Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 24 ліпеня
✔️ Расея нанесла ўдар па вядомаму адэскаму рынку «Прывоз»
✔️ У курортныя гарады Расеі прыляцелі дроны
✔️ Беларусы не змогуць атрымоўваць нямецкія гуманітарныя візы
✔️Эстонія ўвяла бестэрміновую забарону на ўезд Лукашэнку
✔️ Прэм’ер Беларусі сустрэўся з амерыканскім спеваком, якога вінавацяць у дамаганнях — навошта?
✔️На Берасцейшчыне згарэла унікальная драўляная царква
✔️«Я маю праблему»: Андрэй Стрыжак прызнаў віну і чакае пакарання
✔️Польшча хоча скасаваць фіксаваныя тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону
✔️ Украінцаў адмаўляюцца пускаць у аўтобусы з Польшчы ў Беларусь. Гэта незаконна
#рэпрэсіі
У Беларусі асудзілі ІТ-шніка пасля вяртання з Грузіі
☝️ Стаў большы заробак? А ён расце
Так сцвярджае Белстат: сярэдні заробак за год павялічыўся на 20 % і дасягнуў 2717 рублёў.
Самыя заможныя работнікі жывуць у Менску, а наменьш зарабляюць на Віцебшчыне.
Найвялікшыя заробкі традыцыйна – у IT: 5773, а найніжэйшыя – у паслугах часовага пражывання і харчавання: 1963,3 рублі. 🤷
⚖️ Польшча хоча скасаваць фіксаваныя тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону
Заяўнікі больш не атрымаюць паведамленняў пра затрымкі, а Упраўленне па справах замежнікаў не нясе адказнасці за парушэнні тэрмінаў. За паўгоддзе 2025 года пададзена 8500 заяў, у тым ліку 5 тысячаў ад украінцаў і 1600 – ад беларусаў. Паводле прэс-сакратара Якуба Дудзяка, некаторыя злоўжываюць працэдурай, каб легалізавацца. Адмовы атрымалі 1000 чалавек, сярод іх 70 беларусаў.
🔗Падрабязнасці – па спасылцы
🚫Украінцаў адмаўляюцца пускаць у аўтобусы з Польшчы ў Беларусь
Перавозчыкі так рэагуюць, спасылаючыся на "новы закон", хаця гэта гэтага не можа быць. Кіроўцы некаторых аўтобусаў не бяруць украінцаў нават з квіткамі🤯
Амбасады Украіны і Беларусі запэўніваюць, што ўезд з біяметрычным пашпартам павінен праходзіць без праблем. Аднак на самой мяжы сілавікі часта патрабуюць паказваць тэлефоны і затрымліваюць украінцаў на допытах, што выклікае вялікія затрымкі.
Белсат паразмаўляў з прадстаўнікамі кампаніі-перавозчыка і амбасадамі, каб высветліць сітуацыю👇🏻
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка кантралюе ход жніва
🔸 Пераслед журналіста Яраслава Сцешыка
🔸У Расеі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24
🔸Расейская армія скінула авіябомбы па Харкаву
🔸Вынікі перамоваў Украіны і Расеі.
https://www.youtube.com/watch?v=BkU5ixccD0c
🥴 Колькі Лукашэнка кіруе Беларуссю, столькі і шукае… нафту
Але, здаецца, усё што мог, ён ужо выпампаваў.
Як так – глядзіце ў нашым відэа ☝️
🚌Як змяніліся цэны на квіткі ў Еўропу за год
Найменш вырас кошт паездак у Польшчу — праз павелічэнне колькасці перавознікаў і канкурэнцыю. У Літву і асабліва ў Латвію квіткі падаражэлі значна мацней: у Рыгу рост склаў ад 50 да 80 рублёў.
Найбольш танна цяпер ехаць у Варшаву можна нават за 115 рублёў, а назад — часам яшчэ танней, чым летась. А вось паездка ў Вільню ці Рыгу стала амаль раскошай. Адным з фактараў росту з’яўляецца абмежаванне аўтобуснага трафіку праз Літву і Латвію.
👉 Што яшчэ змянілася ў раскладах і цэнах – чытайце ў матэрыяле
🤔 Беларусь — новы прытулак для скандальных зорак?
