bnr1918 | Adults only

Telegram-канал bnr1918 - Прэса БНР

264

На шляху да стагоддзя Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985

Subscribe to a channel

Прэса БНР

https://telegra.ph/Pershy-belarusk%D1%96-nacyyanalny-paeht-08-16

Читать полностью…

Прэса БНР

"Яшчэ аб пераменах". Газета "Беларусь", №4 (60) ад 06.01.20

Читать полностью…

Прэса БНР

"У аснове адносін Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага з Польшчай ляжала права, узаемная дагода, а ў аснове адносін Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага з Расеяй няма ніякіх праўных нормаў, адно толькі: сваволя, пагвалчанне права. Азіяты, патомкі татарска-кіргізскіх брадзягаў!"

- Тамаш Грыб

Читать полностью…

Прэса БНР

Любіць Беларусь можна толькі выключнай любоўю. Гэта асабліва павінен уразумець той інтэлігент, які кажа, што любоў да Беларусі можна «совместить» з любоўю да Расеі ці да Польшчы. Няпраўда, - гэта фарысэйства, ілжа! Ілжа прад самім сабой. Як у чалавека ёсьць адна маці, так у яго ёсьць толькі адна бацькаўшчына! Любіць можна ці Беларусь, ці Расею, ці Польшчу.

Аляксандр Цвікевіч, 1925 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. Не прынясе ён карысці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябеснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе»

Язэп Лёсік, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Ніякія польскія путы, ніякія маскоўскія нагайкі і вастрогі ня здолелі адабраць ад нашага народу ягонага найдаражэйшага скарбу — роднае мовы. А калі наш народ захаваў мову, то ён жыве і будзе жыць. Праз мову наш народ здолее адрадзіцца ды зноў зрабіцца вялікім, дужым і слаўным»

Вацлаў Ластоўскі, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мы ў роспачы павінны адмовіцца ад сваіх лепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні»

Пётра Крачэўскі, 1926 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь».

Янка Купала, 1919 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?» К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем? Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця».

Янка Купала, 1919 год

Читать полностью…

Прэса БНР

"Акт 25 сакавіка не стаў законам, праведзеным у жыцьцё, але стаў законам беларускага жыцьця"

Аляксандр Цвікевіч, 1922 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«На пытаньне: «Як мы будзем жыць без Расеі?», мы можэм адказаць таксама пытаньнем: а як-же мы без яе жылі сто з нечым гадоў таму назад? А як жыла Сербія і Чарнагорыя, як жыве і красуе Балгарыя?»

Антон Луцкевіч, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Мы, беларусы, ведаем, што для нас «Родина і отечество» — тое самае, за што мы з Масквой білісь больш як чатыры стагодзьдзі. Горы трупаў і рэчкі беларускай крыві навучылі нас цаніць сваю Бацькаўшчыну не як частку Расеі, а як самастойную, раўнапраўную адзінку ў сям’і славянскіх народаў і дзяржаў»

Пятро Крачэўскі, 1925 год

Читать полностью…

Прэса БНР

Яшчэ ў 1913 годзе Аляксандра Цвікевіча можна было назваць паспяховым чалавекам: ён атрымаў прэстыжную адукацыю (юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта) і працаваў адвакатам. Але пад час Першай сусветнай вайны ён разам з сотнямі тысяч беларускіх уцекачоў апынуўся ў Расіі. Менавіта тады ў ім прачнулася спагада да беларускага народа і цікавасць да палітыкі. У 1917 годзе ён стаў адным з арганізатараў Першага Усебеларускага з'езда, а пазней - дзеячом БНР.

Цікава, што даволі працяглы час Цвікевіч карыстаўся расейскай мовай - у прыватнасці, у 1918 годзе ён спрабаваў выдаваць у Мінску газету «Бълорусская Земля», за што быў падняты на смех калегамі па беларускім руху. Але ў 1925 годзе ў Літве ён выдае цэлую брашуру, у якой звяртаецца да сваіх былых аднадумцаў - абруселых інтэлектуалаў - дзе спрабуе абвергнуць іхныя аргументы аб «непатрэбнасці» адраджэння беларускай мовы і культуры.

У тым жа годзе Цвікевіч стаў апошнім прэм'ер-міністрам БНР: ён склаў з сябе паўнамоцтвы на карысць ураду БССР і вярнуўся з эміграцыі працаваць на карысць свайго народа. У 1930 годзе арыштаваны і высланы ў Расію, у 1937 годзе расстраляны.

Аляксандр Цвікевіч. Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне? (1925)

Читать полностью…

Прэса БНР

Віншаванне з новым 1921 годам ад віленскай газеты "Наша думка"

Читать полностью…

Прэса БНР

✅МІТЫНГ У МЕСТОВЫМ ТЭАТРЫ: "Пасля польскіх уціскаў на Беларусі плебісцыт можа даць рэзультаты, не адпавядаючыя жыццю. Плебісцыт можа адбыцца толькі тагды, калі польскія войскі выйдуць, а край займе нейтральная армія. Аб плебісцыце ў Вільне і Віленскім вокругу не можа быць і гутаркі..."

✅АДРАДЖЭННЕ ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКАГА З'ЕДНАННЯ: "Магчыма, што ў Коўне будзе часова перабываць прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і некаторыя члены Ураду"

✅ПАДЗЕЛ: "Здаецца дзіўным і незразумелым, як Польшча, заўсёды дабіваўшаяся ўласнага самаакрэслення, склонна ўціскаць іншыя народы, маючыя на самаакрэсленне столькі ж правоў, як і Польшча. Пара адумацца, паны-палякі!"

Пагоня (Коўна), №14, 18.11.20 https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Insyja/Pahonia_1920.pdf.zip/233347-1920-14.pdf

Читать полностью…

Прэса БНР

Што пачало беларускае слова, павінен рабіць далей беларускі меч. Беларускае войска — гэта ёсць той найвышэйшы пункт нашага адраджэння, каторы павінен, нібы бура, узварухнуць народную гушчу. Разам з беларускім войскам паявіцца масавая нацыянальная свядомасць. Гутарка на чужой мове сярод нашых салдатаў павінна лічыцца вялікім праступкам перад нашай святой справай.

- Змітрок Бядуля, 1919

Читать полностью…

Прэса БНР

«Францішак Скарына сваім перакладам Бібліі на беларускую народную мову, усёй сваёй дзейнасьцю палажыў пачатак беларускай рэлігійнай рэфармацыі, палажыў моцныя падваліны для заснаваньня беларускага народнага веравызнаньня, беларускага хрысьціянства».
- Тамаш Грыб, 1934

Читать полностью…

Прэса БНР

«Слова рэспубліка у нашай мове німа; трэба ужываць — Рэч Паспалітая, як мы гэты тэрмін ужывалі с 16-го да паловы 19-го веку. Парлямэнт павінен адтрымаць найменне Вальнаго Сойму, а Устаноўчы Сойм — Вялікаго Вальнаго Сойму; старшыня парлямэнту — маршалак галоўны; дэпутаты — паслы; рада міністраў — Рада».

Мітрафан Доўнар-Запольскі, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«І няхай сёньнека нас, сьвядомых змагальнікаў, ня так многа, няхай удзельная вага наша ўсё яшчэ малая, але затое за намі будучыня. Ня ў ліку, а ў праваце справа! Бо калі Беларусь жыве як самабытная нацыянальная адзінка, то ясна, што гэта адзінка будзе расьці і разьвівацца, будзе ў дрэбязгі разьбіваць усе перашкоды на сваім гістарычным шляху»

Тамаш Грыб, 1921 год

Читать полностью…

Прэса БНР

І паяўляюцца „тоже белоруссы“ і „тэж бялорусіны“; мы зьяўляемся сьведкамі найцікавейшага працэсу, які толькі вядомы ў псыхолёгіі народаў: паяўляюцца людзі з раздвоенай сьвядомасьцю, якія шчыра кажуць, што ў іх ёсьць дзьве душы — адна польская, а другая — беларуская, або: адна, маленечкая душа — беларуская, і другая, вялізарная — маскоўская. Ім нельга ў гэтым не паверыць. Гэта ёсьць праўда. І вось важгаюцца між сабой гэныя „дзьве душы“ — якая зь іх перацягне. Хутчэй за ўсё ні тая, ні другая не перацягне, а так і будзе важгацца празь усё сваё жыцьцё. Ні Богу сьвечка, ні чорту качарга, як кажа народная прыказка. Ясна адно бязь сумліву — гэным людзям з раздвоенай сьвядомасьцю, маючым дзьве душы, дзьве бацькаўшчыны, ніколі не знайсьці сьцежку да разуменьня душы беларускіх народных грамад.

Тамаш Грыб, 1924

Читать полностью…

Прэса БНР

«Мы павінны цяпер больш, чым калі, сьцерагчыся так-званых «тоже белорусовъ», каторыя, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да свае мовы, да сваіх братоў сярмяжных, да ўсяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, каторы закладае фундамэнты вялізарнага гмаху з нягоднага матэріялу: яго будыніна ня будзе мець моцы і хутка разваліцца. Вось-жа, каб будоўля незалежнай Беларусі і не развалілася, каб пры найгоршых для нас варунках мы асталіся самі сабой, трэба ў аснову нашага дзяржаўнага будоўніцтва палажыць чыстую беларускую нацыанальную ідэю»

Антон Луцкевіч, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Зусім справядліва, што і без нацыянальнага адраджэння паспаліты народ можна зрабіць сытым і давольным. Але не адным хлебам жыў бывае чалавек. Аддаўшы ўшанаванне целу перад духам, мы чынім гвалт над натураю. Занядбаны дух засумуе смяртэльна і знішчыць і цела»

Язэп Лёсік, 1918 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«У наш час, калі інтэлігенцыя ня йдзе ў рух галоўным чынам з-за мовы, найлепшым доказам яе рашымасьці і здольнасьці да чыннага ўдзелу будзе той дзень, калі яна загаманіць сярод сваей грамады на беларускай мове. Мы разумеем, - гэта ня так лёгка зрабіць. Але падобны індывідуальны ўчынак павінен быць перароблены абавязкова; бяз яго Беларусь не дабудзе запраўднага сына".

