яго светапогляду была ідэя краёвасці — вернасці роднай зямлі са спробай аб’яднаць прадстаўнікоў розных этнічных і культурных супольнасцяў ВКЛ у адзіны палітычны праект. Выступаў супраць і русіфікацыі, і этнічнага нацыяналізму, прапаноўваючы гарманічную мадэль супольнага суіснавання і развіцця.

У 1939 годзе Скірмунт як “класавы вораг” і “пан” быў жорстка забіты мясоцвымі мужыкамі, хутчэй за ўсё на загад савецкіх камуністаў, якія акупавалі тую частку краіны.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🦸‍♂️ Легенда пра вусатага айцішніка

У асабістай міфалогіі Аляксандра Лукашэнкі ён паспеў пабываць усім:
– сынам героя, які загінуў на фронце (хоць ягоны бацька на фронце так і не быў),
– паэтам-амтарам, які «вучыў на памяць вершы Быкава» (нагадаем, Быкаў — празаік),
– і, раптам, айцішнікам, які «вучыўся ў Эміратах» (!).

Так-так, гэта не жарт. Нядаўна Лукашэнка заявіў, што праходзіў навучанне ў ААЭ па лічбавых тэхналогіях — у 69 гадоў. Сапраўдны "беларускі стартапер": замест MacBook — АМАПаўцы, замест Python — дубінкі.

А пакуль лідар спасцігае "айці" ў Эміратах, сапраўдныя айцішнікі масава з’язджаюць з Беларусі. З’язджаюць туды, дзе няма страху за лайк, дзе не выклікаюць у КДБ за падпіску і дзе ніхто не скажа, што дэмакратыя — гэта «дысцыпліна».

Адток спецыялістаў, заняпад стартапаў, закрыццё офісаў — вось такая рэальнасць у краіне, дзе прэзідэнт стварае культ сябе, а не будучыню.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

💥Дзікае паляванне на акупантаў не спыняецца!

Ваяры FPV-разліку «РБМК» Палка Каліноўскага знішчылі 3 варожых БМП; знішчаны аўтатранспарт і квадрацыкл праціўніка. Яшчэ 5 БМП пашкоджана. Як мінімум 12 акупантаў паранена ці знішчана.

Вы можаце дапамагчы нашым нябесным паляўнічым біць ворага яшчэ больш бязлітасна! Зараз хлопцам з «РБМК» востра патрэбныя камплектуючыя, мантажныя матэрыялы і батарэі для дронаў. Падтрымайце збор па спасылцы! Кожны ваш унёсак – гэта крок да перамогі!

💳Нумар карты банкі
4441 1111 2055 2769

PayPal: Zbs.pilot@gmail.com

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Зянон Пазьняк, лідар руху «Вольная Беларусь», у сваёй нядаўняй заяве выкрыў шырокую прысутнасць агентуры КДБ і ФСБ у грамадска-палітычным жыцці Беларусі.

Ён падзяліў яе на тры катэгорыі: легальную, гібрыдную і падстаўную. Паводле Пазьняка, многія з гэтых агентаў маскіруюцца пад апазіцыянераў, ствараючы ілюзію барацьбы, але на самой справе працуюць у інтарэсах рэжыму, падрываючы давер да апазіцыі і стрымліваючы нацыянальнае адраджэнне.

У адказ на такую сітуацыю Пазьняк заклікае да ачышчэння апазіцыі ад агентуры і аб’яднання сапраўдных патрыётаў. Ён падкрэслівае, што толькі праз шчырую ідэйную барацьбу і адзінства можна дамагчыся сапраўднай незалежнасці Беларусі. Ён выступае за падтрымку тых, хто змагаецца за свабоду, і асуджае тых, хто, выдаючы сябе за апазіцыю, насамрэч служыць інтарэсам улады.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага дзеяча БХД Яна Пазняка.

З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Узначальваў Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" (1989-99) і партыю БНФ (існавала з 1993). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэння нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, папярэджваў беларусаў перад Расіяй. У 1994 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За палітычнай сітуацыі вымушаны быў эміграваць.

