belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Лідары Славаччыны і Сербіі запісалі відэа на фоне Крамля

Прэм’ер Фіца заявіў, што «сербы і славакі – браты назаўсёды», а прэзідэнт Вучыч дадаў, што іх краіны «перамогуць» і назваў сустрэчу ў Маскве «брацкай».

«Дзякуй яму [Роберту Фіца] за стойкасць. Мы вытрымаем! Перамогуць Славакія і Сербія», – падкрэсліў Вучыч.

Абодвух палітыкаў раскрытыкавалі ў Еўразвязе за намер ехаць у Маскву падчас вайны ва Украіне.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Папам Рымскім стаў амерыканскі святар

Новы Пантыфік Леў XIV (Робэрт Фрэнсіс Прэво) стаў 267-м Папам Рымскім. Што пра яго вядома і якія ў яго погляды – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Хто прыляцеў, а хто адмовіўся ехаць да Пуціна на парад?

Акрамя сталых саюзнікаў Масквы, мы разабраліся, хто з прадстаўнікоў Еўропы і дэмакратычнага свету ўсё ж вырашыў з’явіцца на трыбуне побач з прэзідэнтам РФ. Падрабязнасці – на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Новае расследаванне пра зніклую Анжаліку Мельнікаву

Паездкі на Шры-Ланку з дзецьмі і магчымыя сустрэчы са спартоўцам з Беларусі – даведаліся дэталі ў суаўтара расследавання часопісу Polityka. Чытайце па спасылцы (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

👨🏼‍🦳Ці вытрымае здароўе Лукашэнкі 2 парады за дзень?

9 траўня можа стаць найцяжэйшым днём для Лукашэнкі. Бо ён будзе вымушаны ўдзельнічаць адразу ў двух вайсковых парадах: у Менску і Маскве. Нават прыляцеў у Расею загадзя, каб не было 2 пералётаў за раз. З гэтай жа прычыны парад у Менску быў перанесены на вечар.

Пра тое, як рэжым «адпрацоўвае» сёлетні марафон «победобесия» глядзіце ў новым выпуску перадачы «ПраСвет» на Белсаце

Читать полностью…

Белсат

🇺🇸«Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае значэнне для ЗША»

Пра што дэмакратычная лідарка 1.5 гадзіны размаўляла з былым прэзідэнтам ЗША — чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

💸Долар істотна патаннеў з пачатку года

Ці варта хвалявацца, калі трымаеш ашчаджэнні ў амерыканскай валюце — чытай тут

Читать полностью…

Белсат

І зноў тэхніка панішчыць дарогі падчас параду😭

Як будзе арганізаванае святкавання 9 траўня ў Менску і з якімі нязручнасцямі сутыкнуцца менчукі чытайце ў нашым артыкуле 👈🏻

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 8 траўня – Дзень памяці і прымірэння ў Еўропе. Як адзначаюць гадавіну заканчэння на кантыненце Другой сусветнай?

🔸 Якія нязручнасці парад на Дзень перамогі 9 траўня прынясе жыхарам Менску. Распавядзем пра перакрытыя вуліцы і міліцэйскія праверкі

🔸 Трамп афіцыйна абвесціў 8 траўня Днём перамогі ЗША ў Другой Сусветнай

🔸 Напад з сякерай у Варшаўскім універсітэце

🔸 У Ватыкане працягваецца канклаў. Сочым за атмасферай і, вядома, за дымам

🔸 Закон аб амністыі набыў моц. Цягам паловы года на волю выйдуць 7630 чалавек. Палітвязняў гэта не тычыцца.

