Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😳 Пакістан абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць Індыі
У адказ на «індыйскую агрэсію» пакістанскія сілы заявілі пра намер ударыць па стратэгічных аб’ектах на тэрыторыі суседняй краіны. Ваенная аперацыя будзе мець назву «Буньян уль-Марсо».
Паводле ўладаў Пакістана, мэтамі ўдараў сталі авіябазы ў горадзе Удхампур у індыйскай частцы Кашміра і ў Патханкоце, а таксама склад звышгукавых ракет у Беасе.
Армія Індыі назвала дзеянні Пакістану «вопіючай эскалацыяй».
Кім Чэн Ын апраўдаў удзел КНДР у вайне супраць Украіны
Паводле яго, паўночнакарэйскія салдаты абаранялі «братнюю нацыю».
«Я лічу ўсіх адважных салдат, што ўдзельнічалі ў Курскай аперацыі, героямі і найвышэйшымі прадстаўнікамі гонару нацыі», – сказаў Кім.
Лідар КНДР таксама заявіў, што Пхеньян дазволіць выкарыстанне сілы, калі ЗША працягнуць здзяйсняць «ваенныя правакацыі супраць Расеі».
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння гаворым пра тое, адкуль узялося слова «спадарства», што такое касплэй, куды беларусам варта завітаць у гэтыя выходныя — і не толькі.Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=5bQj-hwdsio
💥 #галоўнае за 9 траўня
✔️Колькі каштуе святкаванне 9 траўня? Паглядзелі, як і на што выдаткоўваюцца грошы
✔️Расейскі амбасадар у Варшаве зноў сутыкнуўся з цяжкасцямі падчас ускладання кветак
✔️А прарасейскія актывісты ў той жа лакацыі ледзь не сарвалі працу нашай журналісткі
✔️Як Рым сустрэў новага Папу. Рэпартаж з-пад Сікстынскай капэлы
✔️Улады РБ цяпер прызнаюць ветэранамі вайны 1941-1945 гадоў не толькі франтавікоў, але і тылавікоў
✔️Амерыканца, што нелегальна патрапіў у Беларусь праз свае праблемы з памяццю, усё ж адпусцілі да родных
✔️Расея ўкладае ў Беларусь найбольш грошай. А хто ідзе следам за ёю?
✔️Сёлета ў Беларусі рэзка вырасла колькасць пажараў. Прычына не самая відавочная
✔️У Беларусі не адбудзецца «фестываль танкаў», бо ў ім знайшлі сляды «экстрэмісцкай» кампаніі
#рэпрэсіі:
▫️Стала вядома, што брат Ігара Лосіка ужо месяц знаходзіцца ў няволі
▫️У адной з калоніяў зноў пачалі ціснуць на палітвязняў, каб тыя пісалі прашэнні пра памілаванне на імя Лукашэнкі
💬 «Для Лукашэнкі цяпер галоўнае ўстрымацца і не заняць чыйсці бок у канфлікце Індыі ды Пакістану»
У свеце разгараецца новая вайна, прычым гэтым разам паміж дзвюма ядравымі дзяржавамі. Ці можна сказаць, што гэта на руку Крамлю і ягонаму васалу з Драздоў?
А таксама:
❓Куды знік Віктар Лукашэнка?
❓Што будзе падчас вучэнняў «Захад 2025»?
❓Пацяпленне ў адносінах ЗША і Беларусі?
👀 Свежы выпуск праграмы «Карані праблемаў» ужо даступны для прагляду на канале «Белсат NEWS»
😉 У свеце з’явіўся ровар для аматараў паляжаць!
Проста паглядзіце, як ён працуе 🤔
😳 Як святкуюць 9 траўня ў Беларусі?
«На самым высокім узроўні», - заяўляюць чыноўнікі. Як гэты «высокі ўзровень» яны ўяўляюць?
Нашы журналісты склалі фотападборку сённяшняга дня з розных гарадоў Беларусі. Паглядзіце 👈
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як свет адрэагаваў на новага Папу Рымскага? Ці зменіцца палітыка Ватыкана ў дачыненні да афіцыйнага Менску? Ці скончыцца ў Беларусі пераслед святароў?
🔸 9 траўня. «Бессмяротныя палкі» у рэгіёнах і позні парад у Менску
🔸 BELPOL атрымаў дакумент МНС, а ў ім – статыстыка па пажарах у першым квартале 2025. Колькасць пажараў узрасла больш, чым на 36%
🔸 Затрымалі малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка. Яго вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»
🔸 Праваабаронцы паведамілі пра тое, што палітвязняў масава заклікаюць пісаць прашэнні аб памілаванні)
🔸 Міністры замежных справаў краінаў Рады Еўропы ў Львове маюць прыняць рашэнне пра стварэнне спецтрыбунала па ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіне. Без увагі не застануцца і злачынствы Лукашэнкі
🔸 Сёння – дзень Еўропы. 75 гадоў таму нарадзіўся Еўразвяз
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤯 А гэтак фермеры ў Беларусі ратуюць ураджай дурніцы
Паглядзіце!
