karcinki | Unsorted

Telegram-канал karcinki - тупарылыя карцінкі

2881

карцінкі, якія мне падабаюцца другі канал: @sumnyja канал з перакладамі: @PierakladyArcioma сувязь: @Arciom

Subscribe to a channel

тупарылыя карцінкі

Зорныя войны: Эпізод ІІ – Атака клонаў / Star Wars: Episode II – Attack of the Clones
anibel.net/cinema/star-wars:-episode-ii-attack-of-the-clones?tg

Агучка: 1 з 1
Даберы: #Orril #Kambeg #Tinwore #tokage #Vozhyk #Жужаль #Вафля #vals

#Star_Wars_Episode_II_Attack_of_the_Clones #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Паштоўка для @karcinki

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Наш апошні ў гэтым годзе фільм ужо ў вольным доступе!

Планкет і Маклэйн / Plunkett & Macleane (1999)

Пераклад: Belmovie
Агучка: Arciom і Atruta

👀Глядзець: https://kinakipa.site/movie?id=3609

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

сябры і сяброўкі, з першымі калядамі вас!

з гэтай нагоды зрабіў агляд на новы крынжовы калядны фільм

https://youtu.be/PzLmVBbnNzY?si=76mrsUYo4AHIUS6w

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Я пераклаў і агучыў фільм дзяцінства.

Fuck yeah.

https://kinakipa.site/movie?id=4807
https://kinakipa.site/movie?id=4807

Пад піўцо нармальна.
Прыемнага прагляду!

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Клаўс | Klaus | 2019

Уладальнік паштовай імперыі, каб навучыць розуму гультаяватага атожылка Джаспера, адпраўляе яго на крайнюю поўнач у горад Смірэнсбург. Той павінен арганізаваць там паштовае аддзяленне і за год апрацаваць не менш за 6000 лістоў. Прыбыўшы на месца, хлопец апыняецца ў зоне баявых дзеянняў: два сямейных клана, так ужо гістарычна склалася, сілкуюць узаемную нянавісць і свята шануюць шматвяковую традыцыю пры любой магчымасці мутузіць адзін аднаго і рабіць поскудзі.

Пераклад: ТоЯ
Агучванне: шматгалосы закадравы (Кінакіпа)

🖥 Глядзець анлайн 4К: https://kinakipa.site/movie?id=957887

Спампаваць WEB-DL-1080p: https://baravik.org/topic/2802/

IMDb (8,2/10): https://imdb.com/title/tt4729430
Kinopoisk (8,7/10): https://www.kinopoisk.ru/film/957887

#мультфільм #сямейны #камедыя #агучка

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Новыя серыі кожны дзень а 19:00!
Мярзота / Fleabag
anibel.net/cinema/Fleabag?tg

Субцітры: 1 з 6
Пераклад: #Arciom
Рэдактура: #Naarzi

Данат:
https://patreon.com/arciom

#Fleabag #anibel #anibel_by #SUB_anibel_by

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

‼️‼️Пятыя юбілейныя КІНАВЫНІКІ года распачынаецца тут і цяпер!

Як і заўжды, мы прапануем Вам і толькі Вам вырашыць, якія праекты былі найлепшымі ў сыходзячым годзе!
У гугл-форме ніжэй галасуйце, каб менавіта вашае слова стала вырашальным! Вынікі падвядзем 30 снежня ў жывым эфіры толькі на @kupinaruzh!

Таксама вельмі просім пашырыць гэтую апытанку, для таго, каб больш беларусаў маглі вызначыць сваіх кінапераможцаў года!

АДДАЦЬ ГОЛАС:
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7
https://forms.gle/7nRQCwsDducRWDjV7

#кінавынікі

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Праца працягваецца ;)

Ажно голас сарваў (

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

ашалець што агучылі
https://kinakipa.site/movie?id=1834

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

акей, зрабіў мемаў на два тыдні наперад

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

у сувязі з прыблізна ўсім апошнім месяцам

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

💚 Рэліз перакладу Stardew Valley (Windows, Linux, Mac, Steam Deck) на беларускую мову

Пераклад Stardew Valley на беларускую мову гатовы! Маецца пераклад спрайтаў, выбар між афіцыйным і альтэрнатыўным шрыфтамі, а таксама між клясычным і афіцыйным правапісамі.

🐓 Спампаваць пераклад:
Mega
Nexus
Гайд усталявання ў Steam

🍪 Нашыя сацсеткі:

Twitter
lokar_lak">YouTube
Discord

🥇 Падзяка:
Cactusovič (рэдактура)
Danielle Tlumač (аўтарка палепшанага шрыфту)

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Ну вы зразумелі...

https://kinakipa.site/movie?id=786018

Прыемнага прагляду!