🔸 Святлана Ціханоўская ў ЗША

🔸 Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў крамах, абяцае, што сітуацыя палепшыцца. А КДК пагражае зачыняць тыя крамы, дзе бульбы няма

🔸 Наколькі моцную пагрозу ўраджаю і айчыннай эканоміцы ў цэлым нясуць цяперашнія замаразкі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Зяленскі звярнуўся да нацыі ў дзень памяці і перамогі над нацызмам

«Спрабуючы прысвоіць Украіну, Расея прысвойвае сабе чужую памяць і скажае гісторыю. Таму не толькі сёння, а заўсёды варта памятаць: украінцы зрабілі свой вялікі ўклад у тую перамогу. Спынілі зло сусветнага маштабу ўласнай крывёю.

Таму што больш за 8 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай Арміі. Дзясяткі тысяч змагаліся ў войсках саюзнікаў, сотні тысяч – у паўстанцкіх атрадах і рухах супраціву.

У той вайне ў нас не было тылу – уся наша зямля была суцэльным фронтам, плацдармам, адкрытай ранай. Пацярпелі кожны горад, вёска, кожны дом і кожная сям'я. І мы не аддаём гэтую памяць новаму, рускаму нацызму, гэтак жа як не аддаём яму сваё сапраўднае», – сказаў Зяленскі.

Читать полностью…

Белсат

🔎 Падрабязнасці пра знікненне Мельнікавай

Перад знікненнем спікерка Каардынацыйнай рады паляцела з дзецьмі з Лондану на Шры-Ланку.

Крыніцы «Polityka» паведамляюць, што там яна была не ўпершыню, нібыта там яна праводзіла час у кампаніі спартоўца з Беларусі, які мог быць агентам КДБ

Новы дэталі расследавання чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

🤡 Лукашэнка зноў кажа, што «затрымаўся» на пасадзе

Ён заявіў, што «абяцаў прывесці новае пакаленне да ўлады», але папрасіў яшчэ крыху цярпення:

«Як я вам і абяцаў – фактычна новае пакаленне прыведзена да ўлады. Ну, я крыху затрымаўся, але пацярпіце. Павінны ж быць і вопытныя людзі. Яны ў нас ёсць. Але і моладзь прыйшла. Вось паглядзіце і зробіце выснову, на што здольная наша моладзь», – заявіў Лукашэнка.

Пасля выступу самаабвешчаны вылецеў у Маскву для ўдзелу ў парадзе Пуціна.

Читать полностью…

Белсат

🪄 Адна літара можа змяніць сэнс усяго вашага сказу!

🤓 У чым розніца паміж «уперамеШку» і «ўперамеЖку»? Глядзіце цікавінкі беларускай граматыкі ў новым выпуску «Мова нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Фермер з ЗША пераўтварыў зладзюжку ў зорку сацсетак

Паглядзіце, што ён прыдумаў!

Читать полностью…

Белсат

Чаму міліцыя ўзялася за беспрацоўных

«Цяпер вельмі шмат людзей адпрацоўваецца», — сказалі «Белсату» ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Нашыя журналісты пазванілі туды пад выглядам занепакоенага беспрацоўнага грамадзяніна, каб даведацца падрабязнасці новай практыкі «заахвочвання» грамадзян да працы праз міліцыю

Што атрымалася чытайце ў нас на сайце 👈🏻

Читать полностью…

Белсат

КДК пагражае закрываць крамы без бульбы 🥔🚫

Пра гэта новым аглядзе навінаў ⤴️

А яшчэ:

🔻Данута Перадня эвакуяваная! BySol адкрыў збор

🔻Вахцёршы адсеклі галаву. Жахлівае забойства ў Варшаўскім універсітэце

🔻Зяленскі пра атаку дронаў па Расеі: справядліва, што ў расейскім небе неспакойна

🔻Папу пакуль не абралі. Чорны дым пасля першага дня канклаву

🔻Падрабязнасці ў справе знікнення Мельнікавай - неўзабаве.

