Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔺Яўгена Казанцава, які кінуў у бок Паўла Латушкі сметніцу, пастанавілі дэпартаваць з Польшчы
Таксама яму прызначылі штраф у памеры 6000 злотых (каля 1500 долараў) з аплатай судовых выдаткаў.
Расследаванне паводле гэтай справы праводзіць раённая пракуратура Варшавы. Дзеянні Казанцава кваліфікаваныя следствам паводле двух артыкулаў: «паклёп» і «замах на недатыкальнасць асобы». Афіцыйныя абвінавачванні беларусу выставілі 3 ліпеня.
Падчас допыту Казанцаў прызнаў сваю віну, раскаяўся і заявіў, што дзеяў у стане афекту, лічыць свой учынак неабдуманым і гатовы прынесці публічныя выбачэнні.
💃🏼Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Гладзіце нашае шоу «Раніца з Белсатам»
У сённяшнім выданні распавядзем 5 беларускіх казак на новы лад, даведаемся, як беларусы бавяць лета ў Стакгольме, абмяркуем анамальную спёку і як яе перажыць і шмат іншага цікавага і прыгожага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 4 ліпеня
✔️ Былы палітвязень і аўтар пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна
✔️ Трамп распавёў, што ні пра што не дамовіўся з Пуціным ў пытанні спынення вайны ва Украіне
✔️Ціханоўскі паскардзіўся, што яму заданацілі ўсяго 1000 еўра
✔️Быў заўважаны фэйкавы сайт Ціханоўскага
✔️Хельсінкскі камітэт знайшоў парушэнні ў працы фонду «BY_help»
✔️Пад відам перарэгістрацыі ў Беларусі зачышчаюць рэлігійныя арганізацыі
✔️ Украінскія памежнікі павіншавалі беларусаў з Днём Незалежнасці антыпуцінскім плакатам
✔️ Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі
✔️ За вызваленне палітвязняў Лукашэнка атрымаў ад ЗША абдымкі і поціск рукі – LRT
✔️ Падчас расейскай атакі на Кіеў пацярпела амбасада Польшчы. Варшава выказала пратэст
#Рэпрэсіі:
◽️«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў
«Крыху падхалімская рыторыка». Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША
Неспадзяваная змена рыторыкі з боку Лукашэнкі можа здавацца драбязой, але за ёй хаваецца куды больш, чым проста святочны камплімент. Упершыню за гады ён звяртаецца не толькі да «народа», а асабіста да прэзідэнта ЗША — і гэта не выпадкова.
Такія жэсты, хай сабе і сімвалічныя, часта пракладваюць шлях да рэальных зменаў у міжнароднай палітыцы. Што стаіць за гэтым віншаваннем і ці сапраўды пачынаецца новы этап у дачыненнях Менску і Вашынгтона — чытайце ў нашым артыкуле
«Вясна»: З пачатку году ў Беларусі 1700 «палітычных» затрыманняў
Працягваецца пераслед журналістаў, праваабаронцаў і іншадумцаў. У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 1164 палітвязні, з якіх 169 — жанчыны. Агульная колькасць асуджаных паводле палітычных справаў з 2020 года перавысіла 7 тысяч. Нягледзячы на вызваленне часткі вязняў, у тым ліку пасля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўніком ЗША, «Вясна» не бачыць прыкмет змякчэння рэпрэсій.
🔗 Падрабязней — па спасылцы
#рэпрэсіі
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸На што разлічвае Лукашэнка падлізваючыся да Трампа?
🔸Санкцыі застаюцца: Горадня Азот і завод Хімвалакно прайгралі апеляцыю ў судзе Еўразвязу
🔸37 краінаў-чальцоў АБСЕ заклікала афіцыйны Менск вызваліць усіх палітвязняў
🔸Падляшскія дэпутаты заклікаюць польскі ўрад адкрыць памежны пераход з Беларуссю
🔸Камітэт дзяржкантролю і пракуратура супраць іншых кантралёраў, якія інспектуюць агра-прадпрыемствы. Разбіраліся ў чым справа з дакументамі ад BELPOL
🔸Што рабіць, каб не стаць ахвяраю няшчаснага выпадку на вадзе?
