cblnq | Education

Telegram-канал cblnq - cybulinka

256

Пішу цікавосткі пра рознае. Адзіны аўтар @sabaczka

Subscribe to a channel

cybulinka

Ядомы гель перадухіліў алькагольнае апʼяненьне ў мышэй

Цяпер існуюць некаторыя мэтады лячэньня моцнай алькагольнай інтаксыкацыі, але ўсе яны інвазыўныя. Таму навукоўцы паспрабавалі знайсьці альтэрнатыву.

Каманда спалучыла нанавалокны з малочнага бялку бэта-ляктаглябуліну з часьцінкамі жалеза. У выніку атрымаўся гель, які імітуе структуру фэрмэнту, адказнага за пераўтварэньне этанолю ў воцатную кіслату замест таксычнага ацэальдэгіду.

Потым групе мышэй цягам 10 дзён далі неабмежаваны доступ да алькагольных напояў, каб потым даць новы гель. У выніку праз 4 гадзіны ў крыві грызуноў на 55% зьнізіўся ўзровень этанолю. Гэта значна хутчэй, чым у кантрольнай групе.

У другім досьледзе мышам давалі неабмежаваны доступ і да напояў, і да гелю цягам 10 дзён. Тут выявілася, што органы грызуноў агулам выглядалі здаровымі й ня мелі шмат адрозьненьняў ад органаў мышэй, якія не ўжывалі алькаголь.

Цяперака каманда зьбіраецца спраўдзіць эфэкт пэрспэктыўнага гелю на людзях.

Читать полностью…

cybulinka

Зьмены клімату нэгатыўна адбіліся на рацыёне белых мядзьведзяў

Амэрыканскія дасьледніцы вывучылі ўзоры падскурнай тлушчавай тканкі 104 белых мядзьведзяў з Грэнляндыі, каб высьветліць асаблівасьці іхняга рацыёну. Аказалася, што жывёлы, якія вымушаныя адступаць бліжэй да берагоў праз раставаньне марскога лёду, маюць больш бедны рацыён. Ва ўзорах такіх мядзьведзяў выявілі вялікую колькасьць поліненасычаных тлустых кіслот, якія замянілі монаненасычаныя.

Монаненасычаныя тлустыя кіслоты ўтрымліваюць больш энэргіі й трапляюць у арганізм мядзьведзяў зь мясам бялух, шыланосаў і грэнляндзкіх цюленяў. А вось вялікая колькасьць поліненасычаных кіслот сьведчыла пра тое, што рацыён белых мядзьведзяў базуецца пераважна на бязвухіх нерпах.

Читать полностью…

cybulinka

Аднаполыя шлюбы не падарвалі істытут разнаполых

Нядаўняе дасьледаваньне паказала на прыкладзе Злучаных Штатаў, што за 20 гадоў, цягам якіх там рэгістраваліся аднаполыя шлюбы, не было аніякіх нэгатыўных наступстваў для шлюбаў і сумеснага жыцьця разнаполых пар.

Выявілася нават павышэньне агульнай колькасьці шлюбаў, якое нельга патлумачць толькі новымі шлюбамі аднаполых пар. Зьмянілася ў лепшы бок і стаўленьне да шлюбу сярод моладзі штатаў, дзе легалізавалі аднаполыя саюзы.

Паведамляецца таксама й тое, што аднаполыя шлюбы аказваюць станоўчы ўплыў на ЛГБТК-людзей, іхных дзяцей і агулам на грамадзтва.

Читать полностью…

cybulinka

🧅Памёр першы пацыент, якому сёлета ў сакавіку перасадзілі генна-мадыфікаваную нырку. Паведамляецца, што орган функцыянаваў добра й пацыенту не было неабходнасьці рабіць дыяліз. Прычына сьмерці пакуль невядомая, але лекары сьцьвярджаюць, што яна не зьвязаная зь перасадкай. У красавіку зрабілі яшчэ адну падобную перасадку ныркі толькі разам з кляпанам сэрца, пакуль з пацыенткай усё добра.

🧅Спалучэньне тытуню й марыхуаны падчас цяжарнасьці павысіла сьмертнасьць сярод немаўлят амаль у 4 разы. На здароўі жанчын гэта таксама адбівалася й прывяло да гіпэртанічных разладаў і цяжкіх станаў здароўя. Агулам рызыка для ўсіх паталягічных станаў была вышэйшай ад камбінаванага спажываньня, чым для асобнага спажываньня тытуню ці канабісу.

