belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🌳 Калі сапраўды любіш тое, што робіш, можа незаўважна прайсці 50 гадоў...

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Гэтыя самалёты перавялі на далёкія аэрадромы дзеля таго, каб іх не атакавалі ўкраінскія дроны. І вось мы бачым, што ўкраінскія дроны да іх дабраліся»

Вайсковы аналітык прааналізаваў у нашым расейскамоўным эфіры «Вот Так» учорашнюю аперацыю СБУ па знішчэнні расейскіх самалётаў.

А таксама паразважаў, які адказ можа даць на гэта Крэмль.

📍Тэкставая версія даступная па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 2 чэрвеня

Еўра вырас амаль на 4 капейкі. Долар і расейскі рубель таксама дадалі, хоць і не так заўважна.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

📱 На базе сацсеткі X неўзабаве можа з'явіцца паўнавартасны мэсэнджар

На старце «XChat» будзе даступны толькі карыстальнікам з платнай падпіскаю.

📍Вось у чым яго асаблівасці

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸 Хочаце паехаць у Злучаныя Штаты? Тлумачым, як атрымаць амерыканскую візу

Хоць адміністрацыя Трампа кардынальна мяняе міграцыйную палітыку краіны, беларусаў гэтыя змены пакуль істотна не закранаюць.

📍Чытайце наш разбор у вялікім матэрыяле на старонцы

Читать полностью…

Белсат

Што сёння Украіна прапануе Расеі на перамовах?

Reuters апублікавала пункты, якія ўкраінская дэлегацыя прадставіць у Стамбуле.

Прыводзім некаторыя з іх:

🔸 Поўнае і безумоўнае спыненне агню ў небе, на сушы і на моры як неабходны фон і перадумова для мірных перамоў.

🔸 Вяртанне ўсіх дэпартаваных і незаконна перамешчаных украінскіх дзяцей. Абмен усімі зняволенымі (паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх»).

🔸 Украіна не абавязана быць нейтральнай. Яна можа выбіраць належнасць да еўраатлантычнай супольнасці і імкнуцца да сяброўства ў ЕЗ. Сяброўства ў НАТА залежыць ад кансэнсусу ўнутры Альянсу.

🔸 Тэрытарыяльныя здабыткі Расеі, зробленыя з лютага 2014 года, не прызнаюцца міжнароднай супольнасцю. Лінія сутыкнення з’яўляецца адпраўной кропкай для перамоваў.

🔸 Замарожаныя расейскія актывы выкарыстоўваюцца для аднаўлення Украіны ці застаюцца замарожанымі да выплаты рэпарацыяў. Пэўныя санкцыі могуць быць знятыя з Расеі, але паступова і паэтапна.

🔸 Лідары Украіны і Расеі сустракаюцца для ўзгаднення ключавых аспектаў канчатковага мірнага пагаднення.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 На выбарах у Польшчы перамог Караль Наўроцкі

За яго прагаласавалі 50,89 % выбарнікаў. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі атрымаў 49,11 %.

Нагадаем, што першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбыўся 18 траўня. На ім перамогу атрымаў Рафал Тшаскоўскі (31,36 %). Караль Наўроцкі тады набраў 29,54 %.

Наўроцкі быў беспартыйным кандыдатам, які, аднак, заручыўся падтрыманнем правай кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць», якая кіравала ў Польшчы з лістапада 2015 года да снежня 2023-га.

Да другога туру ніводзін з кандыдатаў не сфармуляваў выразнай пазіцыі ў дачыненні Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы: экзіт-полы пакуль аддаюць перамогу Тшаскоўскаму, але разрыў даслоўна ў межах статыстычнай пагрэшнасці

Медыі падкрэсліваюць, што гэта толькі апытанне, таму варта чакаць афіцыйных вынікаў Цэнтрвыбаркаму. Іх плануецца абвесціць раніцою 2 чэрвеня.

📍Чытайце падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🐽 Хлопчык з В'етнаму дабіраецца да школы на незвычайным «транспартным сродку»

Ровар? А можа лепш...

Читать полностью…

Белсат

💬 «Аперацыя, безумоўна, прымеркаваная да перамоваў, каб застаць расейскі бок у стане разгубленасці»

СБУ сцвярджае, што ў выніку сённяшняй маштабнай атакі беспілотнікаў па расейскіх авіябазах былі знішчаныя альбо пашкоджаныя каля 40 самалётаў. Нават калі гэтая лічба на самой справе меншая, эфект ад аперацыі ўсё роўна ашаламляльны.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» паразважаў пра прычыны ды пра наступствы сённяшняй атакі.

