Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Кароткі агляд навінаў!
⬆️ Менск б'е рэкорды па вакансіях. Як сітуацыя з кадрамі ў Беларусі?
А яшчэ:
🔻 Пажар у дзіцячым лагеры пад Маладзечнам утаймаваны
🔻 Паводка ў Тэхасе. Лагер "Містык"
🔻Трамп і Маск: новая партыя ў ЗША
🔻У Турцыі леў збёг з заапарку і напаў на чалавека
🔻У Ленінградскай вобласці Расеі на танкеры здарыўся выбух
🔻Польшча ўвяла кантроль на межах з Літвой і Нямеччынай
🔻Беларусам стала цяжэй уладкавацца на працу ў Польшчы. Як быць?
🔻Масавая бойка пасля футболу: "Баранавічы" і "Мінск"
🔻Прагноз надвор'я ў Беларусі: Моцныя навальніцы ідуць у Беларусь
🔻Ратавальнікі МНС у Магілёве выратавалі кацяня
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⛓️Вяртанне працоўнай павіннасці?
Улады Беларусі прапануюць заканадаўча ўвесці адзіны дзень абавязковай прыборкі, які будзе закранаць прыватаны сектар — піша «Люстэрка» са спасылкай на дзяржаўныя медыя.
Як заявіў прадстаўнік Менгарвыканкама Аляксандр Раковшчык, правілы дакладна вызначаць, хто і што павінен рабіць. Ужо цяпер уласнікі дамоў абавязаны сачыць за станам агароджы, гаспадарчых пабудоў і скошваць траву вышэй за 20 см.
Увосень і вясной раней праводзілі «чыстыя чацвяргі», цяпер жа ўлады хочуць зрабіць адзіную дату агульнай працоўнай павіннасці. Пакуль пра штрафы гаворка не ідзе — кажуць чыноўнікі
Былі грашы, а стаў скарб?💎
Беларус выставіў на аўкцыён медную манету 1840 года наміналам 10 польскіх грошаў і патрабуе за яе амаль 18 тысяч рублёў, лічачы яе рэдкай выпрабавальнай чаканкай.
Каментатары сумняюцца ў яе сапраўднасці і адзначаюць, што падобныя манеты часта сустракаюцца ў продажы. Экспертнага заключэння няма, і стаўкі на аўкцыёне пакуль адсутнічаюць.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
👆 У гэты дзень 25 гадоў таму адбылося страшнае: знік аператар Дзмітрый Завадскі
У яго засталіся жонка і маленькі сынок.
Дзмітрый Завадскі быў асабістым аператарам Лукашэнкі і мог вывесці дыктатара на чыстую ваду.
У сакавіку 2002 года Вярхоўны суд прысудзіў двум былым афіцэрам МУС Беларусі – Валерыю Ігнатовічу і Дзмітрыю Маліку – па 10 гадоў зняволення за выкраданне Дзмітрыя Завадскага. Забойства на судзе даказана не было. Ні на следстве, ні ў судзе Малік і Ігнатовіч не прызналі сваю віну ў выкраданні. Цела аператара так і не знайшлі.
Ціханоўская заклікала Трампа захаваць ціск на Лукашэнку
Як піша выданне Politico, беларуская лідарка просіць прэзідэнта ЗША не паддавацца на спробы Лукашэнкі легітымізавацца.
«Нельга нармалізаваць сітуацыю, пры якой людзей адпускаюць у абмен на саступкі з вашага боку – ці то змякчэнне санкцый, ці проста публічная ўвага. Лукашэнку неабходна пакараць, а не заахвочваць».
Паводле яе, Беларусь можа стаць «гісторыяй поспеху Трампа», калі ён і саюзнікі не дазволяць Лукашэнку захаваць уладу або саступіць краіну Расеі:
«Нельга заахвочваць агрэсара, міру не можа быць без справядлівасці. А Беларусь тут – ключавая тэма. Таму што калі Лукашэнка захавае ўладу, міру ў рэгіёне не будзе», – дадала яна.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Крэдыты ў беларускіх банках даражэюць усё больш
Якія працэнтныя стаўкі цяпер прапануюць асноўныя банкі нашай краіны – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як не галадаць у спёку і не зварыцца на кухні?
