Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🥮 «Прыходзьце пагаманіць па-свойму»
Дзе за мяжой адсвяткаваць галоўнае свята хрысціянаў – Вялікдзень, разам «са сваімі» – з беларусамі і на роднай мове?
👉 Сабралі анонсы ўрачыстасцяў у розных краінах і суполках асноўных хрысціянскіх канфесіяў.
🤡 Лукашэнка паскардзіўся, што «братэрскія народы» не паважаюць беларусаў і... паслаў палякаў
А яшчэ адправіў віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў у Афрыку, а ў Беларусь запрасіў 150 тысяч гастарбайтараў з Азіі.
Што адбываецца? 👉 Разбіраемся ў новым выпуску праграмы «Прасвет» з Сяргеем Пелясою
У новы санкцыйны спіс Украіны трапіла салігорскае «Хімвалакно»
Абмежаванні прадугледжваюць замарозку актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзіяў, забарону на ўдзел у дзяржзакупах і г.д.
☝️Акрамя таго, пад санкцыі трапілі 56 расейскіх юрыдычных асобаў, тры кітайскія кампаніі і 39 грамадзянаў Расеі.
📌 Актыўная, хацела купіць фонд «Białoruś 2020»
Беларуская дэмакратычная грамадскасць працягвае шукаць спікерку Каардынацыйнай рады Анжэліку Мельнікаву. За інфармацыю пра яе месцазнаходжанне нават прапаноўваюць узнагароду.
Пошукі новых звестак прывялі «Белсат» у Беласток, дзе пачалася палітычная кар’ера зніклай жанчыны. 👉 Нам удалося паразмаўляць з актывістам, звязаным з фондам «Białoruś 2020», дзе яна працавала.
👵👵Ну хто з нас не марыў правесці старасць у цёплай краіне з лепшым сябрам і займацца любімай справай?
Гэтыя жанчыны рэалізуюць усе нашыя мары! Паглядзіце, як праводзяць сваю старасць Тэрэза і Грацыэла з маленькага італьянскага гораду Альтамура!
📌 На волю выйшаў валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк
Яго вывелі з калоніі ў кайданках і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе «Вясна».
Андрэй Чапюк быў асуджаны па пяці артыкулах КК РБ на пяць гадоў і дзевяць месяцаў калоніі.
Сваякі чакалі яго каля калоніі, аднак Чапюка ім не перадалі, а некуды павезлі.
#рэпрэсіі
🤯 Майстры ў Босніі падкоўваюць яйкі
Такой велікоднай традыцыі вы яшчэ не бачылі.
Паглядзіце на старажытнае майстэрства!
🤔 А ці ходзіце вы ў жакі?
Калі вы не ведаеце, што гэта такое — трымайце нашую тлумачалку.
Расказваем пра паходжанне назвы адной з самых смачных велікодных традыцый
👀 Цалкам выданне глядзіце на нашым Youtube-канале «Белсат LIFE»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка ўзнагароджвае Лукашэнку
✔️У Беларусі памяняюць падыход да наведвання бацькамі сваіх дзяцей у летніх лагерах
✔️ЗША да канца тыдня чакаюць адказу ад Пуціна на прапанову па спыненні агню ва Украіне
✔️У Расеі знялі забарону на дзейнасць тэрарыстычнага руху «Талібан»
✔️МАРГ паабяцала, што ў крамах бульбы хопіць на ўсіх
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 Пагадненне па карысных выкапнях паміж Украінай і ЗША падпісанае
Пра гэта паведаміла першая віцэ-прэм’ер, міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдэнка.
З яе слоў, мемарандум пацвярджае «імкненне амерыканскага народу інвеставаць разам з украінскім народам у свабодную, суверэнную і бяспечную Украіну»:
«Сёння мы зрабілі крок да сумеснага з ЗША пагаднення аб эканамічным партнёрстве. Украіна і ЗША падпісалі Мемарандум, які сведчыць пра канструктыўную сумесную працу нашых камандаў і намер фіналізаваць і заключыць пагадненне, якое будзе выгадна абодвух нашым народам»
❗️У Новарасійску затрымалі беларуса, які збіраўся падарваць пункт збору расейскіх вайскоўцаў
Беларус на камеру кажа, што збіраўся зладзіць выбух па заданні Службы бяспекі Украіны.
Паводле слоў мужчыны, падрыў пункта збору з'яўляецца «звяном у планах украінскіх спецслужбаў для далейшай эскалацыі канфлікту і зліву перамоваў паміж Расеяй, ЗША і Украінай».
Затрыманы беларус сцвярджае, што ён закапаў выбуховае прыстасаванне і павінен быў у пачатку красавіка па атрыманай інструкцыі сабраць усе кампаненты і вырабіць выбух. У ФСБ паведамілі, што выбухоўка павінна была спрацаваць па радыёзванку.
🤬 Расея абстраляла густанаселены раён Харкава. Шмат пацярпелых, ёсць загінулыя
Расейцы ўжылі для атакі тры балістычныя ракеты «Іскандэр».
