cblnq | Education

Telegram-канал cblnq - cybulinka

256

Пішу цікавосткі пра рознае. Адзіны аўтар @sabaczka

Subscribe to a channel

cybulinka

Канадзец трапіў у лякарню з поліорганнай нястачай пасьля ўкусу пацука

Мужчына заўважыў у прыбіральні пацука, якога паспрабаваў выгнаць з унітазу, аднак грызун пасьпеў укусіць мужчыну за пальцы. Адразу пасьля здарэньне канадзец скіраваўся ў лякарню, дзе яму зрабілі базавыя працэдуры й адпусьцілі.

Але праз 18 дзён 76-гадовы мужчына зноўку зьявіўся ў мэдычнай установе, толькі цяпер у яго была ліхаманка, галаўны боль і сэрца моцна калацілася. Потым аналіз крыві паказаў, што ныркі пацыента былі моцна пашкоджаныя, а таксама назіраліся прыкметы поліорганнай дысфункцыі й сэпсісу.

Прычынай такога стану стала бактэрыя Leptospira, якая правакуе разьвіцьцё найбольш распаўсюджанай у сьвеце заанознай інфэкцыі лептасьпірозу. У чалавека лячэньне адбываецца антыбіётыкамі цягам колькіх тыдняў. Паказьнік сьмяротнасьці для інфэкцыі складае ад 5 да 15%, а для цяжкіх выпадкаў – 50%.

Бактэрыя распаўсюджваецца пераважна з мачой інфікаваных жывёл, таму тут пытаньні, якім чынам лептасьпіра апынулася ў роце пацука, але ўсякае бывае. Таксама небясьпеку могуць уяўляць ня толькі пацукі, але й іншыя жывёлы (дзікія грызуны, сьвіньні, каровы, сабакі). Напрыклад, у Польшчы кагадзе знайшлі зьнясіленага бабра на сьметніку. Там адмыслоўцы выявілі лептасьпіроз і цяперака спрабуюць выратаваць жывёліну.

Читать полностью…

cybulinka

Здабыча карысных выкапняў для вытворчасьці электрамабіляў пагражае чалавекападобным прыматам

Усплёск здабычы неабходных для «зялёных» тэхналёгіяў карысных выкапняў у некаторых афрыканскіх краінах ставіць пад пагрозу існаваньне гарыл і шымпанзэ.

У Афрыцы жывуць два віды гарыл, шымпанзэ звычайны й карлікавы, а таксама тут знаходзіцца болей за 50% сусьветных запасаў кобальту, марганцу й 22% графіту. Усё гэта выкарыстоўваецца для вытворчасьці літый-іённых акумулятараў, у тым ліку й для электрамабіляў.

Каб ацаніць маштаб пагрозы для папуляцый чалавекападобных малпаў, навукоўка Джэсыка Юнкэр разам са сваімі калеґамі супаставіла лякацыі дзейных і плянаваных прадпрыемстваў з дадзенымі пра шчыльнасьць і разьмеркаваньне папуляцый прыматаў. Таксама каманда вылучыла 50-кілямэтровую буфэрную зону, каб улічыць ня толькі наўпроставы ўплыў (шум, страта асяродзьдзя, хваробы), а яшчэ й ускосныя ў выглядзе новых дарог і інфраструктуры.

Увогуле траціна кантынэнтальнай папуляцыі чалавекападобных малпаў неўзабаве можа апынуцца пад пагрозай зьнікненьня праз здабычу карысных выкапняў, мяркуюць аўтары. Прытым адзначаецца, што сытуацыя можа быць больш драматычнай, бо каманда не ўлічвала нелегальныя шахты.

Паводле дасьледніцы, кампаніям варта засяродзіцца на перапрацоўваньні старых акумулятараў, а не спадзявацца на выкапні.

Читать полностью…

cybulinka

Людзі ўспрымаюць сьвет з рознай хуткасьцю

Навуковая каманда з Дубліну ў сваіх досьледах, скіраваных на вывучэньне хуткасьці, зь якой мы ўспрымаем сьвет (часавая разрознасьць) паказала, што гэты паказьнік моцна адрозьніваецца ў людзей. То бок, некаторыя людзі маюць здольнасьць успрымаць візуальныя сыгналы з частатой, недаступнай іншым, што дазваляе ім атрымліваць больш візуальнай інфармацыі за адзінку часу. Гэта можа быць перавагаю ў сытуацыях, дзе патрэбная хуткая рэакцыя, напрыклад, у спорце.

Дасьледнікі выкарыстоўвалі «крытычны парог зьліцьця міганьня» для вызначэньня максымальнай частаты, зь якой чалавек яшчэ можа ўспрымаць міганьні крыніцы сьвятла. Перад удзельнікамі й удзельніцамі досьледаў мігала лямпачка з пэўнай частатою, і ім трэба было паведаміць, калі міганьне скончыцца й лямпачка пачне няспынна гарэць.

