belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🤷‍♂️ У школах адгаворваюць ад вучобы за мяжой

І павялічваюць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ для абітурыентаў-мэтавікоў. Патрабаванні да паступлення ў такіх абітурыентаў мінімальныя, але па заканчэнні іх абавяжуць адпрацаваць пяць гадоў у месцах скіравання.

Так урадавыя чыноўнікі змагаюцца з непапулярнасцю адукацыі ў Беларусі. А яшчэ, як паведамляе «BELPOL», спрабуюць абмежаваць выезд моладзі за мяжу: у школы ўжо выклікалі бацькоў, каб яны адгаварылі дзяцей паступаць вучыцца за мяжу.

Больш чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

Саміт ЕАЭС у Менску: шоу без рэальнага сэнсу

Хаця дзяржаўныя медыі ўзвялі саміт ЕАЭС у Менску да падзеі года, эканамісты і палітолагі бачаць у ім перадусім палітычны паказуху. Аляксандр Кныровіч і Павел Усаў называюць ЕАЭС пустой абалонкай без рэальнага эканамічнага патэнцыялу і з гасцямі з «клуба ізгояў».

Чаму гэты саюз не мае будучыні і для чаго гэты спектакл Лукашэнку — чытайце ў нашым аглядзе

Читать полностью…

Белсат

Падабона, цяпер ідзе аперацыя спецслужбаў супраць беларусаў Грузіі

Беларусы ў Грузіі атрымліваюць у Telegram паведамленні з «узаемавыгаднымі прапановамі» ад невядомых асобаў, якія ведаюць іх імёны. Адрас адпраўнікоў — праспект Незалежнасці, 17 у Менску, дзе месціцца КДБ. Першыя паведамленні прыйшлі 18 чэрвеня, і рассылка працягваецца. Адна з тых, хто іх атрымаў, — трэнерка Марына Зялёная. Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта можа быць псіхалагічная аперацыя КДБ для запалохвання дыяспары :

Такая актыўнасць адназначна сведчыць, што дыяспара ў беларускіх сілавікоў у аператыўнай распрацоўцы. Гэта можа быць інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя. Нават калі людзі не рэагуюць на паведамленні, гэта ўсё роўна нясе пэўны эфект запалохвання. КДБ як бы намякае: дыяспара ў полі нашага зроку


🔗Падрабязнасаці — у нас на сайце

Читать полностью…

Белсат

Адбыўся новы суд па справе «Гаюна»

У Магілёве асудзілі Віталя Чавусава на 4 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «садзейнічаннi экстрэмісцкай дзейнасці» ў межах справы «Гаюна». Мужчыну абвінавацілі ў перадачы звестак пра вайсковую тэхніку праз чат-бот праекта.

Нагадаем, што пасля ўзлому бота ў лютым 2025 года сілавікі атрымалі доступ да Telegram ID карыстальнікаў. Пачаліся масавыя затрыманні, а сам праект спыніў працу 7 лютага.

Читать полностью…

Белсат

🧐 Ведаеце, хто такія «бока»?

Напрыклад, яны сталі прататыпам культавай камп'ютарнай гульні.

Расказваем у відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

«Ідзе акупацыя будучыні». Беларускую адукацыю ўсё больш захоплівае «рускі свет»

Беларуская адукацыя апынулася на мяжы — краіна ўсё глыбей ізалюецца ад Еўропы і паралельна інтэгруецца ў расейскую адукацыйную прастору. Адмова ад Балонскага працэсу, агульныя падручнікі з Расеяй, узмацненне ідэалагічнага кантролю і прысутнасці РПЦ — усё гэта сведчыць пра сістэмную каланізацыю😢

🔗Ці магчыма захаваць беларускасць і еўрапейскія каштоўнасці — чытайце меркаванне экспертаў у нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇮🇷Лукашэнка пра Іран: «У вашым супраціве вы не самотныя»🤦‍♂️

Лукашэнка на пасяджэнні ЕАЭС асудзіў удары па Іране, але не назваў, хто іх нанёс. Ён адзначыў, што прэзідэнт Ірану не змог прыехаць праз «вядомыя абставіны». Лукашэнка назваў гэтыя ўдары небяспечным парушэннем міжнароднага права. Ён пажадаў іранскаму народу пераадолець цяжкасці і падтрымаў Іран у яго «супраціве»:

Я хачу, каб вы ведалі, што ў вашым супраціве вы не самотныя


Лукашэнка таксама пажадаў прэзідэнту Ірану Масуду Пэзэшкіяну поспехаў, а народу гэтай краіны – пераадолець усе цяжкасці.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Кароткі агляд навінаў!

