Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🕯 Раман Бандарэнка мог бы сёння святкаваць свой 36-ты дзень народзінаў
Але яму назаўсёды застанецца 31 – у лістападзе 2020-га, пасля збіцця лукашэнкаўскімі сілавікамі, Раман памёр. Ягоная фраза «Я выходжу», пакінутая ў дваравым чаце, стала адным з сімвалаў тых пратэстаў.
☝️ Паглядзіце, якім беларусы запомняць Рамана
💁🏻♂️ Пастаўкі тавараў за мяжу скараціліся, аднак сітуацыю ратуе экспарт паслугаў
Што адбываецца з беларускім экспартам у апошнія месяцы, разбіраемся з нашай сталай эксперткаю Настассяй Лузгіной.
☝️Па спасылцы знойдзеце шмат лічбаў ды інфаграфікі
😉 Парада ад азіяцкіх пчалаводаў
Пасля гэтага сабраць мёд зможа кожны – і цалкам бяспечна. Паглядзіце 👌
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Трамп анансаваў санкцыі супраць РФ у сувязі з ударамі па цывільных аб'ектах ва Украіне
🔻Насту Лойку накіравалі ў памяшканне камернага тыпу
🔻Лукашэнка рыхтуе вызваленне сотняў палітвязняў?
🔻Лукашэнкаўцы не могуць знайсці амбасадара для працы ў Нігерыі
🔻Беларускія трамваі ў Расеі патрапілі ў няміласць следам за МАЗаўскімі аўтобусамі
🔻Качанава і Кубракоў адкрылі ў Менску новы медычны цэнтр
🔻У футбольных еўракубках застаўся толькі адзін беларускі клуб – гарадзенскі «Нёман»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇱 У Польшчы ўзяліся правяраць парушэнні падчас дзеяння праграмы Poland Business Harbour
Дзякуючы ёй у перыяд з 2020 па 2023 год польскія візы атрымалі дзясяткі тысяч беларускіх супрацоўнікаў IT-сектару.
📍Чытайце болей на сайце
Насце Лойцы пагоршылі ўмовы зняволення
Паводле «Нашай Нівы», праваабаронцу адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на паўгода. Дзяўчына ўвесь час будзе сядзець адна ці з суседкай у ізаляцыі ад іншых людзей.
Нагадваем, рэжым асудзіў Насту на сем гадоў зняволення за «распальванне варожасці». Яе затрымалі ў кастрычніку 2022-ога.
У выніку расейскай атакі на Кіеў загінулі ўжо 27 чалавек
Сярод іх – 2-гадовае дзіця, цела якога дасталі з-пад завалаў. Колькасць пацярпелых дасягнула 159 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей.
1 жніўня ў Кіеве абвешчаны Днём жалобы ў памяць аб ахвярах масіраванай атакі Расеі. Украіна сёння склікае тэрміновае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.
Фота: getty images
💥 #галоўнае за 31 ліпеня
✔️Павел Латушка пра Анжаліку Мельнікаву: «Ёсць падазрэнні, што яна ўжо нежывая»
✔️У выніку маштабнай начной атакі на Кіеў загінулі як мінімум 15 чалавек
✔️У Менску плануць назваць адну з вуліц у гонар КДБшніка, якога забіў Зельцэр
✔️Новай амбасадаркаю Швецыі ў Расеі стане... спецпрадстаўніца пры беларускіх дэмсілах
✔️Украінскі маніторынгавы канал зафіксаваў гэтай ноччу рэкордную колькасць беспілотнікаў у беларускім небе
✔️Кулоны ад «Belaruskicry» замаўляць цяпер небяспечна – яны «экстрэмісцкія». А якая ёсць «неэкстрэмісцкая» альтэрнатыва?
✔️Лукашэнка пабачыў «акно магчымасцяў», адкрытае Трампам. І ўжо раздае даручэнні МЗС
✔️Больш за $9 тысяч за квадратны метр. Цэны на некаторае жытло ў Менску шакуюць
✔️«Красный пищевик» збіраецца выпусціць халву са смакам шкварак
#рэпрэсіі:
▫️33-гадовага гарадзенскага бармэна судзілі за «распальванне варожасці». Прычына – каментары ў Telegram
▫️Лёзненскі суд запрасіў віцяблянку на працэс па прызнанні яе старонак у сацсетках «экстрэмісцкімі». Сама яна жыве за мяжою
😎 Амбасадары стануць «гандлярамі і бізнесоўцамі»
Такую задачу перад кіраўнікамі дыпламатычных ведамстваў Беларусі паставіў Лукашэнка.
«Для мяне амбасадар і амбасада – гэта не пра палітыку. Гэта экспарт, перш за ўсё, прадукцыі (гандаль) і новыя інвестпраекты (тэхналогіі і працоўныя месцы). Толькі так мы будзем вас ацэньваць», – заявіў дыктатар на адмысловай нарадзе.
☝️ «Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны»
І Беларусь больш не нейтральная краіна. Так заяўляе намеснік Святланы Ціханоўскай, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
«Стварэнне народных апалчэнняў і павелічэнне інтэнсіўнасць вучэнняў з удзелам тэрытарыяльных войскаў – гэта непасрэднае ўцягванне цывільных асобаў у ваенныя прыгатаванні».
🗣 Шукаем песню, якая раскрые душу Падляшша
Аня і Дзёня трапілі ў залеву, але гэта не перашкода навучыцца спяваць традыцыйныя песні 🎼 🦬
☝️Глядзіце новае выданне «Падляшскіх вакацый» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Латушка мяркуе, што Мельнікавай можа ўжо не быць сярод жывых
🔸Як цяпер успрымаюць пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі ў NATO? Меркаванне былога прэс-сакратара альянсу
🔸У Менску плануюць назваць вуліцу імем КДБшніка, які загінуў падчас штурму кватэры Зельцэра
🔸Як «Белтэлерадыёкампанія» патраціла каля мільёна еўраў з дзяржбюджэту на стварэнне новых зорак эстрады
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Афіцыйная статыстыка: беларусаў памірае амаль у два разы болей, чым нараджаецца
У сельскай мясцовасці гэтыя суадносіны яшчэ горшыя: нованароджаных у вёсках цягам 2024 года было ўтрая меней за памерлых.
🔍 Болей лічбаў знойдзеце па спасылцы
💁🏻♂️ У Расеі спрабуюць зрабіць выгляд, што «Аэрафлот» цалкам прыйшоў у норму пасля кібератакі. Але гэта не так
Спачатку прапаганда прызнавала, што атака сталася прынамсі адной з найбуйнейшых у гісторыі расейскай авіяцыі. Але потым перайшлі да таго, што ўзлом быў не такім і значным, а «Кіберпартызаны» – «непрафесійныя хакеры».
👀 Глядзіце болей па спасылцы
💁🏻♂️ Лукашэнка пабачыў «акно магчымасцяў», адкрытае Трампам. І ўжо раздае даручэнні МЗС
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі заявіў, што дыпламатам, якія працуюць на Захадзе, «ні ў якім разе нельга адседжвацца».
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
🚙 АўтаВАЗ прадае свае новыя машыны на беларускім рынку за істотна меншы кошт, чым на расейскім
«Рынкі розныя. Каб быць канкурэнтаздольнымі ў Беларусі, мы вымушаныя адаптаваць цэнавую палітыку», – тлумачыць адзін з топ-менеджараў.
🔍 Падрабязней чытайце на нашай старонцы
💱 Курсы валютаў 1 жніўня
Долар і расейскі рубель сёння сінхронна падраслі, але рост быў зусім слабенькі. Тым часам еўра пайшоў уніз, страціўшы больш за 2 капейкі.
#курсывалютаў
🇱🇹 Літоўскія службы знайшлі дрон, які 28 ліпеня прыляцеў з беларускага боку
Ён быў выяўлены на палігоне «Гайжунай» у Ёнаўскім раёне. Гэта непадалёк ад Каўнаса і больш як за 110 км ад літоўска-беларускай мяжы.
Пра знойдзены беспілотнік паведамляе літоўскае выданне BNS.
🔹«Шматвектарнасць» вяртаецца? Як трактаваць маштабную нараду Лукашэнкі з дыпламатамі
Цікава, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі запрасіў на размову не аднаго толькі міністра замежных справаў, які б потым данёс ягоную пазіцыю да консулаў ды амбасадараў. Ён сабраў дзясяткі дыпламатаў, каб паразмаўляць з імі асабіста.
Што гэта – перадвесце карэннага развароту ў знешняй палітыцы?
👀 У свежым выданні праграмы «ПраСвет» тэму абмяркоўваюць Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч
💁🏻♂️ Трамп «удакладніў» мыты амаль для 70 краінаў. Яны набудуць моц праз тыдзень
Выключэннем стала толькі Канада, для якой мыты ў памеры 35% пачынаюць дзейнічаць адразу, ужо ад сённяшняга дня.
👀 Глядзіце падрабязней тут
Ціханоўскі звярнуўся да Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў
Відэазварот стаў strana888/video/7533345578139405573">адказам на ўчорашнія словы самаабвешчанага пра нібыта жаданні перадаць Захаду «некалькі тысяч палітычных зняволеных» з умовай іх вывазу за мяжу Беларусі.
Вось, як на гэта адрэагаваў Ціханоўскі:
«Лукашэнка ўпэўнены, што “беглыя” не хочуць прымаць тысячы палітвязняў, што ім рты не патрэбныя. Дык вось Аляксандр, вось табе мой адказ.
Нам патрэбны кожны, кожны каго назвалі палітвязнем: здаровы, малады, хворы, стары – усе. Ты сам сказаў, адныя выдаткі з імі, яшчэ карміць, апранаць. І калі ты, Аляксандр, гатовы трымаць слова, гатовы выпускаць палонных з умовай, што яны выедуць за мяжу, то я ўжо замовіў 20 аўтобусаў. Трэба будзе, замовім 100, беларусы збяруць гэту суму за гадзіну. Забярэм усіх, бо гэта не пра грошы. Скажы толькі, куды пад'язджаць.
І калі ты, Аляксандр гатовы выпускаць людзей, што яны павінны выехаць за мяжу, то прама зараз 20 аўтобусаў будуць на мяжы. Калі ты гатовы адказваць за свае словы. Балабол!», – звярнуўся Ціханоўскі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 У Беларусі заўважылі рэкордную колькасць расейскіх дронаў
Падлічылі, колькі беспілотнікаў прылятала ў нашую краіну за апошнія дні, месяц і год. Лічбы ўжо дасягаюць сотняў БПЛА. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Дзяржаўны Белстат распавёў сумную статыстыку па насельніцтве
Колькі ў краіне нараджаецца беларусаў і колькі памірае – глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Лукашэнка назваў адказнага за перамовы з ЗША
Самаабвешчаны правёў сустрэчу з дыпламатамі і закрануў тэмы палітвязняў, Ціханоўскага і свае жаданні пра адносіны з ЗША. Сабралі самае галоўнае па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😨 На Эвэрэсце знайшлі такое, чаго вы дакладна не чакалі
І гэта можа вас засмуціць. Паглядзіце, што гэта
😊 У Партугаліі буслы абжыліся на электралініі!
Атрымалася мілата, паглядзіце!
😳 Гары Потэру сёння споўнілася 45 гадоў!
У дзень народзінаў знакамітага чараўніка раскажам пяць цікавых фактаў пра Беларусь у папулярнай франшызе.
💫 Памятаеце, як у кнізе «Гары Потэр і Келіх агню» Хагрыд разам з Мадам Максім паехаў на дыпламатычную місію да веліканаў? Тады ён прызнаўся, што паспрачаўся з вампірам у менскай піўной. А значыць у сталіцы Беларусі ёсць чароўны бар (аналаг «Дзіравага катла»).
