Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🥳 «Падарожжы дылетанта» вярнуліся! З тым самым культавым вядоўцам
Выпуск з Гервятаў, што на Гарадзеншчыне, быў апублікаваны на YouTube-канале Юрыя Жыгамонта 23-га траўня.
Прызнавайцеся: таксама думалі, што Юрась з'ехаў з Беларусі і новых выпускаў чакаць не варта? Але жыццё часам падкідвае прыемныя сюрпрызы!
💪 Чарговы прыклад узаемнай дапамогі ад беларусаў
Паглядзіце!
🔸Памятаеце цукеркі «Чырвоны каптурок»? А чым жа ўласна ёсць той самы каптурок?
Гэты галаўны ўбор быў распаўсюджаны на Меншчыне, Гарадзеншчыне і ў частцы Віцебшчыны. Меў розныя фасоны ў залежнасці ад раёну ды быў не толькі побытавай аздобаю, але і знакам статусу, прыгожым этнаграфічным адлюстраваннем часу.
📍Пра беларускія каптуры ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка» расказвае непаўторная Кацярына Ваданосава
💁🏻♂️ У Расеі загаварылі пра тое, што СССР распаўся «незаконна». Гэта гучыць на ўзроўні дэпутатаў Дзярждумы
І гэта не першая канспіралагічная тэорыя, якую ў Расеі падымаюць на высокім узроўні.
Год таму Пуцін у якасці абгрунтавання нападу на Украіну выдаў амерыканскаму журналісту тэчку з «дакументамі з архіву» – лісты Багдана Хмяльніцкага пра звяз з Маскоўскім царствам.
📍Наколькі вялікую пагрозу хавае ўсё гэта для Беларусі?
🫣 Эмануэль Макрон пасварыўся з жонкай на борце самалёту... і атрымаў ад яе аплявуху
Сітуацыя патрапіла ў аб'ектывы камераў пасля пасадкі самалёту французскага прэзідэнта ў В'етнаме. Таксама Брыжыт Макрон не стала падаваць сужэнцу руку падчас сыходу з трапа.
Елісейскі палац пацвердзіў сапраўднасць відэа з аплявухаю. А французскія медыі са спасылкаю на блізкага паплечніка Макрона пацвердзілі, што падчас палёту ў прэзідэнта і ягонай жонкі ўзнік невялікі канфлікт.
Літва хоча спагнаць з Беларусі мінімум 200 мільёнаў еўра
Такую суму патрабуюць у якасці кампенсацыі за шкоду ад міграцыйнага крызісу на мяжы.
Літоўскі бок сцвярджае, што з-за дзеянняў рэжыму Лукашэнкі ў 2021–2023 гадах ім давялося ўкласці грошы ў будаўніцтва загароды, умацаванне сістэм памежнага кантролю і размяшчэнне большай колькасці асабовага складу на мяжы, «чым калі-небудзь раней».
Да пазову таксама можа далучыцца і Польшча.
Трамп рэзка раскрытыкаваў Пуціна за атакі на Украіну
Прэзідэнт ЗША заявіў, што кіраўнік Расеі «абсалютна звар’яцеў» і што «беспадстаўна забівае людзей».
«Ракеты і беспілотнікі абстрэльваюць гарады ва Украіне без аніякай прычыны. Я заўсёды казаў, што ён [Пуцін] хоча ўсю Украіну, а не толькі яе частку, і, магчыма, гэта аказваецца праўдай. Але калі ён гэта зробіць – гэта прывядзе да падзення Расеі!»
Акрамя таго, Трамп выказаўся і пра Зяленскага – таксама з негатывам. Амерыканскі лідар заявіў, што рыторыка прэзідэнта Украіны толькі ўскладняе сітуацыю.
💥 #галоўнае за 25 траўня
✔️Украіна і РФ правялі яшчэ адзін вялікі абмен палоннымі на беларуска-ўкраінскай мяжы
✔️Гісторыя з «пашпартам новай Беларусі» заглухла? Вячорка пераконвае, што не
✔️Народзіны легенды. У гэты дзень у 1992-м годзе ў Беларусі ўвялі ў абарачэнне «зайчыкі»
✔️Павел Латушка не бачыць сваёй віны ў сітуацыі са знікненнем Мельнікавай
✔️«BILD»: Пуцін не плануе заключаць мір і рыхтуе наступ на Харкаў, Сумы і Дняпро
✔️Выстава з асабістымі рэчамі беларускіх палітвязняў адкрылася ў Варшаве. Наш рэпартаж
✔️У Беларускім моладзевым хабе агучылі імя пераможцы прэміі Арсенневай. Яго самога на цырымоніі не было
✔️У Расеі кажуць, што верталёт Пуціна падчас палёту над Курскай вобласцю патрапіў у эпіцэнтр атакі беспілотнікаў
✔️Без мабільніка пад бокам матэрыял засвоіцца лепш? Спыталі меркаванне эксперткі пра забарону карыстацца тэлефонамі вучням школаў
#рэпрэсіі:
▫️Анархісту Сяргею Раманаву ў трэці раз дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне»
▫️Палітзняволенаму журналісту і гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку сёння споўнілася 47 гадоў
💬 «Для кагосьці гэта звычайныя побытавыя рэчы, а для вязня – частка ягонага жыцця за кратамі. Усё, што ён там меў»
Раней падобныя выставы асацыяваліся з савецкім ГУЛАГам ці нямецкімі канцлагерамі. На жаль, цяпер побыт тых месцаў зноў стаў рэальнасцю. Прычым рэальнасцю, якая ўсё ніяк не скончыцца і працягвае быць побач з намі, існаваць паралельна.
Журналісты «Белсату» наведалі выставу «Нічога асабліва новага», на якой выстаўленыя рэчы, што належаць беларускім палітзняволеным.
🔍 Чытайце рэпартаж па спасылцы
📍Палітзняволенаму журналісту і гарадзенскаму актывісту Паўлу Мажэйку сёння споўнілася 47 гадоў
Мажэйка заўсёды імкнуўся рабіць нешта карыснае ў сферы культуры і навукі для роднай Горадні: быў адным з заснавальнікаў выдавецкай ініцыятывы і кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка», заснаваў прастору «Цэнтр гарадскога жыцця» ды браў удзел яшчэ ў шматлікіх культурніцкіх праектах.
Напрыканцы жніўня 2022-га пасля чарговага вяртання ў Беларусь з-за мяжы яго затрымалі. Пазней суд пакараў яго 6-цю гадамі няволі. А «Цэнтр гарадскога жыцця» лукашэнкаўцы зліквідавалі яшчэ ў 2021-м.
❗️Наталля Пяткевіч: новы сацыяльны візіянер у жакеце «Шанэль»
❗️«Бардак» у Менскай вобласці. Лукашэнка шукае каго пасадзіць
❗️Чаму ў Беларусі ніхто не хоча працаваць аграномам?
Свежы выпуск праграмы «Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам ужо чакае вашых праглядаў!
👀 Глядзіце проста цяпер
Беларускі вайсковец здзівіў усіх падчас прысягі
🤔 А як вы ставіцеся да такога важнага жэсту ў падобным месцы?
🐇 Народзіны легенды. У гэты дзень у 1992-м годзе Беларусь займела ўласную валюту
Дагэтуль існуе нямала версіяў таго, чаму на першых у гісторыі незалежнай Беларусі грошах вырашылі змясціць выявы жывёлаў (там, акрамя зайчыкаў, былі яшчэ вавёрка, зубр, лось ды іншыя). Некаторыя сцвярджаюць, што прататыпам паслужылі літоўскія «вагноркі» з 1991-га года, хаця ёсць і такі варыянт, што гэта акурат дызайн «вагнорак» быў скрадзены з Беларусі, проста ў Літве праект рэалізавалі ды запусцілі ў абарачэнне хутчэй.
