Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Спрэчкі і абвінавачванні ў агентурнай дзейнасці сярод беларускіх дэмсілаў — норм, ці не ок? 🤔
Беларуская апазіцыя шыкуе на гранты — кажуць адноыя, іншыя кажуць, што празрыстасці цалкам хапае. Беларуская апазіцыя больш маральная чым улады, альбо «абое рабое»? Ці сапраўды ёсць людзі, якія мэтанакіраваная працуюць на раскол апазіцыі, альбо гэта шчырыя заклікі да адказнасці перад народам?
Пра гэта Юрась Губарэвіч і Павал Усаў спрачаюцца ў новым «Двубоі» на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🇺🇦Зяленскі адмовіў Беларусь як перамоўную пляцоўку
На прапанову Расеі зрабіць Беларусь перамоўнай пляцоўкі Зяленскі заявіў, што Расея б магла лепш сказаць, што проста не гатовая да іх або не хоча заканчваць вайну. З гледзішча прэзідэнта Украіны такая пляцоўка непрымальная бо:
Гэта несур'ёзна. Беларусь для нас на сёння ёсць краінай, з якой паляцелі ракеты, і, адпаведна, яна ёсць хаўруснікам краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі
😱Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў — «BELPOL»
«Белсат» запытаўся ў «BELPOL» для чаго выдаюцца пашпарты прыкрыцця і колькі людзей іх можа мець.
Фармальна такі пашпарт нельга выкарыстоўваць за мяжой. І выдаецца ён часовы пад пэўныя задачы. Многія ўладальнікі ў вочы не бачаць гэтыя дакументы.
«Іншая справа, калі гэта штатны супрацоўнік ГРУ, і тады ён можа выехаць па ім за мяжу і вярнуцца назад. Такія прыклады ёсць», – адзначыў прадстаўнік «BELPOL».
Тут падрабязней👈🏻
🥔У 2024 Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком бульбы ў Расею
Магчыма, гэта і стала прычынай бульбянога крызісу гэтай вясной💸
Разбіраемся тут👈🏻
«Вельмі важна забраць у Пуціна еўрапейскі гаўбец – Беларусь»
Вонкавых прыкметаў акупацыі (згодна з міжнароднымі стандартамі) нібыта не відаць. Толькі гэта на першы позірк.
🔸Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Падмаскоўе
У Мінабароны РФ заявілі, што за ноч збілі і перахапілі амаль 300 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыямі Маскоўскага рэгіёну, Бранскай, Белгародскай, Уладзімірскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Разанскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай вобласцяў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце 27 траўня паабяцаў «люстэркава адказваць на ўсе расейскія пагрозы і выклікі». Паводле яго, «яны там, у Расеі, павінны адчуваць выразна наступствы ад таго, што робяць супраць Украіны».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🤬 «Я ведаю толькі адну рэальна дрэнную рэч – Трэцюю сусветную вайну. Спадзяюся, Трамп гэта разумее»
Менавіта гэта завіў Дзмітрый Мядзведзеў у сацсетцы X у адказ на заявы Доналда Трампа аб тым, што Уладзімір Пуцін «гуляе з агнём».
У адказ спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг адзначыў, што «распальванне страху перад трэцяй сусветнай вайной – няўдалы, безразважны каментар Дзмітрыя Мядзведзева, які не варты сусветнай дзяржавы». Паводле яго, Трамп «працуе, каб спыніць гэтую вайну і пакласці канец забойстваў».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 27 траўня
✔️Беларусь зняла забарону на ўвоз бульбы, капусты, цыбулі ды яблык з Еўразвязу. Гэта аргументуюць «дэманстрацыяй адкрытасці, міралюбнасці і добрасуседства»
✔️Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады
✔️Што будзе далей з расейскім сілавіком, які забіў свайго калегу ў Воршы?
