Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
▪️Два 17-гадовыя хлопцы насмерць разбіліся на матацыкле пад Смалявічамі
У прэс-службе МУС паведамляюць, што ДТЗ адбылося сёння раніцай на дарозе «Жодзіна-Зялёны Бор-Кленік». Падлетак, які кіраваў матацыклам «Менск», не даў рады кіраванню ды з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. Ад атрыманых траўмаў ён разам з ягоным равеснікам-пасажырам загінулі.
Права кіравання транспартнымі сродкамі кіроўца байку не меў.
👆«Гэта будзе доўгі працэс». Супрацоўнікі «Голасу Амерыкі» не змаглі вярнуцца на працу гэтым тыднем
СМІ фактычна спыніла працу пасля таго, як адміністрацыя Доналда Трампа ў сакавіку выдала ўказ пра роспуск Агенцтва ЗША па глабальных медыя. Аднак 22 красавіка суд вынес папярэднюю пастанову, што прэзідэнт выйшаў за рамкі сваіх паўнамоцтваў і не меў права выдаваць такі ўказ.
Але ў суботу Апеляцыйны суд вынес рашэнне аб адтэрміноўцы рашэння ад 22 красавіка: маўляў, суддзя акруговага суда не меў паўнамоцтваў блакаваць палажэнні ўказа Трампа адносна рашэнняў па працоўнай сіле і выплат грантаў.
«Мы ўпэўненыя ў нашых юрыстах і ў нашай справе. Мы працягнем дабівацца поўнага вяртання, каб расказваць свету гісторыю Амерыкі з дапамогай фактычнага, збалансаванага і ўсебаковага асвятлення»,
Ранішнюю прэсу замаўлялі?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸Георгіеўская стужка разладу: як у Расеі прыдумалі сімвал «русского мира» 20 гадоў таму
Як яна зрабілася сімвалам расейскага рэваншу і як яе спрабавалі прасоўваць у Беларусі, разбіраўся «Белсат».
🔸Нізкі мастацкі ўзровень. Як прайшла «Песня года Беларусі»?
Мы паглядзелі галоўную музычную прэмію Беларусі і не раім яе глядзець нікому. Чаму? Распавядаем у нашым артыкуле.
🔸«BYSOL маёй эвакуацыяй не займаўся»
Разбіраемся ў прэтэнзіях былых палітвязняў да фонду.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 3 траўня
✔️Намеснік Латушкі ў НАУ вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду спікера Каардынацыйнай рады
✔️Ці хлусіў «BYSOL» пра эвакуацыю былых палітвязняў? Разбіраемся
✔️Зяленскі заявіў, што сусветныя лідары, якія наведаюць парад 9 траўня ў Маскве, могуць быць у небяспецы
✔️Тым часам у прэзідэнта Сербіі ды прэм'ера Славаччыны, што збіраліся ехаць на гэты парад, узніклі праблемы са здароўем
✔️Прапаганда пахвалілася, што на Бярозаўскай ДРЭС майняць біткойны. Ці пойдзе гэта ў плюс эканоміцы?
✔️«Начныя ваўкі» зноў едуць у Беларусь. Улады РБ даведваюцца пра гэта з прэсы
✔️Расея і Украіна ўначы абмяняліся масаванымі атакамі дронаў адна на адну
✔️Крынжометр зашкаліў. Ацанілі галоўную музычную прэмію Беларусі
✔️Як і чаму георгіеўская стужка зрабілася сімвалам расейскага імперыялізму?
🇱🇹 Расейцаў, якія часцей чым раз на тры месяцы ездзяць на радзіму, будуць пазбаўляць літоўскага ВНЖ
Аналагічнае пакаранне разглядалі і для беларусаў з дазволам на жыхарства ў Літве, аднак у выніку Сейм не падтрымаў такія абмежаванні для нашых суайчыннікаў.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
😞 Беларусь побач з КНДР па ўзроўні свабоды прэсы
З 180 краін свету мы займаем ажно 166-е месца! Падрабязней у відэа.
🙂 Добрае відэа для тых, хто стаміўся
Адпачніце і паглядзіце мілую сцэну з птушкамі – вам спадабаецца ❤️
🇷🇸 У Сербіі заявілі пра шпіталізацыю Вучыча. Праблемы са здароўем раптам узніклі і ў славацкага прэм'ера Робэрта Фіца
Аляксандр Вучыч адчуў сябе кепска падчас візіту ў ЗША. Давялося скасоўваць ягоны ўдзел у запланаваных мерапрыемствах. Вучыч вярнуўся ў Бялград і быў там шпіталізаваны. Пра ягоны стан нічога не паведамляецца.
Тым часам у Славаччыне былі скасаваныя некаторыя працоўныя сустрэчы Робэрта Фіца. Аргументавана гэта было тым, што ён адчуў сябе нядобра ў выніку наступстваў замаху, якія дагэтуль нагадваюць пра сябе.
Цікава, што і Вучыч, і Фіца заяўлялі пра свой намер наведаць парад у Маскве 9 траўня. Аднак сёння Уладзімір Зяленскі зрабіў заяву, дзе не пагадзіўся на новае перамір'е Пуціна і, больш за тое, сказаў што «Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву».
