karcinki | Unsorted

Telegram-канал karcinki - тупарылыя карцінкі

2881

карцінкі, якія мне падабаюцца другі канал: @sumnyja канал з перакладамі: @PierakladyArcioma сувязь: @Arciom

Subscribe to a channel

тупарылыя карцінкі

ого, Дзіўнае таксі ў беларускай агучцы

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Усмешлівыя сябры🙃

У агульны доступ пайшла ўжо трэцяя серыя, а ўсе патроны ўжо могуць паглядзець пятую, агучаную пры ўдзеле Вожыка🔥

👀кінакіпа: https://kinakipa.site/movie?id=1363973

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Наша першая работа ў дубляжы!🎙

Падзямеллі і цмокі: Гонар між злодзеяў / Dungeons & Dragons: Honor Among Thieve

Глядзець анлайн: anibel.net/cinema/Dungeons-and-Dragons:-Honor-Among-Thieve?tg

Данат:
https://patreon.com/orril_dub

Гэта быў яскравы досвед у рабоце над агучваннем і мантажом дубляжу. Мы расцём і наш праект Anibel.net таксама — таму адпаведна з ростам, у нас з'яўляецца ўсё больш амбіцый і мэт, каб развівацца ў галіне агучвання і перакладаў. Таму гэты новы напрамак мы таксама паціху будзем развіваць, адточваючы якасць. Хочацца выказаць вялікую падзяку рэдактару агучвання Orril і нашаму гукарэжысёру Arsień — яны зрабілі каласальную работу. Дзясяткі гадзін было ўкладзена імі, каб мы змаглі забачыць неафіцыйны дубляж, зроблены звычайнымі аматарамі.

Дзякуй, што глядзіце нашы работы на праекце Anibel.net ❤️

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

У другім сезоне "After life" падымаюцца сапраўды важныя тэмы.
(18+)

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

10 хвілін дзедаўскіх жартаў ад Эндзі Хагінса.

https://youtu.be/VatBAxc935A
https://youtu.be/VatBAxc935A

#standup

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Эндзі Хагінс.

Робім да канца?)

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Пачынаю выкладаць напрацаванае незадоўга да стварэння патрэона пры падтрымцы тэлеграм-канала @vyjavy_pustecy

Усмешлівыя сябры / Smiling Friends (агучка і субцітры)
1 сезон 1 серыя

🔥Ужо даступна ўсім платным падпісчыкам patreon.com/arciom

Пераклад: Arciom
Агучка: Arciom і Atruta

✨А таксама ўжо на кінакіпе пры падпісцы на мой патрэон: https://kinakipa.site/movie?id=1363973

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

ℹ️ Самы маштабны збор у Беларусі. Бацькам трэба амаль $3 мільёны на выратавальны ўкол для сына.

У Арцёма сьмяротнае ґенэтычнае захворваньне — міяпатыя Дзюшена.

Пацыенты з такім дыягназам рэдка жывуць даўжэй 20 гадоў: з часам хворых чакае атрафія ўсіх цягліц і павольнае паміраньне.

У гэта складана паверыць, гледзячы на ​​вясёлае дзіця, якое актыўна ўзьбіраецца па лесьвіцы ў кафэ. Зусім нядаўна ў яго бацькоў зьявілася надзея — "Элевідыс".

З адным "але": кошт выратавальнага прэпарата — $2,9 млн. І гэта самы маштабны збор на лячэньне, які праводзіўся ў Беларусі. На тое, каб пасьпець сабраць усю суму і зрабіць укол, у сямʼі засталося менш за год.

people.onliner.by/go/1135388

Усю інфармацыю аб тым, як дапамагчы сямʼі, можна знайсьці тут і тут.

#дабрачыннасьць
#dabračynnaść

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

куча аватарак для вас ад падпісчыка

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Супольнасць Белпіксель мае патрэбу ў ТАБЕ, каб адрадзіць бацькаўшчыну на сайце pixelplanet.fun

1 жніўня будзе нашае паўстаньне па вызваленьню радзімы ад Расеі

• dsc.gg/belppf / dsc.gg/belpixel (спасылкі вядуць на адзін і той жа сервер)
• t.me/bel_pixel

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Новы кавер ад Orril'а з маім перакладам!

