Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «Мы сайт узламалі за пару гадзінаў пасярод ночы. Не было ў іх часу нават прачнуцца, не кажучы ўжо пра кляпаць фэйкавую базу на дзясяткі тысяч зваротаў»
КДБшнікі паспрабавалі нязграбна апраўдацца за ўзлом свайго сайту, які адбыўся яшчэ ўвосень 2023-га. Маўляў, так і было задумана: сайт ды ягоныя базы спецыяльна «падставілі пад удар», каб «выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы», якая нібыта рыхтавалася ўзарваць БелАЭС.
«Кіберпартызаны» ў размове з «Белсатам» расказалі (і даказалі фактамі), чаму гэта ўсё выглядае непраўдападобна ды папросту смешна.
📍Чытайце матэрыял у нас на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Прыпіскі, крадзеж паліва і ўгнаенняў, хабарніцтва: кіраўнік МУС Кубракоў паскардзіўся прэм’еру Турчыну на працу калгасаў у перыяд пасяўной
🔸 Сяргей Ціханоўскі запісаў першае відэа на YouTube пасля вызвалення. Былы палітвязень заклікае беларусаў далучацца да ягонае каманды дзеля «дасягнення дэмакратыі ў Беларусі»
🔸 Журналісты БРЦ выкрылі схему паставак прадукцыі з акупаванай РФ тэрыторыяў Украіны на беларускія прадпрыемствы
🔸 Украінскія беспілотнікі дасталі да Іжэўска. Атакаваны завод «Купал», на якім вырабляюць ЗРК «Тор», «Аса» і дроны «Гарпія». Да таго ж атакаваныя акупаваныя Крым, Данецк і Луганск
🔸 У Азербайджане завялі крымінальную справу па фактах катаванняў і жорсткага забойства. Гаворка пра грамадзянаў гэтай краіны, якія загінулі пры затрыманні ў Расеі
🔸 Кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч распавёў, што ў Менск прыехала дэлегацыя з ЗША. Але ёсць нюансы
🔸 Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які забараняе працаваць з дзецьмі асобам, што ўчынілі «экстрэмісцкія» злачынствы. Сёлета ў сакавіку ААН раскрытыкавала гэты праект, назваўшы «абмежаваннем права на працу»
🔸 Ад сёння пачынаецца сезон палявання на мядзведзяў. А 8 ліпеня ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі правядуць аўкцыён на права паляваць на мядзведзя
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🌪 Страшна прыгожыя кадры з ЗША, дзе заўважылі незвычайны смерч
Паглядзіце на цуд прыроды ☝️
💬 «Назва была яшчэ да вызвалення Сяргея Ціханоўскага. Я яе прыдумаў месяцы тры, а можа, чатыры таму»
3-га ліпеня ў варшаўскім кінатэатры «Atlantic» беларускі актор і музыка Павел Гарадніцкі прэзентуе монаспектакль «Мужчыны плачуць» паводле вершаў Мікіты Найдзёнава.
Павел кажа, што, нягледзячы на назву, на прэм'еры будуць нагоды і пасмяяцца, а не толькі паплакаць.
🔍 Чытайце нашу актуальную размову з акторам па спасылцы
☝️У Расеі разбіўся вайсковы самалёт
Як паведамляе Mash, гэта вынішчальнік Су-27. Ён пацярпеў крушэнне каля гораду Кулябакі.
Пілоты паспелі катапультавацца: аднаго з іх ужо знайшлі, ён не пацярпеў. Другога яшчэ шукаюць.
☝️У Менск зноў прыляцела дэлегацыя ЗША. У яе ўваходзяць як рэспубліканцы, так і дэмакраты
Пра візіт паведаміў Алег Гайдукевіч. Ён сцвярджае, што амерыканцаў запрасіла ў Менск менавіта ягоная Ліберальна-дэмакратычная партыя.
Інфармацыю пра візіт пацвердзіў і Аляксандр Азараў з «BYPOL».
👀 Што будзе рабіць у Беларусі дэлегацыя са Штатаў? Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Кубракоў паскардзіўся прэм'ер-міністру на крадзеж паліва і гаруча-змазачных матэрыялаў у калгасах
«BELPOL» перадаў «Белсату» зліты дакумент, дзе кіраўнік МУС справаздачыцца перад прэм'ерам Турчыным па сітуацыі са злачынствамі ў беларускіх сельскагаспадарчных арганізацыях.
Акрамя прыпісак і крадзяжу ўсяго, што можна скрасці, існуе і праблема п'янства за стырном: ДАІшнікі злавілі больш за чатыры дзясяткі нецвярозых кіроўцаў сельгаспрадпрыемстваў.
🔍 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
💁🏻♂️ Выезду ў Польшчу чакаюць больш за 2 тысячы легкавікоў. Сітуацыя на мяжы ў Берасці па-ранейшаму далёкая ад аптымальнай
А што з аўтобусамі? Карыстальнікі чату «Варшавка Граница Брест-Тересполь» адзначаюць, што ўночы з 30 чэрвеня на 1 ліпеня праехалі мяжу аўтобусам ад шлагбаума да шлагбаума за сем гадзін. У зваротным кірунку праезд заняў 7,5 гадзін.
👀 Глядзіце болей па спасылцы
🌷 «Палявы мак – проста кветка, і любы спажывец опію засмяе вас, калі вы паспрабуеце яе выкарыстоўваць для атрымання каробачак опію»
У Беларусі цягам усяго лета традыцыйна праводзяць праграму «Мак». Міліцыя ў яе межах ажыццяўляе пошук макаў, што растуць на палях, прысядзібных участках ці ў гародах.
Калі ўладальнік участку не будзе пільнаваць макі, што выраслі на ягонай тэрыторыі, яму пагражае адказнасць.
📍Навошта гэта ўсё сілавікам ды ці сапраўды з палявога маку можна вырабіць наркатычнае рэчыва? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
У расейскі Іжэўск прыляцелі дроны і атакавалі завод
Сам горад знаходзіцца за 1300 км ад Украіны.
Мясцовыя ўлады пацвердзілі атаку беспілотнікаў, але не ўдакладнілі, на якое прадпрыемства прыйшоўся ўдар. Вядома, што пасля выбухаў узнік пажар.
Пацярпелых няма. Аэрапорт гораду часова ўвёў абмежаванні.
Сірыя больш не пад санкцыямі ЗША
Трамп адмяніў іх, заявіўшы, што гэта «шлях да стабільнасці і міру».
«Адзіная Сірыя, якая не дае прытулак тэрарыстычным арганізацыям і забяспечвае бяспеку сваіх рэлігійных і этнічных меншасцяў, будзе спрыяць рэгіянальнай бяспецы і росквіту», – гаворыцца ў указе.
Тым часам, пад санкцыямі застаюцца былы кіраўнік краіны Башар Асад, ягоная сям’я і прыхільнікі.
А якой краіне ЗША плануюць увесці больш жорсткія санкцыі – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 30 чэрвеня
✔️Сербскія пратэстоўцы заблакавалі рух у Бялградзе
✔️ Трамп заявіў, што частку TikTok збіраецца набыць «група вельмі багатых людзей»
✔️ Пад канец тыдня ў Беларусі можа быць моцная спёка
✔️Пачаўся рамонт дарогі на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы
✔️ У 35 са 100 могільнікаў жывёлаў у Беларусі знайшлі парушэнні
✔️Каля Курапатаў знікла шыльда са згадкай пра сталінскія рэпрэсіі
✔️Каля тысячы расейцаў змогуць паступаць у 30 беларускіх ВНУ здаўшы толькі расейскі экзамен
✔️Беларусь і Расея будуць абменьвацца канфідэнцыйнымі фінансавымі дадзенымі
✔️«BELPOL» апублікаваў расследаванне аб правале касмічных праектаў ураду
#рэпрэсіі:
▫️Сілавікі затрымалі Алега Хаменку
▫️Яшчэ 11 чалавек прызнаныя палітвязнямі
▫️Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко
▫️Прапагандысты паведамілі, што актывіста Паўла Бялюціна затрымалі за падрыхтоўку атакі дронамі па беларускіх аб'ектах
🤷♂️Хацелі як лепш, але атрымалася як заўсёды
У Беларусі прынялі новы парадак кантролю тавараў на шляху ад вытворцы да спажыўца. Крамы мусілі набыць іншыя касы, каб сістэма працавала, бо парадак сканавання стаўся больш грувасткім.
Але ў абслугоўванні пакупнікоў нічога не змянілася, акрамя павелічэння чэргаў каля касаў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👈
🤷♂️ За касмічную авантуру Лукашэнкі заплацяць беларусы
Пра гэта сведчаць сакрэтныя дакументы, здабытыя даследчыкамі «BELPOL». На стварэнне ўласнай сістэмы спадарожнікавай сувязі «Белінтэрсат-1» улады Беларусі пазычылі ў Кітая $ 255 мільёнаў. Праект апынуўся састарэлым, неэфектыўным і стратным.
«Неканкурэнтаздольнасць спадарожніка, у тым ліку ва ўмовах неабходнасці крэдытных выплатаў, з'яўляецца досыць сурʼёзным фінансавым цяжарам для беларускага боку», – пісаў віцэ-прэмʼер Мікалай Снапкоў віцэ-прэмʼеру Лю Гочжуну.
🍓 Нарэшце, карыснае прымяненне штучнага інтэлекту
Рэдакцыя адзінагалосна ўхваляе 🙊
☝️На працягу чэрвеня ў Беларусь заляталі як мінімум 17 расейскіх дронаў
Адзін з іх упаў на мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Выбуху не было. Міліцыя, паводле выдання @flagshtok, папярэджвала мясцовых жыхароў аб адказнасці за распаўсюд звестак пра здарэнне.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
🗓 1 ліпеня 1569 года была заключаная Люблінская унія, што паклала пачатак новай еўрапейскай дзяржаве
Унія ўтварала Рэч Паспалітую, што складалася з Каралеўства Польскага ды Вялікага Княства Літоўскага.
Для ВКЛ уваход у склад такой федэратыўнай дзяржавы азначаў лепшую абарону ад магчымай акупацыі з боку Маскоўскага княства. У той жа час тон у Рэчы Паспалітай задавала менавіта Польшча, а землі Вялікага Княства з цягам часу ператвараліся ў «польскую правінцыю».
🤔 Дык чаго было больш для ВКЛ у Люблінскай уніі – плюсаў ці мінусаў? Прапануем узгадаць архіўны выпуск нашай праграмы «Інтэрмарыюм», дзе гаворка ідзе акурат пра гэта!
🔹Кампанія «VFS Global» заявіла пра адкрыццё візавага цэнтру Польшчы яшчэ ў адным беларускім горадзе
Ён будзе прымаць заяўнікаў, зарэгістраваных у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай ды Гомельскай вобласцях.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
👮♂️Доналд Туск анансаваў увядзенне Польшчай памежнага кантролю з двума краінамі Шэнгенскай зоны
Праверкі на межах з Нямеччынай і Літвой будуць дзейнічаць з 7 ліпеня. Імаверна, Польшча пайшла на такі крок у адказ на ранейшае аднабаковае ўвядзенне памежнага кантролю з нямецкага боку.
Што тычыцца кантролю на мяжы з Літвой – ён можа быць прадыктаваны неабходнасцю выяўлення мігрантаў, якія нелегальна патрапляюць у Еўразвяз з боку Беларусі і далей едуць у Нямеччыну праз Польшчу.
☝️Хлопчыка, які знаходзіўся ў коме пасля нападу беларуса ў Шарамецьева, адключылі ад апарату ШВЛ
Паведамляецца, што дзіцёнак ужо пазнае свайго бацьку і можа фіксаваць погляд. Аднак дактары ўсё яшчэ ацэньваюць ягоны стан як цяжкі.
📍Чытайце падрабязней
💱 Курсы валютаў 1 ліпеня
Долар трохі аслабеў, а вось еўра дадаў больш як 1,5 капейкі. Рост расейскага рубля атрымаўся зусім нязначным.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Беларускія ВНУ сёлета прымуць на бюджэтную форму навучання каля тысячы студэнтаў з РФ
🔻Лукашэнка апраўдаў «прыгоннае права» ў Беларусі
🔻Міліцыя 3-га ліпеня пераходзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы
🔻Паміж Масквой і Баку працягвае расці дыпламатычнае напружанне
🔻Нецвярозы беларус справакаваў смяротнае ДТЗ у Польшчы
🔻У Беларусі – разгул стыхіі, а на захадзе Еўропы – экстрэмальная спёка
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Беларусы, што хочуць выехаць на працу ў Польшчу, усё часцей патрапляюць у бюракратычную пастку
Запыталіся ў юрысткі, у чым сутнасць праблемы ды што рабіць нашым суайчыннікам, якія з ёй сутыкаюцца.
🔍 Чытайце матэрыял на нашым сайце
☝️Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў праз YouTube: шукае каманду дзеля «дасягнення дэмакратыі ў Беларусі»
Былы палітвязень абяцае, што «працы хопіць усім», таму прапанаваць сваю дапамогу можна незалежна ад гораду ці краіны пражывання.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤔 Памятаеце такога «ўкраінскага» палітыка Віктара Медведчука?
Пакуль ён ціха жыве ў Расеі, звязаны з ім бізнес актыўна дапамагае як Крамлю, так і Лукашэнку. Гандаль там ідзе на тоны, а ў схемах фігуруюць такія прадпрыемствы, як «Керамін» і «БелАЗ».
Што ўдалося высветліць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Правал урадавых касмічных праектаў – новае расследаванне «BELPOL»
Чым насамрэч займалася на МКС Марына Васілеўская і якія страты атрымаў рэжым ад праекту спадарожніка «Белінтэрсат-1»? Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Каля тысячы расейцаў змогуць прасцей паступіць у беларускія ВНУ
Міністр адукацыі Беларусі распавёў пра змены, якія зробяць роўныя ўмовы для абітурыентаў з «Саюзнай дзяржавы». Што гэта – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 На адзіным дзейным пункце на мяжы Беларусі з Польшчай – рамонт
Ці вырастуць чэргі яшчэ больш? Разабраліся на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
🐢 Увасабленне старой прымаўкі на прыкладзе
Павольна, але ўпэўнена рухаемся да мэты ў гэты панядзелак, сябры ☝️
Як выглядае нябесная Беларусь?
Паглядзіце гэта чароўнае відэа, якое адлюстроўвае беларускія нябёсы — сапраўдная прыгажосць нашай краіны! 😍
https://www.youtube.com/watch?v=TZ11HEPYK2I
⁉️Кубак Ядвігі: надзвычайная знаходка, якая да сёння застаецца загадкай для гісторыкаў
🍷 Адкуль у Наваградку ўзяўся кубак святой Ядвігі Сілезскай, якія дагэтуль знаходзілі толькі ў Заходняй Еўропе?
У новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы» Цімох Акудовіч расказвае пра сенсацыйны артэфакт, знойдзены ў Беларусі, — яго лёс і значэнне.
https://youtu.be/r09pbvBUaKE?si=-lchgkaUH-pUV_1u