belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Юрась Зянковіч на волі

Амерыканскі юрыст быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе за «замах на Лукашэнку». Яго даставілі ў Менск і асудзілі на 11 гадоў калоніі. Як пракаментаваў раптоўнае вызваленне Юрася амерыканскі бок – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Што зменіцца ў Беларусі ў траўні?

Ад амністыі да павелічэння выплат і падтрымкі ветэранаў – сабралі на нашым сайце галоўныя змены ў краіне, што ўступяць у сілу з 1 траўня. Чытайце (праз VPN).

🔺 Мікіта Мелказёраў далучыўся да «Белсату»

Першы выпуск праграмы з яго ўдзелам ужо даступны на нашым сайце. Глядзіце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

☝️У Беларусь ідзе холад і замаразкі

Пахаладанне сіноптыкі прагназуюць на першыя дні траўня і з гэтай нагоды абвяшчаюць памаранчавы ўзровень небяспекі.

Вецер і замаразкі перадусім небяспечныя далікатным раслінам, кветкам і дрэвам, якія пачынаюць квітнець.

Парады як іх захаваць чытайце на сайце Белсату і карыстайце.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 30 красавіка

✔️ Пакістан заявіў, што Індыя збіраецца атакаваць краіну бліжэйшыя 24 – 36 гадзінаў

✔️ Суд у ЗША абавязаў адміністрацыю Трампа выплаціць 12 мільёнаў долараў «Радыё Свабода»

✔️ Беларусь становіцца алмазнай краінай?

✔️ У Расеі затрымалі «украінскіх агентаў» сярод іх ёсць беларус

✔️ У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам, які ехаў ваяваць у Беларусь

✔️ Ці хацелі б вы мець магчымасць служыць у войску ЕЗ па кантракце. Апытанка

✔️ У Ізраілі ўспыхнулі страшныя пажары

✔️ У Ватыкане адбылася размова паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і менскімі ўладамі

✔️ Некаторыя цукеркі ў беларускіх крамах абагналі па кошце мяса

Читать полностью…

Белсат

🐶 Сустрэліся самы малы ды самы вялікі сабака ў свеце

Рост дога Рэджы – больш за метр, а чыхуахуа Перл усяго 9 сантыметраў.

Толькі паглядзіце, як яны выглядаюць разам!

Читать полностью…

Белсат

📌 Амністыя без палітвязняў, рост заробкаў педагогаў і новыя правілы ўезду ў Тайланд

Апошні месяц вясны прынясе беларусам шэраг змяненняў.

👉 «Белсат» зрабіў агляд, якіх змяненняў чакаць беларусам у траўні

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Сто дзён ад інаўгурацыі Трампа. Якія высновы можна зрабіць? Якія абяцанні выканаў, а якія не? І як прэзідэнцтва Трампа ўплывае на Беларусь?

🔸Ад траўня вырасце бюджэт пражытковага мінімуму, а гэта азначае рост некаторых відаў пенсіяў і дапамогі на дзяцей. Што яшчэ зменіцца?

🔸«Да вызвалення або да канца»: Палітзняволеная Вікторыя Кульша распачала шостую па ліку галадоўку – гэтым разам бестэрміновую

🔸МЗС Літвы адказала Беларускай чыгунцы на прапанову аднавіць пасажырскія зносіны з Беларуссю

🔸Агляд падзеяў замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/kKWVzvDnHlM

Читать полностью…

Белсат

💚 Чэрхан – гэта мангольскі тэрмін, які азначае «саляное балота»

Паглядзіце на цуд прыроды!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто сапраўдны пераемнік Лукашэнкі?

Беларусь рыхтуецца да транзіту ўлады? Хто сапраўдны пераемнік Лукашэнкі і што за спрэчкі адбываюцца паміж чыноўнікамі і сілавікамі?

👉 Пра гэта ў новым выпуску «Двубой» дыскутуюць палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі і кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валер Кавалеўскі.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Ватыкане адбылася размова паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і менскімі ўладамі

Аднак дэталі размовы не варта агучваць публічна. Пра гэта расказаў «Белсату» дарадца лідаркі дэмсілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай у пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі. 👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

😱 У Ізраілі пад Іерусалімам успыхнулі страшныя пажары

Экстрэмальная спякота і моцны вецер спрыяюць хуткаму распаўсюджванню агню, пагражаючы наваколлю

Ізраіль ужо звярнуўся па дапамогу да Італіі, Грэцыі, Кіпру і Харватыі.

