Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 20 красавіка
✔️«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў». Велікодная гутарка з айцом Георгіем Роем
✔️Беларусы прыгадваюць, як святкавалі Вялікдзень паўстагоддзя таму
✔️У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»
✔️Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Кола жыцця» пра абрады ды традыцыі беларусаў
✔️Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі
✔️Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў
✔️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў
✔️У чэрвені Менск чакае наплыў расейцаў
✔️Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?
✔️«Дубайскі шакалад» паставіў свет на мяжу дэфіцыту фісташак
📍У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»
Яно мусіць скончыцца апоўначы ў панядзелак. Украінскі бок, зрэшты, сцвярджае, што і на працягу часу дзеяння гэтага «перамір'я» абстрэлы на шмат якіх участках не спыняліся.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
🍫 Папулярнасць «дубайскага шакаладу» ўзвінціла кошты на фісташкі ды выклікала праблемы з пастаўкамі гэтага прадукту
У Вялікай Брытаніі некаторыя крамы нават абмяжоўваюць колькасць плітак дубайскага шакаладу, якія можа купіць адзін чалавек.
☝️Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы не стаім на адной назе з кнігаю на галаве. Тэлефануйце туды дзе стаяць. Пэўна, можна званіць у цырк»
🕷 Павуку стала цікава, ці збіраюцца сталічныя школы браць удзел у неверагодна дзіўным чэленджы, што прыдумалі ва Упраўленні спорту і турызму Менскага аблвыканкаму.
Сутнасць наступная: трэба прастаяць на адной назе 125 секундаў, трымаючы пры гэтым на галаве кнігу. 125 секундаў – адсылка да 125 грамаў хлеба, што было мінімальнай нормаю на аднаго чалавека ў найскладанейшыя дні блакады Ленінграду.
Нічога не зразумелі? Вось і Павук не зразумеў, што тут да чаго... Больш за тое, пытанні ўзніклі нават у супрацоўнікаў школаў, якія звычайна без лішніх пытанняў бяруць усё «пад казырок» 🫡
👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
❗️Лукашэнка заблытаўся ў тым, на колькі працэнтаў мусіць вырасці эканоміка
❗️Дзве эканомікі ў Беларусі: здаровая прыватная і хворая дзяржаўная
❗️Расейскі рынак ужо не ратуе, а з іншымі і раней было няпроста
«Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам зноў на экранах вашых тэлефонаў ды ноўтбукаў – вітайце новы выпуск!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🥚 «Нават калі хлеба не хапала, на Вялікдзень павінна была быць новая хустачка ці пацеркі»
Цяпер беларуская вёска амаль вымерла, а святкаванні Вялікадня ў гарадах маюць трохі не той «вайб». Аднак яшчэ жывуць на гэтым свеце людзі, што памятаюць, якім быў Вялікдзень у айчынных вёсках у тыя часы, калі там віравала жыццё.
Мы паразмаўлялі з імі ды спяшаемся падзяліцца іхнімі ўспамінамі ☝️
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🤔 Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не пракоціцца на матацыкле ад «Мотавела», а гомельскі завод так і не набыў сабе робата-экскурсавода?
А таксама:
📍Новы беспілотны Nissan у Вялікай Брытаніі
📍Тэхналогія, якая вызначае рызыку інсульту
📍Мікраробаты супраць Альцгаймэра
👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🎬 Прэм'ера на «Белсат DOC»: фільм Арцёма Лобача «Кола жыцця»
Запрашаем у падарожжа па традыцыйнай культуры і філасофіі беларусаў, у аснове якой – глыбокая сувязь чалавека з прыродаю цягам каляндарнага года. Паглыбцеся разам з намі ў народныя абрады і святы, што стагоддзямі суправаджалі жыццё чалавека ў беларускіх вёсках.
Кожны абрад, кожнае свята ў традыцыйнай беларускай культуры – гэта не проста ўрачыстасць, а сродак камунікацыі з прыродаю, спосаб адчуць пераход часу, прыняць яго і надаць яму сэнс...
👀 Глядзіце фільм проста цяпер на канале «Белсат DOC»
🇱🇹 Літоўскія чыноўнікі абмяркоўваюць унясенне зменаў у Стратэгію нацбяспекі. Мінулы раз яе абнаўлялі яшчэ ў 2021-м
У рыхтаванні дакументу бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх міністэрстваў, адміністрацыі літоўскага прэзідэнта, урадавай канцылярыі, Дзяржбяспекі і Службы спецыяльных расследаванняў.
🔍 Шукайце болей інфармацыі па спасылцы
💁🏻♂️ Большасць жыхароў РФ, што плануюць выехаць за мяжу на «доўгія выходныя» ў чэрвені, выбіраюць Беларусь
Зрэшты, амаль 80% апытаных расейцаў наогул не будуць пакідаць межаў сваёй радзімы.
👀 Глядзіце болей на нашай старонцы
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы хочуць зразумець «запыты грамадства на будучую пяцігодку»
З гэтай мэтаю яны праводзяць апытанне насельніцтва. Праўда, незалежны сацыёлаг, да якога мы звярнуліся з просьбаю прааналізаваць гэтую анкету, мае да яе шэраг пытанняў.
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем
«Гэта свята нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.
Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці» — звярнулася беларуская лідарка.
З Вялікднём, дарагія сябры!
Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! А яшчэ мы прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺 Паміж Украінай і Расеяй – перамірʼе на Вялікдзень
Лідары дзвюх краін дамовіліся пра спыненне агню на святы. Але што можа хаваецца за ініцыятывай Пуціна? Пачытайце, што кажуць эксперты – па спасылцы (праз VPN).
🔺 Кіеў падтрымлівае мірны план Трампа на 90%
Якое пытанне застаецца адкрытым і што здарыцца, калі Масква адмовіцца ад умоў Вашынгтона – чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).
🔺 Якое надворʼе чакае беларусаў на Вялікдзень?
Святы сустрэнем з сонечным небам, але ўжо зусім хутка тэмпература крыху знізіцца. Гляньце прагноз на 20 і 21 красавіка (праз VPN).
#штопачытаць
«На ўсіх кірунках расейцы працягваюць весці агонь»
Украінцы вінавацяць Расею ў парушэнні абвешчанага Пуціным замірэння.
На некаторых кірунках вайскоўцы пацвярджаюць спыненне агню, а на іншых сведчаць – «акупанты працягваюць біць». Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы ☝🏻
🗞Чытайце таксама: «Прапагандысцкі крок і рэверанс у бок Трампа». Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» растлумачыў, чаму гэтае замірэнне было абвешчанае.
😳 Самы дзіўны велікодны рытуал?
Напярэдадні свята ў Сальвадоры замест фарбавання яек, д’яблы б’юць людзей бізунамі. А потым прыходзіць Ісус. Паглядзіце!
Пра такі чэмпіянат вы нават не здагадваліся 🙂
У ЗША праходзіць сапраўдны чэмпіянат па плаванні сярод парсючкоў 🐷
І гэта выглядае... ну паглядзіце самі!
😊 Гэта проста неверагоднае сяброўства!
Мілыя кадры, як выдры спрабуюць завесці сяброў сярод людзей, ужо сабралі мільёны праглядаў. Паглядзіце і вы!
«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці выратуюць 150 тысяч пакістанцаў беларускія прадпрыемствы ад недахопу кадраў? А можа Польшча не дарма турбуецца і прыезд замежнікаў у Беларусь – новы этап гібрыдных атакаў з боку нашай краіны? Ці атрымаецца разгрузіць склады спіхваючы тэхніку афрыканскім краінам?
🔸 Што не так з беларускім надвор'ем і чаго не зрабілі ўлады, каб адаптавацца пад новыя ўмовы, перадухіліць наступствы?
🔸 Пуцін сказаў пра святочнае замірэнне, але Расея працягвала атакаваць. Вось і не вераць у словы расейскага прэзідэнта ўкраінцы – сюжэт з Харкава, як людзі святкуюць і са страхам чакаюць абстрэлаў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
♨️ Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?
Тэарэтычна прэтэнзіяў з боку міліцыі да вас быць у гэтым выпадку не павінна. Але ёсць цэлы шэраг умоваў.
📍Чытайце пра іх па спасылцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
😬 Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў
«Касяк» з тытрам (калі гэта, вядома, была выпадковасць) адбыўся падчас трансляцыі Велікодных багаслужэнняў з розных куткоў планеты.
📍Чытайце болей на нашым сайце
📍Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі
Летась некаторыя з зондаў прызямляліся нават у цэнтры Вільні, на тэрыторыі аэрапорту і на тэрыторыі вайсковай часткі. Сотні такіх прыладаў былі канфіскаваныя.
👀 Больш падрабязнасцей на нашым сайце
☝️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў
Адзін з дарадцаў амерыканскага прэзідэнта перашкаджаў гэтаму, аднак міністры ўсё ж знайшлі момант, каб патрапіць у Авальны кабінет і данесці да Трампа свае аргументы.
🔍 Вось як гэта было
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Хрысціяне святкуюць Вялікдзень. Беларускіх вернікаў павіншавала Ціханоўская
🔻Зяленскі адказаў на абвешчанае Пуціным «велікоднае перамір'е»
🔻Назвалі колькасць сем'яў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у сталіцы
🔻З'явіўся графік акдлючэння гарачай вады ў Менску
🔻У Ерусалізме прывіталі жыватворны агонь
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Сёння на «Белсаце» – прэм'ера дакументальнага фільму Арцёма Лобача «Кола жыцця»
На YouTube-канале «Белсат DOC» фільм з'явіцца а 12-й гадзіне паводле беларускага часу, а ў тэлеэфіры паглядзець яго можна будзе а 20-й.
А напярэдадні прэм'еры мы паразмаўлялі з рэжысёрам Арцёмам Лобачам пра тое, як адбываліся здымкі ды якія містычныя супадзенні назіралі стваральнікі фільму падчас яго стварэння.
☝️Чытайце размову па спасылцы
Зяленскі: Расея ігнаруе перамір'е і атакуе Украіну
Па стане на 6:00 раніцы Вялікадня расейскія сілы здзейснілі ўжо 59 абстрэлаў і пяць штурмавых дзеянняў. Інфармацыю пра абстрэлы апублікаваў прэзідэнт Украіны.
«Расея спрабуе стварыць уражанне захавання рэжыму цішыні, але на асобных участках працягвае наступальныя дзеянні і наносіць страты Украіне» – канстатуе камандаванне ЗСУ.
Акрамя таго, учора з 18:00 да апоўначы расейская армія здзейсніла 387 абстрэлаў і 19 штурмавых дзеянняў. Было зафіксавана 290 выпадкаў выкарыстання беспілотнікаў. І гэта пры там, што 19 красавіка Пуцін заявіў, што загадаў расейскім войскам спыніць агонь а 18-й гадзіне.
«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў»
Партрэты палітвязняў, малітвы па-беларуску і праваслаўная служба ў лютэранскай кірсе – так сёння выглядае святкаванне Вялікадня беларусамі ў Вільні. А кіруе гэтым святар з Горадні Юрый Рой, які быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Разам з айцом Юрыем абмяркуем: чаму ў эміграцыі ўзрастае патрэба ў веры, як чалавеку сёння не згубіць Бога, і чым праваслаўная царква ў эміграцыі адрозніваецца ад БПЦ у Беларусі?
Прачытайце шчырую размову пра веру і надзею ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
😊 Ранішняе шоу на «Белсаце»: сустракаем Вялікдзень разам!
Сёння пагаворым пра традыцыі, абмяркуем спектакль «Батлейка-Шагал», разбяром адзін з нацыянальных строяў, падрыхтуемся да святочнага стала і шмат іншага.
Далучайцеся да нашага эфіру: youtube.com/watch?v=ctUPp3EP8HE
💥 #галоўнае за 19 красавіка
✔️ Трамп гатовы прызнаць Крым расейскім
✔️ У Расеі адбыўся масавы ўцёк жаўнераў
✔️ Што адбываецца на рынку працы ў Беларусі
✔️ Жыватворны агонь сышоў у храме Гроба Гасподняга ў Ерусаліме
✔️ Беларускія памежнікі знайшлі ў рацэ Буг цела мігранта
✔️ Пуцін аб'явіў Велікоднае перамі'е
✔️ Украіна і Расея правялі буйны абмен ваеннапалоннымі «246 на 246»
#рэпрэсіі:
▪️ Ужо 800 дзён нічога не чуць пра Міколу Статкевіча
🤔 «На які тэрмін вы можаце ўявіць будучыню?»
Улады праводзяць «маштабнае сацыялагічнае даследаванне» сярод беларусаў, каб «вывучыць запыты грамадства на будучую пяцігодку» і ў адпаведнасці з гэтым будаваць планы.
👉 «Белсат» паспрабаваў зразумець, навошта праводзіцца апытанне і даведаўся ў сацыёлага, чаму апытанне зробленае такім чынам, што карэктных высноваў з яго зрабіць немагчыма.