Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Украінцы змогуць заставацца ў ЗША, пакуль не скончыцца вайна
Дональд Трамп зрабіў нечаканую заяву на фоне сваёй жорсткай міграцыйнай палітыкі. Ён дазволіў украінцам заставацца ў краіне, але толькі на час вайны.
Дзеючы прэзідэнт ЗША актыўна пераглядае ініцыятывы Джо Байдэна. Адна з іх – «Адзінства дзеля Украіны»: спрошчаная працэдура для ўкраінцаў, якія ўцяклі ад вайны на радзіме. Вядома, што ёй скарысталіся больш за 240 тысяч грамадзян Украіны.
Учора Трамп скараціў тэрмін, дадзены Пуціну на спыненне агню ва Украіне: з 50 дзён да 10. Калі Расея не пойдзе на саступкі, Вашынгтон абяцае наступствы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп даў Пуціну 10 дзён на спыненне агню ва Украіне
Раней прэзідэнт ЗША даваў Расеі 50 дзён, але вырашыў змяніць умовы і скараціў тэрмін да 10. Што ён абяцае за працяг вайны пасля гэтага тэрміну – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ці звязаныя ўлады з выбухам дрона над Менскам?
Распавядаем пра тры нетыповыя моманты ў гісторыі з дронам, якія выклікаюць падазрэнні. Чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Колькі страціў «Аэрафлот» пасля нападу беларускіх хакераў?
Расейскі «Аэрафлот» і даччыныя перавозчыкі адмянілі больш за 100 рэйсаў праз атаку Кіберпартызанаў. Эксперты РБК падлічылі, колькі грошай страцілі авіякампаніі – і гэта ўжо мільёны долараў. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🗓Роўна 86 гадоў таму ўлады БССР афіцыйна перайменавалі Менск у Мінск.
Але назва Менск нікуды не сышла, бо мае глыбокія гістарычныя карані. Пра гэта нашыя карткі🔎
☝️ Ад жніўня беларусы пабагацеюць на 5,4 %
На такую велічыню падвышаны бюджэт пражытковага мінімуму з 1 жніўня. Адпаведна будуць павялічаныя розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.
Міністэрства працы вызначыла, што самы высокі пражытковы мінімум мусіць быць у працаздольных грамадзян – 523,92 рублі. А ўжо ў пенсіянераў амаль напалову меншы – 357,03 рублі. Да пенсіянераў, фактычна, прыроўненыя і малыя дзеці да 3-х гадоў – 301,5 рублі.
Агулам на кожнага чалавека пасля падвышэння мусіць прыпадаць161,5 долара. ☝️
💉 На кожныя 5400 доз вакцыны ад COVID прыпадала адно выратаванае жыццё
Даследнікі «Science Daily» прааналізавалі вакцынацыю ад каранавіруса ў многіх краінах з 2020 па 2024 год, і высветлілі, што вакцына выратавала больш за 2,5 мільёна жыццяў. Чым раней у краіне пачыналася масавая вакцынацыя, тым большай колькасці людзей атрымоўвалася пазбегнуць смяротнага зыходу.
Згодна з разлікамі, каля 90% выратаваных склалі людзі старэйшыя за 60 гадоў. 82% смерцяў удалося пазбегнуць дзякуючы вакцынацыі чалавека да кантакту з вірусам. Яшчэ 57% выратаваных – гэта вакцынаваныя ў перыяд «Амікрона», разнавіднасці Covid-19.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Падзенне БПЛА ў Менску і затрыманні мінакоў: што не так з версіяй Следчага камітэту?
🔸 Белпол: Лукашэнка будуе ў Менску сакрэтны завод для вытворчасці дронаў
🔸Дрон, што заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі, – фэйк?
🔸"Аэрафлот" працягвае адмяняць рэйсы пасля хакерскай атакі
🔸Доля тавараў айчыннай вытворчасці на паліцах беларускіх крамаў зніжаецца
🔸Міліцыянты выпадкова дадалі гомельскага "экстрэміста" да свайго чату
🔸З лістапада 2024 года за працу без рэестру ў таксістаў канфіскавалі 307 аўтамабіляў
🔸Палігонаў для бытавых адкідаў у Беларусі засталося на 10 гадоў: што далей?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🛢Забруджванне Свіслачы адбылося каля амбасады Ірана
Гэта здарылася каля станцыі ратавальнікаў у парку Перамогі, недалёка ад амбасадаў Ірану і Азербайджану.
Прычыну здарэння і тып нафтапрадуктаў пакуль не паведамляюць. На фота Мінпрыроды бачны стары карабель каля месца выцеку.