Аказалася, што частка людзей не магла заўважыць міганьня з частатой больш за 35 Гц ( 35 раз за сэкунду), а для іншых міганьне спынялася на частаце ў 60 і болей Гц. Прытым у жанчын назіраўся найбольш шырокі дыяпазон зьменнасьці часавай разрознасьці.

Агулам такія вынікі могуць патлумачыць, чаму некаторыя людзі заўважаюць міганьне экранаў смартфонаў і адчуваюць ад гэтага дыскамфорт.

Читать полностью…

cybulinka

Кітайскі навуковец, які стварыў генэтычна мадыфікаваных дзяцей, вярнуўся ў навуку пасьля трох гадоў зьняволеньня

Хэ Цьзянь Куй нядаўна распавёў, што пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня вярнуўся да працы ў галіне геннай інжынэрыі чалавека. Паводле яго, цяпер усе досьледы адпавядаюць этычным нормам і ён больш ня будзе ствараць ГМ-людзей.

Яшчэ ў лістападзе 2018 году на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі Хэ паведаміў пра стварэньне чалавечых эмбрыёнаў з рэдагаваным геномам і пасьпяховую імплянтацыю іх жанчынам (адна зь іх на той момант ужо нарадзіла). Меркавалася, што такім чынам атрымаюцца дзеці зь імунітэтам да ВІЧ-інфэкцыі.

Навуковая супольнасьць была крыху шакаванай, таксама высьветлілася, што такі экспэрымэнт мог парушыць кітайскія законы й навукоўцу пагражала сьмяротнае пакараньне. У выніку асудзілі яго на тры гады за іншыя, менш крытычныя правіны.

У нядаўнім інтэрвію японскаму выданьню The Maіnіchі Хэ выказаў пэўны жаль наконт папярэдніх досьледаў, аднак ён дагэтуль перакананы ў іхняй бясьпечнасьці й важнасьці. Цяпер навуковец вывучае мэтады лячэньня генэтычных хвароб і выкарыстоўвае для гэтага толькі адбракаваныя чалавечыя эмбрыёны, каб не парушаць аніякіх законаў.

Читать полностью…

cybulinka

Нэўрабіёлягі выявілі мэханізм, які прымушае нас танчыць пад музыку

Дасьледчая каманда зладзіла тры досьледы, каб вывучыць рэакцыю мазґоў на музыку й наступнае жаданьне танчыць. Спачатку ў досьлед паклікалі 60 чалавек, каб тыя паслухалі 12 мэлёдый з рознымі рытмамі й сынкопамі (зрушэньне рытмічнай апоры на слабую долю, удары ў нечаканых месцах), а потым ацанілі сваё жаданьне танчыць.

Тут высьветлілася, што трэкі зь сярэдняй ступеньню сынкапаваньня правакавалі самае моцнае жаданьне даць у абцасы.

У наступным досьледзе зь іншымі ахвотнікамі, аўтары ўжо засяродзіліся на мазґавой актыўнасьці падчас слуханьня кампазыцый. Аказалася, што слыхавая кара ў першую чаргу факусуецца на рытме, а дарсальны слыхавы шлях суадносіць рытм з ударамі. Дасьледнікі мяркуюць, што жаданьне таньчыць, імаверна, узьнікае менавіта тут, а потым перадаецца ў зоны, адказныя за рухі цела.

Потым яшчэ высьветлілася, што пры праслухоўваньні мэлёдый зь сярэднім сынкапаваньнем, мазґі яшчэ могуць успрымаць пэрыядычнасьць удараў у песьні, а пры больш выразнай сынкопе, яны адчуваюць перагрузку.

Каманда падсумоўвае, што раптоўнае жаданьне кінуцца ў скокі – гэта, відаць, спроба мазґоў прадказаць рытмічны малюнак кампазыцыі (удары), што й прымушае цела рухацца.

Читать полностью…

cybulinka

Страту зубоў зьвязалі з пагаршэньнем памяці

Раней навукоўцы паведамілі пра тое, што бактэрыі, зьвязаныя з хваробамі дзяснаў, пры пэўных абставінах могуць пранікаць праз ґемата-энцэфалічны барʼер у мазґі. Нядаўна зьявілася дасьледаваньне японскіх навукоўцаў, якое таксама паказвае залежнасьць здароўя мазґоў ад стану ротавай поласьці.

Аўтары вывучылі страту зубоў у больш за 900 чалавек, старэйшых за 60 гадоў, і прасканавалі іхнія мазґі. Паведамляецца, што ў бальшыні ( 732) удзельнікаў і ўдзельніц кагнітыўных праблем не назіралася, а ў астатніх яны былі ў розных ступенях.

