belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Зяленскі: Расея ігнаруе перамір'е і атакуе Украіну

Па стане на 6:00 раніцы Вялікадня расейскія сілы здзейснілі ўжо 59 абстрэлаў і пяць штурмавых дзеянняў. Інфармацыю пра абстрэлы апублікаваў прэзідэнт Украіны.

«Расея спрабуе стварыць уражанне захавання рэжыму цішыні, але на асобных участках працягвае наступальныя дзеянні і наносіць страты Украіне» – канстатуе камандаванне ЗСУ.

Акрамя таго, учора з 18:00 да апоўначы расейская армія здзейсніла 387 абстрэлаў і 19 штурмавых дзеянняў. Было зафіксавана 290 выпадкаў выкарыстання беспілотнікаў. І гэта пры там, што 19 красавіка Пуцін заявіў, што загадаў расейскім войскам спыніць агонь а 18-й гадзіне.

Читать полностью…

Белсат

«У гісторыі Хрыста – шмат сімволікі для беларусаў»

Партрэты палітвязняў, малітвы па-беларуску і праваслаўная служба ў лютэранскай кірсе – так сёння выглядае святкаванне Вялікадня беларусамі ў Вільні. А кіруе гэтым святар з Горадні Юрый Рой, які быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Разам з айцом Юрыем абмяркуем: чаму ў эміграцыі ўзрастае патрэба ў веры, як чалавеку сёння не згубіць Бога, і чым праваслаўная царква ў эміграцыі адрозніваецца ад БПЦ у Беларусі?

Прачытайце шчырую размову пра веру і надзею ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

😊 Ранішняе шоу на «Белсаце»: сустракаем Вялікдзень разам!

Сёння пагаворым пра традыцыі, абмяркуем спектакль «Батлейка-Шагал», разбяром адзін з нацыянальных строяў, падрыхтуемся да святочнага стала і шмат іншага.

Далучайцеся да нашага эфіру: youtube.com/watch?v=ctUPp3EP8HE

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 красавіка

✔️ Трамп гатовы прызнаць Крым расейскім

✔️ У Расеі адбыўся масавы ўцёк жаўнераў

✔️ Што адбываецца на рынку працы ў Беларусі

✔️ Жыватворны агонь сышоў у храме Гроба Гасподняга ў Ерусаліме

✔️ Беларускія памежнікі знайшлі ў рацэ Буг цела мігранта

✔️ Пуцін аб'явіў Велікоднае перамі'е

✔️ Украіна і Расея правялі буйны абмен ваеннапалоннымі «246 на 246»

#рэпрэсіі:

▪️ Ужо 800 дзён нічога не чуць пра Міколу Статкевіча

Читать полностью…

Белсат

🤔 «На які тэрмін вы можаце ўявіць будучыню?»

Улады праводзяць «маштабнае сацыялагічнае даследаванне» сярод беларусаў, каб «вывучыць запыты грамадства на будучую пяцігодку» і ў адпаведнасці з гэтым будаваць планы.

👉 «Белсат» паспрабаваў зразумець, навошта праводзіцца апытанне і даведаўся ў сацыёлага, чаму апытанне зробленае такім чынам, што карэктных высноваў з яго зрабіць немагчыма.

Читать полностью…

Белсат

🥰 Мілае відэа з Менску

Вожык выбег на дарогу, і ахоўнік прыкрыў яго нагой, каб абараніць ад небяспекі. Да справы далучыўся і кіроўца.

Такі момант даказвае, што добрыя людзі ёсць!

