belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

⚡️ Не прапусціце сёння адмысловы эфір «Студыі Белсату»

Сябры, мы рыхтуем адмысловае выданне прысвечанае вызваленню Сяргея Ціханоўскага ды іншых палітычных вязняў.

Белсат змяніў сетку вяшчання, каб запрасіць у нашую студыю палітыкаў ды палітолагаў і разам абмеркаваць апошнія падзеі.
belsat_news/streams">
👉 Далучайцеся
да нашага эфіру а 19 гадзіне менскага часу.

Читать полностью…

Белсат

😳 У Беларусі прадаюць графскую сядзібу ўсяго за 14$

Не, мы не памыліліся. Усяго за 42 рублі вы можаце набыць сядзібу графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску. Год таму яна каштавала 429 тыс.рублёў.

Але ж не ўсё так проста. За такім салодкім коштам ідуць абавязкі:

▪️падпісаць ахоўнае абавязацельства;

▪️цягам двух гадоў правесці рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы;

▪️выкарыстоўваць будынак у прадпрымальніцкіх мэтах (напрыклад, адкрыць гатэль).

ℹ️ Сядзіба графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску – адзін з нешматлікіх захаваных шляхетскіх комплексаў XIX стагоддзя ў Гомельскай вобласці. Кажуць, яна выкарыстоўваўся, у тым ліку, і як месца прыёмаў і адпачынку высокапастаўленых гасцей. Па мясцовых легендах тут нібыта бывалі Кацярына II, Мікалай I, Аляксандр II, а таксама Аляксандр Пушкін. Аднак афіцыйна не ўсе гэтыя факты пацверджаныя.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ЗША нанеслі ўдары па трох ядравых аб'ектах у Іране

✔️Дональд Трамп апублікаваў фота з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі

✔️«Яны жартавалі пра расстрэл»: былая палітзняволеная Наталля Дуліна пра вызваленне

✔️«Любэ», Зара і Майданаў: у Брэсцкай крэпасці прайшла рэканструкцыя пачатку вайны

✔️Якая насамрэч медыцына ў Беларусі? Добрая ці так сабе?

✔️Японскі журавель – новы гадаванец заапарку ў Горадні

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😢 Ціханоўскі адзначыў, што ў вязніцах нават няма лекараў

Няма стаматолага, дэрматолага, тэрапеўта, толькі фельчар, які можа даць якую таблетку.

🤬 Ціханоўскі таксама паведаміў, што ёсць і палітвязні, якія былі асуджаныя ўжо ў калоніях за дапамогу іншым палітвязням, хоць спачатку былі асуджаныя паводле іншых артыкулаў. Паводле яго, іх вельмі шмат і абвяшчаюць «экстрэмістамі», але ў спісах праваабаронцаў іх няма. У прыватнасці, ён прывёў прыклад Гуціча, які быў асуджаны паводле 328, «ён ужо таксама наш чалавек».

Кірыл Балахонаў адзначыў, што памілаваных палітвязняў маглі неўзабаве вярнуць у калоніі, але ўжо на падставе іншых артыкулаў.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

😢 Ціханоўскі сказаў, што не думаў, што трапіць у турмы да выбараў, толькі – пасля

Меркаваў, што могуць пасадзіць на 3-4 гады паводле эканамічных падставах, бо прадпрымальнікі ў Беларусі знаходзяцца ў «шэрай зоне»:

«А атрымалася так, як атрымалася. Дзякуй Богу, я праз пяць гадоў з хвастом выйшаў, а не праз 20. Я б 20 не прасядзеў»


Ціханоўскі адзначыў, што мае пасля вязніцы вельмі моцна падарванае здароўе і паведаміў, што 23 чэрвеня ён і іншыя палітвязні пройдуць абследаванні здароўя.