З папраўкамі на дэмаґрафічныя фактары (век, пол, адукацыя), дасьледнікі не знайшлі сувязі паміж колькасьцю зубоў і абʼёмам мазґоў. Але аналіз адказнай за памяць парагіпакампальнай зьвіліны выявіў цікавую карэляцыю ў людзей без кагнітыўных праблем.

У тых, у каго сваіх зубоў заставалася меней за 10 абʼём названай вобласьці агулам быў на 3.5% меней, чымся ў людзей з 24 і болей зубамі. Таксама ў першым выпадку было на 25% болей пашкоджаньняў белай мазґавой матэрыі.

Читать полностью…

cybulinka

Апошнім часам пашыраецца меркаваньне, што замяняльнікі цукру ў напоях і іншых прадуктах стымулююць апэтыт. Дасьледнікі заўважылі гэта й пастанавілі спраўдзіць у рандамізаваным дасьледаваньні.

У выніку аказалася, што гэта памылковае меркаваньне, бо спажываньне прадуктаў з штучнымі й натуральнымі замяняльнікамі цукру вядзе да такога ж зьніжэньня апэтыту, як і «недыетычныя» аналягі. Аніякай розьніцы ў гарманальных рэакцыях і рэгуляцыі ўзроўню цукру ў крыві не было заўважана (замяняльнікі паніжалі яго).

Читать полностью…

cybulinka

Бялкі ціхаходак зрабілі чалавечыя вузы больш трывалымі

Ціхаходкі Tardigrada вядомыя тым, што іх вельмі складана зьнішчыць. Яны выжываюць пры надзвычай высокіх і нізкіх тэмпэратурах, трываюць высокія дозы радыяцыі, яhttps://studyfinds.org/wp-content/uploads/2023/09/tardigrade-scaled.jpegкія б аказалася сьмяротнымі для чалавека, а таксама гэтыя мікраскапічныя арганізмы выжываюць у космасе. Цяпер высьветлілася, што рэчыва, дзякуючы якому ціхаходкі могуць перажываць суворыя ўмовы, можа стаць сродкам для запавольваньня старэньня ў людзей.

Каманда засяродзілася на бялку CAHS D, які, паводле папярэдніх дасьледаваньняў, абараняе арганізм ціхаходкі ад празьмернай страты вады (высыханьня), ператвараючы зьмесьціва вузаў у гель. У выніку такой рэакцыі, усе біяхімічныя працэсы запавольваюцца да надыходу больш спрыяльных умоў. Тут навукоўцы й западозрылі, што бялок можа спрацаваць і ў вузах іншых арганізмаў.

Таму яны ўвялі CAHS D у чалавечыя вузы й пабачылі, што зьмесьціва таксама стала больш густым, а працэсы мэтабалізму запаволіліся. Прытым гэта зваротны працэс, то бок, калі вузы перастаюць адчуваць стрэс – усё вяртаецца ў нармальны стан.

Читать полностью…

cybulinka

Маладая касатка адмаўляецца пакідаць лягуну, дзе загінула ейная маці

У лягуну каля вострава Ванкувэр касаткі трапілі яшчэ ў суботу. Імаверна, дарослая жывёліна перасьледавала цюленя й выплыла на бераг. Ратаўнікі спрабавалі вярнуць касатку ў ваду, але не далі рады. Жывёліна, як пазьней высьветлілася цяжарная, памерла.

Увесь гэты час маладая касатка заставалася ў лягуне, таму ратавальнікі спрабавалі выманіць яе ў акіян, але безвынікова. Сытуацыю ўскладняе й тое, што магчымасьць выплыць зь лягуны ёсьць толькі падчас прыліву, які цягнецца 30 хвілін.

Агулам жывёліна здаровая й актыўна камунікуе са сваімі суродзічамі ў «вялікай» вадзе.

Читать полностью…

cybulinka

Тэрапія антыцеламі амаладзіла імунную сыстэму мышэй

Новая тэрапія антыцеламі амаладзіла імунную сыстэму старых мышэй, што дазволіла жывёлам больш эфэктыўна супрацьстаяць інфэкцыям. Калі такое лячэньне спрацуе на людзях, то гэта дапаможа вырашыць праблему ўзроставага зьніжэньня імунітэту.

Эфэктыўнасьць імуннай сыстэмы паступова зьніжаецца па меры сталеньня арганізму, таму пажылыя людзі найбольш уразьлівыя перад інфэкцыямі. Адмыслоўцы зьвязваюць такі эфэкт з ствалавымі вузамі крыві, якія могуць пераўтварацца ў іншыя тыпы вузаў. З узростам такія ствалавыя вузы часткова губляюць сваю здольнасьць, і могуць пераўтварацца толькі ў нейкі адзін тып вузаў. У выніку дысбалянс нэгатыўна адбіваецца на імуннай сыстэме й становіцца прычынай разьвіцьця хранічнага запаленьня.

