mkbelarus | Unsorted

Telegram-канал mkbelarus - Мая Краіна Беларусь

20052

Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!

Subscribe to a channel

Мая Краіна Беларусь

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік) займае адметнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Ён быў адным з заснавальнікаў новай беларускай прозы і паэзіі ў пачатку ХХ стагоддзя, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным адраджэнні.

У сваіх творах Бядуля майстэрска спалучаў народную мову, фальклорныя матывы і філасофскія роздумы, адлюстроўваючы духоўны свет простага чалавека. Яго творчасць заклала трывалы падмурак для будучых пакаленняў пісьменнікаў і стала часткай духоўнага скарбу нацыі.

Тры сцежкі на нашай зямельцы праходзяць,
Тры сцежкі.
Адна на Заход - да Варшавы,
Другая на Ўсход - да Масквы,
А трэцяя - проста ўперад.
Ідзе, ды ідзе, ды ідзе -
Далёка - да самага Сонца.
Тры сцежкі.
<...>
Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!
Сцежкай сваёю
Да Сонца ідзі!


Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Схадзілі два дні — і я ўжо хачу забраць дакументы!

Расійская блогерка з Крыма (лічыць сябе расіянкай), што пераехала ў Гродна, абурылася беларускім садком: маўляў, выхавацелька дазволіла сабе задаваць пытанні, а анкета — гэта наогул “інтэрв’ю для ФСБ”. Дзяцей трымалі ў садку цэлых паўтары гадзіны, а яшчэ — уявіце сабе — папрасілі купіць туалетную паперу! У адказ Таццяна пачала кпіць з беларускіх заробкаў, хоць сама жыве тут дзякуючы бясплатнаму садку, кватэры і спакою, якога ў «роднай» Расіі даўно не засталося.

Карацей, прыехала з краіны, дзе бамбаваць дзіцячыя садкі — норма, і абурылася тым, што тут выхавацелька занадта ветліва настойвае на правілах. Але, як паказалі каментары, нават цярплівыя беларусы не гатовыя слухаць ноўнэймаў з імперскімі замашкамі. Не падабаецца — чамадан, Масква, блакада!

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Пераможцам конкурсу ад ДПК — круіз па Прыпяці і выгляд на саркафаг ЧАЭС.

Беларуская ўлада зноў здзіўляе: за вернасць рэжыму — у падарунак радыеактыўны ваяж. Катэр па зоне адчужэння, экскурсія на мяжу і бонус — дазіметр у кожны заплечнік! Патрыятызм, як кажуць, павінен ззяць. Жадана — у прамым сэнсе.

У ДПК запэўніваюць: «паездка натхніць моладзь». Яшчэ б — пасля такога тура марыш або з’ехаць, або хаця б больш не выйграваць конкурсы ад дзяржструктур.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Гомельскія сілавікі запалохваюць каментатараў бойкі з мігрантамі: рэпрэсіі за словы

У Гомлі рэжым перайшоў да адкрытага запалохвання карыстальнікаў сацсетак, якія адважыліся пракаментаваць бойку з удзелам мігрантаў. Спачатку паведамлялася пра сутычку паміж пакістанцамі, але пазней высветлілася, што ў канфлікце ўдзельнічалі мараканцы. Аднак замест таго, каб разбірацца з вінаватымі ў бойцы, сілавікі накінуліся на звычайных людзей, што выказалі сваё меркаванне.

Карыстальнікі сутыкаюцца з пагрозамі, візітамі "па справах", а часам і з адкрытым ціскам з боку праваахоўнікаў. Гэтыя дзеянні дэманструюць усё больш жорсткі наступ уладаў на волю слова і свабоду думкі. Людзей спрабуюць прымусіць маўчаць — нават калі яны проста каментуюць грамадска значныя падзеі.

Такія метады сведчаць: у Беларусі ўжо караюць не за дзеянні, а за думкі. І гэта — небяспечны шлях у цемру татальнага кантролю.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Фіксуеш беззаконьне - едзеш у РАУС

У Беларусі здымаць міліцыю фармальна не забаронена, але рэжым робіць усё, каб запалохаць тых, хто фіксуе беззаконне. Сілавікі часта пагражаюць, вырываюць тэлефоны і фабрыкуюць абвінавачанні нават за звычайную здымку на вуліцы. Закон для іх — інструмент ціску, а не справядлівасці. Здымаць міліцыю — гэта не толькі права, але і акт грамадзянскага супраціву сістэме, якая баіцца праўды.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Калі згарэў бізнес — згарэла і надзея на дапамогу ад дзяржавы

Пажар у баранавіцкай фірме «СонМаркет» пакінуў сям’ю Віткевічаў без нічога — абсталявання, сыравіны, будучыні. За 11 гадоў яны з нуля пабудавалі сваю справу, але ў адказ на бяду ад дзяржавы не атрымалі ні капейкі, ні падтрымкі. Улады чарговы раз паказалі: малы бізнес ім не патрэбны — лягчэй глядзець, як людзі тонуць, чым падаць руку.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Музей крывадушнасці: у Мінску створаць храм рэлігій на фоне рэпрэсій і забарон

Пакуль святароў у Беларусі судзяць за слова, цэрквы зачыняюць, а міжканфесійны дыялог душаць у зародку, улады ганарлівае заяўляюць пра будаванне музея гісторыі сусветных рэлігій. Іронія ў тым, што важна будзе стварыць адзін з зал, прысвечаны "рэлігійным рэпрэсіям сучаснасці" — з кадрамі ператрусаў, допытаў і малітваў за рашоткай.
Лукашэнка кліча праект "цэнтрам духоўнага прыцягнення". Сёння ў краіне такім цэнтрам з'яўляецца толькі СІЗА, куды аднолькава трапляюць і вернікі, і праваабаронцы.
Ідэя будаваць храм талеранцыі ў дзяржаве, дзе знішчана воля сумлення, — гэта не асветніцкая ініцыятыва, а помнік цынізму. Музей рэлігій? Хутчэй — музей таго, як уладу прысвойвае нават святое, каб схаваць уласную нязбожнасць.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Улада мые берагі — але не рукі

У Беларусі стартавала кампанія «Беларусь сінявокая» — чыноўнікі ўрачыста клічуць народ прыбіраць берагі вадаёмаў. Акцыі пад камеры, рэпартажы з рыдлёўкамі — усё, як належыць. Вось толькі за паказной турботай пра прыроду хаваецца звыклая схема: народ прыбірае, улада піарыцца. Пакуль людзі збіраюць смецце, выкінутае на ўзбочыну сістэмы, сапраўдныя экалагічныя праблемы — ад прамысловых скідаў да варварскай высечкі лясоў — застаюцца па-за кадрам. Але галоўнае, каб тэлевізар паказаў: у нас усё чыста.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Спачуванне ад імя Святланы Ціханоўскай у сувязі са смерцю Папы Францішка

«З глыбокім смуткам даведалася пра смерць Папы Рымскага Францішка.

Яго пантыфікат – прыклад сапраўднага служэння чалавеку: з клопатам пра людзей, з нястомнай барацьбой за годнасць, свабоду і справядлівасць. Ён заўсёды быў побач з тымі, каго зневажаюць і праследуюць. Ягоны голас гучаў у абарону народаў, што патрапляюць пад прыгнёт альбо пакутуюць ад несправядлівасці.

Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў – павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці. Ён выступаў супраць смяротнага пакарання, называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю. Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы.

Духоўная спадчына Папы Францішка – яго прынцыповасць, мужнасць і вера ў чалавечую годнасць – застанецца жывой і будзе натхняць нас у барацьбе за праўду і волю.

Спачуваю каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэта страта. Святлая памяць пантыфіку».

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Навіны з Ватыкана. Памёр папа Рымскі Францішак.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Сённяшні мітынг і Вялікае Свята ❤️‍🔥

https://youtube.com/shorts/e7wWF06rhzY?si=pCXYrugEPF6TCMNI

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Чужая стужка — чужая вайна

У Беларусі георгіеўская стужка раптам усплыла напярэдадні 9 траўня, быццам яе сюды клікалі. Хаця для беларусаў яна — не сімвал памяці, а знак калабарацыянізму і чужой расейскай вайны. Насіць яе — усё роўна што павесіць шыльду: “я — не мясцовы, я — за акупацыю”. А нехта ж носіць!