Забруджванне назвалі лакальным: усталявалі бар’еры, забруджаную ваду адпампавалі, узятыя пробы для аналізу.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🐦👩🎨 Бяскрыўдная гісторыя, якая можа стаць прычынаю вялікіх праблемаў і штрафу
Мастачка Вольга Кузьміч расказала пра сваё арт-змаганне з голубам на гаўбцы.
Больш цікавага глядзіце ў новым выданні праграмы «Раніца з «Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE».
🦒 Хочаце пачаць раніцу з кавы з жырафай?
Тады вам у Кенію – паглядзіце на мілату!
СК не распавёў, адкуль у Менск прыляцеў дрон, але намякнуў
СК распавёў, што ўнутры дрона была баявая частка з тратылам і металічнымі шарыкамі, якія не спрацавалі. Відэа здарэння паказалі са спазненнем,
Тым часам Ціханоўская крытыкуе ўлады за тое, што яны не папярэджваюць грамадзян пра небяспеку і не даюць інструкцый, як дзейнічаць у такіх сітуацыях:
рэжыму больш важны кантроль, чым бяспека людзей.
💱 Курсы валютаў 29 ліпеня
Долар вырас даволі істотна — на 6.5 кап.. Еўра дадаў 1.2 капейкі. Расейскі рубель заўважна аслабеў (–3.4 кап.).
#курсывалютаў
⚡️Кароткі агляд навінаў
🔼 Гепатыт C ў Беларусі ў Сусветны дзень барацьбы з гепатытам
А яшчэ:
🔻 Вынікі атакі Кіберпартызан для Масквы.
🔻 МНС пра абвал грунту ў мікрараёне Вярхоўе горада Віцебск. Як ідуць аднаўленчыя працы?
🔻 Расея ўдарыла па калоніі ў Запарожжы Украіны
🔻 Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну
🔻 ДТЗ у Беларусі: аварыя каля вёскі Інтэрнацыянал. Вецер перакуліў цяжкавік з каровамі каля Жлобіна
🔻Надзвычайнае здарэнне: у Беларусі пачаўся мор рыбы: вёска Выдрыца Менскай вобласці.
🔻Дзе беларусы могуць адпачыць на моры без візы да канца лета?
🔻Як беларусы збіраюць дзікі мёд. Бортніцтва
🔻Буйны ўлоў: Сом у 2м на Прыпяці
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡Хто каго ўтрымлівае: зняволеныя дзяржаву або дзяржава – зняволеных?
У Віцебску з пампезнасцю адкрылі 15-ю краму «еДИН», дзе прадаюць тавары, зробленыя зняволенымі. На адкрыцці былі чыноўнікі, сілавікі, балонікі і чырвоная дарожка – усё як на свяце.
Асартымент уражвае: ад шахмат ручной працы за 373 рублі да дарагой мэблі. Але за гэтымі рэчамі стаіць цяжкая праца вязняў, якія працуюць па 10–12 гадзін у дзень і атрымліваюць капейкі.
«Белсат» паглядзеў, што прадаюць у новай краме «еДИН» у Віцебску, і патэлефанаваў туды з пытаннем пра этычнасць продажу тавараў, зробленых зняволенымі
🔗Што адказалі ў краме — чытайце ў артыкуле
🤔 Што агульнага ў Лондану з Менскам?
💔 Беларуска Саша Ярашэвіч знайшла адно шчымлівае падабенства брытанскай сталіцы, якое штодня нагадвае ёй радзіму. Саша паказала свой Лондан, які калісьці не магла палюбіць, а цяпер не ўяўляе сабе больш камфортнага месца.
Глядзіце новае выданне праграмы «Від на жыхарства» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤨 Новы пакет санкцыяў ЕЗ, ужо васямнаццаты – што ў ім?
Праз новыя абмежаванні ЕЗ для расейскай нафты бюджэт суседняй краіны можа страіць за год 800 млрд рублёў ($ 10 млрд паводле актуальнага курсу).
Ці балюча гэта для Расеі і якія пагрозы гэта можа несці для Беларусі – спыталі бізнесоўца Аляксандра Кныровіча.
🔗Падрабязнасці – у артыкуле
Камчатку і Сахалін накрыў магутны землятрус 8,7 балаў
Такога катаклізму там не было амаль 70 гадоў. У рэгіёне абвясцілі пагрозу цунамі.
З-за стыхіі каля дзіцячага садка абрынулася сцяна, таксама пашкоджаныя жылыя дамы і кватэры. Улады заяўляюць пра пацярпелых. Жыхароў просяць не набліжацца да берагавой лініі.
Стыхія дабралася і да Японіі: хвалі цунамі выкінулі на бераг некалькі кітоў. На востраў Парамушыр абрынуліся тры хвалі цунамі.
💥 #галоўнае за 29 ліпеня
✔️«Аэрафлот» за дзень страціў больш за 3 млн долараў пасля нападу беларускіх хакераў
✔️ Усё, што вядома пра беспілотнік, які разбіўся на Матусевіча ў Менску — у адным матэрыяле
✔️ У Віцебску сілавікі ўрачыста адкрылі краму тавараў, зробленых вязнямі
✔️ Долар зноў па 3
✔️BELPOL: Лукашэнка будуе ў Менску сакрэтны завод дронаў
✔️Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свае чаты
✔️Чаму выбух дрону ў Менску мог быць інсцэнізацыяй уладаў
✔️Сярод затрыманых у Польшчы расейскіх агентаў былі грамадзянаў Беларусі
✔️У падсанкцыйным беларускім банку не ведаюць, ці працуюць іх карткі ў ЕЗ
✔️Галоўнакамандуючы NATO ў Еўропе: вайна з Кітаем і Расеяй можа пачацца ў 2027 годзе
✔️Еўропа і ЗША ўхвалілі прарыўную вакцыну ад вірусу імунадэфіцыту чалавека
✔️Бюджэт пражыткавага мінімуму ў Беларусі павялічылі на 5,4 %. У сярэднім – да 161,5 долара
#рэпрэсіі:
▫️ Сілавікі палявалі на мінакоў на месцы падзення беспілотніка
☝️ 500 беларускіх прадпрыемстваў працуюць на ваенны комплекс Расеі
Такія звесткі прыводзяць расследавальнікі «BELPOL». Так, стала вядома, што ў цэнтры Менску працуе прадпрыемства па вытворчасці дронаў, якія Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.
Але тое, што вырабляецца сёння, а таксама новыя магутнасці разлічаныя не толькі на вайну Расеі з Украінай. Пра гэта ў праграме «Студыя Белсат» падкрэсліў прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар. Паслухайце.
Усю размову слухайце па спасылцы.👈
⚠️ «Беларусы жывуць у стане вайны» – аналітык
Палітычны аналітык Андрэй Ягораў лічыць, што падзенне дрона ў Менску паказала – Беларусь фактычна ўдзельнічае ў вайне як саюзнік Расеі. Ён падкрэсліў, што прапаганда аб «мірным беларускім небе» разбураецца, а жыцці людзей застаюцца пад пагрозай:
Любыя завярэнні Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі пра тое, што ўсё нармальна – не вартыя нічога. Можа здарыцца ўсё, што заўгодна
❓У падсанкцыйным беларускім банку не ведаюць, ці працуюць іх карткі ў ЕЗ
Еўразвяз нядаўна забараніў усе трансакцыі з чатырма беларускімі банкамі. Кліенты гэтых установаў цяпер могуць застацца без магчымасці аплачваць пакупкі карткамі ў Еўропе. Эксперты мяркуюць, што «Visa» і «MasterCard» гэтых банкаў у ЕЗ і для замежных сэрвісаў працаваць не будуць.
«Белсат» вырашыў праверыць сітуацыю — банкі выглядаюць разгубленымі.
💳Што яны адказалі пра магчымыя праблемы з карткамі за мяжой — чытайце ў матэрыяле
🇵🇱 Сярод затрыманых у Польшчы расейсіх агентаў былі грамадзянаў Беларусі
Адзін з іх ужо асуджаны, астатнія чакаюць суда. Сярод затрыманых – паляк, беларусы, украінцы, расейцы і грамадзянін Калумбіі.
Паводле польскіх спецслужбаў, калумбіец прайшоў падрыхтоўку ў Расеі і быў датычны да падпалаў складаў у Варшаве і Радаме, а таксама аўтобуснага вакзалу ў Празе. У Чэхіі яго асудзілі на 8 гадоў, але ў Польшчы яму пагражае яшчэ адзін тэрмін.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔎Чаму выбух дрону у Менску мог быць інсцэнізацыяй уладаў
Улады на дзіва хутка адрэагавалі: праз гадзіну пасля першых паведамленняў Мінабароны пацвердзіла здарэнне, а Следчы камітэт нават апублікаваў відэа падзення. Гэта нетыпова для беларускіх чыноўнікаў, якія раней маўчалі пра такія здарэнні.
Таксама дзіўна, што прапагандысцкае медыя Tochka.by змагло хутка трапіць на месца і зрабіць рэпартаж.
🔗Якія яшчэ падазорныя факты былі заўважаныя — чытайце ў артыкуле
😅Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свае чаты
Беларускі актывіст, які раней любіў пранкаваць міліцыю праз Viber, раптам апынуўся ў іх службовых чатах. Спачатку яго закінулі ў «Шашлыкі», потым у працоўны чат – і ён там сядзеў амаль месяц, пакуль не заўважылі лішняга госця.
У чатах ён пабачыў, як крымінальны вышук актыўна змагаецца не толькі са злачынцамі, але і з «дармаедамі» ды «экстрэмістамі». Асабліва яго ўразіла савецкая атрыбутыка на аватарках і «ватніцкія» паводзіны некаторых міліцыянтаў.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔻 Расейскі «Аэрафлот» і даччыныя перавознікі адмянілі больш за 100 рэйсаў
Адмена аднаго рэйса зыходзячы з сярэдняга кошту квітка ў адзін бок у 20 тысяч рублёў (каля 245 долараў) у сярэднім абыходзіцца «Аэрафлоту» у 2,4 мільёна рублёў (29,5 тысяч долараў – заўв. Белсат).
Нагадаем, у ноч з 27 на 28 ліпеня «Кіберпартызаны» распачалі атаку, у выніку якой былі знішчаныя больш за сем тысяч сервераў і працоўных станцыяў у офісах і дата-цэнтрах «Аэрафлоту», улучна з тымі, што месцяцца ў Шарамецьеве і Мелькісараве.
Падрабязней — па спасылцы
😢Памёр трэці працаўнік «Беларуснафты», які атрымаў удар току
У Рэчыцкім раёне 27 ліпеня трое рабочых «Беларуснафты» перавешвалі сейсмічны кабель праз трасу. Падчас працы яны закранулі лінію электраперадач, і ўсіх трох паразіў ток. Двое мужчын загінулі на месцы, трэцяга шпіталізавалі. Як паведаміў «Флагшток», 28 ліпеня ён таксама памёр у бальніцы.
Следчы камітэт пакуль не піша пра тое, што ўсе загінулыя былі працаўнікамі «Беларуснафты». Загінулым было 43, 25 і 22 гады, усе яны ўладкаваліся на працу толькі некалькі месяцаў таму.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
❗️Сілавікі палююць на мінакоў на месцы падзення беспілотніка
«Вясна» паведамляе пра затрыманне людзей побач са дваром, у якім гэтай ночы ўпаў і выбухнуў БпЛА:
Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя медыя.Читать полностью…
🔎«BYPOL»: Лукашэнка можа быць датычны да забойства Шарамета
«BYPOL» апублікаваў відэа, у якім кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў заявіў, што забойства журналіста Паўла Шарамета магло адбыцца па загадзе Лукашэнкі. Паводле яго, былы сілавік паведаміў, што заданне выконвалі байцы КДБ з падраздзялення «Альфа».
Азараў тлумачыць, што Шарамет стаў асабістым ворагам Лукашэнкі пасля рэпартажу 1997 года, які, на думку дыктатара, яго абразіў
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
❗️З'явілася фота дрона, які ўпаў у Менску
Міністэрства абароны пацвердзіла падзенне беспілотніка ў Менску сёння ўначы і апублікавала фота
Будзе дапоўнена.
❗️У Менску адбыўся выбух пасля падзення аб'екта, падобнага на беспілотнік
У двары дому па вуліцы Матусевіча, 72 уначы 29 ліпеня разбіўся, як мяркуецца, беспілотнік. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на відэа здарэння і відавочцаў.
Паводле сведкаў, каля 2:00 апарат урэзаўся ў будынак, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў. На відэа чутны гул, падобны да мапеда, а затым магутны выбух, абломкі і іскры каля аўтамабіляў.
«Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагнала, – распавялі відавочцы. – Усе прачнуліся ад гэтага пранізлівага гуку, ноч выйшла жахлівай».
Дзяжурны Фрунзенскага РАУС сказаў, што яму нічога не вядома пра гэты інцыдэнт. Улады пакуль яго не каментуюць.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸 «Кіберпартызаны» расказалі падрабязнасці кібератакі на расейскі «Аэрафлот»
Гэтую акцыю групоўка назвала часткай свайго падтрымання Украіны ў змаганні з расейскай агрэсіяй.
🔸 СБУ заявіла пра затрыманне агента беларускага КДБ
Як заяўляецца, фігурант абыходзіў мясцовасць, фіксаваў фартыфікацыйныя збудаванні ЗСУ і абазначаў іх геалакацыі на Google-мапах.
🔸 Лукашэнка хоча, каб Цюменская вобласць дапамагла яму знайсці ў Беларусі нафту
#штопачытаць