Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Беларускі вайсковец здзівіў усіх падчас прысягі
🤔 А як вы ставіцеся да такога важнага жэсту ў падобным месцы?
🐇 Народзіны легенды. У гэты дзень у 1992-м годзе Беларусь займела ўласную валюту
Дагэтуль існуе нямала версіяў таго, чаму на першых у гісторыі незалежнай Беларусі грошах вырашылі змясціць выявы жывёлаў (там, акрамя зайчыкаў, былі яшчэ вавёрка, зубр, лось ды іншыя). Некаторыя сцвярджаюць, што прататыпам паслужылі літоўскія «вагноркі» з 1991-га года, хаця ёсць і такі варыянт, што гэта акурат дызайн «вагнорак» быў скрадзены з Беларусі, проста ў Літве праект рэалізавалі ды запусцілі ў абарачэнне хутчэй.
Паводле іншай версіі, дызайнераў «зайчыкаў» натхнілі галандскія гульдэны. Там, праўда, мастакі адлюстравалі сланечнікі і птушак-бекасаў.
Класічныя «зайчыкі» праіснавалі да 2000-га, калі на змену ім прыйшла новая серыя з выявамі архітэктурных збудаванняў (Палацу спорту, Мастацкага музею, Акадэміі навук, Берасцейскай крэпасці ды іншых).
Часам «зайчыкамі» беларускія грошы называюць і цяпер, але пераважна ў Расеі. У самой Беларусі гэтае слова ў дачыненні да айчынных рублёў ужо амаль не выкарыстоўваецца.
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Прыз Канскага фестывалю атрымаў фільм пра палітвязняў
🔻Лекі айчыннай вытворчасці падаражэюць прыкладна на 10%
🔻Футбалісты гарадзенскага «Нёмну» сталі ўладальнікамі Кубку Беларусі
🔻Хрыста Грозеў: Мельнікава дзялілася інфармацыяй са спецслужбамі Лукашэнкі не менш за год
🔻Расея замацоўваецца ў некаторых раёнах Сумшчыны
🔻Беларускім «зайчыкам» споўнілася 33 гады
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Што мяне больш за ўсё абурае, дык вось гэтае "трэба нешта абавязкова забараніць". Але праз забароны немагчыма палепшыць якасць адукацыі»
Паразмаўлялі з эксперткаю ў галіне адукацыі Святланаю Мацкевіч пра «мабільны дэтокс», які ўводзяць для беларускіх школьнікаў з новага навучальнага года.
Плануецца, што дзеці будуць здаваць гаджэты перад урокамі і забіраць іх, сыходзячы дадому. Аднак яшчэ невядома, як гэта будзе працаваць: у Міністэрстве адукацыі кажуць, што кожная школа павінна самастойна вырашыць гэтую праблему.
🔍 Чытайце матэрыял у нас на старонцы
💬 «А за што мне павінна быць сорамна? За тое, што супраць нас ваюе выведка Мінабароны і КДБ?»
Блогер Сяргей Пятрухін прапанаваў Паўлу Латушку сысці са сваёй пасады пасля скандалу вакол Мельнікавай. Той прымаць прапанову адмовіўся.
📍Чытайце болей пра дыскусію Пятрухіна ды Латушкі па спасылцы
💔 Фота тыдня: вайсковец ЗСУ са сваёй жонкай пасля расейскага палону
Аляксандр трапіў у першы этап шырокамаштабнага абмену ваеннапалоннымі — «1000 на 1000». 23 траўня ён нарэшце сустрэўся са сваёй жонкай Аленай.
Гэты абмен — пакуль адзіны крок у бок міру, пра які дамовіліся расейская і ўкраінская дэлегацыі падчас перамоваў у Турцыі 16 траўня.
Больш моцных фатаграфій з усяго свету глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як беларуская дыяспара падтрымлівае палітвязняў і добраахвотнікаў
Адкуль бяруцца грошы, дзе знайсці справаздачы і як цяпер аказваецца дапамога палітвязням і беларускім ваярам ва Украіне — на гэтыя пытанні адказалі ўдзельнікі IV Канферэнцыі беларусаў. Прачытайце рэпартаж з мерапрыемства на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Што цяпер вядома пра «Пашпарт Новай Беларусі»
Франак Вячорка выступіў на IV Канферэнцыі ў Варшаве, дзе распавёў, на якім этапе цяпер знаходзіцца дакумент. Падрабязней — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як прайшлі «апошнія званкі» ў Беларусі?
Вялікая дыскатэка, бацюшкі і «памяць пра вайну» — паглядзіце, як беларускія выпускнікі адзначылі заканчэнне школы (праз VPN).
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 24 траўня
✔️Расейскія палітыкі выказалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі
✔️Хварэць у Беларусі стане даражэй
✔️ На аднаго беларуса прыпадае ~30,4 м2 жытла. А што ў іншых?
✔️ Адбыўся новы этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй
✔️Чым цяпер займаюцца народныя амбасады
✔️ Як у гэтым годзе ў Беларусі прайшлі апошнія званкі?
✔️Што чакаць ад новага закона пра працоўных мігрантаў
✔️Як беларуская дыяспара падтрымлівае палітвязняў і добраахвотнікаў
✔️Расея плануе перадаць «мірны мемарандум» Украіне
«Дапамога ніадкуль не прыйдзе, толькі мы самі можам сабе дапамагчы»🆘
У свеце, дзе надзея часта здаецца недасяжнай, беларуская дыяспара становіцца моцным аплотам салідарнасці.💪🏼 Людзі не толькі збіраюць сродкі і арганізуюць гуманітарную дапамогу, але і штодня нагадваюць палітвязням і добраахвотнікам, што яны не забытыя❤️
Рэпартаж з другога дню IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету — у нас на сайце
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пра што размаўлялі на IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
🔸«Спецслужбы працуюць на знішчэнне дэмакратычнага руху». Павел Латушка каментуе журналісцкае расследаванне пра Мельнікаву
🔸Расея працягвае абстрэльваць Украіну, Кіеў аддаў Маскве ваеннапалоннага беларуса, але не атрымаў узамен каліноўцаў
🔸Да 5 чэрвеня з уключанымі фарамі абавязкова ездзіць і ўдзень
🔸У Варшаве ўручылі пісьменніцкую прэмію імя Наталлі Арсенневай
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QM_2Rz1H2V4
Як у гэтым годзе ў Беларусі прайшлі апошнія званкі?
Паказваем у нашым відэа, паглядзіце!
🥰Дабрыні пост: людзі надзяваюць касцюмы мядзведзяў, каб гадаваць медзведзяня
Маленькі мядзведзік застаўся без мамы, але яму дапамагаюць добрыя людзі.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю!
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻Начная атака на Кіеў расейскім войскам была самай буйной з пачатку вайны
🔻 Расеі перадалі палоннага грамадзяніна Беларусі з базы «Міратворац»
🔻Заява Ціханоўскай пра прысутнасць на перамовах паміж Расеяй ды Украінай
🔻 IV канферэнцыя беларусаў і беларусак свету праходзіць у Варшаве
🔻220 беларусаў судзілі за падтрыманне Украіны
🔻Азараў распавёў пра ўдзел каханка Мельнікавай у інсцэніроўцы нападу на Азаронка
🔻У Гамбургу жанчына з нажом напала на людзей на вакзале
🔻Гонка на кітайскіх каноэ па Свіслачы
🔻«Жалезная ледзі»: Хто такая Наталля Пяткевіч?
🔻Лось бегаў па Салігорску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 👇🏻
🇵🇱Польскім беларусам шлюць падазроныя загады пакінуць краіну
Прынамсі двое беларусаў атрымалі лісты, нібыта падпісаныя намеснікам начальніка Польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), з загадам пакінуць краіну з прычыны «незаконнай дзейнасці».
Адно з такіх паведамленняў, у якім ідзе гаворка пра ануляванне дазволу на жыхарства і пагрозу высылкі ў Беларусь, прыйшло нават чалавеку, які ўжо мае польскі пашпарт. 🙃 Дадаткова пытаннечкі выклікае той факт, што лісты былі адасланыя з тэрыторыі Нямеччыны.
Абодва атрымальнікі займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, таму іхныя дадзеныя можна знайсці ў вольным доступе.
Пытанне, каму патрэбная такая правакацыя, застаецца адкрытым.🤔
Падрабязней — тут
📍Пакуль Зяленскі стаіць на чале Украіны, Пуцін мае на мэце працягваць вайну
Гэта вынікае з меркавання нямецкага вайсковага эксперта Ніка Ланге, апублікаванага ў вядомым выданні «Bild».
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
🚁 Верталёт Пуціна падчас палёту над Курскай вобласцю патрапіў у эпіцэнтр атакі ўкраінскіх дронаў
Прынамсі, так заяўляе камандзір дывізіі супрацьпаветранай абароны РФ Юрый Дашкін. Сітуацыя мела месца 20 траўня.
👀 Падрабязней чытайце па спасылцы
📚У Беларускім моладзевым хабе агучылі імя пераможцы прэміі Арсенневай. Яго самога на цырымоніі не было
Справа ў тым, што лаўрэат жыве пад Кіевам, у Бучы. І прыехаць у Варшаву не змог.
☝️Наш журналіст пабываў на цырымоніі ўзнагароджання і дзеліцца сваімі ўражаннямі ў матэрыяле
🙏 Дадому вярнуліся 303 украінскія абаронцы
Сярод іх – ваяры ЗСУ, Дзяржаўнай памежнай службы і Дзяржаўнай спецыяльнай транспартнай службы. Гэта ўжо трэці этап абмену ў фармаце «1000 на 1000», пра які ўдалося дамовіцца падчас перамоваў у Турэччыне.
Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку ўсім, хто спрыяў таму, каб гэты абмен адбыўся. «Мы абавязкова вернем кожнага і кожную з расейскага палону», – дадаў прэзідэнт Украіны.
💁🏻♂️ Масавай выдачы найбліжэйшым часам не будзе. Але дэмсілы пераконваюць, што праект не закінуты
Пакуль былі выдадзеныя толькі тэставыя асобнікі «Пашпарту Новай Беларусі», расказаў на канферэнцыі Франак Вячорка. Праект перанеслі з Літвы «з розных прычынаў».
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
Большасць амерыканцаў лічаць, што Трамп пагоршыў іх фінансавае становішча
Паводле апытання, замоўленага Bloomberg, 56% жыхароў ЗША негатыўна ўспрымаюць тарыфную палітыку Трампа. Таксама 69% рэспандэнтаў чакаюць росту коштаў на тавары паўсядзённага попыту, а 49% лічаць, што тарыфы негатыўна адаб’юцца на эканоміцы.
У апытанні ўзялі ўдзел больш за дзве тысячы амерыканцаў.
Дарэчы, сам Трамп прызнаў магчымы рост коштаў і заявіў, што ў дзяцей могуць быць «дзве лялькі замест трыццаці» і што «магчыма, гэтыя дзве лялькі будуць каштаваць на пару долараў даражэй, чым звычайна».
Расея масава ўдарыла па ўкраінскіх гарадах
Ёсць загінулыя і параненыя. Сярод іх — дзеці.
Ракеты і беспілотнікі атакавалі Хмельніцкую, Жытомірскую, Мікалаеўскую і Кіеўскую вобласці. Паводле ДСНС Украіны, абстрэлы разбурылі і пашкодзілі прыватныя жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы і шматпавярхоўкі.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Сёння будзем гаварыць пра тое, як выказваць прагрэсіўныя погляды праз адзенне, што кажуць карты пра будучыню Беларусі і як дранікі паўплываюць на машыны ў будучыні. Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=0yZtGPoiGpo
«Падтрымаць тых, хто пасля пераследу адаптуецца і хоча вярнуцца да мастацтва»
У Варшаве адбылася незвычайная выстава беларускіх мастакоў. На ёй трэба была шукаць сланоў з дапамогай ультрафіялетавых ліхтароў.
Чаму? Чытайце ў нашым рэпартажы
🔥Берасцейскі мясакамбінат выпусціў набор каўбасных дупак
🔥Бярэш на працу мігранта – вучы яго беларускай мове
🔥Цэлы стадыён крычаў "Сыходзь!" Але не таму, пра каго вы падумалі
🔥Для чаго лукашэнку ўсюдыход
😀Пра ўсё гэта глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
«гэта выльецца проста ў тое, што ніхто не будзе браць мігрантаў на працу»
«Белсат» паразмаўляў з праваабаронцаю пра новы закон, накіраваны на працоўных мігрантаў. Ён быў прыняты пасля скандальных запрашэнняў Лукашэнкам 150 тысячаў пакістанцаў. На думку эксперткі закон выйшаў дыскрымінацыйным, а рыторыка ўладаў стала яшчэ больш прыніжальнай😕
Гутарку чытайце па спасылцы
🇧🇾 Народныя амбасады дзейнічаюць у больш чым 20 краінах. У чым іх дзейнасць?
Народныя амбасады паўсталі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 году як альтэрнатыва лукашэнкўскім дыпламатычным прадстаўніцтвам.
Мэта амбасадаў — абарона правоў беларусаў у дыяспары.Яны прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі за мяжой, прасоўваюць культурныя і грамадскія ініцыятывы, напрыклад «Пашпарт Новай Беларусі».
Больш падрабязна дзейнасць Народных амбасад можна даведацца ў нашым артыкуле
🤬«Маскоўская шваль выцірае ногі аб Беларусь, а МЗС маўчыць»
Сяргей Навумчык у сваім блогу жорстка раскрытыкаваў беларускі МЗС, які ніяк не адрэагаваў на выказванні расейскага дэпутата пра мэты знішчыць беларускую незалежнасць
❓А вы ведалі, што ў сабакаў ёсць свой Канскі фестываль?
Ён праходзіць штогод ужо 25 гадоў запар.
Паказваем, што там было ў гэтым годзе!
❗️Расея і Украіна абмянялі яшчэ 307 на 307 палонных
Расейскія СМІ паведамілі пра новы этап абмена палоннымі. Гэта працяг пасля ўчорашняга абемну, калі Украіна і Расея абмяняліся палоннымі па формуле 390 на 390. Абмен адбываецца на тэрыторыі Беларусі.
Нагадаем, што дамоўленасці пра абмен 1000 на 1000 палонных былі агучаныя пасля перамоваў у Стамбуле.