Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Беларусам не падабаецца, што ў новым сэрвісе таксі "А1" няма беларускай мовы. Штучны інтэлект іх падтрымлівае: калі 25 гадоў працуеш у краіне, але ні слова не можаш сказаць на яе мове — гэта не А1, а А0!
Читать полностью…Добрай раніцы! Каротка пра тое, што адбылося за апошнія 12 гадзінаў:
У Іране ў электрастанцыю трапіла маланка, адбыўся моцны выбух. А ў дадатак да гэтага — землятрус магнітудай 4,0.
Расіяне ізноў атакавалі Кіеў — дрон упаў паміж двума дзіцячымі садкамі. Яшчэ адзін разбурыў кватэру на верхнім паверсе 12-павярховіка. Пацярпелі 11 чалавек, з іх двое — падлеткі.
94-гадовы інвестар Уорэн Бафет сабраўся на пенсію. Ён мае намер пакінуць пасаду гендырэктара групы Berkshire Hathaway да канца года. Forbes ацэньвае багацце Бафета ў 168 млрд даляраў.
Джазмен Павел Аракелян (на фота) выпусціў міні-альбом "I Got a Devil" (слухаць).
Арына Сабаленка выйграла турнір WTA-1000 у Мадрыдзе і зрабіла €985 тысяч прызавых. У фінале першая ракетка свету перамагла чацвёртую — амерыканку Коры Гаўф. Гэта ўжо трэці тытул беларускай тэнісісткі ў сезоне: у студзені яна перамагла ў Брысбене, у сакавіку — у Маямі.
Чарга на ўезд у Польшчу з Беларусі скарацілася да двух дзён.
Арктычныя халады накрыюць палову Еўропы на наступным тыдні. У Беларусі, Латвіі, Літве, Польшчы і іншых краінах тэмпература рэзка апусціцца ніжэй за кліматычную норму.
Па начах нават могуць быць замаразкі.
Неўзабаве пачнецца чарговае “Еўрабачанне”. Каго лічаць фаварытамі конкурсу сёлета?
Глядзіце тут: https://euroradio.fm/eurabachanne-2025-kago-bukmekery-lichac-favarytami
Спасылка, якая працуе без VPN
Выбары Папы пачнуцца толькі ў сераду, але кардыналы ўжо нефармальна абмяркоўваюць паміж сабой розныя варыянты. У тым ліку падчас шопінгу і ў кафэ.
Кардыналы з’ехаліся ў Ватыкан, каб удзельнічаць у кангрэгацыях. А ўжо 7 траўня яны збяруцца ў Сіксцінскай капэле і будуць галасаваць за наступнага кіраўніка каталіцкай царквы.
Як піша PAP, напярэдадні канклаву кардыналы сустракаюцца не толькі на афіцыйных мерапрыемствах. Яны наведваюць прыёмы, праводзяць вячэры ў кафэ і нават ходзяць разам на шопінг у крамы царкоўнай вопраткі і атэлье.
Як кажуць афіцыянты бліжэйшых да Ватыкану рымскіх рэстаранаў, кардыналы аддаюць перавагу традыцыйным італьянскім стравам, у асаблівасці пасце карбанара
Музычная паўза. Гурт "Касіяпея" анансуе новы альбом кліпам пра ліпучае сэрца: https://youtu.be/iDQs8n9q3FA
Лонгплэй пад назвай "Біпалярная зорка" выйдзе 2 чэрвеня на ўсіх лічбавых пляцоўках, а сама каманда, каб падтрымаць кружэлку, адразу выправіцца ў тур па Польшчы і бліжэйшых краінах.
Пясок з Сахары ізноў у Еўропе. Яго зафіксавалі ў Францыі і Аўстрыі.
Нярэдка пылавыя аблокі далятаюць і да Беларусі. Апошні раз гэта было напачатку траўня, праз што паветра стала больш брудным.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч праз здароўе перарваў візіт у ЗША. Але гэта можа быць і хітрык.
Пасля наведвання Штатаў Вучыч абяцаў прыляцець у Маскву на парад у гонар Дня перамогі. Гэтыя планы выклікалі шмат незадаволенасці ў Еўрасаюза: у Брусэлі папярэдзілі, што такі крок прэзідэнта “падарве шансы” на далучэнне да ЕС.
У такой сітуацыі "праблемы са здароўем" сапраўды могуць з'явіцца вельмі нечакана.
Даследчыка Ігбала Абілава ў Азербайджане хочуць пакараць 19 гадамі турмы. Навукоўца вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, пракуратура запрасіла драконаўскі тэрмін.
Ігбал Абілаў з васьмі гадоў жыў у Мінску. У чэрвені 2024-га ён паляцеў у Азербайджан да сям'і — на вяселле сваяка. Там яго і затрымалі.
Навуковец скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, там жа — магістратуру і аспірантуру. Ён вывучае адносіны Турцыі з краінамі Паўднёвага Каўказа. Выкладаў у БДУ і Беларускім Інстытуце Правазнаўства. Таксама ён даследуе гісторыю і сучаснасць талышоў — этнасу, да якога сам належыць.
Абілаў — стрыечны брат коміка Ідрака Мірзалізадэ і вучань гісторыка, палітычнай аглядальніцы Розы Турарбекавай.
Беларусы маюць права на праўду. Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы і, пакуль рэжым у Мінску спрабуе нас задушыць, а міжнародная падтрымка нестабільная, асабліва важнай становіцца дапамога беларусаў.
Беларусы маюць права на незалежныя крыніцы інфармацыі, але аўдыторыя ўнутры краіны не можа нам данаціць праз пагрозу рэпрэсій.
Калі вы ў бяспецы і маеце магчымасць — падтрымайце працу @euroradio. Як гэта зрабіць:
♦️ Падпіскай на Patreon.
♦️ Разавым данатам на BuyMeaCoffee ці DonorBox.
♦️ Спонсарствам на YouTube.
♦️ Данатам праз PayPal.
Кожны ваш долар/еўра/злоты/лары — гэта данат не толькі за вас, але і за таго хлопца/тую дзяўчыну ў Беларусі.
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 2 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 Ці зменіць новы Папа стаўленне Ватыкана да Беларусі
11:35 Навіны спорту
14:11 Чаму беларускі не хочуць нараджаць?
25:30 Навіны шоў-бізу
30:53 Кляшчы атакуюць: як засцерагчыся?
Лукашэнка настолькі не залежыць ад меркавання Крамля, што другі раз за тыдзень апраўдваецца за невыкарыстанне “георгіеўскай стужкі” ў Беларусі. Цяпер ён вырашыў выказацца пра гэта ў размове з губернатарам Астраханскай вобласці.
Пра стужку ён размаўляў і з Пуціным. Як і сёння, падкрэсліваў, што ў Беларусі ніхто не забараняе яе насіць. Але дадаваў пра “своеасаблівую гісторыю” гэтага сімвала.
Што не так з георгіеўскай стужкай?
Беларусы — на другім месцы па колькасці набытых замежнікамі ў Польшчы кватэр. Лідары рэйтынгу — грамадзяне Украіны.
Найчасцей замежнікі набываюць кватэры ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве.
Як піша Rzeczpospolita, часта кватэры набываюць у якасці інвестыцый.
Хто будзе прэзідэнтам Польшчы? Выбары пройдуць ужо 18 траўня, другі тур дакладна будзе.
Згодна з апошняй апытанкай, найбольш рэйтынг — у мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (31%). Яго галоўны канкурэнт — прадстаўнік “Права і справядлівасці” Караль Наўроцкі (25%).
Сацыёлагі таксама запыталі, як палякі прагаласуюць у другім туры. Перамогу атрымае Тшаскоўскі — у выпадку барацьбы з Наўроцкім яго падтрымаюць 54% палякаў.
