belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 9 чэрвеня

✔️Разваленыя хлявы і хворыя цяляты. Злітыя дакументы «BELPOL» сведчаць пра катастрофу ў айчыннай жывёлагадоўлі

✔️«Белавія» цяпер мае ў сваім распараджэнні «падсанкцыйныя» лайнеры Airbus. Адкуль іх узялі ды ці яны бяспечныя?

✔️Літоўскі суд разглядае спрэчку вакол аўтарскіх правоў на серыял «Акрэсціна»

✔️Як людзей з краінаў Азіі ды Афрыкі «вярбуюць» для працы ў Беларусі

✔️Украіна сцвярджае, што ўначы паразіла яшчэ два самалёты на тэрыторыі РФ

✔️МАРГ хоча пакараць жартаўніка, які падкідваў у сталічныя магазіны ўпакоўкі мяса з дзіўнымі надпісамі

✔️Крыж барацьбітам за вольную і дэмакратычную Беларусь можа з'явіцца ў Гданьску

✔️У Гомлі вецер «паздзекаваўся з дзяржаўнай сімволікі»

✔️Украіна і Расея правялі новы абмен палоннымі. Як і раней ён адбываўся на беларуска-ўкраінскай мяжы

#рэпрэсіі:

▫️Нарадзінца Воршы трымаюць у віцебскім СІЗА. Імаверна, ён рабіў здымкі вайсковай тэхнікі на вакзале ў абласным цэнтры

▫️Следчы камітэт арыштаваў кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі

▫️КДБшны «спіс тэрарыстаў» пашырыўся адразу на 15 прозвішчаў

Читать полностью…

Белсат

😳 «Асноўнымі прыхаджанамі стануць дзеці»

Філіял царквы ў дзіцячым садку ў Наваполацку плануюць адкрыць дзяржаўныя і царкоўныя ўлады.
Але ўсё там мае быць па-даросламу: «дзіцячы хор будзе выконваць богаслужэнні, зробяць іконастас і адкрыюць трапезную».

Як і чаму яшчэ навучаюць моладзь у Беларусі, чытайце на сайце «Белсату». 👈

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Традыцыйна «зазірнулі» на беларуска-польскую мяжу. З чэргамі стала трохі лепш, але ў цэлым прыемнага мала

Як і звычайна, на аўтобусах мінаць мяжу выходзіць нашмат хутчэй, чым на асабістым аўтатранспарце. Раім улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

☝️Болей інфармацыі з Берасця па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🫶 Сёння адзначаецца міжнародны дзень сяброўства!

Паглядзіце на мілату, сябры 🥰

Читать полностью…

Белсат

🐝 Фотафакт: пчолы накрылі «хусткаю» статую Панны Марыі

Здымак зроблены ў райцэнтры Дзятлава на Гарадзеншчыне, піша @katolik_life.

Читать полностью…

Белсат

😡 У Лос-Анджэлесе паліцэйскі трапіў гумовай куляй у аўстралійскую журналістку

Гэта здарылася падчас пратэстаў супраць міграцыйнай палітыкі Доналда Трампа ☝️

Читать полностью…

Белсат

✝️ Беларусы Гданьску хочуць усталяваць у горадзе памятны знак, прысвечаны змагарам за свабоду нашай краіны

Калі збор на крыж пойдзе паводле плану, то ён паўстане ўжо ў жніўні. Сабраць неабходна каля 25 тысяч злотых (гэта прыкладна 6 тысяч еўра).

📍Чытайце болей у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Украінскі дэпутат адказаў Юліі Навальнай, якая раскрытыкавала Брусэль за ініцыятыву фінансаваць радыё «Свабода» замест расейскіх эмігранцкіх медыяў

«Недапушчальна, каб за сродкі ЕЗ фінансаваліся медыя з імперскімі наратывамі – нават калі яны фармальна крытыкуюць Пуціна», – кажа журналіст і народны дэпутат Украіны Міхаіл Княжыцкі.

🔍 Чытайце тэкст цалкам па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🫥 Чарга, як у савецкія часы... Добра, што без талонаў

У Гомлі дзясяткі людзей стаяць у чарзе, каб купіць... трускаўку.

Як думаеце, што там за трускаўка такая?

Читать полностью…

Белсат

📍Украіна і Расея зноў абмяняліся палоннымі

Гэта адзін з этапаў маштабнага абмену, пра які была дасягнутая дамоўленасць у Стамбуле. Сёння дадому вярнуліся цяжкапараненыя палонныя, а таксама маладзейшыя за 25 гадоў.

👀 Глядзіце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔹144 гады таму нарадзіўся Іван Луцкевіч – адзін з архітэктараў найноўшай беларускай дзяржаўнасці

Разам з братам Антонам ён адыграў важную ролю ў стварэнні БНР, якая хоць і праіснавала зусім нядоўга, але прымусіла бальшавікоў задумацца над фармаваннем беларускай рэспублікі ў складзе СССР. А гэта, у сваю чаргу, заклала падмурак пад незалежную Беларусь узору 1991 года.

👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы «Вусы Скарыны», які апавядае пра высілкі Івана і Антона Луцкевічаў у справе зацвярджэння беларускай дзяржаўнасці ў няпростым 1918-м годзе.

Читать полностью…

Белсат

⛈У цэнтры Гомля навальніца парвала вялізны чырвона-зелёны сцяг

Хутчэй за ўсё, новы будуць рабіць за бюджэтныя грошы.

Як думаеце, навальніцу таксама пасадзяць за «здзек з дзяржаўнай сімволікі»?

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻На Гомельшчыне затрымалі бяспраўніка, які здзейсніў смяротнае ДТЗ і ўцёк

🔻Выпускніка Акадэміі МУС асудзілі паводле рэдкага крымінальнага артыкулу

🔻Прапаганда ўсцешаная візітамі ў Менск еўрадэпутатаў з Чэхіі ды Славаччыны

🔻Жыхар Магілёва паскардзіўся ў TikTok на кандуктарку з грамадскага транспарту

🔻Гістарычная падзея: знішчальнік F-16 упершыню збіў расейскі Су-35

🔻Стужка пра палітзняволеных беларускіх журналістаў – у кінатэатрах Польшчы

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔹Украіна сцвярджае, што ўначы паразіла яшчэ два самалёты на тэрыторыі РФ

Яны месціліся на аэрадроме, які рэгулярна выкарыстоўваецца Расеяй для ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі.

📍Чытайце болей на сайце

Читать полностью…

Белсат

👆Праз атаку ўкраінскіх дронаў у Расеі прыпыніла сваю працу прадпрыемства, якое вырабляе абсталяванне для войска РФ

Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў заявіў пра ўдары дронаў па АТ «ВНИИР» у сталіцы рэгіёну – Чэбаксарах. Паводле Telegram-каналу «Astra», «ВНИИР» вырабляе для расейскай арміі прымачы «Комета», якія абараняюць расейскія дроны ад украінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

У Мінабароны РФ паведамілі, што сродкі СПА за ноч збілі ў расейскіх рэгіёнах 49 беспілотнікаў.

Ва Украіне ж была атакаваная Ровенская вобласць. Краўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Коваль паведаміў:

Вельмі цяжкая ноч для Ровенскай вобласці. Нашая вобласць падвергнулася магутнаму паветранаму ўдару ворага. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін цывільны чалавек паранены».

Падрабязнасці чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😱 "Хоругвь ГУБОПиК МВД РБ"

І гэта не жарт. Арцыбіскуп Наваградскі Гурый іх нават асвяціў, паведамляе "Хрысціянская візія". Што скажаце?

Читать полностью…

Белсат

😳 «Парві гісторыю Беларусі» – флэшмоб у выпускнікоў

Віруснае відэа як пасля іспыту школьнікі рвуць білеты па гісторыі Беларусі, запачаткавала флэшмоб сярод выпускнікоў.
Гісторыя пра гісторыю скончылася «пакаяльным відэа» для ініцыятараў.

Але што сталася падставай для інцыдэнту і ці вырашыла пакаранне праблему выхавання моладзі?
Паслухайце што пра гэта кажа прадстаўніца моладзі ў АПК Маргарыта Ворыхава.

Больш на гэтую тэму глядзіце ў праграме «Студыя Белсат».👈

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ "У мяне ў свінні ў хляве чысцей, чым гэтая вада"

Так жыхар Дзятлава ахарактарызаваў мясцовы пляж. Ён зняў відэа і выклаў у інтэрнэт, каб паказаць безгаспадарчасць і змусіць мясцовых чыноўнікаў ўпарадкаваць тэрыторыю.

І вынік не прымусіў сябе чакаць. Чым закончылася гісторыя глядзіце ў праграме "Аб'ектыў". 👈

Читать полностью…

Белсат

💬 «Была дамоўленасць, што я атрымаю прадзюсарскі і аўтарскі заробак. Але мне нічога не заплацілі»

У Літве ідзе судовы працэс, у межах якога вырашаецца лёс аўтарскіх правоў на серыял «Акрэсціна». Сёння прайшло чарговае паседжанне, пра якое нам пагадзіўся расказаць Андрэй Курэйчык – рэжысёр, што знаходзіцца па адным з бакоў гэтага канфлікту.

Павел Марыніч, які знаходзіцца на іншым баку, адмовіўся каментаваць сітуацыю.

👀 Чытайце па спасылцы, у чым там справа

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Што з кліматам? Травень ніжэй на 2,5 градуса за норму, а чэрвень – залевы звыш нормы

🔸 Месяц таму Лукашэнка прасіў пацярпець няякасную бульбу месяц. Штосьці змянілася?

🔸 Турчын наведвае ПВТ: ці магчыма рэанімаваць ІТ-галіну ў Беларусі?

