Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
❤️ Даведаліся, як сябе адчувае беларус, якому месяц таму ў Варшаве зрабілі перасадку сэрца
«Я тры разы паміраў на стале. Але мяне вярталі. Цяжка ішло».
📍Пра другі дзень народзінаў Іллі Жалезнякова чытайце па спасылцы
🇹🇭 Сабраліся ў Тайланд? Звярніце ўвагу на новыя правілы ўезду
Цяпер перад тым, як прыляцець у гэтую краіну, вам трэба запоўніць праз інтэрнэт спецыяльную лічбавую анкету. Гэта варта зрабіць не пазней як за тры дні да прыбыцця.
👀 Болей інфармацыі знойдзеце на нашым сайце
😡Пуцін назваў абстрэл Сумаў у вербную нядзелю «адплатай» за аперацыю ЗСУ ў Курскай вобласці
Пуцін пракаментаваў удары па цывільных аб’ектах, у прыватнасці, па Сумскім універсітэце:
«Ну, например, всем хорошо известно о нападении наших вооруженных сил на конгресс-центр, по-моему, Сумского университета. Это гражданский объект или нет? Гражданский. Но там проходилацеремония награждения»,
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам прынеслі ранішнюю прэсу – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Падатковая дэкларацыя PIT у Польшчы: як запоўніць і атрымаць ільготы?
«Белсат» простаю моваю апавядае, як і навошта запаўняць падатковыя дэкларацыі (спойлер – гэта нескладана і ў вашых жа інтарэсах).
🔻Нацбанк раздаў указанні банкам. Беларусам будзе складаней узяць некаторыя крэдыты
Эканамістка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», навошта гэта робіцца і чаго чакаць беларусам.
🔻На Палессі перасыхаюць балоты
Чым гэта пагражае?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 21 красавіка
✔️На 89-м годзе жыцця памёр Папа Рымскі Францішак. Вось у чым меркаваная прычына ягонай смерці
✔️Папа эпохі войнаў і пандэміі: прыгадваем, чым запомніўся пантыфік
✔️Прызнанне Крыма расейскім і адмова ад курсу на NATO: сталі вядомыя дэталі мірных прапановаў ЗША, перададзеных Украіне. Што можа адказаць на гэтыя прапановы афіцыйны Кіеў? Меркаванне палітолага
✔️Як правільна запоўніць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы? Расказваем простай моваю
✔️Беларусы працягваюць здзіўляцца коштам на бульбу ды іншую гародніну ў айчынных крамах
✔️Палескія балоты церпяць ад надзвычай сухой вясны
✔️Нацбанк растлумачыў банкам, як «правільна» раздаваць крэдыты беларусам
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы: вязням беларускіх калоніяў стала складаней атрымаць грашовыя пераводы
▫️Дазволілі купіць булку і патэлефанаваць дадому. Як прайшоў Вялікдзень у беларускіх калоніях
▫️«Cпіс тэрарыстаў» абнавілі – там з'явіліся яшчэ 8 чалавек
Кожны з нас удзельнічаў у падобным конкурсе і перамог
Цяпер у ЗША з гэтага стварылі цэлы спорт.
Як вам? 🤪
🕊 У Вялікдзень хочацца верыць у цуды. І цуд – гэта таксама чалавек побач
Паглядзіце, як тыя, хто прайшоў праз беларускія турмы і выпрабаванні міграцыі, сёння самі становяцца апорай для іншых ☝️
😉 Лайфхак ад беларускіх студэнтаў
Няма часу вывучыць прадмет? Дапаможа святая вада! Цяпер паставіць «незалік» — грэх?
🤔 Што можа адказаць афіцыйны Кіеў на прапанову Злучаных Штатаў прызнаць Крым расейскім?
А таксама хто можа ўзяць на сябе ролю пасярэдніка ў перамовах, калі ЗША выйдуць з працэсу ўрэгулявання?
📍Паразмаўлялі пра гэта з украінскім палітолагам, пачытайце!
Італьянскія медыі назвалі імаверную прычыну смерці Папы Рымскага. І гэта не пнеўманія, на якую ён пакутаваў у апошні час
Паведамляецца, што пантыфік прачнуўся а 6-й гадзіне раніцы і адчуваў сябе добра, але а 7-й гадзіне яму стала кепска. Яшчэ праз паўгадзіны сэрца Францішака перастала біцца.