Амаль трое сутак на мяжы. Проста цяпер у пункце “Брэст - Тэрэспаль” у чарзе стаяць 1135 аўтамабіляў.
У чатах панікуюць: каб трапіць з Беларусі ў Польшчу трэба чакаць нават 68 гадзін.
Самы доўгі падвесны пешаходны мост Беларусі адкрылі пасля рэканструкцыі. Яна доўжылася год, мост у Мастах практычна поўнасцю разабралі і адбудавалі нанова.
Цяпер у яго ёсць і начная падсветка! А вось празрысты кавалачак — фішка такіх канструкцый па ўсім свеце — тут атрымаўся вельмі сціплым.
Падвеснаму масту ў Мастах 43 гады. Яго даўжыня — 193 метры, шырыня — 1,5 метра.
У нядзелю пройдуць выбары, за якімі будзе сачыць палова свету. Румыны будуць абіраць новага прэзідэнта - другі раз за паўгады, бо мінулае галасаванне скончылася скандалам.
У апытаннях лідзіруе Джоржэ Сімеон (на фота) — лідар крайне правай партыі AUR. На другім месцы — левацэнтрыст Крын Антанэску.
Вынікі папярэдніх выбараў былі ануляваныя праз расійскае ўмяшанне. Тады ў першым туры перамог Кэлін Джарджэску, вядомы сваімі прарасійскімі поглядамі. Яго падтрымліваў Сімеон. Джарджэску забаранілі вылучацца яшчэ раз.
Ануляванне вынікаў выклікала ўздых аблягчэння ў ЕС, але рэзкую крытыку ў ЗША. Віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс выказваўся пра гэта падчас канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.
Сітуацыя на мяжы. У пункце “Брэст - Тэрэспаль” у чарзе на выезд з Беларусі стаіць амаль 1,5 тысячы аўтамабіляў.
Таксама на польскай мяжы пачалі збірацца аўтобусы — пакуль іх 5.
На беларуска-літоўскай мяжы 3 траўня чэргаў няма.
У яшчэ адной краіне кансерватары рэзка страцілі падтрымку. На выбарах у Аўстраліі перамаглі лева-цэнтрысты, хаця ў апытаннях доўга наперадзе ішлі правыя. Мясцовыя медыя пішуць уплыў “фактару Трампа”, як і ў выпадку з выбарамі ў Канадзе.
Паглядзіце, якая была атмасфера падчас выбараў. Галасаванне наўпрост пасля пляжу, сабакі, “сасіскі за дэмакратыю” і нават свае версіі буфетаў.
Беларускім аматарам “атмасферы свята” ёсць шмат чаму павучыцца.
Моцныя дажджы, навальніцы і вецер. Надвор’е вырашыла не радаваць беларусаў у нядзелю.
Раніцай і ўдзень дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі дажджы будуць моцнымі, разам з навальніцамі. Вецер — пераменлівы, умераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты, 15-20 м / с.
Тэмпература паветра ўначы — +3 +9, па поўдні — ад 10 да 14 градусаў цяпла. Днём — ад +10 па поўначы і да +24 па паўднёвым усходзе.
Дональд Трамп у сваіх сацсетках прымярае вобраз Папы Рымскага. А ці мог бы ён тэарэтычна ім стаць?
Канклаў можа абіраць пантыфікам любога мужчыну ўзростам да 80 гадоў. Ёсць нюанс: ён мусіць быць католікам. Таму, напрыклад, Папам можа стаць нават Пірс Броснан — выканаўца ролі Джэймса Бонда ў 1990-х.
Але Трамп — не католік. Яго выхавалі ў прэсвітарыянскай царкве, а ў 2020-м ён заявіў, што стаў пазаканфесійным хрысціянінам. То-бок кампанія за гэтую пасаду для яго скончылася, нават не паспеўшы пачацца.
