Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😲 І як такое есці?
У Аргентыне кухар прыгатаваў шніцаль з... выяваю новага Папы Рымскага.
Вось, як гэта выглядае 🔍
🔹У Менску віталі хлебам-соллю прэзідэнта Зімбабвэ
Ён плануе сустрэцца не толькі з Лукашэнкам, але і з «мясцовымі прадпрымальнікамі». Нагадаем, што менавіта ў Зімбабвэ рэалізоўваюць шэраг схемаў набліжаныя да самаабвешчанага кіраўніка Беларусі бізнесоўцы.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
☝️«BELPOL» выпусціў расследаванне пра адмыванне грошай у «Прэзідэнцкім спартовым клубе»
Расследавальнікі знайшлі як «фармальна легальныя», так і цалкам нелегальныя крыніцы даходаў клубу.
Цалкам відавочным становіцца тое, што «развіццё спартовай інфраструктуры, дабрачыннасць і выплата іменных стыпендыяў» (так клуб апісвае ўласную дзейнасць на афіцыйным сайце) – гэта толькі шырма для брудных справаў.
📍Чытайце тэкст і глядзіце відэа па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Пуцін прапанаваў Украіне зноў сустрэцца ў Стамбуле для прамых перамоваў
🔻Уначы Расея атакавала Украіну дронамі
🔻Індыя і Пакістан спачатку дамовіліся пра спыненне агню, а праз некалькі гадзінаў яго парушылі
🔻У Менск едзе генсек кампартыі В'етнама
🔻Беларусь выйшла ў фінал чэмпіяната свету па пляжным футболе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✔️Ці сапраўды атамная энергетыка зялёная і экалагічная?
Беларуская даследніца разбівае папулярную тэзу.
✔️«Італьянцы засмучаныя, што перамог амерыканец, але радыя, што не абраў імя Пій»
Беларуска з Рыму пра выбары Папы.
✔️«Грузінскі ўрад, спецслужбы не хочуць бачыць тут моцную дыяспару»
Юрыст расказаў, якіх беларусаў могуць не ўпусціць у Грузію пасля візарану і што ім рабіць.
#штопачытаць
☝️Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць прамыя перамовы, распачаўшы іх 15 траўня ў Стамбуле
Гэта адбылося падчас начнога звароту, які журналістам і гледачам анлайн-трансляцыі давялося чакаць каля дзвюх гадзін.
🎵 Прынеслі вам цудоўнай беларускай музыкі на добры сон
Гурт NOCHY прэзентаваў песню і кліп «Ночы не твае».
Паслухайце, сапраўды заварожвае!
💬 «Гэта можа быць элементам прапагандысцкай гульні. Але рэальная небяспека таксама існуе»
Спыталі ў Паўла Латушкі, якім чынам магла быць ажыццёўленая «дастаўка» ў РБ Паўла Бялюціна ды Васіля Грачыхі, і што рабіць беларускім актывістам за мяжой, каб не трапіць у такую ж сітуацыю.
☝️Чытайце па спасылцы, што ён адказаў
😳 Ветэран сеў на танк ў 2025-м і паехаў знішчаць фашызм
Але зрабіў гэта цікавым спосабам, які не спадабаецца Ілану Маску. Глядзіце!
⚛️ Закуліссе «мірнага атаму», пра якое не прынята казаць
Магістарка ўстойлівага развіцця і аспірантка ў экалагічнай інжынерыі Таццяна Новікава прэзентавала сваё даследаванне, датычнае выкідаў АЭС ды іхнага ўплыву на навакольнае асяроддзе.
📍Знаёмім вас з ім падрабязней па спасылцы
🔍 Новы геаграфічны пункт у «эпапеі Мельнікавай»: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
Выданне «Polityka» сцвярджае, што экс-спікерка Каардынацыйнай рады накіравалася ў Дубай усяго праз тыдзень пасля прыбыцця на Шры-Ланку з Лондану.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🕷Павук высвятляе, чаму ў беларускіх падручніках не ўзгадваюць пра супрацу СССР і нацысцкай Нямеччыны
Сталін лічыў Гітлера саюзнікам ажно да чэрвеня 1941 года, калі той раптам не засадзіў свайму «сябру» нож у спіну.
Аднак у школьных ды ўніверсітэцкіх праграмах беларускіх навучальных установаў пра гэта не раскажуць. Чаму так?
👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер
🕊 Колькі насамрэч загінула ў Беларусі ў другую сусветную?
У тыя гады загінуў кожны трэці, кажуць у Беларусі. А яшчэ нядаўна ў СССР лічылася, што загінуў кожны чацвёрты беларус.
У новым выпуску праграмы «Міфы вайны» расказваем, як маніпулюе лічбамі дзяржаўная прапаганда, гаворачы пра колькасць ахвяраў Другой сусветнай вайны ў Беларусі.
📺 Глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
📍У Магілёве падлеткі паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту на 9 траўня
Гэта раз'юшыла прапагандысцкія ТГ-каналы, там пішуць, што дзяўчыны ўжо затрыманыя (а некаторыя нават самастойна прыйшлі ў міліцыю).
🔍 Чытайце болей на сайце
📷 Свет даведаўся імя новага Папы, Індыя і Пакістан абменьваюцца абстрэламі, у Маскве прайшоў парад
Сабралі наш традыцыйны топ фатаздымкаў тыдня, якія падсумоўваюць тое, чым жыў свет у апошнія 7 дзён.
👀 Глядзіце таксама на нашым сайце
🚙🚗🚙🚗 Выезду чакаюць амаль 1500 легкавікоў. Беларуска-польская мяжа зноў правярае кіроўцаў на трываласць
Калі для вас не прынцыпова ехаць на аўтамабілі, лепш скарыстайцеся аўтобусам. Таксама давядзецца пачакаць, але істотна меней.
📍Сабралі болей звестак пра сітуацыю на мяжы па спасылцы
💁🏻♂️ Ашуканцы падманам выцягнулі з беларускі больш за $10 тысяч
40-гадовая жанчына знайшла абвестку нібыта пра выгадныя гандляванні на інвестыцыйнай біржы.
📍Чытайце па спасылцы, што было далей
📍Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову вярнуцца да прамых перамоваў у Стамбуле
Ён заявіў, што Украіна гатовая пайсці на перамовы, калі Расея ад заўтрашняга дня (12 траўня) ўсталюе поўнае і трывалае спыненне агню на фронце.
Таксама, паводле прэзідэнта Украіны, «гэта добры знак, што расейцы задумаліся пра заканчэнне вайны».
👆«Беларуская медычная адукацыя насамрэч не такая і добрая, як пра яе казалі»
З Кацяй Марэцкай мы пазнаёміліся ў 2020-м, калі здымалі сюжэт пра салідарнасць віцебскіх медыкаў. Цяпер яна жыве ў Варшаве, а на медыцыне паставіла крыж. Каця прызнаецца, што рана ці позна сышла б з медыцыны незалежна, здарыўся б 2020 год ці не.
Чаму так? Чытайце гісторыі Кацярыны па спасылцы
💃🏼 Хочаце пачаць нядзельную раніцу з пазітыву? Глядзіце «Раніцу з Белсатам»!
Сёння абмяркуем: гіт-парад беларускага пост-панку, распавядзём пра легендарны беларускі бар у Варшаве, паразмаўляем пра дробязі панямонскага строю і шмат іншага цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 10 траўня
✔️Стала вядома пра новы геаграфічны пункт у «эпапеі Мельнікавай»
✔️Беларус атрымаў нетыповую польскую візу. Раней такіх амаль не выдавалі
✔️У Азаронка люта бамбанула ад рэпартажу расейскага калегі. Таму давялося выбачацца
✔️Чарговага беларуса не ўпусцілі назад у Грузію пасля кароткачасовага выезду для «абнулення»
✔️У Магілёве падлеткі паказвалі сярэднія пальцы падчас салюту на 9 траўня. Прапагаднысты пішуць, што іх ужо затрымалі
✔️Павел Латушка пракаментаваў апошнія выпадкі з «дастаўкаю» ў Беларусь праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі
✔️На Зямлю ўпаў савецкі касмічны апарат, запушчаны больш за 50 гадоў таму
✔️Закуліссе «мірнага атаму», пра якое не прынята казаць
✔️Чаму італьянцы баяліся, што новы Папа возьме сабе імя Пій?
