cblnq | Education

Telegram-канал cblnq - cybulinka

256

Пішу цікавосткі пра рознае. Адзіны аўтар @sabaczka

Subscribe to a channel

cybulinka

Інтэрнэт назвалі бясьпечным для псыхічнага здароўя

Дасьледчая група навукоўцаў у выніку аналізу дадзеных 2 млн чалавек узростам ад 15 да 89 гадоў, не знайшла выразных асацыяцый паміж карыстаньнем інтэрнэтам і пагаршэньнем псыхічнага стану.

Аўтарам удалося выявіць толькі невялікія й непасьлядоўныя зьмены ў глябальным дабрабыце й псыхічным здароўі за апошнія 2 дзесяцігодзьдзі. Аднак больш дакладныя высновы можна будзе атрымаць толькі калі тэхналягічныя кампаніі дадуць доступ да большай колькасьці зьвестак.

Читать полностью…

cybulinka

Высьветліўся ўплыў міжземнаморскай дыеты на здароўе мазґоў

Дасьледаваньне з удзелам 840 чалавек узростам 65+ гадоў, за якімі назіралі цягам 12 гадоў паказала, што разнастайныя кагнітыўныя парушэньні зь меншай імавернасьцю разьвіваюцца ў людзей, якія трымаюцца міжземнаморскай дыеты.

Дэмэнцыя, у прыватнасьці хвароба Альцгаймэра, часта пачынаюцца з кагнітыўнага спаду, які праяўляецца павольнай стратай разумовых здольнасьцей.

Паводле шматлікіх дасьледаваньняў, харчовыя звычкі могуць у пэўнай ступені абараніць ад такой страты. Найлепшым чынам сябе паказала міжземнаморская дыета, якая паходзіць зь Італіі й поўдня Гішпаніі. Такі рацыён багаты на фрукты й гародніну, неапрацаванае збожжа, рыбу, сыр і аліўкавы алей.

Але вынікі такіх дасьледаваньняў бываюць супярэчлівымі, бо часта ў іх выкарыстоўваюць апытанкі для самастойнага запаўненьня ўдзельнікамі.

Цяпер дасьледнікі скарысталіся пэўнымі біямаркерамі, зьвязанымі з кагнітыўным здароўем, каб атрымаць найбольш дакладныя вынікі.

У пачатку дасьледаваньня ў удзельнікаў былі ўзятыя ўзоры крыві, па якіх аўтары адсочвалі ўзровень разнастайных рэчываў, а цягам наступных 12 гадоў людзі яшчэ праходзілі 5 нэўрапсыхалягічных тэставаньняў.

Такім чынам высьветлілася, што прыхільнасьць да міжземнаморскай дыеты была адваротна зьвязаная з даўгатэрміновым кагнітыўным спадам. То бок, людзі, якія прытрымліваліся згаданай дыеты, мелі больш павольную страту разумовых функцый, чым прыхільнікі іншых рацыёнаў.

Читать полностью…

cybulinka

Хімікі сынтэзавалі бялкі паводле інструкцыі штучнага інтэлекту

Поліпэптыдныя літары й лічбы на малюнку цалкам маглі стаць плякатам у пакоі, альбо ўпрыгожаньнем паліцы з кнігамі. Але ў іх ёсьць практычнае прымяненьне.

Дасьледнікі зь біятэхналягічнай кампаніі Generate:Bіomedіcіnes напісалі мадэль штучнага інтэлекту так, каб яна добра разумела асноўныя біяхімічныя прынцыпы. Потым ёй паказалі віртуальныя формы ў выглядзе літар лацінскага альфабэту й лічбаў ды папрасілі распрацаваць інструкцыю для сынтэзу злучэньняў падобных формаў.

Мадэль дала рады амінакіслотным пасьлядоўнасьцям і распрацавала запатрабаваную інструкцыю. Калі справа дайшла да рэальнага сынтэзу, бялкі, у большасьці выпадкаў, складваліся акурат так, як прадказвала мадэль.

Кампанія плянуе выкарыстоўваць такі штучны інтэлект у распрацоўваньні новых фэрмэнтаў і прэпаратаў для лекаваньня анкалягічных і інфэкцыйных захворваньняў. Таксама код, які ляжыць у аснове мадэлі, зрабілі агульнадаступным.

Читать полностью…

cybulinka

Самы вялікі айсбэрг пачаў інтэнсыўны рух пасьля працяглага перапынку

Айсбэрг каля 40 гадоў знаходзіўся на адным месцы, але першыя прыкметы руху адмыслоўцы заўважылі яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер вялікая груда лёду плыве ў больш цёплыя воды.

Таўшчыня айсбэргу складае каля 400 м, а плошча – 3 900 кв. км, што ў 11 разоў больш за плошчу Менску. Ад ледавіку айсбэрг адкалоўся ў 1986 годзе, атрымаў назву A23a і хутка сеў на мель.

