cblnq | Education

Telegram-канал cblnq - cybulinka

256

Пішу цікавосткі пра рознае. Адзіны аўтар @sabaczka

Subscribe to a channel

cybulinka

У Аўстраліі самую небясьпечную птушку заўважылі за дзіўным заняткам

Звычайныя казуары Casuarіus casuarіus выглядаюць так, нібыта ня ўсе дыназаўры яшчэ вымерлі. Гэтых птушак часта называюць самымі небясьпечнымі для чалавека, хоць нападаюць яны рэдка.

А яшчэ казуары не лётаюць, затое могуць даволі добра плаваць.

Людзі на пляжы пабачылі цёмную постаць, якую першапачаткова пераблыталі з акулай ці чарапахай. А вось калі істота выйшла на бераг, стала відавочна, што гэта малады казуар.

Адмыслоўцы тлумачаць, што казуары звычайна заходзяць у ваду, калі ім трэба перабрацца на іншы бераг, альбо калі хаваюцца ад ворагаў. Аднак застаецца невядомым, што прымусіла птушку на відэа адплыць на 200 мэтраў ад берага. Паводле відавочцаў, пасьля заплыву казуару спатрэбілася 30 хвілінаў на адпачынак.

Читать полностью…

cybulinka

У новым сорце трускавак знайшлі этылванілін

Струкі ванілі багатыя на ванілін, які надае прадуктам характэрны мяккі смак. Сынтэтычным аналягам гэтага рэчыва зьяўляецца этылванілін. У адрозьненьні ад ваніліну ён надае прадуктам больш моцны ванільны смак.

Этылванілін сынтэзуюць у лябараторыях і ён знайшоў шырокае прымяненьне ў харчовай і фармацэўтычнай прамысловасьці.

Цяпер гэтае рэчыва знайшлося ў сорце трускавак Medallіon, які выйшаў на рынак у 2020 годзе. Агулам дасьледнікі вылучылі з пладоў 131 пахучае рэчыва. Прытым сярод іх быў і натуральны ванілін, але ў малых колькасьцях.

Такое адкрыцьцё можа спадабацца вытворнікам араматызатараў і харчовых прадуктаў, якія імкнуцца прапанаваць пакупнікам больш натуральныя смакі. Тым больш, далейшая сэлекцыя й генэтычны кантроль сорту могуць значна павысіць канцэнтрацыі «ванільных» злучэньняў.

Читать полностью…

cybulinka

Кіслародны чуйнік, якому мільярды гадоў

У чырвоных і сіне-шэрых палосах гэтага мінэралу хаваецца гісторыя акісьленьня Зямлі. Узрост першага ўзору пароды складае каля 2.5 млрд гадоў. Адмыслоўцы мяркуюць, што чаргаваньне слаёў адлюстроўвае цыклічныя ваганьні ўзроўню кіслароду на плянэце.

Паводле асноўнай тэорыі, калі здольныя да фотасынтэзу цыянабактэрыі трапілі ў вадаёмы Зямлі, яны ўтварылі дастаткова кіслароду, каб пераўтварыць распушчанае ў вадзе жалеза ў нераспушчальныя аксыды. Імаверна, цыянабактэрыі пэрыядычна ўтваралі багатыя кіслародам біяплёнкі на паверхні пароды й ўбудоўваліся ў яе.

Такія пэрыяды зь вялікай колькасьцю кіслароду адлюстроўваюцца сіне-шэрымі палосамі. Яны маюць гематыт і магнэтыт. А вось чырвоныя ўтвараліся ў бедныя на кісларод часы, таму складаюцца з дыяксыду крэмнію з дамешкам жалеза.

Читать полностью…

cybulinka

Сабакі з пахаваньняў вікінгаў падобныя на хартоў

У Швэцыі ў 1970-х гадах раскапалі пахаваньні эпохі вікінгаў і знайшлі там парэшткі 3 сабак. Цяпер палеазаоляг Крыстафэр Нікальс вывучыў знаходкі й прыйшоў да высновы, што сабакі былі падобныя на сучасных хартоў.

Паводле вымярэньняў, сабакі былі вышынёй каля 60 см., а доўгія ў параўнаньні з плячыма локвіцы (перадплеччы) і галёнкі ў параўнаньні са сьцёгнамі далі падставу меркаваць, што жывёлы былі падобнымі на хартоў. Імаверна, два сабакі пражылі ня менш за 2 гады, а трэці – мінімум 11 месяцаў.