😡 Прарасейскія актывісты сарвалі працу журналістаў у Варшаве
9 траўня ў польскай сталіцы прайшла акцыя супраць расейскай прапаганды. Але хутка з’явіліся і прыхільнікі Пуціна з георгіеўскімі стужкамі.
Нашыя калегі са «SLAWA TV» апынуліся ў самым эпіцэнтры. Паглядзіце, што там адбывалася.
💁🏻♂️ Расейскі амбасадар у Варшаве зноў сутыкнуўся з цяжкасцямі падчас ускладання кветак
Каля помніка загінулым салдатам Чырвонай арміі на зямлю ляглі актывісты, якія паказвалі сабою забітых Расеяй мірных жыхароў Украіны.
📍Болей падрабязнасцей шукайце на сайце
💫 Гэта не толькі відовішча, але і самабытнасць
Паглядзіце, што прыдумалі ў Тайландзе ☝️
💁🏻♂️ Улады РБ цяпер прызнаюць ветэранамі вайны 1941-1945 гадоў не толькі франтавікоў, але і тылавікоў
Змены ў адпаведных законах пачалі дзеяць з 1 траўня.
📍Разбіраем падрабязней, пра што ідзе гаворка
🎤 Як беларускія стэндаперы пачалі выступаць па-беларуску?
Госць праграмы «Мова нанова», комік Максім Канавал, расказаў пра свой шлях «самабеларусізацыі» і пра тое, хто падштурхнуў беларускую стэндап-сцэну пачаць жартаваць на роднай мове.
👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤔 Як наваабраны Папа Рымскі ставіцца да адміністрацыі Трампа?
Журналісты знайшлі меркаваны акаўнт Робэрта Прэваста ў сацсетках. Ватыкан, праўда, не пацвярджаў, што старонка належыць менавіта новаму пантыфіку.
🔍 Чытайце на сайце
🇪🇺 Еўрапейскія лідары прыехалі ва Украіну
Прэм’ер Вялікай Брытаніі Стармер, прэзідэнт Францыі Макрон, канцлер Нямеччыны Мерц і прэм’ер Польшчы Туск упершыню разам наведалі Кіеў.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ермак паведаміў, што бакі маюць шмат працы і нямала тэмаў для абмеркавання:
«Неабходна завяршыць гэтую вайну справядлівым мірным шляхам. Трэба прымусіць Маскву пайсці на спыненне агню», — адзначыў украінскі чыноўнік.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 «Крамбамбуля» выдала першую за 8 гадоў песню
Праект Лявона Вольскага «выйшаў з лесу» пасля доўгага маўчання з песняй пра перамогу. Паслухаць яе можна па спасылцы (праз VPN).
🔺 Як у Беларусі адзначылі Дзень Перамогі?
Дзеці ў савецкай форме і гульні з вайсковай тэхнікай: сабралі фотаздымкі таго, як улады рэжыму арганізавалі святкаванне 80-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Еўропа дамовілася на трыбунал за напад на Украіну
Ці закране ён Лукашэнку і ягоных паплечнікаў? Разабраліся ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
🎸«Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы»
«Толькі перамога» – новая песня «Крамбамбулі». Гэта першая песня, якую гурт выпусціў за апошнія восем гадоў.
«Без Перамогі, нашай новай, сапраўднай Перамогі, а не той, колішняй, пакрытай, бы павуціннем, спекуляцыямі і фальшам, не ўдасца бачыць яскравыя фарбы свету, чуць чароўную музыку жыцця і дыхаць на поўныя грудзі. Паглядзіце адно аднаму ў вочы! Колькі можна жыць пад прыгнётам і выконваць акупацыйныя законы?! Ці не вартыя мы паўнавартаснага, годнага, сапраўднага жыцця?»
🙏 «Палітвязні ў нашай Айчыне не будуць абыякавыя для Папы»
Хто такі новаабраны Папа Рымскі Леў ХІV?
Як пантыфіка, яго называюць тым, «які клапоціцца пра мігрантаў і жабракоў». А якой будзе палітыка новага Папы? І як яна паўплывае на свет, у тым ліку на Беларусь?
Беларускі каталіцкі святар Дзмітрый Прыступа перакананы, што Леў ХІV не пакіне беларусаў і Беларусь. Паслухайце.
