belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42762

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 1 жніўня

✔️«Інструкцыя па абыходзе санкцыяў». Вывучылі зліты дакумент, распрацаваны ў МЗС

✔️Лукашэнка зноў паляцеў да Пуціна. У Менску гэта называюць «працоўным візітам», Крэмль жа акрэслівае яго як «прыватны»

✔️У Польшчы ўзяліся правяраць парушэнні падчас дзеяння праграмы Poland Business Harbour

✔️ЗСУ абвяргае, што ў Менск на гэтым тыдні прылятаў украінскі дрон

✔️У Літве знайшлі беспілотнік, які некалькі дзён таму прыляцеў з Беларусі. Ён знаходзіўся больш як за 100 км ад літоўска-беларускай мяжы

✔️МЗС Літвы з гэтай нагоды ўручыла ноту «рашучага пратэсту» прадстаўніку амбасады РБ

✔️«У сувязі са смерцю падазраванага». Гданьская пракуратура больш не будзе расследаваць справу пра катаванне аднаго беларуса іншым

✔️Ціханоўскі заявіў, што «ўжо замовіў 20 аўтобусаў» для палітвязняў, якіх можа выпусціць Лукашэнка

✔️Аўтамабіль Lada ў Беларусі можна купіць заўважна танней чым у Расеі. Чаму так?

✔️У Беларусі знайшлася вакансія з афіцыйным заробкам большым за 30 000 BYN

#рэпрэсіі:

▫️Насту Лойку накіравалі ў памяшканне камернага тыпу на паўгода

▫️Праваабаронцы даведаліся пра новыя факты, звязаныя з праверкамі і допытамі людзей на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ

▫️За ўдзел у пратэстах асудзілі былую сяброўку Ліберальна-дэмакратычнай партыі Гайдукевіча

▫️Лукашэнкаўцы прычапілі «экстрэмісцкі» статус да Facebook-старонкі палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага

Читать полностью…

Белсат

☝️ Беларусы не толькі памяркоўныя, але і «умераныя»

Прынамсі, умераныя адносіны маюць з ангельскай мовай.

Паводле міжнароднага рэйтынгу English Proficiency Index, які адлюстроўвае веданне ангельскай мовы, існуюць пяць груп краін. Гэта краіны з «вельмі нізкім» узроўнем, «нізкім», «умераным», «высокім» і «вельмі высокім». Беларусы ведаюць ангельскую на «умераным» узроўні.

Беларусь стала 35-й з 116 краін у міжнародным рэйтынгу. Сярод нашых суседзяў лепш за ўсё ангельскай валодаюць у Польшчы – 15-е месца. За ёй Літва – 23-е месца. Абедзве краіны ставяцца да групы з высокім веданнем мовы.🤷

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Варшаўскаму паўстанню – 81 год. Як гэта было?

1 жніўня 1944 года паўстанцы Арміі Краёвай пачалі барацьбу супраць фашысцкіх акупантаў у Варшаве. Цягам 63 дзён палякі, узброеныя значна горш, чым немцы, змагаліся за кожны дом і кожны метр зямлі акупаванай сталіцы.

Паўстанне завяршылася падпісаннем пагаднення наконт спынення ваенных дзеянняў у Варшаве. Падчас баёў загінулі ад 16 да 18 тысяч паўстанцаў. Нямецкія войскі страцілі 10 тысяч сваіх жаўнераў. Нацысты потым параўналі паўстанне са Сталінградскаю бітваю.

Дарэчы, у Варшаўскім паўстанні ўдзельнічалі з тысячу беларусаў, паводле розных ацэнак. Большасць з іх была ў складзе Арміі Краёвай, у тым ліку ў батальёне «Зоська», дзе служылі ўцекачы з Заходняй Беларусі. Былі і тыя беларусы, якія ўдзельнічалі і як індывідуальныя байцы.

📷 Як выглядалі моманты паўстання – глядзіце на архіўных здымках ад Getty Images.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Міграцыйная служба Украіны расказала, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскія пашпарты і колькі былі дэпартаваныя за першае паўгоддзе 2025-га

Лічбы публікуе @radiosvaboda.

Агулам на тэрыторыі Украіны на гэты момант легальна пражывае менш за 20 тысяч грамадзян Беларусі.