Аляксандр Цвікевіч, 1925 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Што такое гісторыя маскоўскага народу? Гэта спрадвечнае панаванне Іаана Грознага і Грышкі Распуціна ў палітыцы і Нікіты Пустасвята ў царкве і грамадзянскім жыцці».

Язэп Лёсік, 1917 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А па мойму: ну і дзякаваць Богу: абы не крывая».

Янка Купала, 1914 год

Читать полностью…

Прэса БНР

"Шлях будаўніцтва беларускай дзяржавы - знізу ўверх, а не зверху ўніз. І пэўне ж народ, у якога няма першапачатковай формы самаарганізацыі, у якога няма самадзейнасці, актыўнасці й баёўнасці ў абароне сваіх штодзённых жыццёвых патрэбнасцяў, такі народ ніколі не можа падняцца на вышэйшую ступень самаарганізацыі - ніколі не здабудзе сабе дзяржаўнае самастойнасці"

Тамаш Грыб, 1931 год

Читать полностью…

Прэса БНР

«Беларусь, бацькаўшчына Скарыны, Буднага, Сапегі, Багушэвіча, Каліноўскага, Грынявецкага, Бурбіса, Ігнатоўскага, наша радзіма Беларусь будзе вольнай і ні ад каго не залежнай народнай рэспублікай!»

Тамаш Грыб, 1935 год

Читать полностью…

Прэса БНР

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

I. Агульныя палажэнні

Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы (1864)
Францішак Багушэвіч. Прадмова да «Дудкі беларускай» (1891)
Вацлаў Ластоўскі. Што трэба ведаць кожнаму беларусу (1918)

II. Родная мова

Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? (1914)
Вацлаў Ластоўскі. Родная мова (1914)
Язэп Лёсік. Родная мова і яе значэнне (1918)

III. Расія

Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе (1917)
Язэп Лёсік. Памятка беларусам маскоўскай прыхільнасці (1918)
Антон Луцкевіч. Беларусь і Расея (1918)
Вацлаў Ластоўскі. Беларусь пад Расеяй (1919)

IV. Незалежнасць

Антон Луцкевіч. Незалежная Беларусь (1918)
Янка Купала. Незалежнасць (1919)
Янка Купала. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год (1920)
Антон Луцкевіч. 25 марца 1918 году (1921)
Максім Гарэцкі. Думкі i развагі з прычыны сьвята незалежнасьці (1921)
Аркадзь Смоліч. Незалежнасьць (1921)
Аляксандр Цвікевіч. Чатыры гады 1918-25.ІІІ.1922 (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня (1922)

V. Фольк-гістары

Язэп Лёсік. Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы (1921)
Вацлаў Ластоўскі. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» (1925)

Читать полностью…

Прэса БНР

Навагодняе віншаванне з новым 1921 годам ад ковенскай газеты "Пагоня"

Читать полностью…

Прэса БНР

✅ПАЛІТЫЧНЫЯ РАЗВАЖАННІ: "Беларуская рэспубліка - ці то Народная, Дэмакратычная, ці Савецкая, - павінна быць беларускай па культуры, языку і духу. Дзеля гэтага патрэбна адно: каб нацыянальная свядомасць нашага народу была гэткай сільнай, што яе не здалелі б забіць чужынцы..."

✅СПРАВА ВІЛЕНШЧЫНЫ І ГОРАДЗЕНШЧЫНЫ: "На засяданні 28 кастрычніка ў Брусэлі Рада Лігі Народаў разглядала справу аб Сярэднюю Літву, іначай кажучы: аб Віленшчыну і Горадзеншчыну. Пастанова Рады такая: загадаць арганізацыю пад апекай Лігі Народаў плебісцыту, каб народ меў магчымасць свабодна высказаць сваю волю, да якой дзяржавы ён хоча належаць..."

✅БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА: Беларуская Вайсковая Камісія паслала сваіх людзей у Горадню, даручыўшы ім вербаваць дабравольцаў. Набор ужо пачаўся і йдзе вельмі добра..."

Наша Ніва, №3, 12.11.20 https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Nasa_Niva_1906-1915,1920.zip/1920-3.pdf

Читать полностью…
Subscribe to a channel