🔻 Сяргей Ціханоўскі правёў першую акцыю сумесна з жонкай Святланай Ціханоўскай

🔻 У Менску праходзіць Еўразійскі эканамічны форум. Пра што Аляксандр Лукашэнка гаварыў на ЕЭФ

🔻 Новы этап еўраінтэграцыі Украіны. Шлях да ЕЗ і 30 млрд еўра дапамогі

🔻 Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі ў Беларусі. Расейскія вайскоўцы засталіся ў РБ

🔻 Анжаліка Борыс з СПБ заклікала Лукашэнку вызваліць Анджэя Пачобута

🔻 Наколькі даражэюць цыгарэты ў Беларусі з 1 ліпеня

🔻 Куды ў Беларусі зніклі 24 тысячы рабочых за красавік і май 2025 года

🔻 Школьнік з Ляхавічаў узламаў футбольнае табло і напісаў матнае слова

🔻 Чарга за ежаю у Менску на Валгаградскай. Кавярня "Смажка" і смажанкі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

✈️Белавія будзе лётаць у Эміраты па карацейшым маршруце

«Белавія» праз закрыццё паветранай прасторы Ірану вымушаная была скарэктаваць маршрут з Менску ў Дубай і назад. Самалёты кампаніі ляталі праз Узбекістан з пасадкай для дазапраўкі ў Ташкенце, Але цяпер «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, і рэйс Менск – Дубай – Менск будзе ажыццяўляцца бяспечнейшым і карацейшым маршрутам

🔗Падрябязней — па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 Беларусь і NATO: новы этап?

Польскія F-35, «Чырвоны дакумент» Ціханоўскай і перспектывы Беларусі ў НАТО — усё гэта ў новым выпуску «Прасвету».

Пакуль Лукашэнка шукае падтрымкі на Кубе, Ціханоўская прадстаўляе канцэпцыю еўрапейскай бяспекі на саміце NATO. Ці гатовы Захад да ўдзелу дэмакратычнай Беларусі ў сваёй архітэктуры бяспекі? І як Польшча плануе адказаць на вучэнні «Захад-2025»?

🎥 Глядзіце поўны разбор з Сяргеем Пелясою і Змітром Міцкевічам
па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Адміністрацыйка, калі не знойдзеш працу — міліцыя пагражае «дармаедам»

Адзін з карыстальнікаў сацестак падзяліўся тым, што адбывалася на «групавым выхаваўчым мерапрыемстве» ў Гомлі, куды міліцыя выклікае беспрацоўных людзей — перадае «Флагшток».

Паводле мужчыны ў актавай залі РАУС сабралі «чалавек дзвесце», у тым ліку цяжарных і тых, «хто не жыве наогул у Беларусі, але прыязджаў дадому»:

«Усіх запар – і стары, і малы. Бабкі, дзедкі, кульгавыя, на мыліцах – усіх»


Гамяльчук кажа, што на выбар варыянтаў працаўладкавання «дармаедам» даюць 5 дзён. Паводле яго, некаторыя спрабавалі спрачацца з міліцыянтамі і пыталіся, што будзе, калі яны не з'явяцца ў цэнтр занятасці. Тыя адказалі, што ў гэтым выпадку будуць зноў дасылаць выклік на новы сход у міліцыі, а затым можа быць «адміністрацыйка» і арышт да 15 содняў.

🔗Падрабязнасці — у артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🤡 Кадыраву зноў уручылі ўзнагароду – цяпер за «архітэктурныя дасягненні»

Кіраўнік Чачэніі атрымаў найвышэйшую архітэктурную ўзнагароду Расеі – знак «Кентаўр». Раней яму ўжо давалі званне «Ганаровы будаўнік Расеі» за ўзвядзенне жылога комплексу ў Грозным.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы расейскіх уладаў, у Чачэніі з’явіліся «Грозны-Сіці», а цяпер будуецца 102-павярховы хмарачос «Ахмат-Таўэр». Сама архітэктура будынкаў дагэтуль выклікае спрэчкі, а будынкі крытыкуюць за нізкі ўзровень якасці.

Читать полностью…

Белсат

Медыі: Трамп усё больш расчароўваецца ў Пуціне

Паводле «Financial Times», прэзідэнт ЗША раней вагаўся ў стаўленні да Пуціна і Зяленскага. Гэта было заўважна як падчас канфлікту з прэзідэнтам Украіны ў Белым доме, так і падчас шматлікіх званкоў у Крэмль.

Цяпер, як піша выданне, ягоная пазіцыя змянілася. На саміце NATO у Гаазе Трамп заявіў, што сітуацыя ва Украіне «выходзіць з-пад кантролю», і правёў «вельмі прыемную» сустрэчу з Зяленскім. Ён таксама паведаміў, што разглядае магчымасць перадачы Украіне ракет «Patriot».

Раней 24 чэрвеня, Трамп распавёў, што Пуцін прапанаваў дапамагчы яму з Іранам.

«Ён спытаў, ці можа дапамагчы з Іранам. Я сказаў: «Не, мне не трэба дапамога з Іранам. Мне трэба дапамога з вамі».

Эксперты расцанілі гэта як сігнал ахалоджвання адносін ЗША да кіраўніка Расеі.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 26 чэрвеня

✔️У Варшаве адбыўся першы мітынг Сяргея Ціханоўскага пасля ягонага вызвалення. Паслухайце, як ён падзякаваў беларусам. Цалкам наш эфір з мітынгу глядзіце тут

✔️А за некалькі гадзінаў да мітынгу Ціханоўскага разам з жонкаю Святланай прыняў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда

✔️У Менску адбываецца саміт ЕАЭС. На яго прыехаў нават прадстаўнік Італіі

✔️Чыноўнікі высылаюць японскім прадпрыемствам бізнес-прапановы па-расейску, а потым наракаюць на тое, што гандаль з «далёкай дугой» не ідзе. Злітыя дакументы «BELPOL»

✔️Для суда над расейскім кіраўніцтвам будзе створаны свой «Нюрнберг»

✔️Рэстараны «Mak.by» прыпынялі працу па ўсёй Беларусі. Вось у чым была справа

✔️У багажніку аўтамабіля, які ехаў з Беларусі ў Польшчу, выявілі 8 костак маманта

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы ацанілі, як летась выглядала сітуацыя з катаваннямі ў Беларусі

▫️Спецслужбы прыдумалі яшчэ адну схему для таго, каб завалодваць звесткамі беларускіх эмігрантаў. Будзьце пільнымі!

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Працаваў у Расеі, любіў алкаголь, крымінальную культуру і «русский мир»

Гэта 31-гадовы грамадзянін Беларусі Уладзімір В. 23 чэрвеня ён напаў на дзіця ў маскоўскім аэрапорце: высока падняў 1,5-гадовага хлопчыка і з сілай ударыў галавой аб падлогу. Дзіця атрымала цяжкія траўмы і знаходзіцца ў коме.

Уладзімір В. родам з Новай Гуты Гомельскага раёну, мае дачок 2 і 13 гадоў. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.
Яшчэ падрабязнасці па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

🫡 Беларускае войска прапагандуе «рускі мір»

«За веру Христову, за народ русский» – пад такімі сцягамі ходзіць беларуская вайсковая тэхніка ў Слоніме. Гэтая атрыбутыка шырока выкарыстоўваецца ў расейскім войску, у тым ліку, падчас вайны ва Украіне.

Але не толькі войска прапагандуе ў Беларусі «рускі мір». Школьнікі з вайскова-патрыятычных клубаў маршыруюць пад лозунгамі «За веру, царя и еддиную русь».

Глядзіце рэпартаж ў праграме «Аб'ектыў».

Читать полностью…

Белсат

🤨 Энтузіяст з ЗША пабудаваў монакола

А нам цікава, ці можна такое зрабіць з шынай ад беларускага трактара? 🙊

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 «Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі падчас сесіі ААН па правах чалавека распавёў пра катаванні, заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Афіцыйная дэлегацыя з Менску не прысутнічала падчас выступу

🔸 Белы Дом хоча скараціць шэраг праграмаў, а сярод іх – па расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і ваенных злачынстваў ва Украіне

🔸 Саміт ЕАЭС у Менску. Ці ад удзелу ў гэтай арганізацыі для Беларусі больш плюсаў ці мінусаў?

🔸 Паўтара года калоніі. На такі тэрмін суд Завадскога раёну Менску асудзіў Максіма Урбановіча

🔸 У Бруселі завяршыўся саміт кіраўнікоў краінаў Еўразвязу. У выніковым камюніке Беларусь прыгадваецца ажно тройчы

🔸 Расея чарговы раз атакавала Днепрапятроўскую вобласць Украіны. Ёсць загінулыя і параненыя

🔸 У Беларусь прыбыў новы апостальскі нунцый

🔸 У адной з беларускіх вайсковых частак пад Слонімам побач з афіцыйнай сімволікай – расейская, у тым ліку імперскія сцягі і рэлігійныя выявы, такія, як у акупантаў на вайне ва Украіне

🔸 Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ. Пакуль што толькі ад «мэтавікоў»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

Спецслужбы заклікаюць дасылаць фота з сустрэч з Ціханоўскімі праз фэйкавы конкурс?

Як паведамляе Наша Ніва, перад сустрэчай Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Вільні з’явіўся новы фэйк. Па чатах беларусаў Літвы распаўсюджваецца відэа з дзяўчынай, згенераванай ШІ, якая заклікае дасылаць фота і відэа з нацыянальнай сімволікай нібыта для ўдзелу ў конкурсе 🤦‍♂️

Мяркуецца, што гэта чарговая правакацыя спецслужбаў дзеля збору даных пра беларусаў у эміграцыі. Падобныя выпадкі ўжо былі перад сустрэчай у Варшаве.