Таксама паведамляецца, што паляўнічыя сабакі сустракаюцца й у іншых магілах той эпохі па ўсяму рэгіёну. Часьцяком там можна знайсьці яшчэ і драпежных птушак. Гэта можа сьведчыць пра высокі сацыяльны статус пахаванага чалавека.

Читать полностью…

cybulinka

На зносіны зь сябрамі толькі 4 гадзіны на месяц

У Вялікабрытаніі апыталі 2000 дарослых людзей наконт часу, які яны выдаткоўваць на сяброў. У выніку 25% шчыра паведамілі, што за бягучы год яны прысьвяцілі менш часу сябрам.

Такая тэндэнцыя найбольш выразна праявілася сярод міленіялаў (25-34 гады), дзе пра недахоп сяброўскіх зносін адчулі 37% апытаных. Ва ўзроставай групе ад 35 да 44 гадоў гэты паказьнік складаў 33%, а вось зумэры сталі адзінай групай, якая за бягучы год павялічыла выдаткаваны на сяброў час.

Найбольш папулярнымі прычынамі скарачэньня часу называлі адлегласьць (36%), працоўны графік (35%) і сямейныя абавязкі (33%). Таксама 51% людзей, у якіх ёсьць дзеці да 18 гадоў, трацяць агулам 1 гадзіну ў тыдзень на сяброўскія зносіны.

Читать полностью…

cybulinka

Новы штучны спадарожнік Зямлі – торба зь інструмэнтам

Падчас выхаду ў адкрыты космас астранаўтка NASA Джэзьмін Магбэлі згубіла торбу зь інструмэнтам. Выпадак адбыўся яшчэ 2 лістапада, чакаецца, што торба даволі хутка будзе губляць вышыню й згарыць у атмасфэры. Таксама мяркуецца, што новы спадарожнік можна пабачыць зь Зямлі (бачная зорная велічыня +6, каля МКС).

Гэта ня першы падобны выпадак. Так, у 2008 годзе пры наладцы сонечных панэляў сваю сумку згубіла астранаўтка Гайдэмары Стэфанішын-Пайпэр.

Читать полностью…

cybulinka

Захапляльная анімацыя паказвае ўсе пажары на поўначы Аўстраліі за апошнія 2 месяцы

Сёлетнія разбуральныя лясныя пажары сталі самымі суровымі за апошнія гады: яны паглынулі больш за 12 млн га зямлі. Адмыслоўцы зьвязваюць інтэнсыўнасьць пажараў з надзвычай сухім і цёплым надвор'ем, якое адбывалася праз анамалію Эль Ніньё.

Читать полностью…

cybulinka

Рэдкая яхідна, якую апошні раз бачылі 60 гадоў таму, трапіла на відэа

Даўгадзюбая яхідна Zaglossus attenboroughі разам з качканосам належаць атраду яйцародных сысуноў. Аднак яхідны вельмі падобныя да вожыкаў: яны таксама маюць голкі, актыўныя ноччу й згортваюцца, калі адчуваюць небясьпеку.

У 1961 годзе навукоўцы знайшлі й апісалі дзіўную істоту зь Інданэзыі. Жывёла аказалася такой скрытнай, што назіраць за ёй было вельмі складана. На дапамогу прыйшлі фотапасткі, якія на 4 тыдні ўсталявалі ў Цыклёпавых гарах.

Читать полностью…

cybulinka

Псыхолягі паставілі пад сумнеў існаваньне залежнасьці ад сацыяльных сетак

Адмыслоўцы з Дарэмскага ўнівэрсытэту зладзілі ахвотнікам лічбавую дэтаксыкацыю й паглядзелі, ці будуць у іх прыкметы ломкі.

Для ўдзелу ў экспэрымэнце паклікалі 51 чалавека ў веку ад 18 да 25 гадоў. Навукоўцы папрасілі ўдзельнікаў не карыстацца сацыяльнымі сеткамі тыдзень, каб потым зрабіць адмысловыя тэсты для ацэнкі паталягічных форм залежнасьцяў.