🔍 Больш інфармацыі па тэме вось тут

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Лукашэнка паехаў да Пуціна на Валаам. Чаму гэтая сустрэча спатрэбілася цяпер?

🔸Прадстаўнік РБ у ААН Валянцін Рыбакоў: працэс перамоваў паміж Беларуссю і ЗША працягваецца. Тым часам Трамп падпісаў «удакладненыя» імпартныя мыты для дзясяткаў еўрапейскіх краінаў

🔸Ад 1 жніўня маладыя спецыялісты, якія навучаліся за кошт бюджэту, пачынаюць працаваць па прымусовым размеркаванні. Дзяржава для іх падрыхтавала пернік і бізун

🔸Бацькі, якія раней прасілі Лукашэнку не зачыняць дзіцячы садок у Талачыне, цяпер звярнуліся да мясцовага дэпутата. Як ён адрэагаваў?

🔸
36 гадоў магло б сёння споўніцца забітаму сілавікамі Раману Бандарэнку

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калі ЗША сапраўды ўвядуць мыты супраць саюзнікаў РФ, Беларусь, відавочна, апынецца ў спісе. Лукашэнка, хутчэй за ўсё, будзе шукаць кампенсацыі»

Лукашэнка зноў паляцеў на сустрэчу з Пуціным. Прычым калі прапаганда ў Менску называе візіт «працоўным», то Крэмль, наадварот, падкрэслівае яго прыватны характар.

Якія прэферэнцыі будзе выбіваць для сябе самаабвешчаны кіраўнік Беларусі гэтым разам?

👀 Разбіраемся разам з экспертамі

Читать полностью…

Белсат

📍«У сувязі са смерцю падазраванага». Гданьская пракуратура больш не будзе расследаваць справу пра катаванне аднаго беларуса іншым

Нагадаем: на мінулым тыдні былы беларускі добраахвотнік Ягор І. спачатку збіваў і катаваў свайго сябра, а пазней здзейсніў суіцыд.

Паколькі падазраваны ў ноч з 24 на 25 ліпеня быў збіты грузавым цягніком і памёр на месцы здарэння, крымінальная справа ў дачыненні яго спыненая.

🔍 Болей інфармацыі шукайце ў нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔍 «BELPOL» перадаў нам дакумент, у якім чыноўнікі падрабязна тлумачаць, як «правільна» абыходзіць санкцыі

Рэкамендацыі, прыклады, прапановы «незвычайных маршрутаў» – МЗС так пастаралася, што зразумець інструкцыю павінен нават самы дурны дырэктар дзяржпрадпрыемства.

📍Знаёмім вас са зместам дакумента ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🍆 Як літоўскія законы трактуюць няпрошаную рассылку фота геніталіяў?

Пасля скандалу вакол Андрэя Стрыжака тэма стала асабліва актуальнай, хоць фактычна актуальнасці яна і так не страчвае ніколі.

Вось што патлумачылі «Белсату» ў аддзеле камунікацыяў паліцыі Літвы.

📍Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🚙 АўтаВАЗ прадае свае новыя машыны на беларускім рынку за істотна меншы кошт, чым на расейскім

«Рынкі розныя. Каб быць канкурэнтаздольнымі ў Беларусі, мы вымушаныя адаптаваць цэнавую палітыку», – тлумачыць адзін з топ-менеджараў.

🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 1 жніўня

Долар і расейскі рубель сёння сінхронна падраслі, але рост быў зусім слабенькі. Тым часам еўра пайшоў уніз, страціўшы больш за 2 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Літоўскія службы знайшлі дрон, які 28 ліпеня прыляцеў з беларускага боку

Ён быў выяўлены на палігоне «Гайжунай» у Ёнаўскім раёне. Гэта непадалёк ад Каўнаса і больш як за 110 км ад літоўска-беларускай мяжы.

Пра знойдзены беспілотнік паведамляе літоўскае выданне BNS.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Шматвектарнасць» вяртаецца? Як трактаваць маштабную нараду Лукашэнкі з дыпламатамі

Цікава, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі запрасіў на размову не аднаго толькі міністра замежных справаў, які б потым данёс ягоную пазіцыю да консулаў ды амбасадараў. Ён сабраў дзясяткі дыпламатаў, каб паразмаўляць з імі асабіста.

Што гэта – перадвесце карэннага развароту ў знешняй палітыцы?

