Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Беларускія дэмсілы прадставілі ў Сейме Літвы праект супольнай заявы па «ліцвінізме»❤️🇱🇹
У літоўскім Сейме адбылася сустрэча Офісу Святланы Ціханоўскай і міжфракцыйнай дэпутацкай групы «За Дэмакратычную Беларусь»
Сярод іншых пытанняў беларуска-літоўскай супрацы разглядаўся праект супольнай заявы па «ліцвінізме».
Далей гэтыя пытанні будуць разглядаць фракцыі Сейма Літвы.
Што яшчэ абмяркоўвалася — чытайце тут
👴🏼«Яму бяспечней было адмяніць выбары і прызначаць яго як у КПСС — элітарным вузкім колам»
Ці сапраўды ўлады рыхтуюцца адмяніць прэзідэнцкія выбары? Ці стане Усебеларускі народны сход інструментам перадачы ўлады, і каму менавіта? Колю Лукашэнку, хунце сілавікоў, ці нейкаму "рэгенту"?
👀 У новым выпуску праграмы «Двубой» адказваюць Пётр Рудкоўскі і Паўлюк Быкоўскі. Разам з Віталём Цыганковым яны абмяркоўваюць магчымыя сцэнары транзіту ўлады — глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»!👇
🙈 Гамельчук не разгубіўся пасля ўчорашняй залевы
Паглядзіце на беларускую Венецыю!
💱 Курсы валютаў 4 чэрвеня
Долар страціў зусім крыху. Еўра падняўся прыкладна на 1.1 кап.. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Былыя палітвязні пазбаўленыя магчымасці зарабляць
А яшчэ:
🔻Наступствы стыхіі на Гомельшчыне. Як працуе МНС
🔻Страшнае ДТЗ на Жлобіншчыне: трое загінулых
🔻Лукашэнка і Сі Цзінь Пін сустрэліся і папілі гарбаты
🔻Расея зноў атакавала Харкаў
🔻Музычны тэатр у Менску закрыюць
🔻BYSOL эвакуаваў 75 чалавек за 2025 год
🔻51 палітвязень вызвалены ў траўні 2025 года
🔻Цэны на гігіенічныя тавары ў Беларусі і Польшчы "Остров чистоты и вкуса" і Rossman
🔻15 неназваных гасцей у Мядзелі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
✈️Сотні людзей заўважылі расейскія БпЛА над Рэчыцай
1 чэрвеня над Гомельшчынай зафіксавалі як мінімум 10 расійскіх беспілотнікаў, што заляцелі з боку Украіны падчас масіраванай атакі — паведамляе «Флагшток».
Найбольш заўважна дрон манеўраваў над цэнтрам Рэчыцы — яго бачылі і чулі сотні сведкаў.
Дроны таксама назіралі над поўднем Гомлі, Петрыкаўскім, Мазырскім і Ельскім раёнамі і Калінкавічамі. У некаторых выпадках дроны апазналі як «Шахед/Герань».
🔗Падрабязней — у артыкуле
🐦 Жанчына, якая змагаецца з ракам, стварыла незвычайны прытулак у сябе дома
Пасля смерці мужа і страшнага дыягназу – рак, 75-гадаовая Кат’я Лятуф з Мэхіка знайшла сілы для жыцця, даглядаючы мініяцюрных птушак калібры. Штогод жанчына прымае каля 300 калібры, якіх ёй прыносяць людзі.
Яшчэ больш цікава ў новым выданні «Раніцы з Белсатам». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
✅ На прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі перамог кандыдат Дэмакратычнай партыі краіны «Табура» Лі Чжэ Мён
Ён набраў 49,4% галасоў. Ягоны супернік, кандыдат ад кансерватыўнай партыі «Грамадзянская сіла» Кім Мун Су, атрымаў падтрымку 41,6% выбарнікаў. Тэрмін паўнамоцтваў новага прэзідэнта пачнецца, калі яго на пленарным пасяджэнні аб'явіць старшыня ЦВК.
Нагадаем, выбары прэзідэнта Паўднёвай Карэі прызначылі датэрмінова, пасля таго, як папярэдні прэзідэнт Юн Сок Ëль здзейсніў спробу дзяржаўнага перавароту. У снежні ён увёў ваенны стан і прыпыніў паўнамоцтвы Парламенту, абвінаваціўшы дэпутатаў у спробе паралізаваць працу ўрада.
Вітаем, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Купалаўскі ў ГУБАЗіКу і падземны тунэль
Як зменяць гістарычны цэнтр Менску да 2030 года?