✔️Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы
✔️Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу
✔️Расеец спрабаваў незаконна вывезці дачку праз менскі аэрапорт. Яго затрымалі
✔️У красавіку колькасць занятых у беларускай эканоміцы асобаў упала ажно на 10 тысяч у параўнанні з сакавіком
✔️З сэрвісу «Еўрапошта» адбыўся выцек персанальных звестак
✔️Мэнцэн і Браўн выйшлі з прэзідэнцкай гонкі ў Польшчы. Але пакінулі след у грамадстве
✔️У Беларусі пайшлі баравікі ў траўні. Гэта анамалія ці не?
#рэпрэсіі:
▫️YouTube-праект Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
▫️Cілавікі ціснуць на людзей, што адзначылі свой бізнес на мапе платформы «SVAE» (створаная для пошуку беларускіх ініцыятываў у Еўропе і свеце)
😳 Працоўных мігрантаў усё больш, а працаўладкаваных усё меньш
Пра гэта сведчаць лічбы афіцыйнай статыстыкі: колькасць мігрантаў у Беларусі павялічылася да 34 тысяч толькі летась, а колькасць працаўладкаваных сёлета зменшылася больш, чым на 10 тысяч.
Агулам жа працаўнікоў чакаюць больш за 200 тысяч працоўных месцаў. Чаму ж не імкнуцца ў беларускі "працоўны рай" мігранты з далёкага ды блізкага замежжа?
Боль даведаецеся ад нашых карэспандэнтаў.
🥔 Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу
Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Пуціну публічна далажылі, што ў Беларусі «скончылася бульба», а той нібыта «здзівіўся».
Яшчэ адзін камічны (і трохі трагічны) факт: сёння ўлады РБ знялі абмежаванні на ўвоз бульбы і цыбулі з «несяброўскіх дзяржаваў». Маўляў, гэта «дэманстрацыя адкрытасці, міралюбнасці і прынцыпу добрасуседства» у адказ на санкцыі.
🔍 Чытайце болей на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МУС: Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год павялічылася амаль у тры разы
🔸 Расеец з падробленым пашпартам спрабаваў праз Беларусь вывезці ў ААЭ выкрадзеную дачку
🔸 Перастрэлка расейскіх міліцыянтаў пад Воршай. Што гэта было?
🔸 Расследаванне БРЦ: журналісты знайшлі схему, паводле якой беларуская кампанія ў абыход санкцыяў пастаўляе брэндавае адзенне ў Расею
🔸 Рада Еўразвязу разглядае пытанне аб пазбаўленні Вугоршчыны права голасу
🔸 Bild: сёлета Расея заробіць ад экспарту ў Еўразвяз больш за 20 мільярдаў долараў
🔸 У Санкт-Пецярбурзе назвалі прычыну, па якой так часта гарэлі МАЗы ды іншыя аўтобусы
🔸 Мінінфармацыі прапанавала Расеі абменьвацца спісамі экстрэмісцкай літаратуры
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Трамп назваў Пуціна «вар'ятам» і задумаўся пра ўзмацненне санкцыяў супраць РФ. Расея нарошчвае паветраныя атакі на Украіну
Падсумоўваем апошнія падзеі на фронце расейска-ўкраінскай вайны і вакол яго.
Спойлер: нават ад гіпатэтычнага міру, здаецца, мы ўсе зноў вельмі далёка.
👀 Чытайце матэрыял на сайце
💁🏻♂️ Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы
На гарачай лініі нашаму карэспандэнту, які патэлефанаваў пад відам звычайнага пасажыра, расказалі, як будзе функцыянаваць такая сістэма.
Пасажыры ўжо даўно перасаджваліся са сваіх аўтобусаў у тыя, што стаяць бліжэй да шлагбаўму. Звычайна клалі за гэта ў кішэню кіроўцам пэўную суму грошай. Цяпер жа, відаць, перавозчыкі вырашылі, што гэтую тэндэнцыю лепш «ачоліць», чым «перамагчы».
👀 Падрабязнасці глядзіце ў матэрыяле на старонцы
💁🏻♂️ Грамадзянін РФ, што страціў апеку над дачкой і выкраў яе ў маці, хацеў вывезці дзяўчынку ў Эміраты
Аднак памежнікі звярнулі ўвагу на падробленыя дакументы, так што план расейца праваліўся.
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
🔹Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады
У інтэрв'ю «Белсату» Арцём Брухан расказаў пра сэнс дзейнасці Каардынацыйнай рады, сваё бачанне вольнай Беларусі ды палітычнай сістэмы ў ёй, невылечную «шпіёнаманію» ў шэрагах апазіцыі ды пра шмат што яшчэ.
👀 Пераходзьце па спасылцы і чытайце! 🙂
У Кракаве адбылася прэм’ера фільму «Інга» – супольнай працы польскіх кінавытворцаў і «Белсату»
🟥 «Інга» рэж. Кшыштаф Капчыньскі, Польшча, 2025 г.
Фільм «Інга» – супольная вытворчасць «Белсату», фірмы «Eureka Media Architekci» і «Telewizja Polska». Стужку стварылі пры фінансавым падтрыманні Польскага інстытуту кінамастацтва. Яна апавядае пра лёс дзяўчынкі Інгі, якая ў пяць гадоў разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. У Польшчы ў Інгі нараджаецца брат. Сям'я жыве мірна, падвешаная паміж рэальнасцю і марамі. Інга – праваднік у новай рэчаіснасці. Аднойчы ейны бацька едзе на радзіму, дзе ідзе вайна, каб развязаць старыя справы.
🎬 Трэйлер і падрабязнасці тут
☝️ Падпішыся на дакументальныя фільмы belsat_doc">Белсат Док
💱 Курсы валютаў 28 траўня
Долар страціў зусім крыху. Еўра страціў зусім крыху. Расейскі рубель вырас зусім крыху.
#курсвалютаў
📺 Коратка пра навіны
⬆️ Беларускі фатограф у Варшаве – агент спецслужбаў
🔻 Беларусь і Расея пастанавілі знізіць параметры вайсковых вучэнняў «Захад-2025»
🔻 Урад зняў забарону на ўвоз у Беларусь гародніны з так званых несяброўскіх краінаў
🔻 Лукашэнкаўскія сілавікі пагражаюць коміку Івану Усовічу
🔻 Выцек асабістых звестак у "Еўрапошты"
🔻 Брэндавае адзенне ў абыход санкцыяў
🔻 Трамп змяняе рыторыку адносна Пуціна: "Ён гуляе з агнём"
🔻 Выбары прэзідэнта Польшчы: фаварыты вымушаныя дамаўляцца з ультраправым
🔻 «Спартак» павышае цэны на прадукцыю
🔻 Вікторыя Азаранка ўстанавіла новы рэкорд
🔻 Аварыя з маршруткаю каля Смалявічаў
🔻 Надвор'е на сёння: моцны вецер і залевы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔎 У справе Мельнікавай невядома самае галоўнае
Такое меркаванне агучыў шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі:
Мы не разумеем ейныя матывы дагэтуль. У нас ёсць шмат гіпотэзаў, але няма цвёрдага разумення, чаму Анжаліка дзейнічала так, як яна дзейнічала, і хто яе да гэтага прымушаў ці якія думкі ў яе былі ў галаве
Істотна вырасла смяротнасць ад пажараў
МНС апублікавала статыстыку па няшчасных выпадках, згодна з якой колькасць загінулых у пажарах у Беларусі з пачатку году вырасла з 252 да 300 чалавек.
Колькасць тых, каго удалося выратаваць скарацілася на 5,8% — з 207 да 195 чалавек.
🔗Як улады тлумачаць жахлівую статыстыку
🔺Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі
Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго, гэтыя вучэнні не нацэленыя супраць каго-небудзь, а перанос асноўных манеўраў углыб Беларусі сведчыць пра гатовасць да дыялогу і зніжэння напружанасці ў рэгіёне.