“Дапамагаць Пуціну ніхто не будзе”. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся даваць гарантыю бяспекі замежным дэлегацыям, якія наведаюць парад у Маскве.
“Гуляць у дыпламатыю, каб стварыць мяккую атмасферу выхаду Пуціна з ізаляцыі да 9 траўня, і каб усім — тым лідарам, сябрам ці партнёрам Пуціна, што прыедуць на Чырвоную плошчу 9 траўня па тых ці іншых прычынах — было камфортна і бяспечна, ніхто не будзе”.
“Нацыянальнае таксі” без беларускай мовы. Замест яе ў новым сэрвісе А1 ёсць і ўзбекская, і абхазская і нават баснійская.
Адсутнасць беларускай мовы ў тым, што аператар называе “нацыянальным сэрвісам таксі”, у сацсетках абмяркоўваюць нават больш, чым цэны. Прынцып выбару моў у А1 пакуль не тлумачылі.
Некалькі дзён на мяжы. Кіроўца расказаў, што быў у чарзе 3 дні, 8 гадзін і 10 хвілін.
Як піша мужчына ў памежным чаце, пры рэгістрацыі ён атрымаў нумар 1643, гэта было ўвечары 28 красавіка.
У прапускны пункт ён трапіў ноччу 2 траўня. Непасрэдна мяжу прайшоў за 6 гадзін.
3 траўня 1791 была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай — першая ў Еўропе і другая ў свеце. Але гэта адбылося ўсё роўна занадта позна, нягледзячы на прарыўныя пункты дакумента. Чаму? Глядзіце на картках.
Читать полностью…Паглядзіце, якія цудоўныя беларускія строі! Выглядаюць лепш за шмат якія сучасныя брэнды, так?
Вялізарную працу па вывучэнню і захаванню вобразаў беларускіх строяў зрабіў у свой час Міхась Раманюк. Пры жаданні можна знайсці альбомы з яго вынаходкамі.
Дональду Трампу прапануюць новыя санкцыі супраць Расіі. На выпадак, калі дыпламатычныя спробы дамагчыся спынення агню канчаткова правяляцца, піша Bloomberg.
Што прапануюць Трампу дарадцы, пакуль невядома. Яны могуць быць цалкам новымі, але могуць і супадаць з прапановамі сенатара Ліндсі Грэма па “разбуральных санкцыях” супраць Расіі.
Жорсткі варыянт, які падтрымліваюць 72 з 100 амерыканскіх сенатараў, прадугледжвае і маштабныя другасныя санкцыі для краін, якія купляюць расійскую нафту.
Узбек, які стаў прафесійным футбалістам у Беларусі, можа перайсці ў “Барселону”. Някепскі кар’ерны рост пасля “Энергетыка-БДУ”!
Абдукадыр Хусанаў стаў у гэтым студзені гульцом "Манчэстэр Сіці”, але так і не здолеў замацавацца ў складзе англійскага гранда.
Але таленавітым узбекам зацікавілася “Барселона”. Кіраўніцтва каталонскага клуба разглядае Хусанава як перспектыўнае ўзмацненне.
Перамовы пакуль знаходзяцца на пачатковай стадыі.
Лунінецкія фермеры паказваюць клубніцы, што даспяваюць ў цяпліцах. А наколькі шалёныя цэны?
Глядзім па крамам і рынкам: https://euroradio.fm/lunineckiya-fermery-pakazvayuc-klubnicu-shto-daspyavae-u-cyaplicakh-shto-z-cenami
Спасылка для тых, хто без VPN
Гэты дзень у гісторыі. 2 траўня 1977 года адбылася найбуйнейшая катастрофа на беларускай чыгунцы.
На станцыі Крыжоўка пад Мінскам пасажырскі цягнік "Гродна — Орша" наляцеў на прыгарадную электрычку, перапоўненую людзьмі. Было шмат ахвяр.
Па афіцыйных даных, загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі раненні.