Сабралі для вас і пратэставалі тры рэцэпты халодных супоў, якія хочацца есці нават пры +35 °C. Смачныя рэцэпты шукайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай
На YouTube-канале «Жизнь-малина» выйшла вялікае інтэрв’ю з Сяргеем Ціханоўскім. Сярод пытанняў былі і пра змены ў сям’і пасля пяці гадоў. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
😅 А чаму б і не? Амерыканцы прыдумалі гонкі, якіх вы яшчэ не бачылі
Паглядзіце!
😮 Ваў! Кітайскія дроны падарылі свету чарговую прыгажосць
Дзелімся ёю з вамі!
😎 Гэты 11-гадовы хлопец стаў сапраўдным героем Украіны
І ён нават не ўкраінец! Паглядзіце, што ён зрабіў ☝️
🇱🇹 У МУС Літвы расказалі, як будуць дзейнічаць правяранні на мяжы, якія ініцыявала Польшча
Літоўскія службоўцы таксама будуць задзейнічаныя ў гэтым працэсе. Праўда, як раней паведамляў і польскі бок, кантроль не будзе татальным – дагляду будуць падвяргаць толькі некаторыя з аўтамабіляў.
🔍 Чытайце падрабязней па спасылцы
💁🏻♂️ У Беларусі спынілі дзейнасць кол-цэнтраў, што прадавалі фэйкавыя БАДы
Затрыманні прайшлі ў Менску, Барысаве, Баранавічах ды Бабруйску. Сабекошт прэпаратаў, што прадавалі даверлівым людзям, часта складаў 4 рублі, а цэннік за іх выстаўлялі ў 50-100 разоў большы.
👀 Глядзіце болей на старонцы
📍У Крыме расказалі, колькі беларусаў цяпер жыве на паўвостраве
Паводле звестак кіраўніка аб'яднання «Беларусы Крыма» Рамана Чаргінца, беларуская дыяспара на паўвостраве саступае па колькасці толькі расейцам, украінцам ды крымскім татарам.
Цяпер колькасць нашых суайчыннікаў у Крыме складае прыкладна 40-45 тысяч чалавек. Сярод іх ёсць як тыя, хто атрымліваў расейскае грамадзянства, так і тыя, хто гэтага не рабіў.
Цікава, што згодна са звесткамі ўкраінскага перапісу, на момант анэксіі паўвострава Расеяй у 2014-м годзе там пражывала 40 тысяч беларусаў, а вось расейскія перапісы даюць лічбу толькі 25 тысяч. Як сцвярджае Раман Чаргінец, гэта тлумачыцца тым, што частка крымскіх беларусаў пасля падзеяў 2014-га года стала ідэнтыфікаваць сябе расейцамі.
#лічбадня
☝️Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай пасля ягонага вызвалення з няволі
На YouTube-канале «жизнь-малина» выйшла вялікае інтэрв'ю з Сяргеем Ціханоўскім. Сярод іншага, Мікіта Мелказёраў пытаў пра змены ў асабістых дачыненнях паміж былым палітвязнем ды ягонай жонкаю.
📍Падрабязней чытайце на сайце
💬 «Не думайце, што нашы партнёры не разумеюць сітуацыю. Калі генерал Кэлаг звяртаецца да Лукашэнкі "містэр", а не "прэзідэнт", зразумела, што гэта робіцца спецыяльна»
Сяргей Пеляса паразмаўляў са Святланай Ціханоўскай падчас саміту NATO ў Гаазе.
❓Чаму Ціханоўская сустракалася з Кітам Кэлагам за некалькі месяцаў да ягонага візіту ў Менск?
❓Ці ёсць у сучаснай амерыканскай адміністрацыі поўнае разуменне сітуацыі ў Беларусі?