Читать полностью…

Белсат

📌 Наталля Дуліна адзначыла, што вызваленні пачаліся з 3 ліпеня 2024 года

Гэта былі людзі, якім заставалася вельмі мала да выйсця. Прыязджалі з прапановамі пісаць пра памілаванне людзі з Менску. Яны вызывалі канкрэтных людзей на падставе невядомага прынцыпу, распытвалі пра погляды і стаўленне да ўладаў. Тым, чые адказы ім пасавалі, прапаноўвалі напісаць прашэнне.

Паводле Дулінай, напачатку некаторым палітвязням таксама прапаноўвалі напісаць інтэрв'ю, якія пасля паказвалі абавязкова ў калоніях. Таксама, адзначыла яна, былі людзі, якім прапаноўвалі супрацу з сілавікамі па вызваленні. Выклікалі людзей на размову з падпіскай пра неразгалошванне.

Ігар Карней адзначыў, што ў студзені 2025 года яго вазілі ў КДБ і пагражалі асудзіць паводле новых артыкулаў. А далей паўгода нічога не адбывалася. Сваё вызваленне ён звязвае з намаганнямі радыё «Свабода», супрацоўнікам якога быў.

Читать полностью…

Белсат

💔 Калі Святлану Ціханоўскую выдваралі з Беларусі, яго таксама «піналі» на Валадарцы

Сяргей мяркуе, што яго тады таксама маглі хацець выкінуць з Беларусі.

Ціханоўскі адзначыў, што ён з Бабарыкам і Калеснікавай знаходзіцца на жэстачайшым рэжыме. Яму не давалі лістоў, званкоў, ні разу не далі спавядацца, не дазвалялі гадамі купіць зубную шчотку ці мыла, не пускалі адваката.

Расказваючы пра гэта, былы палітвязень зноў расплакаўся.

Паводле яго, яго за кожную дробную правіну кідалі ў ШІЗА:

«Маньякі, забойцы сядзець з тэлевізарам. Мне нельга нават ліст ад сваякоў»


«Гэта кашмар. Гэта трэба спыніць. Людзей адтуль трэба вызваляць. Аліневічу тое самае – не даюць».


«Крэмень», – сказаў Ціханоўскі пра Аліневіча, адзначыўшы, што той і ў гэтых умовах працягвае абараняць свае правы.

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 «Я не веру дагэтуль, што гэта атрымалася»

Ціханоўскі распавёў, што перад вызваленнем яго, схуднеўшага да 75 кілаграмаў, спецыяльна адкормлівалі:

«Мяне апошні месяц адкормлівалі – мяса, малако, тварог, двайная порцыя пайкі. Гэта так апошні месяц, і я так выглядаю»

І апошні 30-ы дзень «дыеты» яго вывезлі з мяхом на галаве і ў кайданках у СІЗА КДБ у Менску:

«Тады зразумеў, што ўсё – група, усіх збіраюць»

На насутпны дзень палітвязні ўжо былі пад абаронай амерыканскіх дыпламатаў.

Ціханоўскі падзякаваў Літве за тое, што дазволілі выехаць. Таксама паводле былога палітвязня, Лукашэнка «вытанцоўвае лезгінку» перад Трампам.

Читать полностью…

Белсат

📌 У МАГАТЭ склікаюць экстранную нараду з-за ўдараў па Іране

Яна адбудзецца заўтра 23 чэрвеня, заявіў кіраўнік агенцтва Рафаэль Гросі.

Пакуль МАГАТЭ не зафіксавала павышэння радыяцыі пасля ўдараў ЗША па ядравых аб'ектах Ірану. Аналагічную заяву выпусціла Камісія па ядравым і радыелагічным рэгуляванні Саудаўскай Аравіі. Улады Ірану таксама заявілі пра адсутнасць радыяцыйных выкідаў.

ℹ️ МАГАТЭ – Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі. Яе асноўныя задачы:
▪️ кантроль за нераспаўсюджаннем ядравай зброі;
▪️навукова-тэхнічная супраца ў галіне мірнага атама;
▪️падтрымка даследаванняў у галіне ўжывання атамных тэхналогіяў у медыцыне, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Ціханоўскі збіраецца апублікаваць на сваіх стрымах доказы беззаконня, якія чынілі ўлады Беларусі супраць яго пачынаючы з 2020 года

Былы палітвязень пагадзіўся, што вызваленне Беларусі не адбудзецца, пакуль не падзе пуцінскі рэжым. Паводле яго, калі б не Пуцін, то беларускія пратэсты ужо перамаглі ў 2020-2021 гадах.

Ціханоўскі таксама адзначыў, што меркаваў пра сваё вызваленне яшчэ са студзеня 2025 года. І заявіў, што яшчэ ў жніўні 2024 года яму прапаноўваў памочнік пракурора напісаць прашэнне пра памілаванне. Яшчэ дыпламаты часоў адміністрацыі Джо Байдэна.

Сяргей плануе вярнуцца ў Беларусь і не плануе ўмешвацца ў дзейнасць офіса дэмакратычных сілаў. Ён падкрэсліў, што пяць гадоў знаходзіўся пяць гадоў у адзіночнай камеры, а больш як тры гады – у поўнай ізаляцыі. У яго вельмі мала інфармацыі і трэба шмат чаго даведацца:

«Я як у нейкай паралельнай рэальнасці».


Святлана Ціханоўская адзначыла, што перамовы дзеля вызвалення іншых палітвязняў працягваюцца, перадусім з Трампам.

Читать полностью…

Белсат

📌Сяргей Ціханоўскі падзякаваў усім, хто дапамог ягонаму вызваленню

Перадусім Трампу:

«Прэзідэнт Трамп зараз валодае такой моцай і магчымасцю, калі ён можа адным словам вызваліць усіх палітычных вязняў у Беларусі. І я прашу яго сказаць гэтае слова»


Ён падзякаваў еўрапейскім дыпламатам і асабіста прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседа за выратаванне ягонай сямʼі, прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе і прэмʼер-міністру Дональду Туску, які прапаноўваў высунуць яго і Святлану на міжнародную Нобэлеўскую прэмію, чым падтрымалі яго. А таксама Радославу Сікорскаму і Борысу Джонсану, якія ўзялі шэфства над ім.

Ціханоўскі таксама звярнуўся да ўсіх беларусаў, узняўшы кулак як падчас выбарчай кампаніі 2020 года:

«Калі вы чакалі знак, то вось ён»

Читать полностью…

Белсат

⚡️Першы публічны выступ Сяргея Ціханоўскага на волі!

Далучайцеся да нашай трансляцыі. 👉 Пачынаем а 12.30 паводле Менскага часу

Читать полностью…

Белсат

📌 Емен афіцыйна ўступіць у ірана-ізраільскую вайну

Пра гэта гаворыцца ў акаўнце еменскай арміі ў сацсетцы Х :

«Емен афіцыйна ўступіць у вайну. Трымаеце свае караблі далей ад нашых тэрытарыяльных вод»


На гэтым фоне ў ЗША паведамілі Ірану пра тое, што амерыканскія ўдары па ядравых аб'ектах былі «разавай аперацыяй» і не накіраваныя на змену рэжыму ў Тэгеране, піша газета The Wall Street Journal.

Удары️ ЗША па Іране асудзіў таксама Аман. У МЗС краіны назвалі іх актам агрэсіі і сурʼёзным парушэннем міжнароднага права і Статута ААН.

Читать полностью…

Белсат

💔 Памёр былы палітвязень, асуджаны на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пратэстах 2010 года

Пра смерць Алега Гнедчыка на Facebook паведаміў лідар ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Падрабязнасцяў смерці ён не ведае.

Паводле Корбана, Гнедчык «не засвяціўся» ў пратэстах 2020 года, «трымаў дыстанцыю, заставаўся жыць у Менску».

ℹ️ Алег Гнедчык быў актывістам «Маладога фронту». У 2003–2006 гадах яго каралі за актывізм адміністратыўнымі арыштамі. У студзені 2011 года быў затрыманы за ўдзел у «Плошчы-2010», асуджаны на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011-га. Палітвязень Мікола Статкевіч тады пісаў, што ў няволі «больш за ўсё дастаецца Гнедчыку»

Читать полностью…

Белсат

☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 «Той самы Сяргей, якога мы ведалі да 2020 года»

Як сябе адчувае вызвалены Ціханоўскі?

🔺 Наталля Дуліна: «Я хачу заставацца ў Беларусі, у мяне там мой дом»

Сярод вызваленых 21 чэрвеня палітвязняў апынулася былая дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі пасля вызвалення і расказала крыху пра тое, як гэта адбвалася.

🔺 Якую «гістарычную праўду» абараняюць улады?

Апошнім часам з рупараў дзяржаўнай прапаганды, чыноўнікаў і ідэолагаў усё часцей чуецца наратыў пра абарону «гістарычнай праўды». Але што яны пад ёй разумеюць?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📌 Парламент Ірана падтрымаў перакрыцце Армузскага праліва пасля атакі ЗША

Канчатковае рашэнне павінен прыняць савет бяспекі краіны, піша Reuters са спасылкай на Press TV.

ℹ️ Армузскі праліў злучае Персідскі заліў з Аманскім для выхаду ў Індыйскі акіян. Ён мае стратэгічнае значэнне: праз яго праходзіць амаль пятая частка сусветнага нафтавага трафіку.  Адлегласць у самым вузкім месцы праліва паміж Аманам і Іранам – 54 км.

Читать полностью…

Белсат

🪖 ЗША непакояцца, што Іран можа адпомсціць за атаку на іх ядравыя аб'екты цягам 48

Пра гэта піша «NBC News» са спасылкай на двух чыноўнікаў у галіне абароны.

Невядома, ці будзе Іран біць па замежных аб’ектах Штатаў, ці па тэрыторыі ЗША. Але раней Іран меў планы ўдарыць у амерыканскія базы на Блізкім Усходзе.

👉 Падрабязнасці чытайце ў нашым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🔥 На заканчэнне Сяргей Ціханоўскі заклікаў беларусаў не спыняць змаганне.

Читать полностью…

Белсат

📌 Святлана Ціханоўская паабяцала быць з беларусамі да таго, пакуль «мы не вызвалім палітвязняў, не правядзём вольныя выбары»

Гэта была пачатковая мэта, і «пакуль мне хапае моцы, пакуль ёсць падтрыманне і яго адчуваю, я буду працягваць гэты шлях». Яна сказала, што трэба спыніць таксама пагрозы суверэнітэту Беларусі і вярнуць краіну ў еўрапейскую супольнасць.

Читать полностью…

Белсат

📌 Ціханоўскі паведаміў, што сустрэча з Лукашэнкам у СІЗА КДБ у кастрычніку 2020 года адбылася пад вонкавым ціскам

У камеры было 12 чалавек плюс Лукашэнка і тры камеры, а таксама аператар. Паводле Ціханоўскага, размовы цягнулася 5 гадзін, ён расказваў пра УНС і рэформы Канстытуцыі, «нам яны не патрэбныя», спрабаваў настроіць супраць адзін аднаго Ціханоўскага і Бабарыку.

Паводле Ціханоўскага, камеры былі патрэбныя, каб паказаць, як палітвязні ціснуць яму рукі. Бабарыка паціснуў, а сам ён адмовіўся, фармальна праз каронавірус.