Паводле іншай версіі, дызайнераў «зайчыкаў» натхнілі галандскія гульдэны. Там, праўда, мастакі адлюстравалі сланечнікі і птушак-бекасаў.
Класічныя «зайчыкі» праіснавалі да 2000-га, калі на змену ім прыйшла новая серыя з выявамі архітэктурных збудаванняў (Палацу спорту, Мастацкага музею, Акадэміі навук, Берасцейскай крэпасці ды іншых).
Часам «зайчыкамі» беларускія грошы называюць і цяпер, але пераважна ў Расеі. У самой Беларусі гэтае слова ў дачыненні да айчынных рублёў ужо амаль не выкарыстоўваецца.
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Прыз Канскага фестывалю атрымаў фільм пра палітвязняў
🔻Лекі айчыннай вытворчасці падаражэюць прыкладна на 10%
🔻Футбалісты гарадзенскага «Нёмну» сталі ўладальнікамі Кубку Беларусі
🔻Хрыста Грозеў: Мельнікава дзялілася інфармацыяй са спецслужбамі Лукашэнкі не менш за год
🔻Расея замацоўваецца ў некаторых раёнах Сумшчыны
🔻Беларускім «зайчыкам» споўнілася 33 гады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍І зноў пра Мельнікаву. Тры пытанні, на якія няма адказу і цяпер
Нашая калумністка Любоў Лунёва адмотвае час на 5 гадоў ды прыгадвае факты з біяграфіі былой спікеркі Каардынацыйнай рады, пра якія цяпер не асабліва гавораць.
👀 Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы знайшлі прыкметы «злоснага непадпарадкавання адміністрацыі» ў паводзінах чарговага палітвязня. І накінулі яму за гэта тэрмін
Гэтым разам гаворка ідзе пра стрыечнага брата Паўла Латушкі Анатоля. Інфармацыяй падзяліўся сам палітык на IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
💱 Курсы валютаў 26 траўня
Усе тры асноўныя валюты падраслі. Аднак у выпадку з доларам і расейскім рублём гэты рост нязначны. А вось еўра падскочыў больш як на 1,5 капейкі.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Літва хоча ад Беларусі грашовую кампенсацыю за «міграцыйны крызіс»
🔻Рэйд сілавікоў у гандлёвым цэнтры «Экспабел»
🔻Расейскія чыноўнікі зноў загаварылі пра адраджэнне СССР
🔻Абстрэлы Украіны: пад ударамі – Адэса, Нікапаль і Кіеў
🔻Трамп рэзка выказаўся пра Пуціна
🔻Міліцыя апублікавала мапу забароненых для палення месцаў у Менску
🔻Віцебск затапіла пасля моцнай залевы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔸Ціханоўская і Брухан паразмаўлялі пра надзённае. Пра Мельнікаву ў тым ліку
Ціханоўская павіншавала новага спікера з абраннем на пасаду ды выказала словы падтрымання Каардынацыйнай радзе.
📍Чытайце болей па спасылцы
🤔 Дык куды ж падзелася ўся бульба?
Беларусы ўжо некалькі месяцаў наракаюць: у крамах і на рынках амаль няма бульбы. А калі і знойдзецца, то дарагая і нізкай якасці. У той жа час Кішынэў літаральна завалены смачнай беларускай бульбай.
Няўжо ўсё ідзе на экспарт? Ці проста ў 2025-м ураджай не ўдаўся? А колькі наогул яе патрэбна беларусам?
Разбіраемся, што здарылася з галоўным прадуктам краіны ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Што можна ўбачыць на выставе рэчаў палітвязняў?
«Для кагосьці гэта звычайныя побытавыя рэчы, а для вязня – частка ягонага жыцця за кратамі». Паглядзіце наш рэпартаж з выставы «Нічога асабліва новага», дзе паказана, што мелі палітвязні ў турмах рэжыму (праз VPN).