❓Як беларусам трымаць фокус сусветнай грамадскасці на праблемах нашай краіны?
👀 Глядзіце размову проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🤿 Дайвінг у Беларусі? Чаму б і не!
Гэты від актыўнага адпачынку асацыюецца з цёплым морам і краінамі накшталт Егіпту. Аднак, калі што, у Егіпет можна і не ехаць – дастаткова наведаць адно з азёраў на Віцебшчыне. Ягоная глыбіня сягае 51 метра.
А што наконт вэйкбордаў ды палётаў на паветраных шарах? Усё гэта таксама ёсць у Беларусі.
📍Расказваем падрабязней пра варыянты актыўнага адпачынку ў роднай краіне
💱 Курсы валютаў 7 ліпеня
Еўра і страціў амаль капейку. Расейскі рубель — зусім крыху. Долар трохі прыбавіў
#курсывалютаў
«Гарызонт» да канца года плануе выпусціць планшэт
«Гарызонт» да канца 2025 года плануе выпусціць 10-цалевыя планшэты на Android у розных колерах, у тым ліку і ў абароненым корпусе. Новая тэхніка арыентуецца на беларускі і на расейскі рынак.
Раней прадпрыемства ўжо прэзентавала ноўтбук, які амаль цалкам аказаўся ідэнтычным кітайскаму Itel Spirit 2. Цяпер пад брэндам «Н» кампанія паказвае тэлевізары.
🔗Падрабязнасці — у артыкуле
Зноў налепяць айчыныя налепкі на кітайцаў?😰
Гарачай лініі «Вясны» — 5 гадоў
«Белсат» празамаўляў з яе аператарамі пра тое, як змяняліся рэпрэсіі з 2020 да 2025 года, якую дапамогу сёння могуць атрымаць ахвяры пераследу, і чаму колькасць зваротаў зменшылася, хаця гвалт не спыніўся.
🔗Чаму і інфармацыя, сабраная «Вясной», мае не толькі практычную, але і гістарычную каштоўнасць — чытайце ў артыкуле
😳 Археолагі знайшлі горад, якому 3500 гадоў
Пасля васьмі гадоў раскопак навукоўцы адкрылі ў Перу старажытны горад Пэннік, на тэрыторыі якога захаваліся 18 будынкаў: ад храмаў да жылых дамоў.
Каму яны належалі? І якія рэчы знайшлі ў гэтым будынках? Распавядзем ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расея масава атакавала Украіну – ёсць загінулыя
Сёння ноччу расейскія войскі нанеслі масіраваныя ўдары па некалькіх украінскіх гарадах: Харкаве, Адэсе, Кіеве, а таксама Сумскай вобласці і Днепрапятроўшчыне.
У Сумскай вобласці і Адэсе загінулі тры чалавекі. У Харкаве дрон трапіў у шматпавярховік і выклікаў пажар: пацярпелі 27 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
На Днепрапятроўшчыне пад абстрэлам аказаліся некалькі населеных пунктаў. Паранены пяцёра чалавек. У сталіцы абломкі збітых дронаў пашкодзілі цеплатрасу: каля 500 будынкаў засталіся без гарачай вады. Інфармацыі пра ахвяраў няма.
💥 #галоўнае за 6 ліпеня
✔️Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў сямейных стасунках са Святланай пасля ягонага вызвалення з няволі
✔️Кіраўнік аб'яднання «Беларусы Крыма» назваў лічбу нашых суайчыннікаў, якія пераехалі жыць на паўвостраў пасля таго, як ён быў анексаваны Расеяй
✔️Дзелімся з вамі рэцэптамі летніх супоў, якія дапамогуць перажыць спёку
✔️Сілавікі накрылі сетку гандляроў БАДамі: затрыманыя каля 100 чалавек
✔️Думалі, што ў Беларусі няма месцаў для дайвінгу? А вось і не!
