Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔺Гэтая хвароба нават пры своечасовым лячэнні можа прывесці да інваліднасці
У Беларусі імкліва расце колькасць выпадкаў клешчавага энцэфаліту – ад пачатку года ўжо дзясяткі цяжкіх выпадкаў. Акрамя таго, формы захворвання робяцца ўсё больш сур'ёзнымі і небяспечнымі.
Чаму хвароба становіцца небяспечней, ці ёсць ад яе вакцына і як не зрабіцца ахвяраю кляшча, распавядаем у нашым артыкуле. Пачытайце!
👆«Я не плачу, проста ўспаміны з дзяцінства ў вока патрапілі»
Беларуска паказвае ў сацсетках рэчы з мінулага. Што цікавага ў ейнай калекцыі, глядзіце ў нашым відэа.
☝️«Не магу ўявіць, што ў сучасным свеце можна вось так незапланавана знікнуць, каб цябе ніхто не мог знайсці»
Стася Гліннік – выканаўца абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай рады разважае пра знікненне Анжалікі Мельнікавай. Былая спікерка бясследна знікла месяц таму.
Як, куды, чаму і колькі грошай знікла разам з былой апазіцыянеркай? Паслухайце што пра гэта кажа яе намесніца.
Размову журналіста Віталя Бабіна са Стасяй Гліннік слухайце ў праграме «Студыя». 👈
🙏 Развітацца з Папам Францішкам змогуць усе ахвотныя
Доступ да простай драўлянай труны з целам пантыфіка ў базіліцы Святога Пятра будзе адкрыты ад заўтра.
На пахаванне Папы Францішка плануюць прыехаць кіраўнікі многіх кранаў свету.
Як свет развітваецца з Папам Рымскім чытайце па спасылцы. 👈
💁🏻♂️ Станіслава Гліннік заявіла, што не будзе займаць пасаду спікеркі КР аўтаматычна
Гліннік у тэорыі будзе мець такое права, калі Анжаліка Мельнікава не знойдзецца цягам трох месяцаў (пакуль прайшло менш за месяц).
Аднак Станіслава кажа, што возьме самаадвод для таго, каб далей спікера можна было выбраць.
📍Чытайце, што яшчэ яна расказала ў нашым эфіры
🫠 Чыноўнікі прапанавалі абмеркаваць змены ў закон «Аб мытным рэгуляванні». Адзін з пунктаў выклікаў лавіну абурэння
Расказваем, пра што вядзецца ў законапраекце ды што не спадабалася грамадзянам.
📍Чытайце па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Свет развітваецца з Папам Рымскім. Адмысловыя набажэнствы адбываюцца на ўсіх кантынентах
🔸 Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць наўпроставыя пасажырскія зносіны
🔸 У свеце адзначаюць міжнародны дзень Зямлі, мэта якога – прыцягнуць увагу да праблемаў, з якімі сутыкнуўся агульны дом чалавецтва
🔸 Абʼяднанне «БелПол» атрымала дакумент, які адлюстроўвае рэальны стан рэчаў на заводзе побытавай тэхнікі «Атлант»
🔸 У Гомлі іншаземцы жорстка пабіліся з-за дзяўчыны
🔸 «Беллёгпрам» вяртаецца ў Еўразвяз?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤔 Месца на Святым Прастоле часова вакантнае. Хто будзе новым Папам Рымскім?
Хоць фармальна ім можа стаць любы ахрышчаны каталік-мужчына, на практыцы кардыналы амаль заўсёды выбіраюць аднаго са сваіх.
Ніхто з вонкавага свету фактычна не мае на гэта ўплыву – нам застаецца толькі чакаць белага дыму над Сікстынскай капэлаю, які азначае, што новы Папа абраны.
📍Разважаем разам з тэолагам, як будзе адбывацца гэты працэс
▪️Памёр грузінскі скульптар Зураб Цэрэтэлі. Яму ішоў 92-гі год
Творы Цэрэтэлі можна пабачыць не толькі ў краінах постсавецкай прасторы, яны ёсць і за акіянам – у Злучаных Штатах.
📍Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🤨 Гаспадар гэтага трусіка дакладна нешта ведае
Часы цяпер няпростыя, трэба быць падрыхтаваным…
Паглядзіце! 🙊
😊 BYSOL аб'явіў збор на вакацыі для дзяцей палітвязняў
«Мы запусцілі збор на летнія канікулы для дзяцей палітвязняў. Буду вельмі ўдзячны табе за пост/данат/распаўсюд. Дзякуй вялікі загадзя!»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ватыкан апублікаваў духоўны тастамент спачылага Папы Францішака
🔻У Беларусі рэзка павысілася рызыка лясных пажараў. Адзін буйны ўжо зафіксаваны на Палессі
🔻Каранік хоча ўраўняць стандарты прыватнай і дзяржаўнай медыцыны
🔻Трамп анансаваў свой візіт на пахаванне Папы Францішака
🔻Увага алергікам: у беларускім паветры фіксуюцца вялізныя колькасці пылку
🔻Менскае «Юнацтва» перамагло ў хакейным чэмпіянаце Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ «Рэлакавацца» ў вёску і атрымаць за гэта ад дзяржавы 4 тысячы рублёў. Пагадзіліся б на такое?
Гэткі план распрацавалі чыноўнікі са Светлагорскага раёна, каб знайсці працаўнікоў для прадпрыемстваў у глыбінцы і крыху ажывіць выміраючыя вёскі.
Але ў гэтай прапанове ёсць нямала «падводных камянёў», таму чэргі з жадаючых прыняць удзел у гэтай «акцыі» пакуль не стаяць.
🔍 Чытайце вось тут наш вялікі матэрыял па тэме
❓Хто вызначае пазіцыю ЗША ў перамовах па Украіне?
Прэзідэнт – галоўная фігура ў вызначэнні вонкавай палітыкі ЗША. Аднак ён не вызначае яе адзін. У справе перамоваў з Расеяй і Украінай можна назваць яшчэ некалькі ключавых асобаў.
Распавядаем пра новых ключавых актараў з амерыканскага боку ў нашым артыкуле, пачытайце!
📌«Лічу, што гэта крута». Адвакат Алесь Міхалевіч паказаў свой пашпарт Новай Беларусі
Гэта адбылося падчас выступу ў Батумі на тэму таго, наколькі беларусам бяспечна цяпер знаходзіцца ў Грузіі.
Міхалевіч сцвярджае, што ў дакуменце ёсць біяметрычныя дадзеныя і ён сапраўды зроблены паводле ўсіх стандартаў ЕЗ. Таксама ў пашпарце стаіць код краіны BLS.
Аднак ці прызнаны ён афіцыйна і якое практычнае прымяненне гэтага дакументу? Чытайце ў нашым артыкуле.
Добрай серады, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі: пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Тысяча машынаў чакае выезду ў Польшчу
Што адбываецца на мяжы?
🔹«Я не веру, што я жывы»
Як адчувае сябе беларус, якому ў Варшаве перасадзілі сэрца.
🔹Келаг, Руб’ёў, Ўіткаф, Ўолц…
Хто радзіць Трампу ў перамовах наконт Украіны.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 22 красавіка
✔️Станіслава Гліннік заявіла, што не мае намеру займаць пасаду спікеркі КР аўтаматычна, калі Мельнікаву не знойдуць
✔️Хто тыя людзі, якія вызначаюць пазіцыю ЗША ў перамовах па Украіне?
✔️«Акцыя» для беспрацоўных на Гомельшчыне: паедзь працаваць у глыбінку – атрымай 4 тысячы рублёў
✔️Даведаліся, як сябе адчувае беларус, якому месяц таму ў Варшаве зрабілі перасадку сэрца
✔️Месца на Святым Прастоле часова вакантнае. Хто будзе новым Папам Рымскім?
✔️Памёр скульптар Зураб Цэрэтэлі
✔️Выехаць з Беларусі ў Польшчу без нерваў зноў не атрымаецца
✔️Замежным маркетплэйсам стане ў Беларусі яшчэ складаней
✔️Сабраліся ў Тайланд? Звярніце ўвагу на новыя правілы ўезду
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы звярнулі ўвагу на знікненне сувязі з адміністратарамі беларускай Вікіпедыі. Яны могуць быць затрыманыя
▫️У «экстрэмісцкія матэрыялы» залічылі старонкі лідара гурта «Dzieciuki»
▫️Спіс палітвязняў папоўнілі яшчэ 10 людзей
🚆Ці пойдуць беларускія цягнікі ў Еўропу?
Улады Беларусі хочуць наладзіць чыгуначныя зносіны з краінамі Еўразвязу. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прапанавалі Польшчы, Латвіі і Літве аднавіць пасажырскія перавозкі.
Цягнікі паміж краінамі перасталі хадзіць у 2020 годзе. Ці магчыма гэта сёння?
Паслухайце што пра такую перспектыву думае Міхаіл Кірылюк – юрыст НАУ.
Усю размову слухайце ў праграме «Студыя».👈
👁 Пра гэта не раскажуць прапагандысты
Якія інтарэсы звялі два варожыя рэжымы ў 1939-м годзе? Як СССР забяспечыў Нямеччыне бліцкрыг супраць заходніх краінаў?
Глядзіце ў першым выпуску праграмы «Міфы вайны»
Цяпер наогул усе кажуць: «Гэта расейскі від спорту…»
Васіль працаваў ратавальнікам у Беларусі. Праз шмат гадоў працы мужчыну звольнілі, бо, відаць, нельга ратаваць людзей, сумняючыся ў Лукашэнку 💁🏻♂️
Але ўсё да добрага: цяпер Васіль займаецца любімай справай у Польшчы – вучыць дзяцей і дарослых мастацтву барацьбы.
Паглядзіце яго гісторыю!
🤔 Галоўчанка пераконвае, што прыбытковасць укладаў у беларускіх рублях высокая
На думку новага кіраўніка Нацбанку, менавіта ў «зайчыках» на сёння найвыгадней захоўваць свае ашчаджэнні.
👀 А вось наш эксперт лічыць, што «не ўсё так адназначна». Пачытайце!
🤔 Гэтак часам выглядаюць рэпетыцыі аркестра імя Жыновіча
Як думаеце, што там адбываецца?
💁🏻♂️ Выехаць з Беларусі ў Польшчу без нерваў зноў не атрымаецца
Дакладней, атрымаецца, але толькі на аўтобусе. Калі ж вы ў легкавіку ці ў фуры – набірайцеся цярплівасці, яна вам вельмі прыдасца.
У якасці суцяшэння адзначым, што з Польшчы ў Беларусь выехаць можна зусім без чэргаў.
🔍 Больш пра сітуацыю на мяжы па спасылцы
😨 Заначкі ў доларах «схуднеюць»? Амерыканская валюта апусцілася да мінімума амаль за два гады
А што на фоне гэтай тэндэнцыі чакае беларускі рубель? Спыталі ў эксперткі.
☝️Пачытайце
💱Курсы валютаў 22 красавіка
Другі дзень запар беларускі рубель умацоўваецца ў дачыненні да трох асноўных валютаў. Расейскі рубель сёння страціў 1 капейку, еўра – дзве, а долар – амаль тры.
#курсывалютаў
❤️ Даведаліся, як сябе адчувае беларус, якому месяц таму ў Варшаве зрабілі перасадку сэрца
«Я тры разы паміраў на стале. Але мяне вярталі. Цяжка ішло».
📍Пра другі дзень народзінаў Іллі Жалезнякова чытайце па спасылцы
🇹🇭 Сабраліся ў Тайланд? Звярніце ўвагу на новыя правілы ўезду
Цяпер перад тым, як прыляцець у гэтую краіну, вам трэба запоўніць праз інтэрнэт спецыяльную лічбавую анкету. Гэта варта зрабіць не пазней як за тры дні да прыбыцця.
👀 Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
😡Пуцін назваў абстрэл Сумаў у вербную нядзелю «адплатай» за аперацыю ЗСУ ў Курскай вобласці
Пуцін пракаментаваў удары па цывільных аб’ектах, у прыватнасці, па Сумскім універсітэце:
«Ну, например, всем хорошо известно о нападении наших вооруженных сил на конгресс-центр, по-моему, Сумского университета. Это гражданский объект или нет? Гражданский. Но там проходилацеремония награждения»,
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам прынеслі ранішнюю прэсу – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Падатковая дэкларацыя PIT у Польшчы: як запоўніць і атрымаць ільготы?
«Белсат» простаю моваю апавядае, як і навошта запаўняць падатковыя дэкларацыі (спойлер – гэта нескладана і ў вашых жа інтарэсах).
🔻Нацбанк раздаў указанні банкам. Беларусам будзе складаней узяць некаторыя крэдыты
Эканамістка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», навошта гэта робіцца і чаго чакаць беларусам.
🔻На Палессі перасыхаюць балоты
Чым гэта пагражае?
#штопачытаць