Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «Прадавец сказаў, што гэта яшчэ не самая высокая цана»
Беларусы працягваюць здзіўляцца коштам на бульбу ды іншую гародніну ў айчынных крамах − калі паглядзець ролікі звычайных людзей у TikTok, можна пабачыць там шмат цікавага.
☝️Гэтым і заняліся нашыя журналісты. Вось што атрымалася!
💱Курсы валютаў 21 красавіка
Як долар, так і еўра адкаціліся прыкладна на 1,5 капейкі. У той жа час з расейскім рублём адбыліся чыста сімвалічныя змены.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Беларусі забаранілі легендарную гульнявую прыстаўку 90-х
🔻Лукашэнка пагражае віцебскім чыноўнікам (і не толькі ім)
🔻Маштабны лясны пажар перакінуўся з Украіны ў Беларусь
🔻Трамп разлічвае, што РФ і Украіна падпішуць мірную дамову ўжо на гэтым тыдні
🔻«Велікоднае перамір'е» Пуціна скончылася
🔻Хакейнае «Дынама» скончыла свой найлепшы сезон у КХЛ
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❗️Памёр Папа Рымскі Францішак
Гэта здарылася на наступны дзень пасля Вялікадня.
Інфармацыю для Reuters пацвярджаюць крыніцы ў Ватыкане.
Будзе дапоўнена
Старшыня Нацбанку растлумачыў, чаму беларусы працягваюць мысліць у доларах
На думку Галоўчанкі, гэта справа звычкі, але ў ягонай сям'і ад яе ўжо адмовіліся:
«Магчыма, гэта звязана з тым, што мы мяжуем з Еўрасаюзам. У той жа Расеі гэтая залежнасць значна меншая. Напэўна, гэта больш фактар, звязаны з нашай геаграфічнай блізкасцю да Еўропы.
Мы ў сям’і, напрыклад, ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, на нейкія такія буйныя пакупкі, як нерухомасць ці яшчэ нешта, звычка захоўваецца, але, думаю, пройдзе яшчэ пэўны час, і мы ўсё больш будзем пазбаўляцца ад прывязкі да нейкай чужой валюты.», — заявіў чыноўнік.
На ягоную думку, беларусы не могуць паўплываць на курс долара, затое беларускім рублём «могуць кіраваць самі».
Трамп спадзяецца, што Расея і Украіна дамовяцца ўжо на гэтым тыдні
Пра сваю надзею ён realDonaldTrump/posts/114372126396548824">напісаў у сацсетцы Truth Social:
«Спадзяюся, што Расея і Украіна падпішуць пагадненне ўжо на гэтым тыдні. Пасля гэтага абедзве краіны пачнуць вялікі бізнес з ЗША, які квітнее, і разбагацеюць!» – заявіў Дональд Трамп.
Раней амерыканскі бок папярэджваў: ЗША могуць цалкам выйсці з перамоваў, калі не будзе дасягнуты прагрэс.
💥 #галоўнае за 20 красавіка
✔️«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў». Велікодная гутарка з айцом Георгіем Роем
✔️Беларусы прыгадваюць, як святкавалі Вялікдзень паўстагоддзя таму
✔️У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»
✔️Прэм'ера на «Белсаце»: дакументальны фільм «Кола жыцця» пра абрады ды традыцыі беларусаў
✔️Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі
✔️Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў
✔️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў
✔️У чэрвені Менск чакае наплыў расейцаў
✔️Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?
✔️«Дубайскі шакалад» паставіў свет на мяжу дэфіцыту фісташак
📍У Крамлі кажуць, што Пуцін не збіраецца падаўжаць «Велікоднае перамір'е»
Яно мусіць скончыцца апоўначы ў панядзелак. Украінскі бок, зрэшты, сцвярджае, што і на працягу часу дзеяння гэтага «перамір'я» абстрэлы на шмат якіх участках не спыняліся.
🔍 Болей інфармацыі шукайце на сайце
🍫 Папулярнасць «дубайскага шакаладу» ўзвінціла кошты на фісташкі ды выклікала праблемы з пастаўкамі гэтага прадукту
У Вялікай Брытаніі некаторыя крамы нават абмяжоўваюць колькасць плітак дубайскага шакаладу, якія можа купіць адзін чалавек.
☝️Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Мы не стаім на адной назе з кнігаю на галаве. Тэлефануйце туды дзе стаяць. Пэўна, можна званіць у цырк»
🕷 Павуку стала цікава, ці збіраюцца сталічныя школы браць удзел у неверагодна дзіўным чэленджы, што прыдумалі ва Упраўленні спорту і турызму Менскага аблвыканкаму.
Сутнасць наступная: трэба прастаяць на адной назе 125 секундаў, трымаючы пры гэтым на галаве кнігу. 125 секундаў – адсылка да 125 грамаў хлеба, што было мінімальнай нормаю на аднаго чалавека ў найскладанейшыя дні блакады Ленінграду.