👆А вось у Літве мяркуюць, што Расея і Беларусь не могуць дазволіць сабе вялікія маштабы вучэнняў праз вайну ва Украіне. Начальнік штабу абароны Збройных сілаў Літвы Рэмігіюс Бальтрэнас заявіў:
«Ніхто не можа адмаўляць дрэнныя і злыя намеры Расеі і Беларусі, яны застаюцца, і мы бачым, што адбываецца, але «Захад» сёлета не будуць маштабнейшымі і больш пагрозлівымі, чым у 2021 годзе».Читать полностью…
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы - пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸«Яны беларусаў не атакуюць»
Ці варта пераймацца вынікам ультраправых на выбарах у Польшчы?
🔸«Кажуць, што я Мельнікава-2. Але ж гэта не так!»
Новы спікер КР Арцём Брухан – пра вызваленне палітвязняў, слуханні Кабінету і беларускую мову.
🔸Беларусь – грыбны рай?
У снежні былі лісічкі, у сакавіку і траўні з’явіліся баравікі.
#штопачытаць
😳 Беларусь і Расея будуць разам змагацца з літаратурай
Міністэрскія чыноўнікі пастанавілі абмяняцца спісамі "экстрэмісцкай" літаратуры. І нават не хаваюць галоўную мэту сваіх высілкаў : "супрацьстаяць ідэйным апанентам".
Найчасцей гэта робіцца проста: "забароненыя" кнігі раптам знікаюць з паліцаў кніжных крамаў. Альбо зачыняюцца самі крамы і выдавецтвы.
Падрабязнасці тэмы глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".👈
☝️Кампанія-«гаманец» сям'і Лукашэнка абыходзіць санкцыі Еўразвязу на шкоду Беларусі
Гаворка пра «Гандлёвы дом «Экспартгандаль» да якога датычны Аляксандр Зайцаў — сябра Віктара Лукашэнкі і "гаманец!" сям'і. Кампанія дастаўляе ў Расею дарагую брэндавую вопратку па коштах ужыванага адзення і так дапамагае пазбегнуць высокіх мытаў.
«Беларускі бюджэт толькі на гэтых пастаўках мог недаатрымаць каля мільёна еўра. І гэта толькі на мужчынскіх куртках. А «Гандлёвы дом «Экспартгандаль» увозіць у Расею не толькі курткі, але і іншае адзенне з Італіі, Францыі ды іншых краінаў Еўропы»
🥺 Робапёс хацеў пасябраваць з сапраўднымі гадаванцамі
Вось што з гэтага выйшла ☝️
🤔 Дадзеныя кліентаў «Еўрапошты», што ўваходзіць у структуру «Еўраопту», апынуліся ў адкрытым доступе
Цікава, што гэта адбылося менш як праз два тыдні пасля «маскі-шоу» сілавікоў у офісе кампаніі «Еўраторг».
🔍Чытайце падрабязней па спасылцы
🪭 Модніца сярод «начосаў». Якія брэнды любіць Наталля Пяткевіч
Можа, яна спадзяецца, што састарэлы Лукашэнка проста не адрозніць моднага луку ад элемаўскіх мадэляў? А магчыма, Наталлі Уладзіміраўне дазволена тое, што не дазволена іншым?
📍Чытайце калонку Віталя Бабіна на нашым сайце
💬 «Беларусам, вядома ж, варта апасацца, таму што рэжым ніяк не можа гэта кантраляваць»
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў «Белсату» ўчорашнія падзеі ў Воршы, дзе двое паліцэйскіх з Расеі вырашылі пастраляць проста на дарожным скрыжаванні. Выжыў у выніку толькі адзін з іх, аднак нічога добрага яго далей таксама не чакае.
📍Чытайце каментар Уладзіміра Жыгара па спасылцы
🙊 Старажытная традыцыя, вядомая з XIX стагоддзя
Паглядзіце, як у чарговы раз праяўляецца эксцэнтрычнасць брытанцаў!
🐄 А вось так ратавалі кароваў у Швейцарыі
Паглядзіце, што здарылася☝️