У выніку аніякіх прыкмет залежнасьці й «сацыяльнага зрыву» не назіралася, аднак інтэнсыўнасьць пазытыўных і нэгатыўных эмоцый крыху зьнізілася.

Праз колькі дзён пасьля досьледу бальшыня ўдзельнікаў вярнулася да сваіх звычак, а 7 чалавек перадумалі вяртацца ў сацсеткі. Аднак тыя, хто вярнуўся скарацілі свой агульны час у сацсетках з 3.5 гадзін да 35 хвілінаў за дзень. Зь цягам часу эфэкт станавіўся менш выразным, але розьніца захоўвалася.

Читать полностью…

cybulinka

У перапрацаваным плястыку знайшлі небясьпечныя рэчывы

Швэдзкія навукоўцы вывучылі гранулы другаснага плястыку з 13 краінаў і знайшлі там сотні патэнцыйна таксычных хімічных рэчываў.

Хімічныя аналіз паказаў, што найчасьцей у плястыкавых гранулах сустракаліся рэчывы пэстыцыды (162 злучэньня), а таксама лекавыя прэпараты (89) і прамысловыя хімікаты (65).

Некаторыя са знойдзеных рэчываў утвараюцца пры вытворчасьці альбо перапрацоўцы плястмасы, што істотна абмяжоўвае сфэру прымяненьня другаснага плястыку.

Таму аўтары мяркуюць, што варта абмежаваць выкарыстаньне перапрацаванага плястыку ў некаторых выпадках (дзіцячыя цацкі, упакоўка для ежу).

Читать полностью…

cybulinka

У Кітаі стварылі малпу зь зялёнымі пальцамі й вачамі

Кітайскія навукоўцы паведамілі пра стварэньне ў лябараторных умовах жывога самца макакі з дзьвюх генэтычна адрозных заплодкавых вузаў (аацытаў) даўгахвостых макак Macaca fascіcularіs.

У выніку народжаная малпа мела вузы й тканкі ад двух эмбрыёнаў, а флюарэсцэнтныя гены выкарыстоўваліся ў якасьці метак. Такія арганізмы-хімэры навукоўцы стваралі й раней, але ў гэтым выпадку ступень хімэрызму была найвышэйшай (ад 21 да 92 адсокаў у розных тканках).

Макака зь зялёнымі вачыма пражыла толькі 10 дзён, што крыху болей, чымся астатнія хімэры. Таму стварэньне падобных арганізмаў мае вялікія этычныя праблемы.

Аднак аўтары сьцьвярджаюць, што падобныя досьледы дапамогуць у будучыні вывучаць нэўралягічныя й іншыя захворваньні чалавека.

Читать полностью…

cybulinka

Дасьледнікі звычайна ствараюць флюарэсцэнтных жывёлаў для выяўленьня пасьпяховага пераносу генаў. Але ў выпадку з гэтым макака-рэзусам навукоўцы спрабуюць удасканаліць інструмэнты геномнага рэдагаваньня (off-target analysis by somatic cell nuclear transfer).

У будучыні «абкатаная» на макаках мэтодыка рэдагаваньня адэнінавых асноў дазволіць выпраўляць мутацыі, зьвязаныя з генэтычнымі хваробамі.

Читать полностью…

cybulinka

Мікраплястык у глебе запаволіў рост кукурузы й абараніў ад пэстыцыду

Забруджваньне мікраплястыкам звычайна вывучаецца ў марскіх экасыстэмах, хоць ягоная колькасьць на сушы большая ў некалькі разоў. Таму зьвестак пра ўплыў мікраплястыку на расьліны пакуль мала.

Цяпер кітайскія навукоўцы ў мадэльным экспэрымэнце вывучылі ўзаемадзеяньні пэстыцыду фэнантрэну й кукурузы ў прысутнасьці плястыкавых часьцінак.

У вазоны з забруджанай фэнантрэнам глебай аўтары дадавалі часьцінкі поліэтылену дыямэтрам 250 і 550 мкм, а потым вырошчвалі там кукурузу цягам 24 дзён. Пасьля досьледнага пэрыяду навукоўцы вызначылі фізыялягічныя паказьнікі расьлінаў і канцэнтрацыю пэстыцыду ў іх.