📍Чытайце болей у нас на старонцы
😔 У Харкаве маліліся за жыццё пад гукі выбухаў
Глядзіце гісторыі людзей, якія святкуюць Вялікдзень пад абстрэламі☝️
🔸Дазволілі купіць булку і патэлефанаваць дадому. Як прайшоў Вялікдзень у беларускіх калоніях
Звесткі, што даходзяць з калоніяў, вельмі абрывачныя, аднак праваабаронцам усё ж удалося высветліць некаторыя нюансы.
📍Чытайце болей у нас на сайце
🔹Праваабаронцы: вязням беларускіх калоніяў стала складаней атрымаць грашовыя пераводы (нават ад сваякоў)
Прыкладна з другой паловы сакавіка плацяжы «Беларусбанка» масава вяртаюцца з папраўчых установаў назад адпраўнікам.
📍Што яшчэ вядома пра сітуацыю? Чытайце па спасылцы
🔸Як правільна запоўніць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы? Расказваем простай моваю
У Польшчы падатковая сістэма збудаваная так, што тут вы плаціце падаткі авансам. То бок з кожнай вашай зарплаты бяруцца сумы, якія потым пойдуць на пагашэнне падатку за год. А падатковыя стаўкі залежаць ад агульнага гадавога даходу, таму праз год можа апынуцца, што вы пераплацілі (і тады вам вернуць пераплаты!).
📍Чытайце наш разбор на старонцы
☝️«Велікодныя» чэргі на мяжы паціху знікаюць: аўтобусы праязджаюць амаль імгненна
А вось кіроўцам фураў шанцуе куды меней – у іхных чэргах прасвету пакуль не відаць.
📍Сабралі болей інфармацыі пра сітуацыю на мяжы па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Ватыкан апублікаваў духоўны тастамент спачылага Папы Францішака
🔻У Беларусі рэзка павысілася рызыка лясных пажараў. Адзін буйны ўжо зафіксаваны на Палессі
🔻Каранік хоча ўраўняць стандарты прыватнай і дзяржаўнай медыцыны
🔻Трамп анансаваў свой візіт на пахаванне Папы Францішака
🔻Увага алергікам: у беларускім паветры фіксуюцца вялізныя колькасці пылку
🔻Менскае «Юнацтва» перамагло ў хакейным чэмпіянаце Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ «Рэлакавацца» ў вёску і атрымаць за гэта ад дзяржавы 4 тысячы рублёў. Пагадзіліся б на такое?
Гэткі план распрацавалі чыноўнікі са Светлагорскага раёна, каб знайсці працаўнікоў для прадпрыемстваў у глыбінцы і крыху ажывіць выміраючыя вёскі.
Але ў гэтай прапанове ёсць нямала «падводных камянёў», таму чэргі з жадаючых прыняць удзел у гэтай «акцыі» пакуль не стаяць.
🔍 Чытайце вось тут наш вялікі матэрыял па тэме
❓Хто вызначае пазіцыю ЗША ў перамовах па Украіне?
Прэзідэнт – галоўная фігура ў вызначэнні вонкавай палітыкі ЗША. Аднак ён не вызначае яе адзін. У справе перамоваў з Расеяй і Украінай можна назваць яшчэ некалькі ключавых асобаў.
Распавядаем пра новых ключавых актараў з амерыканскага боку ў нашым артыкуле, пачытайце!
🔥 Буйны пажар на Століншчыне тушаць верталётам
Лясны пажар небяспечны блізкасцю да заказніка «Альманскія балоты». Пажары ўспыхваюць таксама і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Прычына — сухая вясна. Адмыслоўцы не выключаюць, што з-за гэтага сёлета ў Беларусі можа здарыцца засуха.
Больш чытайце на нашым сайце. 👈
🙏 Ватыканскі прафесар абвесціў прычыну смерці Папы Францішка
Кіраўнік службы аховы здароўя Андрэа Арканджэлі засведчыў, што ў пантыфіка здарыўся інсульт, які пацягнуў калапс усяго арганізму і смерць.
Паводле медыкаў, Папа Францішак «сышоў спакойна».
Больш чытайце па спасылцы👈
☝️«Перамір’е» па-расейску: бомбы на ўкраінскія гарады
Уладзімір Пуцін прызнаў бамбаванне ўкраінскіх гарадоў. Ён патлумачыў, што, нібыта, абстраляныя цывільныя аб’екты ў ваенных мэтах выкарыстоўвалі ўкраінскія вайскоўцы.
Удар па Сумах, дзе загінулі 35 жыхароў гораду, Пуцін назваў «адплатай» за аперацыю ЗСУ ў Курскай вобласці Расеі.