📍20 гадоў галоўнаму сімвалу «русского мира». Як колеры георгіеўскай стужкі сталі асацыявацца з захопніцкай палітыкай Расеі
Фактычна стужка існуе яшчэ з часоў Кацярыны II, аднак тое, якім чынам і для якіх мэтаў яе рэанімавалі ўжо ў XXI стагоддзі, варта асобнага вывучэння.
🔍 Гэтым мы і заняліся па спасылцы, пачытайце!
🏍 Расейскія Z-байкеры зноў маюць намер пракаціцца па беларускіх дарогах. Мясцовым уладам пра гэта нічога не паведамлялі
Хоць у дзеяннях, што запланавалі «рускамірцы», прасочваюцца ўсе прыкметы масавага мерапрыемства, дазвол на якое варта атрымліваць загадзя.
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
😬 Сезон кляшчоў у разгары. Расказваем, як ад іх абараніцца
Сабралі ў гэтым відэа найбольш эфектыўныя парады ☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Былая беларуская журналістка, якую падазраюць у супрацы са спецслужбамі, з'ехала з Чэхіі ў Маскву
🔻Беларускую чыгунку чакае маштабная «аптымізацыя»
🔻У Менску правялі рэпетыцыю параду Перамогі
🔻Самы доўгі ў Беларусі падвесны мост ізноў дасяжны для наведвання
🔻У Нідэрландах забілі фінансіста, які распавядаў пра адмыванне грошай у менскім «H-казіно»
🔻Беларускі футбаліст Ілля Шкурын дапамог варшаўскай «Легіі» здабыць Кубак Польшчы
🔻Гэймеры ў роспачы. Студыя «Rock Star Games» паведаміла пра перанос рэлізу «GTA VI»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Улады РБ збіраюцца папаўняць бюджэт праз майнінг крыптавалютаў?
Пару тыдняў таму тэлеканал СТВ расказаў пра майнінг крыптавалюты ў Белаазёрску. Паводле рэпартажу, на тэрыторыі Бярозаўскай ДРЭС ужо больш за два гады дзейнічае найбуйнейшая ў Беларусі майнінг-ферма, у якую інвеставала неназваная кітайская кампанія.
📍Ці выгадна гэта? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
Расея нанесла масіраваны ўдар дронамі па Харкаве
Вядома пра 47 пацярпелых, сярод іх – 11-гадовае дзіця. 8 чалавек былі шпіталізаваныя.
Паводле мясцовых уладаў, расейцы атакавалі чатыры раёна гораду. Беспілотнікі таксама пашкодзілі аўтамабілі, жылыя дамы і грамадзянскую інфраструктуру.
«Толькі нелюдзі могуць аддаваць такія загады і выконваць іх. Паколькі свет марудзіць з прыняццем рашэнняў, амаль кожная ноч ва Украіне ператвараецца ў жах, што прыводзіць да гібелі людзей», – пракаментаваў атаку Зяленскі.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Сёння гаворым пра тое, як ісці да сваёй мары, абмяркуем сусветных зорак з беларускім паходжаннем, як знайсці свае карані — і многае іншае.Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=R4SgkLOAHMI
🤔 Калі Коля Лукашэнка пакажа публіцы сваю нявесту?
А таксама:
📍Матэматычна даказалі, што Лукашэнка «працаваў» на суботніку як лайдак
📍Аптэка-кіёск і робат-фармацэўт у Менску. А як у Расеі, Кітаі і ЕЗ?
📍Штучны інтэлект падбірае віно, а 3D-прынтар вырабляе штучнае мяса
👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🤔Ці варта пужацца пакістанцаў?
У пачатку красавіка беларусы даведаліся, што ў нашую краіну прыедуць 150 тысяч пакістанцаў. Гэта выклікала хвалю абурэння ў сацсетках. Ці сапраўды ёсць, чаго баяцца?
Што за краіна Пакістан, як там з правамі жанчын і ці прыедуць разам з мігрантамі наркотыкі? Разбіраемся разам з экспертам у нашым артыкуле.
💥 Хочаце пачаць нядзельную раніцу з пазітыву? Глядзіце «Раніцу на Белсаце»
Сёння абмяркуем тэхналагічныя навіны ды трэнды стаматалогіі, паразмаўляем з візавай эксперткаю пра візы для беларусаў, распавядзем, што такое тузанне і навошта там дрын ды шмат іншага цікавага і добрага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
😮 Такой колькасці дронаў вы яшчэ не бачылі
У Кітаі прайшло проста неверагоднае шоу. Паглядзіце!
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Азаронак супраць Бондаравай: прапагандысты накінуліся на рускамірцаў пасля таго, як Лукашэнку вымусілі апраўдвацца за адсутнасць георгіеўскай стужкі
🔸 Вярхоўны суд пакінуў у сіле драконаўскія выракі палітвязням, абвінавачаным у падрыхтоўцы выбуху на чыгунцы
🔸 Сусветны дзень свабоды прэсы
🔸 Дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
🔸 Агляд падзеяў замежжа: кітайская плаціна запаволіла ўсю планету, Зяленскі не гарантуе бяспеку ўдзельнікам параду ў Маскве, Фіца і Вучыч захварэлі і, магчыма, не прыедуць
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📍Амаль 8,5 тысяч мігрантаў спрабавалі прабрацца ў Польшчу, Літву ды Латвію з пачатку года
Паказнік немалы, але гэта амаль на чвэрць меней, чым за такі ж перыяд летась
🔍 Болей лічбаў знойдзеце на старонцы
🇵🇱 Польскі міністр абароны расказаў, што краіна распачала паветраную вайсковую аперацыю
Такім чынам Польшча рэагуе на правакацыі з боку РФ. Так, 25 красавіка над Балтыйскім морам расейскі верталёт парушыў польскую паветраную прастору (і гэта ўжо не першы падобны выпадак).
🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
🕷Павук абзвоньвае чыноўнікаў, каб знайсці 150 тысяч пакістанцаў
Лукашэнка анансаваў прыезд такой колькасці пакістанскіх спецыялістаў у Беларусь прыкладна месяц таму. У інтэрнэце гэта выклікала гарачыя абмеркаванні, некаторыя з якіх нават скончыліся для каментатараў затрыманнямі.
👀 У новым выданні «Шухер шоу» блогер Андрэй Павук высвятляе, ці прыехалі ўжо пакістанцы ў «Сінявокую» і куды іх плануюць працаўладкоўваць
💁 Фальсіфікацыі, інтрыгі і замежныя лялькаводы
І гэта не пра выбары ў Беларусі, а пра прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
☝️ 234 гады таму, 3 траўня 1791 года, была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – першая канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце. Між іншага, некаторыя гісторыкі лічаць, што яна была прынятая незаконна. Чаму – глядзіце ў нашым відэа ад «Вусоў Скарыны».
🎞 Уся гісторыя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня ў новым выданні праграмы на YouTube-канале «Белсат. Гісторыя».
☝️Намеснік Латушкі ў НАУ вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду спікера Каардынацыйнай рады
Арцём Брухан сам пацвердзіў гэты факт у каментары «Белсату».
Цяперашняя выканальніца абавязкаў зніклай Анжалікі Мельнікавай Станіслава Гліннік раней казала ў нашым эфіры, што будзе браць самаадвод і не мае намеру заставацца на пасадзе спікеркі.
👀 Глядзіце болей у нас на сайце
😐 Крынжометр зашкаліў. Ацанілі галоўную музычную прэмію Беларусі
Лейтэнантка міліцыі, нявестка Лукашэнкі, Саладуха ды Аляхно, а яшчэ тэксты ў стылі «жизнь черная кошка, а я шарю немножко».
Усё гэта – галоўная падзея году ў беларускім шоў-бізнэсе (якога, як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, на самой справе ніколі не існавала).
📍Чытайце матэрыял на нашай старонцы
💬 «Мне піша чалавек з "BYSOL" і пытаецца, што ў мяне з візай. Я адказаў, што я ўжо даўно ў Літве. На гэтым мая камунікацыя з "BYSOL" скончылася»
Некаторыя з былых палітвязняў абвінавацілі фонд «BYSOL» у піяры на іхнай эвакуацыі, хаця на самой справе эвакуацыяй займаліся іншыя арганізацыі.
Мы вырашылі вывучыць пазіцыі абодвух бакоў і сабралі іх у адным матэрыяле.
🔍 Чытайце яго па спасылцы
За ноч над Расеяй былі збітыя 170 украінскіх дронаў
Амаль сто з іх былі знішчаныя над акупаваным Крымам. У Новарасейску тры жылыя дамы пацярпелі ад удараў БПЛА. Чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, атрымалі раненні.
Акрамя таго, над Чорным морам былі знішчаныя восем крылатых ракет Storm Shadow і тры ракеты «Нептун-МД», а ў акваторыі мора – 14 украінскіх беспілотных катэраў.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як беларусу атрымаць пенсію ў Польшчы?
Нашы суайчыннікі сталага ўзросту могуць разлічваць на польскую пенсію, але варта разабрацца ў мностве нюансаў і дакументаў. Як прасцей прайсці гэты шлях – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб амністыі
Рэжым Лукашэнкі рыхтуе масавую амністыю да 80-годдзя Перамогі. Каго яна закране і колькі людзей можа выйсці на волю – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларусь заняла 166-е месца ў Індэксе свабоды прэсы
Цікава, але наша краіна нават паднялася на адну прыступку ў параўнанні з мінулым годам. Хто з краін знаходзіцца ніжэй у рэйтынгу свабоды прэсы, а хто ў топе – глядзіце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
🍾 Кітайцы палюбілі беларускі алкаголь
Сёлета Кітай закупіў у Беларусі больш алкаголю, чым у Расеі. Але гарэлка — адзін з нямногіх прадуктаў, а Кітай — з нешматлікіх напрамкаў, дзе Беларусь павялічыла экспарт.
Больш на гэтую тэму чыйте на інтэрнэт-старонцы.