✔️Літоўская паліцыя дапаможа польскім памежнікам ладзіць кантроль на мяжы дзвюх краінаў. Ён распачнецца ўжо з панядзелка
✔️Сварка з Трампам натхніла Ілана Маска стварыць уласную палітычную партыю
✔️Магутная паводка ў Тэхасе забрала жыцці дзясяткаў людзей
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронца Вячаслаў Касінераў: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі толькі пагаршаецца, «памілаванні» не ратуюць сітуацыю
🏦 Крэдыты ў айчынных банках даражэюць усё больш
Выданне «MyFin» паглядзела, якія працэнтныя стаўкі цяпер прапаноўваюць асноўныя банкі Беларусі.
🔍 Глядзіце лічбы па спасылцы
☝️«Інцыдэнт падчас пагрузачна-разгрузачных працаў» пашкодзіў танкер-аміякавоз у Ленінградскай вобласці
Паводле губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі, выцек аміяку, які адбыўся ў выніку здарэння, не нанёс шкоды навакольнаму асяроддзю.
📍Болей падрабязнасцей на сайце
😋 Падрыхтавалі для вас рэцэпты летніх супоў, якія дапамогуць перажыць спякотныя дні
Адзін суп – бясспрэчная класіка; другі – цікавы досвед; а трэці – дзёрзкі эксперымент. Абяцаем, што пліту трэба будзе ўключыць максімум на хвілінаў 20.
Рэцэпты мы расставілі паводле часу гатавання, пачалі з самага доўгага ☝️
💬 «Паводле нашых падлікаў, у Беларусі крымінальнаму пераследу за дзень падвяргаецца 3-4 чалавекі»
Праваабаронца Вячаслаў Касінераў не падзяляе аптымізму некаторых беларусаў, які прачнуўся пасля апошніх хваляў вызвалення палітвязняў. У размове з «Белсатам» ён выказаў меркаванне, што сітуацыя з правамі чалавека ў краіне толькі пагаршаецца.
#рэпрэсіі
📍Чытайце болей на старонцы
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📷 Як і заўсёды па нядзелях – прапануем вам падборку галоўных кадраў тыдня
Пратэсты супраць Вучыча ў Сербіі, лясныя пажары на Крыце, незвычайная спёка ў Іспаніі ды пахаванне Дыёгу Жоты.
🔍 Глядзіце таксама на нашай старонцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Колькасць нованароджаных дзяцей у Менску за 5 гадоў крытычна скарацілася
🔻На Купаллі ў Александрыі Лукашэнку суправаджала новая 27-гадовая фаварытка
🔻Гайдукевіч заклікаў беларусаў замежжа нападаць на лідараў дэмсілаў
🔻Лось стаўся прычынаю смяротнага ДТЗ на Меншчыне
🔻У Турцыі затрымалі адразу некалькі мэраў вялікіх гарадоў. Усе яны былі ў апазіцыі Эрдагану
🔻Трамп страчвае ўпэўненасць у тым, што зможа спыніць вайну ва Украіне
🔻12-гадовы хлопчык патануў каля Рэчыцы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 Сталі вядомыя падрабязнасці загібелі 5-гадовага хлопчыка ў Астраўцы
Трагедыя здарылася тыдзень таму. Паводле адной з версіяў, скокнуць у калодзеж маленькаму Захару загадаў іншы хлопец. Аднак дзядуля загінулага дзіцяці не верыць у гэта.
📍Чытайце падрабязней
💬 «З аднаго боку, ён падкрэслівае незалежнасць, а з другога боку звяртаецца да савецкага мінулага, дзе, вядома, ніякай незалежнасці Беларусі не было прадугледжана»
Гісторык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў «Белсату» учорашні «плач» Лукашэнкі па Савецкім саюзе. На адкрыцці музею Славы Магілёўшчыны самаабвешчаны паскардзіўся, што на постсавецкай прасторы, акрамя Расеі ды Беларусі, няма больш зацікаўленых у новай інтэграцыі.
📍Чытайце каментар эксперта па спасылцы