🔻Вызначыўся апошні ўдзельнік фінальнага матчу футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😱Жахлівае здарэнне ў Варшаве

22-гадовы жыхар Варшавы з сякерай проста напаў на людзей у цэнтры гораду. Ягонай ахвярай стала 60-гадовая вартаўніца варшаўскага ўніверсітэту. Маладзён учыніў над ёй расправу з асаблівай жорсткасцю. Ахоўнік, які намагаўся яго спыніць, шпіталізаваны з мноствам траўмаў і знаходзіцца ў крытычным стане. Нападнік быў адразу затрыманы

Рэктар універсітэту абвясціў чацвер 8 траўня днём жалобы. Заняткі адмененыя.

Падрабязнасці чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Вось і настала 9 траўня! А як да яго рыхтавалася Беларусь?

Трэшовенька. Сярога (ужо без «бумера») цалаваўся ў дзёсны з чыноўнікамі, народ дэгуставаў «хлеб фашысцкіх канцлагераў», а Мулен Руж ладзіў шоў да Дня Перамогі. І гэта не ўсё!

Чытайце наш артыкул і даведайцеся, што маглі прапусціць :)

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 траўня

⚡️Абраны новы Папа Рымскі

✔️ Белсат даведаўся, чаму міліцыя ўзялася за беспрацоўных

✔️Беларуса не пусцілі ў Грузію

✔️ Новыя падрабязнасці пра знікненне Мельнікавай

✔️ Беларусы крэатыўна ратуюць градкі ад замаразкаў

✔️Амністыя не будзе тычыцца палітвязняў

✔️Ціханоўская сустрэлася з Джорджам Бушам

Читать полностью…

Белсат

☝️ Святлана Ціханоўская заклікала Дональда Трампа стаць медыятарам

«Нам патрэбны моцны медыятар», – заявіла Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША.
Дэмакратычная лідарка заклікала Дональда Трампа стаць пасярэднікам паміж уладамі і дэмакратычнымі сіламі для развязання палітычнага крызісу ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў галоўны дарадца Франак Вячорка. Паслухайце. ☝️

Читать полностью…

Белсат

❗️Роберт Фрэнсіс Прэво – новы Папа Рымскі

Гэта 69-гадовы амерыканскі кардынал і цяпер ягонае новае імя – Леў ХІV.

Пантыфіка абралі ўвечары другога дня Канклаву.
Паглядзіце першы выхад Льва ХІV да вернікаў у Ватыкане.

Падрабязна падзеі глядзіце ў эфіры праграмы «Студыя Белсату».

Читать полностью…

Белсат

❗️ Новым Папам Рымскім стаў Роберт Прэво

Гэта 69-гадовы кардынал з Амерыкі Роберт Прэво. Ён выбраў сабе імя Леон XIV.

Прэво нарадзіўся ў Чыкага, да абрання ён займаў пасаду прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў у Ватыкане, у розныя гады ён служыў у ЗША і ў Лацінскай Амерыцы.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ У Ватыкане выбралі новага Папу (Дапаўняецца!)

Читать полностью…

Белсат

🥶🥔Беларусы ратуюць градкі ад замаразкаў вопраткай і пухавымі коўдрамі

У Беларусь раптоўна прыйшло пахаладанне, якое пагражае садам і агародам па ўсёй краіне. Але беларусаў так проста не спалохаеш. Карыстальнікі сацсетак дзеляцца крэатыўнымі лайфхакамі, як уратаваць ураджай. 💪🏼

Мы падрыхтавалі для вас падборку творчых знаходак, як беларусы змагаюцца з замаразками

Читать полностью…

Белсат

🚝 Калі пусцяць беларускія цягнікі ў Польшчу — залежыць ад паводзінаў рэжыму

«Белсат» атрымаў адказ ад польскай чыгункі, калі беларускія цягнікі зноў змогуць паехаць у Еўропу: усё залежыць ад таго, ці зменіцца міграцыйная палітыка, і ці палепшыцца сітуацыя з бяспекай на мяжы.