На пытанне Ціханоўскага пра тое, навошта Лукашэнка падкінуў яму грошы, той з трэцяй спробы адказаў:

«А як вы хацелі? Палітыка – гэта брудная справа. Вы павінны быць гатовыя, што вам падкінуць грошы, схопяць і пасадзяць... Пакуль ён там, там сапраўды такая палітыка... Чалавек – жах, кашмар. Калі ён без паперкі, ён жа праўду пачынае. Кажа, як ёсць»

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ціханоўская адзначыла, што дэмсілы працягваюць патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў

Для гэтага патрэбны ціск і салідарнасць. Паводле яе, тое, што робіць амерыканская адміністрацыя – гэта «фантастыка». Яна адзначыла, што вызваленне сталася магчымым толькі дзякуючы намаганням мінулых гадоў з боку дэмсілаў, медыяў і праваабаронцаў разам з міжнароднымі саюзнікамі:

«Мы здолелі гэтага дасягнуць. І я спадзяюся, што мы здолеем дасягунць большага. Але нашая патрабаванне яснае – усе рэпрэсіі мусяць спыніцца, і ўсе павінны быць вызваленыя з вязніцаў. І ўсе павінны мець магчымасць вярнуцца дадому, калі яны хочуць»


Сяргей Ціханоўскі таксама падкрэсліў, што ўсе палітвязні могуць выйсці з вязніцаў у бліжэйшы месяц, калі атрымаецца дагрукацца да Трампа. І заклікаў журналістаў данесці да яго гэтую інфармацыю.

Палітвязні адзначылі, што ніякіх папераў з просьбай пра памілаванне яны не падпісвалі. Толькі перад самым вызваленнем пра тое, што іх вызваляюць не на падставе амністыі.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ціханоўскі заявіў, што ніколі не быў прарасейскім, а заўсёды быў беларусам

Ён адзначыў толькі, што ў яго былі офісы ў Маскве і Кіеве, а таксама некаторы час у Літве.

«Ніколі не выступаў я прарасейску. Наш супольны вораг – пуцінская ўлада. Пакуль яна не падзе, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа»


Таксама Сяргей прызнаў, што неяк ездзіў у паломніцтва ў Крым, аднак падкрэсліў, што падкрэсліў, што цалкам падтрымлівае прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, назваў яго героем.:

«На той момант я не ствіўся да гэтага наш-ваш, я не займаўся палітыкай, не быў блогерам. Я ніколі не задумваўся, што гэта можа быць неяк успрынята. Крым – гэта тэрыторыя Украіны, і тыя прэтэнзія, якія Расея высоўвае адносна ўкраінскіх тэрыторыяў, я гэта абсалютна не падтрымліваю».

Читать полностью…

Белсат

😡 Пратасевіч паказваў Ціханоўскаму кадры з візіту да Віктара Бабарыкі

І распавёў, што ездзіць яшчэ да 20 палітвязняў, а астатнімі займаюцца іншыя. «Я яго прадынаміў па ўсіх пытаннях», – сказаў Ціханоўскі.

Пасля адмовы падпісваць дакументы з Пратасевічам, яго забралі да супрацоўнікаў КДБ. У выніку пагрозаў чэкістаў, Ціханоўскі заявіў, што падпісаў паперку, што не супраць таго, каб яго адправілі за мяжу. Таксама яму праводзілі дэзынфармацыю пра дзейнасць офісу.

«Больш шчырага чалавека, як Святлана я не сустракаў. Я ейнага мізінца няварты. А яны такія рэчы расказвалі рэчы – проста кашмар, і пра яе, і пра офіс»

Ціханоўскі мяркуе, што яго выпусцілі, каб ён учыніў разлад у дэмакратычных сілах, але ён сказаў, што не збіраецца такога рабіць. І заклікаў кожнага беларуса дзейнічаць.

Читать полностью…

Белсат

📌 Пратасевіч угаворваў Ціханоўскага напісаць прашэнне аб памілаванні

У студзені 2025 года пасля двух тыдняў ШІЗА да Сяргея Ціханоўскага прыехаў Раман Пратасевіч. Дзеля гэтага палітвязня адправілі памыцца і забралі касцюм з біркай, даўшы новы. Пратасевіч угаворваў Ціханоўскага напісаць прашэнне аб памілаванні, але той назваў яго «палітычнай шпаной».

Пратасевіч таксама прапанаваў напісаць, што не супраць, каб яго паслалі за мяжу. Але Ціханоўскі адмовіўся пісаць і гэта. Таксама прапагандыст прывёз старыя лісты ад сям’і і прасіў сфатаграфаваць ці зняць відэа. Але Сяргей прыгразіў, што знойдзе яго, калі Пратасевіч выкладзе дзесьці фота і відэа, той спужаўся. ☝️Болей за тое, па словах Ціханоўскага, Пратасевіч расказаў, што яго пабіла Марыя Калеснікава, калі ён прыязджаў да яе з аналагічнымі прапановамі.

«...рэальна шкада. Ён малады хлопец не асуджайце яго»

Читать полностью…

Белсат

💔 Дачка не пазнала Сяргея Ціханоўскага

Распавядаючы пра гэта, мужчына не змог стрымаць слёз.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Мы разам і разам працягваем барацьбу за нашу краіну і вызваленне астатніх палітвязняў», – заявіла на пачатку прэс-канферэнцыі Святлана Ціханоўская, каментуючы вызваленне свайго мужа Сяргея.

Таксама Ціханоўская падзякавала Доналду Трампу, Кіту Келагу, Джону Коўлу і Крысу Сміту, падкрэсліўшы, што «без іх вызваленне было б немагчымым».

Беларуская лідарка зазначыла, што поспех стаўся дзякуючы міжнароднай салідарнасці

«Гэта наша супольная перамога»


Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць вызвалення астатніх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Яна адзначыла, што дэмакратычныя сілы разам з партнёрамі па абодва бакі Атлантыкі працягнуць змаганне за вызваленне рэшты зняволеных:

«Я заклікаю Аляксандра Лукашэнку вызваліць астатніх закладнікаў з турмаў. Гэта першы крок да нацыянальнага дыялогу, які нам патрэбны»


Ціханоўская паабяцала ўзмацняць дэмакратычны рух, падтрымліваць Украіну і працягваць працу, каб «вярнуць свабоду, незалежнасць і дэмакратыю нашай краіне».

Читать полностью…

Белсат

😡 Рэжым Лукашэнкі даўно знішчае гістарычныя помнікі, каб напісаць сваю гісторыю

Асаблівы маштаб гэты працэс набыў пасля 2022 года. У нашай краіне пачалі знішчацца любыя згадкі пра супраціў беларусаў Расейскай акупацыі і тыя часы, калі сама Масква была ў васальнай залежнасці ад Вялікага Княства Літоўскага.

👉 Пачытайце, якія якія помнікі былі знішчаныя ў Беларусі

Читать полностью…

Белсат

📌 Сярод вызваленых учора палітвязняў ёсць грамадзянін Польшчы

Ежы Жывалеўскі быў асуджаны на 4 гады калоніі за нібы «агентурную дзейнасць». Ён стаў першым палякам, якога прызналі палітвязнем у Беларусі, піша Наша Ніва.

Жывалеўскі быў затрыманы ўвесну 2022 года. Дзяржаўная прапаганда сцвярджала, што мужчына нібыта быў завербаваны польскімі спецслужбамі і меў псеўданім «Пасейдон».

Читать полностью…

Белсат

📌 ЗША ўсё ж атакавалі Іран і цалкам знішчылі яго ядравыя аб’екты

Пра гэта паведаміў Доналд Трамп і заклікаў Іран заключыць мір, прыгразіўшы наступнымі атакамі.

Трамп не раскрыў дэталяў аперацыі, але распавёў, што ўдары былі нанесеныя па трох ключавых аб’ектах іранскай ядравай праграмы.

👉 Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💥 «Раніца з Белсатам»: пачніце нядзельную раніцу з пазітывам

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Xx-6hdKXTSw

Читать полностью…
Subscribe to a channel