Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🐷 Усе мы бачылі кавярні з коцікамі, а вось у Кіеве адкрылі кавярню... з парсючкамі
Паглядзіце, як жывёлінкі дапамагаюць украінцам адпачыць ад вайны і перажыць цёмныя часы.
🚍Цяпер можна бясплатна перасаджвацца паміж аўтобасмі ў чарзе на мяжы
Спачатку «Менсктранс», а цяпер «Intercars» прапануюць пасажырам бясплатную перасадку на мяжы з Польшчай.
Калі адзін аўтобус кампаніі стаў у чаргу пад мяжой, а перад ім ёсць іншы аўтобус кампаніі, то туды можна перасесці пры наяўнасці вольных месцаў.
Раней кіроўцы міжнародных аўтобусаў прапаноўвалі перасадкі, але платна, за 30-50 еўра.💸
💥«Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да поўнага ўступлення ў вайну»
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне апублікавала даклад, які сігналізуе пра перавод Беларусі на вайсковыя рэйкі.
Адметная рыса дакладу – рэкамендацыі Еўразвязу і дэмакратычным дзяржавам па тым, як менавіта перадухіліць уступленне Беларусі ў вайну.
Гэтыя рэкамендацыі ў публічнай версіі дакладу зафарбаваныя: парады Захаду выглядаюць як ███████████████
🔗Падрабязней пра змест даклада НАУ — чытайце па спасылцы
❗️Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання
«Белсат» даведаўся што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі❤️
💱 Курсы валютаў 30 траўня
Долар страціў зусім крыху. Еўра саслабеў нязначна. Расейскі рубель нязначна падрос.
#курсвалютаў
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻 Забойца беларускі Лізы падаў на апеляцыю
🔻 Радослаў Сікорскі напісаў пост пра Сяргея Ціханоўскага
🔻 Аляксандр Кабанаў пра палітвязняў
🔻 Нямеччына нарасціла куплю ўгнаенняў у Беларусі нягледзечы на санкцыі
🔻 Беларуская драўніца ў Вялікай Брытаніі - онлайн
🔻 У ПВТ новая кіраўнічка
🔻 Расея ўдарыла па тралейбусным парку
🔻 Расейская дэлегацыя ў Стамбуле 2 чэрвеня будзе ў тым жа складзе
🔻 Сербія пастаўляла зброю Украіне праз трэція краіны
🔻 Павук паразмаўляў з ваеннымі пра тое, хто напаў на Украіну - онлайн
🔻 Ноўком пра затопленыя гарады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😰На экзамены пад дулам аўтамата
Рэгіянальныя медыя паведамляюць, што перад ЦЭ ў Бярозаўскім раёне міліцыянт з аўтаматам правяраў выпускнікоў на ўваходзе ў школу №3 у горадзе Бяроза. Такое відэа трапіла ў сацсеткі 🔼
🇱🇹Украінская кампанія зможа вывезці беларускія ўгнаенні праз Літву
Літоўскія ўлады задаволілі скаргу, звязаную з блакаваннем транзіту ўгнаенняў «Гродна Азот»
Падрабязней — у артыкуле
👆Змены законаў пра маёмасць і ўступная кампанія 11-класнікаў
Надыходзіць чэрвень і нясе з сабой чарговыя змены. Што зменіцца для беларусаў у наступным месяцы, распавядаем на нашай старонцы.
Пачытайце!
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Пратэст без лідараў
Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?
✔️Каліновец Яўген Салам Жураўскі: «Жахі з фільму «Тэрмінатар» зробяцца рэчаіснасцю»
У Варшаве праходзіць выстава фотаздымкаў Яўгена «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў». «Белсат» пабываў на адкрыцці і паразмаўляў з ваяром і фатографам.
✔️Ваенізацыя або адукацыя?
Навошта дзяржава ўзбройвае шкаляроў
#штопачытаць
💃 Музычная паўза
На экзатычныя танцы ля беларускага інтэрнату. Паглядзіце ☝🏻
🐂🦬 У Беларусі нарадзілася незвычайнае цяля
Наванароджаная жывёла апынулася гібрыдам ад мясцовага зубра, які даўно трымаўся каля статка.