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Усіх, хто сёння святкуе, сардэчна віншуем са святам Вялікадня!

Няхай гэта светлае і надзейнае свята прынясе ў вашыя дамы спакой, любоў і гармонію.

Жадаем моцнага здароўя, веры ў дабро і цеплыні ў сэрцы!
Хрыстос уваскрос!

З любоўю,
Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Маці і сын, разлучаныя на «Азоўсталі», сустрэліся праз тры гады расійскага палону

Пасля трох гадоў расійскага палону ў Беларусі адбылася кранальная сустрэча ўкраінскай маці Маргарыты і яе сына Руслана, захопленых на «Азоўсталі» ў 2022 годзе. Яны не ведалі пра лёс адзін аднаго да моманту абмену палоннымі. Беларусь, якая дзейнічае як саўдзельнік Расіі, нягледзячы на супраціў свайго народа, стала фонам для гэтага доўгачаканага аб’яднання, што яшчэ раз падкрэслівае цану вайны і важнасць змагання за свабоду.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Са святам Вялікадня!

Хрыстос васкрос! – і ўваскрасае
Душа, што смутнаю была,
І з цвёрдай веры выкрасае
Усмешку добрую святла.

Хрыстос васкрос! – лягчэй нябёсам
Трымаць аблокі дум цяжкіх!
Хрыстос васкрос! – спаткацца з лёсам
Дазволіў міг, стаіўшы дых.

Хрыстос васкрос! – грэх цёмны плача
І не саромеецца слёз.
Расцвіў з вярбою кій жабрачы.
Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!

Рыгор Барадулін

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Вынікі "мая хата з краю"

Коратка пра планы лукашэнкаўцаў падмяніць беларусаў "змагароў" на пакістанцаў, каб ратаваць эканоміку.

Нават у гэтым плане неасавецкія лукашэнкаўскія ўлады працягваюць сацыялістычны курс БССР - спачатку ствараюць праблему, каб пазней гераічна яе вырашыць. Тады таксама пазбавіліся шматлікіх беларусаў і палякаў і насадзілі расейцаў, а цяпер беларусаў, у тым ліку палітычных мігрантаў, хочуць замяніць жыхарамі ісламскай азіяцкай дзяржавы.

Хаця больш здзіўляе, што некаторыя беларусы ў Польшчы таксама пазітыўна разглядаюць лукашэнкаўскі план.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Гаспадар свайго надзелу заўважыў нечаканага гасця — маленькага аматара трускавак. Ва ўласным гародзе ён злавіў гарэзлівага зайчаня, але замест строгага пакарання проста адпусціў пухнатага злодзейчыка на волю.

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Новыя жыхары Рэспублікі Беларусь?

Для неасавецкага рэжыму пакістанцы лепшыя чым беларусы, прынамсі тыя, якіх расейскамоўныя прапагандысты "абзываюць" беларускім словам - змагарамі.

Прапаганда спрабуе ўпарыць беларусам, што «геніяльная» ідэя Лукашэнкі завезці ў Беларусь 150 000 пакістанцаў толькі дадасць імпульсу беларускаму росту і мы станем «более лучше одеваться». Але сама ў гэта не верыць, а таму папросту пераходзіць да пагрозаў. Гэтак, Ігар Тур кажа, каб беларусы не выпендрываліся, а ўкалвалі, каб іх не замянілі мігрантамі. А Грыша Азаронак хоча паслаць напужаных 150 тысячамі самотных пакістанцаў беларусак на прадпрыемствы легпраму.

- чытаем у запісе Słuchać hadko!.

Калі такое адбудзецца дык фактычна можна будзе аддзяляць Беларусь ад Еўропы, што рытарычна многія даўно робяць. Цікава таксама, ці прамігранцкія актывісткі з радасцю прымуць лукашэнкаўскі план па замене еўрапейцаў на азіятаў?