👀 У свежым выданні праграмы «ПраСвет» тэму абмяркоўваюць Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Трамп «удакладніў» мыты амаль для 70 краінаў. Яны набудуць моц праз тыдзень

Выключэннем стала толькі Канада, для якой мыты ў памеры 35% пачынаюць дзейнічаць адразу, ужо ад сённяшняга дня.

👀 Глядзіце падрабязней тут

Читать полностью…

Белсат

Ціханоўскі звярнуўся да Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў

Відэазварот стаў strana888/video/7533345578139405573">адказам на ўчорашнія словы самаабвешчанага пра нібыта жаданні перадаць Захаду «некалькі тысяч палітычных зняволеных» з умовай іх вывазу за мяжу Беларусі.

Вось, як на гэта адрэагаваў Ціханоўскі:

«Лукашэнка ўпэўнены, што беглыя” не хочуць прымаць тысячы палітвязняў, што ім рты не патрэбныя. Дык вось Аляксандр, вось табе мой адказ.

Нам патрэбны кожны, кожны каго назвалі палітвязнем: здаровы, малады, хворы, стары – усе. Ты сам сказаў, адныя выдаткі з імі, яшчэ карміць, апранаць. І калі ты, Аляксандр, гатовы трымаць слова, гатовы выпускаць палонных з умовай, што яны выедуць за мяжу, то я ўжо замовіў 20 аўтобусаў. Трэба будзе, замовім 100, беларусы збяруць гэту суму за гадзіну. Забярэм усіх, бо гэта не пра грошы. Скажы толькі, куды пад'язджаць.

І калі ты, Аляксандр гатовы выпускаць людзей, што яны павінны выехаць за мяжу, то прама зараз 20 аўтобусаў будуць на мяжы. Калі ты гатовы адказваць за свае словы. Балабол!»
, – звярнуўся Ціханоўскі.

Читать полностью…

Белсат

🇳🇴 «Хто такая Домрачава, у Нарвегіі ведаюць практычна ўсе»

Як нарвежцы глядзяць на Беларусь і беларусаў? І як удалося дамагчыся таго, каб нашу краіну тут перасталі называць Белай Расеяй?

👀 Глядзіце новае выданне «Віда на жыхарства» з Нарвегіі на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🎹 Арган польскага міністра асвяцілі ў беларускім касцёле

Гэты арган беларусам падарыў Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Музычны інструмент ўсталявалі ў санктуарыі «Маці Божай Каралевы Палесся» у мястэчку Лагішын Пінскага раёну.
Беларускі біскуп Казімір Велікаселец днямі благаславіў арган, – паведамляе «Katolik life».

Дагэтуль музычны інструмент знаходзіўся ў гасціннай дому Радаслава Сікорскага і быў перададзены ў Беларусь яшчэ ў 2018 годзе.

Але «складаныя абставіны не дазвалялі польскім майстрам зрабіць мантаж інструмента. Увесь гэты час ён ляжаў у Лагішыне, аднак сёлета ўжо сіламі мясцовых вернікаў ён быў змантаваны», – паведамляюць блізкія падзеі крыніцы.


Пасля Імшы ў касцёле адбыўся канцэрт у рамках фестывалю Ars Magna Organi. 🎼

Читать полностью…

Белсат

😎 Адна з беларускіх кампаніяў шукае англамоўнага менеджара-егера. Гатовыя плаціць велізарныя грошы па мерках Беларусі (і не толькі)

Верагодна, пошукі падобнага спецыяліста звязаныя з паляўнічым бізнесам і працай з замежнымі кліентамі, якія гатовыя шчодра плаціць за паляванне ў нашай краіне.

☝️Падрабязней чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

🥔🍴 Падляшша – гэта не толькі пра месцы, абрады ці традыцыйныя песні, але і традыцыйную кухню

Аня і Дзёня прыехалі ў Нурэц і спрабуюць прыгатаваць традыцыйную страву – бульбяную кішку.

Ці з’есць Дзёня цэлую крывянку – залежыць ад вас 😉

👀 Глядзіце новае выданне «Падляшскіх вакацыяў» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

☝️Наступствы інцыдэнту з дронам: беларускі дыпламат у Літве атрымаў ноту з «рашучым пратэстам»

Сёння беспілотнік выявілі на палігоне непадалёк ад Каўнаса. А перад тым як згубіцца, ён пралятаў над Вільняй. У небе гэты БПЛА заўважылі 28 ліпеня.