Нічога не зразумелі? Вось і Павук не зразумеў, што тут да чаго... Больш за тое, пытанні ўзніклі нават у супрацоўнікаў школаў, якія звычайна без лішніх пытанняў бяруць усё «пад казырок» 🫡
👀 Глядзіце і слухайце новае выданне «Шухер шоу» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
❗️Лукашэнка заблытаўся ў тым, на колькі працэнтаў мусіць вырасці эканоміка
❗️Дзве эканомікі ў Беларусі: здаровая прыватная і хворая дзяржаўная
❗️Расейскі рынак ужо не ратуе, а з іншымі і раней было няпроста
«Атма$фера» з Аляксандрам Кныровічам зноў на экранах вашых тэлефонаў ды ноўтбукаў – вітайце новы выпуск!
👀 Глядзіце проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
🥚 «Нават калі хлеба не хапала, на Вялікдзень павінна была быць новая хустачка ці пацеркі»
Цяпер беларуская вёска амаль вымерла, а святкаванні Вялікадня ў гарадах маюць трохі не той «вайб». Аднак яшчэ жывуць на гэтым свеце людзі, што памятаюць, якім быў Вялікдзень у айчынных вёсках у тыя часы, калі там віравала жыццё.
Мы паразмаўлялі з імі ды спяшаемся падзяліцца іхнімі ўспамінамі ☝️
📍Чытайце матэрыял па спасылцы
🤔 Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не пракоціцца на матацыкле ад «Мотавела», а гомельскі завод так і не набыў сабе робата-экскурсавода?
А таксама:
📍Новы беспілотны Nissan у Вялікай Брытаніі
📍Тэхналогія, якая вызначае рызыку інсульту
📍Мікраробаты супраць Альцгаймэра
👀 Самы час перайсці па спасылцы і паглядзець свежы выпуск «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🎬 Прэм'ера на «Белсат DOC»: фільм Арцёма Лобача «Кола жыцця»
Запрашаем у падарожжа па традыцыйнай культуры і філасофіі беларусаў, у аснове якой – глыбокая сувязь чалавека з прыродаю цягам каляндарнага года. Паглыбцеся разам з намі ў народныя абрады і святы, што стагоддзямі суправаджалі жыццё чалавека ў беларускіх вёсках.
Кожны абрад, кожнае свята ў традыцыйнай беларускай культуры – гэта не проста ўрачыстасць, а сродак камунікацыі з прыродаю, спосаб адчуць пераход часу, прыняць яго і надаць яму сэнс...
👀 Глядзіце фільм проста цяпер на канале «Белсат DOC»
🇱🇹 Літоўскія чыноўнікі абмяркоўваюць унясенне зменаў у Стратэгію нацбяспекі. Мінулы раз яе абнаўлялі яшчэ ў 2021-м
У рыхтаванні дакументу бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх міністэрстваў, адміністрацыі літоўскага прэзідэнта, урадавай канцылярыі, Дзяржбяспекі і Службы спецыяльных расследаванняў.
🔍 Шукайце болей інфармацыі па спасылцы
🔸Як правільна запоўніць падатковыя дэкларацыі ў Польшчы? Расказваем простай моваю
У Польшчы падатковая сістэма збудаваная так, што тут вы плаціце падаткі авансам. То бок з кожнай вашай зарплаты бяруцца сумы, якія потым пойдуць на пагашэнне падатку за год. А падатковыя стаўкі залежаць ад агульнага гадавога даходу, таму праз год можа апынуцца, што вы пераплацілі (і тады вам вернуць пераплаты!).
📍Чытайце наш разбор на старонцы
☝️«Велікодныя» чэргі на мяжы паціху знікаюць: аўтобусы праязджаюць амаль імгненна
А вось кіроўцам фураў шанцуе куды меней – у іхных чэргах прасвету пакуль не відаць.
📍Сабралі болей інфармацыі пра сітуацыю на мяжы па спасылцы
✝️ У Ватыкане будзе новы гаспадар. А мы прыгадаем, чым запомніўся стары, які спачыў сёння
Першы папа аргентынец, першы папа з Паўднёвай Амерыкі і агулам першы папа з Новага свету. А таксама першы пантыфік не з Еўропы пасля 741 года.
📍Чытайце матэрыял на нашым сайце
🤔 Нацбанк растлумачыў банкам, як «правільна» раздаваць крэдыты беларусам
Пра што вядзецца ў гэтых рэкамендацыях? І што зменіцца ў плане крэдытавання для бізнесу ды фізічных асобаў?
🔍 Спыталі ў нашай традыцыйнай эксперткі Настассі Лузгіной, пачытайце!
Сталі вядомы ўмовы ЗША па спыненню вайны ва Украіне
Выданне The Wall Street Journal апублікавала дэталі прапановы, якую прадстаўнікі ЗША перадалі Украіне падчас перамоваў у Парыжы 17 красавіка:
◾️ Анэксаваны Крым патэнцыйна прызнаецца расейскім;
◾️ Украіна адмаўляецца ад планаў уступлення ў NATO;
◾️ Вакол Запарожскай АЭС ствараецца нейтральная зона, магчыма, пад кантролем ЗША.
Пры гэтым, гаворка не ідзе пра тое, каб прызнаць за Расеяй чатыры акупаваныя вобласці – Запарожскую, Херсонскую, Данецкую і Луганскую. Гэта супярэчыць «мірнаму плану» Пуціна.
Чакаецца, што Украіна дасць адказ на гэтыя прапановы падчас наступнай сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША і Еўропы ў Лондане.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму?
Ніякіх глянцавых булак, залатых яек і інстаграмных кошыкаў: «Белсат» сабраў цёплыя і шчырыя велікодныя ўспаміны нашых бабуль і дзядуляў з розных куткоў Беларусі. Даведайцеся, як адзначалі Вялікдзень паўстагоддзя таму.
🔺 Расейцы масава рыхтуюцца да падарожжа ў Беларусь
Жыхары РФ плануюць адзначыць Дзень Расеі нават за мяжой – і Беларусь выглядае для іх ідэальным варыянтам. Колькі «усходніх турыстаў» можа прыехаць толькі ў Менск, даведайцеся на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Свет можа застацца без яшчэ аднаго смачнага прадукту
Спачатку скумбрыя – цяпер чарга за іншым дэлікатэсам. У свеце прадказваюць дэфіцыт яшчэ адной смачнай, але дарагой яствы. Што гэта за прадукт і чаму ён раптам стаў такім запатрабаваным – чытайце праз VPN.
#штопачытаць
Пра такі чэмпіянат вы нават не здагадваліся 🙂
У ЗША праходзіць сапраўдны чэмпіянат па плаванні сярод парсючкоў 🐷
І гэта выглядае... ну паглядзіце самі!
😊 Гэта проста неверагоднае сяброўства!
Мілыя кадры, як выдры спрабуюць завесці сяброў сярод людзей, ужо сабралі мільёны праглядаў. Паглядзіце і вы!
«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці выратуюць 150 тысяч пакістанцаў беларускія прадпрыемствы ад недахопу кадраў? А можа Польшча не дарма турбуецца і прыезд замежнікаў у Беларусь – новы этап гібрыдных атакаў з боку нашай краіны? Ці атрымаецца разгрузіць склады спіхваючы тэхніку афрыканскім краінам?
🔸 Што не так з беларускім надвор'ем і чаго не зрабілі ўлады, каб адаптавацца пад новыя ўмовы, перадухіліць наступствы?
🔸 Пуцін сказаў пра святочнае замірэнне, але Расея працягвала атакаваць. Вось і не вераць у словы расейскага прэзідэнта ўкраінцы – сюжэт з Харкава, як людзі святкуюць і са страхам чакаюць абстрэлаў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
♨️ Распачаўся сезон шашлыкоў. А ці можна распаліць мангал проста ля пад'езду?
Тэарэтычна прэтэнзіяў з боку міліцыі да вас быць у гэтым выпадку не павінна. Але ёсць цэлы шэраг умоваў.
📍Чытайце пра іх па спасылцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
😬 Амерыканскі тэлеканал у сваім эфіры «далучыў» Кіеў да Расеі. Украінскае МЗС хоча выбачэнняў
«Касяк» з тытрам (калі гэта, вядома, была выпадковасць) адбыўся падчас трансляцыі Велікодных багаслужэнняў з розных куткоў планеты.
📍Чытайце болей на нашым сайце
📍Літоўскія памежнікі пасля працяглай паўзы зноў фіксуюць метэазонды з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі
Летась некаторыя з зондаў прызямляліся нават у цэнтры Вільні, на тэрыторыі аэрапорту і на тэрыторыі вайсковай часткі. Сотні такіх прыладаў былі канфіскаваныя.
👀 Больш падрабязнасцей на нашым сайце
☝️«The Wall Street Journal» расказаў, як два амерыканскія міністры ўгаварылі Трампа адтэрмінаваць увядзенне шалёных гандлёвых мытаў
Адзін з дарадцаў амерыканскага прэзідэнта перашкаджаў гэтаму, аднак міністры ўсё ж знайшлі момант, каб патрапіць у Авальны кабінет і данесці да Трампа свае аргументы.
🔍 Вось як гэта было
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Хрысціяне святкуюць Вялікдзень. Беларускіх вернікаў павіншавала Ціханоўская
🔻Зяленскі адказаў на абвешчанае Пуціным «велікоднае перамір'е»
🔻Назвалі колькасць сем'яў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у сталіцы
🔻З'явіўся графік акдлючэння гарачай вады ў Менску
🔻У Ерусалізме прывіталі жыватворны агонь
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