У Менску з'явіўся сусветна вядомы поп-спявак Джэйсан Дэрула — яго сустракаў асабіста прэм’ер Турчын, запрашаў на «Менск-Арэну» і нават прапанаваў дапамагчы з пераездам у Беларусь. Але зорны візіт адбываецца на фоне сур'ёзных абвінавачванняў: Дэрулу вінавацяць у сексуальных дамаганнях і падазраюць у махлярстве з крыптавалютамі.
🔗Паразмаўлялі з музычным блогерам Аляксандрам Чарнухам пра тое, навошта гэта ўсё беларускім уладам — чытайце па спасылцы
🇪🇪Эстонія ўвяла бестэрміновую забарону на ўезд Лукашэнку
Урад Эстоніі вырашыў зрабіць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму бестэрміновымі — паведамляе ERR.
У спіс трапілі 273 чалавекі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, якога ўлады Эстоніі не лічаць легітымным кіраўніком краіны.
Міністр замежных спраў Маргус Цахкна падкрэсліў, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а падтрымка Расеі ў вайне супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску. Паводле яго, з 2020 года, калі санкцыі былі ўведзены ўпершыню, «ніякіх пазітыўных змен не адбылося».
У чорным спісе апынуліся чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і людзі з атачэння Лукашэнкі. Раней Эстонія перыядычна падаўжала дзеянне гэтых санкцый, цяпер жа яны будуць пастаянныя🚫
🐈 Важны для вашага здароўя пост!
Людзі не заўсёды правільна разумеюць, што такое клопат пра сябе. Ад стрэсу і трывожнасці мы спрабуем замкнуцца ў сабе, а гэта не заўсёды дапамагае.
Да Міжнароднага дня клопату пра сябе сабралі пяць нестандартных парадаў, што дапамогуць і вам, і вашым блізкім.
⚡️Кароткі агляд навінаў
🔼 Амерыканскі спявак Джэйсан Дэрула (Jason Derulo) палюбіў Беларусь і сустрэўся з Турчыным
А яшчэ:
🔻 Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца да канца лета? Вынікі перамоваў у Турэччыне
🔻 Ці гатовыя Расея і Украіна да замірэння?
🔻 Адбыўся 9-ы абмен палоннымі ў Беларусі. Віталь Герэнка з вострава Змяіны
🔻 Ці абмяняюць ваяроў Палку Каліноўскага? Каментуе Вадзім Кабанчук
🔻 "Захад-2025" правядуць на мяжы Беларусі з краінамі NATO
🔻 Махлярка тры гады хавалася ў Расеі. Пачаўся суд у Менску
🔻 Першыя вынікі ўступнай кампаніі ў ВНУ
🔻 Беларускія ВНУ – шлях да расейскай мадэлі адукацыі?
🔻 Як беларуска вырабляе пасцілу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Каардынацыйная рада падтрымала кандыдатуру Алісы Рыжычэнкі на пасаду ў АПК
Аліса Рыжычэнка можа стаць новай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах.
За яе кандыдатуру прагаласавала большасць дэлегатаў Каардынацыйнай рады — 36 з 49, што бралі ўдзел у галасаванні.
Рыжычэнка падкрэсліла, што яе місія адрозніваецца ад папярэдніцы Таццяны Зарэцкай:
«У мяне стаіць задача эканамічнага плану: гэта менавіта распрацоўка стратэгіі эканамічнай бяспекі і распрацоўка эканамічных рэформаў, а не пошук фінансаў на функцыянаванне кабінету».
Пасада была вакантнай з лістапада 2022 года, калі Зарэцкая сышла праз ціск і пагрозы яе блізкім.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🇩🇪🚫Беларусы не змогуць атрымоўваць нямецкія гуманітарныя візы
Нямеччына часова спыніла праграму, якая дапамагала людзям з Беларусі, Расеі і Ірану, што мелі рызыку палітычнага пераследу 😢
Раней меркавалася, што менавіта візавы прыём для дысідэнтаў працягнецца, цяпер ён таксама спынены – разам з праграмамі для грамадзян Афганістану і Сірыі
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Расея нанесла ўдар па вядомаму адэскаму рынку «Прывоз»
Дрон-«Шахед» упаў у самым сэрцы гістарычнага цэнтру Адэсы – тэрыторыі пад аховай ЮНЕСКА. Пад абстрэл таксама трапілі Прыморскі бульвар, жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.
Паведамляецца пра трох пацярпелых. Пяць чалавек былі выратаваныя з заблакаваных кватэр, яшчэ каля трыццаці — эвакуявалі.
Пра што Расея і Украіна дамовіліся на новых перамовах?
У Стамбуле прайшоў ужо трэці раўнд перамоваў паміж Кіевам і Масквой, але доўжыўся ён менш за гадзіну. Украіна прапанавала арганізаваць асабістую сустрэчу Зяленскага і Пуціна яшчэ да канца жніўня, а таксама вызваліць мірных жыхароў і дзяцей.
Як на гэта адрэагаваў расейскі бок, і што яны прапанавалі ўзамен – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🫡 Польшча гатовая ставіць міны на мяжы з Беларуссю
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб выхадзе краіны з Атаўскай канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах.
«Беларусь на павадку ў Расеі: што скажа Пуцін, на тое і пагодзіцца Лукашэнка. Звярніце ўвагу, з якога кірунку была атакаваная Украіна. З боку Беларусі», – сказаў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павэл Бэйда.
⛓️💥 «Тут усё адбываецца такім чынам, што ініцыятывы мусяць ісці знізу»
👩💼 Новаабранай прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах стала Алісай Рыжычэнка. У адным з выданняў «Віду на жыхарства» беларуска, якая амаль 10 гадоў жыве ў Аўстрыі, расказала, як намаганнямі беларускай дыяспары ўдалося змяніць стаўленне ўладаў краіны да рэжыму Лукашэнкі.
🛶 Адсюль сплаўлялі піва і дрэва на сотні кіламетраў
Ілля і Уля сплаўляюцца «польскай Амазонкай» ракой, якою мясцовым флісакі калісьці дастаўлялі піва і дрэва з беларускіх земляў да марскіх партоў Гданьску.
Хто такія флісакі – даведаецеся ў новым выданні «Падляшскіх вакацый». Глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😆Палітэмігрант патрапіў на вокладку беларускага падручніка
Мінадукацыі выкарыстала фота Ірыны Арахоўскай на вокладцы падручніка па французскай мове для 9-га класа без яе дазволу. «Проста скралі яго сабе на вокладку», — напісала аўтарка. Здымак быў зроблены ў 2017 годзе для «Нашай Нівы».
Праблема не толькі ў парушэнні аўтарскіх правоў. На фота — сям’я пастара Тараса Цялькоўскага, які пакінуў Беларусь праз пераслед за ўдзел у пратэстах.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
«Я маю праблему»: Андрэй Стрыжак прызнаў віну і чакае пакарання
Стрыжак апублікаваў споведзь, дзе прызнаў сваю віну ў сексуальнай залежнасці і няпрошанай перапісцы з жанчынамі. Ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых і заявіў, што гатовы панесці пакаранне згодна з еўрапейскімі законамі.
Фонд BYSOL ужо праводзіць унутранае разбіральніцтва з прыцягненнем экспертаў, а самога Стрыжака часова адхілілі.
Святлана Ціханоўская назвала паводзіны Стрыжака ганебнымі, але падкрэсліла важнасць захавання фонду як каманды, што дапамагае беларусам.
🔗Што яго прывяло да такіх дзеянняў — чытайце на сайце
😭На берасцейшчыне згарэла драўляная царква
Пра здарэнне ў вёсцы Сцяпанкі паведамілі мясцовыя тэлеграм-каналы.
Драўляны барочны храм быў пабудаваны яшчэ ў 1780 годзе, у пачатку ХХ стагоддзя яго адрэстаўравалі, а ў 1914-м дабудавалі званіцу. Царква лічылася помнікам драўлянага дойлідства і ўнесена ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. І магла ўвайсці ў спіс спадчыны UNESCO.
Храм пэўны час быў пад апекай сям’і палітвязняў Разановічаў: святар Сяргей, жонка Любоў і сын Павел цяпер зняволеныя – паведамляе «Наша Ніва»
❤️ Апошні раз гэтую жывёлінку ў Беларусі бачылі ў 1927г.
Паглядзіце!
Лясны кот вярнуўся, і мы вернемся! 😼
🏰 Гэтая сядзіба з вежай узарвала інтэрнэт
Паглядзіце, што аднавілі ў вёсцы Краскі, Ваўкавысскага раёну ☝️
💱 Курсы валютаў 24 ліпеня
Долар і Еўра дадалі па ~1,5 капейкі. Расейскі рубель пайшоў уніз.
#курсвалютаў
🇪🇺❤️ Еўракамісарка Кос распавяла пра размову з Сяргеем Ціханоўскім
Я так расчулілася ... Ён выходзіць і ўсё роўна кажа, што трэба змагацца яшчэ больш
😢У Беларусі асудзілі ІТ-шніка пасля вяртання з Грузіі
44-гадовага Андрэя Бераставога, спецыяліста з больш як 20-гадовым досведам у дызайне і IT, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах — паведамляе «Наша Ніва».
Мужчына з Гомля апошнія гады працаваў у міжнароднай кампаніі ў сферы UX/UI, жыў у Грузіі, але часам вяртаўся ў Беларусь. Улетку 2024 года ён напісаў, што едзе дадому, а неўзабаве знік. Верагодна, яго затрымалі праз каментары ў Telegram, дзе ён карыстаўся старым акаўнтам, прывязаным да беларускага нумару.
Мужчыну інкрымінавалі «паклёп на Лукашэнку», «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», «удзел у парушэнні грамадскага парадку» і «заклікі да шкоды дзяржаве». Яму пагражала да 12 гадоў. Прысуд пакуль невядомы, але мужчына застаецца за кратамі.
✈️У Расеі разбіўся самалёт з 43 пасажырамі
У Амурскай вобласці разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24 кампаніі «Ангара», які ляцеў з Хабараўска ў Тынду. На борце былі 43 пасажыры, у тым ліку пяцёра дзяцей, і 6 членаў экіпажа.
Самалёт знік з радараў пры заходзе на другі круг пры пасадцы. Верталёт Мі-8 знайшоў палаючы фюзеляж у цяжкадаступнай мясцовасці за 16 км ад гораду. Ратавальнікі пакуль не дабраліся да месца.
Афіцыйнай інфармацыі пра загінулых няма, але людзей, якія выжылі з паветра не заўважылі.СК распачаў справу аб парушэнні бяспекі палётаў. Разглядаюцца версіі пра тэхнічную няспраўнасць або памылку пілотаў.
Ан-24 быў выпушчаны амаль 50 гадоў таму, але меў сертыфікат лётнай прыдатнасці да 2036 года.
❤️ Полк Каліноўскага абвясціў тэрміновы збор для двух байцоў
Адзін з іх цяпер праходзіць рэабілітацыю ў ЗША пасля дзясяткаў аперацый: страціў частку прамянёвай косткі, мае пашкоджаныя нервы і мышцы, рухомасць рукі ўдалося вярнуць ахвяраваўшы пальцам.
Другі баец атрымаў цяжкае раненне ад выбуху гранаты. Яму выдалілі частку кішэчніка, ён харчуецца праз спецыяльныя сістэмы і чакае новую аперацыю.
Любая дапамога – гэта шанец для нашых пабрацімаў прайсці складаны шлях лячэння і рэабілітацыі і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця. Яны аддалі сваё здароўе, абараняючы нас, і цяпер востра маюць патрэбу ў падтрымцы
У курортныя гарады Расеі прыляцелі дроны
У Адлеры дрон ўпаў на вуліцу, па якой ішлі дзве жанчыны: адна загінула, другая атрымала цяжкія раненні.
Таксама беспілотнікі ўдарылі па сочынскай нафтабазе, з-за чаго на прадпрыемстве пачаўся пажар. Частка адпачывальнікаў чакала спыненне атакаў у падземных паркоўках гатэляў.
У Мінбароны Расеі паведамілі, што збілі 21 беспілотнік над Чорным морам, 11 – над Азоўскім і яшчэ сем – над Краснадарскім краем.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Калі беларусы будуць адпачываць у 2026-м?
Міністэрства працы Беларусі расказала пра непрацоўныя дні ў наступным годзе. Калі чакаць доўгія выходныя – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Ва Украіне пачаліся першыя пратэсты з пачатку поўнамаштабнай вайны
У Кіеве, Львове, Дняпры і Адэсе прайшлі акцыі супраць зменаў у заканадаўства краіны. Што не спадабалася ўкраінцам – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Еўракамісарка беларусам: Еўразвяз ніколі, ніколі вас не пакіне
23 ліпеня Марта Кос, еўракамісарка ў справах пашырэння ЕЗ, наведала рэдакцыю «Белсату» і падзялілася сваім бачаннем сітуацыі ў рэгіёне. Падрабязней чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць