Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 24 траўня
✔️Расейскія палітыкі выказалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі
✔️Хварэць у Беларусі стане даражэй
✔️ На аднаго беларуса прыпадае ~30,4 м2 жытла. А што ў іншых?
✔️ Адбыўся новы этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй
✔️Чым цяпер займаюцца народныя амбасады
✔️ Як у гэтым годзе ў Беларусі прайшлі апошнія званкі?
✔️Што чакаць ад новага закона пра працоўных мігрантаў
✔️Як беларуская дыяспара падтрымлівае палітвязняў і добраахвотнікаў
✔️Расея плануе перадаць «мірны мемарандум» Украіне
«Дапамога ніадкуль не прыйдзе, толькі мы самі можам сабе дапамагчы»🆘
У свеце, дзе надзея часта здаецца недасяжнай, беларуская дыяспара становіцца моцным аплотам салідарнасці.💪🏼 Людзі не толькі збіраюць сродкі і арганізуюць гуманітарную дапамогу, але і штодня нагадваюць палітвязням і добраахвотнікам, што яны не забытыя❤️
Рэпартаж з другога дню IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету — у нас на сайце
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пра што размаўлялі на IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
🔸«Спецслужбы працуюць на знішчэнне дэмакратычнага руху». Павел Латушка каментуе журналісцкае расследаванне пра Мельнікаву
🔸Расея працягвае абстрэльваць Украіну, Кіеў аддаў Маскве ваеннапалоннага беларуса, але не атрымаў узамен каліноўцаў
🔸Да 5 чэрвеня з уключанымі фарамі абавязкова ездзіць і ўдзень
🔸У Варшаве ўручылі пісьменніцкую прэмію імя Наталлі Арсенневай
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QM_2Rz1H2V4
Як у гэтым годзе ў Беларусі прайшлі апошнія званкі?
Паказваем у нашым відэа, паглядзіце!
🥰Дабрыні пост: людзі надзяваюць касцюмы мядзведзяў, каб гадаваць медзведзяня
Маленькі мядзведзік застаўся без мамы, але яму дапамагаюць добрыя людзі.
Паглядзіце гэтую кранальную гісторыю!
📺 Кароткі агляд навінаў
🔻Начная атака на Кіеў расейскім войскам была самай буйной з пачатку вайны
🔻 Расеі перадалі палоннага грамадзяніна Беларусі з базы «Міратворац»
🔻Заява Ціханоўскай пра прысутнасць на перамовах паміж Расеяй ды Украінай
🔻 IV канферэнцыя беларусаў і беларусак свету праходзіць у Варшаве
🔻220 беларусаў судзілі за падтрыманне Украіны
🔻Азараў распавёў пра ўдзел каханка Мельнікавай у інсцэніроўцы нападу на Азаронка
🔻У Гамбургу жанчына з нажом напала на людзей на вакзале
🔻Гонка на кітайскіх каноэ па Свіслачы
🔻«Жалезная ледзі»: Хто такая Наталля Пяткевіч?
🔻Лось бегаў па Салігорску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 👇🏻
🇵🇱Польскім беларусам шлюць падазроныя загады пакінуць краіну
Прынамсі двое беларусаў атрымалі лісты, нібыта падпісаныя намеснікам начальніка Польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), з загадам пакінуць краіну з прычыны «незаконнай дзейнасці».
Адно з такіх паведамленняў, у якім ідзе гаворка пра ануляванне дазволу на жыхарства і пагрозу высылкі ў Беларусь, прыйшло нават чалавеку, які ўжо мае польскі пашпарт. 🙃 Дадаткова пытаннечкі выклікае той факт, што лісты былі адасланыя з тэрыторыі Нямеччыны.
Абодва атрымальнікі займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, таму іхныя дадзеныя можна знайсці ў вольным доступе.