Аказалася, што парасткі, якія расьлі ў прысутнасьці пэстыцыду й часьцінак D-250 былі на 24% ніжэйшымі, чым расьліны зь мікраплястыкай групы D-550. Таксама ў прысутнасьці мікраплястыкаў запавольваўся фотсынтэз і працэс дыханьня. А вось пэстыцыду ў лісьцях было меней на 64.9 і 88.5 працэнтаў у групах D-550 і D-250 адпаведна.

Читать полностью…

cybulinka

Касаткі затапілі чарговае судна

У новай сэрыі захапляльнага сэрыялу пад атаку касатак Orcіnus orca трапіла лодка ля берагоў Марока. Паведамляецца, што 15 кітоў грызьлі стырно судна й таранілі корпус прыблізна 45 хвілінаў. Пасьля чаго лодку паспрабавалі вярнуць на бераг, але яна патанула на ўваходзе ў порт. З экіпажам усё добра.

Найбольш верагоднымі вэрсіямі такіх паводзінаў дагэтуль лічаць цікавасьць да суднаў і сацыяльнае навучаньне (адна асобіна пачала атакаваць лодкі, а потым навучыла іншых).

Читать полностью…

cybulinka

Бяссонная ноч зьнізіла сымптомы дэпрэсыі ў мышэй

Амэрыканскія навукоўцы зладзілі досьлед, у якім на адну ноч пазбавілі сну мышэй з дэпрэсыўнымі паводзінамі. На наступны дзень сымптомы сталі меней выразнымі, а таксама грызуны сталі больш актыўнымі й агрэсыўнымі.

Аўтары дасьледаваньня зьвязваюць такі эфэкт з павелічэньнем сынтэзу дапаміну пасьля пазбаўленьня сну. Праўда праз колькі дзён грызуны вярнуліся ў дэпрэсыўны стан.

Раней антыдэпрэсыўны эфэкт ад бяссоннай ночы знайшлі ў людзей.

Читать полностью…

cybulinka

Другая спроба запусьціць Starshіp адбудзецца сёньня

Кампанія SpaceX сёньня зьбіраецца другі раз зладзіць выпрабаваньні самай магутнай ракеты за ўсю гісторыю. Мінулая спроба скончылася выбухам праз 5 хвілінаў пасьля старту.

Папярэдне старт мусіць адбыцца а 16 гадзіне па Менску (+2 гадзіны). Наўпроставая трансьляцыя пачнецца за паўгадзіны на сайце ды ў твітэры SpaceX (15:30).

Плян палёту аналягічны першаму: пасьля перадпалётных праверак і пасьпяховага старту, ракета будзе ляцець 90 хв, а потым прывадніцца каля Гаваяў.

Калі выпрабаваньні пройдуць пасьпяхова, Starshіp будуць выкарыстоўваць для дастаўкі астранаўтаў на Месяц, а потым і на Марс. Ракета можа ўзяць на борт да 100 пасажыраў.

АБН. Старт перанесьлі на заўтра.

Читать полностью…

cybulinka

Мурашак западозрылі ў лекаваньні інфэкцый тлёй

Раней у лябараторных досьледах было паказана, што інфікаваныя грыбковай інфэкцыяй мурашкі Formіca fusca аддавалі перавагу ежы, багатай на перакіс вадароду. Само злучэньне наносіць шкоду суставаногім, але й дапамагае пазбавіцца ад патагенных мікраарганізмаў.

Для новага дасьледаваньня навукоўцы сабралі лясных цёмна-бурых мурашак у Фінляндыі й заразілі палову зь іх шкодным грыбком. Абедзьвюм групам аўтары прапанавалі стандартную харчовую сумесь з агару й мёду, толькі ў некаторых выпадках яе прыправілі здробненай тлёй, якая мае ў сваім складзе перакіс.

Аказалася, што здаровыя мурашкі аддавалі перавагу звычайнай сумесі, а вось інфікаваныя актыўней спажывалі сумесь з тлёй. Калі інфэкцыя адступала, мурашкі вярталіся да звычайнага рацыёну.

Аўтары мяркуюць, што такі мэханізм можа працаваць і ў натуральным асяродзьдзі.