Больш пра асобу Папы Рымскага Льва ХІV даведваліся нашы журналісты. Глядзіце ў праграме «Аб'ектыў». 👈
☝️Маладзён, які забіў вартаўніцу на тэрыторыі Варшаўскага ўніверсітэту, расказаў пра свае матывы
З ягоных тлумачэнняў вынікае, што забойства не было спланаваным, а ахвяра была выпадковай. Падобна, што ідэя нападу прыйшла ў галаву затрыманаму непасрэдна перад забойствам.
📍Болей падрабязнасцей шукайце на старонцы
☝️Лукашэнка загаварыў, як беларускі нацыяналіст. Што здарылася?
Пра перавагу над суседзямі Лукашэнка заявіў напярэдадні Параду Перамогі ў Маскве. І нагадаў пра 1000-гадовую беларускую гісторыю, якую збіраецца шанаваць.
Адначасна згадаў, што «затрымаўся пры ўладзе», і просіць яго пацярпець. Акрамя беларускага народу, у каго яшчэ заканчваецца цярплівасць трываць так званага прэзідэнта? Каму самапрызначэнец адрасуе свае заявы пра перавагу беларускай гісторыі?
Гэтыя і іншыя актуальныя тэмы абмяркоўвалі ў праграме Сяргея Пелясы «ПраСвет». Больш чытайце па спасылцы.👈
🤔 Зліты дакумент: у першым квартале 2025-га ў Беларусі было неймаверна шмат пажараў
«BELPOL» падзяліўся з намі лістом першага намесніка міністра надзвычайных сітуацыяў Аляксандра Худалеева віцэ-прэм’еру Анатолю Сіваку. Прыведзеныя ў ім лічбы ўражваюць.
📍Чытайце падрабязнасці на сайце
🙈 У Горадні на парад прыцягнулі казу на мянушку «Малышка»🐐
Малышка, здаецца, была супраць, але яе ніхто не пытаў... 🫠
«Кожны чацвёрты быў мёртвы...». Спрабуем разабрацца, як лічылі загінулых у Другой сусветнай вайне беларусаў
Да пачатку XXI стагоддзя было прынята лічыць, што страты БССР у вайне складалі каля 2 млн чалавек, што адпавядае формуле «загінуў кожны чацвёрты беларус».
Аднак на стыку стагоддзяў з'явіліся новыя падлікі, згодна з якімі загінуў ужо «кожны трэці» (гэта значыць амаль на мільён болей, чым лічылася раней).
Нічога сабе розніца! Адкуль узяліся абедзве лічбы?
👀 Зміцер Міцкевіч занурыўся ў нюансы гэтай арыфметыкі ў новым выданні праграмы «Міфы вайны». Паглядзіце!
💁🏻♂️ У Беларусі не адбудзецца «фестываль танкаў», бо ў ім знайшлі сляды «экстрэмісцкай» кампаніі
Гаворка пра «Лесту», якую раней у Расеі пастанавілі прыватызаваць праз нібыта падтрыманне для ЗСУ.
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
🔸Гэтая жанчына заснавала ў Батумі беларускую школу, у якую едуць з усяго свету
Навучанне ў ёй дае права на атрыманне дазволу на жыхарства ў Грузіі. Праўда, апошнім часам школа мае патрэбу ў дапамозе.
Аксана Акуневіч уклала ў прастору «аКсяродак», на базе якой функцыянуе школа, грошы, якіх хапіла б для набыцця добрай кватэры. Аднак цяпер адна з найважнейшых справаў ейнага жыцця пад пагрозаю знікнення.
👀 Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
💰 Расея ўкладае ў Беларусь найбольш грошай. А хто ідзе следам за ёю?
За апошнія два гады спіс дзяржаваў-інвестараў, якім цікава супрацоўнічаць з РБ, моцна змяніўся.
📍Аналізуем гэтыя змены па спасылцы
✝️ Расказваем, як Рым сачыў за выбарамі новага Папы
Прыглядаемся пільней да новага кіраўніка Каталіцкай царквы і спрабуем перадаць атмасферу, што панавала ў Вечным горадзе ў дні канклаву.
📍Чытайце наш рэпартаж з месца падзеяў па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чым вядомы новы Папа Рымскі Леў XIV?
🔻Беларускія дэсантнікі маршыравалі па Маскве, спяваючы пра Лукашэнку
🔻Трамп і Зяленскі паразмаўлялі па тэлефоне
🔻Ціханоўская сустрэлася з Джорджам Бушам
🔻Зяленскі: Кіеў гатовы да перамоваў з Масквой у любым фармаце
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️Амерыканца, што нелегальна патрапіў у Беларусь праз свае праблемы з памяццю, усё ж адпусцілі да родных
Учора яго вывезлі з Беларусі бацька-амерыканец і маці-украінка, якая цяпер жыве ў Чэхіі.
📍Падрабязней чытайце ў нас на старонцы