Пытанне, каму патрэбная такая правакацыя, застаецца адкрытым.🤔
Падрабязней — тут
💬 «Гэта будзе такая звязка алігархату з вайсковымі і спецслужбамі.»
Лукашэнка цягам апошняга тыдня неаднойчы закранаў тэму змены ўлады і нават сказаў, што «новае пакаленне прыведзена да ўлады». Гэта вынік ціск з боку Крамля, які незадаволены неактыўным удзелам Беларусі ў вайне? Альбо дыктатар сапраўды гатовы адпусціць уладнае стырно на карысць нейкага са сваіх пераемнікаў?
У новым выпуску праграмы «Карані праблемаў» разбіраемся, як вайсковыя апетыты Расеі ўплываюць на Беларусь. Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай расейскага нападу? І што будзе пасля сыходу Лукашэнкі?
👀 Свежы выпуск праграмы «Карані праблемаў» ужо даступны для прагляду на канале «Белсат NEWS»
🏘На аднаго беларуса прыпадае ~30,4 м2 жытла. А што ў іншых?
Ці сапраўды беларусы жывуць цесна?
Жытла не хапае, а тыя, хто мае патрэбу, стаяць у чарзе амаль 30 гадоў.
«Белсат» параўнаў звесткі пра сярэднюю жылплошчу на аднаго жыхара ў Беларусі іў суседзяў, а таксама ў краінах з больш высокім узроўнем жыцця.
🤬«СССР існуе, а Беларусь – мэта «СВА». Расейскія палітыкі выказалі прэтэнзіі на тэрыторыю суседніх краінаў. У тым ліку і на Беларусь
Чалец камітэту Дзяржаўнай думы ў пытаннях абароны Віктар Собалеў заявіў, што «поўным развязаннем мэтаў СВА ёсць стварэнне адзінай саюзнай дзяржавы: Расея – Украіна – Беларусь». Ён назваў гэта «аднаўленнем «русского мира» ў рамках натуральных яго межаў».
У сваю чаргу дарадца прэзідэнта Расеі Антон Кабякоў заявіў, што СССР «юрыдычна дзесьці існуе». Паводле яго была парушаная працэдура роспуску СССР, а агрэсію РФ супраць Украіны, паводле чыноўніка, можна разглядаць як унутраны працэс.
Што яшчэ нагаварылі апошнім часам расейскія палітыкі, чытайце ў нашым матэрыяле
Не ведаеце, што пачытаць раніцою?
Мы вам акурат ранішнюю прэсу прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Каханкам Мельнікавай быў агент беларускіх спецслужбаў – «Polityka» і «The Insider»
Расследавальнікі сцвярджаюць, што Мельнікава сустракалася і лятала ў адпачынак з чалавекам, які працаваў на спецслужбы Беларусі і меў пашпарт прыкрыцця на іншае прозвішча.
🔹Расея наўпрост фінансавала прарасейскіх актывістаў у Беларусі – расследаванне «Бюро»
Крэмль ужо доўгі час шчодра спансуе сваіх марыянетак у Беларусі.
🔹Самалёт з Пратасевічам захапілі 4 гады таму
Чаго гэтым дамагліся – і што з Пратасевічам цяпер?
#штопачытаць
🤷♂️ Страціў грошы і здабыў крымінальную справу
І ўсё праз тоўстыя кішэні. Так, з пакункамі Еўра ў кішэнях беларус ехаў з Познані ў Гомель. На мяжы мытнік заўважыў нязвыкла поўныя кішэні і так знайшоў больш за 37,5 тысячаў Еўра.
У выніку грошы забралі да суду і распачалі крымінальную справу. Больш пра здарэнне чытайце на сайце.👈
💥 #галоўнае за 23 траўня
✔️У Польшчы хочуць стварыць універсітэт для беларусаў сталага веку
✔️Улады Магілёва «прыдушылі» голас нязгодных з будаўніцтвам у ахоўнай зоне
✔️Расея выдаткавала сотні тысяч долараў на падтрымку пракрамлёўскіх актывістаў — расследванне
✔️Каханкам Мельнікавай быў спецслужбіст — «Polityka» і «The Insider»
✔️Лукашэнка ведаў, што Расея рыхтавала напад на Украіну — «BELPOL»
✔️ У Беларусі адбыўся абмен палоннымі
✔️ Каханак Мельнікавай быў узнагароджаны пасля правакацыі з Азаронкам
#рэпрэсіі:
▫️У Беларусі прызналі экстрэмісткай камерунскую манету
▫️Беларусаў пераследуюць за рэгістрацыю на мапе беларускага бізнэса ў замежжы
🙏 Ранкам прыйшла да лекараў, днём упала ў кому, увечары памерла
Усё гэта цягам аднаго дня здарылася з 14-гадовай дзяўчынкай з Ельску. У паліклініку ішла закрываць бальнічны, бо пачувалася добра.
Што здарылася з падлеткам далей следчыя не паведамляюць. Але ціснуць на сям'ю і пагражаюць за каментары ў сеціве.
Больш глядзіце ў праграме "Абʼектыў".
☝️На прапагандыста Азаронка нападалі «свае»
Сярод "нападнікаў" быў Аляксей Лабееў – супрацоўнік спецслужбаў і каханак зніклай апазіцыянеркі Анжалікі Мельнікавай. За правакацыю з Азаронкам спецслужбіст Лабееў атрымаў дзяржаўную ўзнагароду.
У 2021 годзе Азаронка, нібыта, хацелі «захапіць і кінуць у багажнік».
Пра гэта Белсату паведаміў кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў. Больш чытайце на сайце па спасылцы.👈
«Падтрымаць тых, хто пасля пераследу адаптуецца і хоча вярнуцца да мастацтва»
У Варшаве адбылася незвычайная выстава беларускіх мастакоў. На ёй трэба была шукаць сланоў з дапамогай ультрафіялетавых ліхтароў.
Чаму? Чытайце ў нашым рэпартажы
🔥Берасцейскі мясакамбінат выпусціў набор каўбасных дупак
🔥Бярэш на працу мігранта – вучы яго беларускай мове
🔥Цэлы стадыён крычаў "Сыходзь!" Але не таму, пра каго вы падумалі
🔥Для чаго лукашэнку ўсюдыход
😀Пра ўсё гэта глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
«гэта выльецца проста ў тое, што ніхто не будзе браць мігрантаў на працу»
«Белсат» паразмаўляў з праваабаронцаю пра новы закон, накіраваны на працоўных мігрантаў. Ён быў прыняты пасля скандальных запрашэнняў Лукашэнкам 150 тысячаў пакістанцаў. На думку эксперткі закон выйшаў дыскрымінацыйным, а рыторыка ўладаў стала яшчэ больш прыніжальнай😕
Гутарку чытайце па спасылцы
🇧🇾 Народныя амбасады дзейнічаюць у больш чым 20 краінах. У чым іх дзейнасць?
Народныя амбасады паўсталі пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 году як альтэрнатыва лукашэнкўскім дыпламатычным прадстаўніцтвам.
Мэта амбасадаў — абарона правоў беларусаў у дыяспары.Яны прадстаўляюць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі за мяжой, прасоўваюць культурныя і грамадскія ініцыятывы, напрыклад «Пашпарт Новай Беларусі».
Больш падрабязна дзейнасць Народных амбасад можна даведацца ў нашым артыкуле
🤬«Маскоўская шваль выцірае ногі аб Беларусь, а МЗС маўчыць»
Сяргей Навумчык у сваім блогу жорстка раскрытыкаваў беларускі МЗС, які ніяк не адрэагаваў на выказванні расейскага дэпутата пра мэты знішчыць беларускую незалежнасць
❓А вы ведалі, што ў сабакаў ёсць свой Канскі фестываль?
Ён праходзіць штогод ужо 25 гадоў запар.
Паказваем, што там было ў гэтым годзе!
❗️Расея і Украіна абмянялі яшчэ 307 на 307 палонных
Расейскія СМІ паведамілі пра новы этап абмена палоннымі. Гэта працяг пасля ўчорашняга абемну, калі Украіна і Расея абмяняліся палоннымі па формуле 390 на 390. Абмен адбываецца на тэрыторыі Беларусі.
Нагадаем, што дамоўленасці пра абмен 1000 на 1000 палонных былі агучаныя пасля перамоваў у Стамбуле.
😡Расея абстраляла Кіеў і Адэсу ўначы
Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што збілі ўсе ракеты і 128 беспілотнікаў, а яшчэ 117 дронаў прызнаныя «лакацыйна страчанымі» і падушанымі сродкамі РЭБ.
Расея таксама паведаміла пра дронавыя атакі: цягам ночы 24 траўня знішчылі 94 беспілотнікі, у тым ліку 64 – над Белгародскай вобласцю
💊Хварэць у Беларусі стане даражэй
Міністэрства аховы здароўя павысіла максімальныя адпускныя цэны на лекі беларускай вытворчасці.
У асноўным рост цэнаў складзе ад 4,5 % да 4,8 %
Якія канкрэтна лекі гэта закране — чытайце тут
🚢🏠 «У вас там карабель у агародзе!»
Нарвежац Ёхан Хельберг так моцна спаў, што нават і не заўважыў, што здарылася... 🙈
Паглядзіце!
⭕️ Хочаце пачаць выходныя з пазітыву? Глядзіце нашае шоу «Раніца з Белсатам»
У сённяшнім выданні распавядзем, куды паляцець беларусу без візы, паразмаўляем пра тое, як падрыхтавацца да першага адпачынку дзіцяці і аптэчку на мора, абмяркуем, чаму Багдановіч перапісаў «Слуцкіх ткачых» і таямніцы дзяцінства Міцкевіча, а таксама шмат іншага цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
☝️У яе было шмат уразільвых месцаў
Герой, ахвяра ці здрадніца? Хто насамрэч зніклая былая спікерка Кардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава? А галоўнае – ці жывая і дзе яна цяпер?
Гэтыя пытанні высвятляе група журналістаў і некаторыя факты Белсату паведаміў Цімур Алеўскі – суаўтар матэрыялу-расследавання. Паслухайце.
Уся размова даступная па спасылцы на праграму «Студыя Белсат». 👈
Стала вядома колькасць затрыманых грамадзян Беларусі ў Расеі за год.
Калі ў Расеі па запыце Беларусі былі затрыманыя 954 чалавекі, то ў Беларусі затрымалі амаль у 5 разоў менш — 185. Колькасць палітычных затрыманняў з абодвух бакоў не ўдакладняецца.
#лічбадня
Апублікаванае даследванне пра магчымых пераемнікаў Лукашэнкі
Галоўныя тэзы:
🔻Беларуская кіроўная эліта ў значнай ступені залежыць ад Лукашэнкі, але адбываецца яе амаладжэнне і змена пакаленняў.
🔻Пасля сыходу Лукашэнкі ўладу могуць атрымаць прадстаўнікі сям’і, адміністрацыйнай вертыкалі і эканамічныя тэхнакраты.
🔻Роля сілавікоў у будучай уладзе будзе дапаможнай, а не дамінуючай.
🔻Сістэма кіравання ў Беларусі ўстойлівая і кампетэнтная, што робіць транзіт улады складаным.
🔻Магчымыя палітычныя крызісы пасля транзіту могуць выклікаць рэпрэсіі.
🔻Уплыў Расеі застанецца ключавым фактарам у беларускім палітычным ландшафце.
Больш падрабязна ў артыкуле
🐶 Гэты сабака ўмее страляць з рагаткі
Але гэта не адзіны яго талент.
Паглядзіце!