Читать полностью…

Белсат

🫤 Мадэльная знешнасць, статусныя ролі і поўная адсутнасць публічнай біяграфіі

У кожнага аўтарытарнага рэжыма ёсць свая «жаночая вітрына».

Глядзіце, што высветлілі расследвальнікі «Бюро» ☝️

Читать полностью…

Белсат

🪖 Ці хацелі б вы мець магчымасць служыць у войску ЕЗ па кантракце

Сённяшняя палітычная сітуацыя падштурхоўвае краіны ЕЗ да
пошуку новых фарматаў абароны. Напрыклад, прыцягваць да кантрактнай службы замежнікаў, што жывуць у Еўразвязе.

Мэта гэтага апытання – зразумець, ці ёсць сярод беларусаў у ЕЗ гатоўнасць і зацікаўленасць у такім фармаце службы. 👉 Прайдзіце апытанку

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ «Людзі сварацца праз нейкія важныя рэчы. Але я не ведаю, навошта»

Саша Філіпенка расказаў, пра свой новы твор, над якім працаваў апошнія тры гады, і пра тое, ці заменіць штучны інтэлект пісьменнікаў

👀 Глядзіце размову з Сашам Філіпенкам, і не толькі, у шоу «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Армія РФ актывізавалася на Гомельшчыне

✔️Зяленскі: Расея рыхтуецца да чагосьці ў Беларусі

✔️Пуцін зноў загаварыў пра завод БПЛА на тэрыторыі Беларусі

✔️Перастрэлка на індыйска-пакістанскай мяжы

✔️Беларускіх спартсменаў-юніёраў дапусцілі да ўдзелу амаль ва ўсіх відах воднага спорту

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😢 Вікторыя Кульша распачала шостую па ліку галадоўку – гэтым разам бестэрміновую

Пра гэта паведаміла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Паводле яе слоў, Вікторыя заявіла, што працягне галадоўку да вызвалення або «да канца».

Шарэнда-Панасюк піша, што Кульша «выглядае як жывы нябожчык» і заклікае беларускую і міжнародную супольнасць, палітыкаў, дыпламатаў, журналістаў зрабіць усё магчымае для ратавання Вікторыі.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

☝️«Вашынгтону не да палітвязняў у Беларусі»

«Ні адзін прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка для бяспекі амерыканцаў за мяжой», – так дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў вызваленне з турмы ў Беларусі палітзняволенага Юрася Зянковіча.

Гэтая падзея супала з адзначэннем 100-дзённага тэрміну Дональда Трапма на пасадзе прэзідэнта ЗША. Аднак, пра палітзняволеных грамадзян Беларусі амерыканскі прэзідэнт і ягоная адміністрацыя не ўзгадваюць.

Адной з прычынаў ёсць вайна ва Украіне, якая прыцягвае ўвагу свету, але не толькі. Паслухайце што кажа амерыканіст Антон Пянькоўскі.
Усю размову слухайце з праграме «Студыя Белсат».👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 Палітзняволеная Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку

Галадоўка Вікторыі Кульшы – шостая за гады зняволення і гэтым разам «да канца». Пра гэта паведаміла Паліна Шарэнда-Панасюк – былая палітзняволеная, якая сустракала Вікторыю ў СІЗА-3 Гомеля.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, у палітзняволенай Вікторыі Кульшы моцна падарванае здароўе сістэматычным ціскам адміністрацыі калоніі. Чаму? Паслухайце што пра гэта ведае і кажа Паліна.

Болей даведвайцеся з праграмы Белсату «Аб’ектыў».👈

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 30 красавіка

🔻 Аб'яднаны пераходны кабінет могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

🔻 Вікторыя Кульша распачала бестэрміновую галадоўку

🔻 Ксяндза Анджэя Юхневіча абвінавацілі ў педафіліі і пакаралі 13цю гадамі турмы

🔻 Папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

🔻 Палітзняволенага Яна Папковіча другі раз асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

🔻 У Беларусі прынялі амністыю для 7,5 тысяч зняволеных

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Палітзняволены Юрась Зянковіч выйшаў на свабоду

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа:

«Дзякуючы кіраўніцтву ЗША Беларусь вызваліла яшчэ аднаго незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША. Ні адзін прэзідэнт не рабіў так шмат і так хутка для бяспекі амерыканцаў за мяжой»


Паводле інфармацыі CNN, палітвязень выехаў у ЕЗ разам з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам.
Раней Сміт суправаджаў у Літву і папярэдніх вызваленых палітвязняў, Андрэя Кузнечыка і Алену Маўшук.

Читать полностью…

Белсат

▪️ У Беларусі прынялі праект закона аб амністыі «да Дня Перамогі»

Пад яго папалі 7,5 тысячаў асуджаных... аднак палітвязняў яна не датычыцца.

Гэта ўжо чацвёртая амністыя з 2020 года, якая не распаўсюджвацца на палітычных зняволеных.

👉 Падрабязней

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што складанага ў беларускай мове?

Чаму менскія школьнікі разгубіліся, пачуўшы жывую беларускую мову? І чаму беларускія пурысты асабліва не любяць русізмы?

👉 Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Мова нанова» з новым сувядоўцам Мікітам Мелказёравым.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Ксяндза Анджэя Юхневіча абвінавацілі ў педафіліі і пакаралі 13цю гадамі турмы

Уканцы 2024 года абвінавачванні па палітычных артыкулах змянілі на педафілію

Выданню Кatolik.lіfe 30 красавіка стала вядома ад былых прыхаджанаў, што святара прыгаварылі да 13 гадоў зняволення.

Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачанні і спрабаваў даказаць сфабрыкаванасць справы.

☝️ Гэта ўжо другі сур'ёзны прысуд служачым каталіцкай царквы ў Беларусі за апошні месяц. Так, ксёндз з Валожыну Генрых Акалотавіч атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве»

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🤔Як адвучыць сабаку брахаць на суседзяў?

Гаспадыня гэтага хвастатага прыдумала крэатыўны і вельмі мілы спосаб.

Які? Глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

😳 Некаторыя цукеркі ў беларускіх крамах сталіся сапраўды «залатымі»... па коштах

Кілаграм «Мишек на поляне» – 63 рублі. Гэта нават болей за добры кавалак мяса. Хтосьці жартаўліва прапануе шукаць у цукерках залатыя зліткі, іншыя заклікаюць байкатаваць беларускіх вытворцаў цукерак.

👉 «Белсат» вывучыў кошты, рэакцыі пакупнікоў і параўнаў кошты на мяса і цукеркі ў Беларусі

Читать полностью…

Белсат

🍄 Ядкія ці ядучыя грыбы?

Расказваем, у чым розніца паміж словамі «ядомы», «ядкі» і «ядучы», і чаму іх лепей не блытаць. Хвілінка цікавінак беларускай мовы.

👉 Больш глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

😱 100 гадзін на «Берасце – Тэрэспаль»

Пасля Вялікдня на мяжы з Польшчай утварылася гіганцкая чарга, якая за 10 дзён не знікла, але крыху змяншаецца. На межах з Літвой і Латвіяй такой праблемы няма.

👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 30 красавіка

Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🤯 У польскім Шчэціне затрымалі беларуса з пісталетам. Мужчына заявіў, што едзе ваяваць у Беларусь

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 27 красавіка. Людзі ў цягніку, які рухаўся ў Шчэцін, заўважылі ў аднаго з пасажыраў пісталет і паведамілі пра гэта начальніку цягніка. Той перадаў інфармацыю ў службу аховы чыгунак. На станцыі ў Шчэціне супрацоўнікі ведамства сустрэлі 49-гадовага мужчыну. Ён апынуўся грамадзянінам Беларусі.

Падчас затрымання беларус паводзіў сябе агрэсіўна і заявіў, што едзе ваяваць у Беларусь. Аднак яго пісталет быў траўматычны, які страляе гумовымі і пярцовымі шарыкамі.

Мужчыну даставілі ў аддзяленне паліцыі.

Читать полностью…

Белсат

📌 У Расеі затрымалі «украінскіх агентаў», якія рыхтавалі дыверсію супраць расейскага вайскоўца. Сярод іх ёсць беларус

Яны хацелі забіць расейскага добраахвотніка, але выпадкова ўзарвалі дом: пры зборцы бомбы ў жылым доме адбылася міжвольная дэтанацыя. Выбух разбурыў дзве кватэры, пяцёра чалавек атрымалі раненні, уключаючы саміх выканаўцаў.

👉 Па версіі следства кампаненты для бомбы былі дастаўленыя ў Расею праз Польшчу, Літву і Беларусь у асабістым мікрааўтобусе грамадзяніна Малдовы. Яны былі замаскіраваныя пад акумулятарны шурупавёрт і араматычную свечку. Гэтыя прадметы перадаў малдаваніну «агент украінскіх спецслужбаў Валянцін Паўлюк у Івана-Франкоўску».

Читать полностью…

Белсат

📌 Аб'яднаны пераходны кабінет могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

Адпаведную заяву накіраваў у Вярхоўны суд генеральны пракурор Андрэй Швед.

Читать полностью…
Subscribe to a channel