📍Чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💔 Харкаўскія школьнікі святкуюць апошні званок пад зямлёй

У метро і падземных школах – затое са шчырымі эмоцыямі і нават вальсам.

Паглядзіце, як сёлета адбыўся выпускны непадалёк ад лініі фронту

Читать полностью…

Белсат

💬 «Калісьці гэрэушнікі прапрацоўвалі на ўсялякі выпадак магчымасць фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі»

Паліттэхнолаг і публіцыст Расціслаў Мурзагулаў расказаў у каментары «Белсату» пра тое, якім ён бачыць сапраўднае стаўленне Крамля да афіцыйнага Менску, а асабіста Пуціна – да Лукашэнкі.

🔍 Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

☝️Масавы налёт дронаў на тэрыторыю РФ: атакаваныя аэрадромы ў Мурманскай, Іркуцкай ды Разанскай вобласцях

📍У Мурманскай вобласці беспілотнікі ўдарылі па аэрадроме «Аленья» ды горадзе Аленегорск. Паведамляецца, што дроны выляталі з фуры, кіроўца якой нават не ведаў пра груз, які перавозіць. Яго затрымалі.

📍У Іркуцкай вобласці атакаваная авіябаза «Белая» ва Усольскім раёне. Некалькі бамбардавальнікаў Ту-22М3, мяркуючы па ўсім, знішчаныя. Гэта, імаверна, першая атака дронаў па Сібіры

📍Каля Разані былі выбухі на тэрыторыі аэрадрому «Дзягілева»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Дык правяралі Мельнікаву ці не? Жыгар і Латушка маюць супрацьлеглыя меркаванні

Прадстаўнік «BELPOL» у інтэрв’ю «Жыццё-маліна» заявіў, што правяраць Анжаліку Мельнікаву павінен быў «той, хто яе прывёў».

📍Вось як адрэагаваў на гэтую заяву Павел Латушка (спойлер – нервова)

Читать полностью…

Белсат

🔸«Залаты век» Беларусі – ужо пазаду ці яшчэ наперадзе?

Полацкае княства, ВКЛ, БССР, сучасная Беларусь... Які з гэтых перыядаў можна назваць найлепшым для большасці жыхароў нашых земляў?

Ці можа не варта настальгіраваць па мінулым або ўскладаць вялікія надзеі на будучыню, а жыць тут і цяпер? Мо час нашага жыцця – гэта і ёсць той самы «залаты век»?

👀 Сёння ў «Вусах Скарыны» Цімох Акудовіч разам са сваімі коцікамі падымае не столькі гістарычнае, колькі філасофскае пытанне. Глядзіце проста цяпер!

Читать полностью…

Белсат

😳 У Беларусі стварылі «забойцу ўсіх трактароў» – BELARUS 5425

Завод МТЗ абяцае, што гэта будзе самы хуткі трактар у свеце – яго магутнасць дасягне 542 конскія сілы (дарэчы столькі ж у Maserati GranCabrio Trofeo 2024 года).

Паказаць цуд беларускай інжынерыі абяцаюць ужо заўтра, 3-га чэрвеня.

Читать полностью…

Белсат

🔸Святлана Ціханоўская выказалася пра выбары ў Польшчы і павіншавала Наўроцкага з перамогаю

Яна назвала функцыянаванне польскай выбарчай сістэмы прыкладам для дэмакратычнай Беларусі.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Аналітыкі Еўразійскага банку развіцця прагназуюць далейшы рост заробкаў у Беларусі

🔻У Стамбуле распачынаецца другі раўнд перамоваў паміж Расеяй і Украінай

🔻Аперацыя «Павуціна» стала адной з самых паспяховых для ўкраінскіх спецслужбаў

🔻Надзвычайныя здарэнні на будоўлі ў Калодзішчах і Берасці

🔻На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог кансерватар Караль Наўроцкі

🔻Цуда-гол беларускага футбаліста ў Партугаліі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😊 Гэты шчанюк стане людзям найлепшым памочнікам

Паглядзіце на цудоўнага сабачку з фермы ў Аўстраліі!

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны атакавалі адразу восем рэгіёнаў Расеі

Найбольш інтэнсіўныя напады прыйшліся на Курскую (57 беспілотнікаў), Белгародскую (31) і Ліпецкую (27) вобласці. Вядома пра аднаго пацярпелага чалавека, а таксама пра некалькі пашкоджаных дамоў.

У Мінабароны Расеі заявілі, што за ноч збілі 162 дрона ЗСУ.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 СБУ атакавала ў Расеі 40 вайсковых самалётаў

Украіна правяла аперацыю, каб атакаваць расейскую стратэгічную авіяцыю на некалькіх аэрадромах. Чаму гэтая атака зусім невыпадковая і якую мэту яна мае – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Як Вільня адзначыла Дзень халадніку?

Гэта ўжо трэцяя вялікая імпрэза, прысвечаная папулярнай сярод беларусаў страве. Паглядзець, як з яе стварылі цэлы фестываль у суседняй краіне, можна на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Якія імёны найчасцей даюць дзецям у Беларусі?

Пакажам топ-5 імёнаў, якія атрымліваюць хлопчыкі і дзяўчынкі ў Беларусі. Магчыма, вашае таксама ў спісе. Падрабязней чытайце праз VPN.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 1 чэрвеня

✔️Масавы налёт дронаў на тэрыторыю РФ: атакаваныя аэрадромы ў Мурманскай, Іркуцкай ды Разанскай вобласцях. СБУ кажа пра знішчэнне каля 40 бамбардавальнікаў

✔️Каментар палітычнага аглядальніка пра тое, як гэтая атака паўплывае на заўтрашнія перамовы ў Стамбуле

✔️Беспілотнікі ўначы лёталі таксама і ў беларускай паветранай прасторы

✔️Жыгар і Латушка завочна паспрачаліся наконт Мельнікавай

✔️Звольнілі начальніка СІЗА №1 (раней вядомага як «Валадарка»)

✔️Паглядзелі (разам з дызайнеркаю) на катэджы з «багатымі інтэр'ерамі», якія можна купіць пад Менскам

✔️Белстат расказаў пра найпапулярнейшыя імёны, якія беларусы даюць дзецям

✔️Беларускае лета-2025: чаго будзе болей – дажджоў ці спёкі?

✔️У Парыжы так святкавалі перамогу ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў, што ўчынілі беспарадкі з марадзёрствамі ды паджогамі

✔️Колер настрою – ружовы: у Вільні сабраліся тысячы аматараў халадніка

Читать полностью…

Белсат

😎 Гэты коцік навучыць вас матывацыі

Яго пастаянна даставаў сабака – і таму пухнаты пайшоў на крайнія меры ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Наколькі ўнікальная спецаперацыя «Павуціна», праведзеная Украінай па расейскіх аэрадромах

🔸У Расеі зруйнаваныя масты

🔸 Паміж Пуціным і Лукашэнкам халадок? Чаму беларускі ўзурпатар дазваляе кпіць і жартаваць з сябе крамлёўскаму кіраўніку?

🔸 У Дзень абароны дзяцей размаўляем пра галоўныя праблемы дзяцінства ў Беларусі

🔸 Як сямʼя Сяргея Ціханоўскага перажывае расстанне з ім

🔸 Сілавікі хваляцца поспехам. На гэты раз нібыта выкрылі карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь» / Свае. Але ці так гэта?

🔸 Несалодкае жыццё мігрантаў у Беларусі. Якую карцінку малюе прапаганда і пра што на сам рэч маўчыць?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Уначы ў беларускай паветранай прасторы зноў з'явіліся беспілотнікі

Яны міналі мяжу ўздоўж Дняпра ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 Лукашэнка цяпер катаецца не толькі на каньках, але і на ўсюдыходзе

А таксама:

📍Робат Atlas ад Boston Dynamics пойдзе на завод
📍«Золата пад нагамі»: дзе ў Беларусі ёсць рэдказямельныя металы?
📍«Разумныя» пратэзы ўжо працуюць ці не лепш чым сапраўдныя чалавечыя канцавіны

👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤨 Ілан Маск патлумачыў паходжанне заўважнага сіняка пад сваім вокам

Журналісты звярнулі ўвагу на гэты сіняк падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме, калі Маск стаяў побач з Трампам.

☝️Вось у чым справа

Читать полностью…

Белсат

☀️ Беларускае лета-2025: чаго будзе болей – дажджоў ці спёкі?

Спачатку заглянулі ў прагноз метэаролагаў, а пазней папрасілі расказаць пра надвор'е найбліжэйшых трох месяцаў людзей, якія «глядзяць у будучыню» іншымі спосабамі.

👀 Глядзіце на нашым сайце, што з гэтага атрымалася

Читать полностью…

Белсат

😋 Колер настрою – ружовы: у Вільні сабраліся тысячы аматараў халадніка

Прапануем паглядзець фатаздымкі з гэтага аўтэнтычнага мерапрыемства, якое правялі ў літоўскай сталіцы ўжо ў трэці раз.

📍Глядзіце болей на старонцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel