Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Коратка пра навіны
⬆️ Беларускі фатограф у Варшаве – агент спецслужбаў
🔻 Беларусь і Расея пастанавілі знізіць параметры вайсковых вучэнняў «Захад-2025»
🔻 Урад зняў забарону на ўвоз у Беларусь гародніны з так званых несяброўскіх краінаў
🔻 Лукашэнкаўскія сілавікі пагражаюць коміку Івану Усовічу
🔻 Выцек асабістых звестак у "Еўрапошты"
🔻 Брэндавае адзенне ў абыход санкцыяў
🔻 Трамп змяняе рыторыку адносна Пуціна: "Ён гуляе з агнём"
🔻 Выбары прэзідэнта Польшчы: фаварыты вымушаныя дамаўляцца з ультраправым
🔻 «Спартак» павышае цэны на прадукцыю
🔻 Вікторыя Азаранка ўстанавіла новы рэкорд
🔻 Аварыя з маршруткаю каля Смалявічаў
🔻 Надвор'е на сёння: моцны вецер і залевы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔎 У справе Мельнікавай невядома самае галоўнае
Такое меркаванне агучыў шэф-рэдактар «The Insider» Цімур Алеўскі:
Мы не разумеем ейныя матывы дагэтуль. У нас ёсць шмат гіпотэзаў, але няма цвёрдага разумення, чаму Анжаліка дзейнічала так, як яна дзейнічала, і хто яе да гэтага прымушаў ці якія думкі ў яе былі ў галаве
Істотна вырасла смяротнасць ад пажараў
МНС апублікавала статыстыку па няшчасных выпадках, згодна з якой колькасць загінулых у пажарах у Беларусі з пачатку году вырасла з 252 да 300 чалавек.
Колькасць тых, каго удалося выратаваць скарацілася на 5,8% — з 207 да 195 чалавек.
🔗Як улады тлумачаць жахлівую статыстыку
🔺Вучэнні «Захад-2025» перанясуць углыб Беларусі
Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго, гэтыя вучэнні не нацэленыя супраць каго-небудзь, а перанос асноўных манеўраў углыб Беларусі сведчыць пра гатовасць да дыялогу і зніжэння напружанасці ў рэгіёне.
👆А вось у Літве мяркуюць, што Расея і Беларусь не могуць дазволіць сабе вялікія маштабы вучэнняў праз вайну ва Украіне. Начальнік штабу абароны Збройных сілаў Літвы Рэмігіюс Бальтрэнас заявіў:
«Ніхто не можа адмаўляць дрэнныя і злыя намеры Расеі і Беларусі, яны застаюцца, і мы бачым, што адбываецца, але «Захад» сёлета не будуць маштабнейшымі і больш пагрозлівымі, чым у 2021 годзе».Читать полностью…
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы - пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸«Яны беларусаў не атакуюць»
Ці варта пераймацца вынікам ультраправых на выбарах у Польшчы?
🔸«Кажуць, што я Мельнікава-2. Але ж гэта не так!»
Новы спікер КР Арцём Брухан – пра вызваленне палітвязняў, слуханні Кабінету і беларускую мову.
🔸Беларусь – грыбны рай?
У снежні былі лісічкі, у сакавіку і траўні з’явіліся баравікі.
#штопачытаць
😳 Беларусь і Расея будуць разам змагацца з літаратурай
Міністэрскія чыноўнікі пастанавілі абмяняцца спісамі "экстрэмісцкай" літаратуры. І нават не хаваюць галоўную мэту сваіх высілкаў : "супрацьстаяць ідэйным апанентам".
Найчасцей гэта робіцца проста: "забароненыя" кнігі раптам знікаюць з паліцаў кніжных крамаў. Альбо зачыняюцца самі крамы і выдавецтвы.
Падрабязнасці тэмы глядзіце ў праграме "Аб'ектыў".👈
☝️Кампанія-«гаманец» сям'і Лукашэнка абыходзіць санкцыі Еўразвязу на шкоду Беларусі
Гаворка пра «Гандлёвы дом «Экспартгандаль» да якога датычны Аляксандр Зайцаў — сябра Віктара Лукашэнкі і "гаманец!" сям'і. Кампанія дастаўляе ў Расею дарагую брэндавую вопратку па коштах ужыванага адзення і так дапамагае пазбегнуць высокіх мытаў.
«Беларускі бюджэт толькі на гэтых пастаўках мог недаатрымаць каля мільёна еўра. І гэта толькі на мужчынскіх куртках. А «Гандлёвы дом «Экспартгандаль» увозіць у Расею не толькі курткі, але і іншае адзенне з Італіі, Францыі ды іншых краінаў Еўропы»
🥺 Робапёс хацеў пасябраваць з сапраўднымі гадаванцамі
Вось што з гэтага выйшла ☝️
🤔 Дадзеныя кліентаў «Еўрапошты», што ўваходзіць у структуру «Еўраопту», апынуліся ў адкрытым доступе
Цікава, што гэта адбылося менш як праз два тыдні пасля «маскі-шоу» сілавікоў у офісе кампаніі «Еўраторг».
🔍Чытайце падрабязней па спасылцы
🪭 Модніца сярод «начосаў». Якія брэнды любіць Наталля Пяткевіч
Можа, яна спадзяецца, што састарэлы Лукашэнка проста не адрозніць моднага луку ад элемаўскіх мадэляў? А магчыма, Наталлі Уладзіміраўне дазволена тое, што не дазволена іншым?
📍Чытайце калонку Віталя Бабіна на нашым сайце
💬 «Беларусам, вядома ж, варта апасацца, таму што рэжым ніяк не можа гэта кантраляваць»
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў «Белсату» ўчорашнія падзеі ў Воршы, дзе двое паліцэйскіх з Расеі вырашылі пастраляць проста на дарожным скрыжаванні. Выжыў у выніку толькі адзін з іх, аднак нічога добрага яго далей таксама не чакае.
📍Чытайце каментар Уладзіміра Жыгара па спасылцы
🙊 Старажытная традыцыя, вядомая з XIX стагоддзя
Паглядзіце, як у чарговы раз праяўляецца эксцэнтрычнасць брытанцаў!
🐄 А вось так ратавалі кароваў у Швейцарыі
Паглядзіце, што здарылася☝️
💱 Курсы валютаў 27 траўня
Еўра сёння падрос на капейку, амаль столькі ж дадаў і долар. Курс расейскага рубля застаўся амаль нязменным.
#курсвалютаў
📜 Пісаць па-беларуску можна ажно ў трох алфавітах
...а першыя пісьмовыя помнікі беларускай мовы фіксуюцца яшчэ ў XI–XII стагоддзях!
🤓 Іншыя цікавосткі пра «матчыну мову» – у нашым відэа
Глядзіце болей на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🥔У 2024 Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком бульбы ў Расею
Магчыма, гэта і стала прычынай бульбянога крызісу гэтай вясной💸
Разбіраемся тут👈🏻
«Вельмі важна забраць у Пуціна еўрапейскі гаўбец – Беларусь»
Вонкавых прыкметаў акупацыі (згодна з міжнароднымі стандартамі) нібыта не відаць. Толькі гэта на першы позірк.
🔸Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Падмаскоўе
У Мінабароны РФ заявілі, што за ноч збілі і перахапілі амаль 300 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыямі Маскоўскага рэгіёну, Бранскай, Белгародскай, Уладзімірскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Разанскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай вобласцяў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце 27 траўня паабяцаў «люстэркава адказваць на ўсе расейскія пагрозы і выклікі». Паводле яго, «яны там, у Расеі, павінны адчуваць выразна наступствы ад таго, што робяць супраць Украіны».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🤬 «Я ведаю толькі адну рэальна дрэнную рэч – Трэцюю сусветную вайну. Спадзяюся, Трамп гэта разумее»
Менавіта гэта завіў Дзмітрый Мядзведзеў у сацсетцы X у адказ на заявы Доналда Трампа аб тым, што Уладзімір Пуцін «гуляе з агнём».
У адказ спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг адзначыў, што «распальванне страху перад трэцяй сусветнай вайной – няўдалы, безразважны каментар Дзмітрыя Мядзведзева, які не варты сусветнай дзяржавы». Паводле яго, Трамп «працуе, каб спыніць гэтую вайну і пакласці канец забойстваў».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 27 траўня
✔️Беларусь зняла забарону на ўвоз бульбы, капусты, цыбулі ды яблык з Еўразвязу. Гэта аргументуюць «дэманстрацыяй адкрытасці, міралюбнасці і добрасуседства»
✔️Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады
✔️Што будзе далей з расейскім сілавіком, які забіў свайго калегу ў Воршы?
✔️Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы
✔️Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу
✔️Расеец спрабаваў незаконна вывезці дачку праз менскі аэрапорт. Яго затрымалі
✔️У красавіку колькасць занятых у беларускай эканоміцы асобаў упала ажно на 10 тысяч у параўнанні з сакавіком
✔️З сэрвісу «Еўрапошта» адбыўся выцек персанальных звестак
✔️Мэнцэн і Браўн выйшлі з прэзідэнцкай гонкі ў Польшчы. Але пакінулі след у грамадстве
✔️У Беларусі пайшлі баравікі ў траўні. Гэта анамалія ці не?
#рэпрэсіі:
▫️YouTube-праект Мікіты Мелказёрава «Жыццё-маліна» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
▫️Cілавікі ціснуць на людзей, што адзначылі свой бізнес на мапе платформы «SVAE» (створаная для пошуку беларускіх ініцыятываў у Еўропе і свеце)
😳 Працоўных мігрантаў усё больш, а працаўладкаваных усё меньш
Пра гэта сведчаць лічбы афіцыйнай статыстыкі: колькасць мігрантаў у Беларусі павялічылася да 34 тысяч толькі летась, а колькасць працаўладкаваных сёлета зменшылася больш, чым на 10 тысяч.
Агулам жа працаўнікоў чакаюць больш за 200 тысяч працоўных месцаў. Чаму ж не імкнуцца ў беларускі "працоўны рай" мігранты з далёкага ды блізкага замежжа?
Боль даведаецеся ад нашых карэспандэнтаў.
🥔 Лукашэнка з Пуціным пагаварылі па тэлефоне пра бульбу
Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Пуціну публічна далажылі, што ў Беларусі «скончылася бульба», а той нібыта «здзівіўся».
Яшчэ адзін камічны (і трохі трагічны) факт: сёння ўлады РБ знялі абмежаванні на ўвоз бульбы і цыбулі з «несяброўскіх дзяржаваў». Маўляў, гэта «дэманстрацыя адкрытасці, міралюбнасці і прынцыпу добрасуседства» у адказ на санкцыі.
🔍 Чытайце болей на сайце
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 МУС: Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год павялічылася амаль у тры разы
🔸 Расеец з падробленым пашпартам спрабаваў праз Беларусь вывезці ў ААЭ выкрадзеную дачку
🔸 Перастрэлка расейскіх міліцыянтаў пад Воршай. Што гэта было?
🔸 Расследаванне БРЦ: журналісты знайшлі схему, паводле якой беларуская кампанія ў абыход санкцыяў пастаўляе брэндавае адзенне ў Расею
🔸 Рада Еўразвязу разглядае пытанне аб пазбаўленні Вугоршчыны права голасу
🔸 Bild: сёлета Расея заробіць ад экспарту ў Еўразвяз больш за 20 мільярдаў долараў
🔸 У Санкт-Пецярбурзе назвалі прычыну, па якой так часта гарэлі МАЗы ды іншыя аўтобусы
🔸 Мінінфармацыі прапанавала Расеі абменьвацца спісамі экстрэмісцкай літаратуры
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Трамп назваў Пуціна «вар'ятам» і задумаўся пра ўзмацненне санкцыяў супраць РФ. Расея нарошчвае паветраныя атакі на Украіну
Падсумоўваем апошнія падзеі на фронце расейска-ўкраінскай вайны і вакол яго.
Спойлер: нават ад гіпатэтычнага міру, здаецца, мы ўсе зноў вельмі далёка.
👀 Чытайце матэрыял на сайце
💁🏻♂️ Праз чэргі на мяжы «Менсктранс» «легалізаваў» перасадкі пасажыраў з аднаго аўтобуса ў іншы
На гарачай лініі нашаму карэспандэнту, які патэлефанаваў пад відам звычайнага пасажыра, расказалі, як будзе функцыянаваць такая сістэма.
Пасажыры ўжо даўно перасаджваліся са сваіх аўтобусаў у тыя, што стаяць бліжэй да шлагбаўму. Звычайна клалі за гэта ў кішэню кіроўцам пэўную суму грошай. Цяпер жа, відаць, перавозчыкі вырашылі, што гэтую тэндэнцыю лепш «ачоліць», чым «перамагчы».
👀 Падрабязнасці глядзіце ў матэрыяле на старонцы
💁🏻♂️ Грамадзянін РФ, што страціў апеку над дачкой і выкраў яе ў маці, хацеў вывезці дзяўчынку ў Эміраты
Аднак памежнікі звярнулі ўвагу на падробленыя дакументы, так што план расейца праваліўся.
👀 Глядзіце падрабязнасці на старонцы
🔹Гэта ён прыйшоў на месца Мельнікавай. Вялікая размова з новым спікерам Каардынацыйнай рады
У інтэрв'ю «Белсату» Арцём Брухан расказаў пра сэнс дзейнасці Каардынацыйнай рады, сваё бачанне вольнай Беларусі ды палітычнай сістэмы ў ёй, невылечную «шпіёнаманію» ў шэрагах апазіцыі ды пра шмат што яшчэ.
👀 Пераходзьце па спасылцы і чытайце! 🙂
🔹У 2020-м яна не цікавілася палітыкай ды верыла ў законнасць у Беларусі. А потым усё рэзка змянілася
Алена Жаркевіч стала назіральніцаю на выбарах-2020, каб давесці, што закон у Беларусі працуе. У гэтым пытанні яе спасцігла расчараванне, але не толькі яно: жанчыну некалькі разоў затрымлівалі, ёй свяціў вялізны турэмны тэрмін, таму давялося вымушана эміграваць ва Украіну.
Там спакойнае жыццё таксама працягнулася нядоўга – выбухнула вайна... Алена вывезла сына ў Польшчу, а сама пастанавіла застацца і дапамагаць людзям.
📍Глядзіце новы выпуск праекту «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «Белсат DOC»
💁🏻♂️ Усяго цягам месяца беларуская эканоміка страціла больш за 10 тысяч працаўнікоў
Прычым гэта афіцыйныя звесткі, якія публікуе Белстат.
На сёння ў беларускім банку вакансіяў налічваецца 208 тысяч пазіцыяў.
👀 Болей лічбаў шукайце па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У менскім аэрапорце затрыманы грамадзянін РФ, што спрабаваў вывезці выкрадзеную дачку
🔻Пад Воршаю ўчынілі «дуэль» расейскія сілавікі. Адзін быў забіты
🔻У Беларусі вырасла лічба мігрантаў
🔻Раскрытае імя чарговага вінаватага ў захопе самалёту Ryanair з Пратасевічам
🔻У Польшчы пакаралі двума гадамі няволі беларуса, што шпіёніў на карысць спецслужбаў Лукашэнкі
🔻ФРГ дазволіла біць ракетамі Taurus углыб тэрыторыі РФ
🔻У Ліверпулі аўтамабіль пратараніў натоўп футбольных заўзятараў
🔻Пуціна здзівіў «бульбяны крызіс» у Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