🔸 Эскалацыя вайны паміж Расеяй і Украінай

🔸 Зняў відэа пра смецце на гарадскім пляжы – звольнілі з працы. Гісторыя жыхара Дзятлава

🔸 Сочым за паездкай Максіма Рыжанкова ў Маскву на сустрэчу з Лаўровым

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

✈️ «Белавія» цяпер мае ў сваім распараджэнні «падсанкцыйныя» лайнеры Airbus. Адкуль іх узялі ды ці яны бяспечныя?

Спецыяліст, з якім мы паразмаўлялі, мяркуе, што нацыянальны авіяперавознік заўсёды зможа купіць неабходныя запчасткі, нягледзячы на санкцыі, – гэтак жа, як былі прыдбаныя і самыя самалёты.

📍Чытайце матэрыял цалкам на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💔 «Сказалі, што нам трэба забыць украінскую мову»

Украіна вяртае дзяцей – незаконна вывезеных, або ўтрыманых на акупаваных тэрыторыях і ў Расеі.

Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔸Што хавала шляхта пад сваімі шыкоўнымі строямі?

Чаго там толькі не было: кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць.

У новым выпуску праграмы «Нітка Зорка» з Кацярынай Ваданосавай прапануем заглянуць у тыя пласты адзення, якія звычайна прынята хаваць ад чужых вачэй.

👀 Глядзіце свежае выданне проста цяпер на канале «Белсат HISTORY»

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ МАРГ хоча пакараць жартаўніка, які падкідваў у сталічныя магазіны ўпакоўкі мяса з дзіўнымі надпісамі

У ведамстве правялі аналіз, па выніках якога высветлілі, што ўпакоўка ўтрымлівае «фразы і візуальныя элементы, што ствараюць асацыяцыі з нецэнзурнай лексікай».

«Такім чынам, рэкламадаўцы спрабавалі прыцягнуць увагу спажыўцоў за кошт правакацыі, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнет-рэсурсаў. Інтэрнет-рэсурсы заблакаваныя. Асоба ўстаноўленая. Матэрыялы перададзеныя ў праваахоўныя органы, вядуцца дзеянні па прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне неналежнай рэкламы», – заявілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Читать полностью…

Белсат

🚕 Следам за таксі «А1» у Беларусі з'явіцца таксі «Wildberries»

Яно прыйдзе на замену выкупленай кампаніі «Баварыя», што аказвала паслугі прэміум-класу.

🔍 Падрабязнасці глядзіце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 9 чэрвеня

Еўра дадаў трохі больш за капейку. Крыху вырас і расейскі рубель. Долар здаў пазіцыі, але неістотна.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🚔 Сталічныя дарожныя інспектары цяпер выяўляюць парушальнікаў паркоўкі з дапамогаю спецыяльнага комплексу

Упор у пошуку тых, хто пакінуў сваё аўта ў неналежным месцы, будуць рабіць у цэнтральнай частцы Менску.

🔍 Глядзіце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😨 Разваленыя хлявы і хворыя цяляты. Злітыя дакументы «BELPOL» сведчаць пра катастрофу ў айчыннай жывёлагадоўлі

Лукашэнка рэгулярна «дае па шапцы» рэгіянальным чыноўнікам за безгаспадарнасць, але эфект ад гэтага такі сабе. Тыя звычайна проста хаваюць рэальную статыстыку ды сапраўдныя прычыны падзяжу жывёлаў – так прасцей.

👀 Глыбока вывучылі пытанне вось у гэтым матэрыяле. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

👷🏽‍♂️150 тысяч пакістанцаў пакуль не прыехалі, але працаўнікоў-мігрантаў і без таго хапае. Як іх «вярбуюць» для працы ў Беларусі?

Напрыклад, працаўнікоў з афрыканскіх краінаў цяпер можна сустрэць у Беларусі нават у райцэнтрах. Яшчэ ў красавіку бабруйскі дзяржаўны тэлеканал паказваў сюжэт пра нігерыйцаў, якія працуюць на ўкладцы пліткі.

📍Чытайце вялікі матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💪 Партугалія ў другі раз выйграла Лігу нацыяў УЕФА

Лік на 21-й хвіліне адкрылі іспанцы – Мартын Субімэндзі прабіў пусты кут брамы. Іспанія вяла ў ліку толькі пяць хвілінаў. Атрымаўшы перадачу ад Пэдру Нэту, Нуну Мэндэш на 26-й хвіліне зраўняў лік. На 45-й хвіліне Пэдру зноў вывеў Іспанію наперад. Але ў другім тайме, на 61-й хвіліне, Крыштыяну Раналду зноў зраўняў лічбы на табло.

Ні ў асноўны, ні ў дадатковы час лік больш не мяняўся, а ў серыі пенальці мацнейшымі выявіліся партугальцы, якім у выніку і дастаўся кубак Лігі Нацыяў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel