42762
          
          Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
                    🗣 Шукаем песню, якая раскрые душу Падляшша
Аня і Дзёня трапілі ў залеву, але гэта не перашкода навучыцца спяваць традыцыйныя песні 🎼 🦬
☝️Глядзіце новае выданне «Падляшскіх вакацый» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
                    🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Латушка мяркуе, што Мельнікавай можа ўжо не быць сярод жывых
🔸Як цяпер успрымаюць пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі ў NATO? Меркаванне былога прэс-сакратара альянсу
🔸У Менску плануюць назваць вуліцу імем КДБшніка, які загінуў падчас штурму кватэры Зельцэра
🔸Як «Белтэлерадыёкампанія» патраціла каля мільёна еўраў з дзяржбюджэту на стварэнне новых зорак эстрады
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
                    ☝️Афіцыйная статыстыка: беларусаў памірае амаль у два разы болей, чым нараджаецца
У сельскай мясцовасці гэтыя суадносіны яшчэ горшыя: нованароджаных у вёсках цягам 2024 года было ўтрая меней за памерлых.
🔍 Болей лічбаў знойдзеце па спасылцы
                    💁🏻♂️ У Расеі спрабуюць зрабіць выгляд, што «Аэрафлот» цалкам прыйшоў у норму пасля кібератакі. Але гэта не так
Спачатку прапаганда прызнавала, што атака сталася прынамсі адной з найбуйнейшых у гісторыі расейскай авіяцыі. Але потым перайшлі да таго, што ўзлом быў не такім і значным, а «Кіберпартызаны» – «непрафесійныя хакеры».
 👀 Глядзіце болей па спасылцы
                    💁🏻♂️ Лукашэнка пабачыў «акно магчымасцяў», адкрытае Трампам. І ўжо раздае даручэнні МЗС
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі заявіў, што дыпламатам, якія працуюць на Захадзе, «ні ў якім разе нельга адседжвацца».
🔍 Падрабязней чытайце па спасылцы
                    💁🏻♂️ Кулоны ад «Belaruskicry» замаўляць цяпер небяспечна – яны «экстрэмісцкія». А якая ёсць «неэкстрэмісцкая» альтэрнатыва? 
Дзяржава ўжо спрабавала паўтарыць поспех іншага папулярнага патрыятычнага брэнду: пасля Sybmal.by «вышымайкі» пэўны час вырабляў БРСМ.
Але ж ювелірных упрыгожанняў «чырвона-зялёнай» тэматыкі, здаецца, не існуе? А вось і не! 
👀 Паглядзелі на «правільныя» кулоны (і на тое, хто іх выпускае)
                    💬 «Ёсць падазрэнні, што яна ўжо нежывая»
Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Варшаве кіраўнік НАУ Павел Латушка выказаў здагадку, што Анжалікі Мельнікавай ужо можа не быць сярод жывых.
Пра гэта перадае наш карэспандэнт, прысутны на месцы падзеяў.
                    💁🏻♂️ Чыноўніку з Гарадзеншчыны пагражае да 15 гадоў. Яго «спалілі» на хабары 
Праўда, статыстыка Вярхоўнага суда РБ сведчыць пра тое, што траціна асуджаных за карупцыю атрымліваюць адтэрмінаванне пакарання, якое ў выніку яны могуць і не адбыць.
📍Вось што здарылася ў гэтым выпадку
📷 Фота ілюстрацыйнае
                    📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Над Гомельшчынай зноў бачылі беспілотнікі. Іх было мінімум 5
🔻Маштабная дронава-ракетная атака Расеі на Кіеў
🔻15 няпоўнагадовых асудзілі з пачатку года за «палітыку» 
🔻Разбіраемся, што адбываецца з надвор'ем у Беларусі і ці можна атрымаць кампенсацыю, калі вы пацярпелі ад непагадзі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
                    ✈️🤫 Авіякампаніі ніколі ў жыцці не раскажуць вам пра гэта
Падчас вандровак і авіяпералётаў ёсць імавернасць трапіць у якую-небудзь прыкрасць: оўвэрбукінг, затрымка рэйсу, нядопуск на пасадку праз тое, што ў вас не пашпарт, а, напрыклад, польскі падарожны дакумент. А ці ведаеце вы, што ў ЕЗ можна атрымаць кампенсацыю цягам 3-х гадоў пасля здарэння?
💸  Парады, як дамагчыся  кампенсацыі ад авіякампаніі пры скасаванні рэйсу – у праграме «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
                    Трамп назваў расейскую эканоміку мёртвай, а Мядзведзева – «правальным прэзідэнтам»
Раней экс-прэзідэнт Расеі, звяртаючыся да Трампа, напісаў, што амерыканскі ўльтыматум наконт мірнага пагаднення з Украінай – гэта «пагроза і крок да вайны».
Трамп у сваю чаргу realDonaldTrump/posts/114945847973193713">пракаментаваў 25-працэнтныя мыты, уведзеныя на тавары з Індыі ў сувязі з закупам расейскай ваеннай тэхнікі і энергарэсурсаў:
«Мне ўсё роўна, што Індыя робіць з Расеяй. Хай яны разам разваляць свае мёртвыя эканомікі – мне ўсё роўна. У нас вельмі мала бізнесу з Індыяй, іх мыты занадта высокія, адны з самых высокіх у свеце. Расея і ЗША таксама амаль не супрацоўнічаюць».
Трамп таксама назваў Мядзведзева «правальным прэзідэнтам»:
«Скажыце Мядзведзеву, праваленаму былому прэзідэнту Расеі, які ўсё яшчэ лічыць сябе прэзідэнтам, каб ён сачыў за сваімі словамі. Ён заходзіць на вельмі небяспечную тэрыторыю», – напісаў прэзідэнт ЗША.
                    Расейцы нанеслі ўдары па сталіцы Украіны ракетамі і дронамі
Вядома пра шэсць загінулых, яшчэ больш за 50 атрымалі раненні. Атака пазбавіла жыцця шасцігадовага хлопчыка.
Спачатку Расея здзейсніла налёт дронаў «Shahed», а потым ракетны ўдар разбурыў пад’езд дзевяціпавярховага дому. Усяго, паводле мясцовых уладаў, пацярпелі 27 аб’ектаў: сярод якіх таксама былі будынкі школы, дзіцячага садка і медычнай установы.
                    💥 #галоўнае за 30 ліпеня
✔️Камчатку і Сахалін накрыў магутны землятрус 8,7 балаў
✔️ Украінцы змогуць заставацца ў ЗША, пакуль не скончыцца вайна
✔️Пад Менскам навальніца пазрывала дахі і перавярнула грузавік
✔️Цэнтр беларускай салідарнасці адновіць прававую дапамогу
✔️Беламу дому прапанавалі ідэю перамоваў з уладамі Беларусі
✔️Вялікі тэатр Беларусі не паедзе ў Крым
✔️Прэзідэнтка Малдовы абвінаваціла Расею ў спробе ўзяць краіну пад кантроль
✔️Вячорка: з нагоды ўльтыматуму Трампа рыхтуецца прапанова для ўладаў Беларусі
✔️Дрон, які ўпаў у Менску, ляцеў з боку Расеі
#рэпрэсіі:
▫️За першыя паўгода ў Беларусі рэпрэсавалі 15 дзяцей
▫️Пасля прызнання брэнду Belaruskicry «экстрэмісцкім» з'явіліся рызыкі для кліентаў
▫️ Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі
                    🇲🇩Санду: Масква намагаецца  «усталяваць кантроль» над Малдоваю
Санду заявіла, што Расея плануе пералічыць каля €100 млн праз крыптавалюту на розныя схемы ўплыву:
🔸Плынь «суверэнітыстаў», якая хоча падпарадкаваць Малдову Расеі і выступае супраць ЕЗ.
🔸Групоўка алігарха Ілана Шора, якая рыхтуе подкуп выбарнікаў і пратэсты.
🔸Праекты, што спрабуюць уплываць на памяркоўных праеўрапейскіх выбарцаў.
🔗Падбразней пра «расейскую пагрозу» ў Малдове — чытайце ў артыкуле
                    😨 Чыстыя вуліцы цяпер пад пагрозаю?
Чыноўнікі Лукашэнкі забілі трывогу: смецця стала так шмат, што палігоны могуць хутка перапоўніцца. Паводле іх, праз 10 гадоў вывозіць адкіды не будзе куды.
Цвёрдых камунальных адкідаў у Беларусі штогод утвараецца больш за 4 мільёны тон – гэта 430 кілаграмаў на чалавека за год. У параўнанні з 90-мі, гэта ў больш 2,5 раза. Сітуацыю магла б выратаваць перапрацоўка, але адкіды найчасцей выкарыстоўваюць проста як альтэрнатыўнае паліва.
«І не заўсёды ёсць дастатковая фільтрацыя дыму, што ўтвараецца пры спальванні такога паліва. І, на жаль, у атмасферу трапляюць шкодныя рэчывы»,
– кажуць эколагі.
                    ☝️Украінскі маніторынгавы канал зафіксаваў гэтай ноччу рэкордную колькасць беспілотнікаў у беларускім небе
За ўвесь ліпень у Беларусь, паводле падлікаў «Флагштоку», заляцела не менш за 96 расейскіх дронаў – і гэта таксама рэкорд. Папярэдні месячны рэкорд быў у студзені.
📍Чытайце болей на сайце
                    🤔 Новай амбасадаркаю Швецыі ў Расеі стане... спецпрадстаўніца пры беларускіх дэмсілах
Крыстына Юганнэсан распачне сваю працу ў Маскве ўвосень гэтага года. Раней яна ўжо была амбасадаркаю Швецыі ў Беларусі, аднак у 2022-м тэрмін ейнай працы ў нашай краіне скончыўся.
🔍 Болей чытайце па спасылцы
                    🇺🇦 Антыкарупцыйныя органы Украіны зноў маюць незалежнасць – пасля рэзкай крытыкі з боку Захаду Зяленскі адступіў
Закон, які падпарадкоўваў НАБУ і САП дзяржаўным органам, прэзідэнт Украіны падпісаў 22 ліпеня. Пасля гэтага ва ўкраінскіх гарадах адбыліся пратэсты, а ў краінах ЕЗ Зяленскага раскрытыкавалі, палічыўшы гэта крокам у бок аўтарытарызму.
📍Вось што адбылося сёння
                    🥳 Нарадзінец беларускай зямлі, які зрабіў сабе кар'еру за акіянам
31 ліпеня 1802 года нарадзіўся Ігнат Дамейка – выбітны геолаг, шматгадовы рэктар Чылійскага ўніверсітэту і нацыянальны герой Чылі.
🤔 Як так сталася, што жыццёвы шлях Дамейкі праклаўся ад сучаснай Гарадзеншчыны аж па заходняе ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі?  І гэта ўсё ў XIX стагоддзі, калі не было самалётаў ды інтэрнэту, якія вельмі хутка злучаюць розныя куткі планеты.
👀 Нагадваем пра гэта ў архіўным выданні нашай праграмы «Вусы Скарыны»
                    🪙 Беларускія банкі нарасцілі выдачу крэдытаў юрыдычным асобам. А фізічным асобам сталі выдаваць меней
Пры гэтым запазычанасць па крэдытах што адных, што другіх у гадавым вымярэнні расце.
🔍 Сабралі шмат лічбаў на старонцы
                    💬 «Cмерць мужчыны наступіла ў выніку самагубства, і ніхто не быў датычны да гэтага»
«Белсат» звярнуўся ў Гданьска-Аліўскую раённую пракуратуру з просьбаю даць дадатковыя звесткі пра хаду расследавання самагубства беларускага добраахвотніка Ягора І.
☝️Пачытайце, што нам адказалі
                    💱 Курсы валютаў 31 ліпеня
Долар на сённяшніх гандляваннях страціў каля трох капеек, а еўра наогул адкаціўся на тры з паловаю. Расейскі рубель умацаваўся амаль на 2 капейкі.
#курсывалютаў
                    📍У сталічным мікрараёне «Паўночны Бераг» адну з вуліц плануюць назваць імем Дзмітрыя Федасюка
Гэта супрацоўнік КДБ, які быў застрэлены падчас штурму кватэры Андрэя Зельцэра ў верасні 2021 года. У той перастрэлцы загінуў і сам Зельцэр.
@minsknews_by паведамляе, што Упраўленне культуры Менгарвыканкаму будзе разглядаць водгукі жыхароў Менску па гэтай прапанове цягам двух тыдняў.
                    🤪 Халва са смакам шкварак і зефір са смакам «Бела-Колы». Бабруйскія кандытары пад Новы год будуць здзіўляць беларусаў
Большасць іншых харчовых прадпрыемстваў паклапаціліся пра выгляд зімовых падарункаў, а не пра іх новыя смакі.
👀 Падрабязнасці глядзіце на нашай старонцы
                    🏠 У Менску імкліва растуць цэны на жытло. А ў Варшаве ды Маскве ўсё наадварот
Мінімальныя цэны на першасным рынку беларускай сталіцы складаюць каля 1300 долараў за квадратны метр, максімальныя ж набліжаюцца да адзнакі ў $10 тысяч.
📍Чытайце падрабязней
                    Расейскія дроны парушылі паветраную прастору Беларусі
Адбылося гэта падчас масавай атакі арміі РФ на Кіеў.
А 22:23 украінскі «еРадар» паведаміў пра тры дроны: адзін быў паміж Хойнікамі і Нароўляй, а два ляцелі на Брагін. Выданне «Флагшток» напісала, што ў Беларусь заляталі да пяці расейскіх беспілотнікаў. Адзін з іх быў заўважаны проста над Мазырам.
Нагадваем, 29 ліпеня беспілотнік упаў проста ў Менску. Следчы камітэт сцвярджае, што БПЛА быў украінскай вытворчасці, але гэтая версія выклікае сумневы.
                    ☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША зладзіць круглы стол з Лукашэнкам
Дарадца лідаркі дэмсілаў Беларусі Дзяніс Кучынскі падчас візіту ў Вашынгтон абмяркоўваў з уладамі ЗША ідэю перамоваў з рэжымам Беларусі, але на пэўных умовах. Якіх – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларусы ў топе замежнікаў у Польшчы паводле атрыманых крэдытаў
Колькі нашы суайчыннікі ўзялі ўжо крэдытаў у польскіх банках, чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Новыя сведчанні пра дрон, які ўпаў у Менску
Адкуль мог ляцець беспілотнік і якія гарады Беларусі ён праляцеў – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
                    ☝️Стаўкі па крэдытах застануцца нязменнымі
У жніўні яны будуць такімі ж, як і ў ліпені. Такое рашэнне прыняў Нацыянальны банк.
У новых укладах у рублях фізічных асобаў тэрмінам больш за год – 15,64 %. У новых крэдытах у рублях фізічным асобам – 19,1 %.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.👈
                    🤷♂️ Ці сядзе Лукашэнка за адзін стол з Ціханоўскай
Круглы стол з рэжымам Лукашэнкі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі за пасярэдніцтвам ЗША прапаноўвае правесці офіс Святланы Ціханоўскай.
Дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка паведаміў, што АПК цяпер працуе над канцэпцыяй  дыялогу з уладамі Беларусі аб выхадзе з палітычнага крызісу.
Ці магчымыя такія перамовы і якія вынікя яны прынясуць? На гэтае пытанне ў праграме «Студыя Белсат» паразважаў прадстаўнік Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Паслухайце.
Уся размова даступная па спасылцы. 👈
                    🏔 Пад каменяпадам у Пакістане загінула Ляўра Дальмаер
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Ляўра Дальмаер загінула ў гарах Каракарум у Пакістане. Падчас альпінісцкага паходу яна трапіла пад каменяпад на вышыні каля 5,7 тыс. м. Ратавальнікі не змаглі хутка дабрацца да месца праз дрэннае надвор’е, і пошукі цягнуліся два дні.
Спартоўцы быў 31 год, яна скончыла кар’еру ў біятлоне пяць гадоў таму. Дальмаер была вядомая як сціплая і вельмі паспяховая спартсменка, якая пасля спорту займалася горнай ратавальнай службай і працавала лыжным гідам😢
«Яна была чалавекам з сэрцам, характарам і бачаннем» — адзначаецца ў заяве Алімпійскай спартыўнай канфедэрацыі Нямеччыны 
🔗Падрабязнасці — па спасылцы