Читать полностью…

cybulinka

Сэкс-цацкі назвалі адной з крыніц мікраплястыку ў арганізьме

Дасьледаваньне ўпершыню было апублікаванае ў сакавіку, але яго працягваюць абмяркоўваць дагэтуль. Магчыма таму, што шмат дарослых людзей карыстаюцца сэкс-цацкамі, але не ўсьведамляюць патэнцыйных рызыкаў зьвязаных зь імі.

Дасьледніцы Жуана Сіпэ і Крыстын Гэндрэн разам са сваёй камандай вывучылі патэнцыйныя рызыкі, зьвязаныя з чатырма тыпамі сэкс-цацак: пацеркі, анальныя стымулятары й вібратары. Вынікі паказалі, што больш за ўсё мікра- і наначасьцінак плястыку вылучалі анальныя стымулятары й пацеркі.

Яшчэ адной неспадзяванкай стала тое, што ўсе ўзоры прыладаў мелі ў сваім складзе фталяты, вядомыя сваім разбуральным уплывам на эндакрынную сыстэму. Аўтаркі адзначаюць, што ўзроўні злучэньняў значна перавышалі рэкамэндаваныя.

Читать полностью…

cybulinka

Створаныя штучным інтэлектам твары ўспрымаліся больш рэальнымі

У Аўстралійскім нацыянальным унівэрсытэце ахвотнікам паказвалі створаныя штучным інтэлектам твары й здымкі рэальных людзей. Удзельнікам трэба было вызначыць, дзе сапраўдны твар, а дзе згенэраваны.

У выніку большасьць удзельнікаў назвала твары ад ШІ больш рэальнымі, чым сапраўдныя здымкі. Прытым людзі, якія часьцей лічылі згенэраваныя твары рэальнымі, былі моцна перакананыя ў правільнасьці сваіх меркаваньняў. Аднак такая тэндэнцыя назіралася толькі ў выпадках зь белымі тварамі.

Расавы перакос аўтары тлумачаць тым, што альгарытмы штучнага інтэлекту навучаюцца пераважна на белых тварах, у выніку чаго генэратыўныя мадэлі могуць незнарок пашыраць расавую прадузятасьць.

Таксама дасьледнікі адзначаюць, што фізычныя адрозьненьні між рэальнымі й згенэраванымі тварамі ёсьць, але людзі схільныя інтэрпрэтаваць іх няправільна. Напрыклад, згенэраваныя белыя твары былі вельмі прапарцыянальнымі, і людзі адносілі гэта да прыкмет чалавечнасьці.

Читать полностью…

cybulinka

Дасьледнікі знайшлі ў акул рэцэптар горкага смаку

Нямецкія навукоўцы вывучылі геномы 17 відаў храстковых рыб і знайшлі ў 12 зь іх гены смакавых рэцэптараў 2 тыпу (T2R), аналягічныя тым, што маюцца ў чалавека й адказваюць за ўспрыманьне горкага смаку. Прытым у геноме кожнай з 12 відаў рыб прысутнічаў толькі адзін ген T2R, таму аўтары назвалі яго T2R1.

Наступныя выпрабаваньні з акуламі Chіloscyllіum plagіosum і Scylіorhіnus canіcula выявілі 11 горкіх рэчываў, здольных актываваць рэцэптары рыб. Для параўнаньня, у чалавека такі набор складаецца з 94 злучэньняў.

Такое адкрыцьцё дае падставу меркаваць, што знойдзены ген зьяўляецца зыходнай формай усіх рэцэптараў горкага смаку, якая не пацярпела й не зьмяніла спэцыялізацыю падчас дуплікацыі генаў. Дагэтуль лічылася, што падобныя рэцэптары сустракаюцца сярод рыб толькі ў касьцявых.

Читать полностью…

cybulinka

У Іранскім музэі старадаўні гаршчок выкарыстоўвалі як сьметніцу

Незвычайную сьметніцу заўважылі ў Іранскім археалягічным музэі, ёю аказаўся гліняны гаршчок, якому каля 2600 гадоў. Пасьля шквалу крытыкі, прадстаўнік музэя патлумачыў учынак тым, што наведвальнікі часта крадуць плястыкавыя й драўляныя ўрны для сьмецьця. Таму супрацоўнікі пастанавілі замяніць звычайныя ўрны на цяжкі гаршчок.

Артэфакт адносяць да мідыйскага пэрыяду, калі паміж заходнім і паўночным Іранам жыў старажытны народ – мідыйцы, а сама тэрыторыя называлася Мідыяй. (678-549 г. да н.э.).

Читать полностью…

cybulinka

Крабы спрабавалі пакарыць сухазем'е 17 разоў

У адрозьненьні ад іншых жывёлаў, крабы шмат разоў спрабавалі пакінуць мора, але некаторыя віды ўрэшце вярнуліся назад. Паводле вынікаў дасьледаваньня, з моманту свайго зьяўленьня каля 230 млн гадоў таму, ракападобныя рабілі ад 7 да 17 такіх спробаў.

Такая надзвычайная эвалюцыйная гнуткасьць высьветлілася падчас аналізу генаў 333 відаў крабаў сямейства Brachyura і наступнага параўнаньня з продкавымі формамі. Такія зьвесткі далі магчымасьць стварыць эвалюцыйнае дрэва сучасных крабаў, на якім быў бачны графік выхаду з вады.

Такім чынам высьветлілася, што крабы, у залежнасьці ад групы, распачыналі жыцьцё па-за вадою да 17 разоў. Прытым некаторыя спробы адбываліся яшчэ ў часы дыназаўраў. Гэта рэзка кантрастуе зь іншымі бесхрыбетнымі, якія пакідалі ваду толькі аднойчы.

Читать полностью…

cybulinka

Дайджэст 18

🧅Птушак больш ня будуць называць у гонар людзей. Амэрыканскае арніталягічнае таварыства з наступнага году пераймянуе каля 80 відаў птушак ЗША і Канады, названых у гонар людзей. Такі крок абумоўлены тым, што часта новыя віды птушак называлі ў гонар рабаўладальнікаў і іншых асобаў са спрэчнай біяграфіяй. Каб доўга не разьбірацца ў тым, хто добры, а хто не, птушкам дадуць новыя англамоўныя назвы паводле вонкавага выгляду й асяродзьдзя.

🧅Хірургі ўпершыню пасьпяхова перасадзілі вока. Амэрыканскія хірургі зрабілі перасадку часткі твару разам з вокам пацыенту, які пацярпеў ад удару токам. З моманту апэрацыі прайшло крыху больш за 5 месяцаў і ўжо можна сказаць, што імплянты прыжыліся. Аднак донарскае вока пакуль нічога ня бачыць і наўрад ці будзе. Апэрацыя працягвалася 21 гадзіну з удзелам 140 чалавек, яе ўжо назвалі прарывам у мэдыцыне.

🧅Зьмены клімату ня першы раз адбіваюцца на папуляцыі белых мядзьведзяў. Праз скарачэньне плошчы марскога лёду белыя мядзьведзі пачала часьцей тапіцца й паміраць ад голаду. У той жа час арэал драпежнікаў працягвае звужацца. Прыкладна тое ж адбываецца й зь цюленямі – асноўнай здабычай белых мядзьведзяў. Аднак навукоўцы, якія зладзілі вялікі аналіз геномаў кажуць, што белыя мядзьведзі ўжо некалькі разоў перажылі рэзкае скарачэньне папуляцыі з часоў апошняга ледавіковага пэрыяду. Адзначаецца, што адносна невялікае павышэньне тэмпэратуры вады й скарачэньне плошчы льдоў, заўсёды прыводзіла да нелінейнага спаду колькасьці драпежнікаў.

Читать полностью…

cybulinka

‼️Воспа малпаў цыркулюе ў людзкой папуляцыі з 2016 году

Вялікая міжнародная група дасьледнікаў знайшла доказы таго, што вірус воспы малпаў (mpox) цыркулюе сярод людзей з 2016 году. Гэта высьветлілася падчас эвалюцыйнага аналізу вірусу.

Упершыню вірус mpox знайшлі яшчэ ў 1950-х гадах у Даніі, калі там захварэла група досьледных малпаў. Праз 20 гадоў адбыўся першы выпадак інфікаваньня чалавека.

Потым у 2017 годзе адбылася ўспышка хваробы ў Нігерыі, а ў 2022 годзе вірус распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце, што сьведчыла пра набыцьцё ім адаптацыі, якая спрыяе пераходу з чалавека на чалавека.