На гэты раз на Welcome to The Internet Бо Бёрнэма

https://www.youtube.com/watch?v=AqfXoZ34MRg

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

хлопцы, дзяўчаты, парайце якога-небудзь бота, які б выдаляў усе каменты з пэўнымі словамі, але пры гэтым не засіраў іх сваімі паведамленнямі і рэкламай

задзяўбаўся ўжо рукамі выдаляць лухту пра крыпту, а ўсе боты, якіх спрабаваў, гаўно нейкае

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Анібел адкрывае летні набор на ўдзел у праекце!
https://forms.gle/W6cvrT9LnLpF3uKdA

Форма будзе даступная да канца месяца. Звяртаем увагу, што на некаторыя месцы будзе конкурс, бо нашыя магчымасці на ўвод новых людзей абмежаваныя. Калі не атрымаецца прайсці, не страшна. Мы пастараемся даць фідбэк і вы зможаце паспрабаваць яшчэ наступным разам.

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Падрыхтавалі для вас сёння новае відэа — экскурс у гісторыю трэкераў — культавага інструменту для стварэння 16-бітнай музыкі

https://www.youtube.com/watch?v=BjaW7gUa4yQ

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Дэдпул / Deadpool
anibel.net/cinema/Deadpool?tg

Агучка: 1 з 1
Дабер: #Мой_родны_гук

Данат:
https://www.patreon.com/MojRodnyHuk

#Deadpool #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Вітаю! Мяне завуць Леся. І некалькі дзён таму я зразумела, што літаральна прагну перакласці на беларускую адну з сваіх любімых кніг — раман Стывена Чбоскі «the perks of being a wallflower».

Адразу скажу, што гэта мая першая спроба больш-менш сур’ёзнага перакладу.

Раман гэты эпісталярны. І лісты будуць з'яўляцца ў тыя дні, калі іх пісаў галоўны герой кнігі. Такім чынам, у вас будзе магчымасць стаць тым самым сябрам, якому ён пісаў на працягу навучальнага года, расказваючы пра старэйшую школу, сваіх сяброў і сям’ю.

Перакладаць раман я буду паводле выдання: Stephen Chbosky. The Perks of Being a Wallflower. Gallery Books, 2012. Гэтае выданне адрозніваецца ад астатніх тым, што мае дадатковы ліст ад героя за 2012 год.

Спадзяюся, што ў мяне ўсё атрымаецца, нягледзячы на тое, што я вельмі ўзбуджана і ўсхвалёвана. Мне будзе прыемна пачуць словы падтрымкі або нейкія парады і прапановы.

мой канал: знікла на пачытаць
▪️расказваю пра кнігі
▪️пішу водгукі
▪️паведамляю пра літаратурныя навіны
▪️водгук на гэты раман: тут

мой patreon: знікла на пачытаць
▪️можна падтрымаць і падзякаваць
▪️можна атрымаць дадатковы кантэнт з англійскімі словамі і выразамі
▪️можна атрымліваць лісты Чарлі на свой email

Дзякуй, што вы тут! 😉

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

👀https://kinakipa.site/movie?id=1363973

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

https://kinakipa.site/movie?id=1172074

Другі сезон у вольным доступе + субцітры

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Агучка фільма «Агірэ, гнеў божы» ўжо ў вольным доступе🔥

👀глядзець на кінакіпе: https://kinakipa.site/movie?id=8206

👆Тым часам на канале для патронаў я выклаў субцітры да ўсяго першага сезона серыяла Fleabag (Мярзота), таму бягом глядзець!

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Усмешлівыя сябры🙃

Агучка першай серыі ўжо ў агульным доступе!

👀кінакіпа: https://kinakipa.site/movie?id=1363973

А пры падпісцы на мой патрэон даступныя ўжо другая і трэцяя серыі👆

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

«Віт!» новы мабільны дадатак для знаёмстваў, створаны беларусамі адмыслова для беларусаў

Сёння выйшаў ў свет новы мабільны дадатак пад назвай «Віт!», які можа зрабіць жыццё беларусаў крышачку лепшым. Мэта дадатку дапамагаць знаёміцца, ствараць сувязі.

Для каго гэты дадатак?


Жыхарам дыаспары «Віт!» можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусам, знайсці сяброў для дзіцяці, ці кампанію для сумесных актыўнасцяў.

Ў Беларусі з дапамогай дадатку можна знайсці кампаньёнаў для практыкі беларускай мовы. Таксама ёсць мапа ўстаноў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З цягам часу мапа будзе пашырацца.

Таксама, канешне, даступныя і рамантычныя знаёмствы.

Асаблівасці дадатку

⭐️ Бясплатны доступ да ўсіх функцый - тое што ў іншых лічыцца прэміўмам, у «Віт!» даступна адразу кожнаму.

⭐️ Інтэрфэйс цалкам на беларускай мове

Спампаваць дадатак

🍏 Версія для iOS

📱 Версія для Android

Самыя хуткія карыстальнікі: калі ласка, не здзіўляйцеся напачатку пабачыць нешматлікую колькасць людзей са свайго гораду, проста трошачкі пачакайце.