🔸Святочнай імшою ў Будславе распачынаецца Будслаўскі фэст
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/fQ0RUEah-P4
🇺🇦Расея і Украіна 4 ліпеня абмяняліся ваеннапалоннымі
4 ліпеня адбыўся чарговы абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй у межах дамоўленасцяў, дасягнутых у Стамбуле 2 чэрвеня. Паводле Мінбароны Расеі, палонныя цяпер перабываюць у Беларусі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што вярнуліся абаронцы з розных рэгіёнаў, у тым ліку Данецку і Марыупаля, і падкрэсліў, што мэта Украіны — вызваліць усіх. Колькасць удзельнікаў абмену не раскрываецца.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🚫Пад відам перарэгістрацыі ў Беларусі зачышчаюць рэлігійныя арганізацыі
Закон аб перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі, падпісаны пад Новы год, на справе апынуўся не фармалізмам, а маштабнай аперацыяй па "зачыстцы" нізавых ініцыятываў і кантролю над кожнай супольнасцю.
Раўненне на Расею адбываецца не толькі ў геапалітыцы — улады ўсё больш актыўна капіююць практыкі "русского мира" ў сферы рэлігіі, дзе царква ператвараецца ў прадаўжэнне дзяржаўнай прапаганды. 📢
Закрываюцца не толькі супольнасці, але і цэлы служэнні, якія займаліся працай з найменш абароненымі слаямі насельніцтва.🏚
Выкарыстанне рэлігійных структур у ідэалагічных мэтах — вядомая рыса нацысцкага рэжыму. Словам, няма нічога новага пад сонцам.
🔗Меркаванні экспертаў, статыстыка знішчэння і факты пра закрыццё рэлігійны супольнасцяў — чытайце ў матэрыяле «Белсата»
💪 «Гэты паход – не пра футбол»
За 12 дзён беларус Васіль «Пешаход» Нікалаеў пешшу пераадолеў 533 кіламетры.
Пра мэты паходу – глядзіце ў відэа ☝️
Дапамагчы справе Васіля можна ПА СПАСЫЛЦЫ
❗️💬 Не простая гаворка, а мікрамова са сваёй граматыкай
Нашыя героі працягваюць сваё падарожжа на Падляшшы і адкрываюць новае пра гэты незвычайны край 🦬
Глядзіце новае выданне праграмы «Падляшскія вакацыі» на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
❗️Быў заўважаны фэйкавы сайт Ціханоўскага
Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця», звязаны з блогерам і былым палітвязням, папярэдзіў пра існаванне фэйкавага сайта Сяргея Ціханоўскага, які можа збіраць інфармацыю пра наведнікаў:
Спецслужбы Беларусі (ці Расеі) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя даныя кандыдатаў у валанцёры.
📺 Кароткі агляд навінаў!
⬆️ ААТ "Гродна Азот" і "Хімвалакно" прайгралі важны суд
А яшчэ:
🔻 Расейцы атакавалі Кіеў дронамі і ракетамі
🔻Трамп і Пуцін правялі тэлефонную размову. Трамп не задаволены
🔻Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём Незалежнасці ЗША
🔻Зянон Пазняк: Інтарэсы рэжыма цяпер супадаюць з нацыянальнымі
🔻Аляксандр Кныровіч каментуе кадравы дзень у Лукашэнкі
🔻Тэхагляд у Беларусі: вырасла колькасць на 14%
🔻Беларусь завалілі крэветкі замест бульбы
🔻У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў
🔻Ратавальная аперацыя на Свіслачы ад МНС
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇺🇦Зяленскі пракаментаваў рэкордны ўдар па Кіеву
У ноч на 4 ліпеня Расея нанесла масіраваны ракетна-дронны ўдар па Украіне, галоўнай мэтай якога стаў Кіеў. Удар супаў з паведамленнямі пра размову Трампа і Пуціна, пасля якой Трамп заявіў пра расчараванне нежаданнем Расеі спыняць вайну. У выніку атакі параненыя больш як 20 чалавек, пашкоджаная чыгуначная інфраструктура. Прэзідэнт Зяленскі заклікаў да жорсткіх санкцый супраць Расеі:
Усё гэта відавочнае сведчанне таго, што без сапраўды маштабнага ціску Расея не зменіць сваіх дурных разбуральных паводзін. За кожны такі ўдар па людзях і жыцці яны павінны адчуць адпаведныя санкцыі і іншыя ўдары па сваёй эканоміцы, па сваіх заробках, па сваёй інфраструктуры. Гэта адзінае, што можна хутка зрабіць, каб змяніць сітуацыю да лепшага. І гэта залежыць ад партнёраў, у першую чаргу ад ЗША
🤷♀️ Трамп распавёў, што ні пра што не дамовіўся з Пуціным ў пытанні спынення вайны ва Украіне
«Гэта была даволі доўгая размова, мы размаўлялі пра многія рэчы, у тым ліку Іран, а таксама, як вы ведаеце, пра вайну ваз Украіне. І я не ў захапленні. Я не дасягнуў з ім ніякага прагрэсу»,
Добрай пятніцы, сябры!
Мы вам ранішнюю прэсу прынеслі! Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
✔️Змены на лініі фронту павольныя, але баі і абстрэлы – інтэнсіўныя
Як Расея і Украіна вядуць вайну ў паветры, пакуль Штаты разбіраюцца з прыпыненнем дапамогі.
✔️«Мы не можам даваць зброю ўсім ва ўсім свеце»
ЗША адмаўляюць спыненне дапамогі Украіне.
✔️Лукашэнка: мір, свабода, незалежнасць – найвялікшыя каштоўнасці. Ціханоўская: іх няма ў Беларусі
Што сказаў Лукашэнка з нагодны «Дня незалежнасці», і што адказала Святлана Ціханоўская.
#штопачытаць
🫠 Хто такія браты Канановічы, у падтрыманне якіх выказваецца беларуская прапаганда?
Мужчыны нарадзіліся ў Беларусі, але пазней пераехалі ва Украіну і засталіся там. Там браты ўступілі ў Камуністычную партыю, ад якой балатаваліся на мясцовых выбарах і раскідвалі прарасейскія ўлёткі. У 2014 годзе ўдзельнічалі ў розных «антымайданных» рухах, падтрымлівалі прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.
Што яшчэ пра іх вядома? Распавядаем у нашым артыкуле
Добрай суботняй раніцы, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Крыху падхалімская рыторыка»
Лукашэнка ўпершыню за 5 гадоў павіншаваў прэзідэнта ЗША.
🔹Гарадніцкі і Найдзёнаў у «Атлантыку»
Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Нежалезнасці, слухаючы вершы Мікіты Найдзёнава ў выкананні Паўла Гарадніцкага, які стварыў з іх монаспектакль «Мужчыны плачуць».
🔹«Алесь Пушкін сядзеў праз дзве камеры па «прадоле»
Былы палітвязень і аўтар кнігі «Раз два тры чатыры два» – пра Валадарку, масла ў каве і пра тое, як пісаць пра страшнае не страшна.
#штопачытаць
😢«Мужчыны плачуць» — беларусы Варшавы зрабілі альтэрнатыўны Дзень Нежалезнасці
3 ліпеня ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic» прагучалі вершы Мікіты Найдзёнава ў выкананні Паўла Гарадніцкага. Але гэта быў не проста літаратурны вечар — гэта быў спектакль, дзе паэзія стала тэрапіяй, а слёзы зрабіліся знакам мужнасці. Беларусы эміграцыі стварылі сваю традыцыю — святкаваць не дзяржаўнае, а душэўнае.
🎭 Чаму заля слухала з цішынёй, а ў фінале — выбухнула воплескамі — чытайце ў нашым рэпартажы
🙈 Зноў нёс трызненні без паперкі, прыгадаў «інтэрв'ю з парсючком»
З нагоды дня вызвалення Менску ад гітлераўцаў Лукашэнка разразіўся эмацыйнай прамовай: расказаў чаго баіцца, нервова апраўдаўся за вызваленне беларускіх палітвязняў. А ў дадатак традыцыйна нахлусіў. І гэтым разам не толькі пра беларусаў – але і пра амерыканцаў.
Гэтыя тэмы глядзіце ў выданні праграмы «ПраСвет» 🎬
💔 «Калі б не ён, мы б загінулі»
Сабака папярэдзіў сваіх гаспадароў падчас абстрэлу Кіева.
Паглядзіце ☝️
😔 Акцыя з плюшавымі мядзведзікамі, якая скончылася міжнародным скандалам
4 ліпеня 2012 года шведскія пілоты правялі акцыю супраць парушэння свабоды слова ў Беларусі. Яны скінулі з самалёта плюшавых мядзведзікаў на маленькіх парашутах, да якіх былі прымацаваныя таблічкі з патрабаваннем права да выказвання сваёй думкі і абароны правоў чалавека ў нашай краіне.
Што было далей, узгадваем у нашым відэа, паглядзіце!
🇺🇦Украінскія памежнікі павіншавалі беларусаў з Днём Незалежнасці антыпуцінскім плакатам
Такое фота апублікаваў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка 🙃
😨 У Беларусі імкліва павялічваецца колькасць баршчэўніка
У сацыяльных сетках беларусы паказваюць, як гэты інвазійны від забірае ўсё больш тэрыторыі.
А як выглядае сітуацыя з баршчэўнікам у вашым населеным пункце?