👀 Падрабязнасці чытайце вось тут

Читать полностью…

Белсат

☝️Юрыдычны аддзел ЦБС, што спыніў працу ў траўні, аднаўляе дзейнасць

Атрымаць дапамогу, аднак, змогуць не ўсе ахвочыя – колькасць кансультацыяў будзе абмежаваная.

📍Вось якія ўмовы варта выканаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ЗСУ абвяргае, што ў Менск на гэтым тыдні прылятаў украінскі дрон

Украінскі бок у каментары нашаму журналісту падкрэсліў, што «ўдары наносяцца выключна па верыфікаваных вайсковых цэлях на тэрыторыі РФ».

✍️ Сабралі больш падрабязнасцей у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

😥14 чалавек знялі з аўтобусу на «размову» – палова ў аўтобус ужо не вярнулася

Праваабаронцы даведаліся пра новыя факты, звязаныя з праверкамі і допытамі людзей на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Дарэчы, тэлефоны правяраюць не толькі ў беларусаў і ўкраінцаў – могуць паглядзець змесціва фотагалерэі і чатаў таксама ў грамадзянаў іншых краін. Хоць гэта і здараецца радзей.

☝️Глядзіце падрабязнасці на сайце

Читать полностью…

Белсат

🕯 Раман Бандарэнка мог бы сёння святкаваць свой 36-ты дзень народзінаў

Але яму назаўсёды застанецца 31 – у лістападзе 2020-га, пасля збіцця лукашэнкаўскімі сілавікамі, Раман памёр. Ягоная фраза «Я выходжу», пакінутая ў дваравым чаце, стала адным з сімвалаў тых пратэстаў.

☝️ Паглядзіце, якім беларусы запомняць Рамана

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Пастаўкі тавараў за мяжу скараціліся, аднак сітуацыю ратуе экспарт паслугаў

Што адбываецца з беларускім экспартам у апошнія месяцы, разбіраемся з нашай сталай эксперткаю Настассяй Лузгіной.

☝️Па спасылцы знойдзеце шмат лічбаў ды інфаграфікі

Читать полностью…

Белсат

😉 Парада ад азіяцкіх пчалаводаў

Пасля гэтага сабраць мёд зможа кожны – і цалкам бяспечна. Паглядзіце 👌

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Трамп анансаваў санкцыі супраць РФ у сувязі з ударамі па цывільных аб'ектах ва Украіне

🔻Насту Лойку накіравалі ў памяшканне камернага тыпу

🔻Лукашэнка рыхтуе вызваленне сотняў палітвязняў?

🔻Лукашэнкаўцы не могуць знайсці амбасадара для працы ў Нігерыі

🔻Беларускія трамваі ў Расеі патрапілі ў няміласць следам за МАЗаўскімі аўтобусамі

🔻Качанава і Кубракоў адкрылі ў Менску новы медычны цэнтр

🔻У футбольных еўракубках застаўся толькі адзін беларускі клуб – гарадзенскі «Нёман»

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 У Польшчы ўзяліся правяраць парушэнні падчас дзеяння праграмы Poland Business Harbour

Дзякуючы ёй у перыяд з 2020 па 2023 год польскія візы атрымалі дзясяткі тысяч беларускіх супрацоўнікаў IT-сектару.

📍Чытайце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

Насце Лойцы пагоршылі ўмовы зняволення

Паводле «Нашай Нівы», праваабаронцу адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на паўгода. Дзяўчына ўвесь час будзе сядзець адна ці з суседкай у ізаляцыі ад іншых людзей.

Нагадваем, рэжым асудзіў Насту на сем гадоў зняволення за «распальванне варожасці». Яе затрымалі ў кастрычніку 2022-ога.

Читать полностью…

Белсат

У выніку расейскай атакі на Кіеў загінулі ўжо 27 чалавек

Сярод іх – 2-гадовае дзіця, цела якога дасталі з-пад завалаў. Колькасць пацярпелых дасягнула 159 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей.

1 жніўня ў Кіеве абвешчаны Днём жалобы ў памяць аб ахвярах масіраванай атакі Расеі. Украіна сёння склікае тэрміновае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.

Фота: getty images

Читать полностью…
Subscribe to a channel