Зубр нікога не чапаў: ні людзей, ні быкоў,.Проста абраў сабе адну карову і ўсюды за ёй хадзіў. Так вось заляцаўся.
🦊 У Гарадзенскім заапарку сталася цудоўная гісторыя з лісянятамі
Паглядзіце на мілату!
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Разбіраемся, што здарылася ў БНТУ, дзе памёр выкладчык, які ўцякаў ад міліцыянтаў
🔸СК заявіў, што выкрыў базу карыстальнікаў «Новай Беларусі»
🔸Ажно ў 21 раз! На столькі выраслі пастаўкі беларускіх ігрыстых вінаў у Расею ў параўнанні з мінулым годам
🔸У Літве абвесцілі надзвычайнае становішча: многія сельскагаспадарчыя культуры загінулі ад халадоў. А што ў Беларусі?
🔸Пуцін выставіў Захаду 5 патрабаванняў дзеля падпісання мірнае дамовы, Маск пакінуў адміністрацыю Доналда Трампа – гэтая і іншыя навіны ў нашым аглядзе замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/O7rxskM5vzs
🔍У небе над Беларуссю заўважылі прадвеснік дронавых атак
Самалёт Іл-20 заважылі ў раёне Ваўкавыску недалёка ад мяжы з Польшчай. Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецыялістаў, самалёт знаходзіўся ў паветры больш за 4 гадзіны. Яго з’яўленне маніторшчыкі інтэрпрэтавалі як пагрозу💥
✈️Чытаць падрабязнасці
🚫Заблакаваны сайт бабруйскага медыя, да якога прыходзілі з ператрусам
Пры гэтым пастановаў пра тое, што сайт «Вячэрняга Бабруйску» быў прызнаны «эктрэмісцкім», пакуль нідзе не было.
Нагадаем, што 28 траўня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі «Вечернего Бобруйска», Babruisk.info і «Вольнага Глыбокага». На АНТ з’явіліся відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыяў. Прапагандысты вінавацяць выданні «за артыкулы рэкламнага характару» на грошы, атрыманыя ад нямецкай амбасады.
🔗Падрабязнасці тут
Вучэнняў «Захад 2025»: можна не баяцца?
❓Лукашэнка зламаў планы Пуціна, і Расея не будзе нападаць на краіны NATO?
Менавіта так выглядаюць заявы вайсковых чыноўнікаў пра тое, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца. Якую ролю ў гэтых планах адыграў Кітай і ці сапраўды беларусам ды нашым суседзям можна не баяцца?
Гэтую тэму ў свежым выданні праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса абмяркоўвае з польскім і беларускім экспертамі Камілем Клысіньскім і Яўгенам Красуліным. Паслухайце!
▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🥶 Гэтага спартоўца «занесла» на вышыню Эверэсту
Паглядзіце, што з ім здарылася!
❗️Пачаўся суд над Нінай Багінскай
На суд нікога не пускаюць. Багінская з сабой на суд прынесла дыск з прамовай Лукашэнкі
🔗Навошта — чытайце тут
🤔 Прыхільнікі ўлады сталі лепш ставіцца да яе праціўнікаў
Беларусы працягваюць заставацца моцна палярызаванымі паводле стаўлення да рэжыму Лукашэнкі, але, сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч кажа, што намеціўся трэнд на змены💨
Як апазіцыя можа гэта скарыстаць на дабро чытайце ў артыкуле 🔗
💧«У Берасці ападкі, у Віцебску ападкі, у Гомлі ападкі, у Мазыры дажджы»
Беларусь зноў накрыў моцны дождж і многія вуліцы проста пайшлі пад ваду
🔗Карыстальнікі сацсетак дзеляцца наступствамі непагадзі
🇺🇸Апеляцыйны суд аднавіў мыты, уведзеныя Трампам
Але бальшыня амерыканцаў негатыўна іх успрымае, бо яны, у выніку, могуць спрацаваць супраць людзей.
🔗Што чакае першую эканоміку свету — чытайце ў артыкуле
🐯🐯У гэтых тыгранятаў з'явілася незвычайная прыёмная мама
Тыгрыца кінула малых з невядомай прычыны, але самотнымі малыя не засталіся.
Паглядзіце, хто цяпер імі апякуцца!
🤡 «Сербскі ваенпрам спрабуе стрэліць Расеі ў спіну»
Прынамсі, так расейская выведка, сцвярджаючы, што Сербія працягвае пастаўляць боепрыпасы Украіне. У адказ на гэта прэзідэнт Сербіі Вучыч распарадзіўся стварыць працоўную групу з «расейскімі партнёрамі», каб вызначыць факты.
Падрабязнасці распавядаем у нашым артыкуле
💥 #галоўнае за 29 траўня
✔️ Польшча падавала ў міжнародны вышук на беларускую шпіёнку
✔️Выкладчык БНТУ памёр пры затрыманні
✔️Баец палка Каліноўскага адкрыў фотавыставу ў Варшаве
✔️Беларуская дзяржаўная прапаганда ўмешвалася ў польскія выбары
✔️У небе над Беларуссю заўважылі самалёт-прадвеснік дронавых атак
✔️Каля Берасця ў лесе жыве вялікая група афганцаў?
#рэпрэсіі
▫️Пасля візіту сілавікоў 87-гадовую маці былога палітвязня забрала хуткая
▫️ Сілавікі прыйшлі да карыстальнікаў сервіса BY_MAPKA
🔎 З якой мэтай сілавікі зладзілі гучныя пагромы ў рэгіянальных СМІ?
БТ паказала прапагандысцкія сюжэты пра затрыманні ў рэгіянальных незалежных медыя, якіх «авансам» назвалі экстрэмістамі.
Але тое, для каго рабіўся гэты жахлівы перформанс не зразумела да канца. Адметна, што асноўныя закіды прапаганды круціліся навокал сувязі выданняў з амбасадай Нямеччыны🇩🇪
Што гэта азначае — чытайце ў нашым артыкуле
🤔 Чаму скандалы ў беларускіх дэмсілах адбываюцца адзін за адным?
На гэты конт у нашай праграме «Двубой» спрачаліся палітолаг Павел Усаў і дэлегат Каардынацыйнай рады Юрый Губарэвіч.
Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬
🇪🇺Грамадзянаў Еўразвязу папярэджваць, што іх можа не ўпусціць Грузія🇬🇪
Амбасады Польшчы і Францыі папярэдзілі, што грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або актыўнічалі ў сацсетках, могуць не ўпусціць у Грузію, нават калі яны маюць від на жыхарства. Паводле амбасадаў, такім асобам могуць таксама выпісаць штраф. За апошні год уезд адмаўлялі журналістам, праваабаронцам і актывістам, у тым ліку беларусам. Толькі сёлета вядома прынамсі пра два такія выпадкі.
Пратэст 2020 без лідараў — гэта плюс, альбо мінус?
5 гадоў таму пачаліся падаўленні пратэстаў у сувязі з выбарамі 2020. Быў заўтрыманы Сяргей Ціхаўноўскі. Севярынец і Статкевіч — ужо знаходзіліся за кратамі.
Асаблівасць беларускага пратэсту 2020 года была ў тым, што ён быў фактычна пратэстам без лідараў, без кіраўніцтва. Гэта мела як свае плюсы, так і свае мінусы. Мінусаў значна больш
💰 Раскажыце, колькі вы плацілі камуналкі за люты ў Беларусі, Польшчы і Літве!
Нам цікава, колькі вам налічылі за 🔥ацяпленне, ⚡️электрычнасць, 💧ваду і іншыя камунальныя паслугі за люты 2025 года (плацёжка за які прыйшла ў сакавіку). Калі за электрычнасць плаціце раз за квартал ці паўгоддзе, цікава, колькі плацілі апошні раз.
Ці можаце прыслаць нам у акаўнт @edytorBLST плацёжкі або звесткі з іх, калі вы жывяце ў Беларусі, Польшчы і Літве або маеце там знаёмых, гатовых падзяліцца лічбамі?
Асабовыя звесткі, як то імёны і дакладныя адрасы, нам не патрэбныя — іх можаце замазаць ці не пісаць. Але важна ведаць прыблізную плошчу памяшкання і горад або сяло, дзе гэтае памяшканне знаходзіцца. І, канешне ж, цэны на камунальныя паслугі. Фота Вашых плацёжак і вашыя імёны/нікнэймы публікавацца не будуць