belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

У «справе Гаюна» адбылося мінімум шэсць судоў, вядома пра 26 фігурантаў

У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні па «справе Гаюна» — «Вясна» паведамляе пра як мінімум 26 фігурантаў, якіх вінавацяць паводле арт. 361-4 КК РБ («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Большасць затрыманых — мужчыны, іх адпраўляюць у следчыя ізалятары ў розных рэгіёнах краіны.

Праект «Беларускі Гаюн» спыніў працу 7 лютага, а яго заснавальніка Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў калоніі.

🔗Падрабязансці — па спасылцы

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🪙Як Ціханоўскаму сабраць 200 тысяч еўра на «ўдар па рэжыме»? Інструкцыя ад Лявончыка

Чаму адны зборы ў беларусаў ідуць як па маслу, а іншыя правальваюцца ўжо на старце? Сяргей Ціханоўскі абвясціў пра «ўдар па рэжыме» і папрасіў 200 тысяч еўра — сабраў тысячу за некалькі дзён.

Ці стаміліся беларусы данаціць? І што насамрэч працуе ў публічным фандрайзінгу — распавядае сузаснавальнік «By_help» і «BYSOL» Аляксей Лявончык:

Пакуль Ціханоўскі не сфармулюе для сябе і для публікі нейкі канкрэтны план, што ён збіраецца рабіць і як гэта будзе адрознівацца ад таго, што рабілася пяць гадоў, ён не збярэ грошай


🔗Каментар цалкам — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🎥 Першы дзень «Тутакі» — ужо сёння!

Наш стрым пачнецца а 22-ай па Беларусі

«Белсат» – галоўны інфармацыйны партнёр фэсту «Tutaka».

Усе тры дні мы будзем весці для вас стрымы вечаровых канцэртаў наbelsat_music"> YouTube-канале «Белcат Music»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Чарговы ўдар стыхіі

🔻Што стала з грашыма на картках?

🔻У Віцебскім раёне патанула дзіця

🔻Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ пад Менскам

🔻Улады Літвы пра залёт расейскага дрона з Беларусі

🔻Трамп расчараваны ў Расеі

🔻Добры старт беларусаў у Лізе канферэнцыяў

🔻«Адзіны дзень прыборкі» – парадак паводле раскладу?

🔻У Віцебску распачаўся «Славянскі базар»

🔻Фестываль абуджаных «Tutaka»

🔻Прэм'ера песні ад Улі і Іллі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💔 Два гады без Алеся Пушкіна

Два гады таму за кратамі памёр мастак, майстар перформансу і палітвязень Алесь Пушкін. Яго імя назаўжды ўпісана ў гісторыю сучаснага беларускага мастацтва.

Пушкін здзейсніў шэраг дзёрзкіх перформансаў, сярод якіх «Гной для прэзідэнта» і скандальны роспіс на сцяне царквы з выявай Лукашэнкі ў пекле.

Читать полностью…

Белсат

Наступствы непагадзі: знікненне святла, паваленыя дрэвы, затопленыя вуліцы

10 ліпеня магутная навальніца з ліўнем, градам і парывістым ветрам прайшлася па Беларусі, пакінуўшы пасля сябе пашкоджаную інфраструктуру, сотні паваленых дрэваў і сотні населеных пунктаў без электрычнасці.

Улады працягваюць ліквідацыю наступстваў, а сіноптыкі ўжо папярэджваюць пра новыя навальніцы і аранжавы ўзровень небяспекі

Читать полностью…

Белсат

😖«Паскораны рост заробкаў працягвае абмяжоўваць магчымасці фірмаў для росту»

Паводле ацэнкі цэнтру BEROC, хваробы рынку працы ў Беларусі нікуды не падзеліся, хаця на кароткай дыстанцыі можна знайсці пазітыў: колькасць занятых у эканоміцы расце другі квартал запар, сярэдні рэальны заробак вырас, павялічылася і колькасць працоўных месцаў. Аднак ва ўсім гэтым ёсць нюансы.