Читать полностью…

Белсат

Максіма Урбановіча пакаралі зняволеннем на паўтара года

Суд Заводскага раёну Менску прызудзіў да пакарання Максіма Урбановіча. Яму далі паўтара года папраўчай калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць крыніцы «Белсату».

Максім самастойна абараняў сябе на працэсе. Апроч абвінавачвання паводле 342 ч.2 яму яшчэ прыпісалі суму ўрону каля 10 000 долараў, які ён нібыта нанёс спыняючы дарожны рух у 2020-ым

Читать полностью…

Белсат

— «Вы хочаце перамен?» — «Таак!» самыя эмацыйныя моманты сустрэчы з Ціханоўскім 😲

26 чэрвеня прайшоў візіт Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаву, якія выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі беларускіх эмігрантаў у Польшчы.

🔗Самыя эмацыйныя моманты і атмасферныя фота — сабралі ў артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🏡🌲🦬 «Падляшша – гэта такі баланс паміж усім, што чалавеку патрэбна для жыцця»

У новым выданні «Падляшскіх вакацый» выпраўляемся разам з Уляй і Іллём на пошукі блакітных цэркваў і гатуем падляшскія варэнікі 🥟

Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🐢 Незвычайнае відэа знятае ў Гомлі

Паглядзіце на нетыповую для Беларусі з'яву ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 27 чэрвеня

Долар страціў зусім крыху. Еўра падрос амаль на 3 капейкі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

У «ДНР» заявілі пра рост супрацы з Беларуссю

Пра гэта паведаміў ТАСС сенатар Расеі ад «ДНР» Аляксандр Валошын:

«Беларускія тавары, беларускае харчаванне вельмі шырока прадстаўленыя ў «Данецкай Народнай Рэспубліцы» і карыстаюцца вельмі вялікім попытам. Зараз ідзе прапрацоўка – сельгастэхнікі, аўтобусаў, электробусаў, МАЗ, сэрвісныя цэнтры, МТС, з «БелАЗам»


🔗Падрабязнасці — па спасылцы

А што вы думаеце пра подобную супрацу?🤔

Читать полностью…

Белсат

Пачаўся суд над Максімам Урбановічам

Сёння ў судзе Заводскага раёна Менска пачынаецца разгляд крымінальнай справы.

Паводле інфармацыі «Белсату», Максіма, брата лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання пад пазыўным Ваўкалак, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342.

2 красавіка да хлопца ўварваліся сілавікі, правялі ператрус, а пасля — павезлі на допыт у КДБ. 17 чэрвеня Максім быў прызнаны палітвязнем.

Читать полностью…

Белсат

💪 Знакамітыя байрактары вярнуліся на фронт

Турэцкія дроны, якія набылі папулярнасць у 2022-м, зноў атакуюць акупантаў ва Украіне.

ВМС паказалі відэа, як Bayraktar TB2 знішчае расейскі вайсковы катар на Херсоншчыне.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Варшаве

Як прайшла сустрэча і што казаў Ціханоўскі беларусам – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 У Камісіі па вяртанні расказалі, колькі беларусаў вярнуліся за ўвесь час

Генпракурор Беларусі агучыў лічбы беларусаў, якія пажадалі вярнуцца на радзіму праз камісію. Падрабязней – на нашым сайце (праз VPN).

🔺 У Беларусі пачаўся саміт ЕАЭС, куды нечакана прыехала дэлегацыя з Еўропы

Хто гэта быў і навошта прыехаў – распавядаем у нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🎵 «А я тры гады не бачыла, як квітнее бэз...»

Спявачка Ганна Шаркунова запісала меланхалічную песню, прасякнутую сумам па роднай краіне ды па сябрах, што засталіся ў ёй.

Відэашэраг для кліпу зняты ў Рызе, аднак перыядычна ў ім усплываюць кадры вясновага Менску.

🔸У 2020-м годзе Ганна падтрымала пратэсты, пазней выехала ва Украіну. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў гэтай краіне яна з'ехала адтуль з маленькім сынам у Еўразвяз.

Читать полностью…

Белсат

🙌 Сяргей Ціханоўскі падзякаваў за сваё вызваленне беларусам

«Калі б не вашыя намаганні, то ніхто б не слухаў і маю жонку. Калі б ніхто не слухаў маю жонку, то Дональд Трамп нават не ведаў бы майго прозвішча".


Паслухайце эмацыйную і шчырую падзяку былога палітвязня падчас сённяшняй сустрэчы з беларусамі ў Варшаве. ❤️

Читать полностью…
Subscribe to a channel