Читать полностью…

Белсат

❤️ Украіна і Расея правялі буйны абмен ваеннапалоннымі «246 на 246»

Пра гэта паведамілі на афіцыйнай старонцы Уладзіміра Зяленскага:

«Нашыя ўдома – адна з лепшых навін, якія могуць быць. Яшчэ 277 воінаў вярнуліся дадому з рускага палону(...) Памятаем пра ўсіх, хто ў палоне. Шукаем кожнага і кожную, хто можа там быць. Павінны вярнуць усіх»

Читать полностью…

Белсат

❗️Расея спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18.00 19 красавіка да 00.00 21 красавіка

«Руководствуясь гуманитарными соображениями, сегодня с 18 часов до нуля часов с воскресенья на понедельник российская сторона объявляет пасхальное перемирие. Приказываю на этот период остановить все боевые действия. Исходим из того, что украинская сторона последует нашему примеру. При этом наши войска должны быть готовы к отражению возможных нарушений перемирия и провокаций со стороны противника, любых его агрессивных действий»

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Беларускія рэаліі: сховішчы гародніны поўныя, а паліцы ў крамах пустыя

У адказ на востры дэфіцыт гародніны ў беларускіх крамах Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) правяло рэвізію сховішчаў гародніны па ўсёй краіне.

Высветлілася, што запасы бульбы, цыбулі, буракоў і капусты, якія ўваходзяць у так званы баршчавы набор – на месцы, якасць адпавядае стандартам, а аб’ёмы – дастатковыя для забеспячэння гандлёвых сетак.

Дык чаму ж паліцы ў крамах тады пустыя? 👉 Чытайце ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🔥 Жыватворны агонь сышоў у храме Гроба Гасподняга ў Ерусаліме

Перад пачаткам набажэнства ў храме сабраліся некалькі тысяч паломнікаў.

Спасланне агню штогод адбываецца ў мармуровай капліцы над пячорай Гроба Гасподняга, у якой, паводле падання, пахаваны Ісус Хрыстос. Пасля сыходжання агню патрыярх Іерусалімскі Феафіл III выйшаў з капліцы і пачаў раздаваць агонь людзям.

Па традыцыі Жыватворны агонь як святыню развозяць па краінах свету. У Менск агонь даставяць заўтра раніцай

Читать полностью…

Белсат

📌 Севастопальскія навукоўцы прадставілі новыя падручнікі па археалогіі Крыму і Візантыйскага Прычарнамор’я

У падручніках у тым ліку расказваюць пра важнасць рэгіёну ў гісторыі Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

😁 Бондараву на Акрэсціна пакусалі клапы

«Белпошта» запускае свой маркетплэйс, а ў продаж паступіў працоўны сшытак Лукашэнкі

Гумар на «Хай-Так TV» 👇

Читать полностью…

Белсат

🤔 Расея пагражае вайной краінам Захаду

«Нарошчванне ваеннай актыўнасці сталася прычынай «вялікага, вострага і вельмі небяспечнага крызісу на Еўрапейскім кантыненце», – заявіў кіраўнік Службы знешнeй выведкі Расеі падчас візіту ў Беларусь. Расейскі пасланнік звінаваціў у гэтым Польшчу і краіны Балтыі ды прыгразіў, што што менавіта гэтыя краіны першымі пацярпяць у выпадку вайны з блокам NATO.

❓Ці азначаюць заявы Сяргея Нарышкіна, што Расея рыхтуецца да вайны з краінамі Захаду? А галоўнае што пагражае Беларусі ў выпадку ваеннага канфлікту?

Гэтую і іншыя тэмы ў праграме «Прасвет» абмяркоўваюць аўтар і вядоўца праграмы Сяргей Пеляса і вайсковы аглядальнік «Белсату» Зміцер Міцкевіч.

Читать полностью…

Белсат

🌤 Цёпла і пераменліва

На Вялікдзень беларусы парадуюцца цёпламу надвор’ю, а з панядзелка ўжо крыху пахаладае.

👉 Паглядзелі, якое будзе надвор'е на Вялікдзень

Читать полностью…

Белсат

📌 «Раздеваться и работать». Што адбываецца на рынку працы ў Беларусі

Рынак працы ў Беларусі парадаксальны: з аднаго боку процьма вакансіяў, з другога – мноства людзей, якія не могуць уладкавацца на працу.

Як так атрымалася? 👉 Разбіраемся разам

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

«Гэта свята нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.

Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці»
звярнулася беларуская лідарка.

Читать полностью…

Белсат

З Вялікднём, дарагія сябры!

Шчыра віншуем вас! Зычым міру і святла! А яшчэ мы прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺 Паміж Украінай і Расеяй – перамірʼе на Вялікдзень

Лідары дзвюх краін дамовіліся пра спыненне агню на святы. Але што можа хаваецца за ініцыятывай Пуціна? Пачытайце, што кажуць эксперты – па спасылцы (праз VPN).

🔺 Кіеў падтрымлівае мірны план Трампа на 90%

Якое пытанне застаецца адкрытым і што здарыцца, калі Масква адмовіцца ад умоў Вашынгтона – чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).

🔺 Якое надворʼе чакае беларусаў на Вялікдзень?

Святы сустрэнем з сонечным небам, але ўжо зусім хутка тэмпература крыху знізіцца. Гляньце прагноз на 20 і 21 красавіка (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

«На ўсіх кірунках расейцы працягваюць весці агонь»

Украінцы вінавацяць Расею ў парушэнні абвешчанага Пуціным замірэння.

На некаторых кірунках вайскоўцы пацвярджаюць спыненне агню, а на іншых сведчаць – «акупанты працягваюць біць». Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы ☝🏻

🗞Чытайце таксама: «Прапагандысцкі крок і рэверанс у бок Трампа». Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» растлумачыў, чаму гэтае замірэнне было абвешчанае.

Читать полностью…

Белсат

😳 Самы дзіўны велікодны рытуал?

Напярэдадні свята ў Сальвадоры замест фарбавання яек, д’яблы б’юць людзей бізунамі. А потым прыходзіць Ісус. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто хутчэй прабяжыць паўмарафон: робат ці чалавек?

У Кітаі вырашылі праверыць і атрымалі цікавыя вынікі. Глядзіце на відэа.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Вялікая субота: як вернікі па ўсім свеце рыхтуюцца да Вялікадня, Беларусы зазналі калапс на мяжы, а сілавікі возьмуць пад узмоцнены кантроль цэрквы і касцёлы

🔸МАРГ правёў рэйды па сховішчах у крамах

🔸Улады ўпершыню часткова забаранілі наведваць могілкі ў дні Радаўніцы на тэрыторыі Палескага радыяцына-экалагічнага запаведніка

🔸У Варшаве ўшанавалі 82-ую гадавіну пачатку паўстання ў габрэйскім гета

🔸Белы дом заявіў пра сваю гатовасць кінуць спробы дасягнуць міра. Што ў такім выпадку чакае Кіеў, ці дадуць рады дапамагчы еўрапейскія саюзнікі?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/LWSTO195kew

Читать полностью…

Белсат

📌 «Саступкі Польшчы былі б успрынятыя як слабасць»

Перад Вялікаднем беларусы паехалі з Польшчы на радзіму, і захраслі ў чэргах на мяжы, на адзіным адкрытым пункце пропуску ў Тэрэспалі.

У Польшчы кажуць, што з задавальненнем адкрылі б яшчэ пераходы, аднак гэта можа адбыцца толькі тады, калі Менск «зменяць палітыку» у дачыненні Варшавы.

👉 Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў сказаў «Белсату», што Польшча саступіць не можа, бо ў Менску гэта ўспрымуць як слабасць.

Читать полностью…

Белсат

😢 Ужо 800 дзён нічога не чуць пра Міколу Статкевіча

Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года, калі ехаў на Камароўскі рынак у Менску на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.

Спачатку яго некалькі разоў каралі адміністратыўным арыштам, а потым выставілі абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў.