🔸Эксперты ЗША: Украіна вывела вайну на новы ўзровень
Як будзе помсціць Расея?
🔸Колькі гігіенічных тавараў могуць сабе дазволіць сярэдні паляк і беларус?
Белсат» параўнаў цэны ў сетцы «Остров чистоты и вкуса» ў Беларусі – і ў сетцы «Rossmann» у Польшчы. Расказваем, што ў нас выйшла.
#штопачытаць
😳 Кітайскі гігант распачаў змагацца з беларускім
Гэта кітайскі тэхналагічны гігант «Midea», які днямі пачаў вырабляць лядоўні ў Баранавічах. Ягоная магутнасць – да мільёну лядоўняў на год. Гэта пры тым, што ў Беларусі даўно працуе і мае праблемы са збытам лядоўняў адзін са старэйшых заводаў «Атлант».
У гэтай сувязі аналітыкі прагназуюць, што беларускаму «Атланту» наканаваны лёс «Гарызонта», які вырабляў тэлевізары, але даўно сышоў з рынку.
Дзеля чаго ўлады Беларусі пусцілі на свой рынак кітайцаў чытайце на сайце Белсату.👈
😳 Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі будуць толькі ўзмацняцца
Такі прагноз праваабаронцы даюць на бліжэйшы год. Падставай ёсць не толькі бесперапынны пераслед іншадумцаў, а пошук уладамі шляхоў да большых маштабаў.
Да прыкладу, цяпер сем'і з дзецьмі могуць патрапіць на ўлік недобранадзейных, калі бацькоў рэпрэсавалі па палітычных артыкулах. А крымінальную справу «за здраду дзяржаве» могуць распачаць нават за даследаванні аб каронавірусе.
Чым кіруюцца ўлады, узмацняючы рэпрэсіі супраць беларускага грамадства, і з якой мэтай гэта робяць? Пра гэта слухайце ў праграме «Студыя Белсат». 👈
🏆 Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў узнагародзіла сёлета адразу двух беларусаў
Больш як 10 гадоў таму прэмію ўжо атрымліваў беларус Ігар Логвінаў. Цяпер побач з ім сталі Надзя Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў.
👀 Глядзіце падрабязней
☔️ Моцныя дажджы накрылі Гомельскую вобласць: правады нідзе не абарвала, але дарогі падтапіла
У абласным цэнтры ад падзення дрэваў пацярпелі чатыры аўтамабілі. А вось людзей, на шчасце, не зачапіла.
👀 Болей інфармацыі знойдзеце на сайце
💁🏻♂️ Якія высновы зробяць у Беларусі пасля аперацыі «Павуціна»?
«Белсат» спытаў пра гэта ў айчыннага вайсковага эксперта, які пагадзіўся паразмаўляць на ўмовах ананімнасці.
📍Чытайце ягонае меркаванне па спасылцы
💬 «Можна доўга спрачацца пра тое, што такое экстрэмізм. Але гэта дакладна не тое, што хтосьці выказаўся ў Facebook»
Лявон Вольскі пракаментаваў «Белсату» прызнанне сваёй фэйсбук-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Паводле яго, практыка прызнання акаўнтаў «экстрэмісцкімі» ёсць наўпрост тым, супраць чаго нібыта змагаюцца гэтыя «органы» – распальваннем варожасці:
«Гэта як раней цёця хадзіла на работу, каб выяўляць няправільныя гурты і забараняць іхныя канцэрты, адсачыць, каб недзе не пракралася што-небудзь. Яна за гэта атрымлівала грошы, прыходзіла на працу штодня, тэлефанавала ў розныя ўстановы, пагражала, казала, што гэтае мерапрыемства не можа адбыцца. Цяпер так робяць суды. Проста прыходзяць сур'ёзныя дзядзі ў гальштуках, робяць выгляд абмеркавання, навешваюць ярлыкі і сыходзяць дахаты».Читать полностью…
🌋 Не трэба жартаваць з вулканам, каб не давялося так уцякаць
Паглядзіце ☝️
💪🏻 Беларуска адкрыла школу за ўласныя сродкі
З'ехаўшы ад пераследу, Аксана Акуневіч заснавала ў Батумі афіцыйную беларускую школу 📚 — цяпер дзякуючы ёй дзеці могуць вучыцца па-беларуску, а бацькі — атрымліваць ВНЖ у Грузіі. Дагэтуль усё трымалася на яе асабістых высілках і сродках — сума, якую Аксана ўклала ў школу, ужо дасягнула кошту добрай кватэры 🏠. Але цяпер рэсурсы скончыліся.
Аксана звярнулася да нашых гледачоў з просьбай падтрымаць справу, якая дае магчымасць беларускім дзецям працягваць навучанне па-беларуску — нават у выгнанні ✊.
Глядзіце выпуск праграмы «Беларус беларусу» цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE».
⛓ Затрымалі галоўнага кандыдата на пасаду наступнага міністра аховы здароўя
На мінулым тыдні Ігар Юркевіч перастаў з'яўляцца на рабоце і заходзіць у месенджары — паведамляе «Наша Ніва»
Паводле звестак старшыня камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкама пагарэў на атрыманні хабару.
🔗Падбраязней пра кар'еру чыноўніка, і якім тэрмінам яна можна скончыцца — чытайце ў артыкуле
⛓ Ва ўкраінскі палон патрапіў грамадзянін Беларусі
Радыё Свабода са спасылкай на ўкраінскі праект «Хачу жыць» паведаміла пра новага палоннага грамадзяніна Беларусі.
53-гадовы Сяргей Анатолевіч Кузьменка трапіў у палон у траўні ў Данецкай вобласці. Хоць мужчына мае беларускі пашпарт, да войска ён жыў у расейскім Яраслаўлі, а ў Беларусі жыве ягоная 81-гадовая маці.
Падчас апошняга буйнога абмену палоннымі Украіна перадала расейскаму боку 3 грамадзян Беларусі. Цяпер жа ва ўкраінскім палоне іх засталося 8.
Расея таксама мае палонных беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны. Але па словах Зяленскага Масква катэгарычна адмаўляецца іх абменьваць
❗️Затрыманая журналістка Ціна Палынская
Стала вядома, што Журналістка з Полацку Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка Маргарыта знаходзяцца пад вартай у віцебскім СІЗА-2. Іх затрыманне, верагодна, звязана з крымінальнай справай па «Беларускай аналітычнай майстэрні», якую КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем. Абвінавачанні афіцыйна не раскрываюцца, але вядома пра вобшукі і канфіскацыю тэхнікі ў асобаў, якія ўдзельнічалі ў сацыялагічных апытаннях. Ціна мае таксама 14-гадовую дачку.
Як піша «Вясна»
Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расейскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.
🚨Што будзе, калі не прыйсці ў цэнтр занятасці на патрабаванне міліцыі
Дзяржава працягвае змагацца з беспрацоўем з дапамогаю сілавікоў. Часам міліцэйскія нарады з аўтаматамі прыносіць позвы з'явіцца для ўдакладнення дадзеных проста на дом. Пад прыцэл часта трапляюць беларусы, якія працуюць за мяжою:
«Пазванілі ў дзверы. Я адкрыў. Запыталіся імя і прозвішча. Сказаў – так, я. Тады мне ўручылі пад подпіс позву, патлумачылі, што паколькі я афіцыйна не заняты ў эканоміцы, то мушу схадзіць на прыём у цэнтр занятасці цягам 5 дзён»
«Шчыра кажучы, страшна было вяртацца» — бура ў Гомлі
3 чэрвеня на Гомель і вобласць накінулася моцная залева праз якую затапіла дарогі і дамы.
Гадзіны чатыры ліло бесперапынна: я апынулася проста заблакаваная ў краме з цэлым натоўпам такіх жа людзей – выйсці хто не вырашаўся
👆«Калі суд прызнае, што Беларусь парушыла палажэнні пратаколу аб незаконнай міграцыі, Літва можа атрымаць права на рэпарацыі»
Нядаўна Літва накіравала ў Міжнародны суд заяву за міграцыйны крызіс. Тое, што ўлады Беларусі свядома арганізавалі і заахвочвалі перапраўку мігрантаў з трэціх краін праз літоўскую мяжу і не спрабавалі перашкодзіць гэтаму, трактуецца як парушэнне міжнароднага пратаколу аб незаконнай міграцыі.
Ці магчыма, што Беларусі прызначыць рэпарацыі, у якім памеры і ці змогуць прымусіць беларускія ўлады іх выплочваць, разбіраемся ў нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 3 чэрвеня
✔️СБУ расказала пра падрыў падводных апораў Крымскага мосту. Гэта ўжо трэці ўкраінскі ўдар па ім
✔️У Беларусі ўзмоцняць ахову аэрадромаў пасля ўкраінскай атакі на расейскія самалёты
✔️Аляксандр Азараў з BYPOL папярэджвае, што ў Варшаву накіроўваюць байцоў з групоўкі вара ў законе «Міці Галея»
✔️Цэнавы батл «Беларусь vs Польшча»: сёння параўноўваем кошты на бытавую хімію
✔️За студзень-красавік у Беларусі звольнілі на 13 тысяч асобаў болей, чым прынялі на працу
✔️Міністр сельскай гаспадаркі абяцае маладую бульбу ў крамах праз пару тыдняў
✔️ Беларус, які жыве ў Шатландыі, зрабіў англамоўную адаптацыю верша Янкі Купалы «Не быць скотам»
✔️Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў узнагародзіла сёлета адразу двух беларусаў
✔️Па Гомельшчыне пракаціліся магутныя залевы: паваленыя дрэвы пашкодзілі аўтамабілі
#рэпрэсіі:
▫️Антона Матольку ў Беларусі завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення
▫️Берасцейскага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў БАЖ
▫️Лявон Вольскі пракаментаваў нам тое, што ягоную Facebook-старонку прызналі «экстрэмісцкай»
▫️Бабруйскі суд прызнаў «экстрэмісцкай» кнігу «Iдыёт, самы настаяшчы»
☝️ "Сёння Расея не здольная напасці на іншую краіну"
Так заяўляе прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда і такога ж меркавання трымаюцца лідэры іншых еўрапейскіх дзяржаў. Яны спасылаюцца на разведвальныя службы NATO, якія вывучаюць падрыхтоўку да расейска-беларускіх вучэнняў "Захад-2025".
Паводле ваенных аналітыкаў, прамой пагрозы краінам NATO гэтыя вучэнні не ствараюць. Але дадаюць, што "сітуацыя можа змяніцца ў наступныя месяцы ў залежнасці ад рашэнняў беларускіх і расейскіх уладаў, а таксама ходу вайны ва Украіне".
Працяг тэмы чытайце па спасылцы.👈
👑 XVI стагоддзе — «залатая восень» і пачатак заняпаду ВКЛ?
У новым выданні «Вусоў Скарыны» разбіраемся, калі быў сапраўдны «залаты век» у гісторыі Беларусі: Полацкае княства, ВКЛ ці БССР?
❓ А які перыяд гісторыі назвалі б вы?
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💪 Ого, гэта новы сусветны рэкорд!
Паглядзіце, чаго дасягнула аўстралійская спартоўка ☝️
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Травень стаў рэкордным месяцам па спробах нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з Еўразвязам праз мігрантаў
🔸 Лукашэнка – з візітам у Кітаі. Між іншага будуць абмяркоўваць тэхналагічную мадэрнізацыю вытворчасці Беларусі
🔸 А міністр абароны Віктар Хрэнін завітаў у Пакістан. Пры гэтым Мінабароны паведамляе, што паехаў не толькі дамаўляцца па ваенных справах, але і «спрыяць развіццю супрацы ў гандлёва-эканамічнай сферы»
🔸 СБУ Украіны распаўсюдзіла кадры са спробаю падарваць апору Крымскага маста з дапамогай падводных дронаў. А Расея пасля перамоваў у Стамбуле атакавала Украіну, у тым ліку балістыкай ёсць забітыя і параненыя, у Сумах – жалоба
🔸 Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі
🔸 Старонку Лявона Вольскага ў Фэйсбуку прызналі «экстрэмісцкай».(сотка)
🔸 Мікалай Шарстнёў пакідае пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футболу праз два гады пасля прызначэння. У яго быў канфлікт з Міністэрствам спорту
🔸 Сёння – сусветны дзень ровара. На чым ездзяць беларусы? Якім роварам аддаюць перавагу і па якіх коштах? А што з вытворчасцю айчынных ровараў?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
☝️Аляксандр Азараў з BYPOL папярэджвае, што ў Варшаву накіроўваюць байцоў з групоўкі вара ў законе «Міці Галея»
1,5 года таму Дзмітрый Галееў вызваліўся з папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах. У ягонай групоўцы можа быць ад 40-50 да 100 байцоў, а іхная мэта, паводле Азарава, – узяць пад кантроль крымінальны свет Варшавы і дыскрэдытаваць беларускую дыяспару ў вачах польскіх уладаў.
☝️Цалкам пост Аляксандра Азарава можна прачытаць вось тут. «Белсат» звернецца ў польскую паліцыю з просьбаю пракаментаваць гэтыя звесткі і пацвердзіць альбо зняпраўдзіць іх.
🥔 Улады запэўніваюць, што неўзабаве паліцы крамаў будуць ламіцца ад маладой бульбы
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што ў краіне вырошчваецца нават больш бульбы, чым трэба.
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце