Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😱 100 гадзін на «Берасце – Тэрэспаль»
Пасля Вялікдня на мяжы з Польшчай утварылася гіганцкая чарга, якая за 10 дзён не знікла, але крыху змяншаецца. На межах з Літвой і Латвіяй такой праблемы няма.
👉 Падрабязней пра сітуацыю на мяжы
💱 Курсы валютаў 30 красавіка
Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель крыху падрос.
#курсывалютаў
🤯 У польскім Шчэціне затрымалі беларуса з пісталетам. Мужчына заявіў, што едзе ваяваць у Беларусь
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 27 красавіка. Людзі ў цягніку, які рухаўся ў Шчэцін, заўважылі ў аднаго з пасажыраў пісталет і паведамілі пра гэта начальніку цягніка. Той перадаў інфармацыю ў службу аховы чыгунак. На станцыі ў Шчэціне супрацоўнікі ведамства сустрэлі 49-гадовага мужчыну. Ён апынуўся грамадзянінам Беларусі.
Падчас затрымання беларус паводзіў сябе агрэсіўна і заявіў, што едзе ваяваць у Беларусь. Аднак яго пісталет быў траўматычны, які страляе гумовымі і пярцовымі шарыкамі.
Мужчыну даставілі ў аддзяленне паліцыі.
📌 У Расеі затрымалі «украінскіх агентаў», якія рыхтавалі дыверсію супраць расейскага вайскоўца. Сярод іх ёсць беларус
Яны хацелі забіць расейскага добраахвотніка, але выпадкова ўзарвалі дом: пры зборцы бомбы ў жылым доме адбылася міжвольная дэтанацыя. Выбух разбурыў дзве кватэры, пяцёра чалавек атрымалі раненні, уключаючы саміх выканаўцаў.
👉 Па версіі следства кампаненты для бомбы былі дастаўленыя ў Расею праз Польшчу, Літву і Беларусь у асабістым мікрааўтобусе грамадзяніна Малдовы. Яны былі замаскіраваныя пад акумулятарны шурупавёрт і араматычную свечку. Гэтыя прадметы перадаў малдаваніну «агент украінскіх спецслужбаў Валянцін Паўлюк у Івана-Франкоўску».
📌 Аб'яднаны пераходны кабінет могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй
Адпаведную заяву накіраваў у Вярхоўны суд генеральны пракурор Андрэй Швед.
📌 Суд у ЗША абавязаў адміністрацыю Трампа выплаціць 12 мільёнаў долараў «Радыё Свабода»
Паводле суда, прэзідэнцкая адміністрацыя парушыла прынцыпы падзелу ўладаў, калі спыніла пералік сродкаў, ужо адобраных Кангрэсам.
Агулам, да кастрычніка 2025 года «Радыё Свабода» павінна атрымаць ад федэральнага ўраду яшчэ 77 млн долараў – гэта сума, зацверджаная Кангрэсам на дзейнасць СМІ.
◻️У дачыненні да праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі тры новыя крымінальныя справы
Усе справы заведзеныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна», паведамляе сам праваабаронца.
Таксама Леанід Судаленка распавёў, што ягоная хадайніцтва аб допыце праз відэасувязь было адхіленае:
«Мне прапанавана з’явіцца ў Следчы камітэт да 5 траўня. Пасля гэтага нібыта будзе вырашацца пытанне і аб выбранай меры стрымання».Читать полностью…
☝️ «Нашая задача не дапусціць, каб Беларусь была пакінутая ў сферы ўплыву Расеі».
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская наведала рэдакцыю «Белcату» і адказала на пытанні журналіста Алеся Залеўскага: пра зніклую спікерку, вайну ва Украіне, будучыню Беларусі і іншыя.
Больш чытайце на сайце Белсату. 👈
🫡 Лукашэнка адкажа за беларусаў і за Украіну
Спецтрыбунал у справе злачынстваў Лукашэнкі і ягонага рэжыму будзе створаны 9 траўня.
Ягоная праца распачнецца адразу ў некалькіх кірунках:
1. Вываз украінскіх дзяцей.
2. Злачынствы супраць беларускага народу.
3. Агрэсія супраць Украіны.
4. Гвалт супраць беларусаў
5. Парушэнне Канвенцыі супраць гвалту над беларусамі
Такое рашэнне было прынятае Аб’яднаным пераходным кабінетам з удзелам беларускай дэмакратычнай лідаркі і кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Больш чытайце ў нас
на сайце.👈
💥 #галоўнае за 29 красавіка
✔️ Што нарабіў Трамп за 100 дзён і да чаго рыхтавацца?
✔️ У Варшаве перакуліўся аўтобус з беларусамі і украінцамі
✔️ Нарадзінца Беларусі расстралялі за адмову ісці ў «мясны штурм» на Данбасе
✔️ Парламент Венгрыі прагаласаваў за выхад з МКС
✔️ У Нямеччыне затрымалі восем грамадзянаў Пакістану, якія спрабавалі трапіць у гэтую краіну па беларускім маршруце
✔️ Трамп заявіў, што Украіна вельмі хутка будзе разгромленая
✔️ Беларуская амбасада ў Індыі раіць беларусам у гэтай краіне не наведваць штаты, на які прэтэндуе суседні Пакістан
✔️ Дзяўчыну збіла машына з картэжу Пуціна і Лукашэнкі ў Валгаградзе
✔️ Як беларуская культура змянілася зв апошнія 5 гадоў
✔️ Святлана Ціханоўская завітала ў рэдакцыю «Белcату»
#рэпрэсіі:
▪️ У дачыненні да Паліны Шарэнды-Панасюк завялі новыя крымінальныя справы
▪️ У дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі новыя крымінальныя справы
▪️ Супраць Алеся Лагвінца завочна распачалі новую крымінальную справу
😢 Сляды пабояў, зламанае рабро, адсутнічалі вочныя яблыкі...
Украінская журналістка Вікторыя Рошчына прынамсі чатыры разы ездзіла на акупаваныя Расеяй тэрыторыі Украіны, каб расказаць пра ўмовы жыцця ў акупацыі. У ліпені 2023 года яе ўзялі ў палон. У лютым 2025 года ва Украіну вярнулі ейнае цела са слядамі катаванняў.
👉 Расследавальнікі раскрылі падрабязнасці
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што цікавага на Варшаўскім саміце ініцыятывы трох мораў з удзелам Святланы Ціханоўскай
🔸Расследаванне «Бюро»: Якую ролю выконваюць і якія дывідэнды маюць жанчыны з атачэння Лукашэнкі?
🔸Пра што казалі на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Варшаве
🔸У Беларусі – Радаўніца. У чым асаблівасць сёлетняга свята
🔸У Студыі абмяркоўваем сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным у Валгаградзе. А таксама паразмаўляем са Святланай Ціханоўскай
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uuXIyTduQvo
💃🏼Танцы пад вадой ды на ледаколе
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Свята прысвечанае ўсім стылям гэтага неверагодна прыгожай формы мастацтва і заклікае аб'яднаць усе напрамкі танца.
Сабралі для вас самыя прыгожыя, незвычайныя і цікавыя танцы, якія мы бачылі апошнім часам. Паглядзіце!
🤦♀️ Трамп заявіў, што Украіна вельмі хутка будзе разгромленая
І лічыць, што ён яе ратуе.
«Я думаю, што ратую гэтую краіну. Я думаю, гэтая краіна будзе разгромленая вельмі хутка. Гэта вялікая ваенная машына. Давайце паглядзім праўдзе ў вочы»
«Гэта не абавязкова павінна быць зброя. Існуе мноства відаў зброі. Не абавязкова зброю з кулямі. Гэта можа быць зброя з дапамогай санкцый. Гэта можа быць зброя пры дапамозе банкаўскіх аперацый. Гэта можа быць мноства іншых відаў зброі»Читать полностью…
😳 Дзяўчыну збіла машына з картэжу Пуціна і Лукашэнкі ў Валгаградзе
Мясцовых студэнтаў і школьнікаў для масоўкі сагналі сустракаць дыктатараў. Адна з дзяўчат паспрабавала выйсці з калоны, каб паглядзець, ці едзе яшчэ нехта. Яе збіла машына. Цяпер яна ў шпіталі. Пра яе стан пакуль нічога не вядома.
🪖 Ці хацелі б вы мець магчымасць служыць у войску ЕЗ па кантракце
Сённяшняя палітычная сітуацыя падштурхоўвае краіны ЕЗ да
пошуку новых фарматаў абароны. Напрыклад, прыцягваць да кантрактнай службы замежнікаў, што жывуць у Еўразвязе.
Мэта гэтага апытання – зразумець, ці ёсць сярод беларусаў у ЕЗ гатоўнасць і зацікаўленасць у такім фармаце службы. 👉 Прайдзіце апытанку
🤷♀️ «Людзі сварацца праз нейкія важныя рэчы. Але я не ведаю, навошта»
Саша Філіпенка расказаў, пра свой новы твор, над якім працаваў апошнія тры гады, і пра тое, ці заменіць штучны інтэлект пісьменнікаў
👀 Глядзіце размову з Сашам Філіпенкам, і не толькі, у шоу «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Армія РФ актывізавалася на Гомельшчыне
✔️Зяленскі: Расея рыхтуецца да чагосьці ў Беларусі
✔️Пуцін зноў загаварыў пра завод БПЛА на тэрыторыі Беларусі
✔️Перастрэлка на індыйска-пакістанскай мяжы
✔️Беларускіх спартсменаў-юніёраў дапусцілі да ўдзелу амаль ва ўсіх відах воднага спорту
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😢 Вікторыя Кульша распачала шостую па ліку галадоўку – гэтым разам бестэрміновую
Пра гэта паведаміла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Паводле яе слоў, Вікторыя заявіла, што працягне галадоўку да вызвалення або «да канца».
Шарэнда-Панасюк піша, што Кульша «выглядае як жывы нябожчык» і заклікае беларускую і міжнародную супольнасць, палітыкаў, дыпламатаў, журналістаў зрабіць усё магчымае для ратавання Вікторыі.
👉 Падрабязней
🤔 Нягледзячы на санкцыі Беларусь становіцца алмазнай краінай?
Краіна пачала больш купляць і прадаваць алмазаў.
Беларусь увозіць расейскія падсанкцыйныя дыяменты і прадае іх.
Найбуйнейшымі пакупнікамі «беларускіх алмазаў» сталіся Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Кітай.
👉 Як так адбываецца, чытайце ў нашым артыкуле
🔺Улады Пакістана заявілі, што Індыя збіраецца атакаваць краіну бліжэйшыя 24 – 36 гадзінаў
Пра гэта міністр інфармацыі Пакістану Атаўла Тарар напісаў у сацсетцы X:
«Пакістан мае дакладныя звесткі пра тое, што Індыя мае намер правесці ваенныя дзеянні супраць Пакістана на працягу наступных 24-36 гадзін па прычыне беспадстаўных і сфабрыкаваных абвінавачванняў у датычнасці да інцыдэнту ў Пахалгаме».
Добрага дня, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Як перакуліць свет за 100 дзён
Што нарабіў Доналд Трамп і да чаго варта рыхтавацца?
🔸«На Радаўніцу не плачуць, а ўспамінаюць»
Як беларусы сталіся ледзьве не адзінымі носьбітамі старадаўняй традыцыі.
🔸Расейская культурная экспансія, цэнзура, падполле
Беларуская рада культуры – пра сітуацыю ў 2025 годзе.
#штопачытаць
🤝 Саміт краінаў «Трохмор'я» у адказ на форум «Саюзнай дзяржавы»
Больш за 15 прэзідэнтаў, прэм’ераў і міністраў з краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы сабраліся на саміт у Варшаве ў той жа дзень, калі Пуцін з Лукашэнкам – на форуме ў Валгаградзе.
Пакуль «саюзнікі» у Расеі называліся нашчадкамі пераможцаў, еўрапейскія лідары абмяркоўвалі ваенную бяспеку сённяшняга дня.
У працы саміту лідараў-краінаў «Трохморʼя» удзельнічала і Святлана Ціханоўская.
Больш чытайце па спасылцы.👈
💋«Кавуновы батальён» ці фаварыткі Лукашэнкі
Хто яны, набліжаныя да «самога»? Каго Лукашэнка абірае на збор кавуноў?
Што яшчэ трэба рабіць, каб канвертаваць маладосць і прыгажосць у прэстыжныя пасады і высокія заробкі?
Гэтыя пытанні высвятлялі расследавальнікі «Бюро Медыя». Падрабязней чытайце тут. 👈
❤️ «Для мяне натуральна тое, што Беларусь ёсць часткай майго жыцця»
Гаворым з культурным дзеячам і актывістам Аляксеем Лукашэвічам пра сувязь з радзімай і імпэт даведвацца больш пра яе культуру і гісторыю.
Праграму «Мова нанова» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎬
🎻 У Вугоршчыне знайшлі скрыпку, зробленую ў нацысцкім канцлагеры
Унутры было схаванае пасланне ад яе стваральніка. Музычны інструмент доўгі час захоўваўся сярод мэблі ў гандляроў у Вугоршчыне.
Спецыялісты разабралі скрыпку і выявілі схаванае пасланне ад яе стваральніка. У ім зняволены прасіў прабачэння за тое, што ва ўмовах канцлагера быў вымушаны зрабіць інструмент, які не адпавядае яго ўласным стандартам якасці:
«Пробны інструмент, выраблены ў складаных умовах без інструментаў і матэрыялаў. Дахау. 1941, Францішак Кемпа».Читать полностью…
😢 Расея цалкам дамінуе ў культурнай прасторы Беларусі
Гэта вынікае з даследавання беларуская Рады культуры.
Паводле Рады, цяпер Беларусь «выглядае краінай, якую паступова прадаюць ідэалагічна, інфармацыйна і інфраструктурна».
👉 Падрабязней пра тое, як беларуская культура змянілася зв апошнія 5 гадоў, чытайце па спасылцы
💭 «Нам вельмі важна, каб пра Беларусь памяталі»
Лідарка беларускіх дэмсілаў, Святлана Ціханоўская завітала ў рэдакцыю «Белcату»
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🪖 Далёка не ўсе грамадзяне Беларусі, якія ваююць за Расею, гэта беларусы
Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў імёны 742 грамадзянаў Беларусі, якія ваююць ва Украіне на баку Расеі. «Кіберпартызаны» выбарачна праверылі спіс па здабытых базах беларускіх уладаў. Далёка не ўсе людзі са спісу мелі беларускія пашпарты на 2021 год.
👉 Падрабязней
🦈 У Мазырскім раёне рыбак злавіў двухметровага сама
Гіганта злавіў рыбалоў Фёдар Пацешкін. Вага рыбы – больш за 60 кілаграмаў, а даўжыня – 202 сантыметры.
Выцягнуць магутную рыбіну на бераг удалося толькі з трэцяга разу.
Пасля фотасесіі рыбіну адпусцілі «падрастаць».