Пашкоджаныя 15 шматкватэрных дамоў. На тэрыторыі аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў адбыўся пажар.
Па стане на 10-ю гадзіну раніцы 18 красавіка пацярпелі 74 гараджанаў, сярод іх – пяцёра дзяцей. Адзін чалавек загінуў, паведамляе ДСНС Украіны.
Гэтай жа ноччу Расея ўдарыла «шагэдамі» па хлебазаводзе ў Сумах. Адзін чалавек загінуў.
🧐Надакучыла фарбаваць яйкі ў чырвоны на Вялікдзень і хочацца чагосьці новага?
Нашая журналістка праверыла, як з дапамогаю натуральных фарбавальнікаў можна атрымаць незвычайныя, прыгожыя колеры.
Дзелімся з вамі ейным досведам у нашым артыкуле, пачытайце!
Добрай пятніцы, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Мы сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
⭕️ Чым крашанкі адрозніваюцца ад маляванак?
Распавядаем, як падрыхтавацца да Вялікадня.
⭕️ «Ядравыя рэактары», машыны і мэбля
Як змяніўся гандаль Беларусі з ЕЗ пасля пачатку вайны?
⭕️ Вышыванкі, сувеніры і мэбля. Што вырабляюць зняволеныя ў Беларусі і колькі за гэта атрымліваюць
«Белсат» распавядае пра тое, як калоніі ў Беларусі зарабляюць грошы на фактычна рабскай працы.
#штопачытаць
☝️ Доналд Трамп: дамова з Украінай будзе падпісаная 24 красавіка
Гаворка пра дамову паміж ЗША і Украінай пра карысныя выкапні. Уладзімір Зяленскі яшчэ не заяўляў пра хуткае падпісанне, але ранней паведамляў, што дакументы рыхтуюцца.
Першая спроба падпісання 28 лютага ў Белым доме скончылася правалам з-за спрэчкі паміж Трампам і Зяленскім пра расейска-украінскую вайну.
Больш чытайце па спасылцы. 👈
🥰 Вось што значыць адказнае бацькоўства
У Нью-Ёрку набірае папулярнасць клуб маладых бацькаў, якія сустракаюцца, каб разам пагуляць з дзецьмі.
Распавядаем гісторыю гэтага мілага кам'юніці.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸У беларускіх крамах усцяж праблемы з агароднінай
🔸Беларусы вяртаюцца на Вялікдзень на Радзіму: як падрыхтавацца да затораў на мяжы?
🔸Перамовы аб перамір’і ва Украіне павіслі на валаску. Які альтэрнатыўны план Захаду і Кіева прымусіць Маскву да міру?
🔸Ютуб пачаў распазнаваць беларускую мову. Што гэта значыць для беларускіх медыяў і культуры?
🔸Менск адмяніў утылізацыйны збор для новых грузавікоў. Беларусь прыадчыняе вакно на Захад?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/ZBGcbuLA92Q
📌 Paysera просіць беларусаў і расейцаў даслаць еўрапейскі ВНЖ інакш пагражае закрыць рахункі
На пачатку красавіка літоўскі анлайн-банк Paysera заблакаваў рахункі беларусаў, якія не маюць легальнага статусу, нават калі яны чакаюць ВНЖ. А зараз пачалі блакаваць і рахункі людзей з візай.
👉 Падрабязней
📌 «Размінуліся з міліцэйскім патрулём на хвіліны»
Беларуская рэжысёрка, ураджэнка Гомельшчыны, Марыя Булавінская стварае дакументальны відэацыкл «Зона адчужэння», прысвечаны шляхецкім сядзібам у зоне радыёактыўнага забруджвання.
👉 «Белсат» пагутарыў з рэжысёркаю пра праект і лёс архітэктурных помнікаў у вёсках Гомельскай вобласці, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.
📌 Пра гэта не раскажуць у школе. Як СССР і нацысцкая Германія падрыхтавалі вайну
23 жніўня 1939 года СССР і Германія падпісалі дагавор аб ненападзе. Пасля чаго правялі сумесны парад у Берасці, а Сталін і Гітлер абменьваліся тэхналогіямі і рэсурсамі.
👉 Паглядзіце наш новы цыкл праграм пра Другую сусветную вайну «Міфы вайны», якія выходзяць у 80-ю гадавіну Перамогі ў той самай жудаснай вайне, урокі якой, на жаль, не вывучаныя і сёння.
😮 Нешта незвычайнае здарылася ў Беларусі. Працаўнік выйграў суд супраць начальніка
Суд Петрыкаўскага раёну задаволіў пазоў працаўніка мясцовага прадпрыемства меліяратыўных сістэмаў аб адмене дысцыплінарнага спагнання, піша «Флагшток».
☝️ У лістападзе 2024 года працаўнікі не здолелі да канца выканаць збор парубачных станкоў і іншую працу, бо тэхніка была запраўленая недастатковай колькасцю паліва і спынілася.