Адмыслоўцы не зьвязваюць падзею са зьменамі клімату й мяркуюць, што аніякай небясьпекі для людзей A23a не ўяўляе. А вось пінгвінам і цюленям можа дадаць клопату, калі зноўку сядзе на мель у месцах іх кармленьня й размнажэньня.

Читать полностью…

cybulinka

Цэлую муху знайшлі лекары ў кішэчніку мужчыны

Падчас плянавай калёнаскапіі мэдыкі знайшлі ў тоўстым кішэчніку 63-гадовага мужчыны неператраўленую муху. Пакуль невядома, як яна туды трапіла.

Агулам варыянтаў няшмат: праз рот і непасрэдна праз кутнюю кішку (rectum). Толькі ў першым выпадку двухкрылая істота была б ператраўленая, а ў другім – ёй бы не ўдалося дабрацца да абводнай кішкі (colon transversum). Таксама мужчына мог некалі зьесьці ежу з лічынкай ці яйцамі мухі, але тады б назіраліся дадатковыя сымптомы.

Читать полностью…

cybulinka

Павук, які хацеў быць багоўкай

Павук Paraplectana tsushіmensіs сваім круглявым целам і кантраснымі колерамі спрабуе пераканаць птушак, што ён нясмачная багоўка й яго лепей не чапаць. Насамрэч, такі прадстаўнік павукоў-кругапрадаў адносна бясшкодны.

Агулам род Paraplectana налічвае 13 відаў павукоў з рознымі варыянтамі кідкай афарбоўкі, якія жывуць ад Заходняй Афрыкі да Ўсходняй Азыі. Цікава, што ажно да 2010 году дасьледнікам трапляліся толькі самкі. Потым японскія навукоўцы знайшлі малюсенькага самца аднаго зь відаў. Аказалася, што яны не такія зыркія й нашмат меншыя за самак: сярэдняя даўжыня складае каля 2 мм, а ў самак 7-9 (на другім фота вы бачыце мізэрнага самца. Чорная рыска 1 мм).

Читать полностью…

cybulinka

Зьявіліся першыя здымкі гіганцкіх пацукоў вангуну

Жыхары Салямонавых астравоў даўно паведамлялі пра вялікіх пацукоў, здольных зубамі раскалоць какос. Але працяглы час не было аніякіх зьвестак, якія б паказвалі на рэальнае існаваньне такіх жывёлаў.

У 2017 годзе навуковай экспэдыцыі ўдалося на свае вочы пабачыць гэтых таямнічых грызуноў і ўзяць у аднаго зь іх узор скуры. Наступны аналіз ДНК паказаў, што дасьледнікі мелі справу з раней невядомым відам, які атрымаў назву Uromys vіka, але фотаздымкаў зрабіць не атрымалася.

Але цяпер у аўстралійскіх навукоўцаў разам зь мясцовымі жыхарамі атрымалася ўсталяваць фотапасткі такім чынам, каб туды трапілі гіганцкія пацукі. Мяркуецца, што гэтыя жывёлы могуць мець вагу каля 1 кг і сягаць 45 см у даўжыню.

Аўтары кажуць, што посьпех быў вельмі своечасовы, бо пацукі могуць цалкам зьнікнуць бліжэйшымі гадамі праз вырубку лясоў.

Читать полностью…

cybulinka

Жанчыны зь меншай імавернасьцю атрымаюць прэмію, нават калі яна названая ў гонар жанчыны

Вынікі новага дасьледаваньня выявілі гендэрны прагал у сучаснай навуцы.

Аналіз амаль 9 000 узнагароджаных і 346 навуковых прэмій паказаў, што мужчыны атрымліваюць 8 узнагарод на адну, атрыманую жанчынай. Але такі выразны перакос назіраўся толькі ў выпадках прэмій, названых у гонар навукоўцаў.

Калі разглядаць прэміі, названыя ў гонар навуковак, то перакос будзе таксама на карысьць мужчын, але крыху менш выразны: 47% і 53%.

У дасьледаваньні падкрэсьліваецца, што такі гендэрны прагал у навуковых прэміях зьяўляецца вынікам працяглага й сыстэматычнага ігнараваньня навуковага ўнёску жанчын і цяперашнія намаганьні па ліквідаваньню няроўнасьці могуць не даваць асаблівага эфэкту. Аўтары мяркуюць, што спатрэбяцца больш радыкальныя захады, напрыклад, пазбаўленьне ад гендэрных назваў некаторых прэмій.

Читать полностью…

cybulinka

У мышыных мазґах знайшліся вузы, якія паведамляюць грызунам, што трэба есьці

Дасьледнікі знайшлі групу вузаў у галаўных мазґах мышэй, якія выклікаюць пачуцьцё голаду ў пэўны час незалежна ад таго, наколькі наедным быў папярэдні прыём ежы.

Мяркуецца, што такія вузы маюцца й у мазґах людзей. Таму калі наступныя досьледы пацьвердзяць гіпотэзу, то гэта патлумачыць, чаму мы адчуваем голад прыблізна ў адзін і той жа час.

Адным з асноўных рэгулятараў голаду часта называюць AgRP-нэўроны, якія месьцяцца ў аснове мазґоў. Імаверна, павышэньне частаты імпульсаў такіх нэўронаў і выклікае пачуцьцё голаду. Разнастайныя прэпараты для кантролю вагі (wegovy, напрыклад) часткова працуюць за кошт падаўленьня актыўнасьці AgRP-нэўронаў.

Раней меркавалася, што актыўнасьць згаданых нэўронаў рэгулюецца выключна ўзроўнем харчовых рэчываў у крыві, аднак цяпер зьявіліся доказы таго, што, прынамсі ў мышэй, асноўным рэгулятарам выступае рэжым харчаваньня.

На першым этапе лябараторных досьледаў, калі грызунам дазвалялася есьці ў звычайны час (ноччу), высьветлілася, што актыўнасьць нэўронаў не павышалася паступова цягам дня, а рэзка ўзрастала, калі жывёлы прачыналіся. А вось пад канец ночы, калі мышы кладуцца спаць, гэтая актыўнасьць падала. І такая карціна назіралася нават тады, калі мышам не давалі есьці ноччу.

На другім этапе навукоўцы паспрабавалі перапраграмаваць мышэй: ім давалі ежу толькі днём і толькі з 10 да 14. То бок, грызунам даводзілася не спаць, каб паесьці. Праз 7-10 дзён нэўроны пачалі паступова праяўляць большую актыўнасьць пасьля 10:00.

Читать полностью…

cybulinka

Зьявіліся першыя кадры таго, як дэльфіны крадуць прынаду з пастак

Падводныя камэры ўпершыню зафіксавалі ўнікальныя паводзіны дэльфінаў ля берагоў Аўстраліі.

Насамрэч, бітва за прынаду паміж афалінамі Tursіops truncatus і крабаловамі ідзе ўжо колькі дзесяцігодзьдзяў: як толькі ў ваду трапляе пастка з жыўцом, дэльфіны дастаюць яго адтуль так хутка, што крабы наўпрост не пасьпяваюць дапаўзьці да пастак.

Калі адмыслоўцы й актывісты даведаліся пра праблему, яны распачалі назіраньне ня толькі дзеля таго, каб высьветліць «альгарытм крадзяжу», але й каб пераканацца, што марскія сысуны не блытаюцца ў сетках.

Назіраньне цягам 2 гадоў паказала, што афаліны навучыліся вельмі спрытна й бясьпечна даставаць рыбу з пастак, а працэс упершыню трапіў на відэа.

Читать полностью…

cybulinka

Гэты кавалак адной з самых старажытных парод на Зямлі быў знойдзены ў 1983 годзе ў Канадзе. Адмыслоўцы мяркуюць, што ўтварылася такая парода каля 4 млрд гадоў таму з астылай магмы пад паверхняй Зямлі, якая на той момант існавала ўсяго толькі 500 млн гадоў.

Мільярды гадоў моцнага ціску й высокай тэмпэратуры пераўтварылі магму ў шклопадобны гнэйс з палосамі кварцу й палявога шпату.

Читать полностью…

cybulinka

Страчаныя падчас ковіду смак і нюх аднаўляюцца, але вельмі павольна

Аўтары новай публікацыі зладзілі псыхафізычную ацэнку нюхальных і смакавых функцый людзей з дыягнаставаным SARS-CoV-2 праз 1, 2 і 3 гады пасьля лёгкай інфэкцыі. Для гэтага скарысталися адмысловымі тэстамі, частка зь якіх выкарыстоўвалася пацыентамі для самаацэнкі.

У выніку аказалася, што дысфункцыя пачуцьцяў цягам трох гадоў паступова зьніжалася з 64.8% да 15.9%. У межах пашыранай вэрсыі тэстаў Snіffіn’ Stіcks назіралася зьніжэньне дысфункцыі нюху да 40.9%, 27.3% і 13.6% праз 1,2 і 3 гады адпаведна. Для смаку былі прыблізна такія ж лічбы.

Агулам можна лічыць, што пачуцьці (амаль) цалкам аднаўляюцца за 3 гады, аднак смак вяртаецца хутчэй.

Читать полностью…

cybulinka

Галаўны боль пасьля чырвонага віна зьвязалі з фляваноідамі

Амэрыканскія навукоўцы паспрабавалі разабрацца ў прычынах галаўнога болю, які ўзьнікае адразу пасьля спажываньня чырвонага віна. Для гэтага яны засяродзіліся на вывучэньні фляваноідаў, якія паходзяць з насеньня й скуркі вінаграду й надаюць віну характэрныя рысы. Звычайна ў чырвоных вінах гэтых злучэньняў у 10 разоў больш, чымся ў белых, таму аўтары не выпадкова зьвярнулі свой позірк менавіта на іх.

Этанол у арганізьме мэтабалізуецца ў ацэтат, але такая рэакцыя ідзе ў 2 этапы: спачатку сьпірт пераўтвараецца ў ацэтальдэгід, які ўжо потым мэтабалізуецца да ацэтату.

У выніку лябараторных досьледаў аказалася, што некаторыя фляваноіды з чырвонага віна пераўтвараюцца ў рэчывы, якія блякуюць фэрмэнты, неабходныя для другога этапу мэтабалізму сьпірту. То бок, у арганізьме павялічваецца канцэнтрацыя таксычнага ацэтальдэгіду, што й вядзе да зьяўленьня галаўнога болю.

Аўтары плянуюць зладзіць клінічныя выпрабаваньні, каб спраўдзіць свае вынікі.

Читать полностью…

cybulinka

Афрыканскія пінгвіны пазнаюць партнэраў па гарошкам

Афрыканскія пінгвіны Sphenіscus demersus і прадстаўнікі некаторых блізкіх відаў маюць унікальныя індывідуальныя ўзоры з чорных кропак на белых грудзях. Паводле вынікаў новага дасьледаваньня, гэта ня проста аздабленьне, а важны сродак ідэнтыфікацыі партнэраў у птушак.

Адмыслоўцы ў паводзінах жывёлаў лічаць здольнасьць пазнаваць знаёмых у лякальных групах прыкметай разьвітай сацыяльнай сьвядомасьці. Падобная здольнасьць была выяўлена ў прыматаў і іншых сацыяльных жывёлаў. Аднак дагэтуль меркавалася, што ў птушак пазнаваньне «сваіх» грунтавалася выключна на гукавых стымулах. І гэта цалкам лягічна, бо яны часьцей чуюць адно аднаго, а ня бачаць. Аднак бываюць выключэньні.

Навукоўцы зладзілі шэраг досьдаў з калёніяй афрыканскіх пінгвінаў у адным італьянскім парку. Падчас кармленьня птушак, некаторых зь іх паасобку заганялі ў адмысловую вальеру, дзе вісела пара здымкаў са знаёмым і выпадковым суродзічам.

Дасьледнікі ў гэты час пільна сачылі за тым, колькі часу пінгвін будзе ўзаемадзейнічаць з кожным здымкам (разглядаць, стаяць побач). Па меркаваньні аўтараў, працяглае ўзаемадзеяньне сьведчыць пра тое, што пінгвін знаёмы з тым, хто на фота.

На гэтым этапе пінгвіны агулам разглядалі знаёмых 23 с, і ў 2 разы больш часу праводзілі побач з фота суродзіча. Потым птушкам паказвалі тыя ж здымкі, але з выдаленымі чорнымі кропкамі. Гэта прывяло да таго, што пінгвіны не пазвалі сваіх партнэраў.

Читать полностью…

cybulinka

Адбыўся другі запуск SpaceX Starshіp

Гэтым разам усе рухавікі на ракеце-носьбіце спрацавалі й ступені нават пасьпяхова разьдзяліліся. Але неўзабаве зь імі страцілі сувязь. У выніку ракету падарвалі ў атмасфэры, а на караблі спрацавала сыстэма перарываньня палёту.

Читать полностью…

cybulinka

Марсіянскі гарызонт на новых здымках апарату Odyssey

Выява была атрыманая з дапамогай камэры THERMІS (Thermal Emіssіan Іmagіng System), якую звычайна выкарыстоўваюць для фатаграфаваньня паверхні чырвонай плянэты. Таму навукоўцам спатрэбілася колькі месяцаў для каардынацыі апэрацыі.

У выніку арбітальны апарат давялося нахіліць на 90 градусаў, каб у аб’ектыў камэры мог трапіць гарызонт, а таксама зафіксаваць у такім становішчы на нейкі час, каб пасьпець зрабіць сэрыю з 10 здымкаў на вышыні 400 км. Менавіта зь іх і была створаная канчатковая панарама.

Читать полностью…

cybulinka

Жыхары швэдзкага Еўле не прызналі сьметніцы зь дзіцячымі малюнкамі

Раней у швэдзкіх гарадах сьметніцы былі выключна зялёнага колеру, але з часам іх пачалі замяняць на шэрыя й чорныя. Таму дасьледнікі зацікавіліся, ці ўплывае колер урны на тое, колькі сьмецьця туды кідаюць.

Для гэтага было зроблена тры варыянты афарбоўкі ўрнаў: шэры, аранжавы й зь дзіцячымі малюнкамі з заклікам дбаць пра экалёгію. Цягам 4 тыдняў па горадзе ўсталявалі па тры ўрны кожнага тыпу. Іх разьмяшчэньне мянялася, каб забясьпечыць «аднолькавую экспазыцыю» усіх тыпаў сьметніц. Калі ўрны запаўняліся, іхняе зьмесьціва ўзважвалі для вызначэньня колькасьці сабраных адкідаў.

Спачатку аўтары меркавалі, што ў лідэрах будуць аранжавыя сьметніцы й зь дзіцячымі малюнкамі, але вынікі атрымаліся крыху іншымі.

Найбольш эфэктыўным аказаліся аранжавыя ўрны, якія зьбіралі ў сярэднім па 2 кг сьмецьця. На другім месцы былі шэрыя – туды зьбіралася ў сярэднім па 1.5 кг адкідаў. А вось сьметніцы зь дзіцячымі малюнкамі часьцей зьбіралі толькі па 500 г. адкідаў.

Аўтары мяркуюць, што прычынай такіх вынікаў можа быць тое, што людзі схільныя бунтаваць супраць нарматыўных заклікаў. То бок, калі мінакі бачылі паведамленьні, які ім трэба рабіць, яны раздражняліся й з большай імавернасьцю рабілі процілеглае.

Читать полностью…

cybulinka

На вечарынах прасьцей гутарыць, калі не ведаеш, што за песьня гучыць

Фонавая музыка на вечарыне можа адцягваць увагу й не даваць сканцэнтравацца на размове, а часам яна застаецца незаўважанай. Цяпер дасьледніца Джэйн Браўн разам са сваёй камандай паспрабавалі разабрацца з уплывам фонавай музыкі.

Для гэтага ім спатрэбілася прааналізаваць мазґавую актыўнасьць 31 чалавека (21-33 гады) падчас праслухоўваньня аўдыёкнігі для імітацыі канцэнтраваньня на размове. Большую частку запісу фонам было чуваць розныя песьні.

Пакуль ахвотнікі з апаратам ЭЭГ на галаве слухалі аўдыёкнігу, навукоўцы іх прасілі засяродзіцца то на фонавых песьнях, то на зьмесьціве кнігі. Каб гэта было прасьцей выканаць, кнігу чытаў мужчынскі, а песьні сьпявалі жаночыя галасы. Пасьля гэтага ўдзельнікі яшчэ рабілі тэст на «музычны слых».

У выніку высьветлілася, што тыя, хто меў благія вынікі музычнага тэсту, агулам горш кіравалі сваёй увагай асабліва, калі песьні гучалі знаёмыя. А вось людзі з музычным слыхам не мелі асаблівых праблем з гэтым.

Читать полностью…

cybulinka

Чорны насарог нарадзіўся ў Чэстэрскім заапарку

У прэс-рэлізе паведамляецца, што цяля аднаго з самых рэдкіх сысуноў нарадзілася днём 12 лістапада, што стала нечаканасьцю для супрацоўнікаў, бо роды звычайна адбываюцца ноччу.

Маленькі насарог пакуль не адыходзіць ад маці, поўны энэргіі й цікавасьці да асяродзьдзя.

Адмыслоўцы ўжо шмат гадоў займаюцца гадоўляй чорных насарогаў Diceros bicorni, каб уратаваць від ад зьнікненьня. Для гэтага яны ажыцьцяўляюць пільны маніторынг рэпрадуктыўных гармонаў у жывёлаў, каб высьветліць ідэальны час для сустрэчы самак і самцоў.

Дзікая папуляцыя чорных насарогаў цяпер складаецца з 6500 жывёлаў.

Читать полностью…

cybulinka

Штучныя інтэлекты могуць прымусіць адзін аднаго выдаць забароненую інфармацыю

Усе агульнадаступныя мадэлі штучнага інтэлекту маюць адмысловую абарону, каб выпадкова не даць адказ на шкодныя й незаконныя запыты. Праўда, часта некаторыя хібы застаюцца й карыстальнікі іх актыўна шукаюць.

Цяпер дасьледнікі паказалі, што прымусіць вялікую моўную мадэль (GPT-4 ці Claude 2) выдаць забаронены кантэнт можна наўпрост з дапамогай іншай моўнай мадэлі. Для гэтага аўтары папрасілі адну моўную мадэль праінструктаваць другую так, каб яна ўявіла сябе «асобай», здольнай даваць адказы на шкодныя пытаньні. Такі працэс назвалі мадуляцыяй асобы.

Каб ацаніць пасьпяховасьць такога падыходу, навукоўцы дасылалі моўным мадэлям (да й пасьля мадуляцыі) сьпіс запытаў, датычных дапамогі ў незаконнай дзейнасьці, падтрымкі дзіцячай працы, прапаганды гамафобіі й людаедзтва.

У выніку GPT-4 і Claude 2 спачатку выдавалі нейкія адказы толькі ў 0.23% і 1.4% выпадкаў адпаведна. А вось пасьля «мадуляцыі асобы» колькасьць шкодных адказаў узрасла да 42.5% у GPT-4 і 61% у Claude 2.

Такія вынікі тлумачацца асаблівасьцямі навучаньня мадэляў: на анляйнавых размовах яны вучацца дзейнічаць пэўным чынам, што й дазваляе ім «уяўляць» сябе пэўнай асобай. Адмыслоўцы ў распрацоўваньні Ш.І. таксама мяркуюць, што стварэньне вялікай колькасьці правілаў для перадухіленьня непажаданых паводзінаў можа прымусіць нэўрасетку дзейнічаць насуперак ім.

Читать полностью…

cybulinka

Дайджэст 20 🥳

🧅 Бактэрыі захоўваюць і перадаюць успаміны наступным пакаленьням. Навукоўцы высьветлілі, што бактэрыі E. colі карыстаюцца ўзроўнем жалеза для захоўваньня інфармацыі пра рэакцыі на пэўныя стымулы. Аказалася, што бактэрыі маюць розныя канцэнтрацыі жалеза, прытым бактэрыяльныя вузы зь нізкай канцэнтрацыяй мэталу былі больш кампанейскімі й часьцей гуртаваліся. А вось бактэрыі з высокім узроўнем жалеза актыўней утваралі біяплёнкі (і здабывалі ўстойлівасьць да антыбіётыкаў). Такія паводзіны захоўваліся цягам 4 пакаленьняў і цалкам зьнікалі толькі на сёмым.

🧅 У Вялікабрытаніі ўзвалілі CRІSPR-тэрапію для лекаваньня некаторых спадчынных захворваньняў крыві. На мінулым тыдні ў Вялікабрытаніі ўпершыню ўхвалілі тэрапію з выкарыстаньнем інструмэнту геномнага рэдагаваньня CRІSPR, за распрацоўваньне якога прысудзілі Нобэлеўскую прэмію па хіміі ў 2020 годзе. Выпрабаваньні паказалі, што CRІSPR можа істотна дапамагчы людзям з бэта-талясэміяй і серпападобнай анэміяй. У пацыентаў спачатку бяруць ствалавыя вузы крыві, каб уключыць там адмысловыя гены, а потым вяртаюць усё на месца. Падчас клінічных досьледаў такая працэдура дазволіла людзям з талясэміяй адмовіцца ад частых пераліваньняў крыві, а людзям з анэміяй жыць без пакутлівых прыпадкаў болю.

🧅 Пандэмія паскорыла фармаваньне слоўнікавага запасу ў дзяцей, але запаволіла разьвіцьцё асобасна-сацыяльнай сфэры. Канадзкія мэдыкі высьветлілі, што двухгадовыя дзеці, якія расьлі падчас нядаўняй пандэміі, маюць больш высокія балы пры рашэньні інтэлектуальных задач, чым дзеці з дакаранавірусных часоў. Таксама ў дзяцей пандэміі назіраўся большы слоўнікавы запас, лепшая візуальная памяць і агульная кагнітыўная працаздольнасьць. Але ў той жа час такія дзеці могуць мець большую рызыку ўзьнікненьня цяжкасьцяў у асобасна-сацыяльнай сфэры.

Читать полностью…

cybulinka

Выпадкі нетыповай пнэўманіі рэгіструюцца ў Кітаі й Паўднёвай Карэі

У Кітаі высьвятляюць прычыны ўспышкі нетыповай пнэўманіі сярод дзяцей. Сытуацыя пакуль застаецца незразумелай, але найбольш імаверна, што віною ўсяму «адроджаныя» жорсткімі ковіднымі абмежаваньнямі рэсьпіраторныя патагены, а не новая інфэкцыя.

Пнэўманія – агульная назва запаленьня лёгкіх, якое звычайна ўзьнікае ў выніку інфэкцыі. Сымптомы ўключаюць кашаль, ліхаманку й боль у грудзях. Найбольш небясьпечная хвароба для немаўлят, пажылых і людзей зь некаторымі хранічнымі захворваньнямі.

Пра ўспышкі хваробы ў Кітаі стала вядома 21 лістапада, калі сетка маніторынгу інфэкцыйных захворваньняў ProMED знайшла рэпартаж з кітайскага ТБ, дзе паведамлялася, што больніцы ў Пэкіне «перагружаныя хворымі дзецьмі» зь нявыяўленай пнэўманіяй. Гэта выклікала занепакоенасьць з нагоды новай патэнцыйнай пандэміі, таму 22 лістапада ў Кітая запыталі дадатковую інфармацыю.

Паводле неафіцыйных зьвестак, асноўнымі сымптомамі цяперашняй пнэўманіі зьяўляецца высокая тэмпэратура й наяўнасьць лёгачных вузьлікаў (невялікія новаўтварэньні, бачныя пры сканаваньні лёгкіх). Таксама ў ProMED мяркуюць, што прычынай успышак пнэўманіі можа быць распаўсюджаная бактэрыя Mycoplasma pneumonіae, а не звычайныя пнэўмакокі (такое часьцяком назіраецца ў дзяцей).

На карысьць гэтага сьведчаць дадзеныя з Паўднёвай Карэі, дзе фіксуюцца аналягічныя ўспышкі хваробы. Цяпер там каля 200 выпадкаў і ўсе яны выкліканыя мікаплязмай.

Агулам адмыслоўцы зьвязваюць кітайскія ўспышкі з палітыкай Zero-COVІD: за час ізаляцыі дзіцячы імунітэт мог крыху аслабнуць, бо даўно не меў справу з патагенамі. Таму цяпер прагназуюць пэўны рост колькасьці выпадкаў.

Читать полностью…

cybulinka

Захапляльныя пераможцы прэміі Environmental Photographer of the Year 2023

Сёлетнія здымкі-пераможцы падкрэсьліваюць намаганьні чалавецтва па скарачэньню ўплыву на клімат і адаптацыі да новых умоваў.

1. Гадоўля Hermetia illucens (Maurizio Di Pietro)
На здымку бачныя чорныя мухі, якіх гадуюць на муку ў межах дасьледаваньняў Турынскага ўнівэрсытэту, скіраваных на пошук экалягічных крыніц бялку.

2. Каралы ноччу (Nikolas Marin)
Каралы з карыбскага мора паказалі аўтару чароўнае сьвячэньне пад ультрафіялетавымі праменямі падчас начнога апусканьня


3. Затоплены раён (Solayman Hossain)
У Банглядэшы падчас мусонных дажджоў некаторыя рэкі выходзяць зь берагоў, таму людзям і жывёлам даводзіцца пераплываць затопленыя дарогі ў пошуках ежы для жывёлаў.

Іншыя здымкі можна паглядзець тут.

Читать полностью…

cybulinka

Загадкавая хвароба сабак пашыраецца ў ЗША

Сотні сабак у Злучаных Штатах пакутуюць ад загадкавай хваробы, а вэтэрынары раней нічога падобнага ня бачылі.

З сярэдзіны жніўня стала вядома пра больш за 200 выпадкаў захворваньня. Асноўнымі сымптомамі называюць выдзяленьні з носу, ліхаманку, млявасьць, страту апэтыту й кашаль. У невакцынаваных сабак часта разьвіваецца вострая пнэўманія.

Вэтэрынары заўважаюць, што антыбіётыкі не праяўляюць дастатковай эфэктыўнасьці й гэта можа сьведчыць пра віруснае паходжаньне інфэкцыі. Аднак патагенам таксама можа быць і ўстойлівая да антыбіётыкаў бактэрыя.

Ня так даўно ў Польшчы таксама былі выпадкі «невядомай хваробы» з падобнымі сымптомамі, але пазьней высьветлілася, што крыніцай інфэкцыі была бактэрыя роду Leptospіra (хвароба лептасьпіроз). Патагенная бактэрыя жыве ў стаячай вадзе й уяўляе небясьпеку ня толькі для сабак, але й для чалавека.

Читать полностью…

cybulinka

Білінгвы лепей ігнаруюць непатрэбную інфармацыю

Людзі, якія гавораць на дзьвюх мовах, могуць лепей пераключаць сваю ўвагу з аднаго прадмета на іншы ў параўнаньні з тымі, хто ведае толькі адну мову. Да такой высновы прыйшлі аўтаркі дасьледаваньня, у якім вывучаліся адрозьненьні паміж білінгвамі й моналінгвамі ў сытуацыях, зьвязаных з кіраваньнем увагай і ігнараваньнем непатрэбнай інфармацыі.

Для ўдзелу ў досьледзе паклікалі функцыянальных моналінгваў і білінгваў, якім прапанавалі адмысловае заданьне Partіal Repetіtіon Cost, якое дагэтуль не выкарыстоўвалі ў падобных дасьледаваньнях.

У выніку білінгвы лепей выканалі заданьне, з чаго была зроблена выснова, што яны лепей ігнаруюць недатычную да справы інфармацыю.

Адно з тлумачэньняў такіх вынікаў палягае ў тым, што білінгвы стала пераключаюцца паміж мовамі, разам з гэтым пераключаецца й увага. Напрыклад, калі чалавек ведае ангельскую й беларускую, а ў пэўны момант вядзе размову толькі на ангельскай, то беларуская знаходзіцца ў рэжыме чаканьня, але заўсёды гатовая да выкарыстаньня.

Читать полностью…

cybulinka

Сэрца Млечнага шляху на новых здымках JWST

Дзякуючы сваім інфрачырвоным магчымасьцям касьмічны тэлескоп Дж. Ўэба дазваляе астраномам зазірнуць скрозь газ і пыл у цэнтар нашай галяктыкі.

Астраномаў найбольш цікавіць вобласьць утварэньня зорак пад назваю Стралец С, якая знаходзіцца даволі блізка ад звышмасыўнай чорнай дзіркі ў цэнтры нашай галяктыкі (300 сьветлавых гадоў). Па ацэнкам тут фармуецца каля 500 000 зорак, але пакуль невядома, як гэты працэс адбываецца ў такіх экстрэмальных умовах.

Вобласьць на здымку мае шырыню каля 50 сьветлавых гадоў і знаходзіцца на адлегласьці 25 000 сьветлавых гадоў ад Зямлі. Аднак гэта не перашкаджае JWST назіраць асобныя зоркі.

Напрыклад, астраномы ўжо знайшлі тут пратазорку, маса якой у 30 разоў перавышае сонечную, іянізаваны вадарод, і цэлыя палі зорак на стадыі фармаваньня.

Читать полностью…

cybulinka

Дзецям можа быць недастаткова ўвагі двух бацькоў

Сыстэма догляду дзяцей у сучасных суполках паляўнічных-зьбіральнікаў паказвае на значныя недахопы нуклеарнай сям’і й можа патлумачыць, чаму так шмат бацькоў адчуваюць сябе зморанымі.

Група антраполягаў з Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту дасьледавала культуру мбэнджэле (mbenjele), прадстаўнікі якой жывуць у паўночных лясох Конга й здабываюць сродкі для існаваньня паляваньнем, рыбалоўствам і зьбіральніцтвам.

Падчас назіраньня за 18 немаўлятамі аўтары заўважылі, што кожнае дзіцё атрымлівала агулам каля 9 гадзін увагі й фізычнага кантакту на дзень ад 10-20 чалавек. Такая колькасьць нянек прыводзіла да таго, што на крык немаўлят рэагавалі ў сярэднім за 25 с, і толькі ў 50% выпадкаў гэта была біялягічная маці.

Вядома, нельга рабіць высновы па адной суполцы паляўнічых-зьбіральнікаў, але ж большую частку гісторыі чалавецтва мела менавіта такі лад жыцьця. То бок, да пераходу да нуклеарнай мадэлі сямʼі бацькі маглі атрымліваць больш дапамогі ў выхаваньні дзяцей.

Читать полностью…

cybulinka

Дайджэст 19

🧅Старажытнае надмагільле з Гішпаніі пераварочвае разуменьне сацыяльных і гендэрных роляў у даўнія часы. Археолягі раскапалі на гішпанскіх могілках пэрыяду бронзавага веку надмагільле, на якім маюцца выявы чалавечай постаці з дэталізаваным тварам, мячы, пэніс і каралі. Да гэтай знаходкі пахаваньні з выявамі галаўных убораў і ўпрыгожаньняў адносілі да жаночых.

🧅Са зьменамі клімату, відаць, ня ўсё так змрочна. Навукоўцы ўпершыню сабралі поўныя зьвесткі пра канцэнтрацыі чаднага газу (CO) за 3000 гадоў і прышлі да высновы, што ягоная колькасьць ня толькі стабілізавалася, але й пачала паступова зьніжацца з 1980-х гадоў. Адзначаецца, што канцэнтрацыя расла ад пачатку прамысловай рэвалюцыі, але з пашырэньнем каталітычных нэўтралізатараў у 80-х гадах павольна пайшла на спад.

🧅Новы каціны каранавірус стаў прычынай гібелі жывёлаў на Кіпры. Дасьледнікі выявілі новы штам каравіруса, які выклікае цяжкі пэрытаніт у катоў і котак. Вірус атрымаў назву FСoV-23, а генэтычны аналіз пазаў у ім пасьлядоўнасьці ад высока заразнага сабачага каранавірусу. Таксама адмыслоўцы кажуць, што FСoV-23 мае высокую ўстойлівасьць па-за арганізмам жывёлы, што спрыяе ягонаму распаўсюду. За межамі Кіпру пакуль знайшоўся толькі адзін выпадак у Вялікабрытаніі.

Читать полностью…

cybulinka

@belarus_sacral - гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы ў перамешку з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.

Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!

Читать полностью…

cybulinka

Маракі спрабуюць пужаць агрэсыўных касатак гэві-мэталам

Калі стала відавочна, што касаткі не зьбіраюцца спыняць атакі на лодкі ў Гібральтарскай пратоцы, маракі пачалі шукаць годныя сродкі абароны. Напрыклад, некаторыя прапаноўвалі сыпаць у ваду пясок, каб адбіцца ад кітоў, але гэта працавала ня вельмі добра: жывёлы ўсё адно дабіраліся да стырна судна, як бачна на відэа.

У той жа час гішпанскія ўлады прапануюць маракам ратавацца выкручваючы «максымальны газ». Гэта крыху больш эфэктыўна.

Яшчэ маракі стварылі адмысловы плэйліст з гэві-мэталам, які трэба ўключаць праз падводны дынамік, але верагодных зьвестак пра эфэктыўнасьць такога спосабу няма. Аднак адмыслоўцы маюць намер выпрабаваць акустычную прыладу, якая б магла спыніць касатак.

Читать полностью…
Subscribe to a channel