Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
👴🏼Улады могуць скасаваць выбары прэзідэнта Беларусі
Гэта можа адбыцца, калі права абіраць кіраўніка дзяржавы перададуць УНС. Такі крок засцярога — ад магчымай электаральнай канкурэнцыі пасля сыходу Лукашэні. Але ці будзе такі «абранец» легітымным? Сумніўна.
🔗Наколькі рэалістычны такі сцэнар для Беларусі — свежая аналітыка
🎨Зрабілі для вас падборку злабадзённых карыкатураў
Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» не праходзяць міма найважнейшых падзеяў у грамадскім жыцці Беларусі.
🔗Падборка творчасці па спасылцы
Угадалі, чаму прысвечаныя арты?😀
📚 Што пачытаць па-беларуску
Разам са стваральніцай праекту «Жыветэка» выбралі сем найгарачэйшых кніжных навінак на беларускай мове. Сярод іх кніга найноўшую гісторыю Беларусі, кніга для дзетак, дэтэктыў, мемуары і антываенная проза.
А што вы прачыталі апошнім часам? Пішыце ў каментарах ✏️
#штопачытаць
❤️ Сёння ў Святланы Алексіевіч – дзень нараджэння
Выбітная пісьменніца і першая беларуская нобэлеўская лаўрэатка адзначае 77 гадоў! Шчыра віншуем і прапануем вам паглядзець сюжэт пра нашу знакамітую зямлячку.
Дарэчы, нагадваем, што цяпер яна працуе над новай кнігай.
У расейскія жылыя дамы зноў прыляцелі дроны
Адбылося гэта ў некалькіх раёнах Курскай вобласці. Мясцовыя ўлады заявілі, што беспілотнікі былі з Украіны.
Паводле іх, пад удар трапілі некалькі шматпавярховых дамоў. Вядома пра пацярпелых, сярод якіх ёсць дзеці. Таксама цалкам разбурана адна кватэра.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Рэжым у Беларусі спыніў крымінальную справу супраць Ніны Багінскай
30 траўня ў Менску адбыўся суд над Нінай Багінскай, якую вызвалілі без пакарання. Як праходзіў працэс і ў чым яе спрабавалі абвінаваціць – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі можа з’явіцца новы амбасадар Еўразвязу
Адкуль прыедзе дыпламат і ці стане гэта крокам, што паспрыяе вызваленню палітвязняў? Падрабязнасці ў нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Беларусы адзначаюць Дзень халадніку
Беларускія дыяспары па ўсім свеце сёлета праводзяць Фэст халадніку. Каб далучыцца да гэтай смачнай імпрэзы, мы падрыхтавалі для вас выдатны рэцэпт! Падрабязней – праз VPN.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 30 траўня
✔️ Якія змены чакаць беларусам у чэрвені
✔️У Бярозе школьнікі ішлі на экзамены пад дулам аўтамата
✔️ Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў
✔️Ніну Багінскую пасля суду вызвалілі без пакарання
✔️НАУ апублікавала даклад пра ўзмацненне пагрозы ўдзелу Беларусі ў вайне
✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?
✔️Беларусь хваліцца суперракетаю. Колькі ў ёй беларускага? — аналітыка
✔️Пра што кажа вяртанне амбасадара Славаччыны?
✔️«Intercars» прапанаваў бясплатную перасадку ў аўтобусах на мяжы з Польшчай
#рэпрэсіі
▫️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»
▫️У Беларусі заблакавалі сайт «Вячэрняга Бабруйску»
🤔Беларускія вайсковыя распрацоўкі — расейска-кітайскі франкенштэйн?
У Менску прайшла ХІІ Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі «Milex–2025» дзе беларускі ВПК адрапартаваў пра небывалыя поспехі.
Але наколькі рэальна Беларусь мае ўласныя распрацоўкі ў ваеннай тэхніцы?
Разбіраемся ў гэтым артыкуле
«З хэйтам пра мову я звыклася і паабяцала сабе, што буду працягваць гаварыць»
У новым выданні «Мова нанова» гендарная асветніца Марына Ментусава расказала, што найбольш эмацыйна каментуюць у беларускім сеціве і як змагацца з негатывам. А таксама расказала, як стала ахвярай фэйкаў з боку прапагандыстаў.
▶️ Глядзіце праграму «Мова нанова» на YouTub-канале «Белсат LIFE»
А вы яшчэ не аматар халадніку? Можа гэта падборка вас пераканае💓
Ізраіль, Польшча, Грузія — беларусы па ўсім свеце вырашылі адзначыць Дзень Халадніка😋
🔗Вось тут — смачная падборачка івэнтаў
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Славаччына дасылае ў Менск амбасадара. Што гэта азначае? На што паўплывае? Распавядзем, якія заходнееўрапейскія краіны маюць амбасадараў у Беларусі
🔸У Берасці ладзяць ваенныя зборы для кіраўнікоў абласцей і Менску
🔸Чаму плошча сельскагаспадарчых зямель за пяць гадоў зменшылася на 5,5 % і да чаго гэта прывядзе?
🔸У Студыі абмяркуем суд над Нінай Багінскай, смерць выкладчыка БНТУ, а таксама пагаворым з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Jv-_VsdX6K8
🐷 Усе мы бачылі кавярні з коцікамі, а вось у Кіеве адкрылі кавярню... з парсючкамі
Паглядзіце, як жывёлінкі дапамагаюць украінцам адпачыць ад вайны і перажыць цёмныя часы.
🚍Цяпер можна бясплатна перасаджвацца паміж аўтобасмі ў чарзе на мяжы
Спачатку «Менсктранс», а цяпер «Intercars» прапануюць пасажырам бясплатную перасадку на мяжы з Польшчай.
Калі адзін аўтобус кампаніі стаў у чаргу пад мяжой, а перад ім ёсць іншы аўтобус кампаніі, то туды можна перасесці пры наяўнасці вольных месцаў.
Раней кіроўцы міжнародных аўтобусаў прапаноўвалі перасадкі, але платна, за 30-50 еўра.💸
💥«Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да поўнага ўступлення ў вайну»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала даклад, які сігналізуе пра перавод Беларусі на вайсковыя рэйкі.
Адметная рыса дакладу – рэкамендацыі Еўразвязу і дэмакратычным дзяржавам па тым, як менавіта перадухіліць уступленне Беларусі ў вайну.
Гэтыя рэкамендацыі ў публічнай версіі дакладу зафарбаваныя: парады Захаду выглядаюць як ███████████████
🔗Падрабязней пра змест даклада НАУ — чытайце па спасылцы
❗️Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання
«Белсат» даведаўся што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі❤️
📺 Кароткі агляд навінаў
🔼 Галоўчанка патлумачыў сітуацыю са старымі доларавымі купюрамі ў Беларусі
🔻Расея адмаўляецца абменьваць беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны
🔻Святлана Ціханоўская: пытанне ўключэння беларусаў у спісы на абмен падымалася
🔻"The New York Times" апублікаваў вытрымкі з мемарандуму аб мірным урэгуляванні, які Кіеў прэзентуе на перамовах з РФ
🔻 Стан дваіх дзяцей, якія пацярпелі ў выніку ДТЗ у Воранаўскім раёне, ацэньваюць як вельмі цяжкі і цяжкі
🔻 Суд у Рызе канфіскаваў угнаенні, звязаныя з Беларуссю
🔻 Рашэнне Славаччыны прызначыць амбасадара ў Беларусь – гэта жэст у бок не афіцыйнага Менску, а Масквы – Дракахруст
🔻 У Кіеве запрацавала кавярня з міні-свінкамі
🔻 5 гадоў таму затрымалі Міколу Статкевіча
🔻 У гарадзенскім заапарку здарыўся цуд!
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Так, зноўку!😬 Мінадукацыі абнавіла патрабаванні да школьнай формы
У школьнікаў усё менш правоў і больш абавязкаў😑
Слова «правы» цяпер нават прыбралі з назвы дакументу.
Згодна з пастановай
Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.
🇺🇦«Яны не хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Украіны»
Зяленскі заявіў, што пры абмене палоннымі Расея не хоча выдаваць грамадзянаў Беларусі, які ваююць ва Украіне:
Яны не хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, аддаваць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязняў. Нават не ідзе гаворка пра вайну
Ва Украіне з-за абстрэлу загінула 9-гадовая дзяўчынка
Таксама ў выніку начной атакі з боку Расеі забіты 66-гадовы мужчына і паранены 16-гадовы падлетак.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, расейцы падчас атакаў выкарыстоўвалі авіябомбы і дроны. Пад абстрэл трапілі Запарожская і Херсонская вобласці. У выніку былі пашкоджаныя жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.
🤦♂️ Прапагандысты зноў зганьбілі краіну – цяпер ужо на міжнародным узроўні
На дзяржканале выйшаў сюжэт, у якім рэжым Лукашэнкі літаральна шпіёніць за нямецкімі дыпламатамі. Пакуль супрацоўнікі амбасады мірна сядзелі ў рэстаране, на экране тэлевізара гэта суправаджалася «жартамі», хлуснёй і абсурднымі абвінавачаннямі.
Навошта Лукашэнку так адкрыта дэманстраваць здзек над дыпламатыяй і каму гэта можа быць выгадна? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння абмяркуем, як выбраць кватэру мары, складзем рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў, а таксама разбярэмся, што адбываецца з візамі для беларусаў і не толькі. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=i_WSaAevngQ
Змена клімату нясе беларусам сюрпрызы 🍄
Хадзіць у грыбы робіцца мажлівым з першага дня зімы. Расказваем і паказваем што цяпер можна знайсці ў лесе. Спойлер – там ёсць нават «пальцы д'ябла».
Больш пра незвычайныя грыбы ў нашым артыкуле на Besat.eu🔗
💭 «Я хачу быць тым, што ты бачш ува мне»
☝🏻 Ананімны мастак Бэнксі паказаў сваю новую працу. Гэта маяк з надпісам «I want to be what you saw in me» На ходніку побач з ім намаляваны штучны цень ад вулічнага слупа. Здымак графіці з'явіўся ў сацсетках мастака – без тлумачэнняў і геаметкі. Фанаты адразу пачалі шукаць, дзе можа знаходзіцца абʼект, ставячы на раён Марсэль у Францыі.
Служба праверкі BBC Verify паццвердзіла, што малюнак сапраўды знаходзіцца ў Марсэлі, на вуліцы Рю-Феліс-Фрэжжа.
🍷🍾 Беларусь у топе па продажах віна, але ёсць нюанс і не адзін...
Тлумачым у відэа ☝🏻
Больш падрабязна глядзіце ў праграме «Аб'ектыў»
⛓️У Беларусі +28 «экстрэмістаў»
МУС папоўніў спіс «экстрэмістаў». Сярод асобаў якія туды патрапілі ёсць ксёндз✝️
#рэпрэсіі
🇧🇾 🧓🏻 Тое, што Багінскую вызвалілі, не азначае спынення пераследу — праваабаронца
Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання і спынілі крымінальную справу.
Але судзімасць застаецца, а крымінальны пераслед можа працягвацца ў іншай форме.
🔗 Тлумачэнне Паўла Сапелкі чытайце тут
🚫Заблакаваны сайт бабруйскага медыя, да якога прыходзілі з ператрусам
Пры гэтым пастановаў пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктрэмісцкім», пакуль нідзе не было.
Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Прапагандысты вінавацяць выданні «за артыкулы рэкламнага характару» на грошы, атрыманыя ад нямецкай амбасады.
🔗Падрабязнасці тут
Вучэнняў «Захад 2025»: можна не баяцца?
❓Лукашэнка зламаў планы Пуціна, і Расея не будзе нападаць на краіны NATO?
Менавіта так выглядаюць заявы вайсковых чыноўнікаў пра тое, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца. Якую ролю ў гэтых планах адыграў Кітай і ці сапраўды беларусам ды нашым суседзям можна не баяцца?
Гэтую тэму ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае з польскім і беларускім экспертамі Камілем Клысіньскім і Яўгенам Красуліным. Паслухайце!
▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🥶 Гэтага спартоўца «занесла» на вышыню Эверэсту
Паглядзіце, што з ім здарылася!
❗️Пачаўся суд над Нінай Багінскай
На суд нікога не пускаюць. Багінская з сабой на суд прынесла дыск з прамовай Лукашэнкі
🔗Навошта — чытайце тут