Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😱Каля тысячы расейцаў змогуць паступаць у 30 беларускіх ВНУ, здаўшы толькі расейскі экзамен
З 2025 года расейскія абітурыенты змогуць паступаць у беларускія ўніверсітэты без здачы ЦТ — толькі на падставе вынікаў расейскага АДЭ. Беларусь і Расея паглыбляюць інтэграцыю ў адукацыі: акрамя прэферэнцый для студэнтаў, у найбліжэйшыя гады стартуюць і сумесныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў для «эканомікі Саюзнай дзяржавы».
🔗Падрабязней — па спасылцы
Сёння Сусветны дзень сацыяльных сетак!
З гэтай нагоды хочам падзякаваць вам, дарагія чытачы, што застаяцеся з «Белсатам»!🥳
🔗Вось поўны спіс нашых сацсетак, дзе можна сачыць за намі:
🔹belsat_tv">Tiktok
🔹belsat_l">Tiktok — без навінаў
🔹X (былы Twitter)
🔹Instagram
🔹belsat">Threads
🔹Telegram
🔹Facebook
🔹Facebook — без навінаў
🔹Одноклассники
🌍Таксама на іншых мовах:
🔹Instagram — па-польску
🔹Facebook — па-польску
🔹X (былы Twitter) — па-польску
🔹Facebook — па-расейску
🔹Facebook — українською
🔹X (былы Twitter) — па-ангельску
А таксама нашыя YouTube-каналы:
🔸 belsat_news">БЕЛСАТ NEWS
🔸 belsat_history/videos">БЕЛСАТ HISTORY
🔸 belsat_life/videos">БЕЛСАТ LIFE
🔸crazy_mult/videos"> ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ
🔸 belsat_now/featured">БЕЛСАТ NOW
🔸 belsat_music/videos">БЕЛСАТ MUSIC
🔸 belsat_doc/videos">БЕЛСАТ DOC
🔸belsat_shorts/featured"> БЕЛСАТ SHORTS
🔸 belsat_english/videos">BELSAT ENGLISH
🔸 belsat_pl/videos">BIEŁSAT PL
❗️Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
Нягледзячы на вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў, у Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі — адбываюцца новыя затрыманні і прысуды.
Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ сямёх чалавек, сярод якіх маці траіх дзяцей, ветэрынар, айцішніца і іншыя, асуджаныя за каментары, ахвяраванні і дзейнасць у інтэрнэце
🔗Падрабязней — чытайце ў артыкуле
❗️Каля Курапатаў знікла шыльда са згадкай пра сталінскія рэпрэсіі
Адзін з каналаў прарасейскіх прапагандыстаў апублікаваў фота, на якім бачна, што каля Курапацкага лесу, дзе пахаваныя ахвяры савецкіх рэпрэсіяў знікла інфармацыйная шыльда.
❓Курапаты — гэта лясны масіў пад Менскам, дзе ў 1930-х гадах НКВД масава расстрэльваў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Ад часу адкрыцця месца ў канцы 1980-х гадоў вакол яго не сціхаюць грамадскія дыскусіі і спекуляцыі, а ўлады неаднойчы спрабавалі «узяць пад кантроль» ці зняважыць народны мемарыял.
💱 Курсы валютаў 30 чэрвеня
Долар дадаў амаль паўкапейкі. Еўра нязначна падрос. Расейскі рубель пайшоў трохі уніз
#курсвалютаў
Сілавікі затрымалі Алега Хаменку
Гэта стала вядома сёння раніцай. Пра затрыманне музыкі паведамляе «Вясна» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Алег Хаменка — музыкант, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, лідар папулярнага гурта «Палац».
#рэпрэсіі
🥵Пад канец тыдня ў Беларусі можа быць моцная спёка
У Беларусі 30 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер — парывы могуць дасягаць 15–20 м/с.
Пакуль тэмпература застаецца ўмеранай (ад +18 да +23), але ўжо з 3 ліпеня чакаецца першая хваля спёкі: у Берасці — да +33, у Менску — да +29. Прагназуецца, што 5–6 ліпеня надвор’е часова пахаладае, але 7–8 ліпеня можа прыйсці наступны спякотны фронт.
Моцная спёка ўжо накрыла Паўднёвую і Заходнюю Еўропу, і, паводле сіноптыкаў, хутка дасягне і Беларусі.
28 чэрвеня ў Эль-Гранада, што на поўдні Іспаніі, тэмпература дасягнула +46 °С. За +30 было ў Партугаліі, Італіі, Францыі – нават у Англіі. У Барсэлоне дворніца памерла ад перагрэву, у Балонні ствараюць «кліматычныя ўкрыцці»
🔗Падрабязней — па спасылцы
Хацелі паставіць карове, а атрымаўся – савецкі міліцыянт
У Беларусі з’явіўся новы манумент – і зноў сілавіку. Мы ўжо маем памежніка (падарунак ад Расеі), сучаснага міліцыянта, Дзяржынскага, і таго самага гарадавога, з якога і пачаліся «пакаяльныя відэа».
Але ж насамрэч ёсць і іншыя вобразы для «увекавечання». Улады таксама ставяць помнікі бульбе, сасісцы, а нядаўна Лукашэнка нават пажадаў паставіць сабе Сі Цзінь Піна.
Ці сапраўды менавіта такія помнікі хочуць бачыць беларусы? Разабраліся, якія манументы могуць з’явіцца пасля рэжыму, і што чакае Ленінаў. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Азербайджан адмяніў усе культурныя мерапрыемствы Расеі
Мінкультуры Азербайджану абвясціла пра поўную адмену ўсіх расейскіх культурных падзей на сваёй тэрыторыі. Што стала прычынай такога рашэння – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Трамп гатовы да новых санкцый супраць Расеі
Амерыканскі сенатар расказаў пра размову з Трампам падчас іх сумеснай гульні ў гольф. Як прэзідэнт ЗША плануе ўзмацніць ціск на Расею – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларускія мытнікі затрымалі 100 кілаграмаў незвычайнага пюрэ
Што знайшлі мытнікі і хто адказны за груз – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
🫣 Адмянілі 10 рэйсаў: мядзведзь зладзіў хаос у японскім аэрапорце
Прагнаць звера аказалася не проста, паглядзіце!
🇺🇸 Трамп-такі саспеў для новых санкцыяў супраць Расеі?
Набліжаны да амерыканскага прэзідэнта сенатар Ліндсі Грэм падзяліўся зместам сваёй размовы з Трампам падчас сумеснай гульні ў гольф.
🔍 Чытайце на старонцы
🫶 Вось вам яшчэ адзін доказ дабрыні беларусаў
Гэтым разам кіроўцы ў Горадні спынілі рух, каб дапамагчы перайсці вуліцу качцы з качанятамі!
💁🏻♂️ Усяго праз паўгода пасля катастрофы самалёту AZAL Азербайджан і Расея зноў пасварыліся
Гэтым разам прычынаю сталі масавыя затрыманні азербайджанцаў у Екацярынбургу. Як паведамляюць азербайджанскія СМІ, расейскія сілавікі падчас аперацый ужывалі гвалт на этнічнай глебе.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
📷 Традыцыйная падборка фатаздымкаў тыдня – ужо ў вашай стужцы навінаў
Першая за 5 гадоў сустрэча беларусаў на мітынгу з Сяргеем Ціханоўскім, замірэнне паміж Ізраілем і Іранам, дэманстрацыі ў Кеніі, плот на фінляндска-расейскай мяжы.
🔍 Глядзіце таксама на нашай старонцы
🔹У падмурку Крэўскага замку выявілі драўляную канструкцыю са слядамі пажару XV стагоддзя
«Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджаная і больш не аднаўлялася».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🤯«А на выездзе з краіны з мяне ўзялі яшчэ 20 долараў, мыта на выезд»
У гэты незвычайны эпізод кругасветкі беларускі падарожнік Аляксандр Гойшык апісвае вандроўку ў Беліз — краіну, што выглядае як Ямайка, але знаходзіцца ў лацінскай Амерыцы.
Каларытны аповед пра змешванне культур, расслаблены лад жыцця, менанітаў у джунглях і нечаканыя паралелі з Беларуссю:
Прыязджаючы сюды, я і ўявіць не мог, што першае, што мяне сапраўды ўразіць, гэта... ЖКГ-арт. Тыя самыя лебедзі з аўтамабільных пакрышак, якія стаяць амаль у кожным беларускім двары, тут таксама жывуць і красуюцца на газонах Сан-Ігнасіа. Сур’ёзна! Беліз гэта краіна нечаканых паралеляў. Нават назвы нашых краін – Беліз і Беларусь – гучаць трохі падобна, пагадзіцеся!
🍀 Момант рашэння праблемы пластыку на планеце ўжо вельмі блізка
Навукоўцы прыдумалі экапластык і нарэшце знайшлі натуральныя сродкі для перапрацоўвання адзін з самых устойлівых відаў пластыку – поліпрапілен ♻️🥤
Глядзіце ў «Навінах з будучыні» на канале YouTube-канале «Белсат LIFE»
🚃 У Варшаве прайшлі незвычайныя спаборніцтвы
Выглядае эпічна – паглядзіце!
У 35 са 100 могільнікаў жывёлаў у Беларусі знайшлі парушэнні
Найбольш складаная сітуацыя — у гаспадарках Калінкавіцкага, Кармянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў. Знойдзеныя адкрытыя і перапоўненыя ямы, захоўванне дохлых жывёлінаў у лесе ці на паверхні, а таксама выкарыстанне закансерваваных і незарэгістраваных могільнікаў. Частка парушэнняў застаецца невырашанай доўгі час, а ветстанцыі рэагуюць фармальна.
🔗Што яшчэ (не) хаваецца пад зямлёю — у матэрыяле на сайце
📺 Коратка пра навіны!
⬆️ Скарга на "Светофор" у Ждановічах. Што гэта за кабачкі?
А яшчэ:
🔻Ці была аперацыя "Гарпун" і хто такі Павел Бялюцін? Астравецкая АЭС пад пагрозай?
🔻КДБ правяло арышты на прадпрыемстве "Пеленг"
🔻Украіна выходзіць з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў
🔻Азербайджан і Расея – чаму адбываецца пахаладанне адносінаў?
🔻 Нацыянальны турнір кіроўцаў трамваяў у Польшчы
🔻Пераход "Берасце" (Цярэспаль) паралізаваны да 14 ліпеня праз рамонт. Колькі ў чарзе
🔻Як беларусу атрымаць польскую візу? "Памагатары" не дапамагаюць
🔻Прадстаўніца аўталаўкі са Свіслачы прайграла ў казіно 17,5 тысяч рублёў
🔻Надвор'е ў Беларусі: моцны вецер нарабіў бяды. У Менску два чалавекі параненыя
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Пачаўся рамонт дарогі на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы
З 30 чэрвеня па 14 ліпеня на пункце пропуску «Берасце» пройдуць рамонтныя работы, што можа ўскладніць рух легкавога транспарту і аўтобусаў. Мытнікі раяць улічваць гэта пры планаванні паездкі, бо чаканне на мяжы цяпер і так перавышае чатыры дні.
І гэта адбываецца на фоне такіх вось чэргаў на мяжы😰
Трамп распавёў пра будучыню TikTok
Ён заявіў, што міжнародную частку кітайскай відэаплатформы збіраецца набыць «група вельмі багатых людзей». Менавіта гэта можа выратаваць TikTok ад блакавання ў ЗША.
Хто ўваходзіць у гэтую групу – стане вядома праз некалькі тыдняў. Сам TikTok быў пад пагрозай яшчэ пры Байдэне. Толькі ў ЗША гэтым сэрвісам карыстаецца каля 170 мільёнаў чалавек.
Варта разумець, што гаворка ідзе не пра куплю ўсяго TikTok, а толькі яго міжнароднай версіі. У Кітаі гэты сэрвіс называецца Douyin, і абедзвюма платформамі валодае кітайская кампанія ByteDance, залежная ад уладаў Кітая.
Сербскія пратэстоўцы заблакавалі рух у Бялградзе
Рух грамадскага транспарту на галоўных вуліцах сталіцы афіцыйна прыпынены.
Удзельнікі пратэстаў заявілі, што будуць перакрываць дарогі, пакуль улады не выканаюць іх патрабаванні. Яны дамагаюцца вызвалення раней затрыманых дэманстрантаў і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.
Пратэстоўцы паведамілі, што перакрылі дарогі ў 24 месцах Бялграду і праводзяць акцыі ў 18 гарадах Сербіі.
💥 #галоўнае за 29 чэрвеня
✔️Іранская ядравая праграма – усё? Разбіраемся ў выніках 12-дзённай вайны
✔️Савецкі дысідэнт папрасіў Папу Рымскага дапамагчы ў вызваленні Алеся Бяляцкага
✔️Сенатар Ліндсі Грэм сцвярджае, што Трамп гатовы ўзмацніць санкцыі супраць РФ
✔️У Сербіі выбухнулі маштабныя пратэсты супраць прэзідэнта Вучыча
✔️У падмурку Крэўскага замку выявілі драўляную канструкцыю са слядамі пажару XV стагоддзя
✔️Азербайджан і Расея зноў пасаварыліся. Вось што здарылася гэтым разам
#рэпрэсіі:
▫️42-гадовага берасцейскага гісторыка судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️«Я раней жартаваў, што лепей у турму сяду, чым пайду служыць у беларускую армію. Цяпер я ўжо так не жартую». Вялікая размова з былым палітвязнем
📍Мінула 85 гадоў з моманту наймаштабнейшай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі у Сібір
Хваляў дэпартацыі было некалькі – яны адбываліся з другой паловы 1939-га па першую палову 1941-га. Дэпартавалі пераважна палякаў і габрэяў (менавіта прадстаўнікоў гэтага народу масава вывозілі ў гэты дзень – 29 чэрвеня).
Дэпартаваных планавалі выкарыстоўваць у Сібіры ды Казахстане ў якасці бясплатнай працоўнай сілы. Аднак многія не дажылі і да гэтага – праз жудасныя ўмовы ды антысанітарыю (а ў выпадку зімовых дэпартацыяў – яшчэ і маразоў) памерлі дзясяткі тысяч чалавек.
🎵 Дзе сёлета патусіць у Польшчы пад файных беларускіх выканацаў? Мы ведаем (і вам раскажам таксама)
Оўпэн-эйры, што адбудуцца гэтым летам унутры Беларусі, наўрад ці будуць наракаць на недахоп наведнікаў – нават калі там будуць спрэс расейскія лайн-апы, альтэрнатывы фактычна няма.
У беларусаў Польшчы сітуацыя трохі іншая – тут можна выбіраць канцэрты гуртоў ледзь не з усяго свету і на любы музычны густ. Менавіта таму чыста беларускія мерапрыемствы не заўсёды карыстаюцца папулярнасцю.
Але мы ўсё ж паспрабуем заахвоціць вас «купляць слухаць беларускае» (тым больш што ў некаторых выпадках гэта абсалютна бясплатна).
👀 Вывучыць спіс фэстаў можна па спасылцы
🇮🇱🇮🇷 Чым скончыўся ізраільска-іранскі канфлікт, у якім узялі ўдзел і ЗША?
Доналд Трамп раніцай пасля бамбавання аб'ектаў у Фардо, Натанзе ды Ісфахане заявіў, што іранскія аб’екты ядравага ўзбагачэння былі цалкам знішчаныя. Але, магчыма, ён паспяшаўся святкаваць перамогу.
👀 Чытайце вялікі матэрыял на нашым сайце
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔸Літоўскі паэт і праваабаронца Томас Венцлова просіць новага Папу Рымскага паспрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага
Пра гэта паведамляе былы палітвязень і праваабаронца Леанід Судаленка.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
👰🤵Вяселле – зазвычай не проста цырымонія афармлення шлюбу, а яшчэ і магчымасць «папантавацца» пампезнасцю мерапрыемства
Але на вяселлі, што дацягвае да ТАКОГА ўзроўню «пантоў», вы наўрад ці былі...
📍61-гадовы Джэф Бэйзаўс – трэці ў спісе «Forbes» і саступае паводле велічыні капіталу толькі Ілану Маску і Марку Цукербэргу. У 2025 годзе ягонае багацце ацэньваецца на $ 215 млрд.
📍Ягоная нявеста Лорэн Санчэс – былая вядоўца тэлешоу, пісьменніца і ліцэнзаваная пілотка верталёта. І для Санчэс, і для Бэйзаўса гэта другі шлюб. Ад папярэдніх стасункаў у іх сямёра дзяцей на дваіх. Пара заручылася ў траўні 2023 года, а сустракаецца як мінімум з 2018-га, калі абое былі ў іншых шлюбах.