Historyja I Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Дабрачыннасць дубінкай па памяці

У Горадні — горадзе, дзе вуліцы ўсё яшчэ памятаюць крыкі і кроў мірных пратэстаў 2020 года, — на стадыён выходзяць тыя, хто асабіста прыклаў руку да рэпрэсій. Караеў і Балаба, сімвалы страху і гвалту, цяпер пераапрануліся ў футбольную форму і называюць гэта “матчам дзеля дабра”.

Слова «дабрачыннасць» у іх вуснах гучыць як здзек. Тыя, хто ламалі лёсы, цяпер разыгрываюць спектакль на зялёным газоне — пад маршавую музыку юбілеяў і “перамог”, якіх народ ужо даўно не адчувае.

Каму верыць? Тым, хто ўчора душыў свабоду, а сёння ганяе мяч дзеля «адзінства і патрыятызму»? У гэтай пародыі на спорт няма месца ні сумленнай гульні, ні сумленнай памяці.

Пакуль яны бегаюць па полі, у цені застаюцца тыя, хто не можа хадзіць наогул — інваліды пратэстаў, зняволеныя, сем’і без бацькоў і братоў.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

За пакістанскую Беларусь

В Беларусь приезжает 150 тысяч пакистанцев, и многие девушки начинают уже бояться, говорят, что нужно носить с собой перцовые баллончики. А я вот уже больше года живу с пакистанцем — и всё классно. Они сами убираются, готовят, обеспечивают, и ни о чём не нужно думать.

- заявіла беларуска Злата у рамках лукашэнкаўскай кампаніі, якая мае на мэце "супакоіць" беларусаў планам завезці ў Беларусь 150 тыс. пакістанцаў.

Прычына? Спачатку лукашэнкаўцы выгналі сотні тысяч беларусаў з краіны, каб зразумець наступствы (толькі эканамічныя, бо не культурныя) і "вырашыць" праблему.

🇧🇾🇵🇰 Замяніць еўрапейцаў у Еўропе на азіятаў і афрыканцаў. Вось вам multikulti у белорусским выданні.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🗿Галава Леніна шукае новае месца працы. У багажніку — бо ў гісторыі ўжо не хапае месца

Ленін у Беларусі — як савецкі халадзільнік: грувасткі, шуміць і даўно нікому не патрэбны. Помнікі Ільічу стаяць як мемы пра тое, што мы ўсё яшчэ недзе застряглі паміж 1920-м і 1980-м.

Трымаць Леніна на плошчах — гэта як запрасіць на вяселле былога, які зламаў табе жыццё, і прымушаць усіх казаць яму дзякуй.

Беларусь заслугоўвае на помнікі сваіх герояў, а не людзей, якія нават мову нашую называлі “сялянскім дыялектам”.

Давайце ўжо адпусцім Ільіча на заслужаны адпачынак… у падвал гісторыі

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🚀 Баранавіцкія шостакласнікі зрабілі нанаспадарожнік!

Пакуль дарослыя паляць час на “савецкія каштоўнасці”, дзеці з Баранавічаў ужо робяць спадарожнікі!
Нанаспадарожнік гатовы — цяпер бы яшчэ знайсці, хто яго запусціць… бо нашы ракеты, як вядома, добра лётаюць толькі ў мульціках.

Здаецца, у Беларусі з’явіўся новы план: “Пакарэнне космасу сіламі шостага класа.” І, шчыра кажучы, гэта лепшая навіна за апошні час

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🎥 Праваабарончы цэнтр “Вясна” — 29 гадоў барацьбы за правы чалавека

“Вясна” ўзнікла ў 1996 годзе — у цяжкія часы, калі Беларусі востра спатрэбілася абарона правоў і годнасці чалавека.