Цяпер навукоўцы распрацавалі мэтад лекаваньня з выкарыстаньнем антыцел (бялкі), якія распазнаюць і атакуюць сапсаваныя ствалавыя вузы. Наступныя выпрабаваньні мэтаду на старых мышах паказалі, што праз тыдзень пасьля іньекцыі ў іх на 38% зьнізілася колькасьць абэрантных (ненармальных) ствалавых вузаў.

Таксама ў грызуноў назіраўся нізкі ўзровень запаленьня й павелічэньне колькасьці важных для распазнаваньня інфэкцыі тыпаў леўкацытаў.

Читать полностью…

cybulinka

Кашалёты адбілі напад касатак сваёй сакрэтнай зброяй

Пасажыры турыстычнага судна сталі відавочцамі пагоні зграі касатак за маладымі кашалётамі, якая працягвалася каля 2 гадзін. У выніку касаткі загналі кашалётаў на мелкаводзьдзе, дзе й плянавалі кончыць паляваньне, але нешта пайшло ня так.

Кашалёты перагрупаваліся ў кола так, каб самы малодшы суродзіч быў у цэнтры (гл. фота), і некаторы час давалі адпор нападнікам. Потым відавочцы заўважылі на паверхні вады чырвона-аранжавую пляму, падобную на кроў. Аднак хутка пасьля гэтага касаткі пакінулі месца здарэньня.

Пазьней пасьля прагляду відэазапісаў стала зразумела, што гэта была ня кроў, а кал. Так бы мовіць, ініцыятарам калавых атак (іх было 2) стаў самы вялікі кашалёт.

Тэхніка абарончай дэфэкацыі ў кашалётаў вядомая даўно, але гэта, відаць, першы выпадак, калі яе ўжылі супраць касатак.

Читать полностью…

cybulinka

Крэмнавыя шыпы зьнішчылі 96% вірусных часьцінак

Міжнародная дасьледчая каманда распрацавала матэрыял, паверхня якога зьнішчае вірусы. Гэта можа паспрыяць кантраляваньню распаўсюду хваробаў у лякарнях, лябараторыях і іншых месцах з высокім узроўнем рызыкі.

Звонку матэрыял выглядае як чорнае люстра, але ягоную паверхню пакрываюць нанашыпы вышынёй 290 нм і таўшчынёй 2 нм, што ў 30 000 разоў танчэй за чалавечы волас.

Лябараторныя выпрабаваньні ладзіліся зь вірусам HPIV-3, які выклікае бранхіт і пнэўманію. Агулам эфэктыўнасьць была на ўзроўні 96%: за 6 гадзін кантакту з паверхняй, вірыёны разрываліся альбо пашкоджваліся так, што не маглі справакаваць інфэкцыю.

🦠 На першым здымку можна бачыць вірусную часьцінку наўпрост на крэмнавай паверхні. Ужо праз гадзіну «віруснае» зьмесьціва пачало выцякаць. Павелічэньне ў 65 000 разоў.

На другім фота – цалкам зьнішчаны вірус.

Читать полностью…

cybulinka

✍️ Генэтычны фактар рызыкі разьвіцьця хваробы Альцгаймэра, відаць, вядзе да накапленьня тлушчоў у імунных вузах мазґоў, што паказвае на магчымую прычыну хваробы, якая ігнаравалася дагэтуль.

Чытаць падрабязьней:
⬇️⬇️⬇️
https://telegra.ph/Hvarobu-Alcgajmehra-zvyazal%D1%96-z-nazapashvannem-tlushcho%D1%9E-u-mazgah-03-25

Читать полностью…

cybulinka

Ад людзей жывёлам перадаецца больш вірусаў, чымся наадварот

Аналіз вірусных геномаў паказаў, што ў 64% выпадкаў вірус пераходзіў ад чалавека жывёлам, а не наадварот. Напрыклад, пасьля перадачы SARS-CoV-2 ад кажаноў чалавеку, людзі перадалі яго далей іншым відам.

У дасьледаваньні выкарыстоўвалася глябальная база зьвестак вірусных геномаў, у ягой было выяўлена каля 13 000 вірусных лініяў і 3 000 міжвідавых пераходаў.

Высьветлілася, што нават калі не ўлічваць SARS-CoV-2 (ковід), MERS-CoV (блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром) і грыпу, 54% выпадкаў перадачы адбываліся ад чалавека.

Такі распаўсюд вірусаў можа стаць вялікай пагрозай для відаў, якія знаходзіцца на мяжы зьнікненьня. Напрыклад, калі сярод дзікіх шымпанзэ ва Ўгандзе адбылася сапраўдная пандэмія чалавечых вірусаў.