👉 14 снежня 2021 года Статкевіч быў прызнаны вінаватым у арганізацыя масавых беспарадкаў, а 20 чэрвеня 2022 года этапаваны з гомельскага СІЗА № 3 у глыбоцкую калонію № 13. У лістападзе 2022 года палітвязень хварэў на пнеўманію, яго змяшчалі ў лякарню. У жніўні 2022 года Міколу Статкевіча на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру. Адміністрацыя папраўчай установы паставіла яго на ўлік як схільнага да экстрэмізму.

Апошні раз сваякі мелі з ім сувязь у лютым 2023 году.

Читать полностью…

Белсат

📌 Беларускія памежнікі знайшлі ў рацэ Буг цела мігранта

Як загінулы апынуўся ў рацэ пакуль невядома. Гэта ўжо шосты загінулы за два тыдні.

16 красавіка польскія памежнікі дасталі з ракі Буг целы двух патанулых мігрантаў.

Читать полностью…

Белсат

«Усё, што добра для дзяржавы — добрае для народу»

Якая новая ідэалогія рэжыму і чым яна падобная да фашызму, — высвятляюць госці новага выдання «Двубою»: палітолаг Павел Усаў і філосаф Павел Баркоўскі.

▶️ Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

🐠 Жанчына хацела танна купіць рыбу праз Instagram, а па выніку страціла грошы

Жыхарка Менск знайшла акаўнт у Instagram, які прапаноўваў морапрадукты па нізкіх цэнах, паведамляе менская міліцыя. Яна замовіла 2 скрыні морапрадуктаў і ўнесла поўную перадаплату – 270 рублёў. Аднак тавар так і не атрымала. Бо апынулася, што гэта былі ашуканцы.

Жыхарку Менску не збянтэжыла тое, што за 5 кг філе сёмгі прадаўцы прасілі ўсяго 135 рублёў, хоць рэальны кошт складае не менш за 400 рублёў.

❗️Будзьце ўважлівыя, паважаныя чытачы. Асабліва на пярэдадні святаў.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Чарговае падаражанне паліва

✔️Палітзняволены Андрэй Чапюк нарэшце трапіў дадому са зняволення

✔️Трамп пагражае спыніць пасрэдніцтва ў перамовах па Украіне

✔️ЗША хочуць прызнаць Крым расейскім

✔️У Літве з’явіўся музей велікодных яек

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Магчыма, гэты час патрэбны нашай краіне»

Адарваныя ад родных, раскіданыя па свеце... Як беларускія вернікі за мяжой аб’ядноўваюцца і трываюць у малітве за радзіму, нягледзячы ні на што?

Напярэдадні святаў абмеркавалі гэтыя пытанні з каталіцкім і праваслаўным святарамі. 👉 Першым публікуем інтэрв’ю з ксяндзом Дзмітрыем Прыступам.

Читать полностью…

Белсат

❤️ «Нітачка, якая злучае з радзімаю»

Святы набываюць у эміграцыі асаблівы сэнс. Часта яны – напамін пра дом, нітачка, якая працягвае звязваць з радзімай і традыцыямі продкаў.

Як беларусы адзначаюць Вялікдзень у эміграцыі? Ці змянілася штосьці ў параўнанні з тым, як было ўдома? 👉 Апавядаюць беларусы замежжа.

Читать полностью…

Белсат

У Расеі адбыўся масавы ўцёк жаўнераў

Каля сотні расейскіх вайскоўцаў удзельнічалі ў спробе ўцёку з ваеннай камендатуры ў Краснадары. Раней іх затрымалі за самавольнае пакіданне часткі і ўтрымлівалі ў «спецыяльна адгароджаным месцы».

Як паведамляюць тг-каналы, бунтаўшчыкі зламалі агароджу і вырваліся з тэрыторыі. Колькі дакладна змагло ўцячы – невядома. Сілавікі перакрылі бліжэйшую вуліцу і правяраюць кожную машыну.

Читать полностью…
Subscribe to a channel