Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Запрашаем на сустрэчу з камандзірам Палка Каліноўскага. Яна адбудзецца ўжо заўтра
23.11 у Вільне адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, сярод якіх будзе прысутны камандзір падраздзялення Павал "Дзядзька" Шурмей. Прыйсці можа кожны зацікаўлены: нам ёсць, што распавесці і мы гатовыя адказваць на пытанні.
Месца: Вільня, Naujoji Riovonių g. 10
, пастора "Замак"
Час: 14:00
Гэта не апошняя сустрэча: цягам бліжэйшых дзён вас чакае яшчэ некалькі ў Польшчы. Падпісвайцеся на нашыя каналы, каб не прапусціць наступныя анонсы.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
«Бачылі б дома, чым мы тут займаемся»
Дыялог двух добраахвотнікаў Палка Каліноўскага пасля бою з акупантамі.
Поўнае відэа глядзіце на нашым афіцыйным YouTube-канале.
#АкопныВайб
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:
• За перададзены нам бус, старлінкі і іншую карысную дапамогу Місіі Ігара Вітэнка, украінскай дыяспары Антвэрпэна, Радзе Экалагічнай Бяспекі, Абʼяднанай Грамадзянскай Партыі і беларускай дыяспары Бельгіі.
• Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеную нам чарговую партыю FPV-дронаў.
Разам да перамогі! Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram
Нас можна падтрымаць тут
«Памяці МММ» — паказваем першы трэйлер фільма пра легендарнага інструктара Палка Каліноўскага. Сёння роўна год, як яго з намі няма
Жыццё Молакава Мікалая Мікалаевіча само па сабе нагадвае сюжэт захапляльнага фільма. Мяркуйце самі: украінец, які нарадзіўся на Расеі, прайшоў Афганістан, здымаўся ў ток-шоу «МастерШеф»...
За некалькі месяцаў да нечаканай смерці "МММ" прэс-цэнтр Палка Каліноўскага запісаў апошняе інтэрв'ю з ім. Раней яно не публікавалася, як і шматлікія архіўныя кадры. І зараз вы можаце ўбачыць першы трэйлер таго, што вас чакае ў 2025-м годзе.
Падпісвайцеся і сачыце за нашымі сацсеткамі, каб не прапусціць дату выхаду дакументальнага фільма
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Два гады таму загінуў наш пабрацім, ваяр Батальёну Волат Палка Каліноўскага. Ён стаў нашай першай цяжкой стратай у кампаніі па абароне Бахмута.
Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх! 🫡
👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:
Валанцерам арганізацыі Radical aid Force і ўсім неабякавым людзям за ўдзел у зборы сродкаў на бус для групы агнявой падтрымкі Палка Каліноўскага.
Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеныя нам 10 FPV-дронаў.
Разам да перамогі! Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
Памяці нявінна расстраляных 🕯
29-30 кастрычніка 1937 году ў Менску савецкія чэкісты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх было 22 літаратары.
😉 Беларусы знішчаюць расейскіх акупантаў на харкаўшчыне ✈️
Вашай увазе вынікі працы аператараў FPV Палка Каліноўскага на харкаўскім накірунку. Знішчаная тэхніка і бронетэхніка ворага, мінамёты і артылерыя, склады бк, асабовы склад і ягоныя месцы дыслакацыі.
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб
👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:
✊ Беларусам Бельгіі за перарададзеныя рухавікі для бусаў VW T-4. Рухавікі дапамогуць нам вярнуць да жыцця нашыя баявыя машыны.
🇺🇦 Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеныя нам FPV-дроны, якія дапамогуць у вызваленні Украіны ад расейскіх акупантаў.
Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Падтрымліваем «Буханкацыд» 🔥
Аператары FPV Палка Каліноўскага далучыліся да акцыі «Буханкоцид» і знішчылі варожую машыну, празваную ў народзе «Буханка».
Серыя малатанажных паўнапрывадных машынаў УАЗ масава выкарыстоўваецца ворагам для лагістыкі: перавозкі асабовага складку і боепрыпасаў. «Буханка» — адна з найчасцейшых мэтаў украінскіх FPV аператараў.
Паляванне на буйнакаліберную гармату 2А36 «Гіацынт-Б»
Акрамя таго, што варожая гармата была добра замаскіравана, яна знаходзілася больш чым за 20 кіламетраў ад пазіцыі нашых дроншчыкаў. Але аператары FPV Палка Каліноўскага паспяхова справіліся з гэтай задачай. Гармата была знойдзена і пашкоджана: бліжэйшым часам яна не зможа пасылаць смяротны груз у бок нашых пазіцыяў.
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб
Голас Палка Каліноўскга зноў у Беларусі 👍
Сёння ў Маларыце і маларыцкім раёне можна было пачуць, між іншым, такі зварот да беларускіх сілавікоў. Нагадаем, што радыёвяшчанне працягнецца да 12 кастрычніка на хвалі 94.0 FM.
Роўна год таму за свабоду Беларусі і Украіны аддалі свае жыцці двое патрыётаў, сапраўдных беларусаў — ваяры разліку ПТРК батальёна Волат Палка Каліноўскага.
Гэта незаменная страта для ўсяго беларускага народа. Памяць пра вас будзе жыць у вяках.
Пагоня за БМД-4 і дакладнае трапленне 🎯
Разлік FPV Палка Каліноўскага адным ударам дрона выводзіць з ладу варожую тэхніку. Разам з сіламі сумежных падраздзяленняў БМД-4 была спалена да тла.
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб
Роўна 2 гады таму ў баі загінуў наш пабрацім – ваяр Батальёну Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага. Кожная нашая ахвяра на гэтай вайне не дарэмная, але бязмежна цяжкая. Ён сышоў у вечнасць, а мы працягнем нашую агульную справу і будзем біцца далей: біцца да поўнай перамогі. Бо толькі мы самі можам вырашыць лёс нашай краіны і нашага народу.
Жыве Беларусь!
❗️Полк Кастуся Каліноўскага не каментуе справу Васіля Верамейчыка. Мы разумеем складанасць сітуацыі і знаходзімся ў кантакце з усімі кампетэнтнымі органамі, якія займаюцца гэтай справай.
Любыя іншыя заявы пра Васіля Верамейчыка ад імя Палка Каліноўскага не адлюстроўваюць нашую пазіцыю і не адпавядаюць рэчаіснасці.
Усе нашы рэсурсы пазначаны на нашым афіцыйным сайце kalinouski.org
1000 дзен паўнамаштабнай вайны
1000 дзён, якія мы, беларусы, ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага плячом да пляча з нашымі украінскімі пабрацімамі вядзем барацьбу не толькі за свабоду Украіны, але і за будучыню ўсяго цывілізаванага свету. Мы не ведаем, колькі працягнецца гэтая вайна, але мы гатовыя біцца да самай перамогі. Барацьба працягваецца.
Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Часам так здараецца, што ў некаторыя месцы вайна прыходзіць вельмі раптоўна. Як у гэтую ўкраінскую вёску, дзе давялося працаваць ваярам Палка Каліноўскага. Мясцовыя жыхары, відавочна, ўцякалі адсюль у спешцы і былі вымушаныя пакінуць хатнюю і свойскую жывёлу. Тут прайшла новая лінія фронту і баявыя дзеянні накрылі ўсю вёску. Вядома, што жывёлы прыбіліся да новых жыхароў — да вайсковых. У тым ліку і да нашых ваяроў. Каты і сабакі ў пошуках ежы; куры, гусі, качкі; каровы ў пошуках вады з-за спякоты... Нашыя хлопцы кармілі і паілі іх усіх, нягледзячы на тое, што жывёлы могуць дэмаскаваць пазіцыі. Але ж як, гледзячы ў іх вочы, ім не дапамагчы?
Читать полностью…«Seek and Destroy» – «Знайсці і знішчыць» 🎯
Разлік аўтаматычнага гранатамёту H&K GMG Палка Каліноўскага разам з ўкраінскімі мінамётамі і гарматамі зрабілі сапраўднае пекла для акупантаў. Харкаўскі накірунак, раён Ліпцаў.
Падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі:
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram
Нас можна падтрымаць тут
🧍♂«Падрыхтоўцы людзей надаецца вялікая ўвага, бо за тры-чатыры тыдні ім трэба даведацца столькі інфармацыі, колькі, калі б не вайна, яны маглі б вучыць тры-чатыры месяцы»
Журналісты інтэрнэт партала Люстэрка ўзялі інтэрв'ю ў інструктара Палка Каліноўскага з пазыўным "Джэсіка". Гэта гісторыя пра байца, які змог пераасэнсаваць усё і застацца ў Палку, нягледзячы на псіхалагічныя траўмы з-за вайны. Падрабязней пра яго баявы шлях ды аб навучанні ў нашым падраздзяленні чытайце па гэтай спасылцы.
Группа агнявой падтрымкі Палка Каліноўскага знішчае ворага на Харкаўскім накірунку 🔥
На відэа праца разлікаў аўтаматычных станкавых гранатамётаў МК-19 та H&K GMG.
Жадаеш далучыцца да нас і знішчаць акупантаў разам з намі пішы на: @Rekrut_PKK_bot
😉 100 дзён з пачатку рэформ
Менавіта столькі прашло з моманту, як камандаванне Палка імя Кастуся Каліноўскага публічна абвесціла аб рэформах нашага падраздзялення. Нягледзячы на тое, што прайшло не так шмат часу, мы гатовы падзяліцца некаторымі поспехамі і расказаць аб праблемах, з якімі сутыкнуліся.