А пакуль нічога не ясна — паглядзіце на коцікаў, якіх урачыста прызначылі кандуктарамі ў японскіх цягніках 🐈🇯🇵

Читать полностью…

Белсат

🦫 Бабёр заснуў пад паліклінікай у Добрушы

Так, вы ўсё правільна прачыталі, і так, мы добра яго разумеем 🙈

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🇬🇪Беларуса не пусцілі ў Грузію. Ён прадаваў беларускую сімволіку

Актывіста Змітра Грынкевіча пасля «візарана» не пусцілі ў Грузію дзе ён жыў 2 гады. Мужчына жыў у Батумі і займаўся продажам беларускай і ўкраінскай сімволікі.

Праваабаронца Раман Кісляк называе гэтую забарону на ўезд «ударам» па дыяспары:

Грузінскі ўрад не хоча, каб тут, у Грузіі, была моцная беларуская дыяспара. Найбольш актыўных дзеячаў дыяспары, у тым ліку Змітра, яны якраз на візаране трымаюць, не даюць вярнуцца ў Грузію


Візаран — гэта выезд у іншую краіну дзеля абнулення дазволенага тэрміну знаходжання ў ёй.

Падрабязнасці чытайце ў гэтым артыкуле

Читать полностью…

Белсат

🚫Увага! Шакуючыя здымкі!

Амаль 65 тысяч дакументаў, што тычацца забойства сенатара Роберта Кенэдзі, былі рассакрэчаныя ўладамі ЗША. Сярод іх — файлы з дэталёвымі фотаздымкамі з морга.

Увесь масіў матэрыялаў даступны на сайце Нацыянальнага архіва ЗША

Роберт Кенэдзі — малодшы брат прэзідэнта Джона Кенэдзі, які таксама быў забіты. Роберт загінуў у 1968 годзе падчас перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі — яго застрэлілі ў Лос-Анджэлесе адразу пасля перамогі на папярэдніх выбарах у штаце Каліфорнія.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 8 траўня

Долар падрос на 1.8 капейкі. Еўра страціў 1.0 капейкі. Расейскі рубель страціў 1.5 капейкі.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

😢Амністыя не будзе тычыцца палітвязняў

Лукашэнка падпісаў закон пра амністыю. Афіцыйнай нагодай стала 80-годдзе сканчэнне вайны. Амністыя закране 7630 чалавек, але ўсе асуджаныя па так званых «экстрэмісцкіх» артыкулах, паводле якіх найчасцей караюць палітычных зняволеных, пад яе не падпадаюць.

Амністыя будзе ажыццяўляцца цягам шасці месяцаў.

Падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

🗓 Трамп абвясціў 8 траўня Днём Перамогі

Дональд Трамп афіцыйна прызнаў 8 траўня Днём Перамогі ЗША ў Другой сусветнай вайне. Але ёсць нюанс: гэта дата завяршэння вайны ў Еўропе, і менавіта як Дзень Перамогі ў Еўропе (VE Day) яна традыцыйна і называлася. Бо для ЗША і іх саюзнікаў Другая сусветная вайна скончылася толькі 2 верасня 1945 года — пасля капітуляцыі Японіі.

Так прэзідэнт ЗША абгрунтоўве сваё рашэнне пра сввятакаванне перамогі ў Першай і Другой сусветных войнах:

Абедзве вайны выйгралі мы. Астатнія краіны з намі і блізка не параўнаць – ні ў сэнсе вайсковай магутнасці, ні ў мужнасці, ні ў дасканалым камандаванні. Пры гэтым іншыя краіны сваю перамогу святкуюць, а мы – не. Гэта ўсё таму, што няма больш лідараў, якія ведаюць, як гэта рабіць правільна.


Што яшчэ Трамп сказаў з гэтай нагоды чытайце тут

Читать полностью…

Белсат

Беларуска выпусціла кнігу, якая знаёміць з музычным фальклорам старавераў у Беларусі🎵✝️

Гэтае даследаванне дапоўненае аўтэнтычнымі здымкамі і аўдыязапісамі, многія з песень публікуюцца ўпершыню.

Глядзіце цалкам у праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…
Subscribe to a channel