Разбіраемся з эканамістамі, у сітуацыя на рынку працы ў нашым арыткуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

👆«Расея не атрымае доступу да сваіх замарожаных актываў, пакуль не выплаціць Украіне кампенсацыю за нанесеную шкоду»

Пра гэта заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц. Паводле яго, сума страт, выкліканых расейскай агрэсіяй, ацэньваецца прыкладна ў 500 мільярдаў еўра – менавіта столькі Масква павінна выплаціць у выглядзе рэпарацыяў.

Цяпер у еўрапейскіх і іншых заходніх краінах заблакаваныя расейскія актывы Цэнтрабанка на суму больш за 300 мільярдаў еўра. Лідары заходніх дзяржаваў працягваюць абмяркоўваць, як менавіта выкарыстоўваць гэтыя сродкі для аднаўлення Украіны.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 10 ліпеня

✔️Расейцы зноў
зладзілі масаваную атаку на Кіеў

✔️Гарадзенец
выжыў пасля трох укусаў гадзюкі за адзін дзень

✔️Праз непагадзь у Беларусі
загінула жанчына

✔️Польшча
ўвяла санкцыі супраць Машэнскага

✔️Расейскія дроны зноў
лёталі над Гомлем

✔️Ці паўторыцца банкаўскі збой са знікненнем грошай — «Белсат»
даведаўся

✔️ У Літву з Беларусі
заляцеў расейскі дрон-імітатар «Гербера»

✔️Сёння Міраславу Лазоўскаму
магло б споўніцца 52 гады

✔️Мігранты з Беларусі
праніклі ў Еўразвяз праз падкоп пад агароджай

✔️Менск
накрыла непагадзь

✔️«Казачны» гандаль з Афрыкай: поспех ці ілюзія?

Читать полностью…

Белсат

⚡️ "Выходжу, а ён дзярмо на мяне"

Так Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на выказванні Зянона Пазняка на свой адрас.


"Думаў, выйду на свабоду, скажу, што калі ў беларусаў і быў некалі бацька, то гэта Зянон Пазняк. Я вось з гэтым выходзіў. А ён тут такое на мяне, на Святлану. З'ехаў з глузду, шкада чалавека".


Нядаўна Зянон Пазняк выказаўся ў негатыўным святле пра Сяргея Ціханоўскага і ягоную дзейнасць па вызваленні з турмы. У эфіры «Белсату» ён сказаў пра «балаган, які праз месяц скончыцца». 🤷‍♂️

Читать полностью…

Белсат

Прыгожая двухметровая кветка, з невялікім нюансам... 🙊

Паглядзіце на аморфафалус тытанічны!

Читать полностью…

Белсат

🕷 Ці ведаеце, чым беларусы бараніліся ад злых духаў і аздаблялі свае дамы замест навагодняй ялінкі?

Героі «Падляшскіх вакацый» Уля і Ілля адкрылі для сябе беларускія традыцыі ды помнікі даўніны, што захоўваюцца ў гэтым таямнічым краі 🦬

Глядзіце новае выданне праграмы «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

⛈Менск накрыла непагадзь з градам: вуліцы пад вадой, транспарт стаіць

Моцны град прайшоў шмат у якіх раёнах горада. Жыхары Менску з розных раёнаў выкладваюць відэа з праявамі непагадзі

Читать полностью…

Белсат

Сёння Міраславу Лазоўскаму магло б споўніцца 52 гады

Ён быў заснавальнікам «Белага легіёну», папулярызатарам беларускай культуры і змагаром за свабоду — спачатку ў Беларусі, а потым ва Украіне, дзе загінуў пад Бахмутам, прыкрываючы параненых.

👀 Глядзіце фільм рэжысёркі Вольгі Воранавай проста цяпер на нашым YouTube-канале Белсат DOC

Читать полностью…

Белсат

🌪 Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі

Паглядзіце, што нарабіла стыхія 😰

Читать полностью…

Белсат

⚖️ Хто быў мацнейшы ў Другой сусветнай вайне: СССР – ці Нямеччына?

🙅‍♂️ 🪖 Афіцыйная прапаганда паўтарае, што ў 1941-м Нямеччына мела найбуйнейшую армію ў Еўропе. Але, калі праверыць колькасныя паказнікі, вынікае, што насамрэч СССР колькасна пераважаў Нямеччыну ў тэхніцы, рэсурсах.