Журналісты рэдакцыі сайта Белсат узялі інтэрв'ю ў камандзіра Палка Каліноўскага Павла "Дзядзькі" Шурмея аб ходзе рэформ. Мы перадрукоўваем фрагмент іх матэрыялу.
Усе падрабязнасці чытайце на нашым афіцыйным сайце
Сябры! Нашым мінамётчыкам патрэбна ваша дапамога!
Некалькі месяцаў таму ў прыфрантавым горадзе ворагі мэтанакіраваны здзейснілі падпал машыны мінамётчыкаў Палка Каліноўскага. Нажаль, машына, якая выкарыстоўвалася для баявой працы, не прыдатная для рамонту.
Нашым ваярам патрэбна новая машына, якая неабходна для працягу баявой працы, а менавіта, каб: праводзіць ратацыі, падвозіць мінамёт і боепрыпасы, харчы і ваду на пазіцыі.
Хлопцы вельмі разлічваюць на вашую дапамогу. Падтрымайце іх збор якой заўгодна сумай.
Банка: https://send.monobank.ua/jar/2zsdimERt3
Карта(украінскія грыўні): 5375 4112 2244 7760
PayPal: nelsongarbo.vm@gmail.com
Падзяліцеся гэтым пастом.
Дзякуем за падтрымку! Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Ваяры Палка Каліноўскага прынялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам
У выніку працы ўсіх падраздзяленняў Палка ў дадзеным сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расейскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон; знішчаны і пашкоджаны некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы.
На відэа праца пяхоты Палка імя Кастуся Каліноўскага са межнымі украінскімі падраздзяленнямі.
Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб
«Калі ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, у міграцыйнай службе мне адказалі: едзьце ў Беларусь і абменьвайце пашпарт там»
Замежныя добраахвотнікі з 2014 году бароняць Украіну. Адна з найбольшых этнічных групаў сярод іх — беларусы. Замежнікі могуць афіцыйна праходзіць службу ў розных вайсковых структурах Украіны, а з мінулага году іх сацыяльныя правы і гарантыі сталі такімі ж, як і ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў. Але, нажаль, шэраг юрыдычных і прававых пытанняў для замежнікаў дагэтуль не вырашаны.
Беларускі добраахвотнік Ян "Беларус" Мельнікаў таксама знаходзіцца ва Украіне з 2014-га і за гэты час ён прайшоў вялікі баявы шлях. Але "Беларус" дагэтуль не атрымаў нават сталага віду на жыхарства. Больш падрабязна аб складанасцях у прававым полі Ян распавядае ў эфіры тэлеканала 2+2.
Праблема легалізацыі востра стаіць для нашых ваяроў і мы б жадалі яе хутчэйшага вырашэння на дзяржаўным узроўні.
Простыя рэчы з мірнага жыцця на фронце набываюць іншую вартасць і сэнс. Ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным Цвік разважае пра тое, што для яго ў акопе з'яўляецца кавалачкам цывілізацыі.
Чарговае відэа з нашай новай рубрыкі #АкопныВайб
📻 Беларусы! З 8.10 па 12.10 жыхары Маларыты і маларыцкага раёна могуць пачуць голас вольнай Беларусі. Наладжвайце сваё радыё на хвалю 94.0 FM
Як бы не абвяргалі лукашэнкаўскія прапагандысты факт вяшчання ў Беларусь, праўда ўсё адно трапіць да нашых землякоў. Падзеліцеся гэтай інфармацыяй з як мага большай колькасцю людзей!
Жыве Беларусь!
Ваяры Батальену Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага выказваюць падзяку беларусам Бельгіі за перададзеныя FPV дроны. Разам да перамогі! Жыве Беларусь! 😉
Читать полностью…«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі і ўсмешкі зніклі»
Падрабязнасці пра бой з ворагам ды сваё раненне распавядае пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. На момант публікацыі ён ужо прайшоў рэабелітацыю і ў хуткім часе вернецца да баявой працы.
На гэтым відэа з верасня 2023 году разлік ПТРК Батальёну Волат Палка Каліноўскага пад Андрэеўкай падтрымлівае штурм 3-яй асобнай штурмавой брыгады.
У перапынках паміж стрэламі ваяры жартуюць, разважаюць пра мінулае, сучаснае жыццё і пра будычыню Беларусі.
Мы назвалі гэта #АкопныВайб і, праз кароткія гісторыі з фронта, паспрабуем данесці атмасферу перадавой. Падзяліцеся гэтым відэа з сябрам і падпісвайцеся на наш BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube-канал!