29 гадоў “Вясны” — гэта:

✔️ дапамога палітвязням і іх сем’ям
✔️ маніторынг выбараў і парушэнняў правоў чалавека
✔️ дакументаванне рэпрэсій і распаўсюд праўды пра Беларусь
✔️ юрыдычная падтрымка і адукацыя для ўсіх, хто змагаецца за справядлівасць

Нават калі яе сябраў арыштоўваюць і прысуджаюць да вялізных тэрмінаў, “Вясна” працягвае сваю працу — бо правы чалавека не павінны залежаць ад улады ці палітычных гульняў.

“Вясна” — гэта сімвал надзеі і стойкасці.
“Вясна” — гэта голас тых, каго хочуць прымусіць маўчаць.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🚗 Панаехала “гасцёў” з іншаземных абласцёў

У Беларусі з’явілася новая катэгорыя “гасцей” — расійскія вадзіцелі, якія лічаць, што два парковачныя месцы лепш, чым адно. Асабліва калі гэта месцы для інвалідаў. Бо чаму б і не? Мы ж “братэрскія народы” — значыць, і правілы можна ігнараваць братэрска.

Прыпаркавацца ўпоперак, заняць месца для тых, каму сапраўды цяжка — вось стыль сапраўднага “госця”. І ўсё гэта пад лозунгам: “Я ж на хвілінку!” або “У нас дома так можна!”

Толькі вось Беларусь — не “у вас дома”. І нашы правілы тут — гэта не проста фармалізацыя, а павага да іншых людзей.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Чарнобыльская трагедыя: катастрофа, якая змяніла свет

26 красавіка 1986 года ў Чарнобыльскай АЭС, што знаходзілася на тэрыторыі Украіны, адбылася адна з самых вялікіх тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва. Падчас выпрабаванняў на рэактары №4 узнікла выбуховая сітуацыя, у выніку якой выбухнуў рэактар і вызвалілася велізарная колькасць радыяцыі. Гэта прывяло да эвакуацыі больш за 100 тысяч чалавек, знішчэння навакольных экосістэм і працяглых наступстваў для здароўя мільёнаў людзей. Чарнобыльская катастрофа стала сімвалам пагрозы, якую нясе няправільнае выкарыстанне ядзернай энергетыкі, і аказала вялікі ўплыў на развіццё ядзернай бяспекі ў свеце.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🏗 Абманулі — чакаем цара

Мнагадзетная сям'я марыла пра кватэру: думалі — дзеці будуць гуляць у пакойчыках, а не паміж шафай і халадзільнікам. Уклаліся ў новабуд, падпісалі ўсе паперкі, верылі... І што? А застройшчык знік, грошы — таксама. А дому няма. Ёсць толькі фундамент, на якім дзеці могуць гуляць у “бамжацкі лагер”.

І вось — зварот да апошняй надзеі: "АБРАШАЕМСЯ К ЦАРУ Ў ЦІК-ТОКЕ!"
Толькі ён, на сваім хрустальным унітазе троне, зможа разруліць сітуацыю.
Бо ў нас жа як: суды? — дорага. Пракуроры? — занятыя. ЖЭС? — "а мы тут пры чым?"
А вось Лукашэнка — ён усё роўна “парадак навядзе”. Ну або, хаця б, пакажа пальцам: "Вінаваты — вось ён!" і ўсе заапладзіруюць.

🤷‍♀️ Як у казцы: сям’я без дома, але з надзеяй.
Толькі ў гэтай казцы ільвы не спяць, а забудоўшчыкі ўжо ў Дубаі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

☢️ Міжнародная акцыя з нагоды 39 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

⬜️🟥⬜️
Расклад для беларусаў усяго сьвету!
🗓26 красавіка(субота)

🇵🇱 Варшава, 13:00, Мітынг -Рэквіем
📍 Нацыянальный Музей Тэхналогіі Варшавы.
Дэталі

🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Чарнобыльскі мітынг
📍каля будынку штаб-кватэры ААН на Мангэтане,1st Avenue ( at East 43rd Street), New York, NY 10017.
Дэталі

🇵🇱 Уроцлаў, 15:00, Чарнобыльскі мітынг
📍Рынак ва Уроцлаве, каля Przęgierz
Дэталі

🇵🇱 Беласток, 17:30, Чарнобыльскі мітынг
📍skwer Wolnej Białorusi 1, Białystok. Кансулят РБ у Беластоку.
Дэталі

🗓27 красавіка(нядзеля)

🇱🇹 Вільня,Чарнобыльскі шлях-2025
📍11:30 Мітынг на плошчы Кудзіркі.
📍13:00 Антыядзерны роварны прабег, 5 км (ад плошчы Кудзіркі).
Дэталі

🇵🇱 Гданьск, 13:00, Чарнобыльскі мітынг
📍Długi Targ 13
Дэталі

🇵🇱 Шчэцін, 16:00 каля Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa
Дэталі

Будзем разам, трагедыя не павінна паўтарыцца!

Чарнобыльскі Шлях працягваецца — і ён наш 🤍❤️🤍

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

☢️ Ядзерныя буслы са сноў ябацек ўжо ў паветры ☢️

Вялікія геапалітычныя навіны! Беларусь, стомленая быць проста краінай з самымі смачнымі дранікамі, вырашыла: хопіць! Цяпер — ядзерная дзяржава! 💣✨

У гомельскім пограбе:
— "Таварыш, а ў нас ёсць ракеты?"
— "Пакуль няма, але ўжо склалі ТЗ для трактарнага завода. Спачатку зробім макет з дрэва, а там паглядзім..."

І вось ужо на гарызонце — ядзерныя буслы. Беласнежныя, ганарлівыя, нясуць дэмакратыю па раскладзе:
🕊 08:00 — Нью-Ёрк
🕊 09:30 — Лос-Анджэлес
🕊 10:45 — перапынак на кампот

ЗША ў паніцы, Пентагон гугліць: "Як адпудзіць ядзерных буслоў? Тэрмінова!"

У гэты час недзе пад Гомлем:
— "Ракета не паляцела?"
— "Нічога, да церабленьня даўгунца прыдасца."

Свет на мяжы глабальнага абсурду. Галоўнае — не панікаваць і трымаць каску напагатове. Ці хаця б брыль.
Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🧳 150 000 “высокоспециализированных” з Пакістана — новы этап беларускага цуду?

Пакуль беларусы з’язджаюць тысячамі — ад працоўных да дактароў, выкладчыкаў, інжынераў — улада рыхтуецца запрасіць 150 000 спецыялістаў з Пакістана.

Гучыць як жарт, але гэта рэальнасць. А цяпер сур’ёзна:
🔹 Якія менавіта гэта “высокакваліфікаваныя” кадры?
🔹 Куды іх збіраюцца ўладкаваць — у сельгаспрадпрыемствы, у міліцыю, у ЖКГ?
🔹 І галоўнае: які абмен вопытам мы збіраемся наладжваць з краінай, якая вось-вось можа апынуцца ў вайне з Індыяй?

Абмен вопытам з дзяржавай, дзе нестабільнасць, рэлігійны экстрэмізм і пастаянная пагроза ўзброенага канфлікту? Гэта ўжо нават не міфалогія — гэта адкрытая непавага да беларусаў, якія выязджаюць не ад добрага жыцця, а таму што дома — безнадзейнасць і страх.

📉 Сваіх — у эміграцыю, чужых — у імпарт. Вось і ўся формула "развіцця па-беларуску".

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Амністыя да 80-годдзя "Перамогі": Папулізм замест рэформаў

У Беларусі рыхтуецца амністыя да 80-годдзя "Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне"*, у рамках якой плануецца вызваліць каля 8 тысяч асуджаных. Але такая амністыя выглядае як спроба апраўдаць рэпрэсіўную палітыку ўлады, паколькі вызваленне закране ў асноўным пажылых або хворых людзей. Акрамя таго, амністыя будзе тычыцца асуджаных за неасцярожныя злачынствы, што не сховае рэальныя праблемы з правамі чалавека і свабодамі. Улады зноў выкарыстоўваюць сімволіку Перамогі, каб замаскаваць сваю неспаздольнасць да сапраўдных рэформаў у судовай сістэме і паляпшэнні ўмоў жыцця грамадзян.