💫 Сметанковае піва – гэта беларускі напой. Яшчэ ў 1594 годзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіўся напой пад назвай «граматка» – амаль копія слаўнага сметанковага піва з кніг пра Гары Потэра. Нашыя продкі награвалі піва і змешвалі з яечнымі жаўткамі, цукрам, сметанковым маслам і спецыямі. У выніку выходзіў слабаалкагольны напой.
💫 Гары Потэр па-беларуску: выдавецтва «Янушкевіч» змагло дамовіцца з уладальнікамі правоў пра новыя пераклады кніг Джаўэн Роўлінг на нашую мову. Вось толькі прадаваць іх у Беларусі пакуль што забаронена…
💫 У кнігах і фільмах згадваюцца нацыянальныя зборныя па квідычы: Ірландыя, Балгарыя і інш. Беларусі там няма, але гэта не перашкодзіла фанатам на форумах стварыць уяўную зборную Беларусі па квідычы з формай і нават гербам. Не канон, але ў нашых сэрцах жыве!
💫 Школа чараўніцтва Дурмстранг, дзе вучыўся Віктар Крум, не мае дакладнага месцазнаходжання. Аднак фанаты часта змяшчаюць яе недзе на ўсходзе Еўропы: Карпаты, Прыбалтыка і Беларусь. Можа, школа месціцца ў адным з сярэднявечных замкаў нашай краіны?
☝️Украінскі маніторынгавы канал зафіксаваў гэтай ноччу рэкордную колькасць беспілотнікаў у беларускім небе
За ўвесь ліпень у Беларусь, паводле падлікаў «Флагштоку», заляцела не менш за 96 расейскіх дронаў – і гэта таксама рэкорд. Папярэдні месячны рэкорд быў у студзені.
📍Чытайце болей на сайце
🤔 Новай амбасадаркаю Швецыі ў Расеі стане... спецпрадстаўніца пры беларускіх дэмсілах
Крыстына Юганнэсан распачне сваю працу ў Маскве ўвосень гэтага года. Раней яна ўжо была амбасадаркаю Швецыі ў Беларусі, аднак у 2022-м тэрмін ейнай працы ў нашай краіне скончыўся.
🔍 Болей чытайце па спасылцы
🇺🇦 Антыкарупцыйныя органы Украіны зноў маюць незалежнасць – пасля рэзкай крытыкі з боку Захаду Зяленскі адступіў
Закон, які падпарадкоўваў НАБУ і САП дзяржаўным органам, прэзідэнт Украіны падпісаў 22 ліпеня. Пасля гэтага ва ўкраінскіх гарадах адбыліся пратэсты, а ў краінах ЕЗ Зяленскага раскрытыкавалі, палічыўшы гэта крокам у бок аўтарытарызму.
📍Вось што адбылося сёння
🥳 Нарадзінец беларускай зямлі, які зрабіў сабе кар'еру за акіянам
31 ліпеня 1802 года нарадзіўся Ігнат Дамейка – выбітны геолаг, шматгадовы рэктар Чылійскага ўніверсітэту і нацыянальны герой Чылі.
🤔 Як так сталася, што жыццёвы шлях Дамейкі праклаўся ад сучаснай Гарадзеншчыны аж па заходняе ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі? І гэта ўсё ў XIX стагоддзі, калі не было самалётаў ды інтэрнэту, якія вельмі хутка злучаюць розныя куткі планеты.
👀 Нагадваем пра гэта ў архіўным выданні нашай праграмы «Вусы Скарыны»
🪙 Беларускія банкі нарасцілі выдачу крэдытаў юрыдычным асобам. А фізічным асобам сталі выдаваць меней
Пры гэтым запазычанасць па крэдытах што адных, што другіх у гадавым вымярэнні расце.
🔍 Сабралі шмат лічбаў на старонцы