🧅Ультраапрацаваныя прадукты крыху павысілі рызу сьмерці ад усіх прычын. Аўтары за 30 гадоў адсачылі паказьнікі здароўя 115 000 жанчын і мужчын, якія працуюць у мэдычнай сфэры, і выявілі на 4% большую рызыку сьмерці ад анкалягічных, нэўрадэгенэратыўных хвароб і праблем з сэрцам у аматараў ультраапрацаваных прадуктаў. Што праўда, пасьля ўліку агульнай якасьці харчаваньня сувязь стала не такой выразнай.

🧅Сонечны максымум падарыў нам запамінальнае сьветлавое шоў амаль па ўсёй плянэце. У той жа час сонечная бура не справакавала чаканых моцных збояў у працы электрасетак і сыстэм сувязі.

Читать полностью…

cybulinka

Neuralink паведаміла пра праблемы з мазґавым імплянтант

Раней кампанія пахвалілася пасьпяховай імплянтацыяй першага чыпу чалавеку й не вельмі ахвотна дзялілася падрабязнасьцямі. Цяпер у Neuralink паведамілі, што сутыкнуліся з праблемай, якой далі рады.

Яна была зьвязаная зь ніткамі імплянтанта. Пасьля дэманстрацыі працы сыстэмы на пацыенце, гэтыя ніткі нейкім чынам уцягнуліся глыбей у мазґі, што прывяло да частковай страты дадзеных. Аднак у кампаніі сьцьвярджаюць, што праблему разьвязалі зьменамі ў альгарытме запісу. Цяпер чып стаў больш чульлівым і можа перадаваць большы паток дадзеных.

Таксама на мінулым тыдні Neuralink пакінуў доктар Бэнджамін Рапапорт, які быў адным з заснавальнікаў кампаніі. Учынак ён патлумачыў тым, што мэтад мантажу імплянтантаў Neuralink пашкоджвае мазґі. Рапапорт ужо заснаваў новую кампанію Precision Neuroscience, каб распрацаваць бясьпечны мэтад выманьня інфармацыі з мазґоў.

Читать полностью…

cybulinka

Халодную каву прыгатавалі з дапамогай ультрагуку

Звычайна каву гатуюць з дапамогай кіпню, але некаторыя аматары напою аддаюць перавагу халоднаму спосабу, бо тады ў каве амаль адсутнічае горыч. Што праўда, каб атрымаць кубак такога напою, трэба пачакаць каля 24 гадзін. Аднак аўстралійскія дасьледнікі вынайшлі «больш хуткі» спосаб прыгатаваньня халоднай кавы.

Першапачаткова меркавалася, што ідэя выкарыстаньня ультрагуку, які паступова здрабняе меленае зерне, дазволіць атрымаць канчатковы напой зь вялікай колькасьцю антыаксыдантаў. Аўтары пабудавалі ўстаноўку за $18 000 і высьветлілі, што гэта ня так. Але кава атрымалася смачнай.

Потым яны крыху ўдасканалілі й адаптавалі працэс пад традыцыйныя эспрэса-машыны. У выніку атрымаўся духмяны, глейкі напой зь меншай горыччу. Наступныя экспэрымэнты з часам прыгатаваньня паказалі, што прыблізна за 2 хвіліны атрымліваецца найлепшая кава.

Читать полностью…

cybulinka

Зэбры ківаюць галавой, каб заахвоціць суродзічаў

Зэбры Equus quagga ківаюць галавою, каб прыцягнуць увагу й распачаць сацыяльныя ўзаемадзеяньні разам з суродзічамі. Гэта, імаверна, адзін зь першых задакумэнтаваных сыгналаў, які выкарыстоўваецца жывёламі для каардынацыі сваіх паводзінаў.

Спачатку дасьледніца Сэвэрын Гэкс заўважыла, што некаторыя зэбры паўтараюць пацешныя рухі галавою ў прысутнасьці суродзічаў. Таму ў яе зьявілася гіпотэза, што ківаньне галавою можа быць сацыяльным сыгналам.

Разам са сваім калегам Дэньелам Рубэнштэйнам, дасьледніца пастанавіла спраўдзіць гэта цягам трохмесячнага назіраньня за статкам зэбраў у Кеніі. Агулам дасьледніцкаму дуэту ўдалося зафіксаваць 164 выпадкі ківаньня галавою за 290 гадзін.

Наступны статыстычна аналіз паказаў, што такія рухі зэбры рабілі наўмысна, каб заахвоціць суродзіча да грумінгу ці шпацыру. Такі жэст выклікаў адказную рэакцыю ў 70% выпадкаў і заўсёды яна была пазытыўнай. Найчасьцей гэта было такое ж ківаньне.

Цікава, што калі заклік іґнараваўся, то зэбра часта паўтарала яго праз 30 хвілін таму ж суродзічу.