Больш чытайце на інтэрнэт-старонцы Белсату 👈
🙏 «Папа Францішак - той Папа, які расчараваў многіх»
Папу Рымскага Францішка называюць «не палітыкам», а пантыфікам, які перадусім надаваў увагу сацыяльным праблемам свету: людзям бедным, хворым і прыгнечаным.
Адначасна да Папы Францішка неаднаразова звярталіся рэпрэсаваныя беларускія вернікі і святары, аднак адказу не атрымалі.
Чаму? І які след у гісторыі пакідае памерлы пантыфік? Паслухайце што пра гэта кажа беларуская тэалагіня Наталля Васілевіч.
Усю размову слухайце ў сённяшняй праграме «Студыя». 👈
😱 Бык вагою паўтоны напаў на іспанцаў падчас святкавання
Выйшаўшы з калідора, бык не пабег наперад, а праламаў бліжэйшую агароджу і кінуўся на людзей. Ёсць пацярпелыя.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Памёр Папа Рымскі Францішак. Хто можа ўзначаліць прастол пасля яго?
🔸 Вязні ў папраўчых калоніях не могуць атрымаць грашовых пераводаў
🔸 Еўразійскі банк развіцця канстатаваў рост эканомікі ў Беларусі, але недастатковы, каб спыніць інфляцыю
🔸 Ад заўтра падаражэе праезд у менскім прыгарадным транспарце
🔸 Менскае Дынама завяршыла выступ у розыгрышы плэй оф КХЛ
🔸 Парушэнне Велікоднага перамір’я ва Украіне. Трамп цісне на Зяленскага, каб падпісаць мірнае пагадненне
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
😨 Засушлівае надвор'е на мяжы Беларусі і Украіны пагражае палескім балотам
Напрыклад, у Петрыкаўскім раёне давялося задзейнічаць ажно 14 адзінак тэхнікі і некалькі дзясяткаў ратаўнікоў, каб патушыць тарфяны пажар.
📍Болей інфармацыі шукайце па спасылцы
💬 «Прапаганда міфалагізуе ролю Лукашэнкі, бо трэба знайсці тлумачэнне для грамадства, чаму адзін чалавек так доўга ва ўладзе»
Эксперты iSANS прэзентавалі справаздачу пра паводзіны дзяржаўнай прапаганды РБ у сакавіку.
📍Падсумавалі вынікі, да якіх яны прыйшлі ў сваім аналізе
🪙 Металічныя грошы ў ВКЛ: які ўнёсак зрабілі шатландцы ды як італьянец з прозвішчам Burattini манапалізаваў манетныя двары?
Так званыя «буратынкі» былі адчаканеныя ў такой колькасці, што іх дагэтуль знаходзяць у зямлі на тэрыторыі былога Вялікага княства. А падрабіць гэтую манету з цягам часу стала настолькі проста, што адрозніць арыгінал ад падробак ніхто ўжо не мог.
❓Як дукаты ператварыліся ў злотыя?
❓Чаму ў сярэднявечным гаманцы амаль немагчыма было пабачыць партугал?
❓Як шатландскія гандляры ўвялі ў абарачэнні на нашых землях пені?
👀 Цімох Акудовіч ужо спяшаецца пазнаёміць вас з грашовым летапісам ВКЛ і Рэчы Паспалітай у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны». Глядзіце проста цяпер!
💬 «Прадавец сказаў, што гэта яшчэ не самая высокая цана»
Беларусы працягваюць здзіўляцца коштам на бульбу ды іншую гародніну ў айчынных крамах − калі паглядзець ролікі звычайных людзей у TikTok, можна пабачыць там шмат цікавага.
☝️Гэтым і заняліся нашыя журналісты. Вось што атрымалася!
💱Курсы валютаў 21 красавіка
Як долар, так і еўра адкаціліся прыкладна на 1,5 капейкі. У той жа час з расейскім рублём адбыліся чыста сімвалічныя змены.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Беларусі забаранілі легендарную гульнявую прыстаўку 90-х
🔻Лукашэнка пагражае віцебскім чыноўнікам (і не толькі ім)
🔻Маштабны лясны пажар перакінуўся з Украіны ў Беларусь
🔻Трамп разлічвае, што РФ і Украіна падпішуць мірную дамову ўжо на гэтым тыдні
🔻«Велікоднае перамір'е» Пуціна скончылася
🔻Хакейнае «Дынама» скончыла свой найлепшы сезон у КХЛ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