Вы таксама можаце паскорыць напаўненне, калі распаўсюдзіце інфармацыю пра «Віт!» непасрэдна ў сваёй лакацыі.


Тэхнічная падтрымка @vit_app_bot

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Я адкрываю акаўнт на Патрэоне!✨

https://www.patreon.com/arciom

Першы рэліз ужо там — субцітры да камрыпа Дэдпула і Расамахі, перакладзеныя для МРГ, а бліжэйшымі днямі там з'явяцца субцітры да першага сезона аднаго вядомага серыяла і яшчэ пары фільмаў.

Плюс усе наступныя агучкі за пэўнымі выключэннямі будуць спачатку з'яўляцца там, і толькі праз тыдзень у агульным доступе👆

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Паглядзець пераклад «Байцоўскага клубу» ад @moj_rodny_huk можна на anibel.

#флуд

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

🐓 Шукаем тэставальнікаў перакладу Stardew Valley (ПК) на беларускую мову!

Перакладніцкая праца завершана, і цяпер на мэце выпраўленне памылак і хібаў. Памагчы можа кожны ахвочы, далучайцеся:

✈️ Тэставальніцкі чат:
/channel/+sgwHSMRUMBk2MWNi

У чаце вы атрымаеце доступ да мода з перакладам (інструкцыі да ўсталёўкі прыкладаюцца).

💚Калі ласка, паводле магчымасці пашырце гэты допіс у свае сацсеткі, каналы, і любым зацікаўленым у беларушчыне і Stardew асобам :) Чым больш будзе тэставальнікаў, тым якасней і хутчэй выйдзе пераклад!

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

ДАЗНАЦЦА САКРЭТ ПОСПЕХУ👈👈👈🤯

ад падпісчыцы

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Падрыхтавалі для вас зусім новы фільм, абласканы крытыкамі індзі-хорар пра жыццё не ў тым целе

📺Я бачыў святло тэлевізара / I Saw The TV Glow (2024)

Пераклад: Atruta
Агучка: Arciom і Atruta

📜Падлетак Оўэн вядзе звычайнае жыццё закрытага ў сабе школьніка, пакуль знаёмая не паказвае яму «Ружовы туман» — падлеткавы серыял пра звышнатуральнае. У бледным ззянні тэлевізара пачынае руйнавацца ўсё, што Оўэн ведаў пра сваё жыццё і што лічыў рэальнасцю

Шчыра дзякуем за падтрымку каналу Vyjavy Pustečy

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

памятаеце, я неяк посціў, што зрабіў лоўфай хепхоп біт?

цяпер я падрыхтаваў цэлы мікстэйп інструментальных крыху эксперыментальных бітоў і выпускаю пад ліцэнзіяй CC BY 4.0.

што гэта значыць? гэтая ліцэнзія дае вам дазвол абсалютна любым чынам выкарыстоўваць гэтую музыку, не пытаючы дазволу ў мяне як аўтара, вы павінны толькі дзесьці пазначыць (напрыклад, у апісанні свайго відэа), што трэк мой

спасылка на ўсе файлы асобна: https://mega.nz/folder/3XwH0ZKb#z9UzCPOW2kayDQD_dfoMng

https://youtu.be/gYpoChJ4QDs?si=C7MS9XnFUlb_Lbw_

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Уітнэйл і я / Withnail & I (1987)

Пераклад: Belmovie

Агучка: Arciom, Nikki і Atruta

У 1969 годзе двое беспрацоўных акцёраў, якія злоўжываюць псіхаактыўнымі рэчывамі, едуць у сельскую мясцовасць на адпачынак, які аказваецца катастрафічным.

Шчыра дзякуем за падтрымку каналу Vyjavy Pustečy

Спасылка на файл з агучкай, арыгінальным гукам і субцітрамі: https://mega.nz/file/mKxEnQwS#XJs6cwH3kCIAZGk2TL7a3DRYK8R7QWcLmj1hnXeVbrM

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

Вітаю! Я зефір, які шые жабак
🌟:;💛

На маім канале можна знайсці розную інфармацыю наконт творчасці: новыя жабкі, анонсы маркетаў, цяжкасці, з якімі сутыкаюся.

Усе пытанні па тым, як заказаць, у канале! Таму, чакаю цябе!

➡️ @zaba13666. ⬅️

Читать полностью…

тупарылыя карцінкі

🔤🔤🔤🔤🤩🤩🤩🔤

Читать полностью…
Subscribe to a channel