🔺 Украіна і Расея завяршылі абмен палоннымі
25 траўня адбыўся апошні этап абмену палоннымі паводле формулы «1000 на 1000» паміж Украінай і Расеяй. Што будзе далей і якіх крокаў варта чакаць – чытайце праз VPN.
🔺 Верталёт Пуціна атакавалі беспілотнікі
Падчас нядаўняга візіту Пуціна ў Курскую вобласць ягоны верталёт апынуўся ў цэнтры маштабнай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. Што там адбывалася – чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытць
😉 Нават робаты ўжо размаўляюць па-беларуску
І, дарэчы, зусім нядрэнна!
💁🏻♂️ Абмененыя расейскія палонныя зрабілі на тэрыторыі Беларусі фота з трыма сцягамі – імперскім, савецкім і расейскім трыкалорам
Сцягі яны разгарнулі ў пункце пропуску «Новая Гута» каля беларуска-ўкраінскай мяжы (у гэтай лакацыі і адбыўся абмен).
Больш інфармацыі пра сённяшні маштабны абмен палоннымі чытайце вось тут.
📷 Фота: «Медуза»
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Падвядзем вынік трохдзённай канферэнцыі Беларусы і беларускі свету, што адбыўся ў Варшаве
🔸Пагаворым пра новыя абставіны знікнення Мельнікавай
🔸Абмяркуем «жалезную лэдзі Лукашэнкі», якая на гэтым тыдні стала віцэ-прэм’еркай і яе любоў да брэндаў
🔸Чаму раптам Лукашэнка схапіўся за другасныя матэрыяльныя рэсурсы патлумачыць навуковец Сяргей Бесараб
🔸З Аляксандам Фрыдманам абмяркуем рыторыку расейскіх чыноўнікаў пра аднаўленне СССР і залучэнне Беларусі ў склад Расеі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Tg-eJLjXwi8
📷 Фота дня: расейскія турэмныя робы у сметніку
303 украінскія абаронцы сёння вярнуліся дадому пасля палону ў Расеі. Усе яны былі ў чорных турэмных робах і трымалі прадукты «ад Лукашэнкі».
Сімвалы рэпрэсіўных рэжымаў надоўга не затрымаліся – турэмнае адзенне і пакеты хутка апынуліся ў смеццевых кантэйнерах.
📍Пакуль Зяленскі стаіць на чале Украіны, Пуцін мае на мэце працягваць вайну
Гэта вынікае з меркавання нямецкага вайсковага эксперта Ніка Ланге, апублікаванага ў вядомым выданні «Bild».
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
🚁 Верталёт Пуціна падчас палёту над Курскай вобласцю патрапіў у эпіцэнтр атакі ўкраінскіх дронаў
Прынамсі, так заяўляе камандзір дывізіі супрацьпаветранай абароны РФ Юрый Дашкін. Сітуацыя мела месца 20 траўня.
👀 Падрабязней чытайце па спасылцы
📚У Беларускім моладзевым хабе агучылі імя пераможцы прэміі Арсенневай. Яго самога на цырымоніі не было
Справа ў тым, што лаўрэат жыве пад Кіевам, у Бучы. І прыехаць у Варшаву не змог.
☝️Наш журналіст пабываў на цырымоніі ўзнагароджання і дзеліцца сваімі ўражаннямі ў матэрыяле
🙏 Дадому вярнуліся 303 украінскія абаронцы
Сярод іх – ваяры ЗСУ, Дзяржаўнай памежнай службы і Дзяржаўнай спецыяльнай транспартнай службы. Гэта ўжо трэці этап абмену ў фармаце «1000 на 1000», пра які ўдалося дамовіцца падчас перамоваў у Турэччыне.
Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку ўсім, хто спрыяў таму, каб гэты абмен адбыўся. «Мы абавязкова вернем кожнага і кожную з расейскага палону», – дадаў прэзідэнт Украіны.