Читать полностью…

cybulinka

Выкарыстаньне нэўрасетак павысіла прадуктыўнасьць мастакоў, але зьнізіла крэатыўнасьць твораў

Дасьледнікі з Бостанскага ўнівэрсытэту вывучылі творы 53 000 аўтараў, якія былі апублікаваныя на адной анляйн-плятформе са студзеня 2022 па травень 2023 (4 млн твораў!). Мастакоў разьбілі на дзьве групы паводле выкарыстаньня генэратыўных мадэляў у сваёй творчасьці.

Спачатку навукоўцы падлічылі прадуктыўнасьць аўтараў паводле колькасьці апублікаваных работ, а потым і крэатыўнасьць паводле тэматыкі й дэталізацыі твораў.

Аказалася, што прадуктыўнасьць мастакоў, якія стала выкарыстоўвалі нэўрасеткі ў творчасьці вырасла на 25%, а вось крэатыўнасьць заўважна зьнізілася. Аўтары дасьледаваньня мяркуюць, што галоўнай прычынай такога эфэкту стала «стэрэатыпнасьць» саміх нэўрасетак.

Читать полностью…

cybulinka

Мужчына падчапіў рэдкую інфэкцыю пасьля нападу дзікіх малпаў

Мужчына ў Ганконґу заразіўся рэдкай і патэнцыйна сьмяротнай інфэкцыяй пасьля нападу дзікіх малпаў у парку. Гэта першы падобны выпадак у Ганконґу, а сам пацыент пакуль знаходзіцца ў інтэнсіўнай тэрапіі.

Прычынай інфэкцыі стаў ґерпэвірус B, які пераносяць дзікія малпы, прытым у іх ён часта аніяк не праяўляецца. Падчапіць вірус можна пры кантакце з выдзелінамі інфікаваных жывёл, альбо праз укус.

Вірус рэдка заражае людзей. Так, з моманту адкрыцьця ў 1932 годзе, заразілася толькі 50 чалавек, 21 зь якіх памёр праз інфэкцыю. Таксама вядомы толькі адзін выпадак перадачы вірусу ад чалавека.

Першыя сымптомы інфэкцыі падобныя на грып, але потым, калі ґерпэвірус трапляе ў нэрвовую сыстэму, зьяўляецца ікаўка й запаленьне галаўных і сьпінных мазґоў.

Читать полностью…

cybulinka

Археолягі вызначылі, калі людзі пачалі спажываць курыныя яйкі

Навукоўцы паведамляюць, што знайшлі доказы таго, што людзі ў Цэнтральнай Азіі пачалі гадаваць курэй дзеля яек яшчэ ў 400 годзе да нашай эры.

Калі з паходжаньнем свойскіх курэй усё збольшага зразумела, то вось наконт таго, калі адбылася дамэстыкацыя яшчэ ідуць гарачыя спрэчкі. Праблема ўскладняецца тым, што крохкія полыя косткі й зломкая шкарупа птушыных яек вельмі кепска захоўваецца ў параўнаньні зь іншымі знаходкамі. Таму вялікія спадзевы ўскладаюцца на ґенэтыку.

Міжнародная каманда дасьледнікаў вывучыла фрагмэнты шкарлупіны, знойдзеныя на 12 археалягічных помніках. Імаверна, гэтыя месцы знаходзяцца блізу Вялікага Шоўкавага шляху, па якім з Азіі ішло шмат тавараў, у тым ліку й яек.

Аналіз паказаў, што людзі з Цэнтральнай Азіі пачалі разводзіць курэй дзеля яек паміж 400 годам да н.э. і 1000 годам н.э. Таксама сьцьвярджаецца, што банкіўскія пеўні, ад якіх пайшлі свойскія куры, ужо ў той час страцілі неабходнасьць несьці яйкі толькі ў сэзон размнажэньня. Імаверна, гэта пазытыўна паўплывала на наступнае разьвіцьцё кураводзтва.

Читать полностью…

cybulinka

Зьмеі ўпершыню далі рады зь люстраным тэстам, але ёсьць нюанс

Выглядае на тое, што некаторыя зьмеі па-рознаму рэагуюць на свой уласны пах з дадаваньнем іншых. Гэта можа сьведчыць пра наяўнасьць пэўнай формы самаўсьведамленьня.

Праз тое, што зьмеі пры ўзаемадзеяньні з навакольлем у большай ступені абапіраюцца на нюх, канадзкія дасьледнікі прапанавалі аналяг люстранога тэсту для паўзуноў, заснаваны на пахах.

Для першых выпрабаваньняў новай варыяцыі папулярнага тэсту, аўтары ўзялі 36 зьмей Thamnophis sirtalis і 18 каралеўскіх пітонаў Python regius. Ва ўсіх паўзуноў узялі ватнымі дыскамі ўзоры паху, якія потым выкарыстоўвалі ў досьледзе.

Кожнай рэптыліі падносілі пяць пахаў: уласны чысты й з дадаваньнем аліўкавага алею, аліўкавы алей, а таксама пах суродзіча ў такіх жа варыянтах.

У выніку зьмеі й пітоны паводзіліся па-рознаму: першыя больш выразна высоўвалі язык у вадказ на свой пах, а пітоны не праяўлялі аніякіх рэакцыяў. Такую розьніцу аўтары тлумачаць большай сацыяльнасьцю Thamnophis sirtalis. Цалкам магчыма, што самаўсьведамленьне ўласьцівае сацыяльным відам жывёл.

Читать полностью…

cybulinka

Нязграбная шапка дазваляе людзям выконваць кампутэрныя задачы без маруднай каліброўкі й нэўрахірургічных апэрацый

Neuralink, сьпіш?

Амэрыканскія навукоўцы з Тэхаскага ўнівэрсытэту паведамілі пра стварэньне прататыпа ўнівэрсальнага інтэрфэйсу мазґі-кампутар, які пераўтварае зьвесткі аб мазґавой актыўнасьці ў каманды. Прылада нацягваецца наўпрост на галаву, потым адмысловая праґрама машыннага навучаньня ажыцьцяўляе самастойную каліброўку.

Выпрабаваньні з удзелам 18 чалавек паказалі высокую эфэктыўнасьць тэхналёгіі: удзельнікі хутка навучыліся даваць рады з гоначнай гульнёй і балянсаваньнем на турніку. Прытым дэкодэр дазваляў вучыцца дзьвюм гульням адначасова.

Читать полностью…

cybulinka

Мужчыны, якія зазналі дыскрымінацыю на працы, становяцца хаўрусьнікамі ў барацьбе за ґендэрную й расавую разнастайнасьць

Мужчыны* радзей за жанчын і іншыя сацыяльныя групы зазнаюць дыскрымінацыю й прыгнёт на працы. Аднак калі гэта здараецца, яны з большай імавернасьцю прызнаюць наяўнасьць праблемы ґендэрнай ці расавай прадузятасьці й паспрабуюць зьмяніць сытуацыю ў арганізацыі.

Да такой высновы прыйшла сацыялягіня Эрын Чэх, калі вывучыла зьвесткі апытаньня больш за 11 000 супрацоўнікаў і супрацоўніц 24 арганізацыяў. Аказалася, што траціна мужчын сутыкаліся з тым ці іншым відам перасьледу на працы. Найчасьцей гэта былі зьдзекі й пагрозы фізычнага ґвалту.

Такія мужчыны ня толькі прызнавалі наяўнасьць дыскрымінацыі, але й паведамлялі кіраўніцтву пра выпадкі, сьведкамі якіх яны сталі.

* у арыгінальнай публікацыі white men

Читать полностью…

cybulinka

🧅Востры перац абараніў страўнік ад сьпірту. Празьмернае спажываньне алькагольных напояў зьвязанае з запаленьнем страўнікава-кішэчнага тракту, якое можа перарасьці ў хранічныя захворваньні. Аднак капсаіцын, адказнае за вострасьць перцу рэчыва, можа абараніць ад такіх нэгатыўных наступстваў. Аўтары прэпрынту кажуць, што найбольшы эфэкт капсаіцыну будзе ня ад вострага піва ці водкі, а ад мэтавай дастаўкі рэчыва ў арганізм.

🧅Зносіны з робатамі зрабілі менш крынжовымі. Навукоўцы распрацавалі робата Эмо, які можа прадказваць эмоцыю чалавека за 839 мс да яе зьяўленьня на твары. Таксама 26 магнітных прыводаў і сыліконавая скура дазваляюць Эмо вельмі дакладна імітаваць эмоцыі чалавека-суразмоўца без затрымак.

🧅Нязьменнае малако. У антарктычным ляґеры знайшлася замарожаная скрынка з сухім малаком 1907 году вытворчасьці, таму дасьледнікі пастанавілі спраўдзіць, ці моцна яно адрозьніваецца ад сучаснага. Зладзілі цэлы шэраг тэстаў і прыйшлі да высновы, што розьніцы няма. Пакуль людзі ня могуць вандраваць у часе, таму застаецца давяраць аўтарам.

🧅Міжнародная навуковая каманда зладзіла вялікі сыстэматычны агляд і мэтааналіз клінічных выпрабаваньняў, і не знайшла доказаў на карысьць прабіётыкаў падчас цяжарнасьці. Шкоды таксама не знайшлі.

Читать полностью…

cybulinka

Цеплавыя хвалі сталі больш працяглымі за апошнія 40 гадоў

Аналіз усіх цеплавых хваляў, якія фіксаваліся на плянэце ў пэрыяд з 1979 па 2020 год паказаў, што іхняя працягласьць павялічылася з 8 да 12 дзён. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, то ў 2060 годзе працягласьць будзе складаць 16 дзён.

Таксама аўтары заўважылі, што цеплавыя хвалі сталі больш частай зьявай, яны павольней перамяшчаюцца й ахопліваюць большыя тэрыторыі

Читать полностью…

cybulinka

Каменны пыл прапанавалі выкарыстоўваць на фэрмах для фіксацыі CO2 і павелічэньня ўрадлівасьці

Рассыпаньне каменнага пылу на фэрмах набірае папулярнасьць у якасьці мэтаду фіксацыі вуглякіслага газу з атмасфэры. Цяпер два незалежныя выпрабаваньні мэтаду на фэрмах ЗША і Вялікай Брытаніі паказалі, што ён таксама значна павышае ўрадлівасьць.

Сылікатныя пароды (кварц, сьлюда, шпаты й інш.) натуральным чынам рэагуюць з вуглякіслым газам у вадзе, утвараючы пры гэтым цьвёрдыя карбанаты, што ў ґеалёгіі завецца парахненьнем. Такі працэс можна прысьпешыць, калі падрабніць пароду ў пыл, каб павялічыць плошчу судотыку з вадою.

Гэты факт заахвоціў шматлікіх фэрмэраў раскідваць вялікія абʼёмы каменнага пылу, каб скарыстацца перавагамі «паскоранага парахненьня». Аднак эфэктыўнасьць падыходу ня мела навуковых доказаў, бо даволі складана адсачыць колькасьць вынятага з атмасфэры CO2.

Таму дасьледнікі параўналі тыповы севазварот кукурузы й соі на дзялянках з ужываньнем дробнай пароды й безь яе за пэрыяд з 2016 па 2020 гады.

Аказалася, што выкарыстаньне дробнай пароды разам з азотнымі ўгнаеньнямі на 16 павялічвала ўрадлівасьць соі на палёх, дзе дагэтуль два гады вырошчвалі кукурузу. А вось з кукурузай, такі эфэкт праяўляўся праз тры гады, калі на полі пасьпелі сабраць 2 ураджаі кукурузы й адзін соі. У гэтым выпадку ўрадлівасьць павялічвалася на 12%.

Потым аўтары падлічылі колькасьць вынятага з атмасфэры парніковага газу, арыентуючыся на ўтрыманьне магну й вапеню ў горнай пародзе. Атрымалася 6.7 – 14.3 тоны CO2 на гэктар, што даволі шмат.

Читать полностью…

cybulinka

Навукоўцы зафіксавалі зьмены, якія адбыліся з тэкстамі песень з 1980 году

Тэксты англамоўных песень сталі больш простымі й менш унікальнымі за апошнія 40 гадоў. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія прааналізавалі тэксты 12 000 песень у розных жанрах з 1980 па 2020 год.

Апрача таго, што тэксты ў песьнях сталі простымі й больш зразумелымі, аўтары таксама пабачылі некалькі іншых тэндэнцыяў. Напрыклад, скарацілася агульная колькасьць слоў у тэкстах, найбольш выразна гэта праявілася ў рэпе.

Аднак з часам песьні сталі больш эмацыйнымі й асабовымі. Пашырылася выкарыстаньне слоў з выразнай нэгатыўнай і пазытыўнай афарбоўкай, ва ўсіх жанрах стала больш слоў, зьвязаных з гневам.

Каманда мяркуе, што падобныя тэндэнцыі адлюстроўваюць зьмены ў спажываньні музычных твораў, у прыватнасьці, музыка цяпер часта выконвае ролю фону.

Читать полностью…

cybulinka

Доўгатэрміновыя ўспаміны фармуюцца з пашкоджаньнем ДНК

Звычайна запаленьне нэўронаў лічыцца благім знакам, бо гэта можа стаць прычынай нэўралягічных праблем. Аднак новыя зьвесткі паказваюць, што запаленьне пэўных нэўронаў у гіпакампе неабходнае для стварэньня доўгатэрміновых успамінаў.

Дзіўны мэханізм заўважылі ў досьледах з мышамі, якіх білі слабым токам, каб сфармаваць нэгатыўны ўспамін (эпізадычная памяць). Наступны аналіз выявіў актыўнасьць нэўранаў гіпакампу, зьвязаных з запаленчым сыгнальным шляхам (Toll-Like Receptor 9, TLR9). Ён вядомы тым, што запускае імунны адказ, калі ў арганізьме выяўляюцца патагенныя кавалкі ДНК.

Каманда спачатку западозрыла інфэкцыю ў грызуноў, але далейшае вывучэньне паказала, што TLR9 актываваліся ў гіпакампе толькі там, дзе ДНК мела пашкоджаньні.

Потым выявілася яшчэ аднак асаблівасьць: калі шлях TLR9 быў прымусова заблякаваны, мышы страчвалі здольнасьць утвараць доўгатэрміновыя ўспаміны. Таксама ў іх выяўлялася больш пашкоджаньняў ДНК у нэўронах.

Читать полностью…

cybulinka

Амэрыканскія каровы захварэлі на птушыны грып

Паводле зьвестак Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, малочныя каровы ў двух штатах здалі станоўчы тэст на птушыны грып H5N1. Гэта першы выпадак у быдла, але пакуль аніводная карова не памерла.

Імаверна, інфікаваньне адбылося ад дзікіх птушак, хаця пакуль невядома, якім чынам ажыцьцявілася міжвідавая перадача. Адмыслоўцы мяркуюць, што птушыны памёт наўпрост трапіў у ежу ці ваду для кароў.

Адзначаецца таксама, што рызыка заражэньня птушыным грыпам застаецца нізкай, а малако хворых кароў не ўяўляе небясьпекі.

Даваць вірусу больш актуальную назву пакуль не плянуюць 🙃

Читать полностью…

cybulinka

Маленькія алені з Пэру прызнаныя новым відам

Новы прадстаўнік групы карлікавых аленяў жыве толькі ў цэнтральных Андах, ягоны рост не перавышае 38 см, а вага складае 7-9 кг. Алень атрымаў назоў Pudella carlae і стаў першым адкрытым відам у Паўднёвай Амэрыцы за 60 гадоў.

Читать полностью…

cybulinka

У сініц заўважылі адмысловы жэст, які яны робяць крыламі, каб прапусьціць партнэра ў гняздо

Жэстыкуляцыяй актыўна карыстаюцца людзі й іншыя прыматы, аднак цяпер дасьледнікі заўважылі нешта падобнае й у птушак.

Каманда арнітолягаў зь Японіі цягам гадоў стварыла й усталявала адмысловыя гнездавыя скрыні для японскіх сініц Parus minor у лясох. У кожнай скрыні зрабілі адтуліну дыямэтрам 7.5 см, каб імітаваць натуральныя дуплы.

Падчас сэзону размнажэньня каманда зафіксавала 321 наведваньне 8 пар сініц. У бальшыні выпадкаў птушкі вярталіся зь ежай, каб накарміць птушанят.

Аказалася, што калі пара прылятала да гнязда адначасова, адна з птушак перад уваходам адлятала на суседнюю галінку й пачынала трапятаць крыламі. У 40% выпадкаў так рабілі самкі, пасьля чаго ў гняздо залазіў спачатку самец. А вось у выпадках, калі аніводная птушка не рабілі адмысловы жэст крыламі, першай заўсёды ўваходзіла самка.

Читать полностью…

cybulinka

Рост цэн на прадукты харчаваньня адбываецца ў тым ліку й празь зьмены клімату

Паводле прагнозаў, павышэньне сярэдняй тэмпэратуры прывядзе да росту цэн на прадукты на 0.9 – 3.2% за год, бо ўрадлівасьць сельскагаспадарчых культур будзе падаць у наступным дзесяцігодзьдзі.

Дасьледнікі пашукалі ўзаемасувязі паміж цэнамі на прадукты харчаваньня й такімі фактарамі, як сярэдняя месячная тэмпэратура, засуха й экстрэмальныя ападкі. Для гэтага яны вывучылі зьвесткі пра цэны й умовы надворʼя з 121 краіны за пэрыяд з 1996 па 2021 год.

Такім чынам выявілася, што ў наступным месяцы пасьля экстрэмальных сьпёкі ці ападкаў, цэны на пэўныя прадукты стабільна павышаліся й заставалі на такім жа ўзроўні да канцу году.

Далей аўтары скарысталіся кліматычнай мадэльлю, каб зрабіць прагноз. Так, паводле самага благога сцэнара, у 2060 годзе глябальная інфляцыя цэн на прадукты перавысіць 4% за год. Але да гэтага часу могуць зьмяніцца іншыя фактары, таму прагноз на 10 гадоў падаецца больш надзейным.

Читать полностью…

cybulinka

Рэдкая сцэна кармленьня малога кашалёта ў Індыйскім акіяне. Цялё прасоўвае сваю ніжнюю сківіцу ў поласьць смочку й малако пачынае паступаць у рот. Падчас кармленьня цяля ня мае магчымасьці дыхаць, таму такія інтымныя момант вельмі кароткія.

Фота: Thien Nguyen Ngoc, Vietnam. Sony World Photography Awards 2024

Читать полностью…
Subscribe to a channel