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

❗️З'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў Беларускай Вікіпедыі

Стала вядома, што ў сакавіку знікла сувязь з адміністратарам «Беларускай Вікіпэдыі» Kazimier Lachnovič — яго апошняя праўка была напачатку сакавіка, пасля чаго ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.

Акрамя таго, знікла адміністратарка «Беларускай Вікіпедыі» і шматдзетная маці Вольга Сітнік — яе знаёмыя звярнулі ўвагу на ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.

Калі вам вядомыя падрабязнасці іх знікнення, а таксама інфармацыя пра пераслед іншых адміністратараў, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Лукашэнка стукае ў зачыненыя дзверы: дэмакратычная Еўропа не хоча мець справу з дыктатурай

Беларуская чыгунка зноў прапануе аднавіць пасажырскія зносіны з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Аднак гэтыя краіны не спяшаюцца адказваць узаемнасцю. З 2020 года, пасля пачатку пандэміі і наступных палітычных рэпрэсій у Беларусі, міжнародныя цягнікі былі спынены. Нягледзячы на шматразовыя прапановы Мінска, суседнія дзяржавы не праяўляюць цікавасці да аднаўлення маршрутаў .

Тым часам Літва, Латвія і Эстонія ўмацоўваюць свае сувязі: з студзеня 2025 года паміж Вільняй, Рыгай і Таліннам курсуюць новыя цягнікі, што дазваляюць праехаць увесь маршрут за адзін дзень. Свабодная Еўропа рухаецца наперад, пакідаючы рэжым Лукашэнкі ў ізаляцыі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Сьмярдзючая сажалка пад Жодзіна: подпісы супраць — пад забаронай

Жыхары Жодзіна выступілі супраць будаўніцтва сажалкі-накопніка каналізацыйных скідаў, асцерагаючыся невыноснага смуроду і пагаршэння экалагічнай сітуацыі. Аднак збор подпісаў супраць праекта прымусова спынілі, што выклікала абурэнне сярод мясцовых актывістаў.

Мясцовыя ўлады не далі афіцыйных каментароў наконт спынення збору подпісаў. Жыхары выказваюць занепакоенасць тым, што іх меркаванне ігнаруецца, і патрабуюць празрыстасці пры прыняцці рашэнняў, што датычацца экалагічнай бяспекі рэгіёна.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Палессе высыхае пад уладай бяздзейнасці: балоты знікаюць, вада сыходзіць
Вясной — ужо летні ўзровень засухі. Балоты перасыхаюць, рэкі меляюць, калодзежы на мяжы — але Лукашэнка і яго "вертыкаль" заняты ўсім, акрамя экалогіі. Замест выратавання прыроды — парады, рэпрэсіі і геапалітычныя гульні.

Палессе ператвараецца ў пыл — разам з рэшткамі адказнага кіравання. Пры аўтарытарнай уладзе, якая дзесяцігоддзямі знішчае навуку, душыць актывізм і ігнаруе кліматычныя пагрозы, прыродная катастрофа — гэта толькі справа часу. І гэты час ужо настаў.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Гародня пад атакай нейлонавых драпежнікаў

Над шматпавярхоўкамі лунае паветраны змей у выглядзе драпежных птушак — каб спалохаць чаек, але заадно і жыхароў. Цяпер раніцы пачынаюцца не з птушыных крыкаў, а з думак: ці не пачалася «Гульня тронаў» па-беларуску.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

На Гомельшчыне з’явіўся новы герой дарог — «званамабіль»!

Фургон з званіцай і званаром, які едзе ў суправаджэнні ДАІ, выклікаў бурю эмоцый у соцсетках.

«Цяпер я бачыў усё», — пішуць карыстальнікі. Некаторыя параўноўваюць яго з «папамабілем», іншыя жартуюць пра магчымасць замовіць такое аўто на свята. Аднак узнікаюць і пытанні: ці не парушае гэта ПДР? Згодна з артыкулам 23 ПДР РБ, перавозка пасажыраў у адкрытым кузаве без спецыяльнага абсталявання забаронена.