*Так неасавецкія ўлады называюць перыяд захопу краіны саветамі яшчэ ў час Другой сусветнай вайны.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

«Рэканструкцыя» Святога-Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку: рэстаўрацыя ці разбурэнне?

У Кажан-Гарадку працягваецца чарговая рэканструкцыя царквы, што стала добрым прыкладам таго, як не трэба захоўваць гістарычныя помнікі. Замест дбайнага аднаўлення мы бачым сайдынг ярка-сіні і шлакоблокі на месцы драўляных канструкцый, а замест класічнага купала - планы ўставіць залатую “лукавіцу”.

Гэта не першы раз, калі пад выглядам рэстаўрацыі знішчаецца гісторыя. За часы кіравання Лукашэнкі ў Беларусі рэалізавана нямала такіх праектаў, калі пад уздзеяннем уладаў знішчаліся архітэктурныя каштоўнасці. І здаецца, што ў гэтым выпадку нас чакае яшчэ адна «рэканструкцыя», дзе метал і бетон заменяць драўляныя храмы і камяніцы.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

🏃🏼‍♀️🏃🏾‍➡️ Замена насельніцтва

Завоз 150 000 мігрантаў з Пакістана — гэта не дапамога, а адкрытая пагроза беларускай ідэнтычнасці. Людзі, якія не ведаюць мовы, не паважаюць традыцый, не хочуць інтэгравацца — яны не становяцца часткай грамадства, яны яго выцясняюць. Улады замяняюць народ пад ціск маўчання, пакуль нацыянальна арыентаваныя беларусы сядзяць у турмах, змагаюцца на фронце ці падпольлі, або вымушаны з’язджаць у эміграцыю. Людзі бачаць, як хутка змяняецца краіна, і маюць поўнае права быць абуранымі.

Так, ёсць адзінкі, што вучаць мову, паважаюць мясцовыя звычаі і паводзяць сябе годна. Калі іх мала — гэта не страшна. Але TikTok-пахвалы аднаго "добрага хлопца" не адмяняюць таго, што большая частка новых мігрантаў нават не паспрабуе стаць часткай Беларусі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Сёння адзначаецца Сусветны дзень кнігі. Якія кнігі вы б параілі пачытаць, або якімі хочаце падзяліцца?

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Сталасць па-беларуску

У вёсцы — хлеў абваліўся, бур’ян як лес, бабулькі без інтэрнэту, затое сцяг СССР лунае, а Пуцін глядзіць з абраза ў чырвоным куце.

Моладзь — у Польшчы, ніякай працы. Затое на плоце — «Дзякуй дзеду», у галаве — «Расія нас выцягне».

Ну а як не любіць Беларусь, калі тут усё стабільна? Як у 80-х: нічога няма, затое душа пяе — “жылі добра, жывём лепей”.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

«Гордасьць» пад банэрам: як у Волгаградзе рыхтуюцца да візіту саюзных лідараў

У Волгаградзе напярэдадні візіту Пуціна і Лукашэнкі ўлады нават не сталі турбавацца прыбіраць будаўнічы смецце — проста закінулі ўсё банэрам з надпісам «Гордимся». Няма ні сораму, ні спробы навесці парадак — толькі дэкарацыі для тэатра абсурду, дзе галоўныя ролі гуляюць аўтакраты.

Мясцовыя жыхары не стрымліваюць іроніі: «Гордимся» — новы лозунг тых, хто замяняе рэальнасць фальшам і прапагандай. Пад банэрам — смецце, пад уладай — заняпад. Але ж галоўнае, каб карцінка для начальства была прыгожая. Усе астатнія — дэкарацыі для «вялікіх» сцэнак двух старэючых дыктатараў.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…
Subscribe to a channel