✔️Пакістан абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Індыі
✔️«Не май месяц». Калі ў Беларусі ўжо нарэшце пацяплее?
⚽️ Беларусы пазмагаюцца за золата чэмпіяната свету па пляжным футболе. Супернікам стане Бразілія
Зборная нашай краіны, якую трэнуе іспанец Нікалас Альварада, сёння ў паўфінале турніру перамагла Сенегал з лікам 5:2. У другім паўфінале бразільцы былі мацнейшымі за партугальцаў.
Фінал сусветнага першынства, якое адбываецца на Сейшэльскіх выспах, запланаваны на заўтра. Ён распачнецца а 18:30 па беларускім часе.
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лідары Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы і Нямеччыны – у Кіеве
🔸У Магілёве затрымалі дзяўчын-падлеткаў, якія падчас святочнага салюту 9 траўня паказвалі сярэдні палец
🔸Пасля Шры-Ланкі Мельнікава паляцела ў Дубай. Расследаванне выдання “Палітыка”
🔸Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню пры пасярэдніцтве ЗША
🔸У Беларусі распачаўся сезон барацьбы з інвазійнымі раслінамі. Як выкараніць баршчэўнік і залатарнік? Што рабіць, калі сок расліны трапіў на скуру?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
Каментар пра дачку генерала каштаваў яму свабоды
Андрэй Аўсіевіч – сын і ўнук святароў, праваслаўны вернік і былы палітвязень. Лукашэнкаўскі сілавік «замовіў» хлопца за каментар пра сваю дачку, і Андрэй правёў у турме 3,5 года❗️
Цяпер Андрэй звяртаецца да беларусаў па дапамогу, бо пасля вызвалення пераслед не спыніўся, і ён быў вымушаны бегчы з радзімы, маючы пры сабе толькі адзін заплечнік.
👀 Глядзіце гісторыю Андрэя ў праграме «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎥
💁🏻♂️ Расейскі журналіст, на якога жорстка наехаў Азаронак, прынёс Лукашэнку свае прабачэнні
Раней у сваім рэпартажы Андрэй Калеснікаў звярнуў увагу на нямогласць самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, якому было цяжка перасоўвацца падчас параду ў Маскве.
📍Чытайце болей па спасылцы
🤔 Чаму італьянцы баяліся, што новы Папа возьме сабе імя Пій?
А таксама пра агульную атмасферу, якая панавала ў Вечным горадзе пасля смерці старога пантыфіка і ў часе выбараў новага.
📍Пра гэта і не толькі расказала ў каментары «Белсату» беларуска Марыя (імя змененае)
📍Джэй Ды Вэнс пазітыўна выказаўся пра новага Папу Рымскага. Раней той крытыкаваў адміністрацыю Трампа ў сваіх сацсетках
Вэнс зазначыў: гэта «выдатна», што Папам абралі грамадзяніна ЗША. І пажадаў яму ўсяго найлепшага на пасадзе.
👀 Глядзіце падрабязней на старонцы
💬 «Хутчэй за ўсё, грузінскі ўрад і спецслужбы не хочуць бачыць тут моцную беларускую дыяспару»
Чарговага беларуса не ўпусцілі назад у Грузію пасля кароткачасовага выезду для абнулення легальнага тэрміна знаходжання.
📍Расказваем што адбылося і публікуем каментар юрыста з гэтай нагоды