У новым выданні «Міфаў вайны» раскрываем прыхаваныя факты
Другой сусветнай вайны. Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

🥹 Паглядзіце на гісторыю ратавання бусляняці

Аперацыя прайшла паспяхова ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 11 ліпеня

Долар працягвае таннець, Еўра згубіў амаль 4 капейкі адразу. Расейскі рубель таксама ўпаў амаль на капейку за 100.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱Польшча ўвяла санкцыі супраць пастаўшчыка фанеры, звязанага з Беларуссю

Польшча ўвяла санкцыі супраць кампаніі QARTREE LLP, зарэгістраванай у Казахстане, якая пастаўляла ў ЕЗ фанеру з Беларусі і Расеі пад выглядам казахстанскай прадукцыі. Паводле польскай падатковай адміністрацыі, кампанія звязаная з буйным беларускім вытворцам, верагодна, «Пінскдрэвам» — піша «Позірк»

У рамках расследавання мытнага махлярства ўжо затрыманы трое падазраваных, а іх маёмасць арыштаваная. Пастаўкі вядуцца з парушэннем санкцый ЕЗ, што дзейнічаюць з 2022 года. QARTREE цяпер пазбаўленая доступу да фінансаў і ўдзелу ў дзяржзакупках у Польшчы.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Зараз распрацоўваюць новы тэрмін «Пазняк – вар'ят»

Зянон Пазняк адрэагаваў на інтэрвʼю, у якім Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра ягоную асобу. Пазняк назваў гэта «атакаю на сваю асобу»:

«Атака абавязкова павінна была здарыцца з выкарыстаннем Сяргея Ціханоўскага. Трапіўшы з турмы ў «Офіс», ён вымушаны быў зрабіць выбар: альбо за Нацыянальна-Вызваленчы Рух і за Пазняка, альбо за «Офіс». Выбар зроблены, такі, які чакаўся»,


– напісаў Пазняк у сваім facebook.

Читать полностью…

Белсат

Ці кожны бізнесовец, які мае сувязі з уладай — «гаманец» Лукашэнкі?

Пасля таго як Польшча ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Машэнскага, спрэчкі вакол гэтага паняцця разгарэліся з новай сілай. Бо і раней былі тыя, хто называў яго «прыстойным бізнесоўцам»

«Белсат» паспрабаваў разабрацца, як вызначыць, дзе сканчаецца проста вядзенне бізнесу і пачынаецца супраца з рэжымам?

🔗Што мяркуюць эканамісты — чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔺Трамп заявіў, што расчараваны дзеяннямі РФ

«Я расчараваны Расеяй, але паглядзім, што адбудзецца цягам бліжэйшай пары тыдняў. Я думаю, што ў панядзелак у мяне будзе важная заява па Расеі»,


– сказаў Трамп у тэлефонным інтэрв’ю NBC.

Амерыканскі прэзідэнт таксама паведаміў, што Кангрэс рыхтуе новы закон, які прадугледжвае санкцыі супраць тых дзяржаў, што працягваюць купляць расейскія энергарэсурсы. Паводле словаў Трампа, гэты дакумент будзе вельмі жорсткім.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, дарагія чытачы!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

✔️«Tutaka» не бывае сумна!

Што будзе на найбуйнейшым беларускім оўпэн-эйры гэтым разам?

✔️«Гандаль як у казцы»

Як Менск развівае гандлёвыя адносіны з краінамі Афрыкі.

✔️Банкаўскі збой: што гэта было, чым скончылася і ці паўторыцца?

«Белсат» паспрабаваў адшукаць магчымыя прычыны збою.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ Прымусовая праца на расейскіх вайскоўцаў

Такія ўмовы для беларускіх палітвязняў створаныя ў калоніі Шклова. Цяжкая праца, якая адбірае здароўе ў палітвязняў, выгадная і прыбытковая для Лукашэнкі, а таксама дапамога Пуціну ў вайне.

Палітвязні працуюць ў дзве змены і не толькі шыюць форму расейскім вайскоўцам, але вырабляюць для арміі ракеты ў сакрэтных цахах.

Пра гэта рэпартаж у праграме «Аб'ектыў». Паглядзіце.