Раней навукоўцы шукалі падобныя ўзаемадзеяньні ў прыматаў і хатніх жывёл, а цяпер высьветлілася, што такія сацыяльныя паводзіны могуць быць больш пашыранымі.

Читать полностью…

cybulinka

Незвычайны выпадак пнэўманіі зьбянтэжыў лекараў

Паводле справаздачы апублікаванай у New England Journal of Medicine, 32-гадовая жыхарка Фларыды трапіла да мэдыкаў зь ліхаманкай, кашлям, болем у цягліцах і горле, а таксама з задышкай. Пяцідзённы курс антыбіётыкаў ня даў плёну, а мэдычная гісторыя пацыенткі не давала ніякіх падказак.

Паралельна з гэтым высьветлілася, што ў жанчыны быў нізкі ўзровень кіслароду й трамбацытаў у крыві. Мэдыкі падазравалі пнэўманію, таму зрабілі шэраг адпаведных аналізаў, каб выявіць узбуджальнік, аднак яны былі адмоўнымі. А тым часам стан жанчыны імкліва пагаршаўся: яе нават падключылі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Праз 3 дні сяброўка пацыенткі прыгадала, што тая ела мяса аленя за 20 дзён да зьяўленьня сымптомаў. Таму лекары пастанавілі зрабіць тэсты на мікраарґанізмы, якія можна падхапіць ад жывёл. Праз 5 дзён пасьля гэтага высьветлілася й сапраўдная прычына пнэўманіі ў жанчыны: Toxoplasma gondii. Гэты паразыт вядомы тым, што маніпулюе паводзінамі грызуноў так, каб тых хутчэй зьеў кот (канчатковыя гаспадары). Аднак таксаплязма часта трапляе й у арґанізм чалавека, дзе можа стаць прычынай пэўных разладаў, але найчасьцей аніякіх сымптомаў не назіраецца. Ну, хіба толькі зьяўляецца непераадольнае жаданьне гладзіць катоў.

Хаця выпадкі заражэньня таксаплязмай праз кантакт з аленінай вядомыя ўжо даўно, пнэўманію паразыт справакаваў упершыню.

Жанчына ў выніку атрымала адпаведныя лекі й хутка ачуняла.

Читать полностью…

cybulinka

Насы ўсіх сабак аказаліся аднолькавымі

Існуе меркаваньне, што некаторыя пароды сабак маюць больш востры нюх, таму іх выкарыстоўваюць у якасьці шукальнікаў. Аднак было невядома, ці існуе нейкі анатамічны ці генэтычны фактар такой здольнасьці.

Таму каманда аўтараў прэпрынту пастанавіла спраўдзіць гэта з дапамогай калекцыі чарапоў і генэтычнага матэрыялу. Агулам навукоўкі й навукоўцы зрабілі 104 3D-мадэлі чарапоў 45 парод сабак, аднаго воўка й каёта. Потым гэтыя мадэлі выкарыстоўваліся для вымярэньня плошчы рашэтніцы – косткі, на якой месьцяцца нюхальныя нэўроны. Адпаведна, чым большай будзе такая костка, тым больш востры нюх мае сысун.

Таксама дасьледнікамі былі вывучаныя геномы 111 парод сабак, 27 ваўкоў і 4 каётаў, каб вызначыць колькасьць копіяў генаў адказных за нюх для кожнага сысуна.

На базе такіх вымераў каманда прыйшла да высновы, што свойскія сабакі (у тым ліку старажытныя пароды) агулам маюць не такія чулыя насы, як у ваўкоў. А вось паміж сабакамі такой розьніцы не было, таму пасьпяховае выяўленьне пахаў некаторымі пародамі, імаверна, абумоўліваецца штучным адборам: разводзіліся трывалыя жывёлы, зь вялікім жаданьнем дагадзіць чалавеку.

Читать полностью…

cybulinka

Прыгажосьці ў стужку: самец звычайнага базана Phasіanus colchіcus.

Прыродны арыял гэтых птушак знаходзіцца на Каўказе й у Азыі, але некалі яны былі завезеныя ў Эўропу, дзе выкарыстоўваліся й выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для паляваньняў. Аднак ёсьць зьвесткі, што падобныя птушкі жылі тут яшчэ ў часы Старажытнай Грэцыі.

Хаця цяпер нягрэблівая птушка сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Эўропы, для Беларусі гэта рэдкі від: знайсьці яго можна на захадзе краіны.

Читать полностью…

cybulinka

Арангутан залячыў рану лекавай расьлінай

Дасьледніца Ізабэль Лаўмэр разам з калеґамі паведаміла, што падчас экспэдыцыі ў Інданэзію яны пабачылі ў нацыянальным парку арангутана (Pongo abelіі), на шчацэ якога была рана. Імаверна, яна засталася пасьля бойкі зь іншым самцом.

Праз тры дні каманда пабачыла, што Ракус – так завуць арангутана – жаваў сьцябло й лісьце расьліны Fіbraurea tіnctorіa, якая выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі й мае антысэптычны й процізапаленчы эфэкт. Пасьля стараннага перажоўваньня цягам 13 хвілінаў, арангутан пачаў прыкладаць кашку да раны.

Праз 4 дні рана пачала гаіцца, а яшчэ празь месяц ад яе застаўся толькі невялікі шнар. Адмыслоўцы кажуць, што гэта быў першы выпадак, калі дзікая жывёліна апрацавала рану расьлінай з моцным мэдычным эфэктам.

Читать полностью…

cybulinka

Восем хвілін гневу павысілі рызыку сэрцавага спохвату

Гнеў можа вельмі хутка адбіцца на нармальным функцыянаваньня крывяносных судзінаў, што павышае імавернасьць сэрцавых спохватаў і інсультаў. Гэта часткова тлумачыць той факт, што часам такія зьявы адбываюцца ў людзей падчас моцных эмацыйных хваляваньняў.

Такія вынікі атрымаліся ў шэрагу досьледаў, дзе 280 дарослых чалавек без праблем са здароўем прасілі прайсьці тэсты для правакаваньня гневу, трывогі й маркоты цягам 8 хвілін. Людзі з кантрольнай групы проста вялі адлік увесь час.

Паралельна з гэтым аўтары бралі ўзоры крыві паддосьледных, сачылі за ціскам і здольнасьцю судзінаў пашырацца ў адказ на пэўныя фактары (вазадылятацыя). Апошні паказьнік добра адлюстроўвае здароўе судзінаў: нізкая здольнасьць пашырацца зьвязаная з большай імавернасьцю сэрцавых спохватаў.

Аказалася, што ў людзей з групы гневу судзіны рэагавалі найгорш, прытым эфэкт назіраўся каля 40 хвілін пасьля досьледу. А вось у групах трывогі й маркоты пагаршэньня функцыяў судзінаў не назіралася.

Читать полностью…

cybulinka

Раптоўная сьлепата на адно вока выкрыла схаваны рак лёгкіх у жанчыны

Жанчына зьвярнулася па дапамогу адразу пасьля таго, як перастала бачыць адным вокам, а ў другі пэрыядычна адбываліся сьветлавыя ўспышкі. На той момант ёй было 32 гады, яна не курыла й ня мела праблем са здароўем.

Першасны агляд не выявіў аніякіх паталёгій і пашкоджаньняў у вачах, аднак потым пад сеткавіцай знайшлі невялікія анамальныя структуры. Таксама вакол іх назапасілася вадкасьць, што прывяло да частковага адслаеньня сеткавіцы й страты зроку. Аналягічная структура выявіла й у другі воку, толькі там яны мела меншыя памеры.

Наступныя аналізы крыві не паказалі на прычыну зьяўленьня ўтварэньняў, яны выявілася толькі падчас рэнтґенаграфіі грудной клеткі. Вінаватай ва ўсім аказалася пухліна ў лёгкім, якая дала мэтастазы ў іншыя органы, у тым ліку й вочы.

Мэдыкі кажуць, што распаўсюд раку лёгкіх на вочы адбываецца даволі рэдка: 0.1-7% ад усіх выпадкаў, а страта зроку адбываецца яшчэ радзей.

Жанчыну накіравалі на лячэньне да анколяга, і пра далейшы лёс не паведамляецца.

Читать полностью…

cybulinka

Падобна на тое, што зараз адбываецца чарговы ўздым чалавекападобных робатаў. Вось кітайская кампанія Astribot прэзэнтавала свайго робата S1, ягоныя рухі перавышаюць у хуткасьці чалавечыя.

S1 уяўляе сабою тулава з галавою й дзьвюма рукамі, з дапамогаю якіх ён спрытна ўзаемадзейнічае з прадметамі (відэа). Сьцьвярджаецца, што робат самастойна распазнае абʼекты з дапамогай нэўрасеткі й выбірае спосаб узаемадзеяньня.

Читать полностью…

cybulinka

Экалягічная арганізацыя Earth Action апублікавала справаздачу, у якой аналізуецца абхаджэньне з плястыкавым сьмецьцем у 84 краінах.

Паводле справаздачы, найгорш кіруюць плястыкавым сьмецьцем у Эрытрэі, там 97,34% адкідаў не перапрацоўваюцца, і не адпраўляюцца на палігоны. А вось у Паўднёвай Карэі такога сьмецьця толькі 2,6%, яна займае першае месца. Больш за ўсё плястыкавага сьмецьця сёлета чакаецца ў Кітаі: 14 млн тон.