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Vitajem! Siońnia u nas premjera novaha treku!

Słovy napisaŭ Arciom
Muzyka j vykanańnie ADOMI&ALEXSAP
Vokładku namalavaŭ Nine Ravens Cemetery

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Ужо другі год вяду гэты канал і другі раз пішу пост з вынікамі на апошні дзень года

Гэтым разам, дзякуючы вашай падтрымцы, атрымалася столькі, што ў звычайны пост не змяшчаецца, прыйшлося ў тэлеграф пераносіць👀

https://telegra.ph/SHto-ya-zrab%D1%96%D1%9E-za-god-12-31

Дзякуй, што былі разам цягам гэтага года, глядзелі, слухалі і чыталі!
З Новым годам, спадарства✨

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ.

Прыемнага прагляду: https://www.youtube.com/watch?v=TLkwPxdXeMg&t=8s&ab_channel=%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D1%8B%D0%93%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96
Прыемнага праслухоўвання: https://pc.st/1619997546

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

ЛАСТ КРЫСМАС АЙ ГЭЙВ Ю МАЙ ХАРТ ПА-БЕЛАРУСКУ
https://www.youtube.com/watch?v=rUllMivQS-E

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Каталіцкія каляды ўжо заўтра, так што, калі яшчэ не глядзелі Клаўса, бягом выпраўляцца!

Літаральна найлепшы калядны мульцік апошніх дзесяцігоддзяў, а цяпер яшчэ і ў беларускай агучцы ад Кінакіпы!

👀Глядзець: https://kinakipa.site/movie?id=957887

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Вожык выдаў жорсткую базу, бягом глядзець!

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!

спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.

Усе, хто заданацяць атрымаюць:

20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар); 1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)

Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot

п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

🎄Усе зараз рыхтуюцца да Каляд і мы не выключэнне!

Мы агучылі калядны мультфільм «Клаўс».
З усёй любоўю мы падышлі да яго агучвання. Спадзяемся, нашы маленькія і дарослыя гледачы палюбяць яго, як і мы палюбілі яго.

З 19 снежня глядзіце на kinakipa.site!
А пакуль трэйлер 👆

❄️ ❄️ ❄️

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Скончылі яшчэ адзін круты фільм!
Уявіце фільм Гая Рычы, дзеянне якога адбывалася б у XVIII стагоддзі і атрымаеце гэта👀

Планкет і Маклэйн / Plunkett & Macleane (1999)


Пераклад: Belmovie
Агучка: Arciom і Atruta

👀Ужо даступны ўсім падпісчыкам https://www.patreon.com/arciom

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Яшчэ да мінулых Калядаў па просьбе Кінакіпы я пераклаў святочны спешл Спанчбоба, але тады не паспелі зрабіць агучку, затое цяпер хлопцы і дзяўчаты зрабілі сапраўдны дубляж!

👀Глядзець: https://kinakipa.site/movie?id=10000078

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

🔥 Німона ў агульным доступе!

Запрашаем паглядзець наш першы паўнавартасны дубляж!

🎬 Глядзець анлайн: https://anibel.net/cinema/Nimona?tg
👀 Трэйлер: https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Сюжэт: У футурыстычным сярэднявеччы рыцар Балістэр стаў галоўным падазраваным у забойстве каралевы, пасля чаго быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. Адважная дзяўчынка-падлетак па імені Німона аказваецца адзінай, хто здольны дапамагчы ўцекачу ачысціць сваё імя ад падазрэнняў.

Дубляж Німоны — гэта наш эксперымент, які дакладна ўдаўся. На яго сышло шмат высілкаў і часу. Таму мы будзем вельмі ўдзячныя вам за фідбэк і распаўсюд 🥰

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

халера, мемы скончыліся

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Нашая агучка ўжо ў вольным доступе!

Ідэальныя дні | Perfect Days (2023)

драма, арт-хаўс

👀Глядзець: https://kinakipa.site/movie?id=5283168

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Німона гатовая!

Усім данацерам быў высланы ліст на мэйл, які ўказвалі пры ахвяраванні!
Калі вы не атрымалі сваю версію фільма, ці нешта не так: пішыце ў бот: @mojrodnyhuk_bot

У хуткім часе мультфільм стане даступным для нашых патронаў, таму падпісвайцеся: patreon.com/MojRodnyHuk

А пакуль ацаніце наш дубляваны трэйлер:
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo
https://youtu.be/gceDmzDv3uo

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Čuješ ci nie

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Пару месяцаў таму напісаў гэты тэкст, паслухайце, якая прыгажосць атрымалася

Читать полностью…
Subscribe to a channel