Читать полностью…

Белсат

📊«Казачны» гандаль з Афрыкай: поспех ці ілюзія?

Пакуль МЗС хваліцца поспехамі ў гандлі з Афрыкай, статыстыка сведчыць пра іншае: амаль усе тамтэйшыя рынкі скарачаюць закупы беларускіх тавараў, а за гучнымі праектамі — ці то страты, ці то карупцыйныя скандалы:

Як паказала практыка, калі [улады] арганізоўваюць прысутнасць сваіх прадпрыемстваў на вонкавых рынках, як правіла, грошы не вяртаюцца ў Беларусь. То бок ствараюцца карупцыйныя схемы і махінацыі


🌍Як жа насамрэч ідзе гандаль з Афрыкай і які тавар звычайна не любяць згадваць у статыстыцы —
чытайце ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

⭐️На фестывалі «Tutaka» адбудзецца сустрэча з зоркамі «Белсату»

У суботу 12 ліпеня а 13:00 на фэсце «Tutaka» пройдзе сустрэча з вядоўцамі «Белсату»:

⭐️ Кацярына Ваданосава з «Ніткі Зоркі» — навучыць завязваць намітку;

⭐️ Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з «Хай Так» — прапануюць стаць сувядоўцамі і пасмяяцца разам;

⭐️Віктар Шукеловіч — раскажа пра свае праграмы і правядзе віктарыну;

⭐️ Цімох Акудовіч з «Вусаў Скарыны» і «Няпростых рэчаў» — падзеліцца незвычайнымі гісторыямі;

⭐️ Сяргей Пеляса — будзе весці сустрэчу

«Белсат» – галоўны інфармацыйны партнёр фэсту «Tutaka», мы будзем весці для вас стрымы вечаровых канцэртаў наbelsat_music"> YouTube-канале «Белcат Music»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Што магло стаць прычынай знікнення сродкаў з рахункаў беларусаў?

🔸Машэнскі ўсё ж патрапіў у санкцыйны спіс Польшчы. А вось колішняя футбольная зорка Аляксандр Глеб не змог дабіцца скасавання санкцый супраць сябе

🔸Чаму трэці месяц назіраецца спад на аўтарынку?

🔸Як беларускія калоніі працуюць на расейскі ВПК

🔸Абмяркуем беларускае пытанне ў Еўрапарламенце

🔸Раскажам што чакае на фэсце «Тутака»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/3-FMFQoyKpc

Читать полностью…

Белсат

🚫Мігранты з Беларусі праніклі ў Еўразвяз праз падкоп пад агароджай

Больш за 20 мігрантаў з Афганістану прабіліся на тэрыторыю Польшчы праз тунэль пад агароджай у раёне Міхалова. Цягам некалькіх дзён памежнікі зафіксавалі больш за 120 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

У Нараўцы мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі і бутэлькамі, пашкоджаны службовы аўтамабіль. Сярод затрыманых — выхадцы з Іраку, Афганістану, Судану, Камеруну, Алжыру і Эрытрэі.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

БПЛА, які ўпаў у Літве, – расейскі дрон-імітатар «Гербера»

10 ліпеня на тэрыторыі Літвы ўпаў расейскі дрон «Гербера» — танная копія іранскага «Shahed-136», якую Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны

Ён заляцеў з Беларусі і суправаджаўся верталётам Мі-35М беларускіх ВПС.

Праз інцыдэнту літоўскія ўлады эвакуявалі кіраўніцтва краіны ў сховішча. Пазней паведамлялася, што апарат выглядаў як самаробны і зроблены з фанеры і пенапласту.

🔗Для чаго выкарыстоўваюць такія БпЛА — чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

У справе Мельнікавай з’явілася важная зачэпка. Але без падрабязнасцяў

Расследавальнікі з «The Insider» працягваюць працу над знікненнем Анжалікі Мельнікавай. Паводле шэф-рэдактара Цімура Алеўскага, цяпер яны «маюць адну важную зачэпку», якую трэба адпрацаваць. Што менавіта — пакуль не агучваецца.

Польская пракуратура інфармацыі таксама не дае. Пошукі працягваюцца.

Читать полностью…
Subscribe to a channel