Беларусь таксама трапіла ў выбарку, вось некаторыя тэзы (старонка 204):

🧅Чакаецца, што ў 2024 годзе ў Беларусі ўтворыцца 49 162 тоны плястыку, які трапіць у вадаёмы й застанецца на стыхійных сьметніках (23.89% ад усяго плястыку, Mismanaged Waste).

🧅Агульная колькасьць плястыкавага сьмецьця ў нашай краіне складае 205 826 тон.

🧅Прагназуецца, што ў водныя рэсурсы трапіць 3 706 тон мікраплястыку, у тым ліку ад зносу аўтамабільных шынаў, тэкстыльных валокнаў і г.д.

Читать полностью…

cybulinka

Нізкі ўзровень тэстастэрону ў мужчын зьвязалі з высокай рызыкай сьмерці ад усіх прычын

Сыстэматычны агляд і мэтааналіз 11 дасьледаваньняў з агульнай выбаркай больш за 24 000 чалавек выявілі сувязі паміж палавым гармонам і рызыкай сьмерці. Паведамляецца, што нізкая зыходная канцэнтрацыя тэстастэрону (7.4 нмоль/л) была зьвязаная з павышанай рызыкай сьмерці ад усіх прычын, а надта нізкі ўзровень гармону (< 5.3 нмоль/л) быў зьвязаны з рызыкай сьмерці ад сэрцава-судзінных захворваньняў.

Читать полностью…

cybulinka

Псыхадэлічны жабін таксын можа стаць новым лекам ад дэпрэсыі

Калі жабам Іncіlіus alvarіus штосьці пагражае, яны вылучаюць праз залозы ў скуры галюцынаґеннае рэчыва, падобнае на псылацыбін з чароўных грыбоў і шэраг іншых рэчываў. Таму ня дзіва, што жабкі пэрыядычна зазнаюць напады з боку аматараў галюцынаґенаў: жывёлаў ліжуць і сушаць, каб потым курыць.

Таксама вядома, што псыхадэлікі могуць быць эфэктыўным сродкам для лекаваньня дэпрэсыі ў некаторых людзей, хаця мэханізмы пакуль не вывучылі дасканала. Мяркуецца, што станоўчы эфэкт абумоўліваецца ўзаемадзеяньнем псыхадэлікаў з сэратанінавымі рэцэптарамі 5-HT2A. Аднак з папярэдніх публікацыяў вядома, што таксын, які вылучаюць жабкі, зьвязваецца зь іншымі сэратанінавымі рэцэптарамі 5-HT1A.

Дасьледнікі хімічна мадыфікавалі жабін таксын такім чынам, каб ён зьвязваўся толькі з рэцэптарамі 5-HT1A, што адхіліла галюцынаґенны эфэкт. Потым мадыфікаванае злучэньне давалі мышам з прыкметамі стрэсу й дэпрэсыі. У выніку досьледныя грызуны сталі больш піць салодкай вады й часьцей бавіць час з суродзічамі, што паказвала на зьніжэньне ўзроўняў стрэсу й дэпрэсыі. Аналягічныя эфэкты назіраліся ад псылацыбіну й у досьледах з удзелам людзей.

З гэтага ўсяго дасьледчая каманда робіць выснову, што тэрапэўтычны эфэкт псыхадэлікаў можа абумоўлівацца рэцэптарамі 5-HT1A, а не 5-HT2A, як меркавалася раней. Таксама эфэкт ад мадыфікаванага жабінага таксыну можна чакаць і на людзях, бо згаданыя рэцэптары ў нас аднолькавыя.

Читать полностью…

cybulinka

Псыхалягічныя дасьледаваньні з анляйн-апытаньнем страцілі давер

Плятформы для анляйн-апытаньняў людзей у навуковых мэтах пачалі зьяўляцца пасьля 2005 году й сталі надзейнай крыніцай інфармацыі для дасьледнікаў. З дапамогай новага інструмэнту, яны маглі ладзіць досьледы зь вялікай выбаркай.

Дапамаглі анляйн-апытаньні й падчас пандэміі covіd-19: яны сталі адзінай магчымасьцю працягваць дасьледаваньні ў часы карантыну. Паводле дадзеных Web of Scіence, колькасьць навуковых публікацый, у якіх выкарыстоўвалі самы папулярны інструмэнт MTurk вырасла з 34 у 2010 годзе да 989 у 2021.

Аднак разам з ростам папулярнасьці якасьць дадзеных пачала зьніжацца. Першыя прыкметы крызысу выявіліся ў 2018 годзе, калі аўтары паспрабавалі ўзнавіць свае досьледы папярэдніх гадоў. У выніку вялікая частка сабраных ад людзей зьвестак не прайшла правяраньне на якасьць.