Хельсінкскі камітэт знайшоў парушэнні ў працы фонду «BY_help»
Хельсінкскі камітэт пасля расследавання рэкамендаваў спыніць супрацу з «BY_help» у межах Гуманітарнага фонду ( туды ўваходзяць «Краіна для жыцця», «BYSOL», «Dissidentby», «Вольныя» і іншыя) праз праблемы з празрыстасцю, даверам і адміністраваннем.
S«BY_help» абвясціў пра добраахвотны выхад, падкрэсліўшы, што аўдыт не выявіў парушэнняў у мэтавым выкарыстанні сродкаў.
🔗Чытаць падарабязней — па спасылцы
У Варшаве ўзялі ў закладнікі таксіста-беларуса 🚕
У Варшаве 31-гадовы мужчына ўзяў у закладнікі таксіста з Беларусі, пагражаў нажом і патрабаваў 100 тысяч злотых і цыгарэты. Паліцыя затрымала нападніка, які ўжо меў праблемы з законам; цяпер яму пагражае да 25 гадоў турмы.
Паліцыя адзначыла, што адным са складнікаў поспеху ў затрыманні была «халоднакроўнасць» беларуса🫡
🔗Як гэта адбылося — чытайце цалкам
👻 Чаго баіцца Лукашэнка?
Выступ Лукашэнкі 3 ліпеня быў не быў традыцыйнай прамовай на Дзень незалежнасці: было шмат эмацыйных заяваў, згадаў пра Ціханоўскага.
🗣 У новым выданні праграмы «Прасвет» абмяркоўваем, што сапсавала «свята» ўзурпатару?
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
https://youtu.be/wYLeAoT_4RI?si=zOAGgyDim0QerQWr
📹Ціханоўскі: «Пераменаў не будзе без вашай падтрымкі»
Былы палітвязень апублікаваў відэа з заклікам больш данаціць і паскардзіўся на сціплую колькасць данатаў. Раней ён абвясціў набор у сваю каманду і збор у 200 000 еўра на барацьбу з лукашызмам👴🏼
🇵🇱Сеймік на Падляшшы заклікаў урад Польшчы адкрыць памежны пераход з Беларуссю
Сеймік Падляскага ваяводства прагаласаваў за зварот да ўрада з патрабаваннем адкрыць хаця б адзін з аўтамабільных памежных пераходаў у рэгіёне. Дэпутаты падкрэсліваюць: доўгае закрыццё мяжы б’е па эканоміцы і змяншае магчымасці развіцця рэгіёна. Ініцыятыва зыходзіла ад PSL (Польская сялянская партыя) — якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю.
Пераходы ў Кузніцы і Баброўніках зачыненыя з 2021 і 2023 гадоў, адпаведна, — спачатку праз міграцыйны крызіс, затым пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту. У той час як у суседнім Люблінскім ваяводстве мяжу з Беларуссю перасякаць можна.
Дэпутаты настойваюць: адкрыццё аднаго пераходу стала б часткай “новага адкрыцця” абяцанага ўрадам і адказам на патрэбы людзей і прадпрымальнікаў, якія штодзённа сутыкаюцца з лагістычнымі праблемамі і стратай кліентаў з Беларусі.
⚪️ «Турма ў нейкім сэнсе – смерць»
Былы беларускі палітвязень пад псеўданімам Пётр Уманскі выдаў кнігу «Раз два тры чатыры два». Паразмаўлялі з ім пра тое, ці турма зрабіла яго пісьменнікам, якія турэмныя звычкі дагэтуль засталіся ў Пятра і пра тое, як яму ўдалося вынесці чарнавікі з СІЗА.
Размову з былым палітвязнем і пісьменнікам чытайце ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 3 ліпеня
✔️Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў з нагоды рэжымнага «Дня незалежнасці»
✔️Праверкі будуць выбарачнымі. Польскія памежнікі патлумачылі, як будзе выглядаць кантроль на межах з Літвой ды Нямеччынай
✔️На фоне дэфіцыту бульбы ў айчынных крамах раптам апынуўся шалёны выбар крэветак
✔️Літва ўпершыню забрала ВНЖ у грамадзяніна Расеі, які вельмі часта ездзіў на радзіму
✔️Пуцін і Трамп зноў паразмаўлялі па тэлефоне
✔️Урад РБ дазволіў не сканаваць на таварах нацыянальны штрых-код, калі на іх ужо ёсць міжнародны. Гэтае глупства праіснавала ўсяго два дні
✔️Канцэрт, арганізаваны ў Полацку Газманавым, атрымаў блаславенне мясцовага біскупа
✔️У аўтакатастрофе загінуў вядомы футбаліст «Ліверпуля» і зборнай Партугаліі