Але, мабыць, калі званар едзе з благаславеннем ДАІ, то і рамяні бяспекі не патрэбныя. У рэшце рэшт, галоўнае — каб звані гучалі, а не штрафы.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Дзень памяці Ўсяслава Чарадзея

Дзень памяці Ўсяслава Чарадзея — свята, якое аддае даніну ўшанаванню вялікага князя Полацкага, аднаго з самых знакавых прадстаўнікоў беларускай гісторыі і культуры. Ўсяслаў, які быў не толькі магутным палітыкам, але і вялікім чараўніком, стаў сімвалам нацыянальнай моцы і самабытнасці. Ён узначаліў Полацкае княства, адстояў яго незалежнасць і паважанне ў Еўропе, а таксама захаваў месца беларусаў у гісторыі як народа, здольнага да вялікіх перамог і подзвігаў. Легенды пра яго магічныя здольнасці, уменне спалучаць сілу і мудрасць, сталі часткай беларускага фальклору і нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзень памяці Ўсяслава Чарадзея — гэта не толькі святкаванне гістарычнай асобы, але і напамін пра важнасць адраджэння і захавання беларускай спадчыны і культуры.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Упершыню апублікаваны гістарычны запіс “Магутны Божа” з 1957 года

Зянон Пазьняк выклаў унікальны архіўны запіс духоўнага гімну “Магутны Божа”, зроблены падчас адкрыцця беларускай царквы ў Брукліне ў 1957 годзе. Харавы сьпеў, запісаны на магнітную стужку, гучыць як малітва — сакральна і пранікнёна, адлюстроўваючы дух веры і любові да Айчыны.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Пяць гадоў без Купалаўцаў: як дыктатура разбурае тэатр і культуру Беларусі

Пасля масавага звальнення артыстаў Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе, выкліканага іх пратэстам супраць рэжыму Лукашэнкі, улады так і не здолелі аднавіць паўнавартасную трупу. Спробы замяніць звольненых запрошанымі акцёрамі з Расіі, якія не валодаюць беларускай мовай, праваліліся. Цяпер, у 2025 годзе, рэжым звяртаецца да новай тактыкі — запрашэння акцёраў з іншых беларускіх тэатраў на асобныя спектаклі, што толькі падкрэслівае няздольнасць дыктатуры аднавіць культурную спадчыну, якую яна ж і знішчыла рэпрэсіямі. Гэты выпадак паказвае, як аўтарытарная ўлада разбурае нацыянальную культуру, падмяняючы яе сурогатамі і часовымі рашэннямі.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Петрыкаўскі рабочы выйграў суд супраць начальніка: доказ, што змагацца мае сэнс, нават калі ўсё здаецца безнадзейным

У Петрыкаве рабочы паскардзіўся на несправядлівае спагнанне з боку начальніка за нязначнае парушэнне і, не маючы падтрымкі з боку кіраўніцтва, падаў у суд — і перамог. Гэта не проста асабістая перамога, але і напамін усім: нават у краіне, дзе законы часта працуюць не на бок чалавека, ёсць месца для справядлівасці. Гэтая гісторыя — пра важнасць супраціву, калі, здавалася б, усё ўжо страчана. Нават маленькі крок супраць беззаконня можа стаць крыніцай надзеі для іншых.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Баімся, што яе не выпусцяць з Беларусі

У Мінску школьныя «прафарыентацыі» ператварыліся ў допыты — класныя кіраўнікі па загаду дырэктараў высвятляюць, ці не збіраюцца дзеці вучыцца ў Еўропе. Калі збіраюцца — прафілактычная гутарка, каб любоў да Радзімы вярнуць. Бацькі ўжо жартуюць, што наступны крок — браслеты на ногі і забарона на геаграфію ў дзённіку.

Мая Краіна Беларусь

Читать полностью…

Мая Краіна Беларусь

Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!

«Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.

Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці. 

Хрыстос Уваскрос – Сапраўды Уваскрос!»

https://youtu.be/zIhIIxNI8j8

Читать полностью…
Subscribe to a channel