Летась іншыя навукоўцы выявілі ў анкетах вялікую колькасьць адказаў, згенэраваных вялікімі моўнымі мадэлямі (GPT і інш.). Тлумачылася гэта тым, што людзі наўпрост пачалі зарабляць грошы зь мінімальнымі затратамі часу й энэргіі.

У новым прэпрынце аўтары папрасілі 400 чалавек зрабіць тэст з 27 парамі супрацьлеглых сьцьвярджэньняў. Напрыклад, «я кепска сьплю» і «я сьплю, як пшаніцу прадаўшы». У выніку 96% анкет мелі аднолькавыя адказы на супрацьлеглыя пункты. Навукоўцы паспрабавалі адфільтраваць сумнеўныя анкеты, але гэта не дапамагло: засталося 57% зыходных дадзеных і 67% зь іх дагэтуль мелі супярэчлівыя адказы.

Читать полностью…

cybulinka

Мапа кавалачку чалавечых мазґоў стала вынікам 10-гадовай дасьледчай працы

Дасьледнікі з Гарварду й Google стварылі 3D-рэканструкцыю 1 кубічнага мілімэтра чалавечых мазґоў. Так, абʼём невялікі, але ён утрымлівае 57 000 вузаў, 230 мм крываносых судзінаў і 150 млн сынапсаў (месцаў кантакту 2 нэўронаў).

Для стварэньня мапы выкарыстоўвалася электронная мікраскапія й альгарытмы штучнага інтэлекту, якія дазволілі афарбаваць структуры ў залежнасьці ад глыбіні, а таксама рэканструяваць нэўронныя сувязь.

Наступным крокам сумеснай працы стане мапа мышыных мазґоў.

Читать полностью…

cybulinka

Мова кашалётаў наблізілася да чалавечай паводле складанасьці

Навукоўка Даньела Руc разам са сваімі калегамі прааналізавала каля 9 000 размоваў кашалётаў, якія былі запісаныя ў пэрыяд з 2014 па 2018 год. У выніку аказалася, што вакалізацыя ў гэтых кітоў даволі складаная й падобная на чалавечыя мовы.

Раней меркавалася, што кашалёты (Physeter macrocephalus) выкарыстоўваюць 21 шаблён сыгналаў для розных сытуацый. Цяпер высьветлілася, што базавых шаблёнаў толькі 18, але яны маюць некалькі дадатковых узроўняў складанасьці.

Напрыклад, у пачатку ці ў канцы базавага патэрну кіты часта дадаюць дадатковы шчаўчок, каб паказаць суразмоўцу, што надышла ягоная чарга гаварыць. Таксама шаблёны часам расьцягваліся з захаваньнем рытмічнага рысунку, і кіты фармавалі зь іх розныя пасьлядоўнасьці, што вельмі нагадвае чалавечую мову.

Дасьледчай камандзе ўдалося скласьці «фанэтычны альфабэт», у які трапіла 156 разнастайных шаблёнаў, аднак навукоўцы мяркуюць, што іх можа быць значна болей.

Читать полностью…

cybulinka

Мінулы красавік стаў 11 месяцам запар, які пабіў тэмпэратурны рэкорд

Сярэдняя тэмпэратура была 15.03°С, што на 0.14°С вышэй за папярэдні рэкорд 2016 году.

Читать полностью…

cybulinka

Зручныя навушнікі з актыўным шумапрыглушэньнем далі магчымасьці аматарам музыкі й падкастаў атрымліваць большую асалоду ад праслухоўваньня кантэнту. Тэхналёгія таксама дапамагае захаваць слых, бо карыстальнікам і карыстальніцам ня трэба выкручваць гук на максымум у шумных месцах. Зрэшты, без прыхаваных сюрпрызаў не абышлося.

Падрабязьней у артыкуле⬇️

https://telegra.ph/Taemnaya-nebyaspeka-navushn%D1%96ka%D1%9E-z-shumapryglushehnnem-05-07

Читать полностью…

cybulinka

Глябальнае павышэньне тэмпэратуры вядзе чмялёў да выміраньня

Сусьветная папуляцыя чмялёў (Bombus) значна скарацілася з 1950-х гадоў. У навуковай супольнасьці гучалі розныя вэрсіі: ад уплыву пэстыцыдаў да страты натуральнага для апыляльнікаў асяродзьдзя. Таксама чмялі вельмі ўразьлівыя да тэмпэратуры, таму некаторыя падазравалі зьмены клімату.

Цяпер такую гіпотэзу сьцьвердзілі канадзкія навукоўцы. Яны высьветлілі, што чмялі ўсіх відаў добра пачуваюцца ў дыяпазоне ад 28 да 32°С, а вось з павышэньнем тэмпэратуры да 36°С вусякі спынялі размнажэньне. Павышэньне тэмпэратуры таксама нэгатыўна адбівалася на выжывальнасьці лічынак. Усё гэта можа прывесьці да паступовага выміраньня.

Што праўда, аўтары не выключаюць уплыў і іншых згаданых фактараў.

Читать полностью…

cybulinka

🧅Касьмічны тэлескоп Hubble вярнуўся да навуковых назіраньняў пасьля чарговага выхаду зь бясьпечнага рэжыму ў выніку праблемы з рухавіком. Збой адбыўся адразу пасьля 34 гадавіны абсэрваторыі ў космасе.

🧅Антрапаґенны шум моцна перашкаджае бясхрыбетным. Напрыклад, аўтары новай публікацыі заўважылі, што пры ўзроўні шуму ў 70 дБ (ажыўленая вуліца) выжывальнасьць цвыркуноў падала на 35%.

🧅Турэцкія навукоўцы зьвязалі спажываньне вялікай колькасьці смажанага й запечанага з павышанай рызыкаю дэпрэсыі й парушэньнямі сну ў маладых людзей. Дасьледавалі 420 здаровых студэнтак і студэнтаў, якія вялі адмысловыя дзёньнікі харчаваньня. Потым выбарку разьбілі на групы ў адпаведнасьці з дыетай, ацанілі дэпрэсыўныя сымптомы й якасьць сну, і зрабілі статыстычны аналіз.

🧅Птушыны грып выявілі ў катоў. Хваробу гадаванцы падчапілі праз сырое малако хворых кароў. Прытым паведамленьні пра «невядомую хваробу» катоў на амэрыканскіх фэрмах пачалі зьяўляцца яшчэ да выяўленьня птушынага грыпу ў кароў. У катоў цяклі вочы й насы, яны хадзілі кругамі, гублялі зрок і каардынацыю. Ахвярамі сталі каля 12 жывёл.

Читать полностью…

cybulinka

Папугі пасьпяхова засвоілі відэазванкі й гэта палепшыла іхны стан

У дзікай прыродзе папугі звычайна жывуць зграйкамі, таму частка камунікуюць з суродзічамі. Але ў якасьці хатніх гадаванцаў часьцяком людзі трымаюць птушак у адзіноце. Гэта можа нэгатыўна адбіцца на фізычным і псыхалягічным стане птушкі.

Некаторыя ўладальнікі папугаў спрабуюць кампэнсаваць недахоп зносінаў з дапамогай аўдыё- і відэазапісаў з маналёгамі іншых птушак, але эфэкт ад такой задумы невялікі.

Цяпер амэрыканскія навукоўцы пастанавілі навучыць 18 папугаў рабіць відэавыклікі ў Facebook Messenger. Існавала імавернасьць таго, што відэавыклікі могуць стаць прычынай стрэсу для птушак, таму ў досьледзе бралі ўдзел і гаспадары, якія пільна сачылі за сваімі гадаванцамі падчас сэансу сувязі.

Птушак спачатку навучылі біць у звон, калі ім хацелася абмеркаваць важныя падзеі з суродзічамі, а потым ім далі поўны доступ да мабільнай праґрамы.

У выніку амаль ва ўсіх выпадках гаспадары паведамлялі пра значнае паляпшэньне стану птушак пасьля зьяўленьня відэавыклікаў. Некаторыя папугі навучыліся лепей лётаць і шукаць ежу, калі глядзелі на суродзічаў. А какаду Элі й шэры папугай Кукі працягваюць тэлефанаваць адно аднаму праз год пасьля досьледу.

Читать полностью…

cybulinka

Паветра так ачысьцілася, што эўрапейскае лета будзе больш сьпякотным, чым прагназавалася

Звычайна для прагназаваньня надворʼя адмыслоўцы карыстаюцца кліматычнымі мадэлямі. Яны могуць быць глябальнымі й рэгіянальнымі. Праз тое, што запуск глябальнай мадэлі патрабуе вялікіх вылічальных магутнасьцей, навукоўцы найчасьцей карыстаюцца рэгіянальнымі. Да таго ж меркавалася, што зь імі можна атрымаць крыху больш дакладны прагноз.

Аднак цяпер высьветлілася, што гэта зусім ня так. Параўнаньне прагнозаў з 1980 па 2022 з рэальнымі ўмовамі надворʼя паказала, што рэгіянальныя мадэлі часта недаацэньвалі тэмпэратуру на 1°С, а глябальныя – на 0.5°С. Так адбывалася праз тое, што мадэлі не ўлічвалі зьмены ў схемах цыркуляцыі паветра. Калі аўтары зрабілі папраўку на гэта, глябальныя мадэлі сталі дакладнымі, але рэгіянальныя – не.

Аказалася, што апошнія недаацэньвалі прагназаваную тэмпэратуру, бо не ўлічвалі ўзроўні забруджанасьці паветра. У Эўропе яно становіцца больш чыстым, таму інтэнсыўнасьць сонечнага сьвятла расьце. З улікам гэтага фактару прагнозы сьпёкі сталі адпавядаць рэчаіснасьці, а аўтары папярэдзілі, што лета можа быць крыху больш гарачым.

Читать полностью…

cybulinka

Ґены могуць уплываць на нашую любоў да праслухоўваньня музыкі

Паводле вынікаў дасьледаваньня з удзелам больш за 9 000 гома- і ґетэразыготных блізьнят, тое, наколькі моцна нам падабаецца слухаць музыку часткова залежыць ад ґенаў.

Вядома, што задавальненьне, якое людзі атрымліваюць ад музыкі зьвязанае зь ейным уплывам на эмацыйныя рэакцыі й здольнасьць усталёўваць сацыяльныя кантакты. Прытым ступень такога задавальненьня можа істотна адрозьнівацца ў залежнасьці ад чалавека, але прычыны такога эфэкту застаюцца невядомымі.

Цяпер навукоўцы паспрабавалі вызначыць ролю ґенэтыкі ў такім працэсе. Для гэтага яны вывучылі зьвесткі каля 3 400 гомазыготных і 5 600 ґетэразыготных блізьнят у веку ад 37 да 64 гадоў. Усе людзі выхоўваліся ў аднолькавых умовах, што значна палегчыла вызначэньне ґенэтычнага ўнёску.

Спачатку блізьняты запоўнілі адмысловыя анкеты, каб вызначыць ступень задавальненьня ад праслухоўваньня музыкі, а потым атрыманыя зьвесткі аналізаваліся статыстычным мэтадам, каб вызначыць уплыў ґенэтыкі й фактараў асяродзьдзя на музычныя густы.

Такім чынам выявілася, што гомазыготныя блізьняты (ідэнтычныя зьнешне й ґенэтычна) больш чым у 2 разы часьцей мелі аднолькавую ступень задавальненьня ад музыкі, чымся іхнія ґетэразыготныя аднагодкі.

Читать полностью…

cybulinka

Тэлескоп Ўэб сфатаграфаваў Конскую галаву буйным плянам

Новыя дэталізаваныя здымкі туманнасьці Конская галава атрымалі з дапамогай інфрачырвонай камэры. На іх адмыслоўцы ўпершыню пабачылі ўцягненьне міжзорнага пылу газавымі струменямі, а таксама ацанілі ўзаемнае разьмяшчэньне туманнасьці й зорак, якія яе асьвятляюць.

Конская галава ўтварылася воблака матэрыі, якое пачало разбурацца. Яна знаходзіцца на адлегласьці 1 375 сьветлавых гадоў ад нас і паступова зьнікае. Паводле ацэнак астраномаў, назіраць за Конскай галавой можна будзе яшчэ 5 млн гадоў.

Читать полностью…

cybulinka

Мышыныя мазґі не заўважылі розьніцы паміж стэвіяй і цукрам

З папярэдніх публікацый вынікае, што мазґі могуць адрозьніваць салодкія рэчывы ў ежы, але нэўронныя мэханізмы такой здольнасьці дагэтуль вывучаныя мала.

Таму кітайскія навукоўцы зладзілі дасьледаваньне, каб лепей зразумець тое, што адбываецца ў мазґах мышэй падчас спажываньня замяняльнікаў цукру.

Для гэтага грызуноў цягам 6 тыдняў кармілі рацыёнам з цукрам і ягонымі замяняльнікамі (стэвія, ксыліт, гліцырызін, магразід), а кантрольная група атрымлівала сумесь замяняльнікаў. Паралельна з гэтым аўтары ў рэальным часе рэгістравалі актыўнасьць нэўронаў у мазґах.

Аказалася, што мазґавыя актыўнасьці ў групах стэвіі й цукру былі вельмі падобнымі.

Гэта сьведчыць пра тое, што стэвія можа быць найбольш «сумяшчальным з мазґамі» замяняльнікам, бо дакладна пераймае эфэкт цукру.

Читать полностью…

cybulinka

https://telegra.ph/Navuko%D1%9Ecy-kazhuc-shto-svyadomasc-yosc-u-bolshaj-chastk%D1%96-zhyvyh-%D1%96stot-ale-gehta-n%D1%96choga-nya-vyrashae-04-28

Читать полностью…
Subscribe to a channel