Пакаралі за гэта начальніка ўчастку, у чые абавязкі ўваходзіць арганізацыя працы на месцы, а не планаванне працаў. Аднак той палічыў гэткае пакаранне несправядлівым, пайшоў у суд і перамог.
У пазове мужчына ўказаў, што планаваць працы павінны галоўны інжынер і дырэктар, бо менавіта яны накіроўваюць на ўчастак тэхніку, аднак «кіраўнік пасля прыбыцця на аб’ект мераў па дастаўцы паліва не прыняў».
📌 Рэальная сітуацыя з чэргамі на мяжы адрозніваецца ад той, якую паказваюць афіцыйныя звесткі
Набліжаюцца святы і беларусы могуць зноў захацець паехаць праз паўночную і заходнюю мяжу.
👀 Паглядзелі, што там адбываецца
💔 Раз беларускія падлеткі сталі часцей сябе забіваць, мы дакладна нешта робім няправільна
Суіцыд займае другое месца сярод прычын падлеткавай смяротнасці ў Беларусі.
Пры гэтым у навучальных установах Беларусі рэгулярна праводзіцца месячнік прафілактыкі суіцыду, пад час якога дарослыя фактычна вымушаюць падлеткаў у рознай форме паўтараць, што жыць – гэта крута.
Ці працуе гэткі метад? Як зразумець сучасных дзяцей і падлеткаў? 👉 Спрабуем разабрацца ў складаным пытанні
📌 Бацькі хацелі для дачкі вучобы за мяжой, але нешта пайшло не так...
Глядзіце гісторыю незвычайнай беларускі Златы Камінскай, якая робіць макіяж еўрапейскім зоркам.
👀 Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤔 «Няма пацверджання, што штосьці ўжываў»
Паліцыя пакуль не мае пацверджання, што голы беларус быў пад уздзеяннем наркотыкаў.
Пра гэта «Белсату» паведаміла прэс-сакратарка крымінальнага аддзелу раённай паліцыі Варшавы VI Паўліна Анышка:
«Мужчына нічога не каментаваў і не тлумачыў. У нас няма пацверджання, што ён штосьці ўжываў, бо ў нас яшчэ няма вынікаў аналізаў крыві»
❤️ «Не разумею, чаму людзі так мала займаюцца каханнем»
Мінуў год з нашай апошняй сустрэчы з былым валанторам штабу Віктара Бабарыкі Лявонам Халатранам. Як змянілася за год ягонае жыццё?
«Белсат» сустрэўся з Лявонам у ягоны дзень народзінаў і паразмаўляў пра ягоны новы бар у Варшаве, пра вяртанне на Хмельную і пра тое, хто паміж сексам і боксам выбірае апошняе. 👉 Пачытайце
😬«Лукашэнка – галоўны ньюсмэйкер»
Які вобраз беларусаў і Беларусі ствараюць замежныя медыі і як гэты вобраз мяняецца? Цэнтр новых ідэй прадставіў даклад «Медыйны вобраз Беларусі за мяжой: маніторынг замежных СМІ за 2024 год».
Да якіх высноваў прыйшлі даследчыкі, чытайце на нашай старонцы
🔺У ЗША адбылася страляніна ва ўніверсітэце. Ёсць загінулыя
Гэта адбылося ў горадзе Талахасі на тэрыторыі кампусу Універсітэту штату Флорыда. У выніку страляніны 2 студэнты загінулі, яшчэ 5 асобаў былі параненыя.
Стралком аказаўся студэнт таго ж універсітэту і сын намесніцы шэрыфа акругі Леон, 20-гадовы Фінікс Айкнер. Ён быў паранены падчас затрымання, цяпер знаходзіцца ў больніцы.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🐣 Як сустрэць Вялікадне годна, карысна і бяспечна?
Фарбаваць і ўпрыгожваць вараныя яйкі – абавязковы элемент падрыхтоўкі і святкавання. Ужо сёння хрысціяне адзначалі Чысты чацвер, а значыць прыбіралі дамы і фарбавалі і ўпрыгожвалі яйкі.
Але ці варта на яйкі наклейваць выяву Хрыста, колькі можна захоўваць вараныя яйкі, чым фарбаваць, каб пазней не нашкодзіць здароўю?
Больш пазнавальнага пра Вялікадне чытайце па спасылцы. 🙏
💥 #галоўнае за 17 кастрычніка
✔️ Дзярждэп ЗША закрыў дэпартамент па барацьбе з дэзінфармацыяй
✔️ Як называецца велікодная выпечка па беларуску?
✔️ Новыя звесткі пра Анжаліку Мельнікаву
✔️ У Грузіі забаранілі атрымліваць замежныя гранты без дазволу ўрада
✔️ У Літве адхілілі папраўкі, якія б яшчэ больш абмежавалі беларусаў
✔️ Ван Дам прызнаўся ў любві Пуціну
✔️ Польшча, Літва і Латвія сталі самымі буйнымі пакупнікамі тавараў з Беларусі ў 2024