Цяпер дасьледнікі зладзілі сэквэнаваньне генома воспы малпаў, каб вызначыць эвалюцыйную гісторыю віруса.

Аказалася, што цяперашні штам адрозьніваецца ад першапачатковай формы ў першую чаргу наяўнасьцю адмысловай мутацыі, якая зьвязаная з сынтэзам фэрмэнту APOBEC3. Сама мутацыя зьявілася ў выніку інфікаваньня чалавека, а згаданы фэрмэнт істотна прысьпяшыў назапашваньне новых мутацый у геноме.

Такія зьвесткі дазволілі прасачыць гісторыю эвалюцыі вірусу ў людзкой папуляцыі: аўтары знайшлі мутацыі, якія зьявіліся прыблізна ў 2016 годзе, што можа сьведчыць пра пачатак перадачы з чалавека на чалавека акурат у гэты пэрыяд.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што магло адбыцца шмат успышак хваробы, якія засталіся незаўважанымі, і гэта дапамагло вірусу спрытна распаўсюдзіцца. Таксама адзначаецца, што вірус працягвае хутка зьмяняцца, таму ў будучыні можа стаць больш небясьпечным.

Читать полностью…

cybulinka

Рэдкі малайскі тыгр трапіў у фотапастку

У Малайзіі з 1950-х гадоў праз вырубку лясоў і браканьерства пачала імкліва скарачацца папуляцыя мясцовага тыгра Panthera tigris. Мяркуецца, што цяпер у прыродзе засталося толькі 150 асобінаў.

Зьнікненьне галоўнага драпежніка можа катастрафічна адбіцца на экасыстэмах праз бескантрольнае размнажэньне траваедных. Таму малайзійскія ўлады актыўна супрацоўнічаюць з прыродаахоўнымі арганізацыямі, а гэтыя здымкі, зробленыя на фотапастку, даюць надзею на захаваньне падвіду, бо жывёліны выглядаюць маладымі.

А яшчэ ў аб'ектыў фотапасткі трапілі і іншыя дзіўныя жывёлы:
3. Чарпаковы тапір Tapirus indicus
4. Дымчатая пантэра Neofelis nebulosa
5. Малайскі мядзьведзь Helarctos malayanus

Читать полностью…

cybulinka

Мазґі былых алькаголікаў аднавіліся за 7.3 месяца

У людзей з алькагалізмам часта назіраецца памяншэньне аб’ёму кары галаўных мазґоў, адказнай за кагнітыўныя функцыі (памяць, увага, маўленьне й г.д.). Аднак гэта зваротны працэс.

Амэрыканскія дасьледнікі паказалі, што ў пацыентаў, якія кінулі піць, таўшчыня мазґавой кары амаль цалкам аднаўляецца за 7.3 месяца.

Навукоўцы рабілі ўдзельнікам дасьледаваньня МРТ-сканаваньне праз тыдзень, месяц і 219 дзён цьвярозасьці. Таўшчыня кары вымяралася ў 34 абласьцях.

У выніку аўтары пабачылі, што найбольш актыўна кара ў пацыентаў аднаўлялася цягам першага месяцу, а праз 7.3 месяца ў 24 абласьцях таўшчыня стала аднолькавай з кантрольнай групай.

Таксама на хуткасьць аднаўленьня нэгатыўна ўплывалі пабочныя фактары: артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну й курэньне.

Читать полностью…

cybulinka

Скарачэньне калярыйнасьці рацыёну на 12% можа запаволіць старэньне й зрабіць цягліцы трывалымі

Да такой высновы прыйшлі аўтары публікацыі, у аснове якой ляжыць аналіз дадзеных доўгатэрміновага дасьледаваньня зьніжэньня калярыйнасьці рацыёну CALERІE.

Першапачаткова ўдзельнікам трэба было зьнізіць калярыйнасьць свайго рацыёну на 25%, але за два гады ініцыятывы яны дасягнулі толькі 12%, што ўжо станоўча паўплывала на здароўе.

Агулам за першы год людзі страцілі каля 10 кг вагі, але большая частка гэтай масы прыпадала на цягліцы. Ня гледзячы на такое скарачэньне «цяглічнай масы», адпаведнага зьніжэньня сілы не назіралася.

Наступныя аналізы ўзораў цягліц удзельнікаў паказалі, што абмежаваньне калярыйнасьці актывуе гены, задзейнічаныя ў мэтабалізьме й вытворчасьці энэргіі. А вось гены, зьвязаныя з запаленьнем, станавіліся не такімі актыўнымі.

Праз тое, што запаленьне непасрэдна зьвязанае са старэньнем, зьніжэньня ягонага ўзроўню можа перадухіліць некаторыя ўзроставыя захворваньні.

Читать полностью…

cybulinka

Касьмічны тэлескоп Euclіd даслаў свае першыя здымкі

Тэлескоп распрацоўвалі ў Эўрапейскім касьмічным агенцтве, а запуск адбыўся сёлета ў ліпені. Асноўная мэта місыі – пошук цёмнай матэрыі й энэргіі. Вось некаторыя з першых здымкаў:

1. Туманнасьць конская галава трапляла ў аб’ектывы касьмічных апаратаў і раней, але цяпер атрымалася зрабіць найбольш якасны здымак. Падчас назіраньня за туманнасьцю навукоўцы плянуюць знайсьці плянэты, падобныя на Юпітэр, а таксама зоркі ў стадыі фармаваньня.

2. Сфэрычнае скопішча NGC 6397 складаецца з соцень тысячаў зорак, зьвязаных гравітацыяй. «Пабачыць» гэтае скопішча цалкам пакуль можа толькі Euclіd.

3. Няправільная карлікавая галяктыка NGC 6822 трапляла ў абʼектыў JWST, але «Эўклід» зрабіў гэты здымак за гадзіну. Зоркі ў гэтай галяктыцы маладыя, а таму ўтрымліваюць мала мэталяў, таму іх плянуюць вывучаць для больш дасканалага разуменьня раньніх этапаў разьвіцьця галяктык.

Читать полностью…

cybulinka

Высокая рызыка дэменцыі й інсульту зьвязаная зь біялягічным узростам

Вядома, што зь цягам часу імавернасьць разьвіцьця хранічных хвароб у людзей павялічваецца, а для ацэнкі рызыкі звычайна выкарыстоўваюць храналягічны ўзрост.

Аднак старэюць людзі з рознай хуткасьцю, таму цяпер навукоўцы прапанавалі арыентавацца на біялягічны ўзрост для вызначэньня рызыкі разьвіцьця нэўрадэгенэратыўных разладаў, рака й сэрцава-судзінных хвароб.

Аўтары новага дасьледаваньня сабралі выбарку ў 325 000 чалавек ад 40 да 70 гадоў, а потым вылічылі біялягічны ўзрост удзельнікаў па 18 біямаркерам (узровень цукру, ліпідаў, артэрыяльны ціск і г.д.).

У выніку аналізу карэляцый стала відавочна, што высокі біялягічны ўзрост быў зьвязаны з высокай рызыкай дэменцыі й інсульту ў пэрспэктыве 9 гадоў. Напрыклад, калі біялягічны ўзрост быў на 5 гадоў большым за храналягічны, то рызыка для згаданых хваробаў павялічвалася на 40%.

Але дасьледаваньне было выключна назіральным, таму трэба чакаць іншых вынікаў, каб рабіць нейкія высновы.

Читать полностью…

cybulinka

Перакормліваньне свойскіх котак адбіваецца ня толькі на іхняй вазе, але й на мэтабалізьме

Невялікае дасьледаваньне з удзелам 11 «худых» стэрылізаваных котак паказала, што сталае пераяданьне вядзе да павышэньня вагі, а таксама зьніжае засваяльнасьць пажыўных рэчываў.

Спачатку жывёлы ўтрымліваліся на збалянсаваным рацыёне з абмежаваным харчаваньнем, а потым на 18 тыдняў коткам дазволілі есьці без абмежаваньняў. Паралельна навукоўцы адсочвалі стан здароўя й узровень фізычнай актыўнасьці жывёлаў.

Такім чынам высьветлілася, што калі распачаўся «швэдзкі стол», коткі хутка сталі есьці больш, але фізычную актыўнасьць захавалі на тым жа ўзроўні. А вось вынікі аналізаў паказалі, што пажыўныя рэчывы пачалі горш засвойвацца, таксама назіраліся зьмены й у мікрабіёме котак.

Читать полностью…
Subscribe to a channel